ar
Feedback

لا تقع ضحية للمخادعين! تيليمتريو يكتشف ويُميّز هذه القنوات 👉 إذا كنت تريد رؤية العلامة، اشترك 👈

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

الذهاب إلى القناة على Telegram

إظهار المزيد
1 270
المشتركون
لا توجد بيانات24 ساعات
+67 أيام
+530 أيام
أرشيف المشاركات
Repost from Новы Час
Зорка Бэтлеемска над маёнткам ззяе. Як наша шляхта святкавала Божае Нараджэнне Спрадвечныя калядныя традыцыі, якія паходзяць
Зорка Бэтлеемска над маёнткам ззяе. Як наша шляхта святкавала Божае Нараджэнне Спрадвечныя калядныя традыцыі, якія паходзяць з беларускай вёскі, добра ўсім вядомыя і апісаныя ў літаратуры. Вядомыя добра і разгульныя балы магнатаў. А як адзначала Божае Нараджэнне тутэйшая шляхта ў шматлікіх дварах, маёнтках, фальварках і засценках? Чытаць далей Спасылка без VPN

Дубавец: 100 гадоў споўніцца самаму паспяховаму ў гісторыі Беларусі году — 1926-му. На Радыё Свабода выйшаў тэкст Сяргея Дубаўца – гэта аўтарская, суб’ектыўная ацэнка, але яна добра нагадвае пра падзеі стагадовай даўніны, якія сапраўды можна назваць росквітам беларусізацыі. Дубавец піша, што 1926 год быў адным з найбольш паспяховых: у БССР склаліся ўмовы адноснай свабоды, беларусізацыя дала прыкметныя вынікі – прайшлі буйныя навуковыя і краязнаўчыя з’езды, паўстала літаратурнае згуртаванне «Узвышша», адбылася Акадэмічная канферэнцыя па рэформе правапісу і азбукі, адкрыўся БДТ-2 у Віцебску, адбылося другое ўзбуйненне БССР. У Заходняй Беларусі у 1926-м заснавалі Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры, а беларуская прэса была надзвычай актыўная — згадваюцца «Маланка», «Беларускае слова», «Народная справа» як орган Беларускай сялянска-работніцкай грамады. У тэксце таксама выразна падкрэсліваецца кантраст: пасля эйфарыі стваральнай працы прыйшлі рэпрэсіі і ўціск. У гэтым сэнсе Дубавец параўноўвае 1926-ы з 2020-м і выкарыстоўвае вельмі моцную метафару пра «татальнае знішчэнне» у выніку рэпрэсій — гэта занадта рэзкае азначэнне, асабліва калі мы гаворым пра падзеі 2020 года і пасля; аднак сама паралель пра тое, што дзяржаўны ўціск і гвалт могуць вяртацца ў брутальных формах нават праз стагоддзе, тут прачытваецца вельмі выразна.

«Вусы Скарыны» вяртаюцца: як бульба заваявала Беларусь Пасля паўзы «Вусы Скарыны» адкрываюць новы сезон выпускам пра гісторыю самай “беларускай” расліны – бульбы. Вядоўца Цімафей Акудовіч разам з Віктарам Шукеловічам распавядаюць, адкуль на беларускія землі прыйшла бульба і чаму спачатку да яе ставіліся насцярожана; як голад і эпідэміі паспрыялі яе распаўсюджванню ў Еўропе; калі з’явіліся першыя згадкі пра бульбу ў Вялікім Княстве Літоўскім і як яна паступова стала часткай штодзённай культуры. У выпуску таксама ўзгадваюцца Адам Міцкевіч, Мікалай Гогаль і Францішак Багушэвіч – разам з гісторыяй мянушак беларусаў ад «бацьвіняжаў» да «бульбашоў», а напрыканцы нават “экзістэнцыяльнае” пытанне пра нас саміх. 🎥 Відэа: https://youtu.be/O3j1pSiINIc?si=V3X_cTcPzdOdiHG6

