Naračanščyna | Нарачанскі край
前往频道在 Telegram
Naračanščyna — краязнаўчы канал пра Мядзельскі раён. Тут вас чакаюць цікавыя факты, сустрэчы з велічнай прыродай і вандроўкі па знакамітаму Нарачанскаму краю! Мультыспасылка: https://taplink.cc/naracanscyna Сувязь/рэклама: @Narachanski_bot
显示更多1 669
订阅者
+124 小时
无数据7 天
-1130 天
帖子存档
17 верасня 1912 года ў вёсцы Пількаўшчына на Мядзельшчыне нарадзіўся паэт Максім Танк
Максім Танк выступаў супраць паланізацыі і ліквідацыі беларускіх школ у Заходняй Беларусі, за што яго выключылі з Радашковіцкай гімназіі. У 1930-я гады Максім Танк за сваю падпольную дзейнасць праседзеў у турмах з перапынкамі каля двух гадоў.
За жыццё апублікаваў 35 зборнікаў паэзіі, паэмы "Нарач" і "Янук Сяліба", успаміны "Лісткі календара".
Repost from N/a
Над шляхам — пыл, цярушыцца на вочы,
а коні мкнуцца, не спыняюць крок.
Чагосьці лепшага істота хоча,
а лепшае — мяздрою пад карой.
Зялёныя бярозавыя сцены,
над імі вежы — волаты-дубы.
Імкнемся мы, імкнуцца нашы сцені,
пытаецца душа, куды, куды?...
Заўсёды заўтрашняе наша — рэбус,
чаго тужыць, пытацца больш нашто?
Мы ведаем, што ад жыцця нам трэба,
хоць часам думкі — кроплямі ў рышток...
Няхай і пыл цярушыцца над намі,
не спыніць ён напружную хаду.
Нас перашкоды — цягам спатыкалі,
шляхі да мэты — як вялі, вядуць...
Уладзімір Дубоўка
Над шляхам пыл
1925
Repost from N/a
Над шляхам — пыл, цярушыцца на вочы,
а коні мкнуцца, не спыняюць крок.
Чагосьці лепшага істота хоча,
а лепшае — мяздрою пад карой.
Зялёныя бярозавыя сцены,
над імі вежы — волаты-дубы.
Імкнёмся мы, імкнуцца нашы сцені,
пытаецца душа, куды? куды?...
Заўсёды заўтрашняе наша — рэбус,
чаго тужыць, пытацца больш нашто?
Мы ведаем, што ад жыцця нам трэба,
хоць часам думкі — кроплямі ў рышток...
Няхай і пыл цярушыцца над намі,
не спыніць ён напружную хаду.
Нас перашкоды — цягам спатыкалі,
шляхі да мэты — як вялі, вядуць...
Уладзімір Дуброўка
Над шляхам пыл
1925
+5
Падабенства храмаў княгінінскага прыходу
Сярод разнастайнай архітэктуры народнага дойлідства Павілля, у паўднёва-ўсходняй частцы Мядзельшчыны існавалі тры драўляныя храмы, якія былі надзвычай падобныя між сабой - царква ў Княгініне, царква ў Сватках і могілкавая капліца ў Падбярэззі.
Ці можа іх архітэктура быць адгалоскам знешняга выгляду колішняга асноўнага храма прыхода — царквы ў Беркаўшчыне 1713 года пабудовы, якая згарэла яшчэ ў канцы XIX стагоддзя?
4 верасня 1928 года ў Мядзеле нарадзіўся Яраслаў Звяруга — беларускі гісторык і археолаг. Укладальнік і навуковы рэдактар кнігі "Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Мядзельскага раёна".
Яраслаў Генрыхавіч лічыў, што Мядзельшчыне патрабуюцца спецыяльныя даследаванні па наступных тэмах:
🔸 Тапанімія і, асабліва, мікратапанімія. Гэта — назвы хутароў, засценкаў, лясоў, палёў, балот, ручаеў, крыніц, сцежак, камянёў, дрэў і інш. Зрабіць гэта трэба зараз, пакуль гэтыя назвы яшчэ захоўваюцца ў народнай памяці.
🔸 Рыбалоўства — нават па распаўсюджанню розных сетак і невадаў Нарачанскі край вылучаецца сярод іншых рэгіёнаў Беларусі
🔸 Архітэктурная спадчына, у тым ліку народнае дойлідства. У гэтым напрамку зрабіць трэба многае
🔸 Гістарычнае мінулае такіх мястэчак, як Кабыльнік, Будслаў, Свір, Занарач, Крывічы
🔸 Матэрыяльная культура сярэдневяковай вёскі. Атрымалася так, што аб паселішчы канца І тысячагоддзя н.э., размешчаным паблізу хутара Мікольцы, мы ведаем намнога больш, чым аб сярэдневяковай вёсцы Мікольцы.
+9
Возера Нарач у канцы 1960-х
Казка Беларусі Спіць за барамі ў калысцы пясчанай сіняя Нарач — дзіцё акіяна. Мірна на тонях, нібыта лілея, ветразь рыбацкі далёка бялее. 3 песняю цягне арцель падвалокі — з рыбай трапечуць ў сецях аблокі. Пеніцца Нарач, рыбацкае мора. 3 берага - варта стагодняга бору. 3 чоўнаў — багацця глыбіннага глыбы — бліскаюць срэбрам і золатам рыбы. Анатоль ВялюгінФотаздымкі з фотаальбому «Нарач» 1970 года. Выдавецтва «Беларусь».
