fa
Feedback
Naračanščyna | Нарачанскі край

Naračanščyna | Нарачанскі край

رفتن به کانال در Telegram

Naračanščyna — краязнаўчы канал пра Мядзельскі раён. Тут вас чакаюць цікавыя факты, сустрэчы з велічнай прыродай і вандроўкі па знакамітаму Нарачанскаму краю! Мультыспасылка: https://taplink.cc/naracanscyna Сувязь/рэклама: @Narachanski_bot

نمایش بیشتر
1 666
مشترکین
-324 ساعت
+27 روز
+1430 روز
آرشیو پست ها
+7
Учора адбыўся Будслаўскі фэст — урачыстасць у гонар шанавання абраза Маці Божай Будслаўскай. У мястэчку Будслаў сабраліся тысячы людзей з розных куткоў краіны і з замежжа.

Моўная сітуацыя на Віленшчыне на пачатку XX стагоддзя па літоўскаму мовазнаўцу Алаізу Відугірысу. Ружовым - беларускамоўныя з
Моўная сітуацыя на Віленшчыне на пачатку XX стагоддзя па літоўскаму мовазнаўцу Алаізу Відугірысу. Ружовым - беларускамоўныя зоны, зялёным - літоўскамоўныя, жоўтым - польскамоўныя. Як можна заўважыць, Мядзельшчына – цалкам ружовая. У апісанні Мядзельскай воласці, якое зрабіў у 2-ой палове ХІХ ст. настаўнік Мядзельскага народнага вучылішча святар Г. Бывальневіч: "Наречие въ М. Мядіолахъ и во всей Мядiольской волости бълорусское"

Моўная сітуацыя на Віленшчыне на пачатку XX стагоддзя па літоўскаму мовазнаўцу Алаізу Відугірысу. Ружовым - беларускамоўныя з
Моўная сітуацыя на Віленшчыне на пачатку XX стагоддзя па літоўскаму мовазнаўцу Алаізу Відугірысу. Ружовым - беларускамоўныя зоны, зялёным - літоўскамоўныя, жоўтым - польскамоўныя. Як можна заўважыць, Мядзельшчына – цалкам ружовая. У 2-ой палове ХІХ ст. настаўнік Мядзельскага народнага вучылішча святар Г. Бывальневіч зрабіў апісанне Мядзельскай воласці наконт моўнай сітуацыі:
"Наречие въ М. Мядіолахъ и во всей Мядiольской волости бълорусское"

Згублены фільм "Бура на Нарачы" паводле сцэнарыя Максіма Танка Расказваем, што вядома пра гісторыю стварэння гэтай карціны і
+7
Згублены фільм "Бура на Нарачы" паводле сцэнарыя Максіма Танка Расказваем, што вядома пра гісторыю стварэння гэтай карціны і яе сюжэт.

❌Артыкул І. Чалееўскага пра вяселле ў вёсцы Чалеі ў газеце "Наша Ніва", №22, 1913 год. У артыкуле аўтар таксама зрабіў крытыч
+1
❌Артыкул І. Чалееўскага пра вяселле ў вёсцы Чалеі ў газеце "Наша Ніва", №22, 1913 год. У артыкуле аўтар таксама зрабіў крытычны агляд жыцця беларускай вёскі ў першай палове XX стагоддзя, дзе выяўлены шмат праблем: ад адтоку людзей у Амерыку на заробкі да адсутнасці беларускай мовы ў школах і царкве.

+4
Ці памятаеце рыбака з хронікі 1933 года? Яго родзічы пабачылі наш допіс і пазналі на кадрах свайго продка!

Гісторыя Будслаўскага фэсту — цудоўнай традыцыі, якая збірае ў Будславе тысячы людзей кожны год. Сёлета фэст будзе праводзіцц
+5
Гісторыя Будслаўскага фэсту — цудоўнай традыцыі, якая збірае ў Будславе тысячы людзей кожны год. Сёлета фэст будзе праводзіцца 3 і 4 ліпеня — паспейце далучыцца!

Троіцкая царква ў Княгініне Паводле архіўных звестак, уніяцкая царква ў Княгініне вядомая з 1713 года. У храме нават захаваўс
+2
Троіцкая царква ў Княгініне Паводле архіўных звестак, уніяцкая царква ў Княгініне вядомая з 1713 года. У храме нават захаваўся звон, адліты ў 1744 годзе. У 1772 царква была пабудаваная зноў на тым жа месцы і таксама першапачаткова з'яўлялася ўніяцкай. У артыкуле Вікіпедыі, прысвечаным гэтай царкве, прыводзяцца ўспаміны Дземідовіча Сяргея Фёдаравіча (нар. у 1923 годзе) з в. Княгінін. Яго бацька 1866 года нараджэння ў свой час расказваў, што асноўная царква была ў Беркаўшчыне (сучасная вёска Зарэчнае). Суседні Княгінінскі храм быў толькі невялікай могілкавай царквой. Пасля таго, як царква ў Беркаўшчыне згарэла, цэнтр прыходу перамясціўся ў Княгінін. У той час Уніяцкая Царква ў Расійскай імперыі была забаронена. Прыхаджане Княгінінскай царквы вырашылі рабіць так: адзін тыдзень там моляцца ўніяты, затым адзін тыдзень моляцца праваслаўныя. У дзяцінстве, якое прыходзілася на міжваенны час, Сяргей Фёдаравіч часта лазіў у царкве на хоры і на званіцу, дзе бачыў шмат уніяцкіх крыжоў і ікон.