🎓 XVI стагоддзе ў беларускай гісторыі: ці быў “залаты век”? На канале адукацыйнай пляцоўкі «Віртуальны ўніверсітэт» ужо выйшлі тры лекцыі анлайн-курсу пра XVI стагоддзе – эпоху Статутаў ВКЛ, Скарыны, Радзівілаў, Буднага і Гусоўскага, якую часта называюць “залатым векам”. Курс чытае гісторык Аляксандр Паршанкоў і прапануе паглядзець на гісторыю беларускіх земляў у кантэксце агульнаеўрапейскіх трэндаў – Адраджэння, Рэфармацыі і культурных зрухаў. У лекцыях абмяркоўваецца месца ВКЛ у Еўропе XVI ст., пытанне, ці можна гаварыць пра “Беларусь” у той час, культурны ландшафт Усходняй Еўропы і тое, як гэтая эпоха працуе ў сучасных інтэрпрэтацыях гісторыі. Будуць таксама прыклады працы з крыніцамі, артэфакты і элементы палеаграфіі. 🎥 Першая лекцыя: https://www.youtube.com/watch?v=8r-BI44AL0Q&t=178s

📖 Гродзенскі прафесар Вячаслаў Швед, звольнены з універсітэта, выдаў энцыклапедыю пра Гродна Гродзенскі гісторык і прафесар
📖 Гродзенскі прафесар Вячаслаў Швед, звольнены з універсітэта, выдаў энцыклапедыю пра Гродна Гродзенскі гісторык і прафесар Вячаслаў Швед выдаў кнігу «Гісторыя Гродна. Энцыклапедыя», прысвечаную гісторыі горада над Нёманам. Працу над выданнем аўтар завяршыў у 2022 годзе, энцыклапедыя будзе даступная чытачам у электроннай версіі, піша @hrodnaonelove.
У анатацыі да выдання адзначаецца, што Гродна — горад з больш чым тысячагадовай гісторыяй, які перажыў войны і перыяды росквіту, і заслугоўвае ўласнай энцыклапедыі. Аўтар імкнуўся паказаць гісторыю горада праўдзіва і аб’ектыўна, абапіраючыся на даступныя крыніцы і навуковую літаратуру. Кніга напісана на беларускай мове.
Працяг па спасылцы. 🖥 Без VPN адкрыецца тут.

У Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі захоўваецца калекцыя старажытных календароў. У экспазіцыі прадстаўлены
У Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі захоўваецца калекцыя старажытных календароў. У экспазіцыі прадстаўленыя 24 старадрукі, якія выйшлі да 1800 года. У XVIII стагоддзі Гродна быў друкавальным цэнтрам. Тут працавала каралеўская друкарня, з цэхаў якой выходзілі ў тым ліку і календары. Самы стары ў калекцыі — Кракаўскі каляндар на 1717 год. Яму больш за 300 гадоў. Раней папяровыя календары выглядалі не так, як сёння. На аркушы дадавалася цікавая інфармацыя, і звесткі, што дазвалялі рабіць астралагічныя прагнозы. Календары ўпрыгжваліся фігурамі багоў, якія атаясамліваліся з Сонцам і планетамі. Часам яны змяшчалі і рухомыя часткі з назвамі рэлігійных святаў на кожны месяц і знакамі Задыяку.

