bellitinfo
رفتن به کانال در Telegram
Усё пра беларускую літаратуру https://bellit.info Сувязь з рэдакцыяй: bellit.info@gmail.com
نمایش بیشتر675
مشترکین
-224 ساعت
+17 روز
+2530 روز
در حال بارگیری داده...
کانالهای مشابه
ابر برچسبها
هیچ دادهای
مشکلی وجود دارد؟ لطفاً صفحه را تازه کنید یا با مدیر پشتیبانی ما تماس بگیرید.
اشارات ورودی و خروجی
---
---
---
---
---
---
جذب مشترکین
اکتبر '26اکتبر '26
اکتبر '26
+6
در 1 کانالها
سپتامبر '26
+40
در 6 کانالها
Get PRO
اوت '26
+23
در 2 کانالها
Get PRO
ژوئیه '26
+33
در 3 کانالها
Get PRO
ژوئن '26
+33
در 5 کانالها
Get PRO
مه '26
+24
در 3 کانالها
Get PRO
آوریل '26
+30
در 2 کانالها
Get PRO
مارس '26
+15
در 3 کانالها
Get PRO
فوریه '26
+13
در 3 کانالها
Get PRO
ژانویه '26
+21
در 2 کانالها
Get PRO
دسامبر '25
+147
در 1 کانالها
Get PRO
نوامبر '250
در 3 کانالها
Get PRO
اکتبر '250
در 3 کانالها
Get PRO
سپتامبر '250
در 0 کانالها
Get PRO
اوت '250
در 0 کانالها
Get PRO
ژوئیه '250
در 2 کانالها
Get PRO
ژوئن '250
در 2 کانالها
Get PRO
مه '250
در 5 کانالها
Get PRO
آوریل '250
در 5 کانالها
Get PRO
مارس '250
در 1 کانالها
Get PRO
فوریه '250
در 3 کانالها
Get PRO
ژانویه '25
+6
در 3 کانالها
Get PRO
دسامبر '24
+32
در 1 کانالها
Get PRO
نوامبر '24
+48
در 2 کانالها
Get PRO
اکتبر '24
+51
در 7 کانالها
Get PRO
سپتامبر '24
+34
در 5 کانالها
Get PRO
اوت '24
+23
در 1 کانالها
Get PRO
ژوئیه '24
+19
در 1 کانالها
Get PRO
ژوئن '24
+22
در 2 کانالها
Get PRO
مه '24
+27
در 1 کانالها
Get PRO
آوریل '24
+32
در 5 کانالها
Get PRO
مارس '24
+27
در 5 کانالها
Get PRO
فوریه '24
+260
در 5 کانالها
| تاریخ | رشد مشترکین | اشارات | کانالها | |
| 07 اکتبر | +1 | |||
| 06 اکتبر | 0 | |||
| 05 اکتبر | +1 | |||
| 04 اکتبر | 0 | |||
| 03 اکتبر | +1 | |||
| 02 اکتبر | +1 | |||
| 01 اکتبر | +2 |
پستهای کانال
📘 Вядомага сучаснага партугальскага пісьменніка выдадуць па-беларуску.
Выдавецтва RozUM.Media паведаміла пра пачатак працы над першай перакладной кнігай у сваім даробку.
Гаворка ідзе пра сучаснага партугальскага пісьменніка Гансалу М. Таварэша і цыкл кніг “Квартал” (O Bairro). Цяпер рыхтуецца пераклад кнігі “Спадар Брэхт і поспех” (O Senhor Brecht e o Sucesso), арыгінал якой выходзіў у 2004 годзе.
Падрабязней ⬅️
| 2 | 📖 У французскім часопісе надрукавалі вершы і прозу беларускіх аўтарак.
У французскім часопісе Revue CAFÉ #8 апублікавалі вершы Юлі Цімафеевай у перакладзе Яны Гульцяевай, а таксама прозу Вольгі Касцюк у перакладзе Julie Bonin. Вершы ў выданні надрукаваныя таксама і ў беларускім арыгінале.
