fa
Feedback

فریب کلاهبرداران را نخورید! تل‌متریو این کانال‌ها را شناسایی و برچسب‌گذاری می‌کند 👉 برای مشاهده برچسب، اشتراک تهیه کنید 👈

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

رفتن به کانال در Telegram
1 267
مشترکین
اطلاعاتی وجود ندارد24 ساعت
+17 روز
+130 روز
آرشیو پست ها
Як пілі каву нашы продкі: вялікая размова з кандыдатам гістарычных навук https://people.onliner.by/2026/02/28/yak-pili-kavu-n
Як пілі каву нашы продкі: вялікая размова з кандыдатам гістарычных навук https://people.onliner.by/2026/02/28/yak-pili-kavu-nashy-prodki-vyalikaya-razmova-z-kandydatam-gistarychnyx-navuk

⚡Беларускі Моладзевы ХАБ запрашае ⬜️ 🫶 Гонар і Годнасць! Міфы і Праўды пра шляхту Вялікага Княства Літоўскага Кацярына Вадан
⚡Беларускі Моладзевы ХАБ запрашае ⬜️ 🫶 Гонар і Годнасць! Міфы і Праўды пра шляхту Вялікага Княства Літоўскага Кацярына Ваданосава, Васіль Калач, Алесь Кіркевіч. Дыскусія-выстава ад аўтараў медыя-праектаў “Трызуб і Пагоня” і “Сармат” кампаніі "Будзьма беларусамі" 🔥 Што такое шляхта? Як і за кім “панове” ваявалі? Дзе жылі? На якой мове размаўлялі? Як выхоўвалі дзяцей? Як зараблялі грошы? Пагаворым пра шляхецкія гербы, традыцыі, прозвішчы, прыгон і - спадчыну, якую пакінула па сабе наша шляхта. Дзе гістарычная праўда, а дзе - міф?.. 📅 19 сакавіка 2026 г. ⏰19:00 📍Dożynkowa 6A Шчыра запрашаем!

Як у Беларусі адраджалі рытуал вырабу абыдзённіка Вольга Лабачэўская ў апошнім нумары Ethnologia Polona піша пра абыдзённік (
Як у Беларусі адраджалі рытуал вырабу абыдзённіка Вольга Лабачэўская ў апошнім нумары Ethnologia Polona піша пра абыдзённік (рытуальны рушнік, вытканы за адзін дзень) і аброк (ахвяраванне тэкстыльных дароў ля прыдарожных крыжоў і святых месцаў). У мінулым жанчыны адказвалі за падтрыманне сімвалічных сувязяў з вышэйшымі сіламі і продкамі. Да практык звярталіся асабліва актыўна ў часы хвароб, эпідэмій, пагроз ураджаю і вайны. Падчас Другой сусветнай вайны жанчыны ткалі абыдзённік амаль у кожнай беларускай вёсцы. Практыкаваўся абрад і пасля вайны: напрыклад, у 1953-м у вёсцы Казлы Нясвіжскага раёна, дзе была моцная засуха. У вёсцы Бычын Бярэзінскага раёна абрад выклікання дажджу праводзіўся ў 1957-м. Да рытуалу звярнуліся і падчас пандэміі COVID-19. У сакавіку 2020-га прадстаўніцы Студэнцкага этнаграфічнага таварыства стварылі абыдзённік за 12 гадзін, а затым расклалі яго ў адчыненым акне аўто і ездзілі па мінскай кальцавой дарозе. Пасля абыдзённік замацавалі ў Музеі валуноў ва Уруччы.

