ru
Feedback
Naračanščyna | Нарачанскі край

Naračanščyna | Нарачанскі край

Открыть в Telegram

Naračanščyna — краязнаўчы канал пра Мядзельскі раён. Тут вас чакаюць цікавыя факты, сустрэчы з велічнай прыродай і вандроўкі па знакамітаму Нарачанскаму краю! Мультыспасылка: https://taplink.cc/naracanscyna Сувязь/рэклама: @Narachanski_bot

Больше
1 674
Подписчики
-424 часа
-57 дней
-1030 дней
Архив постов
Возера Нарач у канцы 1960-х Казка Беларусі Спіць за барамі ў калысцы пясчанай сіняя Нарач — дзіцё акіяна. Мірна на тонях, ніб
+9
Возера Нарач у канцы 1960-х
Казка Беларусі Спіць за барамі ў калысцы пясчанай сіняя Нарач — дзіцё акіяна. Мірна на тонях, нібыта лілея, ветразь рыбацкі далёка бялее. 3 песняю цягне арцель падвалокі — з рыбай трапечуць ў сецях аблокі. Пеніцца Нарач, рыбацкае мора. 3 берага - варта стагодняга бору. 3 чоўнаў — багацця глыбіннага глыбы — бліскаюць срэбрам і золатам рыбы. Анатоль Вялюгін
Фотаздымкі з фотаальбому «Нарач» 1970 года. Выдавецтва «Беларусь».

+9
Блакітныя азёры (Балдуцкія азёры) — група азёр на тэрыторыі Мядзельскага і Пастаўскага раёнаў. Кожнае з Балдуцкіх азёр па-свойму прыгожае і непаўторнае. Яны вылучаюцца сваім хараством і чысцінёй, а іх наваколле — маляўнічымі лясамі і адметным для Беларусі ўзгорыстым рэльефам.

Свір. Від з гары Баторыя 90 гадоў таму і ў сучаснасці.
+4
Свір. Від з гары Баторыя 90 гадоў таму і ў сучаснасці.

Як сябе упрыгожвалі крывічанкі на Мядзельшчыне тысячу гадоў таму У мінулым допісе мы расказалі пра курганны могільнік Наўры.
+4
Як сябе упрыгожвалі крывічанкі на Мядзельшчыне тысячу гадоў таму У мінулым допісе мы расказалі пра курганны могільнік Наўры. А сёння мы пакажам, як выглядалі старажытныя крывічанкі, якія былі там пахаваныя. Такія археалагічныя знаходкі могуць дапамагаць ствараць больш дакладныя рэканструкцыі мінулага ў фільмах, мультфільмах, коміксах, гістарычных рэканструкцыях і камп’ютарных гульнях. Раім таксама паглядзець лекцыю на гэту тэму: "Мода і стыль" крывічанак.

Курганны могільнік Наўры — унікальны археалагічны помнік, які размяшчаецца каля берага возера Наўры. Расказваем, як гэты кург
+6
Курганны могільнік Наўры — унікальны археалагічны помнік, які размяшчаецца каля берага возера Наўры. Расказваем, як гэты курганны могільнік звязаны з паэтам Максімам Танкам, і як у 1934 годзе там праходзілі археалагічныя раскопкі ва ўмовах бязлітаснай спёкі.

Першым дзіцячым успамінам Васіля Шаранговіча, ураджэнца вёскі Качаны, быў нямецкі самалёт, які страляў у яго бок «Для кожнага
+3
Першым дзіцячым успамінам Васіля Шаранговіча, ураджэнца вёскі Качаны, быў нямецкі самалёт, які страляў у яго бок «Для кожнага чалавека дзяцінства пачынаецца з таго моманту, што адкладваецца ў душы, як першы ўспамін. Маё маленства прыпала на ваенныя гады, і памяць захавала тое незвычайнае, дзіўнае для дзіцячага розуму, што пакідае за сабою вайна.» Успаміны з аўтабіяграфіі Васіля Шаранговіча «Ген жыцця».

Лісткі календара. Максім Танк.pdf1.69 MB

Лісткі календара «Лісткі календара» — кніга Максіма Танка, якая складаецца з дзённікавых запісаў паэта 1935-1939 гадоў. Гэта
+5
Лісткі календара «Лісткі календара» — кніга Максіма Танка, якая складаецца з дзённікавых запісаў паэта 1935-1939 гадоў. Гэта цудоўны літаратурны твор, які дазваляе глыбей пазнаёміцца з Максімам Танкам, зразумець яго светаўспрыманне, думкі і погляды. Для зручнасці мы стварылі інтэрактыўную карту, на якой вы можаце паглядзець, якія мясціны сустракаюцца на старонках «Лісткоў календара». Поўны тэкст кнігі вы зможаце знайсці ў файле, які прыкрэплены ніжэй.

Што можна паглядзець і чым можна заняцца на паўвостраве Наносы возера Нарач?
+7
Што можна паглядзець і чым можна заняцца на паўвостраве Наносы возера Нарач?

Наносы — рыбацкая вёска на паўвостраве возера Нарач Гэта той самы паўвостраў, які выцінаецца ўглыб Нарачы на некалькі кіламет
+4
Наносы — рыбацкая вёска на паўвостраве возера Нарач Гэта той самы паўвостраў, які выцінаецца ўглыб Нарачы на некалькі кіламетраў. Града паўвострава утварылася 17 тысяч гадоў назад у шчыліне ледавіка ў выніку адкладання пяску, жвіру і валуноў. У 1935—1936 гадах вяскоўцы бралі актыўны ўдзел у Нарачанскім выступленні рыбакоў. Сёння ў вёсцы дзейнічае вядомы этнакультурны комплекс "Наносы-Наваселле", пра які мы раскажам у наступным допісе.

