fa
Feedback

فریب کلاهبرداران را نخورید! تل‌متریو این کانال‌ها را شناسایی و برچسب‌گذاری می‌کند 👉 برای مشاهده برچسب، اشتراک تهیه کنید 👈

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

رفتن به کانال در Telegram
1 268
مشترکین
اطلاعاتی وجود ندارد24 ساعت
+17 روز
+130 روز
آرشیو پست ها
Лекцыя-сустрэча «Падарожжа па Даўняй Літве з Напалеонам Ордам» 📌 Сустрэча адбылася ў рамках выставы “Беларусь Напалеона Орды
+2
Лекцыя-сустрэча «Падарожжа па Даўняй Літве з Напалеонам Ордам» 📌 Сустрэча адбылася ў рамках выставы “Беларусь Напалеона Орды”, якая праходзіць зараз у Варшаве. Яе выступоўца – гісторык і гід па Варшаве Юрась Куўшынаў – распавёў, якія працы для яго найбольш адметныя. Больш на: https://racyja.com/by/kultura/lekcyja-padarozza-pa-daunjaj-litve-z-napaleonam-ordam/

Адкрыта падпіска на кнігу «Могілкі беларусаў Падляшша» Даследчыца Вольга Сямашка рыхтуе навукова-папулярнае выданне «Могілкі
Адкрыта падпіска на кнігу «Могілкі беларусаў Падляшша» Даследчыца Вольга Сямашка рыхтуе навукова-папулярнае выданне «Могілкі беларусаў Падляшша», прысвечанае гісторыі, культуры і ідэнтычнасці беларусаў Падляшша праз прызму могілкавых комплексаў. Яны паказваюцца як сведчанні гістарычных працэсаў, зменаў у грамадстве і трансфармацыі ідэнтычнасці супольнасці. Выданне рыхтуецца ў цвёрдым пераплёце, з каляровымі ілюстрацыямі і фотаздымкамі. Імёны асоб, якія падтрымалі кнігу ў рамках падпіскі, будуць указаныя ў выданні па жаданні. Больш падрабязна тут.

Белкульт: з 1990-х да сёння Запрашаем на бясплатны анлайн-курс Максіма Жбанкова пра незалежную беларускую культуру — ад 1990-
Белкульт: з 1990-х да сёння Запрашаем на бясплатны анлайн-курс Максіма Жбанкова пра незалежную беларускую культуру — ад 1990-х гадоў да сёння. Гэта магчымасць убачыць Белкульт не як набор асобных падзей, а як жывую прастору, дзе нараджаюцца сэнсы, фармуюцца супольнасці і ўзнікаюць сацыяльныя рухі. Курс будзе асабліва цікавы і тым, хто хоча адкрыць для сябе малавядомыя старонкі найноўшай беларускай культуры, і тым, хто пазнае ў ім уласнае юнацтва — рок-клубы, культурныя пляцоўкі, смелыя выставы, гучныя выданні і новыя формы мастацкага выказвання. ❗️Гэта курс для самастойнага навучання: бясплатна, у любы час і ў сваім тэмпе. 📘Унутры — аўтарскі погляд на ключавыя культурныя з’явы, асобы, артэфакты і крызіс 2020–2025 гг., а таксама канспекты і дадатковыя матэрыялы да кожнай тэмы. Гэта не падручнік. Гэта спроба стварыць мапу беларускай культурнай мясцовасці для разумення падставовых трэндаў незалежнага Белкульту і ягонага супярэчлівага ўзаемадзеяння з дзяржаўнай культурнай палітыкай 🔗 Курс на learn4belarus

Repost from Наша Ніва
На польскім аўкцыёне за 700 еўра прадаюць старадаўнюю кнігу з беларускай парафіі. Як такія экспанаты могуць вывозіць за мяжу?
На польскім аўкцыёне за 700 еўра прадаюць старадаўнюю кнігу з беларускай парафіі. Як такія экспанаты могуць вывозіць за мяжу? На польскім інтэрнэт-аўкцыёне OneBid выставілі рукапісную кнігу XIX стагоддзя з парафіі ў Вялікіх Эйсмантах Гродзенскага раёна. Дакумент, мяркуючы па ўсім, пры невядомых абставінах знік з мясцовага касцёла і цяпер прадаецца як калекцыйны прадмет. Стартовая цана складае 700 еўра, піша @mostmediaio. https://nashaniva.com/389764 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/389764

🌈 У Магілёве паказалі спектакль пра Пятра I, не згадваючы пра спаленне горада ў 1708 годзе. У Магілёве паказалі спектакль пр
🌈 У Магілёве паказалі спектакль пра Пятра I, не згадваючы пра спаленне горада ў 1708 годзе. У Магілёве паказалі спектакль пра Пятра I для студэнтаў каледжаў. Пры гэтым у пастаноўцы не згадваецца, што ў 1708 годзе па яго загадзе горад быў спалены. Чытайце далей на сайце BGmedia. 🏰🗡 Не працуе спасылка? Чытайце тут: https://d33cj7nrgsky79.cloudfront.net/news/u-magilyove-pakazali-spektakl-pra-pyatra/

