Reform.news :: Культурный фронт
رفتن به کانال در Telegram
454
مشترکین
اطلاعاتی وجود ندارد24 ساعت
-37 روز
+830 روز
در حال بارگیری داده...
کانالهای مشابه
ابر برچسبها
هیچ دادهای
مشکلی وجود دارد؟ لطفاً صفحه را تازه کنید یا با مدیر پشتیبانی ما تماس بگیرید.
اشارات ورودی و خروجی
---
---
---
---
---
---
جذب مشترکین
اکتبر '26اکتبر '26
اکتبر '26
+1
در 3 کانالها
سپتامبر '26
+18
در 5 کانالها
Get PRO
اوت '26
+16
در 4 کانالها
Get PRO
ژوئیه '26
+12
در 5 کانالها
Get PRO
ژوئن '26
+7
در 5 کانالها
Get PRO
مه '26
+14
در 4 کانالها
Get PRO
آوریل '26
+11
در 5 کانالها
Get PRO
مارس '26
+13
در 3 کانالها
Get PRO
فوریه '26
+8
در 2 کانالها
Get PRO
ژانویه '26
+32
در 6 کانالها
Get PRO
دسامبر '25
+10
در 1 کانالها
Get PRO
نوامبر '25
+16
در 5 کانالها
Get PRO
اکتبر '25
+14
در 6 کانالها
Get PRO
سپتامبر '25
+15
در 4 کانالها
Get PRO
اوت '25
+11
در 2 کانالها
Get PRO
ژوئیه '25
+6
در 1 کانالها
Get PRO
ژوئن '25
+6
در 1 کانالها
Get PRO
مه '25
+13
در 2 کانالها
Get PRO
آوریل '25
+4
در 3 کانالها
Get PRO
مارس '25
+6
در 4 کانالها
Get PRO
فوریه '25
+21
در 4 کانالها
Get PRO
ژانویه '25
+10
در 0 کانالها
Get PRO
دسامبر '24
+3
در 0 کانالها
Get PRO
نوامبر '24
+12
در 1 کانالها
Get PRO
اکتبر '24
+7
در 0 کانالها
Get PRO
سپتامبر '24
+31
در 1 کانالها
Get PRO
اوت '24
+20
در 1 کانالها
Get PRO
ژوئیه '24
+7
در 2 کانالها
Get PRO
ژوئن '24
+11
در 0 کانالها
Get PRO
مه '24
+9
در 0 کانالها
Get PRO
آوریل '24
+15
در 3 کانالها
Get PRO
مارس '24
+13
در 1 کانالها
Get PRO
فوریه '24
+7
در 2 کانالها
Get PRO
ژانویه '24
+20
در 1 کانالها
Get PRO
دسامبر '23
+255
در 1 کانالها
| تاریخ | رشد مشترکین | اشارات | کانالها | |
| 08 اکتبر | 0 | |||
| 07 اکتبر | +1 | |||
| 06 اکتبر | 0 | |||
| 05 اکتبر | 0 | |||
| 04 اکتبر | 0 | |||
| 03 اکتبر | 0 | |||
| 02 اکتبر | 0 | |||
| 01 اکتبر | 0 |
پستهای کانال
Чым адметная Эн Карсан, якая атрымала Нобелеўскую прэмію па літаратуры?
Нобелеўская прэмія па літаратуры 2026 года прысуджана канадскай пісьменніцы Эн Карсан «за яе смелую і наватарскую творчасць, якая ў гульнявым дыялогу з класічнай традыцыяй стварыла новыя формы для сучаснай літаратуры», – пазначана на сайце прэміі.
Фраза «дыялог з класічнай традыцыяй» азначае, што пісьменніца непасрэдна пераносіць антычныя сюжэты і міфы ў сучасны кантэкст. Яна змешвае паэзію, прозу, эсэ і пераклады з старажытнагрэцкай мовы, парушаючы звыклыя межы літаратуры. А свае кнігі піша на стыку жанраў: вершы ў прозе, эсэ-вершы, драматычныя калажы.
Эн Карсан выкладае класічныя мовы і славеснасць ва ўніверсітэтах ЗША і Канады. Яна перакладае творы такіх аўтараў, як Сіманіяд, Сапфо, Эсхіл, Сафокл, Еўрыпід, Катул.
