en
Feedback
Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Open in Telegram
1 263
Subscribers
No data24 hours
+17 days
-530 days
Posts Archive
🇵🇱 12 ліпеня 1934-га ў Бярозе-Картузскай (сёння горад 🌳 Бяроза Брэсцкай вобласці) адкрыты лагер для палітвязняў у міжваенн
🇵🇱 12 ліпеня 1934-га ў Бярозе-Картузскай (сёння горад 🌳 Бяроза Брэсцкай вобласці) адкрыты лагер для палітвязняў у міжваеннай Польшчы. Непасрэдным повадам для заснавання канцлагера было забойства 15 чэрвеня 1934 году году міністра ўнутраных справаў Польшчы Браніслава Перацкага ўкраінскімі нацыяналістамі. З 1934 па 1939 гады ў ім утрымліваліся па абвінавачванні ў «антыдзяржаўнай дзейнасці» праціўнікі ўлады: палітычныя апаненты Юзафа Пілсудскага, у тым ліку польскія радыкальныя нацыяналісты і камуністы, дзеячы габрэйскага, украінскага і беларускага нацыянальных рухаў. У верасні 1939 гады пасля пачатку вайны з Германіяй у лагеры ўтрымліваліся нямецкія ваеннапалонныя, пасля далучэння тэрыторыі да БССР – польскія палонныя. У лагеры Бяроза-Картузская дазвалялася ўтрымліваць людзей да трох месяцаў без суда, выключна па адміністрацыйным рашэнні паліцыі або кіраўніка ваяводства. Сярод знакамітых «сядзельцаў» лагера былі: украінскія нацыяналісты – Дмітро Данцоў, Раман Шухевіч, Васіль Бандэра, украінскія камуністы – Мікалай Максімовіч, будучы рэктар Львоўскага ўніверсітэта і паэт – Аляксандр Гаўрылюк, удзельнік антыбальшавіцкага паўстання – Слуцкага збройнага чыну, беларускі грамадскі дзеяч – Арсен Паўлюкевіч, беларускі паэт, краязнаўца, сябра Беларускай рабоча-сялянскай грамады Уладзіслаў Паўлюкоўскі, польскі паэт і камуніст – Лявон Пастэрнак, беларускі праваслаўны і палітычны дзеяч – Вячаслаў Багдановіч, будучы старшыня ўрада Польшчы ў выгнанні, польскі нацыяналіст і манархіст – Станіслаў Мацкевіч, польскі нацыяналіст і будучы вайсковы злачынец – Рамуальд Адам Райс.

У кургане на Магілёўшчыне знайшлі загадкавае пахаванне, якое датуецца Х стагоддзем. Беларуская зямля захоўвае яшчэ нямала сак
У кургане на Магілёўшчыне знайшлі загадкавае пахаванне, якое датуецца Х стагоддзем. Беларуская зямля захоўвае яшчэ нямала сакрэтаў! "Студэнты мяркуюць, што тут пахаваны сам летапісны Радзім": https://euroradio.fm/grupavoe-pakhavanne-dzyacey-kh-stagoddzya-znayshli-u-kurgane-na-kruglyanshchyne Спасылка, якая працуе без VPN

Repost from Белсат
🏛 Каля Сафійскага сабора ў Полацку знайшлі сцяну XII стагоддзя Паводле археолагаў, гэта рэшткі ўсходняй галерэі, якая была п
+2
🏛 Каля Сафійскага сабора ў Полацку знайшлі сцяну XII стагоддзя Паводле археолагаў, гэта рэшткі ўсходняй галерэі, якая была прыбудавана да першапачатковага храма, узведзенага ў XI стагоддзі. Акрамя сярэднявечнай муроўкі, даследчыкі знайшлі культурныя пласты XVI–XVII стагоддзяў, сляды разбурэння сабора ў XVIII стагоддзі, а таксама манеты, упрыгожанні і прадметы побыту.