Беларускі мастацтвазнаўца Дзмітрый Салодкі распавядзе пра іканаграфію Раства ў Нацыянальны музеі ў Варшаве Дзмітрый Салодкі —
Беларускі мастацтвазнаўца Дзмітрый Салодкі распавядзе пра іканаграфію Раства ў Нацыянальны музеі ў Варшаве Дзмітрый Салодкі — беларускі мастацтвазнаўца, куратар, лектар, які спецыялізуецца на гісторыі мастацтва, культуры, міфалогіі і этымологіі. Асаблівае месца ў даробку даследчыка займае вывучэнне сакральнага мастацтва. 6 студзеня Дзмітрый запрашае на экскурсію «Калядны сюжэт і Сандра Батычэлі», у цэнтры ўвагі якой— іканаграфія Раства як галоўнага свята Еўропы. «Якія таемныя сэнсы хаваюць звыклыя нам персанажы? Як «чытаць» калядныя сюжэты, разумеючы кожны жэст і сімвал? Асаблівым момантам сустрэчы стане знаёмства з жамчужынай калекцыі — шэдэўрам вялікага італьянца Сандра Батычэлі», — анансуе ён падзею. Адзначым, што летась Дзмітрый Салодкі прачытаў цыкл анлайн-лекцый па гісторыі беларускага мастацтва для праекта Scholars for Belarus. Сярод тэм: «Сармацкі міф: ад шляхецкага партрэта да тэатра смерці», «Спаса-Праабражэнская царква ў Полацку як культурны тэкст», ды іншыя. Чытаць на сайце або без VPN.

Ці можна з дапамогай YouTube перамагчы афіцыйную ідэалогію? Размова з Цімафеем Акудовічам На Радыё Свабода выйшла размова з Ц
Ці можна з дапамогай YouTube перамагчы афіцыйную ідэалогію? Размова з Цімафеем Акудовічам На Радыё Свабода выйшла размова з Цімафеем Акудовічам – папулярызатарам гісторыі, аўтарам «Вусоў Скарыны» і «Сармацкага вуса», а таксама сябрам Беларускага інстытута публічнай гісторыі. У інтэрв’ю ён разважае, ці здольны беларускі YouTube супрацьстаяць афіцыйнай ідэалогіі і перапісванню падручнікаў пасля 2020 года: на яго думку, адных інтэрнэт-праектаў недастаткова, бо нацыянальная памяць трымаецца таксама на кнігах, сустрэчах, экскурсіях і супольным дзеянні. Акудовіч расказвае пра свае медыяпраекты і грамадскія ініцыятывы (у тым ліку «Беларускія магістраты»), пра рэакцыю аўдыторыі, і пра тое, што цяпер у Беларусі з гістарычнай навукай «усё дрэнна», але аднаўленне магчыма – у тым ліку праз працу гісторыкаў у замежжы і стварэнне новых інстытуцый па-за краінай. 🔗 Інтэрв’ю на Свабодзе

Repost from Наша Ніва
«Яна не дачакала гэтага дня, але гэты дзень дачакаў яе»: Ларысе Геніюш пасмяротна выдалі Нацыянальны пашпарт Беларусі Беларус
«Яна не дачакала гэтага дня, але гэты дзень дачакаў яе»: Ларысе Геніюш пасмяротна выдалі Нацыянальны пашпарт Беларусі Беларускі пашпартны цэнтр 31 снежня 2025 года пасмяротна выдаў Нацыянальны пашпарт Беларусі Ларысе Геніюш — пісьменніцы і дзяячцы БНР, якая да смерці не прыняла савецкага грамадзянства. Дазвол на гэта даў яе ўнук. https://nashaniva.com/384876 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/384876

🕯 2026 — год айца Аляксандра Надсана «Новы Час» піша, што 2026-ы вінен прайсці пад знакам памяці пра айца Аляксандра Надсана
🕯 2026 — год айца Аляксандра Надсана «Новы Час» піша, што 2026-ы вінен прайсці пад знакам памяці пра айца Аляксандра Надсана (1926–2015) – святара, славіста-беларусіста і аднаго са стваральнікаў лонданскай Скарынаўкі. Сёлета спаўняецца 100 гадоў з дня яго нараджэння, і хоць юбілей прыпадае на жнівень, цягам усяго года ў розных краінах будуць адбывацца падзеі і імпрэзы, прысвечаныя Надсану – чалавеку, які ў выгнанні дапамог стварыць сапраўдны беларускі культурны цэнтр сусветнага значэння. Аўтар тлумачыць, чаму гэтая дата важная не толькі як “круглая”: стагоддзе – нагода наноў прачытаць тэксты айца Аляксандра і ўбачыць маштаб ягонай інтэлектуальнай і асветніцкай спадчыны (ад мовазнаўства і гісторыі да перакладу і выдавецкай працы), а таксама яго ролю ў яднанні беларускай дыяспары і “вяртанні гістарычнай памяці”. 🔗 Артыкул цалкам

