cookie

Ми використовуємо файли cookie для покращення вашого досвіду перегляду. Натиснувши «Прийняти все», ви погоджуєтеся на використання файлів cookie.

avatar

Зянон Пазьняк

ФБ Зянона Пазьняка: https://www.facebook.com/ivan.viktarovic.5

Більше
Рекламні дописи
2 118
Підписники
+124 години
-87 днів
-2630 днів

Триває завантаження даних...

Приріст підписників

Триває завантаження даних...

Па шляху да месца высылання (людзей везлі ўзімку некалькі дзён у жывёльных вагонах без вады і ежы), а таксама ў першыя гады дэпартацыі загінула каля 200 тыс. чачэнцаў (больш траціны ўсяго народа), каля 30 тыс. інгушоў (каля паловы народу) і 20 тыс. чачэнцаў-акінцаў (больш за дзве траціны этнічнай групы). Гэтыя лічбы не ўлічваюць падвышаную смяротнасць сярод высланых у наступныя гады, не кажучы ўжо аб больш доўгатэрміновых дэмаграфічных наступствах. У Кыргызстан і Казахстан вымушаныя былі пазней накіравацца і чачэнцы і інгушы, якія на момант дэпартацыі знаходзіліся на фронце. У 2004 заклапочаны Еўрапарламент прызнаў факт высылкі чачэнцаў і інгушоў у 1944 генацыдам.
Показати все...
😢 29💯 16👍 1
ЗЛАЧЫНСТВЫ МАСКОЎСКАЙ НЕЛЮДЗІ Сёньня 18 траўня Дзень памяці ахвяраў маскоўскага генацыду крымскататарскага народу. Пра гэта мне прыходзілася не адзін раз пісаць. Але сёньня дзеля памяці (для тых, хто ня памятае) даю толькі вытрымкі з афіцыйнай "Вікіпедыі" пра зьнішчэньне крымска-татарскага, інгушскага і чачэнскага народаў рускімі нелюдзямі, якія праз лукашыстаў мардуюць цяпер беларусаў, напалі на Украіну і забіваюць украінскі народ. Надыходзіць час, калі людзі народаў мусяць зразумець, што маскоўская сатанінская арда павінна быць сьцертая з твару Зямлі. --------------------------------------- Апэрацыя па дэпартацыі крымскіх татараў пачалася раніцай 18 траўня 1944 году і скончылася ў 16:00 20 траўня. Для яе правядзеньня былі задзейнічаны войскі НКВД агульнай колькасьцю каля 32 тысячаў чалавек. Дэпартаваным адводзілася ад некалькіх хвілінаў да паўгадзіны на зборы, пасьля чаго іх на грузавіках везьлі на чыгуначныя станцыі. Адтуль эшалёны адпраўляліся да месцаў высылкі. Па сьведчаньні відавочцаў, тых хто спрабаваў супраціўляцца ці ня мог ісьці, расстрэльвалі на месцы. У дарозе дэпартаваных кармілі рэдка і салёнаю ежаю, ад якой хацелася піць. У некаторых эшалёнах ежу людзі атрымлівалі толькі на другі тыдзень дарогі. Памерлых хавалі каля чыгуначнага шляху ці не хавалі наогул. З успамінаў, тых хто перажыў дэпартацыю: «...ранкам замест прывітаньня пытаюць: трупы ёсьць? Людзі чапляюцца за памерлых, плачуць, не аддаюць. Салдаты выкідаюць целы дарослых праз дзьверы, дзяцей — праз вакно…» «...Мэдыцынскага абслугоўваньня не было. Памерлых выносілі з вагону і пакідалі на сатнцыі, не даючы пахаваць» «Пра мэдыцынскае абслугоўваньне і гаворкі не было. Людзі пілі ваду з вадаёмаў і бралі яе на запас. Ваду кіпяціць магчымасьці не было. Людзі пачалі хварэць крываўкаю, чэраўным тыфам, малярыяй, каростаю, вошы мучылі ўсіх. Было сьпякотна, увесь час мучыла смага. Памерлых забіралі на разьездах, ніхто іх не хаваў.[12] » «Цягнік спыняўся на маленькіх станцыях, каб выносыць памерлых. …Хаваць не давалі» ---------------------------------------- Дэпартацыя чачэнцаў і інгушоў — гвалтоўнае высяленне ў лютым-сакавіку 1944 года насельніцтва Чачэна-Інгушэціі ў Цэнтральную Азію. 31 студзеня 1944 Дзяржаўны камітэт абароны СССР прыняў рашэнне пра высяленне чачэнцаў і інгушоў у Кыргызскую і Казахскую ССР у мэтах «стабілізацыі становішча» у ЧІАССР. 23 лютага — 9 сакавіка 1944 года ў цэлым было выселена каля 650 тыс. чалавек. Па ўнутраных дадзеных НКВД, не менш за 144 тыс. (24 %) з іх загінулі падчас дэпартацый і на працягу першых чатырох гадоў знаходжання ў ссылцы. 7 сакавіка 1944 Чачэна-Інгушская АССР загадам Прэзідыума Вярхоўнага савета СССР была скасавана; тэрыторыя Чачэна-Інгушэціі была падзелена паміж Паўночна-Асецінскай АССР, Дагестанскай АССР, Грузінскай ССР і Стаўрапольскім краем РСФСР. Аперацыяй па высяленні чачэнцаў і інгушоў кіраваў наркам унутраных спраў, генеральны камісар дзяржбяспекі СССР Л. П. Берыя і яго намеснікі Іван Сяроў, Багдан Кабулаў і С.С.Мамулаў. Дэпартацыю ажыццяўлялі опергрупы НКУС-НКДБ і СМЕРШ (19 тыс. чалавек) пры садзейнічанні войскаў НКУС і ваенных частак (100 тыс. чалавек). З санкцыі кіраўніцтва аперацыі (Берыі і Сярова) знішчаліся жыхары цяжкадаступных горных сёлаў і нетранспартабельныя хворыя. Так, 27 лютага 1944 у в. Хайбах былі спалены жыўцом каля 700 чалавек зь некалькіх паселішчаў Галанчожскага раёна (самой малодшай з забітых было тры гады, самым старэйшым — за 100 гадоў). У Чабярлоеўскім раёне жыхароў горных сёлаў тапілі ў возеры Кезеной-Ам, у райцэнтры Урус-Мартан хворых (у тым ліку немаўлят і цяжарных жанчын) забілі атрутнымі ўколамі і закапалі на двары раённае лякарні (пахаванне выяўлена ў 1991 групай «Мемарыял»), у Ітум-Калінскім раёне людзей заганялі ў хаты і закідвалі гранатамі, у в. Малхісты — расстрэльвалі ў пячорах, у Нажай-Юртаўскім раёне — спальвалі ў кукурузных сховішчах, у в. Нашхой — у сельскай стайні, у в. Сюжы — у будынку сельскай школы.
Показати все...
😢 30🔥 4👍 2
📸💥 Зянон Пазьняк прачытаў аўтарскую лекцыю пра фатаграфію і мастацтва ў Беларускім Доме Адбылося гэта падчас прэзентацыі першай індывідуальнай фотавыставы Зянона Пазьняка. Выстава прысвечана яна Менску 60-х, "якога больш няма". Выставу можна наведаць ад 09:00 да 16:00 у буднія дні па адрасе ul. Kryniczna 6 і падчас мерапрыемстваў у Беларускім Доме. Эксклюзіўны запіс пазнавальнай лекцыі пра гісторыю фатаграфіі і фатаграфічнае мастацтва можна паглядзець на канале WARTA https://youtu.be/mm50Y_GdRT8
Показати все...
Зянон Пазьняк: Лекцыя пра фатаграфію і прэзентацыя фотавыставы

