en
Feedback
Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Open in Telegram
1 271
Subscribers
No data24 hours
+17 days
-1530 days
Posts Archive
Беларуская дыяспара ў Варшаве запрашае далучыцца да мерапрыемства, прысвечанага 85-й гадавіне смерці генэрала Булак-Балаховіч
Беларуская дыяспара ў Варшаве запрашае далучыцца да мерапрыемства, прысвечанага 85-й гадавіне смерці генэрала Булак-Балаховіча. 10 траўня а 12:00 адбудзецца ушанаваньне памяці на месцы гібелі генэрала й аповед гісторыка аб яго жыцьці й дзейнасьці па адрасе: Paryska 27, Saska Kępa 📍 Адрас: Paryska 27, Saska Kępa 🗓 10 траўня 🕙 12:00 субота 💬 Сувязь: @robimrazamadmin 📞 Тэлефон: +48 573 202 950 Чакаем у Беларускай прасторы «Робім разам» / @byrobimrazam

Онлайн-дыскусія: "80 гадоў пасля завяршэння Другой сусветнай вайны: палітыка памяці ў Беларусі і Расеі" 📆 14 траўня.(серада)
Онлайн-дыскусія: "80 гадоў пасля завяршэння Другой сусветнай вайны: палітыка памяці ў Беларусі і Расеі" 📆 14 траўня.(серада) ⏰19:30 (па Менску) Мовы: беларуская і нямецкая з сімультанным перакладам. Рэгістрацыя па спасылцы: Якую ролю адыгрывае «Дзень Перамогі» ў сучаснай культуры памяці Беларусі і Расеі? Як выкарыстоўваецца Другая сусветная вайна ў палітычных мэтах — асабліва ў кантэксце вайны ва Украіне? Як з цягам часу змяніліся практыкі, датычныя культуры памяці? Ці сапраўды зварот да «барацьбы з фашызмам» такі эфектыўны, як гэта прадстаўляецца, — і калі так, чаму? Якія адрозненні і падабенствы ў гістарычнай палітыцы і палітыцы памяці ў Беларусі і Расеі? Уступнае слова Таццяна Астроўская, Інстытут гістарычных даследаванняў Усходняй Еўропы ім. Гердэра, Марбург Эксперты: Аляксей Братачкін, Дыстанцыйны Універсітэт у Хагене, сябра БІПГ Міша Габовіч, Ёганэс Гутэнберг Універсітэт Майнца Мадэрацыя Крысціянэ Янэке, Цэнтар ваеннай гісторыі і сацыяльных навук бундэсвера ў Патсдаме

Васіль Быкаў – адзін з найвядомейшых пісьменнікаў пра другую сусветную вайну. "Трэцяя ракета", "Альпійская балада", "Дажыць да світання" і іншыя яго творы былі экранізаваны. Як Быкаў стаў вялікім і чаму ў СССР яго не пасадзілі? Гісторыя да 9 траўня ад "Вусы Скарыны".

Ці «аджыў» сваё Дзень Перамогі? Як нам ставіцца да свята ва ўмовах палітычнага маніпулявання ім? - дыскусія гісторыкаў

‼️Ужо праз 2,5 гадзіны ‼️ Ці «аджыў» сваё Дзень Перамогі? Як нам ставіцца да гэтага свята ва ўмовах палітычнага маніпулявання
‼️Ужо праз 2,5 гадзіны ‼️ Ці «аджыў» сваё Дзень Перамогі? Як нам ставіцца да гэтага свята ва ўмовах палітычнага маніпулявання ім? Круглы стол гісторыкаў 📅 5 траўня ⏰18:00 (цэнтральнаеўрапейскі час) 🌐 он-лайн Удзельнікі: акадэмічны дырэктар і сябры Беларускага Інстытута публічнай гісторыі Аляксей Ластоўскі, кандыдат сацыялагічных навук (Вільня Літва) Ірына Кашталян, PhD in History (Веймар, Германія) Уладзімір Лобач, доктар гістарычных навук (Варшава, Польшча) Павел Церашковіч, кандыдат гістарычных навук (Вільня, Літва) Мадэратар: Павел Баркоўскі, філосаф, сябра рады БІПГ, в.а. Прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні АПКБ Паглядзець трансляцыю дыскусіі і задаць свае пытанні можна па спасылцы

