Naračanščyna | Нарачанскі край
Open in Telegram
Naračanščyna — краязнаўчы канал пра Мядзельскі раён. Тут вас чакаюць цікавыя факты, сустрэчы з велічнай прыродай і вандроўкі па знакамітаму Нарачанскаму краю! Мультыспасылка: https://taplink.cc/naracanscyna Сувязь/рэклама: @Narachanski_bot
Show more1 652
Subscribers
+124 hours
-17 days
+2930 days
Posts Archive
+5
6 цытат Максіма Танка — беларускага паэта, перакладчыка, грамадскага дзеяча.
Нарачанскія рыбакі. Кадры ўнікальнай хронікі 1933 года
У 1933 годзе на Нарачы была запісаная каштоўная хроніка працягласцю ў 7 хвілін. Дзякуючы ёй мы можам пабачыць, што меў на ўвазе Максім Танк, калі пісаў:
Як навальніцаю, хмараю шэрай Лодкі плывуць рыбакоў. Бурна шуміць нарачанскі ўвесь бераг Гулам людскіх галасоў.Цалкам хроніку можна паглядзець па спасылцы: RepozytoriumFN У якасці фонавай музыкі мы выкарысталі песню «Зорка Венера» ў выкананні Хора Беларускага радыё і тэлебачання. Музыка Сымона Рак-Міхайлоўскага, словы Максіма Багдановіча.
+4
Гісторыя сядзібы ў вёсцы Палессе каля Будслава
Нягледзячы на пажар падчас вайны, частка сядзібы ацалела і выкарыстоўваецца ў наш час. Захаваўся таксама сядзібны парк.
+9
Хроніка Мядзела. 1930-я гады
Мы прагледзелі тысячы згадак Мядзела ў міжваеннай прэсе і абралі самыя важныя і цікавыя падзеі ў жыцці мястэчка ў перыяд з 1930 па 1939 год.
Як выглядаў Мядзел у вачах турыстаў? Якія падзеі адбываліся ў мястэчку? Якія праявы беларускай грамадскай і культурнай актыўнасці былі ў Мядзеле ў той перыяд? Каб даведацца — гартайце ілюстрацыі.
Чытайце таксама:
Хроніка Мядзела. 1920-я гады.
+3
Турбазы на возеры Нарач у 1930-я
У міжваенны час вакол возера Нарач, якое тады празвалі Віленскім морам, актыўна развіваўся турызм. Пачыналі сваю працу і берагавыя турбазы, якіх на Нарачы было тры. Сёння мы раскажам пра кожную з іх.
+5
6 фотапараўнанняў раней-і-цяпер, якія паказваюць, як з часам змянілася Мядзельшчына
• Паруснікі на возеры Нарач
• Карчма ў Свіры
• Сваткаўская царква
• Касцёл у Будславе
• Возера Мястра
• Касцёл у Засвіры
+4
Вынікі археалагічных даследаванняў Будслаўскага касцёла
28-30 красавіка 2026 года ў Нясвіжы адбылася міжнародная навукова-практычная канферэнцыя. Там былі прадстаўленыя вынікі археалагічных даследаванняў на тэрыторыі Беларусі ў 2025 годзе. Сярод іншых даследчыкаў, на канферэнцыі выступіў археолаг Андрэй Мяцельскі, які прадставіў вынікі раскопак старога Будслаўскага касцёла, які існаваў з 1643 года да сярэдзіны XVlll стагоддзя.
+5
Шматканфесійнае мястэчка Свір
Ігнат Дварчанін у газеце "Наша Ніва" (№1, 1920 год) пісаў пра Свір наступнае:
Цікава, што тут кожная рэлігія мае свой раён. Жыды насяляюць галоўную вуліцу, якая, па праўдзе сказаць, і складае з сябе ўсё мястэчка. На бакавых вуліцах беларусы-каталікі, а вось праваслаўных няшмат: яны жывуць на Віленскай вуліцы. Стараверы зусім асобна пры возеры. Гэта мусіць тлумачыцца іхнімі заняткамі. Жыды-гандляры — бліжэй да цэнтру; беларусы — да палёў, а стараверы — да рыбы.
Цяпер, як гэта ведама, тут адчынялася Беларуская гімназія, забароненая з прыходам да мястэчка польскіх войск. Доўгая вуліца, дзве рынкавыя плошчы, па адной на кожным канцы, і некалькі маленькіх вулачак — тое, з чаго ў ХХ стагоддзі складаўся Свір. У мястэчку былі драўляныя і мураваныя дамы, крытыя дранкай, бляхай або саломай. Насельніцтва мястэчка ў 1930-я налічвала амаль 2 тысячы чалавек. Свір патанаў у зеляніне, тут без канца раслі разнастайныя фруктовыя дрэвы: яблыні, грушы, слівы, вішні і кусты чарніцы.
