1 271
Suscriptores
Sin datos24 horas
+17 días
-1530 días
Archivo de publicaciones
Repost from Hrodna.life - Навіны Гродна - Новости Гродно
🌱Гродзенец купіў альбом з фатаграфіямі горада, якім споўнілася сто гадоў
Гродзенец Аляксандр набыў на аўкцыёне альбом 1915 года выдання з фатаграфіямі горада. Як выглядае дарэвалюцыйны альбом, Аляксандр паказаў у TikTok.
Што гэта за альбом? Чытайце і глядзіце на Hrodna.life
🌱
https://storage.googleapis.com/hrodna/read.html?page=/www/2025/06/30/albom-hrodna/?utm_source=tg
Repost from Наша Ніва
Каля Мінска знікла шыльда пра Курапаты
https://nashaniva.com/371419
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371419
Repost from De facto. Беларуская навука
Як выглядала нетрадыцыйная рэлігійнасць у БССР у 1930-х
У адным з леташніх нумароў «Весніка Полацкага дзяржуніверсітэта» выйшла даследаванне Г. Калінінай. Паводле класіфікацыі тэолага У. Марціновіча гісторык вылучыла тыпы нетрадыцыйнай рэлігійнасці сярод праваслаўных у БССР у 1930-я гг.
1. Культавае асяроддзе грамадства — у выглядзе чутак рэлігійна-апакаліптычнага характару (напрыклад, прышчэпкі ад воспы – «чортава кляймо»).
2. Унутрыцаркоўнае сектанцтва — з’яўленне ізаляваных груп «чырвонадраконаўцаў» («савецкая ўлада і кампартыя – чырвоныя драконы»), «маўчальнікаў» (пры перапісе сяляне Лепельскага і Тураўскага раёнаў адмовіліся даваць звесткі пра сябе), «хрыстаносаў» (напрыклад, малявалі на дамах мелам крыжы, казалі «хутка не будзе калгасаў, а зямлю аддадуць нам»). Для іх было характэрна стаўленне да савецкай улады як да «антыхрыставай», ужыванне новых культавых практык.
Акрамя таго, ва ўмовах закрыцця храмаў, знікнення святароў фіксаваўся пераход часткі праваслаўных вернікаў ва ўласна секты.
Repost from Historyja
Ноччу на 29 чэрвеня 1940 года пачалася адна з найбуйнейшых дэпартацыі жыхароў Заходняй Беларусі ў Сібір.
+2
Чарговая сенсацыя на раскопках Крэўскага замка
Экспедыцыя Інстытута гісторыі НАН Беларусі на чале з гісторыкам Алегам Дзернавічам працягвае вывучаць Крэўскі замак. Зараз увага засяроджана на трэцяй вежы, пра якую стала вядома толькі ў 2023 г. Археолагі дабраліся да канструкцый, на якіх стаіць падмурак вежы. І вельмі здзівіліся матэрыялу, з якіх яны зроблены.
Сам замак мураваны, але пад ім знайшлі драўляныя сваі, убітыя ў зямлю пад кутом, каб размеркаваць ціск каменных падмуркаў на вільготную глебу.
"Менавіта складаны гідралагічны рэжым абумовіў гэты будаўнічы прыём – замак быў пабудаваны на балоцістай глебе. Такая была фартыфікацыйная канцэпцыя, каб абцяжарыць перамяшчэнне стэнабітных прыстасаванняў", – піша ў Telegram-канал Інстытута гісторыі.
Пад падлогай таксама знайшлі чатырохметровую драўляную бэльку. На ёй добра відаць сляды пажару 1433 г., калі князь Свідрыгайла штурмаваў замак.
Цяпер спецыялісты абмяркоўваюць магчымасць кансервацыі і захавання драўляных канструкцый для будучага музея замка.