12 сакавіка - дзень памяці Яна Баршчэўскага, беларускага і польскага пісьменніка, выдаўца, аднаго з заснавальнікаў новай бела
12 сакавіка - дзень памяці Яна Баршчэўскага, беларускага і польскага пісьменніка, выдаўца, аднаго з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры Ян Баршчэўскі (1794-1851) найбольш вядомы сваім творам «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях». Калі ў 1990 годзе гэты твор быў выдадзены на беларускай мове, 40-тысячны тыраж разышоўся цягам двух месяцаў. Ён аўтар вершаў на беларускай мове, паэм, балад, аповесцей, «Нарыса паўночнай Беларусі». Падарожнічаў па наваколлях возера Нешчарда, па Беларусі, у тым ліку па Мсціслаўшчыне. Збіраў беларускі фальклор, апісваў курганы і гарадзішчы. Пахаваны ў Чудніве на Валыні. У 2019 годзе ў Чудніве была ідэнтыфікаваная магільная пліта Яна Баршчэўскага, якая знаходзілася каля прыватнага дома. На надмагіллі надпіс па-польску: «Ян Баршчэўскі, які любіў Бога, прыроду і людзей. Пісьменнік натхнення і пачуцця. Жыў годна 70 гадоў. Памёр 28 лютага 1851 года». Ініцыятыва «Беларуская літаратура» агучыла «Шляхціца Завальню».

40 гадоў «Паходні» 12 сакавіка 1986 г. у Гродне была створана «Паходня» — гісторыка-культурны клуб, які стаў адным з сімвалаў
40 гадоў «Паходні» 12 сакавіка 1986 г. у Гродне была створана «Паходня» — гісторыка-культурны клуб, які стаў адным з сімвалаў перабудовы ў горадзе. Першае пасяджэнне, скліканае Міколам Тарандам у гарадскім Доме культуры, сабрала 19 чалавек. Спачатку гэта быў «Клуб аматараў гісторыі і культуры роднага краю», але вельмі хутка ён аб’яднаў навукоўцаў, літаратараў, студэнтаў, школьнікаў і проста людзей, якім была важная беларуская культура. У чэрвені 1986 г. клуб узначаліў гісторык Міхась Ткачоў, які сваім аўтарытэтам бараніў «Паходню» ад нападак уладаў. «Паходня» вяртала ў Гродна Купалле, Дзяды і калядныя вечарыны, удзельнічала ў раскопках Старога замка, добраўпарадкоўвала сядзібу Ф. Багушэвіча ў Кушлянах і старыя могілкі, дапамагала аднаўляць гадзіннік на званіцы фарнага касцёла, арганізавала музычны фестываль «Рок-крок» і збірала сродкі на помнік Каліноўскаму. У 1988 г. яшчэ савецкія ўлады ўжо называлі яе «экстрэмісцкай», а ў 2021-м арганізацыю ліквідавалі. Але яе след у культурным жыцці Гродна застаўся.

Ці хацеў Вітаўт каранавацца? У новым выпуску падкаста Magistra Svita — гісторыя пра тое, што вялікі князь літоўскі Вітаўт мус
Ці хацеў Вітаўт каранавацца? У новым выпуску падкаста Magistra Svita — гісторыя пра тое, што вялікі князь літоўскі Вітаўт мусіў быць каранаваны, але ягоная карона была скрадзеная. Гэтую гісторыю, напэўна, чулі многія, але звычайна — без падрабязнасцей. А між тым менавіта яны могуць істотна змяніць успрыманне ўсёй падзеі. У выпуску аўтар прапануе ўважліва разабрацца ў нюансах той далёкай гісторыі і адказаць на некалькі ключавых пытанняў: чаму Вітаўт упершыню адмовіўся ад кароны, якія інтрыгі плёў Ягайла ў дачыненні да свайго брата, ці не была княгіня Ульяна (жонка Вітаўта) шэрым кардыналам усяго гэтага працэсу і, урэшце, ці хацеў сам Вітаўт быць каранаваным. 🎧 Слухаць тут: https://www.patreon.com/posts/tsi-khatseu-152766956

