Беларускі інстытут публічнай гісторыі
الذهاب إلى القناة على Telegram
إظهار المزيد
1 263
المشتركون
+124 ساعات
-27 أيام
-230 أيام
أرشيف المشاركات
Катастрофа на Мінскім радыёзаводзе: чаму ў СССР схавалі праўду пра выбух
Чарговы выпуск «Загляне Сонца» — пра адну з найбуйнейшых прамысловых катастроф у гісторыі Беларусі. У выніку выбуху на Мінскім радыёзаводзе загінулі больш за 100 чалавек, сотні атрымалі раненні, але многія акалічнасці трагедыі на дзесяцігоддзі засталіся засакрэчанымі.
Чаму завод працягваў працаваць, хоць пра небяспеку ведалі загадзя? Як за некалькі гадзін да выбуху цэх атрымаў ад камісіі адзнаку «выдатна», хоць канцэнтрацыя выбухованебяспечнага пылу перавышала норму ў 13 разоў? Якія памылкі былі дапушчаныя падчас выратавальнай аперацыі і каго ў выніку прызналі вінаватым?
Асобна — пра канфлікт Пятра Машэрава з Масквой і пра тое, чаму 97 тамоў крымінальнай справы былі засакрэчаныя.
▶️ Глядзець выпуск: https://youtu.be/5bPbZiUPIg4
Repost from Беларускае Радыё Рацыя
+1
Беларусы Вільні дбаюць пра захаванне памяці Францішка Аляхновіча
🔺 Памяць драматурга, тэатральнага дзеяча, публіцыста, празаіка Францішка Аляхновіча, на іх думку, незаслужана сціраецца ў памяці беларускага грамадства. Таксама супрацоўнікі Віленскага беларускага музея імя Івана Луцкевіча хочуць дабіцца эксгумацыі цела Францішка Аляхновіча і яго перапахавання на могілках Росы, дзе знаходзіцца яго кенатаф.
Больш на: https://racyja.com/by/kultura/aljachnovic/
«Пецярбург у мініяцюры»: Гомельскі турцэнтр прапануе імперскі погляд на гісторыю горада
Гомельскі турыстычны інфармацыйны цэнтр анансаваў экскурсію «Спадчына Гомельскай зямлі». Сярод яе тэмаў — гісторыя гарадскіх вуліц і тракціраў ХІХ стагоддзя, неафіцыйныя назвы раёнаў, а таксама пытанне: «Чаму Гомель называюць Санкт-Пецярбургам у мініяцюры?»
BGmedia звяртае ўвагу, што такі падыход прапануе глядзець на гісторыю горада найперш праз расійскую імперскую спадчыну. Пры гэтым гісторыя Гомеля пачалася задоўга да ўваходжання ў склад Расійскай імперыі і мае значна шырэйшы кантэкст.
Падобную тэндэнцыю аўтары бачаць і ў іншых буйных гарадах Беларусі, дзе ў турыстычных і краязнаўчых наратывах усё больш месца займае расійская імперская оптыка, а папярэднія перыяды гісторыі адсоўваюцца на другі план.
👉 Больш пра тое, як змяняецца інтэрпрэтацыя гарадской гісторыі, — у публікацыі BGmedia
Repost from Hrodna.life - Навіны Гродна - Новости Гродно
💪Курган Славы пад Мінскам атрымаў статус помніка міжнароднага значэння
Мемарыяльнаму комплексу прысвоілі першую катэгорыю гісторыка-культурнай каштоўнасці. Рашэнне прыняў Беларускі рэспубліканскі навукова-метадычны савет пры Мінкульце.
Першая катэгорыя гісторыка-культурнай каштоўнасці — найвышэйшы статус, які атрымліваюць аб’екты міжнароднага значэння, каштоўныя не толькі для Беларусі, але і для сусветнай спадчыны.
