ЗЛАЧЫНСТВЫ МАСКОЎСКАЙ НЕЛЮДЗІ
Сёньня 18 траўня Дзень памяці ахвяраў маскоўскага генацыду крымскататарскага народу. Пра гэта мне прыходзілася не адзін раз пісаць. Але сёньня дзеля памяці (для тых, хто ня памятае) даю толькі вытрымкі з афіцыйнай "Вікіпедыі" пра зьнішчэньне крымска-татарскага, інгушскага і чачэнскага народаў рускімі нелюдзямі, якія праз лукашыстаў мардуюць цяпер беларусаў, напалі на Украіну і забіваюць украінскі народ.
Надыходзіць час, калі людзі народаў мусяць зразумець, што маскоўская сатанінская арда павінна быць сьцертая з твару Зямлі.
---------------------------------------
Апэрацыя па дэпартацыі крымскіх татараў пачалася раніцай 18 траўня 1944 году і скончылася ў 16:00 20 траўня. Для яе правядзеньня былі задзейнічаны войскі НКВД агульнай колькасьцю каля 32 тысячаў чалавек. Дэпартаваным адводзілася ад некалькіх хвілінаў да паўгадзіны на зборы, пасьля чаго іх на грузавіках везьлі на чыгуначныя станцыі. Адтуль эшалёны адпраўляліся да месцаў высылкі. Па сьведчаньні відавочцаў, тых хто спрабаваў супраціўляцца ці ня мог ісьці, расстрэльвалі на месцы. У дарозе дэпартаваных кармілі рэдка і салёнаю ежаю, ад якой хацелася піць. У некаторых эшалёнах ежу людзі атрымлівалі толькі на другі тыдзень дарогі. Памерлых хавалі каля чыгуначнага шляху ці не хавалі наогул.
З успамінаў, тых хто перажыў дэпартацыю:
«...ранкам замест прывітаньня пытаюць: трупы ёсьць? Людзі чапляюцца за памерлых, плачуць, не аддаюць. Салдаты выкідаюць целы дарослых праз дзьверы, дзяцей — праз вакно…»
«...Мэдыцынскага абслугоўваньня не было. Памерлых выносілі з вагону і пакідалі на сатнцыі, не даючы пахаваць»
«Пра мэдыцынскае абслугоўваньне і гаворкі не было. Людзі пілі ваду з вадаёмаў і бралі яе на запас. Ваду кіпяціць магчымасьці не было. Людзі пачалі хварэць крываўкаю, чэраўным тыфам, малярыяй, каростаю, вошы мучылі ўсіх. Было сьпякотна, увесь час мучыла смага. Памерлых забіралі на разьездах, ніхто іх не хаваў.[12] »
«Цягнік спыняўся на маленькіх станцыях, каб выносыць памерлых. …Хаваць не давалі»
----------------------------------------
Дэпартацыя чачэнцаў і інгушоў
— гвалтоўнае высяленне ў лютым-сакавіку 1944 года насельніцтва Чачэна-Інгушэціі ў Цэнтральную Азію.
31 студзеня 1944 Дзяржаўны камітэт абароны СССР прыняў рашэнне пра высяленне чачэнцаў і інгушоў у Кыргызскую і Казахскую ССР у мэтах «стабілізацыі становішча» у ЧІАССР.
23 лютага — 9 сакавіка 1944 года ў цэлым было выселена каля 650 тыс. чалавек. Па ўнутраных дадзеных НКВД, не менш за 144 тыс. (24 %) з іх загінулі падчас дэпартацый і на працягу першых чатырох гадоў знаходжання ў ссылцы.
7 сакавіка 1944 Чачэна-Інгушская АССР загадам Прэзідыума Вярхоўнага савета СССР была скасавана; тэрыторыя Чачэна-Інгушэціі была падзелена паміж Паўночна-Асецінскай АССР, Дагестанскай АССР, Грузінскай ССР і Стаўрапольскім краем РСФСР.
Аперацыяй па высяленні чачэнцаў і інгушоў кіраваў наркам унутраных спраў, генеральны камісар дзяржбяспекі СССР Л. П. Берыя і яго намеснікі Іван Сяроў, Багдан Кабулаў і С.С.Мамулаў. Дэпартацыю ажыццяўлялі опергрупы НКУС-НКДБ і СМЕРШ (19 тыс. чалавек) пры садзейнічанні войскаў НКУС і ваенных частак (100 тыс. чалавек).
З санкцыі кіраўніцтва аперацыі (Берыі і Сярова) знішчаліся жыхары цяжкадаступных горных сёлаў і нетранспартабельныя хворыя. Так, 27 лютага 1944 у в. Хайбах былі спалены жыўцом каля 700 чалавек зь некалькіх паселішчаў Галанчожскага раёна (самой малодшай з забітых было тры гады, самым старэйшым — за 100 гадоў). У Чабярлоеўскім раёне жыхароў горных сёлаў тапілі ў возеры Кезеной-Ам, у райцэнтры Урус-Мартан хворых (у тым ліку немаўлят і цяжарных жанчын) забілі атрутнымі ўколамі і закапалі на двары раённае лякарні (пахаванне выяўлена ў 1991 групай «Мемарыял»), у Ітум-Калінскім раёне людзей заганялі ў хаты і закідвалі гранатамі, у в. Малхісты — расстрэльвалі ў пячорах, у Нажай-Юртаўскім раёне — спальвалі ў кукурузных сховішчах, у в. Нашхой — у сельскай стайні, у в. Сюжы — у будынку сельскай школы.