Revue CAFÉ быў заснаваны ў 2019 годзе пры Inalco (Нацыянальным інстытуце ўсходніх моў і цывілізацый). Праект быў ініцыяваны перакладчыкамі і выступае супраць мэйнстрыму выдавецкага рынку, засяродзіўшыся выключна на мовах, якія называюцца «мінарызаванымі». Тэксты, перакладзеныя з англійскай, нямецкай, іспанскай і італьянскай у ім прынцыпова не публікуюць.
Купіць часопіс можна тут ⬅️ | 199 |
| 3 | 📖 Па-беларуску выйдзе першы сапраўдны вімельбух.
Выдавецтва Gutenberg Publisher паведаміла пра заключэнне кантракту на выданне і анансавала выхад беларускага перакладу кнігі нарвежскай аўтаркі і ілюстратаркі Крыстын Рушыфтэ “Усе мы лічымся”.
Гэтая кніга, адзначаная мноствам прэстыжных узнагарод, паспела стаць улюбёнай для чытачоў больш як 60 краін свету.
Пераклала кнігу на беларускую мову Юля Цімафеева.
Падрабязней 👈 | 181 |
| 4 | 📺 Андрэй Хадановіч пра Ежы Гедройця: анлайн-лекцыя.
Паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч прачытаў анлайн-лекцыю “Кантрабанда культуры: Ежы Гедройць і яго часопіс” — пра народжанага ў Мінску культавага польскага рэдактара, стваральніка часопіса “Культура” і яго кніжнай серыі, дзе на працягу паўстагоддзя друкаваў найлепшыя творы польскай літаратуры, філасофіі і публіцыстыкі.
Глядзець ⬅️
🏆 А роўна праз месяц — 7 лістапада ў Гданьску — адбудзецца ўручэнне прэміі Ежы Гедройця за найлепшую кнігу прозы на беларускай мове. | 191 |
| 5 | 🔥 17-24 кастрычніка ва Уроцлаве: фестываль "Жывіца" (ŻYWICA).
У другой палове кастрычніка адбудзецца вялікі фестываль беларускай незалежнай культуры "Жывіца" (ŻYWICA). Сярод імпрэзаў ёсць і літаратурныя:
🍁 17 кастрычніка, субота
Аўтарская сустрэча і прэзентацыя кніг і твораў Уладзіміра Някляева “Святая крыніца”, “Гэй бэн гіном”, “Ліцвіны” (PL/BY)
⏰ Пачатак а 15:00.
📍 Zakład Narodowy im. Ossolińskich / Ossolineum (pl. bp. Nankiera 17)
🍁23 кастрычніка, пятніца
Тэарэтычны stand-up Генрыка Мазуркевіча “Увесь Шэкспір менш чым за гадзіну” (PL,12+)
⏰ Пачатак а 19:00 .
📍 Wrocławski Dom Literatury, Klub Proza (Przejście Garncarskie 2)
🍁24 кастрычніка, субота
Фінал польска-беларуска-ўкраінскага паэтычнага конкурса і паэтычны слэм. Урачыстае ўручэнне Паэтычнай прэміі імя Адама Міцкевіча (PL/BY)
⏰ Пачатак а 17:00
📍 Wrocławski Dom Literatury, Klub Proza (Przejście Garncarskie 2)
Цалкам праграма тут ⬅️ | 216 |
| 6 | 📚 14 кастрычніка ў Мінску: лекцыя Ірыны Князевай "Выбар ёсць заўжды. Жаночыя вобразы ў творчасці Васіля Быкава".
Без жаночых вобразаў Васіль Быкаў не пакінуў ніводнага свайго твора. У характары яго гераінь нямала таго, што, верагодна, было звязана з успамінамі пісьменніка пра маці.
Праўдзівыя, хрысціянскія прынцыпы існавання ў прозе Васіля Быкава нярэдка фармулююць персанажы-жанчыны. У большасці яго твораў яны не выступаюць галоўнымі гераінямі, аднак менавіта іх вуснамі найчасцей гаворыць быкаўская праўда жыцця.
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае ўзгадаць шэсць твораў Васіля Быкава: "На сцяжыне жыцця", "Альпійская балада", "Мёртвым не баліць", "Пайсці і не вярнуцца", "Сотнікаў", "Знак бяды" і разам паразважаць пра іх гераінь.