Курган Славы знаходзіцца на 21-м кіламетры трасы М2. Першых наведнікаў мемарыял прыняў 5 ліпеня 1969 года. Яго адкрыццё прымеркавалі да 25-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Некаторыя гісторыкі крытыкавалі канцэпцыю Кургана Славы за штучную «саветызацыю» нацыянальнай памяці.
Адзначалася, што празмерны акцэнт на савецкай гісторыі выцясняе з грамадскай свядомасці іншыя важныя гістарычныя падзеі, якія адбываліся ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай.
Чытайце таксама: Гродзенскай школе прысвоілі імя Міхася Васілька
Repost from Будзьма беларусамі!
⚔️ Алесь Кіркевіч: Гісторыя не навука. Яна — забівае
За крытыку гіпотэзы Пуанкарэ вас ніхто не пасадзіць у СІЗА і не выпіша штраф. Спрачацца ў сацыяльных сетках з Дарвінам ці Эйнштэйнам — бяспечна. Нават калі вы напішаце, што «2+2=5», ніхто не адрэагуе. Дзяржава і грамадства пройдуць міма. Іншая справа — гісторыя...
Паспрабуйце напісаць, што абарона Берасця ў 1941 годзе цягнулася не 32 дні, а 8 ці 3. Напішыце, што тая абарона не мела істотнага вайсковага значэння або — нагадайце, што сам горад, Берасце, быў цалкам падкантрольны Вермахту ўжо праз паўдні пасля нападу на СССР. Калі Вы ў Беларусі, не раю спрабаваць. Калі па-за Беларуссю — паспрабуйце. Заадно пакіньце сабе пару вольных дзён на спрэчкі і праклёны ў анлайне.Працяг па спасылцы. ✔️Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
+2
«За нашу і вашу свабоду»: у Кіеве адкрылася беларуская выстава
19 верасня ў Нацыянальным музеі гісторыі Украіны ў Другой сусветнай вайне адкрылася выстава «За нашу і вашу свабоду», прымеркаваная да 35-годдзя зацвярджэння бел-чырвона-белага сцяга і «Пагоні» ў якасці дзяржаўных сімвалаў Беларусі.
Экспазіцыя праводзіць праз розныя эпохі беларускай гісторыі — ад Полацкай дзяржавы і ВКЛ праз БНР, Слуцкі збройны чын і беларускія вайсковыя фармаванні ХХ стагоддзя да сучаснасці. Прадстаўленыя гістарычныя і сучасныя сцягі, праекты дзяржаўнай сімволікі, узнагароды, праект пашпарта вольнай Беларусі, а таксама сімволіка і форма будучага беларускага войска.
На адкрыцці выступілі старшыня Геральдычнай рады «Пагоня», беларускі добраахвотнік Мікіта Забуга і сябра рады Алесь Чайчыц, які таксама правёў лекцыю пра гісторыю беларускай нацыянальнай і дзяржаўнай сімволікі. Памяць беларускіх добраахвотнікаў, якія загінулі, абараняючы Украіну, ушанавалі хвілінай маўчання.
Repost from Радыё Свабода — Беларусь
+2
Ужо сёньня. 90 гадоў Сямёну Шарэцкаму — апошняму старшыні Вярхоўнага Савету → https://smarturl.click/mqw58G
Улетку 1996 году Лукашэнка заявіў пра намер правесьці рэфэрэндум пра пашырэньне ягоных паўнамоцтваў. У адказ 11 верасьня Шарэцкі выступіў са зваротам да беларускага народу:
«Людзі, будзьце пільныя! У рэспубліцы запахла фашызмам!»19 лістапада ў Канстытуцыйны суд былі перададзеныя 73 дэпутацкія подпісы за імпічмэнт Лукашэнку. Але ўначы на 22 лістапада Шарэцкі пад ціскам высокапастаўленай дэлегацыі з Расеі паставіў подпіс пад пагадненьнем, якое сарвала імпічмэнт. 📕 Пра тыя лёсавызначальныя для Беларусі падзеі падрабязна расказаў Сяргей Навумчык у дакумэнтальнай кнізе «Дзевяноста шосты». Пра іншыя гістарычныя падзеі 23 верасьня чытайце на сайце Свабоды.