Repost from Спадчына
Магілёўская камісія па тапаніміцы прыняла канчатковае рашэнне: мост цераз Дняпро па праспекце Пушкіна афіцыйна атрымаў грувас
Магілёўская камісія па тапаніміцы прыняла канчатковае рашэнне: мост цераз Дняпро па праспекце Пушкіна афіцыйна атрымаў грувасткую назву «мост імя Героя Савецкага Саюза М.І. Яшына». Паводле заяў чыноўнікаў, большасць гараджан нібыта прагаласавала «за», нягледзячы на гістарычную неадпаведнасць. Гэтае рашэнне з'яўляецца выбітнай праявай юрыдычнага і гістарычнага нігілізму. Прынятая назва ігнаруе адразу некалькі базавых норм заканадаўства і прынцыпаў нармалізацыі элементаў вулічна-дарожнай сеткі (ЭУДС). Прынятая назва парушае заканадаўства як мінімум па трох пунктах: ▪️Па-першае, згодна з рэкамендацыямі Дзяржкаммаёмасці, не дапускаецца прысваенне назваў, складаных для ўспрымання, якія змяшчаюць шматслоўныя спалучэнні і абрэвіятуры. Канструкцыя з сямі слоў — гэта бюракратычны анахранізм, які стварае праблемы для картаграфіі, навігацыі і дакументазвароту. ▪️Па-другое, забаронена выкарыстанне ініцыялаў у назвах. Павінны ўказвацца альбо поўнае імя і прозвішча, альбо толькі прозвішча. «М.І. Яшын» у афіцыйным тапоніме — прамое парушэнне дзейнай інструкцыі. ▪️Па-трэцяе, забаронена выкарыстанне архаічных уставак «імя» ці «ім.». Назва павінна складацца з катэгорыі і ўласнага наймення. Асобна варта нагадаць пра гістарычную неадпаведнасць, якая цяпер замацавана юрыдычна. Старшы лейтэнант Мікалай Яшын не меў да гэтага моста ніякага дачынення: яго разведгрупа фарсіравала Дняпро значна вышэй па цячэнні (у раёне вёскі Палавінны Лог), а сам цэнтральны мост на момант вызвалення горада быў разбураны. Замест таго каб выправіць геаграфічную памылку 1964 года, калі шыльду на пілоне павесілі проста ў «парадным месцы», магілёўскія ўлады ператварылі яе ў афіцыйны закон. У выніку ўнікальная гісторыя інжынернай пераправы, якая бярэ пачатак у 1860 годзе, была канчаткова сцёртая недарэчным і юрыдычна памылковым канцылярытам. Абавязкова напішам у Дзяржмаёмасці і спытаем, а з якіх часоў можна ігнараваць заканадаўства ў сферы тапанімікі. #Магілёў #тапаніміка #масты

БЕЛАРУСЫ Ў ЛАТВІІ. 1918 - 1945. ПРЭЗЕНТАЦЫЯ КНІГІ 📆 15 сакавіка 🕰 14:00 📍 Музей Вольнай Беларусі, Варшава, Foksal, 11 Запр
БЕЛАРУСЫ Ў ЛАТВІІ. 1918 - 1945. ПРЭЗЕНТАЦЫЯ КНІГІ 📆 15 сакавіка 🕰 14:00 📍 Музей Вольнай Беларусі, Варшава, Foksal, 11 Запрашаем на прэзентацыю навуковай манаграфіі прафесара Юрыя Грыбоўскага «Беларусы ў Латвіі (1918–1945)». 📌Гэтае - вынік шматгадовых даследаванняў у архівах і бібліятэках Беларусі, ЗША, Латвіі, Літвы, Германіі, Польшчы, Расеі, Чэхіі і Эстоніі. 📖 Кніга прадстаўляе ўсебаковы аналіз гісторыі беларусаў у Латвіі ад абвяшчэння незалежнасці да заканчэння Другой сусветнай вайны. У гэты час Латвія стала адным з найважнейшых цэнтраў беларускага нацыянальнага руху за межамі радзімы. Беларусы вялі там актыўную культурную, адукацыйную і грамадскую дзейнасць. У манаграфіі аналізуюцца розныя аспекты латвійска-беларускіх адносін,. 📖 Кніга раскрывае агульную гісторыю і шматлікія кантакты, усталяваныя на працягу стагоддзяў, што складае значны ўклад у развіццё як латвійскай, так і беларускага гістарыяграфіі.