Repost from Наша Ніва
Стала вядома пра зняволенне брэсцкага гісторыка Алега Зелянко
Зелянко ўзначальваў гістарычны клуб «Міндоўг» і паралельна займаўся бізнэсам. Цяпер ён за кратамі.
https://nashaniva.com/371345
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371345
На Дзятлаўшчыне адкрылі музей савецкай эпохі «Хата брыгадзіра»
Экспазіцыя «Хата брыгадзіра», прысвечаная працы і побыту брыгадзіра калгаса, з'явілася ў вёсцы Малдовічы на месцы былой амбулаторыі, піша «Вечерний Гродно». Паведамляецца, што нібыта «людзі старэйшага ўзросту сумуюць па эпосе СССР».
Сярод экспанатаў – радыёпрымач, дыван, посуд, гадзіннік і вагі 1930 - 1940-х.
Пры гэтым пік калектывізацыі ў Дзятлаўскім раёне, як і ў іншых рэгіёнах Заходняй Беларусі, якія да 1939-га знаходзіліся ў складзе Польшчы, прыйшоўся на к. 1940-х - п. 1950-х гадоў. Калектывізацыя мела прымусовы і жорсткі характар – з адміністрацыйным і псіхалагічным ціскам. А ў 1940-м некаторых жыхароў Дзятлаўскага раёна прысудзілі да савецкіх лагероў: новая ўлада бачыла ў заможных сялянах «сацыяльна небяспечныя элементы».
Ураджэнец вёскі Варакомшчына, што на Дзятлаўшчыне, Вячаслаў Адамчык у сваім рамане «Чужая Бацькаўшчына» паказаў, як разам з савецкай уладай у вёскі прыйшлі прымусовая калектывізацыя і рэпрэсіі.
Repost from De facto. Беларуская навука
«Радзівілава» мяжа ВКЛ з Лівоніяй значна супадае з сучаснай мяжою Беларусі
Пра гэта піша беларускі даследнік Алег Ліцкевіч у перадапошнім нумары «Историко-географического журнала». «Радзівілава» мяжа паміж ВКЛ і лівонскім аддзяленнем Тэўтонскага ордэна была дэмаркаваная ў 1474 - 1477 гг. Яе апісанні былі зроблены ў 1529, 1541 і 1542 гадах (уключаныя ў кнігі Літоўскай Метрыкі). Аўтар прааналізаваў інфармацыю пра частку мяжы ад Балтыйскага мора да р. Заходняя Дзвіна.
Была лакалізавана большасць апорных кропак (тапонімаў і гідронімаў). Зроблена выснова, што мяжа ВКЛ з Лівоніяй адлюстроўвалася на картах не як умоўная лінія, якую толькі трэба было пазначыць на мясцовасці. Яна была рэальным фізічным аб'ектам, які складаўся з памежных знакаў (камянёў, капцоў, адзнак на дрэвах і г. д.)
На даволі значнай частцы сваёй працягласці «Радзівілава» мяжа адпавядае сучасным дзяржаўным межам паміж Літвой і Латвіяй, Беларуссю і Латвіяй. На карце – суадносіны «Радзівілавай» мяжы з больш раннімі межамі ВКЛ з Лівоніяй.
Пракуратура Горацкага раёна выявіла парушэнні заканадаўства аб ахове помнікаў
Парушэнні аказаліся шматлікімі, паведамляе orsha.eu:
🔻 80% помнікаў (54 аб’екты) не маюць праектаў ахоўных зон.
🔻 Уласнікі гісторыка-культурных каштоўнасцяў часта ігнаруюць патрабаванне аб усталяванні ахоўных шыльдаў. Напрыклад, на момант праверкі шыльды з інфармацыяй пра тое, што аб’ект знаходзіцца пад дзяржаўнай аховай, не было на мемарыяльным комплексе савецка-польскага баявога братэрства ў аграгарадку Леніна.
🔻 Амаль не вядуцца работы па аднаўленні трох гісторыка-культурных аб’ектаў, што ўваходзяць у склад комплексу сельскагаспадарчай акадэміі. Хоць гэтыя аб’екты, што належаць прыватнаму прадпрыемству, павінны былі быць адноўленыя яшчэ сёлета.
