Будзьма беларусамі!
Открыть в Telegram
Беларуская культура - наш падмурак. Пра культуру - актуальна, цікава і з сэнсам! Прызнана экстрэмісцкім фарміраваннем. Сувязь: @Suviaz_z_Budmaj_Bot Афіша беларускіх мерапрыемстваў у свеце: @Budzma_razam_bot Падтрымаць нас: https://ko-fi.com/budzma
Больше2 535
Подписчики
+124 часа
+67 дней
-730 дней
Архив постов
2 535
🧐 У Бельгіі адкрылі вялікую рэтраспектыўную выставу Восіпа Цадкіна — мастака Парыжскай школы родам з Віцебска
Каралеўскі музей прыгожых мастацтваў у Антвэрпэне паказвае творы Восіпа Цадкіна (1888–1967), мастака «Парыжскай школы», родам з Віцебска, піша reform.news.
Хоць сусветную вядомасць творца атрымаў у Парыжы, яго першая рэтраспектыўная выстава адбылася ў Бельгіі. І першыя поспехі ён займеў у Антверпене і Бруселі, хоць гэты аспект яго кар’еры доўгі час заставаўся па-за ўвагай. Насамрэч Цадкін удзельнічаў тут у 25 групавых выставах і меў 12 персанальных. Тут быў куплены яго першы значны твор. «Бельгійцы былі маімі першымі прыхільнікамі», — пісаў Цадкін.Працяг па спасылцы. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
2 535
🎶 Sw@da x Niczos запісалі песню з беларускім хорам «Касары». І гэта пахавальны танец
Дуэт Sw@da x Niczos (Віктар Шчыгель і Ніка Юрчук) выпусціў сінгл «У брам», запісаны з беларускім мужчынскім хорам «Касары», які базуецца ў Варшаве. Новы рэліз «У брам» — гэта творчы водгук артыстаў на смерць дзеда Нікі Юрчук (Niczos).
🧐 Песня ўвойдзе ў новы альбом і стане адной з навінак, якую музыкі запрэзентуюць на лістападаўскіх канцэртах. Нягледзячы на журботную тэму, трэк, як і іншыя творы дуэта, мае выразны танцавальны характар.
«Мы па-добраму ўражаныя супрацай з «Касарамі», у тым ліку тым, што яна была цалкам некамерцыйнай з іх боку. Гэта быў такі прыгожы жэст падтрымкі ад іх, як ад землякоў. Мы ўвогуле моцна ўражаныя тым, як беларусы нас любяць і падтрымліваюць — і слухачы, і творцы. І я кажу зараз не пра мясцовых жыхароў Падляшша ці Беласточчыны, а тых, хто прыехаў у Польшчу з Беларусі ў апошнія гады. Гэта нейкая магія сустрэчы блізкіх душаў, і яна дае неверагодныя вынікі», — гаворыць Sw@da пра новы рэліз.Падрабязней. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
2 535
Вітаем, сябры!
Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.
Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.
🔗Падпісвайцеся на нас у сацсетках, калі для вас гэта бяспечна: Facebook, Youtube, Instagram, Threads, Х, Tiktok
Будзьма беларусамі і будзьма разам!
❤️ Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma
2 535
🔴 Думаць пра будучыню ці — «браць ЦУМ» заднім чыслом?
Пальчыс лічыць, што ён каардынаваў першыя восем маршаў у 2020-м. Спарыш лічыць, што трэба было браць ЦУМ. Алесь Белы — Купалаўскі тэатр. Ціханоўскі лічыць, што яго жонка мела б сесці ў турму і тады, магчыма, яму б не прыйшлося зараз шукаць грошы на зубы... Серыял пад назвай «Дваццаты год» вяртаецца?
Неяк на судах па справе «Плошчы» ў далёкім 2011-м Статкевіч заявіў: з часам усё больш людзей будуць з гонарам казаць, што ламіліся ў Дом урада ўвечары 19 снежня 2010-га. Гэта ж гонар — быць удзельнікам рэвалюцыі! Нават няўдалай. Кожная няўдалая рэвалюцыя — рэпетыцыя будучай рэвалюцыі. Удалай. Час ішоў. Але кожная няўдалая рэвалюцыя аказвалася рэпетыцыяй чарговай... няўдалай. Тады, у 2010-м, перад выбарамі мы пагаворвалі аб тым, каб браць будынак БРСМ каля адміністрацыі. Ці хаця б угнаць грэйдар. Калі табе 19 — гэта прыкольна: угнаць грэйдар для рэвалюцыі. Калі пад 40... Ну, такое сабе. Горш толькі — штурмаваць ЦУМ.Працяг па спасылцы. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
2 535
📔 3 лістапада 1882 года нарадзіўся будучы народны песняр Беларусі Якуб Колас
Костусь — так малога Канстанціна называлі ў бацькоўскай хаце — нарадзіўся 3 лістапада 1882 года ў засценку Акінчыцы, які сёння ўваходзіць у межы Стоўбцаў. Яго бацька служыў лесніком у радзівілаўскіх уладаннях.