🎟 Уваходны квіток — 10 рублёў. Папярэдні запіс: +375 29 811 21 85.
⏰ Пачатак а 19:00.
📍Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М.Багдановіча, 13) | 196 |
| 7 | 💛 10 кастрычніка ў Познані: сустрэча з Таццянай Багданавай.
Ужо ў гэтую суботу ў познаньскай прасторы Strefa Do_Wolności адбудзецца сустрэча з беларускай пісьменніцай і мастачкай Таццянай Багданавай.
Яна прэзентуе сваю новую кнігу "Не на сваім месцы", якая нядаўна выйшла ў выдавецкай ініцыятыве "Surma". А для малодшых чытачоў і чытачак Таццяна Багданава правядзе творчы майстар-клас "Робім павучкоў разам!".
⏰ Пачатак а 12: 30.
📍 Strefa Do_Wolności (Познань, Nowowiejskiego, 15/15а).
Уваход вольны.
Таццяна Багданава — беларуская мастачка і аўтарка родам з Гомеля. У 2023 годзе ў выдавецтве “Папуры” выйшла яе дзіцячая кніга “Мацей і чароўная раса”. Пераможца Літаратурнага конкурсу "Экслібрыс" (2025). Гэтым летам ілюстрацыі да англамоўнага варыянту кнігі “Не на сваім месцы” (“Out of Place”) трапілі ў фінал прэстыжнага міжнароднага конкурсу Hiii Brand Illustrators Awards. | 202 |
| 8 | 📖 У новым выпуску падкаста “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец чытае ўспаміны беларускай і літоўскай германісткі, публіцысткі, літаратаркі і перакладніцы Галіны Войцік (1927—2007) “Там, дзе мяне няма”.
Галіна Войцік была актывісткай беларускай супольнасці ў Вільні, даследчыцай і аўтаркай партрэтаў беларусаў Віленшчыны.
Крупінкі інакшага колішняга віленскага жыцьця расспыпаныя па кнізе. Яны становяцца фрашкамі ці адметнымі рыскамі ў вобраз Вільні ці — неадказанымі пытаньнямі… Напрыклад, пра „кацячыя ілбы“, што, як вы думаеце, у колішняй Вільні магло называцца так? „Кацячымі ілбамі“?
✍️ Выпуск даступны ў звыклым аўдыяфармаце, а таксама ў тэкставай версіі.
Слухаць і чытаць ⬅️ | 245 |
| 9 | 📖 Адкрыты прыём заявак на стыпендыю Gaude Polonia ў Польшчы.
✍️ Падавацца могуць творцы з Беларусі, Украіны і іншых краін Цэнтральна-Усходняй Еўропы ва ўзросце да 40 гадоў (у выключных выпадках — да 45), з вышэйшай адукацыяй і досведам у сваёй сферы, у тым ліку, у літаратуры і перакладзе.
💰 Стыпендыя: 5000 PLN брута штомесяц на працягу шасці месяцаў.
📕Дэдлайн: 15 кастрычніка.
Праграма «Gaude Polonia» была створана ў 2003 годзе. Яна служыць умацаванню культурных сувязей і будаванню добрых адносін паміж Польшчай і яе суседзямі, прасоўванню польскай культуры ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе і постсавецкіх краінах, а таксама садзейнічанню супрацоўніцтву паміж мастацкімі супольнасцямі Польшчы і краін рэгіёну.
Падрабязней ⬅️ | 237 |
| 10 | 📗Як запрасіць Мэсі ў сваю каманду: кніга Тыма Парвэлы аб’яднала дзяцей і дарослых.
Дзіцячы пісьменнік Тыма Парвэла вядомы серыяй кніг пра малодшых школьнікаў, адна з якіх сёлеты выйшла ў выдавецтве Gutenberg у перакладзе Юрыя Лашкевіча.
Кацярына Жамойдзіна падрабязна расказвае пра кнігу і дзеліцца невялікай гутаркай з перакладчыкам.
"Найперш, ён умее расказваць гісторыю вачыма дзяцей, робячы нас саўдзельнікамі парадаксальнага дзіцячага мыслення. Гэта аказваецца карысным і для дзяцей, і для дарослых. Першыя пазнаюць сябе ў гісторыі, другія — атрымліваюць магчымасць паназіраць за нараджэннем дзіўных рашэнняў, якія ў дзіцячай галаве звычайна выглядаюць вельмі лагічнымі".
