1 260
Підписники
-124 години
-47 днів
-330 днів
Архів дописів
Repost from De facto. Беларуская навука
Ад шампанскага да ратафіі. Якія напоі прадавалі на кірмашы ў Зэльве ў 1778 годзе
Дзяніс Лісейчыкаў піша ў Facebook пра віды і кошты алкаголю, прададзенага ў часе Ганненскага кірмаша ў Зэльве з кафенгаўза (кавярні) і з лядоўні 28 жніўня 1778 г. З салодкіх гарэлак найбольш каштавала ратафія (настойка на рознай садавіне) – 32 злотыя за гарнец (у пасце не ўказваецца яго памер, але згодна «Вікіпедыі» у ВКЛ малы (шынковы) гарнец быў роўны 2,8 літра). Прадавалі і простыя гарэлкі: анісавую – 4 зл.; ачышчаную – 2 зл. 20 гр.
Французскае віно прадавалі з дубовых бочак-фудраў – 5 зл. 2 гр. за гарнец. Віно ў бутэльках: найбольш каштавалі шампанскае (8 зл. за бутэльку) і бургундскае (7 зл.). Палыновае віно (відаць, вермут) – 1 зл. 15 гр. Піва: ангельскае – 3 зл. за бутэльку; дубальтовае – 7,5 гр. (0,25 зл.) за бутэльку.
Лісейчыкаў дадаў, што, напрыклад, палыновага віна на кірмашы прадалі ўсяго 2 бутэлькі. Паводле колькасці выпітага на першых месцах аказаліся французскае віно з бочкі і звычайная ачышчаная гарэлка.
У Швейцарыі адкрыюць абноўлены помнік Тадэвушу Касцюшку
17 кастрычніка а 13:00 у Stadtpark у Золатурне адбудзецца ўрачыстае адкрыццё абноўленага помніка Тадэвушу Касцюшку. Цырымонія пройдзе па-беларуску, пасля яе ўдзельнікі наведаюць размешчаны побач Музей Касцюшкі.
Помнік быў усталяваны ў 2017 г. да 200-годдзя смерці Касцюшкі з ініцыятывы Алеся Сапегі, заснавальніка і тагачаснага кіраўніка Беларускага аб’яднання ў Швейцарыі.
Сёлета ініцыятыва MALDZIS разам з Фондам Марыі Магдалены Радзівіл, які ўзначальвае Сапега, абнавілі помнік: з’явіліся падмурак з беларускага валуна, новая мемарыяльная шыльда і брукаванка вакол яго. Камень апрацавалі, а шыльду вырабілі ў Мінску, пасля чаго матэрыялы даставілі ў Швейцарыю. Праект рэалізаваны на прыватныя сродкі Максіма Баграцова, Філіпа Дайнэкі і мецэнаткі, якая пажадала застацца непублічнай.
Менавіта ў Золатурне Касцюшка правёў апошнія гады жыцця і памёр 15 кастрычніка 1817 г.
Repost from Hrodna.life - Навіны Гродна - Новости Гродно
+4
✝️На «Навагрудскую Галгофу» прайшоў хрэсны ход — тут пасля анексіі Заходняй Беларусі СССР закатавалі праваслаўнага святара
3 кастрычніка ў Навагрудскім раёне прайшоў штогадовы хрэсны ход на «Навагрудскую Галгофу» — месца гібелі протаіерэя Мікалая Нядзвецкага, піша ў сваім Telegram-канале @christianvision.
Перад шэсцем у храме Успення Прасвятой Багародзіцы ў Ваўковічах адбылася саборная літургія, якую ўзначаліў благачынны Навагрудскай царкоўнай акругі протаіерэй Анатоль Герасімук. У хрэсным ходзе ўдзельнічалі святары Навагрудскага і Карэліцкага благачынняў, пілігрымы, мясцовыя жыхары і навучэнцы кадэцкіх класаў школы № 7 Навагрудка.