Як (не) працавала савецкая прававая сістэма
На YouTube-канале Праваабарончага цэнтра «Вясна» выйшаў новы выпуск праекта «Прававыя летапісы» — пра тое, як былі ўладкаваныя суды, пракуратура і іншыя прававыя інстытуты ў СССР і чаму фармальныя гарантыі правоў часта саступалі інтарэсам дзяржавы.
У выпуску расказваюць, як у сталінскі час судовыя працэдуры суседнічалі з пазасудовымі рэпрэсіўнымі органамі — «тройкамі» і «асобымі нарадамі», а таксама пра сфабрыкаваныя палітычныя справы ў БССР, у тым ліку «Саюз вызвалення Беларусі» і рэпрэсіі супраць беларускай інтэлігенцыі.
Асобная ўвага — карнай псіхіятрыі, палітычным працэсам познесавецкага часу і таму, як Канстытуцыя 1977 года суіснавала з практыкамі нагляду КДБ, абмежаваннямі свабоды слова і пераследам іншадумцаў.
▶️ Глядзець выпуск: https://youtu.be/w6YZjZj1A8w?si=JBSf-jz4PYihvcnl
Repost from Беларускае Радыё Рацыя
📌 25 верасня ў Вільні адбудзецца канферэнцыя «Культурная спадчына Алаізы Пашкевіч-Цёткі — прастора літоўска-беларускага дыялогу».
🔻 Яна пройдзе ў Музеі Марыі і Юргіса Шлапялісаў.
🔻 Удзельнікі канферэнцыі абмяркуюць ролю Цёткі ў беларускім і літоўскім нацыянальным адраджэнні, яе літаратурную і грамадскую дзейнасць, а таксама значэнне творчасці пісьменніцы для сучаснай беларускай культуры. Канферэнцыя будзе весціся на беларускай і літоўскай мовах.
https://racyja.com/by/kultura/u-vilni-projdze-kanferencyja-prysvecanaja-spadcyne-cetki/
Repost from Еўрарадыё | Еврорадио
Кастусь Каліноўскі — наш супергерой. Якім атрымаўся першы савецкі фільм пра яго? Расказвае кінакрытык Тарас Тарналіцкі.
Рэвалюцыянер Кастусь Каліноўскі ў нямым фільме рэжысёра Уладзіміра Гардзіна становіцца не проста гістарычнай асобай, а сімвалам народа. Ён гаворыць ад імя сялян, заклікае да свабоды і звяртаецца менавіта да Беларусі. Яго фінальны зварот “Чуеш, Беларусь!” нагадвае дэвіз “Жыве Беларусь!”, актуальны і сёння.
Пра зняты ў 1928 годзе першы савецкі фільм пра Кастуся Каліноўскага расказвае кінакрытык Тарас Тарналіцкі — вядоўца "Нашага кіно" на Belarus Tomorrow: https://youtu.be/YEBCpfC4RHY
Repost from Годная гісторыя
Ужо сёння! Восеньскае раўнадзенства ў беларускім традыцыйным календары
Адкрытая лекцыя Алены Ляшкевіч – 22 верасня а 20:00 па Мінску на YouTube-канале Годна.
Пагаворым пра святы і традыцыі, якія адзначаліся блізка да восеньскага раўнадзенства, і сімволіку замыкання Зямлі на зіму.
Гэтая адкрытая лекцыя стане ўводзінамі да новага аўтарскага курса Алены Ляшкевіч пра беларускі традыцыйны каляндар.
«Там, дзе мяне няма»: у Вільні прэзентуюць кнігу ўспамінаў Галіны Войцік
25 верасня ў Віленскім беларускім музеі імя Івана Луцкевіча адбудзецца прэзентацыя кнігі Галіны Войцік «Там, дзе мяне няма».
