es
Feedback

¡No caigas en manos de tramposos! Telemetrio encuentra y marca estos canales 👉 Si quieres ver la etiqueta, suscríbete 👈

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Ir al canal en Telegram
1 262
Suscriptores
+124 horas
-17 días
+130 días
Archivo de publicaciones
Як ацэньвалі стаўленне беларускіх сялян да грошай 150 гадоў таму Валер Шышанаў піша ў свежым нумары «Банкаўскага весніка»: у
Як ацэньвалі стаўленне беларускіх сялян да грошай 150 гадоў таму Валер Шышанаў піша ў свежым нумары «Банкаўскага весніка»: у 1870 г. пры планіроўцы чыгуначнай станцыі каля в. Жодзіна Барысаўскага павета рабочыя знайшлі і разабралі скарб залатых і сярэбраных манет (частка была датавана 1626 г.). Праз тры тыдні ў «Віленскім весніку» выйшаў артыкул публіцыста Міхаіла Радзевіча. Ён адзначыў, што пасля адмены прыгоннага права сяляне сталі багацець і ў правінцыі ўзнікла меркаванне, што «сёння грошы толькі і ёсць, што ў мужыкоў». Але распарадзіцца сродкамі было для іх праблемай. «Дзе беларус захоўвае грошы? Звычайна ў бутэльцы, заткнутай дзе-небудзь у куце хаты, у збожжавым хлебе, у свірне, у кавалках палатна, у саламяным даху. Дзе ж яму іх захоўваць? Ці не ў сельскім банку, ці ашчаднай якой-небудзь мясцовай касе, пра якія ў нас яшчэ і паміну няма?» У выніку грошы без дакументаў аддаваліся ў пазыку габрэям ці «у зямлю». Пры раптоўнай смерці гаспадара сям'я заставалася ні з чым, а ў зямлі з'яўляўся новы скарб.

Repost from Белсат
👀 У Жлобіне раскапалі стаянку першабытных людзей, якой больш за 10 тысяч гадоў Яе выявіла археалагічная экспедыцыя Інстытуту
👀 У Жлобіне раскапалі стаянку першабытных людзей, якой больш за 10 тысяч гадоў Яе выявіла археалагічная экспедыцыя Інстытуту гісторыі НАН РБ. Стаянка, якой далі ўмоўную назву «Жлобін 5», была заселеная яшчэ ў перыяд фінальнага палеяліту ды мезаліту. Папярэдняе найстаражытнейшае «месца дыслакацыі» людзей у Жлобіне датавалася ўзростам 8-9 тысяч гадоў. Новая знаходка старэй на 1-2 тысячы гадоў. Падчас раскопак знайшлі вялікую колькасць артэфактаў з розных гістарычных эпохаў, што сведчыць пра неаднаразовае засяленне гэтай дзялянкі. Найбольш познія са знойдзеных фрагментаў датуюцца перыядам Кіеўскай Русі – гэта фрагменты ганчарных вырабаў.

Repost from Historyja
25 верасня 1962 года нарадзіўя Алесь Бяляцкі - беларускі дзеяч яшчэ з часоў савецкай няволі, гісторык літаратуры, пісьменнік,
25 верасня 1962 года нарадзіўя Алесь Бяляцкі - беларускі дзеяч яшчэ з часоў савецкай няволі, гісторык літаратуры, пісьменнік, праваабаронца, палітвязень, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (2022). Сярод шматлікіх узнагарод атрымаў медаль 100 гадоў БНР. Бяляцкі паходзіць з багатай сям'і з усходняга Палесся, якая ў выніку савецкай калектывізацыі збяднела і была вымушана шукаць новае месца жыцця. Алесь ужо ў 1980-я гг. браў удзел у моладзевым нацыянальна-дэмакратычным руху, у тым ліку належаў да канспірацыйнай партыі "Незалежнасць", якая хацела выхаду Беларусі з СССР і вяртання незалежнасці. Быў адным з заснавальнікаў "Мартыралог Беларусі" і сябрам аргкамітэту Беларускі народны фронт "Адраджэньне" і суарганізатарам "Беларускай каталіцкай грамады". Пазней стаў дырэктарам Літаратурнага музею Максіма Багдановіча. З 1996 года сакратар управы партыі БНФ. Менавіта ён у 1991 годзе прынёс беларускі сцяг, які залунаў над Менгарсаветам. У 1996 годзе заснаваў "Вясну".