🧐 Пасля заканчэння Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі ў 1902 годзе Канстанцін Міцкевіч працаваў настаўнікам на Заходнім Палессі — у Люсіне, што цяпер у Ганцавіцкім раёне, і Пінкавічах пад Пінскам. Там ён збіраў фальклор, рабіў этнаграфічныя запісы. Палескі досвед пазней лёг у аснову аповесці «У палескай глушы». У 1905 годзе Міцкевіч склаў петыцыю жыхароў Пінкавіч да памешчыка Зыгмунта Скірмунта. Сяляне патрабавалі даць ім права карыстацца азёрамі і зямлёй для выпасу жывёлы. У ліпені 1906 года Міцкевіч узяў удзел у нелегальным з’ездзе настаўнікаў Мінскай губерні ў Мікалаеўшчыне. У 1907 годзе прыехаў у Вільню і пачаў загадваць літаратурным аддзелам «Нашай нівы», але праз некалькі тыдняў паводле загаду паліцыі мусіў пакінуць горад. Пазней ён працаваў у прыватнай беларускамоўнай школе ў вёсцы Сані. Неўзабаве Міцкевіча арыштавалі. 15 верасня 1908 года яго асудзілі на тры гады зняволення за ўдзел у настаўніцкім руху. Увесь тэрмін палітзвязень Міцкевіч адбыў у Мінскім астрозе — Пішчалаўскім замку, вядомым сёння як «Валадарка». Пасля вызвалення ў 1911 годзе Колас без афіцыйнага дазволу навучаў дзяцей чыгуначнікаў у Лунінцы. У 1926 годзе Якуб Колас атрымаў званне народнага паэта Беларусі, а праз два гады стаў акадэмікам. Аднак дзяржаўнае прызнанне не азначала свабоды. З сярэдзіны 1920-х гадоў у доме пісьменніка неаднаразова праводзілі ператрусы, а самога Коласа выклікалі на допыты. Савецкія органы дзяржбяспекі спрабавалі далучыць яго да «Лістападаўскай справы» і сфабрыкаванай справы «Саюза вызвалення Беларусі». У 1930-я гады пісьменніка абвінавачвалі ў «нацдэмаўшчыне» і прымушалі публічна каяцца ў нібыта дапушчаных памылках. Вакол яго арыштоўвалі і расстрэльвалі сяброў, калег і сваякоў. Сярод рэпрэсаваных былі дзядзька паэта Язэп Лёсік і брат яго жонкі Аляксандр Каменскі. Над самім Коласам таксама пастаянна вісела пагроза арышту. Улетку 1956 года Колас падрыхтаваў тры лісты ў ЦК Кампартыі Беларусі. Яны былі прысвечаныя стану беларускай мовы і занядбанасці могілак. Паводле сведчання сына пісьменніка Міхася Міцкевіча, 13 жніўня Колас асабіста паехаў у ЦК, каб перадаць ліст пра стан беларускай мовы. Аднак сакратар ЦК Цімафей Гарбуноў яго не прыняў. У той жа дзень пісьменнік вярнуўся дадому і памёр за рабочым сталом ад сардэчнага прыступу.❓ Што паглядзець, пачытаць і паслухаць у дзень нараджэння класіка: 🟦Сапраўдны Якуб Колас — Канстанцін Міцкевіч — у нашым відэа. 🟦Якуб Колас — фігурант палітычнай справы: як класік белліту здолеў пазбегнуць арышту. 🟦Якуб Колас — пра свае першыя спробы пісаць па-беларуску. 🟦Тэст: Ці ведаеце значэнне гэтых слоў са славутай трылогіі Якуба Коласа «На ростанях»? 🟦Як Міцкевіч стаў Коласам. Чаму класік беларускай літаратуры карыстаўся псеўданімам замест уласнага прозвішча? 🟦«Нашае каханне не зруйнавала ніводная цяжкасць». Расказваем пра лёс пляменніцы Якуба Коласа Надзеі Касмовіч. 🟦За што Якуб Колас трапіў за краты? 🟦Якуб Колас. Захавальнік старога свету. 🟦Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам. 🟦Вы ведалі, што ў знакамітага Канстанціна Міцкевіча было шмат псеўданімаў? Якуб Колас — толькі адзін з самых вядомых. 🟦Контррэвалюцыйная казка Якуба Коласа. 🟦Як Якуб Колас пазнаёміўся з ляшскім сепаратыстам Ондрам Лысагорскім. 🟦Янка Купала і Якуб Колас у Сакартвэла.