«Здарыўся цуд!» Дасьледнік пра знаходку ў Нямеччыне невядомага асобніка «Псалтыра» Скарыны: https://smarturl.click/E1akL Невя
+1
«Здарыўся цуд!» Дасьледнік пра знаходку ў Нямеччыне невядомага асобніка «Псалтыра» Скарыны: https://smarturl.click/E1akL Невядомы дагэтуль асобнік «Псалтыра», выдадзенага Францішкам Скарынам, знайшлі ў бібліятэцы герцагіні Ганны Амаліі ў нямецкім Ваймары. Кніга хавалася ў фондах пад памылковым апісаньнем. Большасьць такіх віленскіх «Псалтыроў» Скарыны знаходзяцца у расейскіх сховішчах. «Псалтыр» 1522 году ўваходзіць у «Малую падарожную кніжку». Дзякуючы Віктару Бабарыку гэтае выданьне ёсьць і ў Беларусі.

Адукацыйная экскурсія "Літвіны ў Познані" З нагоды чарговых пазнаньскіх "Казюкаў" і ў гонар шматлікіх літвінаў, чые жыцці і д
Адукацыйная экскурсія "Літвіны ў Познані" З нагоды чарговых пазнаньскіх "Казюкаў" і ў гонар шматлікіх літвінаў, чые жыцці і дзейнасць былі звязаныя з Познанню, 7 сакавіка адбудзецца адукацыйная экскурсія "Літвіны ў Познані". Ад Алдоны, жонкі караля Казіміра, і ад караля Ягайлы, і да Адама Міцкевіча, Юзафа Ігнацыя Крашэўскага, Уладзіслава Сыракомлі і Канстантына Горскага – аўтара оперы "Маргер": дзе славутыя літвіны жылі ў Познані, дзе выступалі, чым цікавіліся, – пра гэта ўсё распавядзе прафесар гісторыі і сертыфікаваны гід па Познані Рышард Гжэсік. Збор аб 11-й гадзіне ў суботу 7 сакавіка каля Ратушы (насупраць уваходу, з усходняга боку). Інфармацыя са старонкі арганізатара экскурсіі

✍️ Сёння 130 гадоў аўтару «Дыпламаванага барана» і «Свінтуса грандыёзуса» — Кандрату Крапіве 5 сакавіка 2026 года спаўняецца
✍️ Сёння 130 гадоў аўтару «Дыпламаванага барана» і «Свінтуса грандыёзуса» — Кандрату Крапіве 5 сакавіка 2026 года спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры і першага з дзевяці народных пісьменнікаў Беларусі Кандрата Крапівы. 🧐 Ён нарадзіўся 5 сакавіка 1896 года ў вёсцы Нізок (цяпер Уздзенскі раён Мінскай вобласці). Быў членам літаратурнага аб’яднання «Маладняк» (да 1926 года), пазней — «Узвышша». Працаваў інструктарам Цэнтральнага бюро краязнаўства пры Інбелкульце. Рэпрэсіі абышлі Крапіву бокам, магчыма, з-за неадназначных поглядаў аўтара. 🔗З гэтай нагоды «Будзьма!» успамінае жыццё, творчасць і шматгранную, часам неадназначную дзейнасць пісьменніка: 🔵Навошта Сталіну гэтая п’еса? «Хто смяецца апошнім». Кандрат Крапіва. 🔵130 гадоў з дня нараджэння Кандрата Крапівы.

Беларусы ў Латвіі (1918–1945) У Беластоку выйшла манаграфія гісторыка, прафесара Юрыя Грыбоўскага «Беларусы ў Латвіі (1918—19
Беларусы ў Латвіі (1918–1945) У Беластоку выйшла манаграфія гісторыка, прафесара Юрыя Грыбоўскага «Беларусы ў Латвіі (1918—1945 гг.)» (Беларускае Гістарычнае Таварыства, Фонд Kamunikat.org) — 1054 старонкі працы, падрыхтаванай на падставе шматгадовых пошукаў у архівах і бібліятэках Беларусі, ЗША, Латвіі, Літвы, Германіі, Польшчы, Расіі, Чэхіі і Эстоніі. Кніга паказвае гісторыю беларускай супольнасці на фоне ключавых этапаў латвійскай гісторыі: змагання за незалежнасць, будавання дэмакратычнай дзяржавы, усталявання аўтарытарнага кіравання, а таксама савецкай і нямецкай акупацый. Менавіта ў міжваенны час Латвія стала адным з найважнейшых асяродкаў беларускага нацыянальнага руху па-за межамі радзімы. Асобна разглядаюцца аспекты латвійска-беларускіх адносін, якія раней амаль не былі сістэмна апісаныя; у прадмове былы амбасадар Латвіі ў Польшчы Юрыс Пойканс называе кнігу істотным унёскам у абедзве гістарыяграфіі. Падрабязней на Kulturoznawstwo Europy Środkowo-Wschodniej