У галерэі мастака Васіля Шаранговіча ў Купе (к.п. Нарач) Галерэя была адкрытая ў 2018 годзе. У ёй прадстаўлена 130 работ майс
+8
У галерэі мастака Васіля Шаранговіча ў Купе (к.п. Нарач) Галерэя была адкрытая ў 2018 годзе. У ёй прадстаўлена 130 работ майстра: пейзажы, нацюрморты і партрэты ў тэхніцы акварэлі і графікі. Значную частку экспазіцыі прадстаўляюць ілюстрацыі да твораў Янкі Купалы, Якуба Коласа, Адама Міцкевіча і іншых пісьменнікаў. У творчасці Васіля Шаранговіча ўлюбёным з'яўляецца вобраз селяніна, мужыка. Прататыпамі яго былі аднавяскоўцы, бацькі. Міхась Чарняўскі пісаў, што мастак у сваёй майстэрні любіў затрымлівацца перад дыпломнай карцінай яшчэ з вучылішча і расказваць пра яе персанажаў, змаляваных з суседзяў, пра іх звычкі, характары, жыццёвы лёс. Гэта карціна — "Са сходу. Вёска Зані" 1960 года — знаходзіцца ў самым прыкметным месцы галерэі. Вельмі раім наведаць гэту галерэю і абавязкова паслухаць экскурсію. Падчас яе можна не толькі пазнаёміцца з творчасцю Васіля Шаранговіча, але і даведацца шмат цікавостак пра жыццё і творчы шлях мастака.

6 цытат Максіма Танка — беларускага паэта, перакладчыка, грамадскага дзеяча.
+5
6 цытат Максіма Танка — беларускага паэта, перакладчыка, грамадскага дзеяча.

Нарачанскія рыбакі. Кадры ўнікальнай хронікі 1933 года У 1933 годзе на Нарачы была запісаная каштоўная хроніка працягласцю ў 7 хвілін. Дзякуючы ёй мы можам пабачыць, што меў на ўвазе Максім Танк, калі пісаў:
Як навальніцаю, хмараю шэрай Лодкі плывуць рыбакоў. Бурна шуміць нарачанскі ўвесь бераг Гулам людскіх галасоў.
Цалкам хроніку можна паглядзець па спасылцы: RepozytoriumFN У якасці фонавай музыкі мы выкарысталі песню «Зорка Венера» ў выкананні Хора Беларускага радыё і тэлебачання. Музыка Сымона Рак-Міхайлоўскага, словы Максіма Багдановіча.

Гісторыя сядзібы ў вёсцы Палессе каля Будслава Нягледзячы на пажар падчас вайны, частка сядзібы ацалела і выкарыстоўваецца ў
+4
Гісторыя сядзібы ў вёсцы Палессе каля Будслава Нягледзячы на пажар падчас вайны, частка сядзібы ацалела і выкарыстоўваецца ў наш час. Захаваўся таксама сядзібны парк.

Хроніка Мядзела. 1930-я гады Мы прагледзелі тысячы згадак Мядзела ў міжваеннай прэсе і абралі самыя важныя і цікавыя падзеі ў
+9
Хроніка Мядзела. 1930-я гады Мы прагледзелі тысячы згадак Мядзела ў міжваеннай прэсе і абралі самыя важныя і цікавыя падзеі ў жыцці мястэчка ў перыяд з 1930 па 1939 год. Як выглядаў Мядзел у вачах турыстаў? Якія падзеі адбываліся ў мястэчку? Якія праявы беларускай грамадскай і культурнай актыўнасці былі ў Мядзеле ў той перыяд? Каб даведацца — гартайце ілюстрацыі. Чытайце таксама: Хроніка Мядзела. 1920-я гады.

Турбазы на возеры Нарач у 1930-я У міжваенны час вакол возера Нарач, якое тады празвалі Віленскім морам, актыўна развіваўся т
+3
Турбазы на возеры Нарач у 1930-я У міжваенны час вакол возера Нарач, якое тады празвалі Віленскім морам, актыўна развіваўся турызм. Пачыналі сваю працу і берагавыя турбазы, якіх на Нарачы было тры. Сёння мы раскажам пра кожную з іх.