Прэзентацыя першай персанальнай фотавыставы Зянона Пазьняка і аўтарская лекцыя пра фатаграфію, літаратуру і мастацтваБеларускі дом у Варшаве, 28 красавіка 20...

👍 30 8🔥 5😁 1
01:29
Відео недоступнеДивитись в Telegram
Мартынава напужалася будучай люстрацыі ў Беларусі: "Ты понимаешь, какое количество позняковщины!?"
Показати все...
😁 81👍 4 2👏 1🤔 1😱 1
Фото недоступнеДивитись в Telegram
У Беларусі затрымалі майстра па рамонце ноўтбукаў, які напісаў каментар аб тым, што "шмат хто ў краіне чакае Зянона Станіслававіча".
Показати все...
😢 59 15👍 2😱 1
00:33
Відео недоступнеДивитись в Telegram
Былы супрацоўнік адміністрацыі Лукашэнкі і МЗС Беларусі Анатоль Котаў: "Мафію немагчыма перамагчы на выбарах. Беларуская апазіцыя, за выключэньнем, напэўна, Зянона Станіслававіча Пазьняка, змагалася за ўвагу Масквы, каб быць лепшымі за Лукашэнку"
Показати все...
💯 72🔥 12😁 4 3👍 2👏 2🤔 2
Санкцыйны парадокс: дзякуючы заходнім санкцыям супраць Беларусі, Расея павялічыла сваю рыначную долю калію і зарабіла дадатковыя 1,2 млрд даляраў на вайну. У выніку санкцый Беларусь страціла палову калійнага рынку. Яе месца занялі Расея і Канада. Аналізуем вынікі санкцый у матэрыяле WARTA https://warta.media/1956
Показати все...
Вынікі санкцый: Беларуськалій згубіў палову рынку. У выйгрышы – Расея і Канада - WARTA - Беларускае нацыянальнае медыя

Дзякуючы заходнім санкцыям супраць акупаванай Беларусі, Расея павялічыла сваю рыначную долю калію і атрымала дадатковыя 1,2 млрд даляраў на вайну.