«Валадарцы» зьнялі частку абмежаваньняў на будаўнічыя работы: https://smarturl.click/qq2L7w Міністэрства культуры скасавала с
«Валадарцы» зьнялі частку абмежаваньняў на будаўнічыя работы: https://smarturl.click/qq2L7w Міністэрства культуры скасавала сваё леташняе рашэньне аб ахоўных зонах вакол Пішчалаўскага замку і яшчэ двух будынкаў на вуліцы Валадарскага. Гэтыя абмежаваньні, сярод іншага, забаранялі ўзьвядзеньне новых капітальных будынкаў, рэканструкцыю без захаваньня гістарычнага выгляду фасадаў, некаторыя добраўпарадкавальныя і земляныя работы без аховы археалягічных абʼектаў. Былы СІЗА-1 хочуць ператварыць у шматфункцыянальны комплекс і ўключыць у турыстычныя маршруты Менску.

Рубрыка «Варшаўскі мост». Што яднае ўкраінскую Валынь з Польшчай і Беларуссю Гэта чацвёрты том серыі, у якой дагэтуль убачылі
Рубрыка «Варшаўскі мост». Што яднае ўкраінскую Валынь з Польшчай і Беларуссю Гэта чацвёрты том серыі, у якой дагэтуль убачылі свет кнігі пра архітэктурную спадчыну Рэчы Паспалітай, якая захавалася на тэрыторыі сучасных заходняй Беларусі і ўсходняй Літвы, або землях Вялікага Княства Літоўскага. https://www.polskieradio.pl/396/7811/Artykul/3733805

25 гадоў таму пачалася адна з самых доўгіх народных абаронаў Курапатаў. 20 верасьня 2001 году, у дзень інаўгурацыі Лукашэнкі, пачалося пашырэньне Менскай кальцавой дарогі праз Курапаты. На абарону месца масавых расстрэлаў выйшлі сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ, моладзь і грамадзкасьць. На шляху будаўнічай тэхнікі ставілі сотні крыжоў, праводзілі набажэнствы і арганізоўвалі кругласутачную ахову. Народная вахта працягвалася 250 дзён.

Масква вырашыла распачаць маленькую пераможную вайну супраць іншай краіны і ўсталяваць там сваю марыянетачную ўладу. Спойлер:
Масква вырашыла распачаць маленькую пераможную вайну супраць іншай краіны і ўсталяваць там сваю марыянетачную ўладу. Спойлер: гэтага не адбылося. @euroradio згадвае гісторыю савецка-фінскай вайны 1939–1940 гадоў, якую не вельмі любіў згадваць СССР. Чытаць тут: https://euroradio.fm/bez-namyokau-yak-malenkaya-peramozhnaya-specaperacyya-stala-peklam-dlya-maskvy A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN

Катастрофа на Мінскім радыёзаводзе: чаму ў СССР схавалі праўду пра выбух Чарговы выпуск «Загляне Сонца» — пра адну з найбуйнейшых прамысловых катастроф у гісторыі Беларусі. У выніку выбуху на Мінскім радыёзаводзе загінулі больш за 100 чалавек, сотні атрымалі раненні, але многія акалічнасці трагедыі на дзесяцігоддзі засталіся засакрэчанымі. Чаму завод працягваў працаваць, хоць пра небяспеку ведалі загадзя? Як за некалькі гадзін да выбуху цэх атрымаў ад камісіі адзнаку «выдатна», хоць канцэнтрацыя выбухованебяспечнага пылу перавышала норму ў 13 разоў? Якія памылкі былі дапушчаныя падчас выратавальнай аперацыі і каго ў выніку прызналі вінаватым? Асобна — пра канфлікт Пятра Машэрава з Масквой і пра тое, чаму 97 тамоў крымінальнай справы былі засакрэчаныя. ▶️ Глядзець выпуск: https://youtu.be/5bPbZiUPIg4

Беларусы Вільні дбаюць пра захаванне памяці Францішка Аляхновіча 🔺 Памяць драматурга, тэатральнага дзеяча, публіцыста, праза
+1
Беларусы Вільні дбаюць пра захаванне памяці Францішка Аляхновіча   🔺 Памяць драматурга, тэатральнага дзеяча, публіцыста, празаіка Францішка Аляхновіча, на іх думку, незаслужана сціраецца ў памяці беларускага грамадства. Таксама супрацоўнікі Віленскага беларускага музея імя Івана Луцкевіча хочуць дабіцца эксгумацыі цела Францішка Аляхновіча і яго перапахавання на могілках Росы, дзе знаходзіцца яго кенатаф.    Больш на: https://racyja.com/by/kultura/aljachnovic/