Сёлета споўнілася 230 год з дня народзінаў аднаго з самых знакамітых філаматаў Яна Чачота, паэта, драматурга, фалькларыста ды
Сёлета споўнілася 230 год з дня народзінаў аднаго з самых знакамітых філаматаў Яна Чачота, паэта, драматурга, фалькларыста ды мовазнаўцы, чыя руплівая дзейнасьць па зьбіраньні беларускага фальклёру ды спробы ўнармаваньня беларускай граматыкі папярэднічалі беларускаму нацыянальнаму адраджэньню. З гэтай нагоды у нядзелю 12 ліпеня а 13-й гадзіне запрашаем вас на экскурсію "Шляхамі філаматаў", дзе мы наведаем адрасы ня толькі Яна Чачота, і яго яшчэ навагрудскага сябра Адама Міцкевіча, але і іншых філаматаў. На вершы Чачота вельмі шмат песьняў напісаў знакаміты кампазітар Станіслаў Манюшка. Таксама захаваліся песьні філаматаў на вершы Яна Чачота, у тым ліку па-беларуску. Напрыканцы экскурсі, па жаданьні можам пасядзець у кавярні і павучыць разам некалькі з гэтых песьняў. Рэгістрацыя на экскурсію праз гугл-форму ці праз тэлеграм @liusterkavilnia. Пачатак а 13-й гадзіне ля помніка Гедыміну на Катэдральнай плошчы! Экскурсія праводзіцца за вольныя ахвяраваньні! Далучайцеся!

🪶11 ліпеня 1911 года ў вёсцы Рачканы (цяпер 🏯 Ляхавіцкі раён Брэсцкай вобласці) нарадзіўся паэт і ўдзельнік нацыянальна-выз
🪶11 ліпеня 1911 года ў вёсцы Рачканы (цяпер 🏯 Ляхавіцкі раён Брэсцкай вобласці) нарадзіўся паэт і ўдзельнік нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі Янка Чабор. Яго сапраўднае імя — Іван Патаповіч. У 1931 годзе ён скончыў Віленскую беларускую гімназію, пазней вучыўся ў Віленскім універсітэце. Першыя вершы Янка Чабор апублікаваў у 1928 годзе ў рукапісным часопісе падпольнай камсамольскай групы «Васілёк» (№ 1). У 1931 годзе з’явіўся ягоны «Адкрыты ліст» з заклікам да пісьменнікаў Заходняй Беларусі аб’ядноўвацца ў адну арганізацыю. Чабор быў адным з ініцыятараў стварэння Літаратурнага фронту сялянска-рабочых пісьменнікаў. Польскія ўлады асудзілі яго на пяць гадоў зняволення, але ён выйшаў на волю па амністыі. Пасля вызвалення займаўся арганізацыяй кааператываў у сваёй мясцовасці. У 1939 годзе Чабор далучыўся да стварэння першых савецкіх устаноў у Заходняй Беларусі. Аднак яго дзейнасць не атрымала ацэнкі з боку савецкай улады — меркавана, паэт загінуў у лагерах ГУЛАГу. Сёння беларускія ўлады выкарыстоўваюць імя Янкі Чабора, каб падкрэсліць імкненне інтэлігенцыі да аб’яднання Заходняй Беларусі з БССР, але пры гэтым замоўчваюць факт яго смерці ў ГУЛАГу.
Гэй, арліная мая сіла, Ты ўзнімі мяне ўвысь. Над маёю старонкай мілай Ты крыламі размахнісь!