💯 39👍 3😢 2
Вялікая гутарка з Зянонам Пазьняком пра палітычную сітуацыю https://racyja.com/by/palityka/zjanon-paznjak-nas-scjah-halouny-heroj-supracivu-i-halouny-znak-nacyi/
Показати все...
Зянон Пазьняк: Наш сцяг — галоўны герой супраціву і галоўны знак нацыі

Пра трыгеры 2020-га году, значэнне сімволікі, мовы і палітыку Масквы.

👍 37 11🔥 7😁 2
ЗЯНОН ПАЗЬНЯК, ПАВЕЛ УСАЎ: ДА ПЫТАНЬНЯ АБ АТАКАХ НА ГРАМАДЗКА-ЭКАНАМІЧНУЮ ІНФРАСТРУКТУРУ БЕЛАРУСІ Цяпер кожны беларус, у грудзях якога б“ецца беларускае сэрца, перажывае за будучыню Айчыны. Гледзячы на беларускую дэмакратычную супольнасьць за мяжой, на яе паводзіны і палітычныя лёзунгі, мы на пачатку павінны адказаць на адно важнае пытаньне, ці дэмакратычная супольнасьць вядзе вайну супраць рэжыму Лукашэнкі, ці супраць Беларусі і беларускага народу? Ці ставячы мэту збурыць рэжым Лукашэнкі любым коштам, трэба дзеля гэтага знішчыць Беларусь як дзяржаву, яе грамадзкія і эканамічныя інстытуты, давесьці краіну да эканамічнага і сацыяльнага банкруцтва, спадзеючыся, што рэжым калісьці аслабне і быць можа «ўпадзе»? Пры гэтым, разбураючы дзяржаву, ськідваючы яе ў бездань беднасьці санкцыямі і кібер-атакамі, ці магчыма будзе потым казаць, што гэта ўсё віна Лукашэнкі? А менавіта такія падыходы (заблакаваць, абваліць рэжым разам з краінай і народам) рэальна вынікаюць з патрабаваньняў «дэмакратычнай апазыцыі». У такім выпадку, зыходзячы з пазыцыі «любым коштам», ці ня ськідваецца віна за дзейнасьць рэжыму Лукашэнкі і ягонага апарату на ўвесь беларускі народ і ці ня робяць народ мэтай эканамічных атак і зьнешняга ўзьдзеяньня? Мы ўпэўнены, што ў дэмакратычнай супольнасьці думаць такім чынам могуць толькі ворагі краіны, якім абыякавы лёс Беларусі і яе будучыні. Чытаць цалкам: https://www.bns-volnayabelarus.org/post/ataki-na-bielarus
Показати все...
ДА ПЫТАНЬНЯ АБ АТАКАХ НА ГРАМАДЗКА-ЭКАНАМІЧНУЮ ІНФРАСТРУКТУРУ БЕЛАРУСІ

Цяпер кожны беларус, у грудзях якога б“ецца беларускае сэрца, перажывае за будучыню Айчыны. Гледзячы на беларускую дэмакратычную супольнасьць за мяжой, на яе паводзіны і палітычныя лёзунгі, мы на пачатку павінны адказаць на адно важнае пытаньне, ці дэмакратычная супольнасьць вядзе вайну супраць рэжыму Лукашэнкі, ці супраць Беларусі і беларускага народу? Ці ставячы мэту збурыць рэжым Лукашэнкі любым коштам, трэба дзеля гэтага знішчыць Беларусь як дзяржаву, яе грамадзкія і эканамічныя інстытуты, д

👍 47 11🔥 7😁 3
📸💥 Зянон Пазьняк у незвычайным амплуа: палітык прачытаў аўтарскую лекцыю пра фатаграфію і мастацтва Адбылося гэта падчас прэзентацыі першай індывідуальнай фотавыставы Зянона Пазьняка. Арганізатарам выставы выступіў Беларускі дом у Варшаве. Прысьвечана яна Менску 60-х, "якога больш няма". Эксклюзіўны запіс пазнавальнай лекцыі пра гісторыю фатаграфіі і фатаграфічнае мастацтва на канале WARTA https://youtu.be/mm50Y_GdRT8
Показати все...
Зянон Пазьняк: Лекцыя пра фатаграфію і прэзентацыя фотавыставы

Прэзентацыя першай персанальнай фотавыставы Зянона Пазьняка і аўтарская лекцыя пра фатаграфію, літаратуру і мастацтваБеларускі дом у Варшаве, 28 красавіка 20...

👍 44 13🔥 7😁 2