6 фотапараўнанняў раней-і-цяпер, якія паказваюць, як з часам змянілася Мядзельшчына • Паруснікі на возеры Нарач • Карчма ў Св
+5
6 фотапараўнанняў раней-і-цяпер, якія паказваюць, як з часам змянілася Мядзельшчына • Паруснікі на возеры Нарач • Карчма ў Свіры • Сваткаўская царква • Касцёл у Будславе • Возера Мястра • Касцёл у Засвіры

Вынікі археалагічных даследаванняў Будслаўскага касцёла 28-30 красавіка 2026 года ў Нясвіжы адбылася міжнародная навукова-пра
+4
Вынікі археалагічных даследаванняў Будслаўскага касцёла 28-30 красавіка 2026 года ў Нясвіжы адбылася міжнародная навукова-практычная канферэнцыя. Там былі прадстаўленыя вынікі археалагічных даследаванняў на тэрыторыі Беларусі ў 2025 годзе. Сярод іншых даследчыкаў, на канферэнцыі выступіў археолаг Андрэй Мяцельскі, які прадставіў вынікі раскопак старога Будслаўскага касцёла, які існаваў з 1643 года да сярэдзіны XVlll стагоддзя.

Шматканфесійнае мястэчка Свір Ігнат Дварчанін у газеце "Наша Ніва" (№1, 1920 год) пісаў пра Свір наступнае: Цікава, што тут к
+5
Шматканфесійнае мястэчка Свір Ігнат Дварчанін у газеце "Наша Ніва" (№1, 1920 год) пісаў пра Свір наступнае:
Цікава, што тут кожная рэлігія мае свой раён. Жыды насяляюць галоўную вуліцу, якая, па праўдзе сказаць, і складае з сябе ўсё мястэчка. На бакавых вуліцах беларусы-каталікі, а вось праваслаўных няшмат: яны жывуць на Віленскай вуліцы. Стараверы зусім асобна пры возеры. Гэта мусіць тлумачыцца іхнімі заняткамі. Жыды-гандляры — бліжэй да цэнтру; беларусы — да палёў, а стараверы — да рыбы.
Цяпер, як гэта ведама, тут адчынялася Беларуская гімназія, забароненая з прыходам да мястэчка польскіх войск.
 Доўгая вуліца, дзве рынкавыя плошчы, па адной на кожным канцы, і некалькі маленькіх вулачак — тое, з чаго ў ХХ стагоддзі складаўся Свір. У мястэчку былі драўляныя і мураваныя дамы, крытыя дранкай, бляхай або саломай. Насельніцтва мястэчка ў 1930-я налічвала амаль 2 тысячы чалавек. Свір патанаў у зеляніне, тут без канца раслі разнастайныя фруктовыя дрэвы: яблыні, грушы, слівы, вішні і кусты чарніцы.

Руіны царквы ў Маставіках Храм Святой Троіцы ў Маставіках быў пабудаваны ў рэтраспектыўна-рускім стылі ў другой палове ХІХ ст
+7
Руіны царквы ў Маставіках Храм Святой Троіцы ў Маставіках быў пабудаваны ў рэтраспектыўна-рускім стылі ў другой палове ХІХ стагоддзя. Апошнія дзясяткі гадоў храм стаяў закінуты. Вада размывала чырвоную цэглу, а калісьці белыя сцены сталі рудымі. Унутры храма цяпер растуць дрэўцы. За руінамі царквы знаходзяцца пяць пахаванняў святароў і каменны крыж, які некалі быў надмагіллем. Насельніцтва вёскі Маставікі на 2020 год — 7 чалавек.

Руіны царквы ў Маставіках Храм Святой Троіцы ў Маставіках быў пабудаваны ў другой палове ХІХ стагоддзя. Царква з чырвонай цэг
+7
Руіны царквы ў Маставіках Храм Святой Троіцы ў Маставіках быў пабудаваны ў другой палове ХІХ стагоддзя. Царква з чырвонай цэглы ў рэтраспектыўна-рускім стылі заставалася дзеючай да Другой сусветнай вайны, падчас якой храм быў зруйнаваны, а ў вёсцы гітлераўцамі былі спалены 33 двары і забіты адзін жыхар. Пасля вайны святыня і вёска былі адбудаваны наноў. Аднак падчас хрушчоўскай антырэлігійнай кампаніі, сумны лёс напаткаў і гэтую царкву, яе зачынілі і часткова разбурылі ў 1964 годзе. За руінамі Свята-Траецкага храма маецца пяць пахаванняў святароў і каменны крыж, які служыў раней надмагіллем. За ўсім гэтым прыглядае настаяцель суседняга Свята-Мікольскага храма з вёскі Старыя Габы.

Якую рыбу тысячу гадоў таму лавілі ў Нарачы жыхары Мікольцаў? Дзякуючы працы археолагаў, мы можам даведацца надзвычай цікавыя
+4
Якую рыбу тысячу гадоў таму лавілі ў Нарачы жыхары Мікольцаў? Дзякуючы працы археолагаў, мы можам даведацца надзвычай цікавыя дэталі жыцця нашых далёкіх продкаў. Сёння мы раскажам, якія рыбы складалі асноўную частку рацыёну жыхароў селішча Мікольцы ў 7-9 стагоддзях, і якімі рыбалоўнымі прыладамі яны карысталіся.