cookie

We use cookies to improve your browsing experience. By clicking «Accept all», you agree to the use of cookies.

avatar

Еўрарадыё | Еврорадио

Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт. Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: FB: www.facebook.com/euroradio.fm ВК: vk.com/euroradio ОК: ok.ru/euroradio Instagram: instagram.com/euroradio

Show more
Advertising posts
11 105Subscribers
+2324 hours
-87 days
-11730 days

Data loading in progress...

Subscriber growth rate

Data loading in progress...

Вясна вяртаецца: прагноз надвор'я на нядзелю 27 красавіка. Будзе воблачна з праясненнямі і камфортна — з паўднёвага захаду Еўропы ідзе цёплае паветра. Слупок тэрмометра падымецца да +16..+22°С, хоць уначы дзе-нідзе могуць бы і замаразкі да -2°С. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, а ўдзень нават прагрымець навальніца.
Show all...
👌 9👏 3👎 2💩 2👍 1🥰 1
У Мінску нашэсце баброў: яны небяспечныя і могуць укусіць? Чытачка @euroradio, гуляючы сям'ёй уздоўж Свіслачы, часта бачыць па берагах ракі баброў. І задаецца пытаннем, чаму ў сталіцы іх так шмат і ці могуць яны нарабіць шкоды чалавеку. Калі коратка, не чапаеш бабра — бабёр не чапае цябе. Вось што кажуць на гэтую тэму біёлагі, эколагі і чыноўнікі: https://euroradio.fm/babry-u-goradze-yany-nebyaspechnyya-moguc-ukusic-spytali-u-chynounika-i-biyolaga Без VPN
Show all...
19😁 7👍 1🤷‍♂ 1😱 1🤡 1
Асцярожна, крынж. Лоеўскія ідэолагі зладзілі канцэрт да Дня перамогі проста на гарадскім рынку. Раёнка "Лоеўскі край" пастаралася пераканаць чытачоў, што сярод нагавіцаў, майтак і цюлю
жыхары Лоева апладзіравалі артыстам, некаторыя спявалі разам з выканаўцамі.
Колькі налічылі тых, хто апладзіраваў і спяваў?
Show all...
😁 1
Памерла грамадская актывістка Вольга Жураўлёва. Пасля выбараў 2020 года яна жыла ва ўкраінскай Бучы, а з пачаткам вайны перабралася ў Варшаву. Вольга з 2006 года ўдзельнічала ў дэмакратычным руху. А ў 2014 у адзіночку выйшла з плакатам "Смерць крамлёўскім акупантам" на Кастрычніцкую плошчу ў Мінску. Што стала прычынай смерці, невядома. Рэдакцыя выказвае спачуванні родным і сябрам Вольгі.
Show all...
😢 92🙏 3 2💔 2🤔 1🎉 1🕊 1
Гісторык Дзяніс Лісейчыкаў раскрыў сакрэт дзіцячых малюнках на старадруку XVII стагоддзя. Іх знайшлі ў кнізе ўніяцкага святара са Старога Лепеля. Малюнак прадстаўляе невядомага персанажа — ці то паляўнічага, ці то салдаціка. Аказалася, што ў тагачасных дамах была папулярнай кафля з выявай мушкецёра. На думку даследчыка, менавіта яе перанёс малы мастак у бацькоўскую кнігу. Дзяніс Лісейчыкаў здолеў выявіць і асобу аўтара — гэта Уладзіслаў (Васіль) Анішкевіч, які ў 1691 годзе ўступіў у ордэн базыльянаў.
У прынцыпе ўся гэтая інфармацыя з катэгорыі малапатрэбнай, але чамусьці прыемна,
— падсумоўвае даследчык.
Show all...
12👍 4
Расія вывозіць з Украіны не толькі дзяцей. Аб'яўленую ў вышук Марыю Львову-Бялову спаймалі на прымусовай дэпартацыі інвалідаў. Амбудсменка перапраўляе іх у Пензу праз сваю "дабрачынную" арганізацыю. А селяць людзей у квартале, якім валодае сястра Львовай-Бяловай. Зразумела, не бясплатна, а за 75% ад пенсіі. І хоць "дабрадзеі" ўпэўненыя, што яны робяць дабро, украінцы не занадта хочуць заставацца ў Расіі:
Я казаў ім, што хачу з'ехаць адсюль. А Соня (сястра Марыі Львовай-Бяловай — Рэд.) кажа: "Ну, можа ты прызвычаішся да нас?" Як гэта я магу прызвычаіцца? У мяне там сябры, у мяне там бацькі прыёмныя,
расказаў вывезены з Украіны Аляксандр Данільчук. Ордар на арышт расійскай амбудсменкі за дэпартацыю дзяцей з Украіны Міжнародны крымінальны суд выдаў у сакавіку.
Show all...
🤬 41🤯 2 1🤡 1
Мінкульт Украіны зняў з продажу больш за 200 беларускіх кніг. Іх прадавалі ў інтэрнэце ў абыход апошняга закону. Рэч у тым, што ўвазіць і прадаваць ва Украіне кнігі, выдадзеныя ў Беларусі, забаронена. Менавіта такія выданні знайшлі ў 17 анлайн-крамах. Што гэта за літаратура, інфармацыі няма — напэўна не кнігі беларускіх замежных выдаўніцтваў, бо на іх забарона як не распаўсюджваецца.
Show all...
👏 8🥴 5🔥 3🤡 2😨 2
Для паездак у Ізраіль беларусам спатрэбіцца электронны дазвол. Але бязвіз для грамадзян РБ па-ранейшаму застанецца. Краіна ўвяла сістэму ЕТА: цяпер да прыезду трэба падаць анлайн-заяўку і аплаціць камісію. Дазвол абяцаюць выдаць цягам 72 гадзін. Ён будзе дзейнічаць два гады, але не дае права на два гады застацца ў Ізраілі. Беларусы могуць прыязджаць у Ізраіль без візы і з дазволам ЕТА на 90 дзён.
Show all...
👍 25🌭 3💩 1👌 1
12-гадовы футбаліст з Беларусі вызначыўся, за каго будзе гуляць. Паміж "Барсай" і "Рэалам" Аляксей Маёраў выбраў другі клуб. Да падпісання кантракту пакуль справа не дайшла, але "Рэал" упэўнены, што ў так "праект" варта інвеставаць. Цяпер хлопец гуляе за іспанскую "Серданьёлу" і жыве ў Іспаніі.
Show all...
👍 25💩 7 1👏 1
Расіянін з чужым пашпартам хацеў паляцець з Мінска ў Арменію па прытулак. У аэрапорце ён сказаў, што "выпадкова" знайшоў яго на вуліцы. Мужчына патлумачыў, што ягоны дакумент ужо несапраўдны, а ў Расію вярнуцца ён не можа праз даўгі. За спробу падмануць памежнікаў яго змясцілі ў ІЧУ — за такое злачынства караюць вялікім штрафам і нават тэрмінам на двух гадоў.
Show all...
😢 8👍 6😁 3😱 2 1🔥 1