🔻 Выяўлены выпадак, калі вонкавая рэклама была размешчана на гістарычным помніку без дазволу райвыканкама.
❗️Пракуратура раёна зрабіла выснову пра недастатковую працу мясцовых уладаў па захаванні гісторыка-культурнай спадчыны і ўнесла прадстаўленне старшыні райвыканкама.
Repost from Hrodna.life - Навіны Гродна - Новости Гродно
🪽 28 чэрвеня 1931 года ў Навагрудку адбылося ўрачыстае адкрыццё Кургана Несмяротнасці Адама Міцкевіча — аднаго з найбольш сімвалічных помнікаў у гонар паэта на тэрыторыі Гродзенскай вобласці і Беларусі
Ідэя стварыць курган у гонар Міцкевіча з’явілася пасля візіту яго сына Уладзіслава ў Навагрудак у 1922 годзе. Тады быў заснаваны Камітэт па ўшанаванні памяці паэта, які ініцыяваў праект.
Узвядзенне пачалося 27 траўня 1924 года. Насып кургана працягваўся з 1924 па 1931 год. Урачыстае адкрыццё сабрала ў Навагрудку прадстаўнікоў уладаў міжваеннай Польшчы, пісьменнікаў, навукоўцаў і грамадскіх дзеячаў. Апошнюю сімвалічную тачку з зямлёй насыпаў польскі пісьменнік Вацлаў Серашэўскі. Курган, вышынёй 17 метраў і шырынёй каля 30 метраў, перайшоў у распараджэнне горада.
У гэты ж дзень у будынку Навагрудскага ваяводства адкрылася выстава, прысвечаная жыццю і творчасці Адама Міцкевіча.
Курган унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі (1-я катэгорыя).
Што агульнага ў Гродна і Магілёва? Які з гарадоў больш сталічны? Разбіраецца новы падкаст «Усход — Захад»
Гродна - трэцяя сталіца Рэчы Паспалітай і другая сталіца БНР? А Магілёў ледзь не стаў сталіцай БССР? Ці могуць мець абласныя цэнтры свае прэтэнзіі на сталічнасць? І як яны іх абгрунтоўваюць? Краязнаўцы Аляксей Шота і Аляксей Бацюкоў абмеркавалі, чаму іх гарады - не менш (а можа і больш) сталічныя за Мінск.
Repost from Historyja
28 чэрвеня 1942 года быў забіты/загінуў Янка Купала
Repost from Будзьма беларусамі!
🔍Фальшыўка! Якія рэчы падраблялі 300 гадоў таму?
#гісторыя #беларусь #такаягісторыя #будзьмабеларусамі #shorts #история
Repost from Historyja
27 чэрвеня 1941 года савецкія чэкісты з НКУС (НКВД) распачалі масавыя расстрэлы палітзняволеных у Віцебску
«Беларусь: замоўчаная гісторыя»: кніга фінскага даследніка перакладзена на англійскую
Кніга Тоні Стэнстрэма (Toni Stenström) «Беларусь: замоўчаная гісторыя (храналогія ад Сярэдніх вякоў да вайны ва Украіне)» спачатку выйшла на фінскай мове (2023 г.), а летась – на англійскай. Вясной аўтар прэзентаваў кнігу ў Варшаве.
Гэта першая храналагічная гістарычная кніга пра Беларусь у Фінляндыі – ад часоў Полацкага княства. Акцэнт зроблены на момантах, якія афіцыйнымі ўладамі Беларусі замоўчваюцца. Таксама ўвага надзяляецца падзеям, якія звязаныя з Фінляндыяй (напрыклад, у 1919-м Фінляндыя прызнала БНР).