З новым годам! Жыве Беларусь — маладосці крыніца! Гэты запіс ужо сапраўды гістарычны: кампазіцыя з навагодняга шоў 1995 года. Артэфакт эпохі, калі БТ яшчэ магло здымаць прыстойныя рэчы, а не суцэльны крынж. З той пары, калі лозунг «Жыве Беларусь!» яшчэ не быў абвешчаны "экстрэмісцкім", калі "несвядомыя" поп-спевакі яшчэ не траплялі ў “чорныя” спісы, калі Ярмоленка з Алесяй яшчэ не ператварыліся ў галоўных падпявалаў рэжыму і калі нават зорак беларускамоўнага року запрашалі ў навагодні эфір.

✨Астралогія ў ВКЛ: лекцыя Наталлі Сліж пра Жыгімонта Старога У калядныя вечары паводле традыцыі варажылі, а сёння ў пераднавагоднюю пару многія звяртаюцца да гараскопаў і парад астролагаў, спрабуючы зазірнуць у будучыню. Але астралогія як інструмент “прагназавання” і прыняцця рашэнняў была папулярная яшчэ ў эпоху ВКЛ у шляхецкім асяроддзі і пры двары вялікіх князёў. Пра тое, якое месца астралогія займала ў жыцці Жыгімонта Старога і Боны Сфорцы, можна даведацца з лекцыі гісторыка Наталлі Сліж – даследчыцы шляхецкага побыту, сямейных стасункаў і гендарнай гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. У выступе разглядаюцца прыклады замаўлення гараскопаў (у тым ліку для дзяцей і важных сямейных падзей), “гараскопы каранацый” і гадавыя прагнозы, а таксама тое, як астралагічныя высновы выкарыстоўваліся не толькі “для цікаўнасці”, але і пры прыняцці стратэгічных палітычных рашэнняў — і нават у праектах, звязаных з архітэктурай. 🎥 Відэазапіс лекцыі у межах семінар па гісторыі ВКЛ Беларуска інстытута ў Празе: https://youtu.be/E6giVeJfe0Y?si=7KDjEgYpkq6D8W3_

Repost from Historyja
"31 снежня 1992 года ўвесь асабовы склад беларускага войска ўпершыню прыняў прысягу на вернасць беларускаму народу і ягонай д
"31 снежня 1992 года ўвесь асабовы склад беларускага войска ўпершыню прыняў прысягу на вернасць беларускаму народу і ягонай дзяржаве. На той час гэта была вялікая перамога, бо была і задума, каб вайскоўцы прысягалі СНД" - піша Зміцер Гурневіч.

Кейданская унія ў беларускай Вікіпедыі Сёлета спаўняецца 370 гадоў з моманту падпісання Кейданскай уніі (1655) — пагаднення п
Кейданская унія ў беларускай Вікіпедыі Сёлета спаўняецца 370 гадоў з моманту падпісання Кейданскай уніі (1655) — пагаднення паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Шведскім каралеўствам у час «шведскага патопу». Каб у публічнай прасторы было менш міфаў і больш навукова праверанай інфармацыі пра гэтую падзею, Аляксей Ластоўскі, акадэмічны дырэктар нашага інстытута, падрыхтаваў беларускамоўны артыкул у Вікіпедыі. У сціслай энцыклапедычнай форме там выкладзены кантэкст і ход заключэння уніі, яе асноўныя палажэнні і тое, чаму пагадненне ў выніку так і не ўступіла ў сілу, а таксама пададзены асноўныя ацэнкі гэтай падзеі ў гістарыяграфіі. 🔗Спасылка на артыкул Ілюстрацыя – фрагмент помніка Янушу Радзівілу ў Кейданах: табліца з сімвалам рукапаціску, які адсылае да Кейданскай уніі.