Мікалай Нядзвецкі служыў у Ваўковічах з 1921 года. У 1930-я гады многія святары з'язджалі ў Польшчу, аднак ён, нягледзячы на ўгаворванні, застаўся на сваім прыходзе разам з жонкай і дачкой. Пасля ўступлення Чырвонай арміі ў Заходнюю Беларусь у 1939 годзе святара схапілі мясцовыя ўдзельнікі падпольнай партыйнай ячэйкі. Паводле царкоўнага апісання яго гібелі, Нядзвецкага вялі праз навакольныя вёскі, збівалі і здзекаваліся з яго. На хутары Касьянава цяжка параненага святара на два дні зачынілі ў падвале. Мясцовыя жыхары не наважваліся яму дапамагчы праз страх. На трэці дзень Мікалая Нядзвецкага вывелі на лясістую гару, дзе забілі. Паводле апісанняў, перад смерцю святара жорстка катавалі: яму нанеслі шматлікія калецтвы, прывязвалі да каня і цягнулі па зямлі. Царкоўная традыцыя захавала сведчанне, што нават падчас катаванняў Нядзвецкі працягваў маліцца за сваіх катаў. За гэта яму адрэзалі язык, пасля чаго звязанага святара некалькі разоў скідалі ў выкапаную магілу, пакуль ён не памёр. Цяпер месца яго гібелі вядомае як «Навагрудская Галгофа», а хрэсны ход сюды праводзяць штогод.Пры гэтым узнікае пытанне, як ушанаванне памяці святара, закатаванага неўзабаве пасля прыходу савецкай улады ў Заходнюю Беларусь, суадносіцца з дзяржаўным Днём народнага адзінства, які ў Беларусі пачалі адзначаць у 2021 годзе ў памяць пра падзеі верасня 1939-га? Фота: sobor__novogrudok у Instagram
📷 У Вільні адкрываецца выстава да 150-годдзя Яна Булгака
7 кастрычніка ў Signatarų namai адкрыецца выстава, прысвечаная аднаму з найвядомейшых фатографаў Вільні — Яну Булгаку.
На працягу больш як 30 гадоў, у 1912–1944 гадах, ён стварыў велізарны архіў здымкаў горада, які сёння мае не толькі мастацкую, але і гістарычную каштоўнасць. Булгак быў адным з найбольш значных прадстаўнікоў піктарыялізму — кірунку, што імкнуўся наблізіць фатаграфію да жывапісу. Таму яго панарамы, вуліцы і архітэктурныя ансамблі Вільні — гэта не проста дакументальныя кадры, а мастацкія апавяданні пра горад.
У экспазіцыі таксама можна будзе пабачыць здымкі 1944 года. Пасля баёў за Вільню Булгак разам з сынам Янушам фіксаваў разбураныя кварталы. Так на выставе сустракаюцца два абліччы аднаго горада — Вільня, поўная прыгажосці, і Вільня, пазначаная вайной і стратамі.
📆 Адкрыццё: 7 кастрычніка, 17:30
📍 Signatarų namai, Pilies g. 26
🗓 Да 6 студзеня
🎟 Уваход вольны
Repost from Наша Ніва
+2
Як склаўся лёс беларускіх архіваў у амерыканскім Саўт-Рыверы?
Матэрыялаў, што дакументавалі жыццё беларускай дыяспары ў ЗША, там больш няма. Куды яны падзеліся?
https://nashaniva.com/406149
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406149
Repost from Hrodna.life - Навіны Гродна - Новости Гродно
🌱 150 год ураджэнцу Гродзеншчыны, фотамастаку і краязнаўцу, вядомаму як «бацька польскай фатаграфіі»
🪻 6 кастрычніка 1876 года ў маёнтку каля вёскі Асташын (сёння Карэліцкі раён Гродзенскай вобласці) нарадзіўся адзін з першых беларускіх фатографаў, гісторыкаў фатаграфіі і даследчык этнаграфіі — Ян Булгак.