Тоні Стэнстрэм вывучаў міжнародныя адносіны і славянскія мовы ва Універсітэце Хельсінкі з 2012 па 2019 год. Затым працаваў у дыпламатычных місіях у Расіі, Украіне і Польшчы. Ён таксама працаваў перакладчыкам і экскурсаводам у экспедыцыях у Беларусь і іншыя краіны постсавецкай прасторы. У апошнія гады каментуе сітуацыю ў Беларусі ў фінскіх СМІ.
Repost from Hrodna.life - Навіны Гродна - Новости Гродно
📯 Цану на занядбаны палац Радзівілаў у 🪵 Дзятлаве знізілі ўдвая. У пачатку траўня райвыканкам спрабаваў прадаць яго за 296 тысяч рублёў.
Палац XVIII стагоддзя доўгі час не маглі рэалізаваць — пакупнікі не знаходзіліся. У 2022 годзе кошт зніжалі да 96 рублёў (тры базавыя велічыні), тады з’явіўся адзін заяўнік — бізнэсовец з Расіі.
Яго прадстаўніца запэўнівала, што будынак выкарыстаюць выключна з сацыяльнай мэтай — напрыклад, пад рэабілітацыйны цэнтр. Але за тры гады на аб’екце нічога не змянілася.
У траўні будынак зноў выставілі на продаж — за 296 тысяч рублёў. Цяпер цану знізілі да 148 тысяч. Таргі прызначаныя на 21 ліпеня.
А тым часам помнік працягвае занепадаць.
Чытайце гісторыю продажу палаца Радзівілаў у Дзятлаве на Hrodna.life:
🤩Расійскі бізнесмен выкупіў палац ў Дзятлаве. Ён заплаціў за яго, як за некалькі пакункаў кавы
🤩Палац Радзівілаў у Дзятлаве можна купіць з аўкцыёну за 145 рублёў
#лічбадня #числодня
Repost from Наша Ніва
Расійскія чыноўнікі хочуць павыпраўляць падручнікі гісторыі ў краінах СНД — ім не падабаецца, як пра Расію там пішуць
Падручнікі маюць негатыўныя трактоўкі пра ролю Расію, лічыць міністр асветы РФ Сяргей Краўцоў.
https://nashaniva.com/371054
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371054
Repost from Будзьма беларусамі!
🧐 Што такое конаўка і чаму яе бераглі ў кожнай сям'і?
#гісторыя #беларусь #такаягісторыя #будзьмабеларусамі #shorts #история
Repost from Будзьма беларусамі!
🧐 Жыццяпіс выдатнага беларускага пісьменніка міжваеннага часу Кузьмы Чорнага
125 гадоў таму, 24 чэрвеня 1900 года, з’явіўся на свет Мікалай Карлавіч Раманоўскі, якога сёння кожны школьнік ведае па псеўданіме Кузьма Чорны. З нагоды юбілею Budzma.org згадвае кароткае і надзвычай трагічнае жыццё выбітнага пісьменніка.
Кузьма Чорны нарадзіўся ў 1900 годзе ў маёнтку Боркі Слуцкага павета Мінскай губерні (цяпер в. Жабчава Капыльскага раёна Мінскай вобласці) у сялянскай сям’і. Псеўданім Чорны пісьменнік узяў у гонар дзеда, які меў такую мянушку. Бацькі будучага пісьменніка працавалі на Эдварда Вайніловіча, таго самага, які пабудаваў у Мінску Чырвоны касцёл. Нягледзячы на тое, што хлопец паходзіў з вельмі беднай сям’і, бацькі, асабліва маці, вельмі клапаціліся, каб сын атрымаў адукацыю. Сярод іншага, менавіта маці навучыла і прывучыла яго да чытання.Падрабязней. 📌 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
Іосіф Сталін тройчы рыхтаваў удар па Германіі і хацеў развязаць трэцюю сусветную вайну ў 1953 годзе, сцвярджае гісторык Аляксандр Гагун. Падрабязней на канале "Саша, што ты нясеш"
¡Ya disponible! Investigación de Telegram 2025 — los principales insights del año 