Галіна Войцік (1927–2007) — беларуская дзяячка і публіцыстка, вучаніца Віленскай беларускай гімназіі, германістка, перакладчыца і аўтарка шматлікіх успамінаў пра віленскіх беларусаў. Яе кніга — пра Вільню і яе людзей, сямейныя і гарадскія традыцыі. Раней гэтыя ўспаміны друкаваліся ў газетах, а цяпер упершыню сабраныя пад адной вокладкай.
Кнігай «Там, дзе мяне няма» выдавецтва Skaryna Press адкрывае «Віленскую серыю». У ёй таксама рыхтуюцца творы Францішка Умястоўскага, Макара Краўцова, Уладзіслава Паўлюкоўскага, Янкі Багдановіча, Алены Цэпрынскай ды іншых аўтараў, чый лёс звязаны з Вільняй.
Фрагмент успамінаў Галіны Войцік можна прачытаць на сайце Skaryna Press
📅 25 верасня, 18:00
📍 Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча, Віленская, 20
Руіны Беларусі — выявы разбуранага мінулага
Чаму на старых сямейных фотаздымках беларусы так часта пазіруюць на фоне разбураных замкаў, касцёлаў, сядзібаў і іншых помнікаў? І што гэтыя здымкі могуць расказаць пра стаўленне беларусаў да ўласнай гісторыі і памяці?
Праект VEHA «Руіны Беларусі» збірае такія фотаздымкі з прыватных архіваў. У кнігу ўвайшлі выявы з розных рэгіёнаў краіны — ад Навагрудскага і Крэўскага замкаў да разбураных святыняў Магілёва, Віцебска і іншых мясцін. Гэта не проста фотакніга, але і даследаванне таго, як войны, савецкая палітыка, змена межаў і сучасныя працэсы трансфармавалі культурны ландшафт Беларусі.
У інтэрв’ю дekoder куратарка VEHA Леся Пчолка расказвае, як ствараўся праект, чаму тэма руін звязаная не толькі з архітэктурай, але і з перарванай гістарычнай памяццю, і чаму сувязь беларусаў з канкрэтнымі месцамі становіцца ўсё больш крохкай.
📖 Чытаць інтэрв’ю і глядзець падборку архіўных фотаздымкаў
Чаму беларускія сімвалы падзяляюць грамадства і што рабіць з імі пасля Лукашэнкі?
Бел-чырвона-белы сцяг і Пагоня, чырвона-зялёны сцяг і дзяржаўны герб — за апошнія дзесяцігоддзі беларускія сімвалы сталі не толькі знакамі дзяржаўнай і нацыянальнай ідэнтычнасці, але і часткай палітычнага супрацьстаяння.
Чаму так адбылося? Наколькі гістарычна абгрунтаваныя аргументы супраць БЧБ-сцяга і Пагоні? Што змяніў 2020 год у стаўленні беларусаў да нацыянальнай сімволікі? Ці павінны гістарычныя сімвалы аўтаматычна вярнуцца пасля дэмакратычных перамен — і што тады рабіць з чырвона-зялёным сцягам і гербам?
Пра гэта — вялікая размова з Паўлам Баркоўскім, філосафам, прадстаўніком па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і сябрам Беларускага інстытута публічнай гісторыі.
Інтэрв’ю было падрыхтавана для «Белсату» і апублікавана там у скарочаным выглядзе. Цяпер публікуем поўную версію размовы — без скарачэнняў.
👉 Чытаць інтэрв’ю цалкам
«Падарожжы з Жыгамонтам»: новы выпуск пра вёску ў Гродзенскай вобласці
Гісторыя вёскі Болтуп, што ў Ашмянскім раёне, звязана з прафесарам Віленскага ўніверсітэту Анджэем Снядэцкім і яго дачкой Людвікай. Яна была першым каханнем паэта Юльюша Славацкага. Ён часта наведваў Болтуп, але дзяўчына не адказала яму ўзаемнасцю.
Пазней Людвіка апынулася ў Стамбуле, дзе выйшла замуж за Міхала Чайкоўскага.
