Naračanščyna | Нарачанскі край
Ir al canal en Telegram
Naračanščyna — краязнаўчы канал пра Мядзельскі раён. Тут вас чакаюць цікавыя факты, сустрэчы з велічнай прыродай і вандроўкі па знакамітаму Нарачанскаму краю! Мультыспасылка: https://taplink.cc/naracanscyna Сувязь/рэклама: @Narachanski_bot
Mostrar más1 674
Suscriptores
-424 horas
-57 días
-1030 días
Archivo de publicaciones
+9
Возера Нарач у канцы 1960-х
Казка Беларусі Спіць за барамі ў калысцы пясчанай сіняя Нарач — дзіцё акіяна. Мірна на тонях, нібыта лілея, ветразь рыбацкі далёка бялее. 3 песняю цягне арцель падвалокі — з рыбай трапечуць ў сецях аблокі. Пеніцца Нарач, рыбацкае мора. 3 берага - варта стагодняга бору. 3 чоўнаў — багацця глыбіннага глыбы — бліскаюць срэбрам і золатам рыбы. Анатоль ВялюгінФотаздымкі з фотаальбому «Нарач» 1970 года. Выдавецтва «Беларусь».
Блакітныя азёры (Балдуцкія азёры) — група азёр на тэрыторыі Мядзельскага і Пастаўскага раёнаў. Кожнае з Балдуцкіх азёр па-свойму прыгожае і непаўторнае. Яны вылучаюцца сваім хараством і чысцінёй, а іх наваколле — маляўнічымі лясамі і адметным для Беларусі ўзгорыстым рэльефам.
+4
Як сябе упрыгожвалі крывічанкі на Мядзельшчыне тысячу гадоў таму
У мінулым допісе мы расказалі пра курганны могільнік Наўры. А сёння мы пакажам, як выглядалі старажытныя крывічанкі, якія былі там пахаваныя.
Такія археалагічныя знаходкі могуць дапамагаць ствараць больш дакладныя рэканструкцыі мінулага ў фільмах, мультфільмах, коміксах, гістарычных рэканструкцыях і камп’ютарных гульнях.
Раім таксама паглядзець лекцыю на гэту тэму: "Мода і стыль" крывічанак.
+6
Курганны могільнік Наўры — унікальны археалагічны помнік, які размяшчаецца каля берага возера Наўры.
Расказваем, як гэты курганны могільнік звязаны з паэтам Максімам Танкам, і як у 1934 годзе там праходзілі археалагічныя раскопкі ва ўмовах бязлітаснай спёкі.
+3
Першым дзіцячым успамінам Васіля Шаранговіча, ураджэнца вёскі Качаны, быў нямецкі самалёт, які страляў у яго бок
«Для кожнага чалавека дзяцінства пачынаецца з таго моманту, што адкладваецца ў душы, як першы ўспамін. Маё маленства прыпала на ваенныя гады, і памяць захавала тое незвычайнае, дзіўнае для дзіцячага розуму, што пакідае за сабою вайна.»
Успаміны з аўтабіяграфіі Васіля Шаранговіча «Ген жыцця».
+5
Лісткі календара
«Лісткі календара» — кніга Максіма Танка, якая складаецца з дзённікавых запісаў паэта 1935-1939 гадоў. Гэта цудоўны літаратурны твор, які дазваляе глыбей пазнаёміцца з Максімам Танкам, зразумець яго светаўспрыманне, думкі і погляды.
Для зручнасці мы стварылі інтэрактыўную карту, на якой вы можаце паглядзець, якія мясціны сустракаюцца на старонках «Лісткоў календара».
Поўны тэкст кнігі вы зможаце знайсці ў файле, які прыкрэплены ніжэй.
+7
Што можна паглядзець і чым можна заняцца на паўвостраве Наносы возера Нарач?
+4
Наносы — рыбацкая вёска на паўвостраве возера Нарач
Гэта той самы паўвостраў, які выцінаецца ўглыб Нарачы на некалькі кіламетраў. Града паўвострава утварылася 17 тысяч гадоў назад у шчыліне ледавіка ў выніку адкладання пяску, жвіру і валуноў.
У 1935—1936 гадах вяскоўцы бралі актыўны ўдзел у Нарачанскім выступленні рыбакоў.