📖 У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу з успамінамі экс-супрацоўніка НКУС, арыштаванага ў 1937 годзе Гаворка пра «Дневн
📖 У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу з успамінамі экс-супрацоўніка НКУС, арыштаванага ў 1937 годзе Гаворка пра «Дневники сотрудника НКВД: документальное разоблачение сталинизма» — адпаведнае рашэнне было прынятае судом Партызанскага раёну Мінска 6 сакавіка, піша «Вясна».
Кніга заснавана на рукапісах былога супрацоўніка НКУС Іосіфа Ятчэні. У іх ён апісвае сваё жыццё, піша пра тое, як стаў чэкістам, а пасля аказаўся «ворагам народа», падрабязна апавядае пра метады супрацоўнікаў НКУС, катаванні, якія ўжываліся ў «амерыканцы».
Таксама ў кнізе прадстаўлены матэрыялы крымінальнай справы самога Іосіфа Ятчэні з Цэнтральнага архіва КДБ Беларусі.

Repost from Historyja
На Кацярыну Ваданосаву завялі крымінальную справу за "рэабілітацыю нацызму". Гэта не новы выпадак у неасавецкай Беларусі. Пасрэдна і фармальна справа тычыцца фільму пра генеральнага камісара Вільгельма Кубэ. https://www.youtube.com/watch?v=fmwbIwGhkgQ Даведка: Вільгельма Кубэ быў генеральным камісарам Генеральнай Акругі Беларусь (Generalbezirk Weißruthenien) у гадах 1941-1943.

📌 Паэт, краязнавец і археолаг Васіль Супрун (1926-2007) прайшоў жыццёвыя выпрабаванні – сталінскія лагеры. 10 сакавіка яму с
+2
📌 Паэт, краязнавец і археолаг Васіль Супрун (1926-2007) прайшоў жыццёвыя выпрабаванні – сталінскія лагеры. 10 сакавіка яму спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння. 🔻 У 1947 годзе асуджаны Ваенным трыбуналам войск МУС Беларускай акругі на 25 гадоў канцлагераў і 5 год высылкі з пазбаўленнем правоў. 🔻 У снежні 1956 года, пасля 9 гадоў ГУЛАГу, ён вярнуўся ў родны Слонім. 🔻 У 1993 годзе ў выдавецтве “Мастацкая літаратура” выйшаў першы зборнік вершаў Васіля Супруна “Крык”. https://racyja.com/by/kultura/9-hadou-u-hulahu/

Прэзентацыя кнігі Кшыштафа Пяткевіча ў Познані Запрашаем усіх ахвочых наведаць першую і, магчыма, адзіную прэзентацыю перакла
Прэзентацыя кнігі Кшыштафа Пяткевіча ў Познані Запрашаем усіх ахвочых наведаць першую і, магчыма, адзіную прэзентацыю перакладу на беларускую мову манаграфіі Кшыштафа Пяткевіча “Вялікае Княства Літоўскае пад уладай Аляксандра Ягелончыка. Даследаванне гісторыі дзяржавы і грамадства на мяжы XV—XVI ст.” з удзелам аўтара! 👤Кшыштаф Пяткевіч — адзін з найлепшых спецыялістаў у гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, прафесар універсітэту імя Адама Міцкевіча ў Познані. 📖Гэтая манаграфія — першая ў гістарыяграфіі спроба сінтэтычнага нарысу Вялкага Княства Літоўскага пад уладай манарха Аляксандра Ягелончыка. У кнізе раскрываюцца такія тэмы, як дзейнасць канцылярыі ВКЛ, яго ўнутраны лад, а таксама фармаванне яго палітычнай эліты. 📍Poznańskie Targi Książki, pawilon 7, scena w sali F (antresola), ul. Głogowska 10/14, 60-734 Poznań (Międzynarodowe Targi Poznańskie). 📅14 сакавіка 2026 🕔17:00 — 18:00