Чытаць на сайце або без VPN.
| 2 | Выступ беларускага метал-гурта Dymna Lotva пакажуць сёння на YouTube-канале Сепультура Alive
Нядаўна музыканты выдалі найкруцейшы альбом Vyraj, які Metal Hammer ужо называе адным з найлепшых рэлізаў 2026 году ў сусветным метале.
«Гэта будзе магутна, прыгожа і драйвова, таму запісвайце дату і абавязкова далучайцеся да нашай трансляцыі!», - запрашаюць гледачоў. Можна набыць сімвалічныя квіткі на гэты канцэрт — такім чынам вы падтрымліваеце праект і цудоўных музыкантаў, якія выступаюць для вас.
Трансляцыя пачнецца 8 кастрычніка у 20.00 (GMT+3), YouTube-канал Сепультура Alive.
Reform.news таксама прапануе прачытаць інтэрв'ю з вакалісткай і лідаркай гурта Dymna Lotva Кацярынай Манкевіч (Nokt Aeon), у якім яна расказвае пра творчасць і перформансы, якія запісалі ў «экстрэмізм», шлях на метал-сцэну і музыку пасля Ірпеня. | 101 |
| 3 | У Варшаве пройдзе вечар памяці рэжысёра Юрыя Хашчавацкага
У чацвер, 8 кастрычніка, а 18:00 у варшаўскім кінатэатры Kultura пакажуць дакументальны фільм Юрыя Хашчавацкага «Багі сярпа і молата» (Польшча, 2000, 52 хвіліны). Вечар будзе прысвечаны памяці беларускага рэжысёра, крытыка рэжыму Лукашэнкі, які памёр 23 ліпеня 2026 года.
Стужка «Багі сярпа і молата» даследуе сувязі праваслаўя і савецкай ідэалогіі.
Пасля фільма адбудзецца дыскусія з з калегамі рэжысёра.
Кіраўніца праекта «Дыялог праз фільм», прадзюсарка Дарота Рашкоўская, якая супрацоўнічала з Хашчавацкім, мяркуе, што Юрый Хашчавацкі быў вельмі праніклівым дакументалістам. Таму смеласць, з якой ён выказваўся ў сваіх фільмах, і сёння застаецца актуальнай і можа нас натхніць.
Чытаць на сайце або без VPN. | 123 |
| 4 | Упершыню па-беларуску выходзіць анталогія ўкраінскага Расстралянага адраджэння
Выдавецкая ініцыятыва «Пурпурная майстэрня» рыхтуе да выхаду кнігу «Antares. Анталогія ўкраінскага Расстралянага адраджэння». У ёй упершыню пад адной вокладкай сабраныя беларускія пераклады твораў 26 украінскіх аўтараў 1920–1930-х гадоў, якія былі рэпрэсаваныя або расстраляныя савецкімі ўладамі.
Сярод змешчанага ў анталогіі — цэнтральны для эпохі твор украінскай кароткай прозы, навела Мыколы Хвылявога «Я (Рамантыка)».
Паэтычныя творы ў кнізе падаюцца білінгвальна: украінскі арыгінал змешчаны побач з беларускім перакладам.
Над перакладамі працавалі Ева Арлова, Ганна Янкута, Мікола Грэшны, Віктар Жыбуль, Артур Камароўскі і ананімны перакладчык. У склад выдання таксама ўвайшоў пераклад паэта і перакладчыка 1930-х гадоў Алеся Дудара. Укладальнік кнігі - паэт, перакладчык Алесь Плотка.
Чытаць на сайце або без VPN. | 184 |
| 5 | Міністэрства інфармацыі пашырыла спіс «забароненых» кніг да 271 твора. У ім — класіка амерыканскага мадэрнізму і бестселер пра беларускія падзеі 2020 года
Рэестр папоўніўся адразу 13 новымі пазіцыямі. Цэнтральнымі ў абноўленым спісе сталі два рэзанансныя творы, якія маюць вагу ў сусветным літаратурным працэсе:
«Пакой» (The Room) Х’юберта Сэлбі-малодшага — культавы раман класіка амерыканскай кантркультуры XX стагоддзя (аўтара «Рэквіема па мары»). Твор уяўляе сабой глыбокае і жорсткае псіхалагічнае даследаванне розуму зняволенага, які ў адзіночнай камеры падае ў бездань уласнай ненавісці, ізаляцыі і маній.