2 535
❗️Беларусаў запрашаюуць на новую адукацыйную праграму «Агенты перамен: місія выканальная»
Кадравы Рэзерв адкрывае набор на новую маштабную трохступеньчатую анлайн-праграму «Агенты перамен: місія выканальная» для беларусаў, прысвечаную дзяржаўнаму кіраванню, грамадскім працэсам, праву, інстытутам, перамовам і камунікацыі.
Праграма разлічаная на 152 гадзіны навучання і пабудаваная як паслядоўная адукацыйная траекторыя, якая дапамагае звязаць розныя веды ў адну сістэмную карціну.Падрабязней. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
2 535
✝️ Упершыню ва ўсёй Беларусі не адбылася малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій. Апошнім быў Гомель
Важная шматгадовая традыцыя перапыненая ў Гомелі. Тут упершыню каталіцкія вернікі не змаглі памаліцца ля крыжа, усталяванага на месцы масавых пахаванняў ахвяр савецкіх рэпрэсій, паведамляе katolik.life.
Штогод з 1990-х у дзень успаміну памерлых, 2 лістапада, католікі збіраліся на малітву на 9-м кіламетры Чарнігаўскай шашы на ўскраіне Гомеля. Сярод расстраляных у гэтых лясах былі многія вернікі, у тым ліку каталіцкія і праваслаўныя святары.Працяг па спасылцы. ❗️Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
2 535
✨ Беларуская мастачка Цемра прайшла адбор з больш чым 1600 заявак і ўвайшла ў фінал прэстыжнага конкурсу ў Польшчы
Беларуская мастачка Цемра ўвайшла ў лік 32 фіналістаў мастацкай прэміі KAF Young Art Prize 2026. Міжнароднае журы абрала яе працы сярод 1 668 заявак з 38 краін свету, піша reform.news.
KAF Young Art Prize — гэта міжнародны конкурс для маладых мастакоў з усёй Еўропы, заснаваны незалежнай арт-інстытуцыяй Krupa Art Foundation ва Уроцлаве. Конкурс падтрымлівае аўтараў на пачатку прафесійнай кар’еры ў галіне жывапісу, лічбавага мастацтва, скульптуры і інсталяцыі. Мэта прэміі — вылучыць выбітныя і наватарскія мастацкія пазіцыі, падтрымаць аўтараў, чый голас чуллівы да актуальных сусветных праблем, а таксама заахвоціць да эксперыментаў і смелых творчых рашэнняў.Падрабязней. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
2 535
🤔 «Чаму беларусы нас не абаранілі?» Шукеловіч расказаў малавядомую гісторыю сям’і Багушэвіча
Вядоўца «Белсату» Віктар Шукеловіч расказаў у праграме «Канапа» на Радыё Свабода пра сваю сустрэчу з Крыстынай Шманьдай — праўнучкай клясыка беларускай літаратуры Францішка Багушэвіча. У сямігадовым узросьце яе разам з маці і трохгадовым братам савецкая ўлада выслала ў Сібір.
❓ Адным з самых моцных успамінаў, якія яна пранесла праз жыцьцё, была крыўда: чаму беларусы іх не абаранілі?
Сам Шукеловіч вырас на Ашмяншчыне, непадалёк ад мясьцінаў, зьвязаных з Багушэвічам. Ён расказвае, што яшчэ ў дзяцінстве чуў пра паэта ня як пра хрэстаматыйнага клясыка, а як пра жывога чалавека.
Працяг па спасылцы. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
2 535
📖 Перавыдалі знакаміты раман Элізы Ажэшкі «Над Нёманам»
Выдавецтва «Папуры» перавыдала класічны раман Элізы Ажэшкі «Над Нёманам» у перакладзе Анатоля Бутэвіча. У творы ўзнімаюцца тэмы маральнай адказнасці і ўмення чалавека жыць у згодзе з прыродай і са сваім сумленнем, вернасці роднай зямлі і бацькоўскаму дому, кахання і праблемы пакаленняў, піша bellit.info.
