Naračanščyna | Нарачанскі край
Open in Telegram
Naračanščyna — краязнаўчы канал пра Мядзельскі раён. Тут вас чакаюць цікавыя факты, сустрэчы з велічнай прыродай і вандроўкі па знакамітаму Нарачанскаму краю! Мультыспасылка: https://taplink.cc/naracanscyna Сувязь/рэклама: @Narachanski_bot
Show more1 672
Subscribers
+124 hours
-67 days
-1030 days
Data loading in progress...
Similar Channels
Tags Cloud
No data
Any problems? Please refresh the page or contact our support manager.
Incoming and Outgoing Mentions
---
---
---
---
---
---
Attracting Subscribers
September '26
September '26
+6
in 0 channels
August '26
+56
in 1 channels
Get PRO
July '26
+88
in 1 channels
Get PRO
June '26
+55
in 3 channels
Get PRO
May '26
+102
in 3 channels
Get PRO
April '26
+89
in 3 channels
Get PRO
March '26
+23
in 1 channels
Get PRO
February '26
+22
in 2 channels
Get PRO
January '26
+42
in 2 channels
Get PRO
December '25
+41
in 3 channels
Get PRO
November '25
+90
in 6 channels
Get PRO
October '25
+37
in 1 channels
Get PRO
September '25
+137
in 3 channels
Get PRO
August '25
+51
in 2 channels
Get PRO
July '25
+33
in 2 channels
Get PRO
June '25
+65
in 2 channels
Get PRO
May '25
+44
in 5 channels
Get PRO
April '25
+80
in 2 channels
Get PRO
March '25
+41
in 4 channels
Get PRO
February '25
+49
in 6 channels
Get PRO
January '25
+35
in 1 channels
Get PRO
December '24
+109
in 1 channels
Get PRO
November '24
+135
in 7 channels
Get PRO
October '24
+43
in 3 channels
Get PRO
September '24
+52
in 4 channels
Get PRO
August '24
+166
in 5 channels
Get PRO
July '24
+70
in 6 channels
Get PRO
June '24
+132
in 1 channels
Get PRO
May '24
+145
in 7 channels
Get PRO
April '24
+86
in 4 channels
Get PRO
March '24
+252
in 8 channels
Get PRO
February '24
+24
in 0 channels
Get PRO
January '24
+46
in 6 channels
Get PRO
December '23
+30
in 4 channels
Get PRO
November '23
+13
in 2 channels
Get PRO
October '23
+21
in 0 channels
Get PRO
September '23
+442
in 0 channels
| Date | Subscriber Growth | Mentions | Channels | |
| 04 September | 0 | |||
| 03 September | +4 | |||
| 02 September | +1 | |||
| 01 September | +1 |
Channel Posts
4 верасня 1928 года ў Мядзеле нарадзіўся Яраслаў Звяруга — беларускі гісторык і археолаг. Укладальнік і навуковы рэдактар кнігі "Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Мядзельскага раёна".
Яраслаў Генрыхавіч лічыў, што Мядзельшчыне патрабуюцца спецыяльныя даследаванні па наступных тэмах:
🔸 Тапанімія і, асабліва, мікратапанімія. Гэта — назвы хутароў, засценкаў, лясоў, палёў, балот, ручаеў, крыніц, сцежак, камянёў, дрэў і інш. Зрабіць гэта трэба зараз, пакуль гэтыя назвы яшчэ захоўваюцца ў народнай памяці.
🔸 Рыбалоўства — нават па распаўсюджанню розных сетак і невадаў Нарачанскі край вылучаецца сярод іншых рэгіёнаў Беларусі
🔸 Архітэктурная спадчына, у тым ліку народнае дойлідства. У гэтым напрамку зрабіць трэба многае
🔸 Гістарычнае мінулае такіх мястэчак, як Кабыльнік, Будслаў, Свір, Занарач, Крывічы
🔸 Матэрыяльная культура сярэдневяковай вёскі. Атрымалася так, што аб паселішчы канца І тысячагоддзя н.э., размешчаным паблізу хутара Мікольцы, мы ведаем намнога больш, чым аб сярэдневяковай вёсцы Мікольцы.
| 2 | Возера Нарач у канцы 1960-х
Казка Беларусі
Спіць за барамі
ў калысцы пясчанай
сіняя Нарач —
дзіцё акіяна.
