ru
Feedback
Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Открыть в Telegram
1 262
Подписчики
-124 часа
+17 дней
-430 день
Архив постов
📌 2 жніўня – дзень памяці Міхала Валовіча 🔻 Застаўся ў беларускай гісторыі не толькі як мужны паўстанец, але і як мысляр, я
📌 2 жніўня – дзень памяці Міхала Валовіча 🔻 Застаўся ў беларускай гісторыі не толькі як мужны паўстанец, але і як мысляр, які значна апярэдзіў свой час. Ён разумеў, што нацыянальнае вызваленне немагчыма без сацыяльнай свабоды і ўдзелу народа. Менавіта таму многія гісторыкі лічаць яго папярэднікам ідэй, якія пазней развіў Кастусь Каліноўскі. https://racyja.com/by/kultura/2-zniunja-dzen-pamjaci-michala-valovica/

Repost from Наша Ніва
Наколькі больш помнікаў архітэктуры ахоўваецца ў Польшчы і Літве ў параўнанні з Беларуссю. Жахлівыя лічбы Тры краіны за апошн
Наколькі больш помнікаў архітэктуры ахоўваецца ў Польшчы і Літве ў параўнанні з Беларуссю. Жахлівыя лічбы Тры краіны за апошнія гады моцна разышліся ў сваім развіцці і палітычным кірунку. Сапраўдная цывілізацыйная прорва паміж Беларуссю, з аднаго боку, і Польшчай ды Літвой з другога, пралягае ў стаўленні да сваёй нацыянальнай спадчыны. Лічбы красамоўныя. https://nashaniva.com/401213 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/401213

💣 Гарматы з дна Нёмана: што пакінула пасля сябе ў Гродне Вялікая Паўночная вайна Цар Пётр I патапіў уласную артылерыю ў Нёмане падчас адступлення расійскай арміі з Гродна ў сакавіку 1706 года. Пра гэта і пра іншыя падзеі Паўночнай вайны на тэрыторыі ВКЛ у чарговым сюжэце на нашым YouTube-канале расказвае Васіль Калач. Гэта відэа працягвае цыкл пра нашыя стасункі з паўночнымі суседзямі. ▫️ Што стала штуршком да спусташальнай вайны? ▫️Ці быў кароль Аўгуст ІІ Сас вінаваты ў рабаваннях, гвалце і заняпадзе нашых гарадоў? ▫️Як расійскі вайсковы лагер на стагоддзі наперад вызначыў планіроўку вуліц Гродна? ▫️Навошта напалоханы пятроўскі гарнізон паліваў гарадскія сцены Гродна вадой? ▫️І колькі насамрэч гармат затанула ў рацэ? Адказы на ўсе пытанні ёсць у відэа: https://youtu.be/UieuYGGfZ_s?si=KJdvFYxrLeRW0ScI

1 жніўня а 17-й па ўсёй Варшаве гучаць сірэны, а машыны і людзі спыняюцца. Так кожны год — у памяць пра трагічныя падзеі Варш
1 жніўня а 17-й па ўсёй Варшаве гучаць сірэны, а машыны і людзі спыняюцца. Так кожны год — у памяць пра трагічныя падзеі Варшаўскага паўстання 1944-га. Як варшавякі спрабавалі вызваліць свой горад ад нямецкай акупацыі, пакуль савецкія войскі стаялі праз раку і проста назіралі: https://euroradio.fm/80-gadou-varshauskamu-paustannyu-chym-admetny-dlya-belarusau-gety-epizod-vayny Спасылка, якая працуе без VPN