+7
Руіны царквы ў Маставіках
Храм Святой Троіцы ў Маставіках быў пабудаваны ў рэтраспектыўна-рускім стылі ў другой палове ХІХ стагоддзя. Апошнія дзясяткі гадоў храм стаяў закінуты. Вада размывала чырвоную цэглу, а калісьці белыя сцены сталі рудымі. Унутры храма цяпер растуць дрэўцы.
За руінамі царквы знаходзяцца пяць пахаванняў святароў і каменны крыж, які некалі быў надмагіллем.
Насельніцтва вёскі Маставікі на 2020 год — 7 чалавек.
+7
Руіны царквы ў Маставіках
Храм Святой Троіцы ў Маставіках быў пабудаваны ў другой палове ХІХ стагоддзя. Царква з чырвонай цэглы ў рэтраспектыўна-рускім стылі заставалася дзеючай да Другой сусветнай вайны, падчас якой храм быў зруйнаваны, а ў вёсцы гітлераўцамі былі спалены 33 двары і забіты адзін жыхар. Пасля вайны святыня і вёска былі адбудаваны наноў.
Аднак падчас хрушчоўскай антырэлігійнай кампаніі, сумны лёс напаткаў і гэтую царкву, яе зачынілі і часткова разбурылі ў 1964 годзе. За руінамі Свята-Траецкага храма маецца пяць пахаванняў святароў і каменны крыж, які служыў раней надмагіллем. За ўсім гэтым прыглядае настаяцель суседняга Свята-Мікольскага храма з вёскі Старыя Габы.
+4
Якую рыбу тысячу гадоў таму лавілі ў Нарачы жыхары Мікольцаў?
Дзякуючы працы археолагаў, мы можам даведацца надзвычай цікавыя дэталі жыцця нашых далёкіх продкаў.
Сёння мы раскажам, якія рыбы складалі асноўную частку рацыёну жыхароў селішча Мікольцы ў 7-9 стагоддзях, і якімі рыбалоўнымі прыладамі яны карысталіся.
Рэдкая з'ява ў Заходняй Беларусі: падзенне габрэйскага гандлю ў Канстанцінава
У 1930-я гады мінулага стагоддзя Канстанцінава, згодна з газетай Wieczorna Gazeta Wileńska (3 sierpnia 1938), перажывала асаблівы эканамічны зрух: новая дарога і вузкакалейка да курортнага воз. Нарач прыцягнулі сюды паток турыстаў: аўтобусы, цягнікі, ровары, аўтамабілі. Вёска стала важным транзітным пунктам, а значыць, ажывіўся і гандаль.
Цікавым з'яўляецца тое, што «хрысціянскі гандаль расце, а габрэйскі — скарачаецца», што даволі нетыпічна для большасці вёсак ды мястэчкаў. У вёсцы засталося толькі пяць габрэйскіх сем'яў, тры з якіх, як сцвярджаецца, ужо хутка ад’едуць. Але праблема была ў тым, што Канстанцінава, якое так імкнецца стаць гандлёвай кропкай, не можа дабіцца ад уладаў дазволу на правядзенне ўласнага кірмашу. Заяўкі падаюцца, абяцанні атрымліваюцца, але справа не ідзе. Жыхары па-ранейшаму былі змушаныя ездзіць на кірмаш у суседні Свір.
На фота: касцёл у в. Канстанцікава, каля 1900 г.
+1
Вясна ў вёсцы Восава, Мядзельскі раён
Назва вёскі паходзіць ад асновы вось, аса — так у старабеларускай мове называлі асіну.
У 1970 годзе каля будынка восаўскай школы быў усталяваны абеліск на ўшанаванне памяці 49 жыхароў Восава і суседніх вёсак, якія загінулі ў час вайны.
+1
«Сваякоў ганак...»
Малюнак Язэпа Драздовіча, 1926
6 мая 1926 года, роўна 100 гадоў таму, ня стала Казіміра Сваяка. Жыццё 36-гадовага паэта, публіцыста і святара забралі сухоты.
На пярэднім плане малюнка — драўляны ганак Засвірскай плябаніі, на прыступках якога, па словах Язэпа Драздовіча, любіў сядзець паэт Казімір Сваяк, «ціха напяваючы любімыя мелодыі, абдумваючы і дапісваючы пад натхненнем свае вершы...»
На малюнку няма самога Казіміра Сваяка. Мастак зрабіў гэты малюнак у памяць пра сябра, да якога любіў завітваць. Язэп Драздовіч з'яўляўся у Засвіры неспадзявана, і заўсёды радасна быў вітаны Казімірам Сваяком. Яны вялі разам доўгія гутаркі, найчасцей на тэмы беларускага мастацтва, літаратуры, гісторыі і актуальных пытанняў беларускага адраджэнскага руху.
+6
Маляўнічы Качаргоўскі паўвостраў і вёска Качаргі
На ўзьбярэжжы возера Мястра раскінулася прыгожая вёсачка з назвай Качаргі. Запрашаем прайсціся разам з намі па гэтым маляўнічым кутку Нарачанскага краю.
