cookie

Мы используем файлы cookie для улучшения сервиса. Нажав кнопку «Принять все», вы соглашаетесь с использованием cookies.

avatar

Полк Каліноўскага

Афіцыйны канал Палка імя Кастуся Каліноўскага – беларускага падраздзялення ЗСУ, якое вызваляе Беларусь праз вызваленне Украіны. Афіцыйная старонка: https://bel.army/ Далучыцца - @belarmy_bot СМІ: https://t.me/PressBelWar Рэзерв-бот: @Rezbat_bot

Больше
Рекламные посты
34 625
Подписчики
-1824 часа
-1547 дней
-62030 дней

Загрузка данных...

Прирост подписчиков

Загрузка данных...

Пасля баявой задачы мяне моцна «паплавіла» Інструктар навучальнага цэнтра Палка імя Кастуся Каліноўскага распавёў аб побыце і раскладзе дня ў навучальным цэнтры, а таксама аб шляху да сваёй справы. https://bel.army/news/2732.html
Показать все...
👍 158🙏 59 39🫡 14🔥 4💯 1🤨 1
Калі вы носіце наш мерч, вы дапамагаеце данесці свету пра беларускіх добраахвотнікаў. Паглядзіце, якая абноўка з'явілася ў краме Палка. Набыць яе можна тут. Нагадаем, сродкі ад продажу ідуць на ўтрыманне службы ваярскай дапамогі (а гэта рэабілітацыя ваяроў і тэрміновыя выдаткі ў выпадку загінуўшых)
Показать все...
328👍 92🙏 30😐 7🐳 5🔥 4🤔 4🫡 4💔 1
Дэпутаты ўкраінскай рады ўнеслі законапраект, які спросціць парадак атрымання грамадзянства для беларускіх ваяроў і іх сем'яў:
«Кожны беларус, які хоча абараняць Украіну і быць яе грамадзянінам, павінен атрымаць спрошчаны парадак атрымання грамадзянства».
Чытаць падрабязней: https://bel.army/news/2731.html
Показать все...
👍 534 143🔥 33🙏 9🫡 8🤨 7 1👌 1
Мінамёт уласнай распрацоўкі добра паказаў сябе ў баях. Паглядзіце, як гэта было. Дарэчы, яму далі імя Фрэнкі. І ён ужо на наступных пазіцыях – там чакаюць вялікія справы.
Показать все...
🔥 395🙏 71👍 45🫡 23 12🐳 4🏆 3
Вучым не як забіваць, а як выжыць. Зусім нядаўна навабранцы Палка скончылі дадатковы курс падрыхтоўкі. Паглядзіце, як выглядаюць звычайныя суткі «вучэбкі» са слоў ваяра:
Марш-кідок пачаўся аб 11 гадзіне раніцы. Нас закінулі на кропку, дзе мы адпрацавалі арыентаванне на мясцовасці са ўтоеным перамяшчэннем. Прайшлі больш за 10 кіламетраў. Далей прыйшлі да замініраванай лесапасадкі, якую перасеклі праз размініраванне. Там пачакалі сумежную групу ЗСУ. Разбілі наглядальны пункт. Замацаваліся на пазіцыі. Уначы – адпрацоўка адбіцця штурму. Штурм імітавалі інструктара з выкарыстаннем гранат. У 4 раніцы яшчэ марш-кідок на 10 кіламетраў. Па дарозе яшчэ пару штурмаў. У канцы маршруту – зачыстка акопаў і адпрацоўка кідкоў гранат.
Показать все...
🔥 338 131🙏 66🫡 48👍 24💔 6🐳 2🤔 1
Якіх беларусаў не любяць ва Украіне? Новае даследаванне. Мы заўважылі, што ў новых даследаваннях беларусаў падзялілі на дзве групы: якія пражываюць ва Украіне/выступаюць супраць вайны і ў цэлым Беларусы. Паспрабавалі разабрацца, чаму гэта так  і пры чым тут Полк Каліноўскага. Чытаць зараз: https://bel.army/news/2730.html
Показать все...
👍 330🙏 58 53🤔 18🐳 9😢 5🤨 2👌 1😐 1
Пехота батальёна Літвін выконвае баевыя задачы на ўсходзе Украіны На фотаздымках бачна, у якіх умовах працуюць нашыя ваяры, а таксама хвіліны вайсковага быту і адпачынку Падпісацца на канал
Показать все...
🙏 373🫡 97 88👍 38🔥 13🐳 3
Час гісторый з "баявых". У незвычайным месцы знайшоўся склад БК ворага за якім "наглядала"... каза. Зладжаная работа разлікаў БПЛА, гаўбіцы і мінамётаў.
Показать все...
👍 320🔥 126 41🙏 16🐳 5🏆 5
У Адэсе з'явілася вуліца імя Кастуся Каліноўскага. «Гэта пэўны мэсэдж беларускаму народу, што мы не супраць іх. Мы якраз уводзім у тапаніміку змагара за свабоду гэтага народа і падтрымліваем байцоў аднайменнага палка», – сказаў гісторык Аляксандр Бабіч. Полк імя Кастуся Каліноўскага дзякуе за гонар. Мы змагаемся за вашу і нашу свабоду! Глядзіце, колькі вуліц ва Украіне ўжо перайменавана ў гонар беларускіх добраахвотнікаў. Фота: адна з груп навабранцаў дае зарок на вернасць Радзіме.
Показать все...
681👍 138🔥 35🫡 21🙏 9🐳 5 3🤨 2
Сёння лукашэнка прызнаўся, што баіцца Полк Каліноўскага. Расказваем чаму. Як вядома, у Менску зараз праходзіць так званы ўсебеларускі народны сход. У сваім выступленні лукашэнка адзначыў, што вызвольнае войска, аснову якога складзе Полк імя Кастуся Каліноўскага, з'яўляецца дзейнай пагрозай для яго рэжыму. Расказваем, што папярэднічала гэтай заяве.
Показать все...
🔥 564👍 112🫡 36🙏 12🐳 11 10😐 6🤨 3🤔 2😢 1