У Нясвіжскім палацы адкрылася выстава пра нябачную працу рэстаўратараў У калекцыйнай залі Нясвіжскага палаца працуе часовая э
У Нясвіжскім палацы адкрылася выстава пра нябачную працу рэстаўратараў У калекцыйнай залі Нясвіжскага палаца працуе часовая экспазіцыя «Рэстаўрартар. Журнал гісторыі мастацтва, тэорыі і рэстаўрацыі». Выстава прысвечана нябачнай працы рэстаўратараў музея – унікальнаму даследчаму, тэхналагічнаму працэсу захавання культурнай спадчыны. Наведнікі могуць даведацца, як спецыялісты працягваюць жыццё музейным каштоўнасцям з дапамогай сучасных тэхналогій і навуковых методык, спалучаючы традыцыі і інавацыі. Акрамя саміх адрэстаўраваных аб’ектаў – прадметаў побыту і рэлігійнага культу, ваеннага рыштунку і нават цацак, падрыхтавалі планшэты, на якіх паказваюцца асаблівасці рэстаўрацыйнай працы. Чытаць на сайце або без VPN.

31 ліпеня 1802 году ў маёнтку Мядзьведка Наваградзкага павету нарадзіўся Ігнат Дамейка, удзельнік паўстаньня 1830-31 гадоў і
31 ліпеня 1802 году ў маёнтку Мядзьведка Наваградзкага павету нарадзіўся Ігнат Дамейка, удзельнік паўстаньня 1830-31 гадоў і славуты чылійскі навуковец. Ягоным імем названыя вульканічны ланцуг у Андах, мінэрал, кветка, горад, унівэрсытэт і нават плянэта! Дзёньнік Ігната Дамейкі. Пра што пісаў беларускі герой Чылі

Repost from Новы Час
Яго выгналі з Радзімы. Але ён стаў чалавекам, якім ганарылася цэлая краіна. 31 ліпеня — дзень народзінаў Ігната Дамейкі. Пасл
+9
Яго выгналі з Радзімы. Але ён стаў чалавекам, якім ганарылася цэлая краіна. 31 ліпеня — дзень народзінаў Ігната Дамейкі. Пасля паўстання 1830–1831 гадоў ён быў вымушаны пакінуць Радзіму. У Чылі Дамейка стаў адным з самых аўтарытэтных вучоных, рэктарам універсітэта і чалавекам, якога лічаць адным з творцаў сучаснай краіны. Але нават праз паўстагоддзя пасля выгнання ён казаў:
«Я ніколі натуралізавацца не патраплю… памру ліцвінам».

🏰 Берасцейскі замак: гісторыя галоўнай рэзідэнцыі горада Праект VisitBrest выпусціў анімацыйны ролік пра Берасцейскі замак — не толькі абарончае збудаванне, але і важны палітычны цэнтр сярэднявечнага горада. Тут напярэдадні Грунвальдскай бітвы сустракаліся Вітаўт і Ягайла, праходзілі соймы і прымаліся дзяржаўныя рашэнні. Рэканструкцыя замка створаная на аснове архіўных крыніц, інвентароў і гістарычных планаў. Гэта першы з двух матэрыялаў пра абарончую архітэктуру Берасця. Наступны будзе прысвечаны Берасцейскай фартэцыі XVII стагоддзя. 🔗 https://youtu.be/rJ8h03CwH3E :::

«Колькі можна пра вайну?» У Брэсце адкрылі яшчэ адзін ваенны мурал — гараджане зноў спрачаюцца пра тэматыку 28 ліпеня на Парт
«Колькі можна пра вайну?» У Брэсце адкрылі яшчэ адзін ваенны мурал — гараджане зноў спрачаюцца пра тэматыку 28 ліпеня на Партызанскім праспекце адкрылі мурал «Партызаны Брэстчыны». На ім паказаныя маладыя мужчына і жанчына — зборныя вобразы беларускіх партызанаў. Пад выявай змешчаныя радкі Янкі Купалы. Паводле падлікаў BGmedia, гэта ўжо чацвёрты ваенны арт-аб’ект у Брэсце. Адны гараджане хваляць працу і лічаць такую тэму лагічнай для Партызанскага праспекта. Іншыя пытаюцца: «Колькі можна пра вайну?» — і прапануюць часцей звяртацца ў гарадскім мастацтве да мясцовай культуры, навукі ды іншых перыядаў гісторыі. Падрабязней — у матэрыяле BGmedia