Вучыўся ў класічнай гімназіі ў Вільні. Да 1912 года жыў у вёсцы Пярэсека Мінскага павета, дзе атрымаў у спадчыну маёнтак.
💍 У 1901 годзе ажаніўся са стрыечнай сястрой Ганнай Хаціскай. Пасля смерці бацькі прадаў маёнтак і набыў у Радзівілаў фальварак у Беліцы каля Мінска.
🌱 Фатаграфаваць пачаў у 1905 годзе, калі жонка атрымала фотаапарат у падарунак. Першыя здымкі рабіў пад кіраўніцтвам Баляслава Дамейкі. У 1908 годзе стварыў фоталабараторыю і атрымаў узнагароду на фотаконкурсе.
💅 У 1910 годзе пазнаёміўся з мастаком Фердынандам Рушчыцам, які дапамог яму стаць прафесіяналам. Пазней Булгак прайшоў стажыроўку ў Германіі.
🏛 З 1912 года працаваў у Вільні, дзе зняў больш за 800 фатаграфій архітэктурных помнікаў і этнаграфічных сюжэтаў, у тым ліку выявы «Беларус з-пад Клецка» і «Бабулька-беларуска з маёнтка Пярэсека».
📖 У 1915 годзе выдаў альбом «Літва ў здымках Яна Булгака», дзе былі прадстаўлены фотаздымкі Гродна, Навагрудка, Міра, Нясвіжа і іншых мясцін.
🌱Булгак таксама вывучаў беларускі фальклор і гісторыю мастацтва, а яго архіўныя фотаздымкі захоўваюцца ў Вільні, Варшаве і Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.
🌱Памёр 4 лютага 1950 года.
Repost from BGmedia: новости — 2026
📎 165 год з дня нараджэння князя, гаспадарчага і палітычнага дзеяча Расійскай імперыі, міжваеннай Польшчы, БНР і ўраджэнца Брэстчыны.
5 кастрычніка 1861 года ў 🏹 Пінску (сёння Брэсцкая вобласць) нарадзіўся Геранім Друцкі-Любецкі.
Паходзіў з княскага роду Друцкіх-Любецкіх. Атрымаў выдатную адукацыю: скончыў Рыжскую гімназію з залатым медалём (1880) і юрыдычны факультэт Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта (1885). Служыў у гвардыі, валодаў вялікімі маёнткамі пад Мінскам і ў Пінскім павеце.
З 1890-х гадоў актыўна ўдзельнічаў у гаспадарчым жыцці Міншчыны: быў старшынёй праўлення Мінскага камерцыйнага банка, членам Рады Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі, старшынёй Палескага таварыства сельскай гаспадаркі. Выступаў за ўдзел сялян у эканамічных ініцыятывах і асветніцтве.
У 1906 годзе абраны дэпутатам I Дзяржаўнай думы Расійскай імперыі ад Мінскай губерні. У сваёй першай прамове ў Думе падкрэсліў:
«Наш просты беларускі народ таксама мае свае ідэалы… Божая зямля павінна належаць Божаму простаму народу».Быў вядомы як абаронца ідэі прыватнай уласнасці і сацыяльнага партнёрства паміж землеўласнікамі і сялянамі. У 1907–1908 гг. узначальваў Польскае таварыства «Асвета» ў Мінску, у 1909–1910 гг. — дэпутат Дзяржаўнага савета Расійскай імперыі. Займаў актыўную пазіцыю ў краёвым руху, які аб’ядноўваў прадстаўнікоў беларускай і польскай шляхты. Падчас падзей 1917 года падтрымліваў ідэю аўтаноміі Беларусі ў складзе Расіі, далучыўся да працы Беларускага нацыянальнага камітэта, а ў 1918 годзе ўвайшоў у склад Рады БНР. Быў таксама драматургам і аўтарам шэрагу п’ес патрыятычнага зместу, у тым ліку «Так паміралі літоўцы», «Erizzo», «Bolesław Śmiały», «Walgierz Wdały» і «Szatan». Памёр 31 снежня 1919 года ў Варшаве ад іспанскага грыпу. Пахаваны на могілках Старыя Павонзкі. Фотапартрэт расфарбаваны з дапамогай ШІ.