«Пецярбург у мініяцюры»: Гомельскі турцэнтр прапануе імперскі погляд на гісторыю горада Гомельскі турыстычны інфармацыйны цэн
«Пецярбург у мініяцюры»: Гомельскі турцэнтр прапануе імперскі погляд на гісторыю горада Гомельскі турыстычны інфармацыйны цэнтр анансаваў экскурсію «Спадчына Гомельскай зямлі». Сярод яе тэмаў — гісторыя гарадскіх вуліц і тракціраў ХІХ стагоддзя, неафіцыйныя назвы раёнаў, а таксама пытанне: «Чаму Гомель называюць Санкт-Пецярбургам у мініяцюры?» BGmedia звяртае ўвагу, што такі падыход прапануе глядзець на гісторыю горада найперш праз расійскую імперскую спадчыну. Пры гэтым гісторыя Гомеля пачалася задоўга да ўваходжання ў склад Расійскай імперыі і мае значна шырэйшы кантэкст. Падобную тэндэнцыю аўтары бачаць і ў іншых буйных гарадах Беларусі, дзе ў турыстычных і краязнаўчых наратывах усё больш месца займае расійская імперская оптыка, а папярэднія перыяды гісторыі адсоўваюцца на другі план. 👉 Больш пра тое, як змяняецца інтэрпрэтацыя гарадской гісторыі, — у публікацыі BGmedia

💪Курган Славы пад Мінскам атрымаў статус помніка міжнароднага значэння Мемарыяльнаму комплексу прысвоілі першую катэгорыю гі
💪Курган Славы пад Мінскам атрымаў статус помніка міжнароднага значэння Мемарыяльнаму комплексу прысвоілі першую катэгорыю гісторыка-культурнай каштоўнасці. Рашэнне прыняў Беларускі рэспубліканскі навукова-метадычны савет пры Мінкульце. Першая катэгорыя гісторыка-культурнай каштоўнасці — найвышэйшы статус, які атрымліваюць аб’екты міжнароднага значэння, каштоўныя не толькі для Беларусі, але і для сусветнай спадчыны. Курган Славы знаходзіцца на 21-м кіламетры трасы М2. Першых наведнікаў мемарыял прыняў 5 ліпеня 1969 года. Яго адкрыццё прымеркавалі да 25-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Некаторыя гісторыкі крытыкавалі канцэпцыю Кургана Славы за штучную «саветызацыю» нацыянальнай памяці. Адзначалася, што празмерны акцэнт на савецкай гісторыі выцясняе з грамадскай свядомасці іншыя важныя гістарычныя падзеі, якія адбываліся ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай. Чытайце таксама: Гродзенскай школе прысвоілі імя Міхася Васілька

⚔️ Алесь Кіркевіч: Гісторыя не навука. Яна — забівае За крытыку гіпотэзы Пуанкарэ вас ніхто не пасадзіць у СІЗА і не выпіша ш
⚔️ Алесь Кіркевіч: Гісторыя не навука. Яна — забівае За крытыку гіпотэзы Пуанкарэ вас ніхто не пасадзіць у СІЗА і не выпіша штраф. Спрачацца ў сацыяльных сетках з Дарвінам ці Эйнштэйнам — бяспечна. Нават калі вы напішаце, што «2+2=5», ніхто не адрэагуе. Дзяржава і грамадства пройдуць міма. Іншая справа — гісторыя...
Паспрабуйце напісаць, што абарона Берасця ў 1941 годзе цягнулася не 32 дні, а 8 ці 3. Напішыце, што тая абарона не мела істотнага вайсковага значэння або — нагадайце, што сам горад, Берасце, быў цалкам падкантрольны Вермахту ўжо праз паўдні пасля нападу на СССР. Калі Вы ў Беларусі, не раю спрабаваць. Калі па-за Беларуссю — паспрабуйце. Заадно пакіньце сабе пару вольных дзён на спрэчкі і праклёны ў анлайне.
Працяг па спасылцы. ✔️Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.