🪖 Ці заснавалі вікінгі Гродна? Такую тэорыю цалкам сур'ёзна разглядаў даследчык Юзаф Ядкоўскі. Ён меркаваў, што старажытнае
🪖 Ці заснавалі вікінгі Гродна? Такую тэорыю цалкам сур'ёзна разглядаў даследчык Юзаф Ядкоўскі. Ён меркаваў, што старажытнае Гродна магло быць гандлёвай факторыяй скандынаваў на заходнім адгалінаванні шляху «з варагаў у грэкі», паведамляе гістарычны Telegram-канал Hrodna 11:27. 🗡️🏭 Нават калі гэтая гіпотэза не пацвердзіцца, прысутнасць вікінгаў на Гродзеншчыне мае археалагічныя сведчанні. Падчас будаўніцтва аднаго з цэхаў «Гродна Азота» ў 1975 годзе быў знойдзены абламаны меч вікінга. Аднак у той час знаходку не ўдалося належным чынам даследаваць. 🦅 Пра гэтыя і іншыя археалагічныя адкрыцці, якія сведчаць пра прысутнасць вікінгаў на Гродзеншчыне, расказвае Васіль Калач у новым відэа на YouTube-канале Hrodna 11:27: 🫡 https://youtu.be/ghep5yPl0Xg

⚔️ У Беларусі адмянілі найстарэйшы фестываль гістарычнай рэканструкцыі «Наш Грунвальд» Арганізатары фестывалю гістарычнай рэк
⚔️ У Беларусі адмянілі найстарэйшы фестываль гістарычнай рэканструкцыі «Наш Грунвальд» Арганізатары фестывалю гістарычнай рэканструкцыі «Наш Грунвальд» паведамілі ў сваіх сацыяльных сетках, што XVII фестываль, які павінен быў прайсці напрыканцы ліпеня ў музейным комплексе «Дудуткі», не адбудзецца. 🧐 Прычыны адмены не раскрываюць. Разглядаецца магчымасць перанесці фестываль на іншы месяц. Калі зрабіць гэта не атрымаецца, каманда пачне падрыхтоўку да наступнага года.
«З вялікім шкадаваннем паведамляем: нягледзячы на каласальную падрыхтоўку, шматмесячную працу і ўсе нашы намаганні, XVII фестываль гістарычнай рэканструкцыі „Наш Грунвальд 2026“ не адбудзецца напрыканцы ліпеня ў Дудутках, як гэта было 16 гадоў запар. Абставіны склаліся так, што правесці фестываль у запланаваныя даты мы не можам».
Арганізатары таксама падкрэслілі, што не губляюць надзеі вярнуць фестываль:
«Мы ўпэўненыя, што звон мячоў абавязкова вернецца ў Дудуткі! Дзякуй вам за падтрымку і разуменне».

📌 «Беларусы не хочуць вайны»: пра што кажа «Смутак» у Берасцейскай крэпасці 🔻 У заходняй частцы Берасцейскай крэпасці, ва ў
📌 «Беларусы не хочуць вайны»: пра што кажа «Смутак» у Берасцейскай крэпасці 🔻 У заходняй частцы Берасцейскай крэпасці, ва ўнутраным дворыку абарончай казармы, адкрылася новая мемарыяльная зона «Смутак». 🔻 Нягледзячы на ідэалагічны кантэкст і крыніцу фінансавання праекта з Саюзнай дзяржавы, сама назва і канцэпцыя новай зоны звяртаюцца да тэмы трагедыі вайны, а не мілітарысцкай рыторыкі. https://racyja.com/by/hramadstva/pra-sto-kaza-smutak-u-berascejskaj-krepasci/

У Гомелі на дне Сожа знайшліся косткі маманта і бізона. Цікава, што знаходкі зрабілі не археолагі, а вадалазы-выратавальнікі
У Гомелі на дне Сожа знайшліся косткі маманта і бізона. Цікава, што знаходкі зрабілі не археолагі, а вадалазы-выратавальнікі — падчас трэніровак. Пачалося з таго, што на глыбіні ў 10-12 метраў вадалаз убачыў вялізную костку. Абследаваўшы дно ў радыусе 30 метраў ад гэтага месца, ён дастаў яшчэ пяць фрагментаў шкілета. Мяркуецца, што косткам прыкладна 20 тысяч гадоў.