Мірна на тонях,
нібыта лілея,
ветразь рыбацкі
далёка бялее.
3 песняю цягне
арцель падвалокі —
з рыбай трапечуць
ў сецях аблокі.
Пеніцца Нарач,
рыбацкае мора.
3 берага - варта
стагодняга бору.
3 чоўнаў —
багацця глыбіннага глыбы — бліскаюць срэбрам
і золатам рыбы.
Анатоль Вялюгін
Фотаздымкі з фотаальбому «Нарач» 1970 года. Выдавецтва «Беларусь». | 497 |
| 3 | Блакітныя азёры (Балдуцкія азёры) — група азёр на тэрыторыі Мядзельскага і Пастаўскага раёнаў. Кожнае з Балдуцкіх азёр па-свойму прыгожае і непаўторнае. Яны вылучаюцца сваім хараством і чысцінёй, а іх наваколле — маляўнічымі лясамі і адметным для Беларусі ўзгорыстым рэльефам. | 915 |
| 4 | Свір. Від з гары Баторыя 90 гадоў таму і ў сучаснасці. | 911 |
| 5 | Як сябе упрыгожвалі крывічанкі на Мядзельшчыне тысячу гадоў таму
У мінулым допісе мы расказалі пра курганны могільнік Наўры. А сёння мы пакажам, як выглядалі старажытныя крывічанкі, якія былі там пахаваныя.
Такія археалагічныя знаходкі могуць дапамагаць ствараць больш дакладныя рэканструкцыі мінулага ў фільмах, мультфільмах, коміксах, гістарычных рэканструкцыях і камп’ютарных гульнях.
Раім таксама паглядзець лекцыю на гэту тэму: "Мода і стыль" крывічанак. | 1 006 |
| 6 | Курганны могільнік Наўры — унікальны археалагічны помнік, які размяшчаецца каля берага возера Наўры.
Расказваем, як гэты курганны могільнік звязаны з паэтам Максімам Танкам, і як у 1934 годзе там праходзілі археалагічныя раскопкі ва ўмовах бязлітаснай спёкі. | 1 053 |
| 7 | Першым дзіцячым успамінам Васіля Шаранговіча, ураджэнца вёскі Качаны, быў нямецкі самалёт, які страляў у яго бок
«Для кожнага чалавека дзяцінства пачынаецца з таго моманту, што адкладваецца ў душы, як першы ўспамін. Маё маленства прыпала на ваенныя гады, і памяць захавала тое незвычайнае, дзіўнае для дзіцячага розуму, што пакідае за сабою вайна.»
Успаміны з аўтабіяграфіі Васіля Шаранговіча «Ген жыцця». | 1 011 |
| 8 | Лісткі календара. Максім Танк.pdf | 1 132 |
| 9 | Лісткі календара
«Лісткі календара» — кніга Максіма Танка, якая складаецца з дзённікавых запісаў паэта 1935-1939 гадоў. Гэта цудоўны літаратурны твор, які дазваляе глыбей пазнаёміцца з Максімам Танкам, зразумець яго светаўспрыманне, думкі і погляды.
Для зручнасці мы стварылі інтэрактыўную карту, на якой вы можаце паглядзець, якія мясціны сустракаюцца на старонках «Лісткоў календара».
Поўны тэкст кнігі вы зможаце знайсці ў файле, які прыкрэплены ніжэй. | 1 053 |
| 10 | Што можна паглядзець і чым можна заняцца на паўвостраве Наносы возера Нарач? | 1 135 |
| 11 | Наносы — рыбацкая вёска на паўвостраве возера Нарач
Гэта той самы паўвостраў, які выцінаецца ўглыб Нарачы на некалькі кіламетраў. Града паўвострава утварылася 17 тысяч гадоў назад у шчыліне ледавіка ў выніку адкладання пяску, жвіру і валуноў.
У 1935—1936 гадах вяскоўцы бралі актыўны ўдзел у Нарачанскім выступленні рыбакоў.