❌Але вось і мястэчка Старое Мядзела. Маляўніча раскінуліся на ўзгорку хаты і сьвятыні, парэзаныя вузкімі вулачкамі. У агарода
+2
❌Але вось і мястэчка Старое Мядзела. Маляўніча раскінуліся на ўзгорку хаты і сьвятыні, парэзаныя вузкімі вулачкамі. У агародах і садох стагоднія дубы і ліпы ўглядаюцца ў неба буйнымі вяршынамі. Над самым возерам стаіць татарская мячэць. Ня шмат тут асталося татараў, ды й тыя мову і звычаі перанялі ад мяйсцовых беларусоў. Аглядаем іслямскую сьвятыню. Скромны дзеравяны будынак, усланы ўнутры дыванамі, утрыманы старанна і чыста. Для жанчын асобнае мейсца, аддзеленае дзеравянымі кратамі. На сьценах некалькі татарскіх абразоў і арабскіх надпісаў. Стары, даўгабароды мула (вясковы рымар) уваходзячы скідае боты. Чытае нарасьпеў выняткі з Корану. Сумная ор'ентальная мэлёдыя разьлягаецца ў шэрых сьценах нібы плач за страчанай бацькаўшчынай, нібы рэха далёкай мінуўшчыны... Пасьля пабеларуску паясьняе прачытанае.

15 ліпеня 1900 года ў вёсцы Агароднікі нарадзіўся выбітны беларускі паэт Уладзімір Дубоўка. Гэты чалавек ні ў якім самым цяжк
15 ліпеня 1900 года ў вёсцы Агароднікі нарадзіўся выбітны беларускі паэт Уладзімір Дубоўка. Гэты чалавек ні ў якім самым цяжкім становішчы не вешаў носа, заўсёды знаходзіў выйсце, не губляў бадзёрасць і аптымізм.

svir_i_svirski_kasciol.pdf17.22 MB

Мы выкупілі і адсканавалі брашуру "Свір і Свірскі касцёл" 1930 года выдання Аўтар гэтай брашуры — пробашч Ежы Жамейц, які слу
+4
Мы выкупілі і адсканавалі брашуру "Свір і Свірскі касцёл" 1930 года выдання Аўтар гэтай брашуры — пробашч Ежы Жамейц, які служыў у Свіры з 1928 года па 1931 год. Грошы, атрыманыя з продажу такіх брашур, калісьці дапамаглі парафіі дазбіраць 16 тысяч злотых на новы арган у касцёл. За дапамогу ў набыцці брашуры дзякуем краязнаўцу Кастусю Шыталю. Ніжэй публікуем файл з усімі старонкамі гэтай брашуры.

Касцёл Святога Андрэя Апостала ў Кабыльніку (аг. Нарач) летам 1982 года. Фота: Віктар Сакірка. Гэты касцёл ў неагатычным стыл
+2
Касцёл Святога Андрэя Апостала ў Кабыльніку (аг. Нарач) летам 1982 года. Фота: Віктар Сакірка. Гэты касцёл ў неагатычным стылі быў пабудаваны ў 1901 годзе на месцы старога, драўлянага храма, аб якім у нашыя часы нагадвае толькi званіца. Чырвоную цэглу для касцёла прывозілі з Паставаў, лес дзеля будоўлі даў пан Скірмунт з Шэметава.

+7
Учора адбыўся Будслаўскі фэст — урачыстасць у гонар шанавання абраза Маці Божай Будслаўскай. У мястэчку Будслаў сабраліся тысячы людзей з розных куткоў краіны і з замежжа.

Моўная сітуацыя на Віленшчыне на пачатку XX стагоддзя па літоўскаму мовазнаўцу Алаізу Відугірысу. Ружовым - беларускамоўныя з
Моўная сітуацыя на Віленшчыне на пачатку XX стагоддзя па літоўскаму мовазнаўцу Алаізу Відугірысу. Ружовым - беларускамоўныя зоны, зялёным - літоўскамоўныя, жоўтым - польскамоўныя. Як можна заўважыць, Мядзельшчына – цалкам ружовая. У апісанні Мядзельскай воласці, якое зрабіў у 2-ой палове ХІХ ст. настаўнік Мядзельскага народнага вучылішча святар Г. Бывальневіч: "Наречие въ М. Мядіолахъ и во всей Мядiольской волости бълорусское"

Моўная сітуацыя на Віленшчыне на пачатку XX стагоддзя па літоўскаму мовазнаўцу Алаізу Відугірысу. Ружовым - беларускамоўныя з
Моўная сітуацыя на Віленшчыне на пачатку XX стагоддзя па літоўскаму мовазнаўцу Алаізу Відугірысу. Ружовым - беларускамоўныя зоны, зялёным - літоўскамоўныя, жоўтым - польскамоўныя. Як можна заўважыць, Мядзельшчына – цалкам ружовая. У 2-ой палове ХІХ ст. настаўнік Мядзельскага народнага вучылішча святар Г. Бывальневіч зрабіў апісанне Мядзельскай воласці наконт моўнай сітуацыі:
"Наречие въ М. Мядіолахъ и во всей Мядiольской волости бълорусское"

Згублены фільм "Бура на Нарачы" паводле сцэнарыя Максіма Танка Расказваем, што вядома пра гісторыю стварэння гэтай карціны і
+7
Згублены фільм "Бура на Нарачы" паводле сцэнарыя Максіма Танка Расказваем, што вядома пра гісторыю стварэння гэтай карціны і яе сюжэт.