Шпіёнскі трылер «Ноа» Марка Леві — бестселер аднаго з найбольш чытаных сучасных французскіх пісьменнікаў. Сюжэт рамана прама адсылае да падзей у Беларусі 2020–2022 гадоў: хатняя гаспадыня Святлана перамагае на прэзідэнцкіх выбарах пасля 27 гадоў дыктатуры, пасля чаго спецслужбы вывозяць яе за мяжу. Раней кніга ўжо была занесены ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Чытаць на сайце або без VPN. | 139 |
| 6 | Без смолтокаў, але з клопатам. Выйшла другая серыя «Пукста на Поўначы»
На YouTube-канале «Саша, что ты несешь?!» выйшла другая серыя дакументальнага праекта Reform.news «Пукст на Поўначы».
У новым эпізодзе Сяргей Пукст працягвае ўзгадваць свае паездкі ў Фінляндыю і спрабуе разабрацца ў рэчах, якія пачатку здаваліся яму праявамі паўночнай халоднасці: адсутнасці смолтокаў, стрыманасці і падкрэсленай асабістай незалежнасці. У гэтай серыі Пукст распавядае пра жыццё ў звычайнай фінскай сям'і, узгадвае знаёмства з дызайнам Алвара Аалта і разважае пра тое, чаму функцыянальнасць можа быць формай клопату, а павага да чалавека — выяўляцца не ў словах, а ў канкрэтных дзеяннях.
«Пукст на Поўначы» — аўтарскі дакументальны серыял Reform.news пра сувязі незалежнай Беларусі з нарддычнымі краінамі праз асабістыя гісторыі, музыку, літаратуру, мастацтва і культурныя абмены. Усяго ў праекце пяць эпізодаў. Новыя серыі выходзяць кожную сераду.
Праект створаны Reform.news пры падтрымцы Nordic Council of Ministers. | 126 |
| 7 | Рускамоўны спектакль афіцыйна з’явіўся ў афішы Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі
Спектакль «Маленькие трагедии» Аляксандра Пушкіна ставіць дырэктарка тэатра Святлана Навуменка.
Такім чынам са снежня з 28 дзяржаўных прафесійных тэатраў засталіся толькі два, дзе беларуская мова з’яўляецца адзінай.
Гэта — Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы у Мінску і Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа ў Віцебску.
Нагадаем, што тэатр беларускай драматургіі быў створаны ў 1990 годзе як тэатр-лабараторыя з мэтай падтрымкі і развіцця менавіта беларускай драматургіі. З ініцыятывы Святланы Навуменкі ў РТБД збіраліся паставіць спектакль паводле «Пацанских рассказов» расійскага пісьменніка Захара Прылепіна, які апраўдвае агрэсію Расеі супраць Украіны і з’яўляецца непасрэдным удзельнікам баявых дзеянняў. Аднак спектакль пастаўлены не быў. | 254 |
| 8 | У Швейцарыі адкрыецца абноўлены помнік Тадэвушу Касцюшку. Урачыстасць пройдзе па-беларуску
Помнік быў усталяваны ў кастрычніку 2017 годзе з ініцыятывы заснавальніка і тагачаснага кіраўніка Беларускага аб’яднання ў Швейцарыі Алеся Сапегі да 200 гадавіны з дня смерці Касцюшкі.
Цяпер ініцыятыва MALDZIS разам з Фондам Марыі Магдалены Радзівіл, які ўзначальвае Сапега, зрабіла для помніка падмурак з беларускага валуна і новую мемарыяльную шыльду. Праект рэалізаваны на прыватныя сродкі Максіма Баграцова, Філіпа Дайнэкі і мецэнаткі, якая пажадала застацца непублічнай.
Апрацоўка каменя і выраб шыльды былі ажыцяўлены ў Мінску.
Чытаць на сайце або без VPN. | 149 |
| 9 | Былая палітзняволеная Марыя Калеснікава асабіста прыняла званне ганаровага прафесара ад універсітэта Моцартэўм у Зальцбургу
Званне ёй было прысуджана чатыры гады таму, калі яна яшчэ знаходзілася ў зняволенні ў Беларусі, паведамляе ORF.