Сёння ў вёсцы дзейнічае вядомы этнакультурны комплекс "Наносы-Наваселле", пра які мы раскажам у наступным допісе. | 1 126 |
| 12 | No text... | 2 |
| 13 | ❌Але вось і мястэчка Старое Мядзела. Маляўніча раскінуліся на ўзгорку хаты і сьвятыні, парэзаныя вузкімі вулачкамі. У агародах і садох стагоднія дубы і ліпы ўглядаюцца ў неба буйнымі вяршынамі. Над самым возерам стаіць татарская мячэць. Ня шмат тут асталося татараў, ды й тыя мову і звычаі перанялі ад мяйсцовых беларусоў. Аглядаем іслямскую сьвятыню. Скромны дзеравяны будынак, усланы ўнутры дыванамі, утрыманы старанна і чыста. Для жанчын асобнае мейсца, аддзеленае дзеравянымі кратамі. На сьценах некалькі татарскіх абразоў і арабскіх надпісаў. Стары, даўгабароды мула (вясковы рымар) уваходзячы скідае боты.
Чытае нарасьпеў выняткі з Корану. Сумная ор'ентальная мэлёдыя разьлягаецца ў шэрых сьценах нібы плач за страчанай бацькаўшчынай, нібы рэха далёкай мінуўшчыны... Пасьля пабеларуску паясьняе прачытанае. | 1 |
| 14 | 15 ліпеня 1900 года ў вёсцы Агароднікі нарадзіўся выбітны беларускі паэт Уладзімір Дубоўка. Гэты чалавек ні ў якім самым цяжкім становішчы не вешаў носа, заўсёды знаходзіў выйсце, не губляў бадзёрасць і аптымізм. | 859 |
| 15 | svir_i_svirski_kasciol.pdf | 1 192 |
| 16 | Мы выкупілі і адсканавалі брашуру "Свір і Свірскі касцёл" 1930 года выдання
Аўтар гэтай брашуры — пробашч Ежы Жамейц, які служыў у Свіры з 1928 года па 1931 год. Грошы, атрыманыя з продажу такіх брашур, калісьці дапамаглі парафіі дазбіраць 16 тысяч злотых на новы арган у касцёл.
За дапамогу ў набыцці брашуры дзякуем краязнаўцу Кастусю Шыталю.
Ніжэй публікуем файл з усімі старонкамі гэтай брашуры. | 1 200 |
| 17 | Касцёл Святога Андрэя Апостала ў Кабыльніку (аг. Нарач) летам 1982 года. Фота: Віктар Сакірка.
Гэты касцёл ў неагатычным стылі быў пабудаваны ў 1901 годзе на месцы старога, драўлянага храма, аб якім у нашыя часы нагадвае толькi званіца. Чырвоную цэглу для касцёла прывозілі з Паставаў, лес дзеля будоўлі даў пан Скірмунт з Шэметава. | 955 |
| 18 | Учора адбыўся Будслаўскі фэст — урачыстасць у гонар шанавання абраза Маці Божай Будслаўскай. У мястэчку Будслаў сабраліся тысячы людзей з розных куткоў краіны і з замежжа. | 1 030 |
| 19 | Моўная сітуацыя на Віленшчыне на пачатку XX стагоддзя па літоўскаму мовазнаўцу Алаізу Відугірысу. Ружовым - беларускамоўныя зоны, зялёным - літоўскамоўныя, жоўтым - польскамоўныя. Як можна заўважыць, Мядзельшчына – цалкам ружовая.
У апісанні Мядзельскай воласці, якое зрабіў у 2-ой палове ХІХ ст. настаўнік Мядзельскага народнага вучылішча святар Г. Бывальневіч: "Наречие въ М. Мядіолахъ и во всей Мядiольской волости бълорусское" | 945 |
| 20 | Моўная сітуацыя на Віленшчыне на пачатку XX стагоддзя па літоўскаму мовазнаўцу Алаізу Відугірысу. Ружовым - беларускамоўныя зоны, зялёным - літоўскамоўныя, жоўтым - польскамоўныя. Як можна заўважыць, Мядзельшчына – цалкам ружовая.
У 2-ой палове ХІХ ст. настаўнік Мядзельскага народнага вучылішча святар Г. Бывальневіч зрабіў апісанне Мядзельскай воласці наконт моўнай сітуацыі:
"Наречие въ М. Мядіолахъ и во всей Мядiольской волости бълорусское" | 2 |