Repost from Наша Ніва
Вядомы партрэт Каганца аказаўся савецкім фэйкам, затое знайшлося адзінае фота археолага Татура. Разгаданыя фотатаямніцы Белар
Вядомы партрэт Каганца аказаўся савецкім фэйкам, затое знайшлося адзінае фота археолага Татура. Разгаданыя фотатаямніцы Беларускага музея ў Вільні Восем дзесяцігоддзяў не існуе знакамітага Віленскага беларускага музея імя Івана Луцкевіча, аднак яго фонды, расцярушаныя паміж архівамі Літвы і Беларусі, дагэтуль захоўваюць свае таямніцы. Беларускай даследчыцы ўдалося разблытаць адзін гістарычны клубок і вярнуць сапраўдныя імёны беларускіх дзеячаў партрэтам, якія дзесяцігоддзямі памылкова прыпісваліся іншым людзям або заставаліся ананімнымі. https://nashaniva.com/389221 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/389221

Прэзэнтацыя_перакладу_на_беларускую_мову_манаграфіі_Кшыштафа_Пяткевіча.docx0.50 KB

Repost from Наша Ніва
Сенсацыйная знаходка ў Германіі: адшуканы невядомы раней асобнік найрадзейшага «Псалтыра» Францішка Скарыны 1522 года Спадчын
Сенсацыйная знаходка ў Германіі: адшуканы невядомы раней асобнік найрадзейшага «Псалтыра» Францішка Скарыны 1522 года Спадчына беларускага першадрукара Францыска Скарыны папоўнілася яшчэ адным каштоўным артэфактам. Даследчыца Вольга Шутава выявіла ў Бібліятэцы герцагіні Ганны Амаліі ў нямецкім Веймары невядомы дагэтуль асобнік «Псалтыра», выдадзенага Скарынам у Вільні ў 1522 годзе. Кніга хавалася ў фондах пад памылковым апісаннем і перажыла нават разбуральны пажар пачатку 2000-х. https://nashaniva.com/389559 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/389559

Падарожжа па Даўняй Літве з Напалеонам Ордай 6 сакавіка ў 18:00 у Музеі Вольнай Беларусі адбудзецца лекцыя-сустрэча «Падарожж
Падарожжа па Даўняй Літве з Напалеонам Ордай 6 сакавіка ў 18:00 у Музеі Вольнай Беларусі адбудзецца лекцыя-сустрэча «Падарожжа па Даўняй Літве з Напалеонам Ордай: ідэйны змест літаграфічнага цыкла». Ад Крэва да Нясвіжа — разам з Напалеонам Ордай удзельнікі здзейсняць сімвалічнае падарожжа па прасторы былой Рэчы Паспалітай. Падчас сустрэчы гаворка пойдзе пра тое, чаму малюнкі Орды сталі адным з галоўных візуальных сведчанняў гістарычнай велічы і як варшаўскія літаграфічныя майстэрні XIX стагоддзя дапамаглі захаваць архітэктурную спадчыну Беларусі, Літвы і Украіны. Праводзяць: Юрась Куўшынаў — гісторык і гід па Варшаве (офлайн) Аляксей Ластоўскі — акадэмічны дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі (онлайн) 🕕 Пачатак: 18:00 🎟 Уваход: данат ад 20 зл. Запрашаем усіх, хто цікавіцца гісторыяй, мастацтвам і нашай агульнай культурнай спадчынай.

🎨Мастак і трошкі іншапланетнік, які жыў адначасова ў мінулым і будучыні Як здарылася, што вядомы беларускі мастак Язэп Драздовіч, адзін з самых адметных дзеячоў свайго часу, не трапіў ні пад савецкія, ні пад польскія, ні пад нямецкія рэпрэсіі? У чым сакрэт яго касмічнай прыцягальнасці і якую планету ён любіў найбольш? ▶️ Пра гэта распавядзе Цімох Акудовіч у новым выпуску гістарычнай перадачы «Вусы Скарыны»