Адзначым, што існуе блытаніна з назвай гэтай вёскі на беларускай мове — часам ужываецца назва Качэргі. Аднак, правільная і афіцыйная назва вёскі — Качаргі‘. Прыметнік — качаргоўскі (у народнай гаворцы яшчэ ўжываецца качарэські).
Новая знаходка — фота возера Мястра!
Нядзеля, 19 чэрвеня 1932 года. Сонечны летні дзень. Ад лодачнай станцыі на возеры Мястра адплыў човен. У лодцы — пяць чалавек: сялянскі хлопец на вёслах і дзве па-святочнаму ўбраныя пары. Іх імёны, на жаль, не падпісаныя.
Паглядзім удалячынь — злева там бачныя хаты татарскага завулка ў Старым Мядзеле. Пасярэдзіне бачым сад, старамядзельскі парк, а з-за дрэў вызірае купал касцёла кармелітаў босых XVIII стагоддзя. Справа бачым гаспадарчыя будынкі сядзібы Козел-Паклеўскіх.
На адвароце здымка стаіць пячатка мядзельскага фатографа Андрэя Сідаровіча, таго самага, пра якога Максім Танк пісаў у дзённіку: «Сідаровіч – арыгінал. Любіць прадказваць, што павінна здарыцца ў нас, а потым тлумачыць, чаму не адбылося так, як ён гаварыў». Андрэй Сідаровіч жыў у доме, на месцы якога сёння стаіць будынак рэдакцыі Нарачанскай зары.
Фота было размешчана на аўкцыёне Allegro і мы яго выкупілі дзякуючы нашаму чытачу, краязнаўцу Кастусю Шыталю, які аплаціў палову кошту.
Новая знаходка — фота возера Мястра!
Нядзеля, 19 чэрвеня 1932 года. Сонечны летні дзень. З лодачнай станцыі на возеры Мястра адплыў човен. У лодцы — пяць чалавек: сялянскі хлопец на вёслах і дзве па-святочнаму апранутыя пары. Іх імёны, на жаль, не падпісаныя.
Паглядзім удалячынь — злева там бачныя хаты татарскага завулка ў Старым Мядзеле. Пасярэдзіне бачым сад, старамядзельскі парк, а з-за дрэў вызірае купал касцёла кармелітаў босых XVIII стагоддзя. Справа бачым гаспадарчыя будынкі сядзібы Козел-Паклеўскіх.
На адвароце здымка стаіць пячатка мядзельскага фатографа Андрэя Сідаровіча, таго самага, пра якога Максім Танк пісаў у дзённіку: «Сідаровіч – арыгінал. Любіць прадказваць, што павінна здарыцца ў нас, а потым тлумачыць, чаму не адбылося так, як ён гаварыў». Андрэй Сідаровіч жыў у доме, на месцы якога сёння стаіць будынак рэдакцыі Нарачанскай зары.
Мы выкупілі гэта фота з польскага аўкцыёна дзякуючы фінансавай дапамозе нашага чытача, Кастуся Шыталя, які аплаціў палову кошту.
+3
Чаму сотні жыхароў Мядзельшчыны ў 1930-я раптоўна сталі ехаць у Латвію?
Сёння разбіраемся ў прычынах і маштабах такой з’явы, як сезонная эміграцыя беларусаў у Латвію ў міжваенны перыяд. Гартайце слайды, каб даведацца цікавыя факты, а таксама дзяліцеся ў каментарах, ці былі сярод вашых продкаў выхадцы ў Латвію.
Спадарства! Кожны раз да нас далучаецца ўсё больш і больш суполак! І вось нарэшце папка «Кантэнт 3.0».
Дапрацаваны спіс годных паблікаў на самыя розныя тэмы: беларуская мова, мемы, этнаграфія, архітэктура і шмат чаго яшчэ.
Трымаемся разам і падтрымліваем беларускамоўны кантэнт!
https://t.me/addlist/_NklGl78uM8yNWYy
https://t.me/addlist/_NklGl78uM8yNWYy
https://t.me/addlist/_NklGl78uM8yNWYy
Калі будзь нейкі паблік жадае далучыцца да падборкі, з'вяртайцеся да адміністратара праекта "Прышпільныя коміксы": @pryshpilny_bot
+2
Хата Паўліны Мядзёлкі ў Будславе
Пабываць унутры хаты беларускай артысткі і мемуарысткі нам атрымалася дзякуючы гасціннасці пляменніка Паўліны — сына яе стрыечнага брата Часлава.
Гаспадар хаты памятае Паўліну Мядзёлку са свайго дзяцінства: менавіта яна адводзіла яго ў Будслаўскую школу ў першы клас 1 верасня і вучыла чытаць — пра гэта нагадвае старое фота, што вісіць над піянінам.
Любіла саджаць кветкі, гуляць па парку. Любіла прагульвацца па дарозе на Крывічы, да мосціка. Казала, што трэба рухацца, бо гэта карысна.
Available now! Telegram Research 2025 — the year's key insights 