«Пра ганаровае званне я даведалася з ліста маёй сястры. Гэта было апошняе паведамленне, якое я атрымала. Пасля гэтага лістоў больш не прыходзіла. Гэты ліст звязаў мяне з маёй сям'ёй, з музыкай і з людзьмі за межамі турэмных сцен. Гэты ліст нагадала мне, што людзі думаюць пра мяне і што я ўсё яшчэ належу гэтаму свету», — прыводзіць яе словы тэлеканал.
Рэктар універсітэта Канстанца Вімер адзначыла, што Калеснікава стала першым ганаровым прафесарам у гісторыі навучальнай установы, і гэта званне зараз назаўжды будзе звязана з ёй.
У будучыні Марыя Калеснікава будзе часта бываць у Зальцбургу: тут яна будзе выкладаць і працаваць над сваёй дысертацыяй. | 150 |
| 10 | Каманда з шасці маладых ідэйна аб’яднаных беларусаў з рознымі акадэмічнымі і геаграфічнымі бэкграўндамі стварыла новую выдавецкую ініцыятыву «Дна няма»
Нішавае выдавецтва дэкларуе прынцыповую беларускамоўнасць і выданне кніг, звязаных з агульнасусветнай інтэлектуальнай традыцыяй.
«Пераклады самых важных тэкстаў, асвятляючых галоўныя дэбаты ХХ і ХХІ стагоддзяў, выходзілі ў перыёдыцы альбо кніжкамі, з’яўленне якіх мала для каго было заўважнай падзеяй. Тым больш сітуацыя пагоршылася ў эміграцыі: беларусы /знову/ замкнуліся на сабе. Кнігі засталіся канвенцыянальнымі, вокладкі перажываюць глыбокі крызіс ідэнтычнасці, хістаючыся паміж глабалізаванай нармалёвасцю, ШІ-слопам і фетышызацыяй беларускасці. Мы верым, што нас атачаюць людзі, схільныя да глыбокага прачытання, пастаноўкі нязручных пытанняў і аб’ектыўных адзнак", - пішуць ініцыятары выдавецкай ініцыятывы.
Чытаць на сайце або без VPN. | 146 |
| 11 | Беларускі тэатральны калектыў BYteatr удзельнічае ў тэатральным фестывалі «Kierunek Wschód» у Беластоку
З 10 да 17 кастрычніка 2026 года ў Беластоку пройдзе юбілейны X Міжнародны тэатральны фестываль «Kierunek Wschód». Фестываль аб’яднае прадстаўнікоў тэатральных асяродкаў з краін Усходняй і Цэнтральнай Еўропы — з Арменіі, Грузіі, Беларусі, Літвы, Паўночнай Македоніі і Польшчы. Ад Беларусі ў фэсце ўдзельнічае BYteatr.
У праграме — спектаклі запрошаных тэатраў, сустрэчы і іншыя мерапрыемствы, якія дазваляюць пазнаёміцца з сучасным тэатральным мастацтвам рэгіёна.
Беларускі тэатральны калектыў BYteatr, які працуе ў Варшаве, пакажа спектакль «Бежанцы 1915» («Bieżeńcy 1915»). Рэжысёр Андрэй Новік паставіў спектакль на аснове кнігі Анэты Прымака-Онішк «Bieżeństwo 1915. Zapomniani uchodźcy», ён распавядае пра жыхароў усходняй Польшчы, у тым ліку Падляшша, якіх падчас Першай сусветнай вайны царскія ўлады прымусілі эвакуявацца ўглыб Расіі. | 216 |
| 12 | Вядомы польскі пісьменнік Шчэпан Твардах атрымаў польскую Літаратурную прэмію «Nike» 2026 за раман «Нуль».
Кніга даступная і на беларускай мове. Выдавецтве «Янушкевіч» выпусціла «Нуль» у 2025 годзе ў перакладзе Кацярыны Маціеўскай.
Назва «нуль» азначае першую лінію фронту. Дзеянне рамана адбываецца ва Украіне. Аўтар выкарыстаў пры напісанні ўласны досвед знаходжання ва Украіне і гісторыі, пачутыя ад салдат, хоць героі і падзеі — выдуманыя. Твардах падкрэсліваў, што хацеў апісаць вайну як мага бліжэй да рэальнасці – без рамантызацыі фронту і стварэння простага падзелу на герояў і антыгерояў.