Ужо сёньня: 155 гадоў з дня нараджэньня этнографа Паўла Дземідовіча 10 ліпеня 1871 году ў Мікалаеўшчыне на Стаўпеччыне нарадз
Ужо сёньня: 155 гадоў з дня нараджэньня этнографа Паўла Дземідовіча 10 ліпеня 1871 году ў Мікалаеўшчыне на Стаўпеччыне нарадзіўся Павал Дземідовіч, беларускі этнограф і фальклярыст. Працаваў у галіне вывучэньня сямейнага быту, вераваньняў і абрадаў беларусаў, запісваў народныя гутаркі. Адной са значных працаў Паўла Дземідовіча зьяўляецца дасьледаваньне, дзе ім разглядаюцца народныя павер’і ў нячыстую сілу, аповяды пра цуды, сабраныя зь мясцовага фальклёру. Частку сваіх дасьледаваньняў перадаў Мітрафану Доўнару-Запольскаму. Павал Дземідовіч некалькі разоў арыштоўваўся чэкістамі, што моцна паўплывала на ягонае здароўе. Сябраваў з Антонам Лёсікам, Якубам Коласам, Янкам Купалам і іншымі вядомымі беларусамі таго часу. Пахаваны на Кальварыйскіх могілках у Менску. Больш падзей гэтага дня ў гісторыі пад спасылкай: https://smarturl.click/OXl3b

🇺🇸Шэсць ураджэнцаў Беларусі, якія паўплывалі на гісторыю Амерыкі Да 250-годдзя незалежнасці ЗША Радыё Свабода падрыхтавала відэа пра шэсць неверагодных гісторый людзей з беларускай зямлі, чые лёсы сталі часткай амерыканскай гісторыі. Тадэвуш Касцюшка дапамагаў амерыканцам перамагчы ў Вайне за незалежнасць. Дэвід Сарноў стаў адной з ключавых фігур у развіцці радыё і тэлебачання. Іда Разэнталь змяніла жаночую моду. Луіс Барт Маер паўплываў на станаўленне Галівуда. Барыс Кіт працаваў над ракетнымі тэхналогіямі, якія дапамаглі амерыканцам паляцець на Месяц. А Ігар Тульчынскі стаў адным з найбольш паспяховых фінансістаў у ЗША. ▶️Глядзець відэа: https://www.youtube.com/watch?v=ImzpPjAqWoo

Repost from Наша Ніва
У ВКЛ «ненавідзелі рускіх больш, чым крымцаў». У Расіі чарговы раз адкарэктавалі падручнікі па гісторыі Змены закранулі апіса
У ВКЛ «ненавідзелі рускіх больш, чым крымцаў». У Расіі чарговы раз адкарэктавалі падручнікі па гісторыі Змены закранулі апісанне пачатку Лівонскай вайны, Пераяслаўскай рады, становішча халопаў (згадку пра іх прыбралі) і царавання Івана Жахлівага. У новай рэдакцыі дадалі нянавісць да расіян з боку заходніх суседзяў і падкрэслілі далучэнне «Маларосіі». Што яшчэ змянілася? https://nashaniva.com/399540 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/399540

Віленскі код: як жыла і за што змагалася беларуская прэса міжваеннага часу Чаму беларускія газеты ў Вільні пастаянна мянялі н
Віленскі код: як жыла і за што змагалася беларуская прэса міжваеннага часу Чаму беларускія газеты ў Вільні пастаянна мянялі назвы, пра што туды пісалі вяскоўцы, наколькі выкарыстоўваліся фэйкі і чаму савецкая ўлада нішчыла гэтую спадчыну? Гісторыкі і журналісты разважаюць пра тое, чаму нам важна перапыніць «бясконцае абнуленне» і ведаць сваіх папярэднікаў.
Найдаўжэйшым беларускім выданнем міжваеннага часу была газета «Крыніца». Дарэчы, працяглы час у ёй працаваў Ян Пазняк — дзед Зянона Пазняка.
Падрабязнасці ❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️ Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon

Repost from Historyja
9 ліпеня 1906 года ва ўрочышчы Прыстанька каля вёскі Мікалаеўшчына адбыўся з’езд беларускіх настаўнікаў, які арганізаваў Якуб
9 ліпеня 1906 года ва ўрочышчы Прыстанька каля вёскі Мікалаеўшчына адбыўся з’езд беларускіх настаўнікаў, які арганізаваў Якуб Колас. Вядома, з пункту гледжання расійскай царскай адміністрацыі, з'езды быў нелегальны, а з 9 на 10 ліпеня ўсіх удзельнікаў арыштавалі. Адным з пунктаў зʼезду было пашырэнне асветы і беларускай мовы. Тэмы гэтыя вельмі актуальныя па сённяшні дзень. Сам класік з 1908 па 1911 год адсядзеў у менскай вязніцы, дзе ён пачаў пісаць паэмы "Новая зямля" і "Сымон-музыка".

🎬 Ён распавёў усю праўду пра Хатынь! Беларус, які прадказаў будучыню | АДАМОВІЧ Новы выпуск «Загляне сонца» прысвечаны Алесю Адамовічу — пісьменніку, сцэнарысту, інтэлектуалу, партызану і чалавеку, які ўсё жыццё адстойваў права на праўду. Яшчэ падлеткам ён апынуўся ў партызанскім атрадзе, а пазней стаў адным з аўтараў сцэнарыя фільма «Ідзі і глядзі» — адной з самых моцных антываенных стужак у гісторыі кіно. Адамовіч пісаў пра Хатынь, казаў праўду пра Чарнобыль і ядзерную пагрозу, спрачаўся з абаронцамі Сталіна і яшчэ да прыходу Лукашэнкі ў вялікую палітыку папярэджваў беларусаў пра небяспеку аўтарытарызму. У гэтым выпуску — гісторыя жыцця Алеся Адамовіча: чалавека, які бачыў вайну, разумеў цану маўчання і ведаў, што праўда можа быць небяспечнай, але яшчэ небяспечней — адмовіцца ад яе. ▶️ Глядзець відэа: https://youtu.be/Oo1zAmrCRzQ?si=u2kOmHADrA5LkiS3

Repost from Новы Час
Рабаванні, штормы, янычары і разбойнікі: як Радзівіл Сіротка дабраўся да Іерусаліма Падчас свайго паломніцтва Мікалай Крыштаф
Рабаванні, штормы, янычары і разбойнікі: як Радзівіл Сіротка дабраўся да Іерусаліма Падчас свайго паломніцтва Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка не раз апынаўся за крок ад гібелі або поўнай страты маёмасці. Яго абрабавалі ў Італіі, у Дамаску натоўп закідваў паломнікаў камянямі, каля Іерусаліма шлях перагарадзілі ўзброеныя вершнікі, а ў Міжземным моры галеры траплялі ў штормы і пад абстрэл асманскіх фартэцаў. Расказваем гісторыю аднаго з самых вядомых падарожжаў у гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Чытаць без VPN

Ад НКВД да ДАІ: беларуская аўтаінспекцыя адсвяткавала 90-годдзе Беларуская ДАІ "шыкоўна" адзначыла сваё 90-годдзе гістарычным
+2
Ад НКВД да ДАІ: беларуская аўтаінспекцыя адсвяткавала 90-годдзе Беларуская ДАІ "шыкоўна" адзначыла сваё 90-годдзе гістарычным касцюміраваным шоў — з жывой пірамідай энкэвэдэшнікаў і амерыканскімі «Вілісамі». Як вядома, Дзяржаўная аўтамабільная інспекцыя НКВД была створаная ў СССР 3 ліпеня 1936 года. Ужо сама тагачасная назва паказвае, што яна ўваходзіла ў структуру НКВД. Таму энкэвэдэшнікі на святочнай імпрэзе з’явіліся не выпадкова. Праблема ў іншым: чаму аўтамабільная інспекцыя незалежнай рэспублікі вядзе сваю гісторыю ад службы, якая належала да сілавога органа, што ў 1930–1940-я гады быў адным з галоўных інструментаў сталінскага тэрору, апорай таталітарнай сістэмы СССР. Для ДАІ незалежнай Беларусі больш лагічнай датай адліку магло б быць 19 ліпеня 1994 года. У гэты дзень Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь прыняў пастанову № 553 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь».