Repost from PALATNO
Чаму адбылася бітва на Нямізе? Бітва на Нямізе была адной з найбольш знакавых падзей сярэднявечнай гісторыі Беларусі. У 1067
Чаму адбылася бітва на Нямізе? Бітва на Нямізе была адной з найбольш знакавых падзей сярэднявечнай гісторыі Беларусі. У 1067 годзе войскі Полацкай зямлі на чале з Усяславам Чарадзеем сустрэліся з кааліцыяй Яраславічаў, сыноў Яраслава Мудрага. Чаму гэта бітва стала магчымай? Як яна праходзіла? І што было з Усяславам, які яе прайграў? https://palatno.media/bitwa-na-niamize/

Польскі гісторык – пра Вільню як цэнтр беларускага руху Марэк Фігура ў апошнім нумары «Sensus Historiae» канстатуе: у першай
Польскі гісторык – пра Вільню як цэнтр беларускага руху Марэк Фігура ў апошнім нумары «Sensus Historiae» канстатуе: у першай палове XX ст. Вільня адыграла ключавую ролю не толькі ў гісторыі літоўцаў і палякаў, але і беларусаў. Традыцыі прысутнасці беларусаў у Вільні бяруць пачатак у Сярэднявеччы, калі там жылі праваслаўныя русіны, продкі пазнейшых беларусаў. На пачатку XX ст. у Вільні знаходзіўся фактычны цэнтр культурнага і палітычнага жыцця Беларусі. Толькі пасля рэвалюцыі ў Расійскай імперыі ў 1917 г. ролю цэнтра пачаў выконваць Мінск. Але і тады многія беларусы лічылі Вільню другой сталіцай, асабліва калі гаворка ішла пра культуру. Пасля ўключэння Віленскага рэгіёна ў склад Другой Польскай Рэспублікі адсутнасць сельскагаспадарчых рэформаў і абмежаванні на беларускую адукацыю прывялі да радыкалізацыі. На фоне беларусізацыі ў БССР многія палітыкі перайшлі на камуністычныя пазіцыі, што прывяло да рэпрэсій з боку польскіх уладаў. Вільня заставалася важным цэнтрам беларускай культуры да 1939 г.

Repost from Наша Ніва
У Мінску адмянілі ўшанаванне памяці ахвяр гета «з меркаванняў бяспекі» Мерапрыемствы павінны былі прайсці 2 і 3 сакавіка. htt
У Мінску адмянілі ўшанаванне памяці ахвяр гета «з меркаванняў бяспекі» Мерапрыемствы павінны былі прайсці 2 і 3 сакавіка. https://nashaniva.com/389438 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/389438

🇵🇱 У Беластоку прайшла сустрэча з Даротай Міхалюк 📖 1 сакавіка 2026 года ў хабе «Новая Зямля» ў Беластоку адбылася прэзент
🇵🇱 У Беластоку прайшла сустрэча з Даротай Міхалюк 📖 1 сакавіка 2026 года ў хабе «Новая Зямля» ў Беластоку адбылася прэзентацыя манаграфіі прафесаркі Дароты Міхалюк «Беларуская Народная Рэспубліка 1918–1920 гг.: ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці». Падрабязнасці: https://racyja.com/by/sumezza/darota-michajljuk-maja-kniha-pra-bnr-velmi-patrebnaja-i-sucasnamu-cytacu/

👋Запрашаем на чарговую сустрэчу Філасофскага клуба «Oikoumene» Праграма сустрэчы: 1) Лекцыя: Расійскія "імперскія веды" і вы
👋Запрашаем на чарговую сустрэчу Філасофскага клуба «Oikoumene» Праграма сустрэчы: 1) Лекцыя: Расійскія "імперскія веды" і выклікі дэкаланізацыі (выступіць з лекцыяй Мікола Рабчук) 2) Дыскусія 📅 2 сакавіка 2026 г., ⏰18:30–20:30. 📍Філасофскі факультэт Варшаўскага ўніверсітэта, Krakowskie Przedmieście 3, sala 4 Уваход: вольны Запрашаем усіх, хто зацікаўлены ў ўдзеле ў філасофскіх дыскусіях Падтрымай Беларускі Моладзевы Хаб ⬜ накіраваўшы 1,5% PIT 👉 як гэта зрабіць

Аўтарка гістарычнай сагі аб ВКЛ: «Падчас напісаньня раману наведвала Беларусь і пачувалася як дома»: https://smarturl.click/w
+2
Аўтарка гістарычнай сагі аб ВКЛ: «Падчас напісаньня раману наведвала Беларусь і пачувалася як дома»: https://smarturl.click/w4XkQ Раман Крысьціны Сабаляўскайце Silva Rerum выйшаў у 2008 годзе, з таго часу толькі па-літоўску перавыдаваўся 23 разы. Цяпер зьявілася выданьне бэстсэлеру і па-беларуску. Раман зрасказвае пра жыцьцё ў Вялікім княстве Літоўскім у складзе Рэчы Паспалітай, дзеяньне адбываецца і на тэрыторыі сучаснай Беларусі, у Нясьвіжы й Наваградку.