cookie

We use cookies to improve your browsing experience. By clicking «Accept all», you agree to the use of cookies.

avatar

Годна

Мы — каманда экспертак і экспертаў у пытанні беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці. Усё будзе Годна! Падрабязней на https://hodna.by/

Show more
Advertising posts
1 535
Subscribers
-124 hours
-127 days
-2930 days

Data loading in progress...

Subscriber growth rate

Data loading in progress...

01:21
Video unavailableShow in Telegram
Топ 4 незвычайных азёраў, на якіх варта пабываць гэтым летам ☀️🌻
Show all...
4🔥 4👍 3 2
Photo unavailableShow in Telegram
📹 8 Іnstagram-старонак на беларускай мове пра вандроўкі, кулінарыю, адукацыю і не толькі, на які варта падпісацца ⬇️ ПРА ВАНДРОЎКІ Тут вы знойдзеце файныя маршруты па мясцінах Беларусі, гайды па архітэктурных стылях, падборкі ідэй і падзей для падарожжаў па Беларусі і нават падкасты. Вельмі раім! ПРА МОДУ Беларускі брэнд народнай моды – вырабы з саломы, цішоткі і крафтавыя аксесуары. Традыцыйна, сучасна і ўнікальна. — ПРА ЕЖУ «Смачная старонка, дзе гатуем розныя стравы на роднай мове. Памятайце: што б вы ні гатавалі, па-беларуску заўжды смачна!» – ад аўтараў старонкі. Смачна і па-беларуску! — ПРА АНГЕЛЬСКУЮ МОВУ Рэпетытарка ангельскай мовы Вера Крамко на сваёй старонцы сумяшчае лайф-стайл блог і карысныя цікавінкі пра ангельскую мову. І ўсё гэта цалкам на беларускай мове! — ПРА ЖЫЦЦЁ ПА-БЕЛАРУСКУ Тут лайф-стайл і беларуская мова, Ліза разважае пра адметнасць беларусаў і беларусак, а таксама дзеліцца цікавінкамі беларускай мовы. — ПРА БЕЛАРУСКУЮ МОВУ Курсы і падрыхтоўка да ЦЭ, а таксама разборы правілаў і карысныя допісы з адметнымі момантамі беларускай мовы. — ПРА ГУМАР Жыццёвыя жарты на беларускай мове. Смешна і проста — ПРА ТРАДЫЦЫЙНЫ СТРОЙ Сапраўдная энцыклапедыя народнага адзення Беларусі! Дасылайце сабе ў захаваныя, каб не згубіць 🔖
Show all...
👍 12 7 2🔥 1
☀️Лета уже праз два тыдні!🌻 А гэта значыць, што самы час ехаць у вандроўку! Сабралі для вас 5 месцаў у Беларусі, які вартыя вашай увагі гэтым летам👇🏻 📍 Мост у Мастах Знаходзіцца ў Гродзенскай вобласці і з'яўляецца адным з найбольш вядомых інжынерных збудаванняў Беларусі. Мост пралягае праз раку Нёман і выдатна спалучае ў сабе прыгажосць прыроды і тэхнічную дасканаласць. Цудоўнае месца для вашых наступных фотаздымкаў! 📍 Нясвіжскі замак і парк Зараз тут працуе часовая выстава «Слуцкая ўязная брама». Раім наведаць прыгожы парк вакол замка, там можна зладзіць пікнік ці проста паляжаць на пледзе цёплым сонечным дзяньком. І, канечне, у сам замак завітайце! 📍 Палац у Косава Шыкоўны неагатычны замак, пабудаваны ў сярэдзіне 19 стагоддзя. Палац атачаюць легенды і гісторыі пра падземныя хады, якія нібыта вядуць ажно да Вільні. Летам тэрыторыя вакол палаца расцвітае: зялёны парк, рэдкія дрэвы і кветкі ствараюць ідэальныя ўмовы для адпачынку на свежым паветры. 📍 Гальшанскі замак Замак быў рэзідэнцыяй роду Сапегаў і на працягу стагоддзяў меў вялікае значэнне для гісторыі рэгіёну. Летам тут асабліва прыемна гуляць па старажытных сцежках, даследаваць руіны і ўяўляць, як выглядаў замак у часы сваёй велічы. 📍 Салігорскія горы і тэрыконы Калі вы любіце актыўны адпачынак, то вам дакладна варта наведаць гэтае месца, бо патрапіць сюды будзе не так і лёгка. Тэрыконы, створаныя з адкідаў саляной прамысловасці, утвараюць неверагодныя ўзвышшы, якія зелянеюць летам і ствараюць неймаверна прыгожыя пейзажы. ❔Як бяспечна патрапіць на Салігорскія горы і тэрыконы? Гэтае месца знаходзіцца на закрытай тэрыторыі і з'яўляецца часткай комплексу «Беларуськалій». Для бяспечнага наведвання неабходна атрымаць дазвол або скарыстацца паслугамі мясцовых турыстычных агенцтваў, якія прапануюць арганізаваныя экскурсіі.
Show all...
7😍 5👍 3 2