Чытаць на сайце або без VPN. | 176 |
| 13 | «Доўгая дарога дадому»: (не)магчымасць вяртання, турма і свабода ў шасці цытатах з уроцлаўскай «Прадмовы»
Дарога, радзіма, прастора і час, мова, адчужанасць, турма і свабода — гэтыя паняцці сталі вузлавымі тэмамі ўроцлаўскай эдыцыі фестывалю «Прадмова», які прайшоў у сценах Асалінеума. Reform.news сабраў шэсць выразных фрагментаў з розных сустрэч — агулам на фестывалі імпрэзаў было больш за трыццаць.
Сярод галоўных выказванняў форуму — роздумы Уладзіміра Арлова пра Genius Loci Васіля Быкава, меркаванне Альгерда Бахарэвіча пра стан чужасці ў Берліне ды пошук сувязі з новымі гарадамі, сведчанні Максіма Знака пра сучасны псіхалагічны гвалт і «катаванне без катаванняў», акцэнт Віктара Бабарыкі на захаванні ўнутраных каштоўнасцей у зняволенні, а таксама дыскусія Максіма Жбанкова і Лявона Баршчэўскага пра фантомнасць вяртання дамоў і гамераўскі «ностас» як вандроўку да самога сябе.
Чытаць на сайце або без VPN. | 174 |
| 14 | У Балтыйскай Галерэі сучаснага мастацтва ў польскім Слупску былі ўручаны ўзнагароды маладым мастакам – удзельнікам Біенале маладога мастацтва «Rybie Oko». Беларускі творца Аляксандр Адамаў атрымаў узнагароду Маршалка Паморскага ваяводства
12 біенале «Rybie Oko» праходзіць пад лозунгам «Вы яшчэ здзівіцеся» ў польскіх Слупску і Устцы. На выставе прадстаўлены работы маладых творцаў, якія праз асабісты вопыт, паўсядзённыя з’явы і сацыяльныя нормы аасэнсоўваюць складанасць сучаснага свету.
На біенале было даслана 350 прац, у выніку для ўдзелу ў выставе было адабрана 16 аўтараў.
У інсталяцыі Hyperrealistic Mother Аляксандр Адамаў разважае пра кантроль над целамі і адносінамі ў кантэксце бяспекі і клопату. Мастак паказвае фрагмент выдуманай інстытуцыі, падобнай да санаторыя: з залай чакання, адмысловым святлом і карыснымі працэдурамі. І задае пытанне: у які момант апека становіцца кантролем? Колькі аўтаноміі мы гатовыя і гатовыя аддаць у абмен на пачуццё бяспекі? | 175 |
| 15 | З 17 па 24 кастрычніка ў польскім Уроцлаве пройдзе фестываль незалежнай беларускай культуры «Жывіца»
Фестываль запрашае гасцей у 14 раз — «тых, хто жыве ва Уроцлаве шмат гадоў, і тых, хто знайшоў тут бяспечны дом нядаўна. Усіх тых, хто гатовы слухаць і выказвацца пра тое, што яму важна. Людзей, адкрытых новаму і культуры як аднаму з лепшых спосабаў знайсці паразуменне. Тут творцы дзеляцца сваім поглядам на сусвет, а госці адчыняюць яго для сябе — праз выставы і спектаклі, паэзію, кіно і майстар-класы», — пішуць арганізатары.
Чытаць на сайце або без VPN. | 211 |
| 16 | Памерла Валянціна Гаявая
Пайшла з жыцця заснавальніца і шматгадовая кіраўніца харэаграфічнага ансамбля «Харошкі» Валянціна Гаявая.
Ёй было 90 гадоў.
З 1974 года Гаявая была мастацкім кіраўніком і галоўным балетмайстрам ансамбля «Харошкі». Пад яе кіраўніцтвам калектыў ствараў пастаноўкі, заснаваныя на беларускім фальклоры, народнай музыцы і харэаграфічных традыцыях. За больш як 50-гадовы перыяд працы з калектывам ёй быў створаны не адзін дзясятак аўтарскіх праграм, сярод якіх «Тураўская легенда», «Полацкі сшытак», «Вяселле Цярэшкі», «Валачэбнікі», «Местачковы вальс», танцы «Мітусь», «Танок», «Кросны» і іншыя.
У 1989 годзе Гаявой было прысвоена званне Народнай артысткі БССР.