Repost from Радыё Свабода — Беларусь
Сёньня ў Чэхіі адзначаюць 90-годзьдзе Вацлава Гавэла (1936-2011), драматурга, дысыдэнта, апошняга прэзыдэнта Чэхаславаччыны і першага прэзыдэнта сучаснай Чэскай Рэспублікі.
Гавэл падтрымліваў беларускі дэмакратычны рух, а за тры дні да сваёй сьмерці ў 2011-м напісаў ліст у падтрымку беларускіх палітвязьняў. А што вы ведаеце пра ягоныя сувязі зь Беларусьсю?
Што вы ведаеце пра вялікага сябра Беларусі? ТЭСТ: https://smarturl.click/kja6
Repost from Наша Ніва
Пяць метраў асманскай вязі. У Варшаве паказалі ўнікальны мірны трактат, за які сваім жыццём заплаціў найвялікшы вайскавод ВКЛ Ян Караль Хадкевіч
У польскай сталіцы ўпершыню за доўгі час выставілі на агляд унікальны пяціметровы мірны дагавор, які завяршыў адно з найбольш драматычных сутыкненняў Рэчы Паспалітай з Асманскай імперыяй.
Манументальны скрутак стаў фінальнай кропкай у вайне, якая каштавала жыцця выбітнаму вайскаводу Вялікага Княства Літоўскага, графу на Шклове і Быхаве.
https://nashaniva.com/406057
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406057
Ужо сёння Мікола Волкаў раскажа пра «Украіну» ў Вялікім Княстве Літоўскім
У межах рубрыкі «Ранні новы час. Вялікае Княства Літоўскае» адбудзецца вэбінар даследчыка ВКЛ, супрацоўніка Інстытута гісторыі Польскай акадэміі навук, к.г.н. Міколы Волкава.
Тэма — «“Украіна” ў Вялікім Княстве Літоўскім у канцы XV — сярэдзіне XVII ст.»
Даследчык раскажа пра функцыянаванне і эвалюцыю паняццяў «украіна» і «пагранічча» ў ВКЛ ад канца XV да сярэдзіны XVII ст. На падставе пісьмовых крыніц і картаграфічных матэрыялаў ён пакажа, якія землі называлі «ўкраінамі», як гэтае паняцце было звязана з ваеннай небяспекай і абаронай межаў і як змянялася з цягам часу.
Асобная ўвага будзе прысвечана таму, як у XVII ст. разам з пераходам справаводства ВКЛ на польскую мову паняцце «ўкраіна» выцяснялася больш нейтральным «паграніччам», а паралельна ў крыніцах замацоўваўся макратапонім Украіна.
🕕 5 кастрычніка, 18:00
💻 Zoom
🗣 Беларуская мова
🔗 Падрабязнасці і спасылка на далучэнне
Repost from Беларускае Радыё Рацыя
+3
📌 4 кастрычніка ў Студзіводах адбылося святкаванне 40-гадовага юбілею Музея малой радзімы, якое сабрала больш за 100 гасцей: мясцовых жыхароў, культурных дзеячоў і прадстаўнікоў уладаў.
🔻 Kульмінацыяй урачыстасці стала адкрыццё і прэм’ера новага мурала, прысвечанага бацькам-заснавальнікам Музея ў Студзіводах.
https://racyja.com/by/kultura/u-studzivodach-uracysta-adznacyli-40-hoddze-muzeja-maloj-radzimy/
🏰 Заручаўскую браму ў Віцебску хочуць аднавіць — з рэстаранам і падземнымі памяшканнямі
Як піша «Спадчына», у гістарычным цэнтры Віцебска плануюць аднавіць Заручаўскую браму Ніжняга замка. Участак каля Дабравешчанскай царквы ўжо выведзены з зялёнай рэкрэацыйнай зоны і прызначаны пад «грамадскую спецыялізаваную забудову».