9 сакавіка 1883 нарадзіўся Францішак Аляхновіч, беларускі драматург, тэатральны дзяяч, публіцыст, які трапіў пад хвалю рэпрэс
+1
9 сакавіка 1883 нарадзіўся Францішак Аляхновіч, беларускі драматург, тэатральны дзяяч, публіцыст, які трапіў пад хвалю рэпрэсій адным зь першых, 1 студзеня 1927 году. Пра сваё знаходжаньне ў савецкіх канцлягерах напісаў успаміны «Ў капцюрох ГПУ». Саветы абмянялі яго на вязьня польскай турмы Браніслава Тарашкевіча. 20 нечаканых фактаў пра Францішка Аляхновіча: https://smarturl.click/nVgLX

Як адбывалася беларусізацыя ў вайсковых фармаваннях БССР Пра гэта піша Іна Каляда ў леташнім нумары «Прац БДТУ». Асаблівасцю
Як адбывалася беларусізацыя ў вайсковых фармаваннях БССР Пра гэта піша Іна Каляда ў леташнім нумары «Прац БДТУ». Асаблівасцю нацыянальных фармаванняў у БССР было тое, што ствараліся яны з агульнасаюзных. Першым тэрытарыяльным фарміраваннем у 1923 г. стала 2-я Беларуская стралковая дывізія, у якую прызываліся спецыялісты родам з Беларусі. Узбуйненне БССР дазволіла сфармаваць другое нацыянальнае злучэнне, якім стала 33-я стралковая дывізія. Была распрацавана ваенная тэрміналогія на беларускай мове. У Мінску ўзнікла Аб'яднаная беларуская ваенная школа, дзе курсанты шмат часу прысвячалі вывучэнню беларускай мовы. Выпускнікамі АБВШ былі Васіль Маргелаў (стваральнік паветрана-дэсантных войскаў СССР), Валянцін Пянькоўскі (генерал арміі), Іван Якубоўскі (маршал Савецкага Саюза) і інш. Беларусізацыю задушылі рэпрэсіі 1930-х гадоў. А ў 1938-м у СССР прынялі рашэнне аб рэарганізацыі нацыянальных часцей у агульнасаюзныя. Пасля вайны на месцы АБВШ (на здымку) адкрылі Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча.

Repost from Белсат
💰Ініцыятыва Maldzis выкупіла рукапіс парафіі з-пад Горадні, які трапіў на польскі аўкцыён Ініцыятыва Maldzis выкупіла на аўк
💰Ініцыятыва Maldzis выкупіла рукапіс парафіі з-пад Горадні, які трапіў на польскі аўкцыён Ініцыятыва Maldzis выкупіла на аўкцыёне ў Польшчы рэдкі рукапіс — архіў першай паловы XIX стагоддзя з парафіі ў Вялікіх Эйсмантах каля Горадні. Кнігу набылі 7 сакавіка. Гаворка ідзе пра так званы капіярый — зборнік службовых дакументаў і перапіскі з касцёлу. У ім ёсць распараджэнні ўладаў, звесткі пра жыццё парафіі, прозвішчы мясцовых жыхароў, нататкі пра вакцынацыю ад воспы і будаўніцтва касцёлу. Выкуп прафінансаваў мецэнат Ілля Пакроўскі. «Важна, што знайшоўся беларус, які дапамог вярнуць гэтую рэліквію», — адзначыў апякун ініцыятывы Рыгор Астапеня. У будучыні кнігу плануюць перадаць у парафію ў Вялікіх Эйсмантах, а таксама адлічбаваць, каб яна была даступная для гісторыкаў і краязнаўцаў. 📍 Падрабязнасці — па спасылцы 🔗 Без VPN