У Смаргонскім музеі паказалі выставу «Археалагічныя адкрыцці Крэва: Знаходкі з замку, гарадзішча і мястэчка», падрыхтваную су
У Смаргонскім музеі паказалі выставу «Археалагічныя адкрыцці Крэва: Знаходкі з замку, гарадзішча і мястэчка», падрыхтваную сумесна з Інстытутам гісторыі Акадэміі навук Беларусі На выставе прадстаўлены знойдзеныя археолагамі артэфакты з розных аб’ектаў на тэрыторыі Крэва, — піша тэлеграм-канал Інстытута гісторыі. У 2023 годзе на раскопках замка, якія праводзіліся пад кіраўніцтвам Алега Дзярновіча, былі знойдзены падмуркі, а ў 2025 годзе раскапаны перыметр Трэцяй вежы. Раней меркавалася, што Крэўскі замак мае две вежы. На выставе паказалі складанапрафіляваную цэглу нэрвюраў скляпенняў Княжацкай вежы і новаадкрытай Трэцяй вежы. Таксама тут дэманструецца архітэктурна-будаўнічая кераміка замка і інструменты будаўнікоў Крэўскага замку XIV стагоддзя – кельмы крэўскіх майстроў. Чытаць на сайце або без VPN.

Repost from Белсат
🏰 17 будынкаў ужо знеслі: як змяняецца Пішчалаўскі замак У Менску працягваецца маштабная рэканструкцыя Пішчалаўскага замку,
🏰 17 будынкаў ужо знеслі: як змяняецца Пішчалаўскі замак У Менску працягваецца маштабная рэканструкцыя Пішчалаўскага замку, дзе дзесяцігоддзямі месцілася знакамітая Валадарка. Будаўнікі ўжо дэмантавалі 17 старых будынкаў, пачалі ўзводзіць новыя аб'екты. «Аб’ект мае 200-гадовую гісторыю і ёсць гістарычна-культурнай каштоўнасцю. Пасля маштабнай рэканструкцыі тэрыторыя Пішчалаўскага замку ператворыцца ў шматфункцыйны культурніцкі комплекс, інтэграваны ў гарадское асяроддзе», абяцае «Менскбуд».

❗️🗡 Гістарычны відэапраект “Сармат” вяртаецца Гістарычны серыял «Сармат», прысвечаны шляхецкай культуры, вяртаецца. Вядоўца
❗️🗡 Гістарычны відэапраект “Сармат” вяртаецца Гістарычны серыял «Сармат», прысвечаны шляхецкай культуры, вяртаецца. Вядоўца — непаўторны Васіль Калач — актор, рэжысёр, фехтавальшчык, заснавальнік рэканструктарскага клуба «Invictus 1863». 🗣 У новых серыях «Сармата» распавядаем пра вядомую і невядомую гісторыю шляхецкіх родаў. У чым сакрэт поспеху і заняпаду магнацкіх родаў? Што па сабе пакінулі Радзівілы? Куды зніклі Алелькавічы? Чым вядомы Сангушкі, Пацы, Тышкевічы? Што галоўнае: грошы або — гонар? Адказы на ўсе пытанні — у новых серыях «Сармата».
«Наша гісторыя неаднакроць была ад нас схаваная. Як заклятыя скарбы. А наша задача, задача усёй каманды „Будзьма беларусамі“ — адшукаць тыя скарбы і падзяліцца імі, — кажа Васіль Калач. — Для мяне асабіста, даносіць да гледача забытую спадчыну — гонар. Тая традыцыя, тая культура, што збудавала наша сучаснае светаўспрыняцце — у вялікай долі і шляхецкая. Сармацкая, як казалі ў XVII стагоддзі, а не толькі сялянская. Варта памятаць. Нас адвучылі ад ведання свайго радаводу, аднак амаль у кожным беларусе ёсць хоць кропля шляхецкай крыві. Я мару, каб беларусы ўзялі лепшае ад сваіх шляхетных продкаў — гонар, годнасць, шчырае служэнне сваёй зямлі і вольнасць».
🧐 У першай серыі новага сезона раскажам пра Радзівілаў — адзін з самых уплывовых родаў ВКЛ. Адкуль грошы ў Радзівілаў? Чаму прадстаўнікі роду паміралі маладымі? Хто абылгаў Пане Каханку і як працаваў чорны піяр XVIII стагоддзя? Што ў савецкі час было ў Нясвіжскім палацы? Ці засталіся Радзівілы сёння? 🗓 Пра ўсё гэта можна даведацца ўжо заўтра, 31 ліпеня, у 18:00 на ютуб-канале «Будзьма беларусамі!». Падпісвайцеся, каб не прапусціць (калі для вас гэта бяспечна).