Славуты паэт Адам Міцкевіч памёр у іх доме — на руках у Міхала і Людвікі.
▶️ https://youtu.be/w7e-vm17JuU
Repost from Беларускае Радыё Рацыя
🇱🇹 «Жывыя Росы» ў Музеі Вільні
🔻 Экспазіцыя прапануе шматэтнічны погляд на гісторыю некропаля, у якім точыцца памяць літоўцаў, палякаў і беларусаў.
Больш на сайце:
https://racyja.com/by/kultura/zyvyja-rosy-u-muzei-vilni/
Repost from Радыё Свабода — Беларусь
Школе ў Наваградку прысвоілі імя Язэпа Драздовіча
Каб атрымаць згоду на прысваеньне імя, давялося шукаць сваякоў мастака. Драздовіч ня меў дзяцей, таму знайсьці ягоных родных было няпроста. Урэшце супрацоўнікі музэю імя Драздовіча ў Шаркаўшчынскім раёне дапамаглі адшукаць далёкага сваяка, які даў згоду.
https://smarturl.click/5oLobO
Repost from Новы Час
«Надсанаведа» можа стаць новым кірункам у гуманістыцы
У Лёндане на сымпозіюме да 100-годзьдзя з дня нараджэньня айца Аляксандра Надсана загаварылі пра надсанаведу — магчымы міждысцыплінарны кірунак, які будзе дасьледаваць яго постаць, спадчыну і інтэлектуальную дзейнасьць.
Што стаіць за гэтай ідэяй і чаму гаворка ідзе ня толькі пра Надсана, але і пра беларускую мову, рэлігію, ідэнтычнасьць ды эміграцыю — чытайце тут.
Без VPN
Беларуская прысутнасць на Грунвальдскім полі стане больш заўважнай
Святлана Ціханоўская і дырэктар Музея бітвы пад Грунвальдам Шымон Дрэй дамовіліся пра доўгатэрміновае супрацоўніцтва. Сярод запланаванага — беларуская версія аўдыягіда музея і ўдзел прадстаўнікоў беларускай супольнасці ў міжнародных мерапрыемствах разам з партнёрамі з Польшчы, Літвы і Украіны.
Таксама абмяркоўваецца стварэнне на Грунвальдскім полі памятнага знака ваярам з земляў сучаснай Беларусі і ўсталяванне флагштока з бел-чырвона-белым сцягам. Да гадавіны бітвы ў ліпені 2027 года плануецца пашырыць удзел беларусаў і беларускіх гістарычных рэканструктараў у Грунвальдскіх урачыстасцях.
У сустрэчы ўдзельнічаў таксама Юрый Меляшкевіч — ініцыятар кампаніі за ўсталяванне бел-чырвона-белага сцяга на Грунвальдскім полі.
У «Берасці» ўшанавалі памяць археолага Пятра Лысенкі
У Археалагічным музеі «Берасце» адкрылі памятную дошку Пятру Лысенку — археолагу, даследаванні якога дазволілі вызначыць месцазнаходжанне старажытнага Берасця. Падзею прымеркавалі да 95-годдзя з дня нараджэння навукоўца.
Менавіта пад кіраўніцтвам Лысенкі ў 1969–1981 гадах тут праводзіліся маштабныя раскопкі. Археолагі выявілі больш за 220 драўляных пабудоў XI–XIII стагоддзяў, вулічныя маставыя, частаколы і тысячы прадметаў матэрыяльнай культуры. У 1982 годзе на месцы раскопак адкрыўся музей «Берасце».
Адначасова ў музеі адкрылася выстава «Першаадкрывальнік», прысвечаная жыццю і экспедыцыям Пятра Лысенкі. Сярод экспанатаў — фотаздымкі, дакументы, асабістыя рэчы археолага, яго матацыкл, а таксама ўнікальныя археалагічныя знаходкі.
📅 Выстава будзе працаваць да 1 кастрычніка.