«Маладая шляхцянка Юстына жыве ў маёнтку свайго дзядзькі, заможнага пана Карчыньскага. Аднак багацце і цяплічныя ўмовы не радуюць яе. Пасля няшчаснага кахання дзяўчына шукае суцяшэння ў прыгажосці мясцовай прыроды і гадзінамі блукае па берагах Нёмана і навакольных палях. Падчас аднаго з такіх шпацыраў яна сустракае беднага шляхціца Яна Багатыровіча, якога ейныя сваякі пагардліва лічаць селянінам. Хлопец знаёміць Юстыну са сваёй сям’ёй і гісторыяй роду Багатыровічаў, і гэта адкрывае новую старонку ў жыцці паненкі», — інтрыгуе анатацыя.🧐 У канцы кнігі змешчаныя каментарыі і заўвагі перакладчыка. Новае выданне «Над Нёманам» Элізы Ажэшкі можна купіць у кнігарні «Параграф 45», у «Акадэмічнай кнізе», а таксама замовіць праз маркетплэйсы, напрыклад, праз Oz.by.
2 535
Вітаем, сябры!
Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.
Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.
🔗Падпісвайцеся на нас у сацсетках, калі для вас гэта бяспечна: Facebook, Youtube, Instagram, Threads, Х, Tiktok
Будзьма беларусамі і будзьма разам!
❤️ Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma
2 535
✍️ «І пакуль я ёсць нематой». Наста Кудасава апублікавала верш пра залатую восень і адзіноту
Беларуская паэтка Наста Кудасава падзялілася ў Facebook вершам, прысвечаным залатой восені, адзіноце і пошуку шчасця.
2 535
✝️«Не чапай, бо гэта душа прыляцела»: як на Палессі жылі побач з памерлымі
У сучасным свеце смерць — гэта фінал, абмежаваны тэрыторыяй могілак, пахавальнымі бюро і фармальнымі рытуаламі. Але для нашых продкаў, асабліва на Палессі, лінія паміж жывымі і мёртвымі была нашмат танчэйшай, а часам — амаль празрыстай.
🧐 Пакуль мы змагаемся з жахам перад невядомым, палешукі стагоддзямі выпрацоўвалі цэлую сістэму суіснавання з тымі, хто ўжо адышоў ад нас у іншы свет.
Працяг па спасылцы. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
2 535
✍️ Журы падвяло вынікі конкурсу «Экслібрыс»
Паводле рашэння журы пераможцай штогадовага літаратурнага конкурсу «Экслібрыс», прымеркаванага сёлета да 150-годдзя Алаізы Пашкевіч (Цёткі) становіцца Маргарыта Ёхансан (за найлепшы твор у жанры аўтарскай казкі), піша bellit.info.
🧐 Паводле ўмоваў конкурсу твор Маргарыты Ёхансан выйдзе асобнай кнігай. Творы іншых адзначаных журы ўдзельнікаў Валянціна Вяркеева (за найлепшы празаічны твор) і Алены Варанец (за найлепшую паэзію) выйдуць асобнымі публікацыямі цягам наступнага года.
Шчыры віншуем аўтараў!
У сёлетнім конкурсе ўдзельнічала каля пяцідзесяці аўтараў і аўтарак, якія працуюць у самых розных жанрах — ад вершаў для самых маленькіх чытачоў да вялікіх празаічных тэкстаў.Журы конкурсу дзякуе ўсім удзельнікам за актыўнасць і крэатыў.
2 535
🗣 Уладзімір Някляеў: «Я не веру, што Беларусі не стане»
Вядомы беларускі паэт, празаік і грамадска-палітычны дзеяч Уладзімір Някляеў на сваё старонцы ў Фэйсбук апублікаваў допіс, прысвечаны Дню памяці продкаў — Дзядам.
Я не веру, што Беларусі не стане. Бо ведаю, што яна будзе. Калі нават згубіць, як ужо губляла, межы, ці страціць пракметы дзяржаўнасці, дык будзе сама ў сабе. І зноў знойдзе свае межы, як змяя новую скуру.Падрабязней. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
2 535
❓ Сынагогі, штэтлы, сямейныя гісторыі. Віртуальны музэй вяртае гісторыю беларускіх габрэяў
У сеціве запрацаваў «Віртуальны габрэйскі музэй Беларусі», які дазваляе падарожнічаць па колішніх штэтлах, пабачыць страчаныя і захаваныя сынагогі, пазнаёміцца з архіўнымі дакумэнтамі і сямейнымі гісторыямі. Стваральнікі праекту з Цэнтру беларуска-габрэйскай культурнай спадчыны імкнуцца аднавіць і захаваць супольны даробак двух народаў, піша «Радыё Свабода».