Як сяляне з Мінскай і Гродзенскай губерняў нелегальна з’язджалі ў ЗША Пра гэта піша Галіна Рулёва ў расійскім часопісе «Социо
Як сяляне з Мінскай і Гродзенскай губерняў нелегальна з’язджалі ў ЗША Пра гэта піша Галіна Рулёва ў расійскім часопісе «Социология власти». Напачатку XX ст. разам з габрэйскай эміграцыяй на заробкі за мяжу сталі масава выязджаць сяляне заходніх губерняў. З Мінскай і Гродзенскай выязджалі ў асноўным у ЗША і Канаду. Дарагавізна і працягласць працэсу атрымання замежнага пашпарта прыводзілі да масавага нелегальнага перасячэння сухапутнай мяжы з Германіяй, адкуль мігранты адпраўляліся на параходах. Нягледзячы на спробы расійскіх параходстваў аблегчыць умовы выдачы замежных пашпартоў (каб накіраваць людзей праз парты Балтыйскага мора), эміграцыйны закон так і не быў прыняты да пачатку Першай сусветнай вайны. За першыя пяць месяцаў 1907 г. з 17 валасцей Слуцкага павета за мяжу выехала 429 чалавек, але замежныя пашпарты атрымалі толькі 115. Улады змагаліся з нелегальным выездам адміністрацыйнымі пакараннямі (штрафамі) у адносінах да сялян і агентаў-пасрэднікаў. Аднак міграцыйныя плыні толькі ўзмацняліся.

Знакамітыя беларусы ў Варшаве: Расійская імперыя, БНР і міжваенная Польшча Чарговы выпуск «Сармацкага вуса» — гэта шпацыр па Варшаве праз беларускія сюжэты і постаці розных эпох. Вядоўцы Цімафей Акудовіч і Віктар Шукеловіч паказваюць, з якімі варшаўскімі мясцінамі звязаныя Яўхім Карскі (рэкатар Варшаўскага ўніверсітэта і аўтар трохтомніка «Беларусы»), беларуская мецэнатка Магдалена Радзівіл, дзе пахаваны дзеяч БНР Геранім Друцкі-Любецкі, а таксама дзе жыў прыхільнік беларусчыны Адам Плуг. У выпуску таксама згадваюцца беларускія дэпутаты ў польскім Сойме ў міжваенны час, гісторыя роду Друцкіх-Любецкіх і іншыя варшаўскія месцы памяці — з пытаннем напрыканцы: які раён Варшавы можна назваць самым “беларускім”. 🎥 Відэа: https://youtu.be/qARU9kPa0Ww?si=yxdGRJnOCQsoMo9y

У Беларусі забаранілі кнігу Дароты Міхалюк пра Беларускую Народную Рэспубліку У Беларусі забаранілі навуковую кнігу Дароты Мі
У Беларусі забаранілі кнігу Дароты Міхалюк пра Беларускую Народную Рэспубліку У Беларусі забаранілі навуковую кнігу Дароты Міхалюк – «Беларуская Народная Рэспубліка 1918–1920 гг.: ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці». Паводле Еўрарадыё, напярэдадні Новага года Мінінфарм абнавіў і пашырыў спіс кніг, якія, на думку ведамства, «здольныя нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам». У гэты абноўлены пералік уключылі і працу Міхалюк.