Чытаць ⬅️ | 241 |
| 11 | 📚 Як паспрыяць выхаду новых беларускіх кніг?
На краўдфандынгавай пляцоўцы Gronka ідзе паралельны збор сродкаў на выданне адразу некалькіх беларускіх кніг.
Можна падтрымаць манаграфію пра лірніцтва на Беларусі, перакладную анталогію ўкраінскага расстралянага адраджэння і кнігу-эсэ “Беларусы будучыні: ужо ў Еўропе”.
Падрабязней ⬅️ | 246 |
| 12 | 📖 Да 80-годдзя Алеся Разанава выйдзе кніга яго вершаў па-літоўску.
Вядомая літоўская перакладчыца Альма Лапінскене працуе над перакладамі вершаў Алеся Разанава.
"Я зараз рыхтую кнігу да 80-годдзя Алеся Разанава. Гэта будуць пераклады яго “Зномаў”. Бо да 75-годдзя я зрабіла пераклад “Пункціраў”. Мы перапісваліся, мы былі добрымі сябрамі. Разанава вельмі шкада. Ён так рана сышоў. Такі талент. Ён быў сябрам літоўскай літаратуры, культуры, літоўскую мову вывучаў", — расказвае Альма Лапінскене.
Раней у Літве выйшлі тры кнігі з перакладамі вершаў беларускага паэта-метафізіка. Апошняя з іх выйшла ў 2022 годзе да 75-годдзя з дня нараджэння паэта. | 245 |
| 13 | Генадзь Бураўкін
* * *
Каб ня зьбіўся ты з дарогі
І табе запомніць трэба:
Не глядзі ўвесь час пад ногі,
Пазірай зрэдчас на неба.
У хадзе тваёй бясконцай
На бязьлюдным раздарожжы
Шлях падкажа толькі сонца,
Што з-за хмар зірне трывожна.
І дарадца твой адзіны –
Не маўклівыя пагоркі,
Не туманныя нізіны,
А задумлівыя зоркі...
Мудрасьць досьведу старога
Не была нікому лішняй.
Недарма яе ў дарогу
І табе дае Ўсявышні.
#найперш_верш | 248 |
| 14 | 📓 Выйшаў новы том “Даследаванняў і матэрыялаў” Міколы Хаўстовіча.
У выдавецтве Варшаўскага ўніверсітэта выйшаў трынаццаты том з серыі “Даследаванні і матэрыялы” прафесара Кафедры Беларусістыкі Мікалая Хаўстовіча.
ХІІІ том “Даследаванняў і матэрыялаў” прысвечаны гісторыі і тэксталогіі беларускае літаратуры XVIII–XIX стст. У ім даследуюцца: беларуская калядка XVIII ст., лісты Яна Чачота з уральскае высылкі, раннія рукапісныя і друкаваныя версіі паэмы “Тарас”, а таксама нядаўна выяўлены беларускамоўны верш Арцёма Вярыгі-Дарэўскага.
Падрабязней 👈 | 335 |
| 15 | 📘 7 кастрычніка ў Мінску: лекцыя Ігара Бабкова пра Алеся Разанава.
Алесь Разанаў — авангардыст і наватар: ён трансфармуе літаратурныя формы, не проста называючы іх па свойму, але змяняючы правілы гульні ў літаратуру.
Алесь Разанаў — алхімік і метафізік: у сваіх фармальных эксперыментах ён перадусім палюе на новы змест, выплаўляючы інструменты разумення не дадзенай нам наўпрост рэчаіснасці.
📖 Мадэратар сустрэчы пад назвай "Зномы, вершаказы, магічныя падарожжы: Алесь Разанаў між паэтыкай і метафізікай" — Ігар Бабкоў, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Беларусі, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт.
Уваходны квіток: 10 рублёў.
⏰Пачатак а 19.00
📍Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М.Багдановіча, 7А) | 283 |
| 16 | 📚Уладзімір Казлоў і Тоні Лашдэн сустрэнуцца з чытачамі ў Стакгольме.