18 траўня ў Беларусі шмат розных і цікавых музеяў праводзяць «Ноч музеяў» – імпрэзу, прымеркаваную да Міжнароднага дня музеяў, падчас якой можна паглядзець музейныя экспазіцыі ўначы або нават да раніцы наступнага дня. Мы сабралі нашыя фаварыты, забірайце сабе ў захаваныя, каб не згубіць 👇🏻 🏛 Сядзіба Якуба Коласа «Ласток» Тут вас чакае насычаная тэатралізаваная праграма. Кожны і кожная змогуць акунуцца ў атмасферу дзяцінства пісьменніка, патрапіць на экскурсію па мемарыяльнай сядзібе, паўдзельнічаць у майстар-класе па стварэнні абярэгаў і паслухаць народную музыку. 📆 Дата: 18 траўня ⏰ Час: 15:00 📍Месца: музей Якуба Коласа, вул. Акадэмічная, 5, Мінск 🏛 Музей народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы Калі вам хочацца адчуць атмасферу магіі і чараўніцтва, то гэтае месца дакладна для вас! Эксклюзіўная містычная экскурсія, нечаканыя з’яўленні міфічных персанажаў і полымя ачышчальнага вогнішча разгоняць цемру і парушаць цішыню бяскрайніх абшараў музейнай вёскі. 📆 Дата: 18 траўня ⏰ Час: з 20:00 да 23:00 📍Месца: Музей народнай архітэктуры і побыту, Азярцо, Мінскі раён 🏛 Дукорскі маёнтак Тут вы сапраўды можаце адчуць дух сярэднявечча. У гэтую ноч музей падрыхтаваў шмат цікавага: рыцарскія двубоі, казкі ля вогнішча, старажытныя традыцыйныя стравы і напоі, а таксама экскурсіі па старадаўніх будынках і выставах. Удзень будуць тэматычныя праграмы і экскурсіі, а ўвечары – вясёлыя гулянні. 📆 Дата: 18 траўня ⏰ Час: 12:00 📍Месца: Музейны комплекс «Дукорскі маёнтак», Дукора, вул. Школьная, 15а, Пухавіцкі раён 🏛 Заслаўскі музей-запаведнік «Заслаўскі млын збірае сяброў» і кліча ўсіх, каму цікавыя беларускія традыцыі і культура. Тут вас чакаюць майстар-класы, жывая музыка, выступы творчых калектываў і сустрэча з чараўніцай. Будзе фотазона, вырабы рамеснікаў і нават сакрэты прыгатавання гарбаты з лекавых траваў. 📆 Дата: 18 траўня ⏰ Час: 18:00 📍Месца: Этнаграфічны комплекс «Млын», Заслаў’е, зав. Савецкі, д. 8, Мінскі раён 🏛 Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый Калі хочаце паглыбіцца ў свет магіі пляцення, то вам дакладна ў Веткаўскі музей. У праграме: абрады, выступы фальклорных ансамбляў, традыцыйнае беларускае вяселле, майстар-класы па вырабе вяночкаў і плеценых узораў, а таксама інтэрактыўныя забавы для дзяцей, а на вечар запланаваны прагляд фільма пра абрадавы цыкл Палесся. 📆 Дата: 18 траўня ⏰ Час: 16:00 📍Месца: Філіял Веткаўскага музея ў Гомелі. г. Гомель, пл. Леніна, 4а
Show all...
🔥 6 3😍 2👍 1💔 1 1
Запрашаем у парк гісторыі «Вялікае Княства Сула» Ідэальнае месца для знаёмства з беларускімі традыцыямі! Распавядаем падрабязней пра гэтае месца ў допісе, гартайце карцінкі!
Show all...
14🔥 5👏 2🤩 2😍 2👍 1 1
01:33
Video unavailableShow in Telegram
9 траўня – дзень памяці і смутку, не агрэсіі і варожасці. 9 траўня – гэта не пра «можам паўтарыць», а пра «ніколі зноў».
Show all...
18🔥 5😢 4👍 1💔 1 1
Photo unavailableShow in Telegram
На «луге» ці на «лузе?» На «снеге» ці на «снезе»? 🤔 Распавядаем пра распаўсюджаную памылку ў беларускай мове, якую трэба запомніць і не паўтараць 👇🏻 У канцы беларускіх словаў пры скланенні не можа быць спалучэнняў -ге, -ке, -хе. У назоўніках першага скланення, якія маюць на канцы літары -г, -к, -х, у давальным і месным склонах з'яўляюцца наступныя змены: г становіцца з, х становіцца с, к становіцца ц. — Як тады правільна кажам? пралка — пралцы ✅, пралке ❌ фізіка — фізіцы ✅, фізіке ❌ страха— страсе ✅, страхе ❌ дарога — дарозе ✅, дароге ❌ спасылка — спасылцы ✅, спасылке ❌ дачка — дачцэ ✅, дачке ❌ Калі ўзнікаюць пытанні, то заўсёды можна праверыць сябе starnik.by ;)
Show all...
👍 22 8😍 3🤯 1
Задумваліся калі-небудзь, чаму яйка – сімвал Вялікадня? 🧐🪺 Распавядаем, што стаіць за святам Вялікадня і чаму яно мае менавіта такія сімвалы. Гартайце карцінкі!
Show all...
👍 15 4🔥 4🤮 2😍 1
Адчуваеце стому і не хочацца нічога рабіць пасля выходных? Магчыма, вы няправільна адпачываеце… Мы падрыхтавалі 5 парадаў, якія дапамогуць вам адпачываць якасней, гартайце карцінкі!
Show all...
👍 10 4🥰 3😍 2
01:12
Video unavailableShow in Telegram
Сёння, 28 красавіка 1859 года, нарадзіўся беларускі вайсковы дзяяч і міністр вайсковых справаў БНР — Кіпрыян Кандратовіч. Распавядаем падрабязней пра яго ў відэа!
Show all...
14👍 5🔥 4😢 2💔 2