Repost from N/a
Сёння дзень нараджэння Марыі Магдалены Радзівіл, беларускай княгіні, адной з тых праніклівых , што неслі на сваіх плячах наша
Сёння дзень нараджэння Марыі Магдалены Радзівіл, беларускай княгіні, адной з тых праніклівых , што неслі на сваіх плячах нашае адраджэнне. ❤️ Яна нарадзілася ў Варшаве ў 1861 годзе ў сям'і графа Яна Завішы. Ваколіцы Узды і берагі Свіслачы зрабілі Беларусь выбарам і справай яе жыцця. У 1912 годзе, калі гэта толькі пачыналася быць трэндам, зрабіла публічную дэкларацыю - лічу сябе беларускай ліцвінскага паходжання. А пасля таго як Княгіня перавяла дакументацыю сваіх маёнткаў на беларускую мову, ёй больш не задавалі глупых пытанняў. 🚩Фінансавала выдавецтва «Загляне сонца і ў наша аконца» і «Нашу Ніву», прабеларускія НДА. 🚩 Адчыніла 7 беларускіх школ і вучэльню ва Уздзе. 🚩 Не магла пагадзіцца з тым, што тармозіцца выданне "Вянка" Максіма Багдановіча і дала грошы на кнігу, пасля якой Максіма назавуць геніем. 🚩Яна не сумнявалася - вітала абвяшчэнне БНР і з гонарам лічыла сябе грамадзянкай беларускай дзяржавы. Чаму беларусы такія? #KaronaVitauta

🪽 У Наваградку заснавалі Мэмарыяльны музэй Галакосту і габрэйскага супраціву 22 чэрвеня 2026 году ў Наваградку зарэгістравал
🪽 У Наваградку заснавалі Мэмарыяльны музэй Галакосту і габрэйскага супраціву 22 чэрвеня 2026 году ў Наваградку зарэгістравалі некамэрцыйную арганізацыю — Мэмарыяльны музэй Галакосту і габрэйскага супраціву, піша «Радыё Свабода». 🧐 Яна мае на мэце ператварыць Музэй габрэйскага супраціву ў першы мэмарыяльны музэй Галакосту і габрэйскага супраціву ў Беларусі.
«Стварэньне арганізацыі стала важным новым этапам у разьвіцьці існага Музэю габрэйскага супраціву ў Наваградку і заклала аснову для будучага міжнароднага мэмарыяльнага, адукацыйнага і дасьледчага цэнтру, прысьвечанага захаваньню памяці пра Галакост і гісторыю габрэйскага супраціву ў Беларусі», — гаворыцца на сайце праекту.
Працяг па спасылцы. 🖥 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.

Repost from Белсат
❤️‍🩹 За кожным вялікім паэтам стаяць людзі, без якіх яго гісторыя была б іншай 7 ліпеня 1882 года прыйшоў на свет адзін з са
+8
❤️‍🩹 За кожным вялікім паэтам стаяць людзі, без якіх яго гісторыя была б іншай 7 ліпеня 1882 года прыйшоў на свет адзін з самых выбітных беларускіх паэтаў – Янка Купала. Сёння мы прапануем паглядзець на яго па-новаму: не толькі як на аўтара ўсім вядомых вершаў, але і як на чалавека, які кахаў, шукаў падтрымкі, перажываў цяжкія часы і сустракаў на сваім шляху жанчын, што змянялі ягонае жыццё. У дзень народзінаў паэта, расказваем пра жанчын, без якіх не было б Купалы. 🎥 А даведацца больш пра нашага выбітнага земляка можна ў праграме «Каса на камень» на YouTube-канале «БЕЛСАТ HISTORY».