Repost from Наша Ніва
Памёр прафесар Георгій Галенчанка — гісторык, які вярнуў Скарыну сапраўднае імя Ён нарадзіўся ў расійскім Петразаводску ў яўр
Памёр прафесар Георгій Галенчанка — гісторык, які вярнуў Скарыну сапраўднае імя Ён нарадзіўся ў расійскім Петразаводску ў яўрэйска-ўкраінскай сям'і, але з дзяцінства жыў у Мінску. Тут вывучыў мову, тут палюбіў беларускую культуру. https://nashaniva.com/389919 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/389919

📌 25-годдзе з дня сваёй рэгістрацыі адзначыў Беларускі музей імя Івана Луцкевіча ў Вільні. Свята прайшло ў сценах музея 7 са
+3
📌 25-годдзе з дня сваёй рэгістрацыі адзначыў Беларускі музей імя Івана Луцкевіча ў Вільні. Свята прайшло ў сценах музея 7 сакавіка. 🔻 На яго былі запрошаныя ганаровыя госці, якія спрычыніліся да дзейнасці музея, сябры ўстановы, журналісты. 🔻 Дзейнасць музея не абмяжоўваецца толькі музейнай справай, у іх ёсць і адукацыйная галіна – школа для дзетак, вывучэнне моваў для дарослых. Пры музеі працуе яшчэ бібліятэка і жаночы клуб. https://racyja.com/by/kultura/muzej-imja-ivana-luckevica-u-vilni-adznacyu-svae-25-hoddze/

🌷8 сакавіка: як узнікла свята і што насамрэч азначае 8 сакавіка: пачатак вясны, цюльпаны ў кветкавых крамах і ўсмешлівыя пры
🌷8 сакавіка: як узнікла свята і што насамрэч азначае 8 сакавіка: пачатак вясны, цюльпаны ў кветкавых крамах і ўсмешлівыя прыгожыя жанчыны. Ці так усё проста з гэтым святам? Як яно ўзнікла і што насамрэч азначае? Давайце сёння ўзгадаем гісторыю гэтага свята і ўспомнім жаночы рух у Беларусі. ➡️Чытайце па спасылцы Што яшчэ пачытаць па тэме: 🔵Жаночы дзень 8 сакавіка: навошта ён патрэбны? 5 невідавочных фактаў 🔵8 сакавіка — дзень цюльпанаў ці важная дата ў змаганні за правы жанчын? 🔵Адмена 8 сакавіка. Казка для дарослых ад Яны Вольскай

Лекцыя-сустрэча «Падарожжа па Даўняй Літве з Напалеонам Ордам» 📌 Сустрэча адбылася ў рамках выставы “Беларусь Напалеона Орды
+2
Лекцыя-сустрэча «Падарожжа па Даўняй Літве з Напалеонам Ордам» 📌 Сустрэча адбылася ў рамках выставы “Беларусь Напалеона Орды”, якая праходзіць зараз у Варшаве. Яе выступоўца – гісторык і гід па Варшаве Юрась Куўшынаў – распавёў, якія працы для яго найбольш адметныя. Больш на: https://racyja.com/by/kultura/lekcyja-padarozza-pa-daunjaj-litve-z-napaleonam-ordam/

Адкрыта падпіска на кнігу «Могілкі беларусаў Падляшша» Даследчыца Вольга Сямашка рыхтуе навукова-папулярнае выданне «Могілкі
Адкрыта падпіска на кнігу «Могілкі беларусаў Падляшша» Даследчыца Вольга Сямашка рыхтуе навукова-папулярнае выданне «Могілкі беларусаў Падляшша», прысвечанае гісторыі, культуры і ідэнтычнасці беларусаў Падляшша праз прызму могілкавых комплексаў. Яны паказваюцца як сведчанні гістарычных працэсаў, зменаў у грамадстве і трансфармацыі ідэнтычнасці супольнасці. Выданне рыхтуецца ў цвёрдым пераплёце, з каляровымі ілюстрацыямі і фотаздымкамі. Імёны асоб, якія падтрымалі кнігу ў рамках падпіскі, будуць указаныя ў выданні па жаданні. Больш падрабязна тут.