🏛 87 гадоў таму Менск стаў Мінскам 29 ліпеня 1939 года Вярхоўны Савет БССР перайменаваў беларускую сталіцу: Менск афіцыйна с
🏛 87 гадоў таму Менск стаў Мінскам 29 ліпеня 1939 года Вярхоўны Савет БССР перайменаваў беларускую сталіцу: Менск афіцыйна стаў Мінскам. Гэта адбылося ў перыяд савецкай русіфікацыі, аднак хто быў сапраўдным ініцыятарам перайменавання і дзе яно было распрацавана — у Маскве ці Мінску — дагэтуль невядома: адпаведныя архівы застаюцца закрытымі. Назва Менск выкарыстоўвалася ад першай летапіснай згадкі горада, у дакументах Вялікага Княства Літоўскага, БНР і ранняй БССР. У 1991 годзе Мінгарсавет прапанаваў вярнуць сталіцы гістарычную назву, але ў Вярхоўным Савеце для гэтага не хапіла галасоў. Больш падрабязна пра гісторыю назваў Менск і Мінск — у артыкуле «Зеркала»: https://zerkalo-12jun.online/news/cellar/132970.html?tg=3

Ужо сёньня: 65 гадоў таму Шацілкі пераназвалі ў Сьветлагорск 1961 — гарадзкі пасёлак Шацілкі (Шацілавічы) пераўтвораны ў гора
Ужо сёньня: 65 гадоў таму Шацілкі пераназвалі ў Сьветлагорск   1961 — гарадзкі пасёлак Шацілкі (Шацілавічы) пераўтвораны ў горад Сьветлагорск, Парыцкі раён перайменаваны ў Сьветлагорскі. У горадзе ёсьць помнік Раману Шацілу (на здымку). Гэта першы жыхар Шацілавічаў, вядомы паводле пісьмовай крыніцы (1560 год), меў у карыстаньні маёнтак Шацілінскі Востраў.   Яшчэ ў 1980-я мясцовая гістарычна-культурная суполка «Поўня» зьвярталася да камуністаў з просьбай вярнуць Сьветлагорску гістарычную назву, але прапанову адкінулі.   Сьветлагорск — не ўнікальная назва. Такі ж горад ёсьць у Калінінградзкай вобласьці Расеі. І там гэта таксама прыдуманая камуністамі назва, бо да 1947 году ён называўся Раўшэн.   Зь беларускага Сьветлагорску паходзіць шмат вядомых асобаў, а найбольш знаны — нобэлеўскі ляўрэат Алесь Бяляцкі. Больш падзей 29 ліпеня ў гісторыі пад спасылкай: https://smarturl.click/omLGe