Блакітныя азёры (Балдуцкія азёры) — група азёр на тэрыторыі Мядзельскага і Пастаўскага раёнаў. Кожнае з Балдуцкіх азёр па-свойму прыгожае і непаўторнае. Яны вылучаюцца сваім хараством і чысцінёй, а іх наваколле — маляўнічымі лясамі і адметным для Беларусі ўзгорыстым рэльефам.
+4
Як сябе упрыгожвалі крывічанкі на Мядзельшчыне тысячу гадоў таму
У мінулым допісе мы расказалі пра курганны могільнік Наўры. А сёння мы пакажам, як выглядалі старажытныя крывічанкі, якія былі там пахаваныя.
Такія археалагічныя знаходкі могуць дапамагаць ствараць больш дакладныя рэканструкцыі мінулага ў фільмах, мультфільмах, коміксах, гістарычных рэканструкцыях і камп’ютарных гульнях.
Раім таксама паглядзець лекцыю на гэту тэму: "Мода і стыль" крывічанак.
+6
Курганны могільнік Наўры — унікальны археалагічны помнік, які размяшчаецца каля берага возера Наўры.
Расказваем, як гэты курганны могільнік звязаны з паэтам Максімам Танкам, і як у 1934 годзе там праходзілі археалагічныя раскопкі ва ўмовах бязлітаснай спёкі.
+3
Першым дзіцячым успамінам Васіля Шаранговіча, ураджэнца вёскі Качаны, быў нямецкі самалёт, які страляў у яго бок
«Для кожнага чалавека дзяцінства пачынаецца з таго моманту, што адкладваецца ў душы, як першы ўспамін. Маё маленства прыпала на ваенныя гады, і памяць захавала тое незвычайнае, дзіўнае для дзіцячага розуму, што пакідае за сабою вайна.»
Успаміны з аўтабіяграфіі Васіля Шаранговіча «Ген жыцця».
+5
Лісткі календара
«Лісткі календара» — кніга Максіма Танка, якая складаецца з дзённікавых запісаў паэта 1935-1939 гадоў. Гэта цудоўны літаратурны твор, які дазваляе глыбей пазнаёміцца з Максімам Танкам, зразумець яго светаўспрыманне, думкі і погляды.
Для зручнасці мы стварылі інтэрактыўную карту, на якой вы можаце паглядзець, якія мясціны сустракаюцца на старонках «Лісткоў календара».
Поўны тэкст кнігі вы зможаце знайсці ў файле, які прыкрэплены ніжэй.
+7
Што можна паглядзець і чым можна заняцца на паўвостраве Наносы возера Нарач?
+4
Наносы — рыбацкая вёска на паўвостраве возера Нарач
Гэта той самы паўвостраў, які выцінаецца ўглыб Нарачы на некалькі кіламетраў. Града паўвострава утварылася 17 тысяч гадоў назад у шчыліне ледавіка ў выніку адкладання пяску, жвіру і валуноў.
У 1935—1936 гадах вяскоўцы бралі актыўны ўдзел у Нарачанскім выступленні рыбакоў.
Сёння ў вёсцы дзейнічае вядомы этнакультурны комплекс "Наносы-Наваселле", пра які мы раскажам у наступным допісе.
+2
❌Але вось і мястэчка Старое Мядзела. Маляўніча раскінуліся на ўзгорку хаты і сьвятыні, парэзаныя вузкімі вулачкамі. У агародах і садох стагоднія дубы і ліпы ўглядаюцца ў неба буйнымі вяршынамі. Над самым возерам стаіць татарская мячэць. Ня шмат тут асталося татараў, ды й тыя мову і звычаі перанялі ад мяйсцовых беларусоў. Аглядаем іслямскую сьвятыню. Скромны дзеравяны будынак, усланы ўнутры дыванамі, утрыманы старанна і чыста. Для жанчын асобнае мейсца, аддзеленае дзеравянымі кратамі. На сьценах некалькі татарскіх абразоў і арабскіх надпісаў. Стары, даўгабароды мула (вясковы рымар) уваходзячы скідае боты.
Чытае нарасьпеў выняткі з Корану. Сумная ор'ентальная мэлёдыя разьлягаецца ў шэрых сьценах нібы плач за страчанай бацькаўшчынай, нібы рэха далёкай мінуўшчыны... Пасьля пабеларуску паясьняе прачытанае.
15 ліпеня 1900 года ў вёсцы Агароднікі нарадзіўся выбітны беларускі паэт Уладзімір Дубоўка. Гэты чалавек ні ў якім самым цяжкім становішчы не вешаў носа, заўсёды знаходзіў выйсце, не губляў бадзёрасць і аптымізм.
+4
Мы выкупілі і адсканавалі брашуру "Свір і Свірскі касцёл" 1930 года выдання
Аўтар гэтай брашуры — пробашч Ежы Жамейц, які служыў у Свіры з 1928 года па 1931 год. Грошы, атрыманыя з продажу такіх брашур, калісьці дапамаглі парафіі дазбіраць 16 тысяч злотых на новы арган у касцёл.
За дапамогу ў набыцці брашуры дзякуем краязнаўцу Кастусю Шыталю.
Ніжэй публікуем файл з усімі старонкамі гэтай брашуры.