Браму і фрагменты муроў хочуць узвесці на гістарычных падмурках, выкарыстоўваючы валуны і цэглу. Аднак будучы аб'ект прапануюць не музеефікаваць, а перадаць прыватнаму інвестару пад кафэ ці рэстаран. Дзеля павелічэння карыснай плошчы дапускаюцца і падземныя памяшканні — непасрэдна ў археалагічнай зоне.
У якасці папярэдняга досведу працы з фартыфікацыйнай спадчынай называюць віцебскі Духаўскі круглік, хаця гэты прыклад даволі сумнеўны: замест аднаўлення гістарычнай пабудовы там з'явіўся сучасны павільён над аўтэнтычнымі падмуркамі. Ёсць рызыка, што і Заручаўская брама стане падобным псеўдагістарычным навабудам з гістарычнай назвай.
Repost from Hrodna.life - Навіны Гродна - Новости Гродно
🌱 Іронія гістарычных дат у Гродне: 4 кастрычніка ў горадзе адкрылі два зусім розныя помнікі
🤩105 год таму, у 1921 годзе, на плошчы Тызенгаўза адкрыўся помнік Свабоды — стэла ў гонар гродзенцаў, якія загінулі падчас бальшавіцка-польскай вайны 1919–1921 гадоў. Помнік прастаяў да 1939-га, калі з прыходам савецкай улады яго зруйнавалі.
🤩Роўна праз 66 гадоў, 4 кастрычніка 1987 года, ужо на суседняй плошчы Леніна з’явілася бронзавая скульптура Уладзіміра Леніна вышынёй пяць метраў. Яе прымеркавалі да 70-й гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі. Аўтарам стаў савецкі скульптар Заір Азгур.
Telegram-канал @hrodna1127 адзначае, што папярэдні «Ленін» стаяў на ўваходзе ў Парк Жылібера — спіной да вечнага агню і з рукой, узнятай у бок вуліцы Горкага. У Гродне жартуюць, што «Ільіч» паказваў на «сытыя Балтыйскія краіны, дзе ёсць кілбаса і сыр».
Repost from Reform.news :: Культурный фронт
Незалежны лічбавы архіў вернакулярнай фатаграфіі VEHA пачынае працу над другім томам кнігі «Руіны Беларусі» і запрашае дзяліцца здымкамі ХХ стагоддзя з сямейных архіваў, на якіх захаваліся руіны і гістарычныя будынкі Беларусі.
Пасля выдання першага тома «Руін» прайшоў год. За гэты час кніга трапіла ў бібліятэкі па ўсім свеце, атрымала прэмію Najpiękniejsze Polskie Książki 2025, аднаго з найбольш прэстыжных культурных конкурсаў у Польшчы, які з 1957 года арганізуе Польскае таварыства кнігавыдаўцоў. Кніга ўвайшла ў шорт-ліст Fotograficzna Publikacja Roku, і была прадстаўлена на выставах у Muzeum Sztuki Nowoczesnej, Instytut Fotografii Fort і Łódź Fotofestiwal 2026. Гэта не столькі спіс узнагарод, колькі пацвярджэнне таго, што гісторыя, захаваныя ў сямейных альбомах, можа мець значэнне далёка за межамі асобнай сям’і.
Чытаць на сайце або без VPN.
Repost from Флагшток — Гомельшчына
+1
Яшчэ адна навінка ў Калінкавічах да Дажынак — фэйкавая «Кацюша»
Макет стварылі на базе пасляваеннага ГАЗона сіламі мясцовага рамонтна-механічнага завода. Адрозненні ад сапраўднай устаноўкі паспрабавалі схаваць за зоркамі і чорна-аранжавымі стужкамі.
Вынік сельскага цюнінгу ўсталявалі ў парку побач з сапраўднай ваеннай тэхнікай — БТРам і танкам Т-34, знятымі з разбуранага помніка.