Патрабаванне рэпарацый можа “рыкашэтам” вярнуцца да беларускіх уладаў На «Филине» выйшла размова з гісторыкам Паўлам Церашков
Патрабаванне рэпарацый можа “рыкашэтам” вярнуцца да беларускіх уладаў На «Филине» выйшла размова з гісторыкам Паўлам Церашковічам – сябрам Беларускага інстытута публічнай гісторыі – пра тое, чаму ініцыятыва ўладаў з “рахункамі” за Другую сусветную сёння выглядае найперш як прапагандысцкі ход. Гісторык тлумачыць, што патрабаванні “рэпарацый” праз 80 гадоў хутчэй дэманстрацыйны жэст, бо рэальных механізмаў атрымаць нешта цяпер няма; пры гэтым Беларусь ужо атрымлівала пасляваенныя кампенсацыі ў выглядзе тэхнікі і абсталявання, але гэта пакрыла толькі невялікую частку страт. Ён таксама звяртае ўвагу на праблему з маніпуляцыямі вакол колькасці ахвяр: дакладную лічбу назваць немагчыма, аднак больш рэалістычныя ацэнкі гавораць пра каля 2,1 млн страчаных людзей. І важная выснова пра тое, што гульня ў “рахункі” можа вярнуцца бумерангам: у сённяшніх умовах іншыя краіны могуць выстаўляць Беларусі патрабаванні кампенсацый, у тым ліку за саўдзел у агрэсіі і гібрыдныя атакі. 🔗 Інтэрв’ю на Филин.Салідарнасць

Выхадзец з Беларусі стаў манархам заходнееўрапейскай краіны — але толькі на некалькі дзён «Зеркало» распавядае неверагодную г
Выхадзец з Беларусі стаў манархам заходнееўрапейскай краіны — але толькі на некалькі дзён «Зеркало» распавядае неверагодную гісторыю Барыса Скосырава — чалавека, які нарадзіўся ў Вільні і правёў дзяцінства на Лідчыне, а ў 1934 годзе здолеў дамагчыся таго, што яго фактычна абралі кіраўніком Андоры. Пасля авантурнага жыцця, поўнага прыгод і няўдач, Скосыраў у 1933 годзе атрымаў грамадзянства Андоры, а ў ліпені 1934-га, заручыўшыся падтрымкай Генеральнага савета, абвясціў сябе «Барысам I» і фактычна стаў манархам краіны. Але «каралеўства» хутка скончылася: пасля канфлікту з Урхельскім біскупам (адным з сукіраўнікоў Андоры) Скосырава арыштавалі і адправілі ў турму. Далей у ягонай біяграфіі — новыя павароты лёсу, вайна і вельмі змрочныя эпізоды. 🔗 Артыкул на Zerkalo

Якуб Колас — фігурант палітычнай справы: як класік белліту здолеў пазбегнуць арышту Роўна 100 гадоў таму, у снежні 1925 года,
Якуб Колас — фігурант палітычнай справы: як класік белліту здолеў пазбегнуць арышту Роўна 100 гадоў таму, у снежні 1925 года, пачаліся першыя допыты Якуба Коласа супрацоўнікамі сакрэтнага аддзела ДПУ па справе «лістападаўшчыны». Расказваем, якім чынам класік беларускай літаратуры і непераўзыдзены аўтарытэт у беларускай справе аказаўся датычны да «антысавецкай» моладзевай групы. Справа набыла такі шырокі розгалас, што аб ёй пісала саюзная прэса — згадкі пра «групу Лістапада» і ўласна «лістападаўшчыну» можна знайсці не толькі ў рэспубліканскіх выданнях, але і ў агульнасавецкіх. У асобных тэкстах істэрыя дасягала проста касмічных маштабаў, бо вельмі цяжка сабе ўявіць, каб група маладых людзей з шасці чалавек рэальна магла ставіць сабе за мэту адарванне Беларусі ад Савецкага Саюзу. ➡️Чытайце па спасылцы. ✔️Тут без VPN