Дата і месца развітання з Валянцінай Гаявой пакуль не паведамлялася. | 170 |
| 17 | Незалежны лічбавы архіў вернакулярнай фатаграфіі VEHA пачынае працу над другім томам кнігі «Руіны Беларусі» і запрашае дзяліцца здымкамі ХХ стагоддзя з сямейных архіваў, на якіх захаваліся руіны і гістарычныя будынкі Беларусі.
Пасля выдання першага тома «Руін» прайшоў год. За гэты час кніга трапіла ў бібліятэкі па ўсім свеце, атрымала прэмію Najpiękniejsze Polskie Książki 2025, аднаго з найбольш прэстыжных культурных конкурсаў у Польшчы, які з 1957 года арганізуе Польскае таварыства кнігавыдаўцоў. Кніга ўвайшла ў шорт-ліст Fotograficzna Publikacja Roku, і была прадстаўлена на выставах у Muzeum Sztuki Nowoczesnej, Instytut Fotografii Fort і Łódź Fotofestiwal 2026. Гэта не столькі спіс узнагарод, колькі пацвярджэнне таго, што гісторыя, захаваныя ў сямейных альбомах, можа мець значэнне далёка за межамі асобнай сям’і.
Чытаць на сайце або без VPN. | 514 |
| 18 | «Іерархіі адпалі, і гэта класна»: пра будучыню беларускага мастацтва паразважалі ў Варшаве
Падчас Салона Банка Ідэй, што адбыўся ў Варшаве, паразважалі пра магчымасці, выклікі і будучыню беларускага мастацтва ў свеце. У дыскусіі і прэзентацыях прымалі ўдзел куратарка Вольга Мжэльская, пісьменнік Цімур Кудзеліч, рэжысёр Аляксей Палуян і мастачка і спявачка Анастасія Рыдлеўская. Мадэраваў дыскусію культуролаг Максім Жбанкоў.
Распачалася праграма серыяй кароткіх выступаў, прысвечаных выяўленчаму мастацтву, літаратуры, кіно і музыцы.
Чытаць на сайце або без VPN. | 201 |
| 19 | The Beatles перавыдалі легендарны альбом «Rubber Soul» з «згубленым» дэма Джона Ленана
Сёння, 2 кастрычніка, адбыўся афіцыйны рэліз пашыранага спецыяльнага перавыдання (Special Edition) шостага студыйнага альбома The Beatles — «Rubber Soul» (1965). Выданне ўжо з'явілася на стрымінгавых платформах і фізічных носьбітах.
Новы сэт змяшчае не толькі абноўлены стэрэа- і Dolby Atmos міксы ад Джайлса Марціна, але і адкрывае дзверы ў студыйную лабараторыю гурта 1965 года. Сярод двух дзесяткаў невыдадзеных дубляў і рэпетыцый «Norwegian Wood», «Michelle» ды «In My Life» слухачы знойдуць студыйныя дыялогі музыкаў, арыгінальны мана-мікс і галоўную сенсацыю — «Little Girl», раней невядомую песню-накід Джона Ленана, пра існаванне якой больш за 60 гадоў не здагадваліся нават даследчыкі.
«Rubber Soul» стаў момантам, калі «бітлы» перараслі звычайны поп-гурт і ператварылі альбомы ў сапраўднае мастацтва.
Чытаць на сайце або без VPN. | 219 |
| 20 | «Яшчэ не тут, ужо не там»: Arsis Nova выпусціў новы аркестравы рэліз пра стан «паміж»
Варшаўская культурніцкая ініцыятыва Arsis Nova прэзентавала свой другі вялікі аркестравы рэліз — «Not Here Yet, Not There Anymore» («Яшчэ не тут, ужо не там»). У яго ўвайшлі два праграмныя творы сучасных беларускіх кампазітараў: Кацярыны Ланеўскай і Васіля Веляцінскага.
У цэнтры новага альбома — канцэпцыя лімінальнасці і стан экзістэнцыйнага парога: момант «паміж», калі мінулае ўжо засталося пазаду, а будучыня яшчэ не набыла выразных абрысаў.
Дзеля запісу больш за дваццаць прафесійных музыкаў (у асноўным беларусаў) сабраліся ў Варшаве і цягам трох дзён працавалі пад кіраўніцтвам дырыжора і сузаснавальніка Arsis Nova Івана Касцяхіна. Гукарэжысёрам запісу і мастэрынгу выступіў Дзмітры Фрыга.
Чытаць на сайце або без VPN. | 163 |