Сёння ў вёсцы дзейнічае вядомы этнакультурны комплекс "Наносы-Наваселле", пра які мы раскажам у наступным допісе.
+2
❌Але вось і мястэчка Старое Мядзела. Маляўніча раскінуліся на ўзгорку хаты і сьвятыні, парэзаныя вузкімі вулачкамі. У агародах і садох стагоднія дубы і ліпы ўглядаюцца ў неба буйнымі вяршынамі. Над самым возерам стаіць татарская мячэць. Ня шмат тут асталося татараў, ды й тыя мову і звычаі перанялі ад мяйсцовых беларусоў. Аглядаем іслямскую сьвятыню. Скромны дзеравяны будынак, усланы ўнутры дыванамі, утрыманы старанна і чыста. Для жанчын асобнае мейсца, аддзеленае дзеравянымі кратамі. На сьценах некалькі татарскіх абразоў і арабскіх надпісаў. Стары, даўгабароды мула (вясковы рымар) уваходзячы скідае боты.
Чытае нарасьпеў выняткі з Корану. Сумная ор'ентальная мэлёдыя разьлягаецца ў шэрых сьценах нібы плач за страчанай бацькаўшчынай, нібы рэха далёкай мінуўшчыны... Пасьля пабеларуску паясьняе прачытанае.
15 ліпеня 1900 года ў вёсцы Агароднікі нарадзіўся выбітны беларускі паэт Уладзімір Дубоўка. Гэты чалавек ні ў якім самым цяжкім становішчы не вешаў носа, заўсёды знаходзіў выйсце, не губляў бадзёрасць і аптымізм.
+4
Мы выкупілі і адсканавалі брашуру "Свір і Свірскі касцёл" 1930 года выдання
Аўтар гэтай брашуры — пробашч Ежы Жамейц, які служыў у Свіры з 1928 года па 1931 год. Грошы, атрыманыя з продажу такіх брашур, калісьці дапамаглі парафіі дазбіраць 16 тысяч злотых на новы арган у касцёл.
За дапамогу ў набыцці брашуры дзякуем краязнаўцу Кастусю Шыталю.
Ніжэй публікуем файл з усімі старонкамі гэтай брашуры.
+2
Касцёл Святога Андрэя Апостала ў Кабыльніку (аг. Нарач) летам 1982 года. Фота: Віктар Сакірка.
Гэты касцёл ў неагатычным стылі быў пабудаваны ў 1901 годзе на месцы старога, драўлянага храма, аб якім у нашыя часы нагадвае толькi званіца. Чырвоную цэглу для касцёла прывозілі з Паставаў, лес дзеля будоўлі даў пан Скірмунт з Шэметава.
Учора адбыўся Будслаўскі фэст — урачыстасць у гонар шанавання абраза Маці Божай Будслаўскай. У мястэчку Будслаў сабраліся тысячы людзей з розных куткоў краіны і з замежжа.
Моўная сітуацыя на Віленшчыне на пачатку XX стагоддзя па літоўскаму мовазнаўцу Алаізу Відугірысу. Ружовым - беларускамоўныя зоны, зялёным - літоўскамоўныя, жоўтым - польскамоўныя. Як можна заўважыць, Мядзельшчына – цалкам ружовая.
У апісанні Мядзельскай воласці, якое зрабіў у 2-ой палове ХІХ ст. настаўнік Мядзельскага народнага вучылішча святар Г. Бывальневіч: "Наречие въ М. Мядіолахъ и во всей Мядiольской волости бълорусское"
Моўная сітуацыя на Віленшчыне на пачатку XX стагоддзя па літоўскаму мовазнаўцу Алаізу Відугірысу. Ружовым - беларускамоўныя зоны, зялёным - літоўскамоўныя, жоўтым - польскамоўныя. Як можна заўважыць, Мядзельшчына – цалкам ружовая.
У 2-ой палове ХІХ ст. настаўнік Мядзельскага народнага вучылішча святар Г. Бывальневіч зрабіў апісанне Мядзельскай воласці наконт моўнай сітуацыі:
"Наречие въ М. Мядіолахъ и во всей Мядiольской волости бълорусское"
+7
Згублены фільм "Бура на Нарачы" паводле сцэнарыя Максіма Танка
Расказваем, што вядома пра гісторыю стварэння гэтай карціны і яе сюжэт.