‼️Ужо праз 2,5 гадзіны ‼️ Ці «аджыў» сваё Дзень Перамогі? Як нам ставіцца да гэтага свята ва ўмовах палітычнага маніпулявання
‼️Ужо праз 2,5 гадзіны ‼️ Ці «аджыў» сваё Дзень Перамогі? Як нам ставіцца да гэтага свята ва ўмовах палітычнага маніпулявання ім? Круглы стол гісторыкаў 📅 5 траўня ⏰18:00 (цэнтральнаеўрапейскі час) 🌐 он-лайн Удзельнікі: акадэмічны дырэктар і сябры Беларускага Інстытута публічнай гісторыі Аляксей Ластоўскі, кандыдат сацыялагічных навук (Вільня Літва) Ірына Кашталян, PhD in History (Веймар, Германія) Уладзімір Лобач, доктар гістарычных навук (Варшава, Польшча) Павел Церашковіч, кандыдат гістарычных навук (Вільня, Літва) Мадэратар: Павел Баркоўкі, філосаф, сябра рады БІПГ, в.а. Прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні АПКБ Паглядзець трансляцыю дыскусіі і задаць свае пытанні можна па спасылцы

Лэнд-ліз. Ці перамог бы СССР без яго Нямеччыну? У СССР у часе Другой сусветнай вайны вельмі моцна дзякавалі ЗША за ленд-ліз, нават асабіста Іосіф Сталін, а пасля пачалі гэта ўсяляк прымяншаць. Аднак ці мог бы Савецкі Саюз перамагчы Трэці Райх без замежнай дапамогі і што такое ленд-ліз? Падрабязнасці ў праграме "Міфы вайны" ад вядоўцы Зміцера Міцкевіча.

Ці «аджыў» сваё Дзень Перамогі? Як нам ставіцца да гэтага свята ва ўмовах палітычнага маніпулявання ім? Круглы стол гісторыка
Ці «аджыў» сваё Дзень Перамогі? Як нам ставіцца да гэтага свята ва ўмовах палітычнага маніпулявання ім? Круглы стол гісторыкаў 📅 5 траўня ⏰18:00 🌐 он-лайн Дзень Перамогі (9 мая) паўстаў як дзяржаўнае свята, прызначанае адзначыць выключную ролю Савецкага Саюза ў перамозе над нацысцкай Германіяй. Само свята перажыло шмат трансфармацый: яно стала цэнтрам гістарычнай памяці для многіх постсавецкіх краін, але ў апошнія гады ўсё больш атаясамліваецца з агрэсіўнай палітыкай Расеі. Дзень Перамогі і ўвесь комплекс памяці пра Вялікую Айчынную вайну выкарыстоўваюцца як сімвалічны рэсурс для апраўдання барацьбы з «украінскімі фашыстамі» і нават з заходнееўрапейскім светам. Калі раней перамога над нацызмам разглядалася як аснова маральнага кансенсусу пасляваеннага ладу — калі дакладна было вядома, дзе зло, а дзе дабро — дык цяпер мы назіраем, як памяць пра вайну выкарыстоўваецца для ўсталявання новых падзелаў і раздзьмування канфліктаў. Па-свойму выкарыстоўвае гэту памяць пра вайну і ўрад Лукашэнкі, які таксама не саромеецца атаясамляць сваіх апанентаў з калабарантамі і спадчыннікамі нацызму, а тэма "генацыду беларускага народа" стала дамінантнай у публічным дыскурсе. Да 80-годдзя перамогі над нацысцкай Германіяй Беларускі інстытут публічнай гісторыі ініцыюе дыскусію, у рамках плануецца абмеркаванне пытанняў: Ці «аджыў» сваё Дзень Перамогі і як нам ставіцца да гэтага свята ва ўмовах палітычнага маніпулявання ім? Як ацэньваць пашырэнне практыкі знішчэння мемарыялаў савецкага войска ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе? Ці існуе нейкая альтэрнатыва канцэпцыі «генацыду беларускага народа» для адлюстравання жахаў нацысцкай акупацыі на тэрыторыі Беларусі? Ці можна выключыць Беларусь і Расею з агульнаеўрапейскай памяці пра Другую сусветную вайну? Удзельнікі: акадэмічны дырэктар і сябры Беларускага інстытута публічнай гісторыі Аляксей Ластоўскі, кандыдат сацыялагічных навук (Вільня Літва) Ірына Кашталян, PhD in History (Веймар, Германія) Уладзімір Лобач, доктар гістарычных навук (Варшава, Польшча) Павел Церашковіч, кандыдат гістарычных навук (Вільня, Літва) Паглядзець трансляцыю дыскусіі і задаць свае пытанні можна будзе па спасылцы

Амністыя: гуманізм ці палітычны фарс? У Беларусі рыхтуецца чарговы закон аб амністыі з нагоды 80-годдзя Перамогі ў вайне. З п
Амністыя: гуманізм ці палітычны фарс? У Беларусі рыхтуецца чарговы закон аб амністыі з нагоды 80-годдзя Перамогі ў вайне. З пачатку масавых пратэстаў 2020 года, калі ў краіне стала «не да законаў», а колькасць палітычных вязняў не зніжаецца некалькі год запар, гэта ўжо трэцяя амністыя. Гуманізм — адзін з прынцыпаў «крымінальна-выканаўчай палітыкі ў Беларусі», а амністыя — адна з форм яго рэалізацыі, сцвярджаў летась сайт Лукашэнкі. Аднак ніводная з трох амністый, нават да так званага «Дня народнага адзінства», не прадэманстравала гуманізму ў дачыненні да палітычных зняволеных. Як амніставалі палітычных ў царскія і савецкія часы, чытайце ў нашым матэрыяле.