Куды лепей калінкавіцкай Кацюшы пасавала б кампанія з такім жа фэнтэзійным "франтавым" Ан-2 з Рэчыцы.
t.me/flagshtok
Repost from Белсат
«Рускія ніяк не могуць развітацца са сваім каланіяльным мысленнем»
Кіраўнік Рады беларускай культуры Сяргей Будкін назваў праявай «каланіяльнага мыслення» словы расейскага журналіста Леаніда Парфёнава пра Марка Шагала.
Парфёнаў, знаходзячыся ў Віцебску, на радзіме мастака, сказаў, што Шагал «да Беларусі не мае дачынення» і назваў яго рускім і французскім мастаком яўрэйскага паходжання:
«Мне так вельмі хочацца верыць, што ёсць нейкія харошыя рускія з харошай нейкай такой свядомасцю. І нават Парфёнаў, чыімі ролікамі я захапляўся, гістарычнымі экскурсамі і гэтак далей. Ну вось, смарозіў глупства. Стаіць ля каменя, на якім напісана на беларускай мове, хто такі Марк Шагал, і кажа: “Не, не, не, гэта не, ён рускі”»– сказаў Будкін. 👉 Чаму спрэчка вакол Шагала значна шырэйшая за адну заяву Парфёнава — чытайце ў матэрыяле 📌Адкрыць спасылку з Беларусі
Працяг 👆
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 28 жніўня 1941 г. АССР Немцаў Паволжа была ліквідаваная, а яе нямецкае насельніцтва падвергнутае татальнай дэпартацыі. Людзей прымусова вывезлі ў Сібір, Казахстан і Сярэднюю Азію.
У верасні 1941 г. з АССР Немцаў Паволжа, Саратаўскай і Сталінградскай абласцей выселілі каля 439 тыс. немцаў. Усяго ў 1941–1942 гг. дэпартацыя ахапіла каля 850–950 тыс. савецкіх немцаў.
Дакладная колькасць ахвяр невядомая: звесткі за найбольш смяротныя 1941–1944 гг. няпоўныя. Паводле даследчых ацэнак, з дэпартацыяй, спецпасяленнямі і прымусовай працай могуць быць звязаныя каля 200–250 тыс. звышнарматыўных смерцяў.
Цікава, а ў Інстытуце гісторыі не бачаць у гэтым прыкмет генацыду ці этнацыду, здзейсненага савецкімі ўладамі супраць уласных грамадзян? Мо варта правесці канферэнцыю і на гэтую тэму — тым больш сёлета 85 гадоў з тых падзей?
І немцы былі не адзінымі: татальнай дэпартацыі ў СССР падвергліся таксама чачэнцы, інгушы, крымскія татары ды іншыя народы.
+2
Учора ў Інстытуце гісторыі НАН прайшла Міжнародная навукова-адукацыйная канферэнцыя на тэму «Генацыд савецкага народа». Яшчэ паказалі фільм «Генацыд шматнацыянальнага савецкага народа».
Сам тэрмін «шматнацыянальны савецкі народ» — аксюмаран, прыдуманы ідэолагамі і прапагандыстамі. Выкарыстанне ў дачыненні да яго паняцця «генацыд» выглядае яшчэ больш сумнеўна. Усю абсурднасць такой канструкцыі можна пабачыць на прыкладзе аднаго з народаў гэтага самага «шматнацыянальнага савецкага народа» — немцаў.
Нагадаем, што Аўтаномная ССР Немцаў Паволжа ўваходзіла ў склад РСФСР з 19 снежня 1923 г., а яе жыхары былі паўнапраўнымі грамадзянамі СССР.
Аднак з пачаткам нямецка-савецкай вайны бальшавіцкія ўлады вырашылі прыняць супраць рэспублікі і яе насельніцтва рэпрэсіўныя меры.
Далей 👇
Repost from Белсат
✊ Рэжым упаў без адзінага стрэлу
Здавалася, гэтага не будзе ніколі. Але гісторыя зноў даказала: нават самыя моцныя дыктатуры не вечныя.