У кастрычніку ў стакгольмскай кнігарні Interbook адбудуцца дзве сустрэчы з беларускімі пісьменнікамі:
✔️10 кастрычніка а 17:00 — сустрэча з пісьменнікам і рэжысёрам Уладзімірам Казловым. Ён прадставіць сваю новую кнігу "Юго-Запад", якая выйшла ў выдавецтве "Мяне Няма", і раскажа пра час, які ён даследуе ў сваёй прозе: час пасля распаду савецкай сістэмы, пра магчымасці першых гадоў незалежнасці, надзеі і іх крушэнні.
Уваход вольны, але неабходная рэгістрацыя.
✔️15 кастрычніка а 19:00 — сустрэча з пісьменні:цай і актывіст:кай Тоні Лашдэн, якая прэзентуе кнігу “На углу Незалежнасці” (выдавецтва "Мяне няма"). Гэта складанка жудасна-смешных і смешна-жудасных гісторый пра вашых суседзяў. З імі адбываюцца невытлумачальныя рэчы – ці, наадварот, зусім звычайныя, ды вось толькі сама рэальнасць тлумачэнню паддаецца з цяжкасцю.
Уваход вольны, але неабходная рэгістрацыя.
📍Кнігарня Interbook, Hantverkargatan 32, 112 21 | 291 |
| 17 | 📖 Сяргей Шупа пераклаў з ідышу самую раннюю версію мемуараў Шагала.
У выдавецтве “Мяне няма” выходзіць самая ранняя версія мемуараў Марка Шагала, якая ў свой час ўпершыню была надрукаваная на ідышы ў 1925 годзе ў нью-ёркскім часопісе “Di cukunft” (“Будучыня”) і мела назву “Ejgens” (“Сваё”).
На беларускую іх адмыслова для выдавецтва пераклаў Сяргей Шупа, які сёння адзначае 65-годдзе 🎉
Падрабязней 👈 | 314 |
| 18 | #цытата_bellit_info | 303 |
| 19 | 📚 Адкрыты збор на выданне дзвюх кніг Змітра Дашкевіча — пра веру, любоў і каханне.
Зміцер і Наста Дашкевіч звяртаюцца з просьбай аб падтрымцы ў выданні дзвюх кніг, напісаных пасля вызвалення Змітра.
Гэтыя кнігі — апісанне таго, як машына сістэмы працуе на знішчэнне асобы, а ёй трэба выжыць і вярнуцца дамоў, не згубіўшы сваё каханне. Негледзячы на тое, што кнігі апавядаюць пра турэмныя пакуты, адчай і цемру, галоўны аповед у іх пра веру, любоў і каханне.
Падрабязней 👈 | 340 |
| 20 | 📝 6 кастрычніка: анлайн-дыскусія «“Я” ў часы катастроф: беларускі аўтафікшн пасля 2020 года».
Беларуская літаратура ў апошнія гады спарадзіла мноства аўтафікцыянальных тэкстаў, асабліва пасля пераломнага 2020 года.
У беларускіх выдавецтвах замежжа працягваюць выходзіць творы, якія імкнуцца асэнсаваць свет з новымі прасторавымі і часавымі межамі, масавымі рэпрэсіямі і эміграцыяй, дзе памяць і ідэнтычнасць набываюць новыя вымярэнні.
Якім паўстае “я” ў аўтафікшне — і як на яго ўплываюць мова, гендар, сэксуальнасць, досвед міграцыі і прыналежнасць да Беларусі? Як у гэтых тэкстах суадносіцца індывідуальнае “я” і калектыўныя траўмы пакалення, супольнасці, краіны? Дзе праходзіць мяжа паміж мемуарамі, дакументальнай прозай і аўтафікцыяй, рэальнасцю і вымыслам — і наколькі гэта наогул важна?
✔️Мадэрацыя: Яраслава Ананка, уводзіны: Сайман Льюіс.
✔️Удзельнікі дыскусіі: Павел Анціпаў, Таццяна Заміроўская, Ганна Янкута.
⏰ Пачатак а 18.00 (па Варшаве).
Каб паглядзець дыскусію, трэба зарэгістравацца 👈 | 291 |