«За нашу і вашу свабоду»: у Кіеве адкрылася беларуская выстава 19 верасня ў Нацыянальным музеі гісторыі Украіны ў Другой сусв
+2
«За нашу і вашу свабоду»: у Кіеве адкрылася беларуская выстава 19 верасня ў Нацыянальным музеі гісторыі Украіны ў Другой сусветнай вайне адкрылася выстава «За нашу і вашу свабоду», прымеркаваная да 35-годдзя зацвярджэння бел-чырвона-белага сцяга і «Пагоні» ў якасці дзяржаўных сімвалаў Беларусі. Экспазіцыя праводзіць праз розныя эпохі беларускай гісторыі — ад Полацкай дзяржавы і ВКЛ праз БНР, Слуцкі збройны чын і беларускія вайсковыя фармаванні ХХ стагоддзя да сучаснасці. Прадстаўленыя гістарычныя і сучасныя сцягі, праекты дзяржаўнай сімволікі, узнагароды, праект пашпарта вольнай Беларусі, а таксама сімволіка і форма будучага беларускага войска. На адкрыцці выступілі старшыня Геральдычнай рады «Пагоня», беларускі добраахвотнік Мікіта Забуга і сябра рады Алесь Чайчыц, які таксама правёў лекцыю пра гісторыю беларускай нацыянальнай і дзяржаўнай сімволікі. Памяць беларускіх добраахвотнікаў, якія загінулі, абараняючы Украіну, ушанавалі хвілінай маўчання.

Ужо сёньня. 90 гадоў Сямёну Шарэцкаму — апошняму старшыні Вярхоўнага Савету → https://smarturl.click/mqw58G Улетку 1996 году
+2
Ужо сёньня. 90 гадоў Сямёну Шарэцкаму — апошняму старшыні Вярхоўнага Савету → https://smarturl.click/mqw58G Улетку 1996 году Лукашэнка заявіў пра намер правесьці рэфэрэндум пра пашырэньне ягоных паўнамоцтваў. У адказ 11 верасьня Шарэцкі выступіў са зваротам да беларускага народу:
«Людзі, будзьце пільныя! У рэспубліцы запахла фашызмам!»
19 лістапада ў Канстытуцыйны суд былі перададзеныя 73 дэпутацкія подпісы за імпічмэнт Лукашэнку. Але ўначы на 22 лістапада Шарэцкі пад ціскам высокапастаўленай дэлегацыі з Расеі паставіў подпіс пад пагадненьнем, якое сарвала імпічмэнт. 📕 Пра тыя лёсавызначальныя для Беларусі падзеі падрабязна расказаў Сяргей Навумчык у дакумэнтальнай кнізе «Дзевяноста шосты». Пра іншыя гістарычныя падзеі 23 верасьня чытайце на сайце Свабоды.

Як (не) працавала савецкая прававая сістэма На YouTube-канале Праваабарончага цэнтра «Вясна» выйшаў новы выпуск праекта «Прав
Як (не) працавала савецкая прававая сістэма На YouTube-канале Праваабарончага цэнтра «Вясна» выйшаў новы выпуск праекта «Прававыя летапісы» — пра тое, як былі ўладкаваныя суды, пракуратура і іншыя прававыя інстытуты ў СССР і чаму фармальныя гарантыі правоў часта саступалі інтарэсам дзяржавы. У выпуску расказваюць, як у сталінскі час судовыя працэдуры суседнічалі з пазасудовымі рэпрэсіўнымі органамі — «тройкамі» і «асобымі нарадамі», а таксама пра сфабрыкаваныя палітычныя справы ў БССР, у тым ліку «Саюз вызвалення Беларусі» і рэпрэсіі супраць беларускай інтэлігенцыі. Асобная ўвага — карнай псіхіятрыі, палітычным працэсам познесавецкага часу і таму, як Канстытуцыя 1977 года суіснавала з практыкамі нагляду КДБ, абмежаваннямі свабоды слова і пераследам іншадумцаў. ▶️ Глядзець выпуск: https://youtu.be/w6YZjZj1A8w?si=JBSf-jz4PYihvcnl

📌 25 верасня ў Вільні адбудзецца канферэнцыя «Культурная спадчына Алаізы Пашкевіч-Цёткі — прастора літоўска-беларускага дыял
📌 25 верасня ў Вільні адбудзецца канферэнцыя «Культурная спадчына Алаізы Пашкевіч-Цёткі — прастора літоўска-беларускага дыялогу». 🔻 Яна пройдзе ў Музеі Марыі і Юргіса Шлапялісаў. 🔻 Удзельнікі канферэнцыі абмяркуюць ролю Цёткі ў беларускім і літоўскім нацыянальным адраджэнні, яе літаратурную і грамадскую дзейнасць, а таксама значэнне творчасці пісьменніцы для сучаснай беларускай культуры. Канферэнцыя будзе весціся на беларускай і літоўскай мовах. https://racyja.com/by/kultura/u-vilni-projdze-kanferencyja-prysvecanaja-spadcyne-cetki/