«Наш музэй — бязь сьцен. Мы робім бачным тое, што застаецца схаваным, страчаным ці малавядомым», — распавяла ў сваім Фэйсбуку кіраўніца музэя Мая Кацнэльсон.Працяг па спасылцы. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
2 535
🧐 «Ад думкі да публічнай пазіцыі»: Кампус палітычнай навукі адкрывае набор на праграму Think Tank Gym для маладых аналітыкаў і грамадскіх дзеячаў ды дзеячак
Кампус палітычнай навукі абвяшчае пачатак прыёму заявак на адукацыйную праграму Think Tank Gym для моладзі ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў.Праграма скіраваная на фармаванне новага пакалення экспертаў, аналітыкаў, журналістаў і грамадскіх лідараў.
Навучанне разлічанае на тых, хто цікавіцца грамадска-палітычнымі працэсамі, імкнецца развіваць крытычнае мысленне і бачыць сваю кар’еру ў аналітычных цэнтрах (think tanks), медыя, міжнародных інстытуцыях або грамадскіх арганізацыях.Падрабязней. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
2 535
📯Сёння, 2 лістапада, адзначаецца Дзень памяці продкаў — «Дзяды»
«Дзяды» — традыцыйны беларускі дзень ушанавання памяці продкаў, карані якога сягаюць яшчэ ў паганскія часы. У гэты дзень беларусы ўзгадваюць сваіх памерлых родных і блізкіх, наведваюць могілкі і збіраюцца за памінальным сталом.
🔗З гэтай нагоды падрыхтавалі для вас падборку цікавых артыкулаў пра гісторыю, традыцыі і звычаі гэтага дня:
🔵5 цікавых могілак Беларусі для наведвання на «Дзяды».
🔵Дзевяць цікавостак пра Дзяды.
🔵Дзень, калі свет жывых і мёртвых аб’ядноўваецца: як нашыя продкі адзначалі «Дзяды»?
🔵Што падаваць на стол і як за ім сябе паводзіць у святочную вячэру на «Дзяды?
🔵Як адзначыць Дзяды ў горадзе: чэк-ліст ад «Будзьма беларусамі!».
🔵Самыя старыя камунальныя беларускія могілкі ў ноч на «Дзяды».
2 535
🗣 Сяргей Прылуцкі: «Вайна сёньняшняя можа скончыцца, але ж Расея не зменіцца»
Чаму не сорамна лупіць трасянкай, як перажыў акупацыю Бучы і навошта вучыць сына лётаць на дронах, «Салідарнасці» распавёў паэт і вайсковец Сяргей Прылуцкі.
Сяргей з канца нулявых жыве ва Украіне, у Бучы, дзе і сустрэў з сям’ёй пачатак вайны. З 2025-га служыць у войску. А нядаўна ў фэйсбуку паставіў пытаньне: чаму пэўная частка беларускіх літаратараў зараз піша на расейскай?Працяг па спасылцы. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
2 535
🔴 «Спыніцца — значыць загінуць». Невядомы Статкевіч
Трымаючы ў руках зборнік турэмных эсэ Міколы Статкевіча, я чакаў знайсці там пафас, развагі пра дэмакратыю, турму, свабоду... Усё аказалася цікавей. Праз кароткія тэксты паўстае партрэт аўтара, яго філасофія і матывацыя. Як забіць у сабе раба? Чаму людзі ламаюцца? Што не так з Беларуссю і ўсімі намі? Адказы — між радкоў.
«У штрафным ізалятары пісаць забаранялася, ды й не было чым. Але ніхто не мог забараніць мне думаць. Таму...» Мікола Статкевіч правёў у турмах і ізалятарах 14 гадоў. Чытаць — забаронена ці няма чаго. Пісаць — няма чым. А калі ўсё ж напішаш — «адшманаюць». Тыя эсэ, якія трапілі ў кнігу — выключэнні. Грунтам для іх сталі назіранні і саманазіранні, успаміны. Аказваецца, сябе і тых, хто побач, таксама можна «чытаць» — як кнігу. У кароткіх зацемках Статкевіча больш філасофіі, чым на кафедры філасофіі. Бо яно — жыццёвае, не кніжнае. Усе героі — жывыя людзі, а не выдуманыя персанажы. Усе высновы — парады па выжыванні.Падрабязней. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