Repost from Наша Ніва
«Аўтарытарызм для Беларусі быў наканаваны, а Лукашэнка — не». У Варшаве палітыкі і гісторыкі ўспаміналі 1990‑я З якога года т
«Аўтарытарызм для Беларусі быў наканаваны, а Лукашэнка — не». У Варшаве палітыкі і гісторыкі ўспаміналі 1990‑я З якога года трэба весці адлік беларускай незалежнасці — з 1990‑га (прыняцце Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце) ці з 1991‑га (наданне Дэкларацыі статусу канстытуцыйнага закона)? Ці быў Беларусі наканаваны аўтарытарызм? І чаму ў 1996 годзе не прайшоў імпічмент Лукашэнку? @belsat падзяліўся цікавымі момантамі размовы. https://nashaniva.com/400900 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/400900

Repost from Белсат
💬 «Я прыхільнік таго, каб адлік нашай незалежнасці весці з 1918 года, таму што менавіта тады было прынятае першае сапраўды с
💬 «Я прыхільнік таго, каб адлік нашай незалежнасці весці з 1918 года, таму што менавіта тады было прынятае першае сапраўды самастойнае рашэнне» Лявон Баршчэўскі быў не проста сведкам, але і непасрэдным удзельнікам гістарычных падзеяў пачатку 1990-х, якія зрабілі Беларусь незалежнай і змясцілі на палітычную мапу свету. 27 ліпеня, у гадавіну прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі, у Музеі вольнай Беларусі адбылася сустрэча з філолагам, перакладчыкам і «дэпутатам незалежнасці». ✅ Зрабілі адтуль рэпартаж 🔗 Чытайце яго тут, калі вы ў Беларусі

“Без падтрымкі беларуская мова ў Літве паступова знікае” 🎤 Пра тое, чаму беларускія гаворкі Літвы паступова адыходзяць, хто
“Без падтрымкі беларуская мова ў Літве паступова знікае”
  🎤 Пра тое, чаму беларускія гаворкі Літвы паступова адыходзяць, хто яшчэ застаецца іх носьбітам і што можа дапамагчы захаваць гэтую моўную спадчыну, пагаварылі з Госцем Рацыі - аўтарам кнігі «Сучасныя беларускія гаворкі ў Літве. Том 2: Салечніцкі раён», дыялектолагам Міраславам Янковякам.   Больш на: https://racyja.com/by/kultura/bez-padtrymki-belaruskaja-mova-u-litve-pastupova-znikae/

🎥 2005 год у новым выпуску #IMBY У пятым выпуску другога сезона #IMBY — 2005 год у Беларусі. Лукашэнка пераназывае праспекты «па просьбах ветэранаў», беларуская хакейная зборная за тры хвіліны губляе шанец трапіць на Алімпіяду, затое Аляксандр Глеб пераходзіць у лонданскі «Арсенал». Аляксандр Мілінкевіч і Аляксандр Казулін вырашаюць, хто з іх будзе галоўным апанентам Лукашэнкі на выбарах, а Андрэй Клімаў абвяшчае ўласны план рэвалюцыі. Краіна слухае Topless, «Мэры Попінс» і Наталлю Падольскую. Ксюша Сітнік перамагае на дзіцячым «Еўрабачанні», а Анжаліка Агурбаш гучна, дорага і няўдала выступае на дарослым. Глядзець выпуск: https://youtu.be/RFzNPhL2h0U

Якой была б сёння Беларусь, калі б не Першая сусветная вайна? 112 гадоў таму, 28 ліпеня 1914 года, у Сараеве застрэлілі эрцге
Якой была б сёння Беларусь, калі б не Першая сусветная вайна? 112 гадоў таму, 28 ліпеня 1914 года, у Сараеве застрэлілі эрцгерцага Франца Фердынанда. Гэтае забойства стала падставай для пачатку Першай сусветнай вайны. Але што б было, калі б стралок не трапіў? Пра альтэрнатыўную гісторыю разважаем з Аляксандрам Фрыдманам. Чытаць тут: https://euroradio.fm/shto-bylo-b-u-belarusi-kali-b-ne-pershaya-susvetnaya-adkazvae-gistoryk З Беларусі — без VPN