Кастусь Каліноўскі — наш супергерой. Якім атрымаўся першы савецкі фільм пра яго? Расказвае кінакрытык Тарас Тарналіцкі. Рэвал
Кастусь Каліноўскі — наш супергерой. Якім атрымаўся першы савецкі фільм пра яго? Расказвае кінакрытык Тарас Тарналіцкі. Рэвалюцыянер Кастусь Каліноўскі ў нямым фільме рэжысёра Уладзіміра Гардзіна становіцца не проста гістарычнай асобай, а сімвалам народа. Ён гаворыць ад імя сялян, заклікае да свабоды і звяртаецца менавіта да Беларусі. Яго фінальны зварот “Чуеш, Беларусь!” нагадвае дэвіз “Жыве Беларусь!”, актуальны і сёння. Пра зняты ў 1928 годзе першы савецкі фільм пра Кастуся Каліноўскага расказвае кінакрытык Тарас Тарналіцкі — вядоўца "Нашага кіно" на Belarus Tomorrow: https://youtu.be/YEBCpfC4RHY

Ужо сёння! Восеньскае раўнадзенства ў беларускім традыцыйным календары Адкрытая лекцыя Алены Ляшкевіч – 22 верасня а 20:00 па Мінску на YouTube-канале Годна. Пагаворым пра святы і традыцыі, якія адзначаліся блізка да восеньскага раўнадзенства, і сімволіку замыкання Зямлі на зіму. Гэтая адкрытая лекцыя стане ўводзінамі да новага аўтарскага курса Алены Ляшкевіч пра беларускі традыцыйны каляндар.

«Там, дзе мяне няма»: у Вільні прэзентуюць кнігу ўспамінаў Галіны Войцік 25 верасня ў Віленскім беларускім музеі імя Івана Лу
«Там, дзе мяне няма»: у Вільні прэзентуюць кнігу ўспамінаў Галіны Войцік 25 верасня ў Віленскім беларускім музеі імя Івана Луцкевіча адбудзецца прэзентацыя кнігі Галіны Войцік «Там, дзе мяне няма». Галіна Войцік (1927–2007) — беларуская дзяячка і публіцыстка, вучаніца Віленскай беларускай гімназіі, германістка, перакладчыца і аўтарка шматлікіх успамінаў пра віленскіх беларусаў. Яе кніга — пра Вільню і яе людзей, сямейныя і гарадскія традыцыі. Раней гэтыя ўспаміны друкаваліся ў газетах, а цяпер упершыню сабраныя пад адной вокладкай. Кнігай «Там, дзе мяне няма» выдавецтва Skaryna Press адкрывае «Віленскую серыю». У ёй таксама рыхтуюцца творы Францішка Умястоўскага, Макара Краўцова, Уладзіслава Паўлюкоўскага, Янкі Багдановіча, Алены Цэпрынскай ды іншых аўтараў, чый лёс звязаны з Вільняй. Фрагмент успамінаў Галіны Войцік можна прачытаць на сайце Skaryna Press 📅 25 верасня, 18:00 📍 Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча, Віленская, 20

Руіны Беларусі — выявы разбуранага мінулага Чаму на старых сямейных фотаздымках беларусы так часта пазіруюць на фоне разбуран
Руіны Беларусі — выявы разбуранага мінулага Чаму на старых сямейных фотаздымках беларусы так часта пазіруюць на фоне разбураных замкаў, касцёлаў, сядзібаў і іншых помнікаў? І што гэтыя здымкі могуць расказаць пра стаўленне беларусаў да ўласнай гісторыі і памяці? Праект VEHA «Руіны Беларусі» збірае такія фотаздымкі з прыватных архіваў. У кнігу ўвайшлі выявы з розных рэгіёнаў краіны — ад Навагрудскага і Крэўскага замкаў да разбураных святыняў Магілёва, Віцебска і іншых мясцін. Гэта не проста фотакніга, але і даследаванне таго, як войны, савецкая палітыка, змена межаў і сучасныя працэсы трансфармавалі культурны ландшафт Беларусі. У інтэрв’ю дekoder куратарка VEHA Леся Пчолка расказвае, як ствараўся праект, чаму тэма руін звязаная не толькі з архітэктурай, але і з перарванай гістарычнай памяццю, і чаму сувязь беларусаў з канкрэтнымі месцамі становіцца ўсё больш крохкай. 📖 Чытаць інтэрв’ю і глядзець падборку архіўных фотаздымкаў