Канстытуцы 3 траўня 1791 года - наша спадчына Ці можна лічыць Канстытуцыю 3 траўня спадчынай беласаў? Ці сапраўды гэта першы асноўны закон ў Еўропе і другі ў свеце? Які ўнёсак у стварэнне гэтага дакумента унесла наша шляхта? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры праграмы "Раніца з "Белсат" адказвае гісторык Андрэй Радаман.

Ці могуць беларусы лічыць Канстытуцыю 3 траўня 1791 года сваёй спадчынай? На гэтае ды іншае пытанні ў эфіры праграмы "Раніца з "Белсатам" адказвае гісторык Андрэй Радаман.

Канстытуцыя 3 траўня 1791 гады. Як нашыя абдурылі Кацярыну II і Расею 3 мая 1791 года была прынята Канстытуцыя Рэчы Паспалітай, якая стала першай у Еўропе і другой у свеце. Але як так выйшла, калі ўсё было пад кантролем Расіі і Прусіі? І што агульнае паміж Канстытуцыяй 1791 года і Канстытуцыяй Беларусі 1994 года? У праграме Цімоха Акудовіча "Вусы скарыны".

Repost from Historyja
Са святам! 3 траўня 1791 года была прынятая Канстытуцыя Рэчы Паспалітай, першая канстытуцыя ў Еўропе і другая ў свеце. Можам
Са святам! 3 траўня 1791 года была прынятая Канстытуцыя Рэчы Паспалітай, першая канстытуцыя ў Еўропе і другая ў свеце. Можам ганарыцца, што ў свой час мы былі перадавыя ў юрыдычнай думцы. У свабоднай Беларусі гэты дзень як у суседзяў зможа стаць святочным, а лепшым ушанаваннем стане вяртанне прававой дзяржавы.

Repost from Наша Ніва
Гігін атакуе Эйдэльман за лекцыю пра БНР: Пустое месца, поўны чайнік Прапаганда не даравала расійскаму гісторыку Тамары Эйдэл
Гігін атакуе Эйдэльман за лекцыю пра БНР: Пустое месца, поўны чайнік Прапаганда не даравала расійскаму гісторыку Тамары Эйдэльман яе лекцыі па гісторыі Беларусі і найперш пра БНР. https://nashaniva.com/367047 Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367047

Высокая смяротнасць сярод нямецкіх ваеннапалонных на працах у СССР была наступствам не помсты, а халатнасці Да такой высновы
Высокая смяротнасць сярод нямецкіх ваеннапалонных на працах у СССР была наступствам не помсты, а халатнасці Да такой высновы прыйшла аўтар кнігі «Ад зняволення да рэпатрыяцыі: нямецкія ваеннапалонныя ў Савецкім Саюзе» Susan Grunewald. Выданне пабачыла свет у 2024-м, цяпер на яго выходзяць рэцэнзіі. Пасля вайны ў СССР утрымлівалася 1,5 мільёна нямецкіх ваеннапалонных, якія паэтапна вызваляліся да 1956 года. Працаздольных наўмысна ўтрымлівалі як мага даўжэй. Большасць з 4 тысяч лагераў знаходзіліся ля прадпрыемстваў і будоўлі. З кнігі вынікае, што ў Беларусі ў 1944 - 1951 гг. дзейнічала 199 лагераў. Больш было толькі ва Украіне (699) і Расіі (2858). Груневальд сцвярджае, што жорсткае абыходжанне з нямецкімі ваеннапалоннымі і высокая смяротнасць сярод іх былі вынікам не помсты, а халатнасці, адсутнасці каардынацыі і голаду пасля вайны. Ваеннапалонных падвяргалі антыфашысцкаму перавыхаванню, некаторыя вязні занялі кіруючыя пасады ў ГДР, адзначаецца ў рэцэнзіі на кнігу ў амерыканскім часопісе Foreign Affairs.

Кароткая гісторыя Беларусі за 21 хвіліну Мікіта Мелказёраў ў праграме "Загляне сонца" паспрабаваў коратка расказаць пра галоўныя рэчы, якія зрабілі нас тымі, кім мы ёсць цяпер.

☑️ На Усіхсвяцкіх могілках у Беластоку з’явіліся спецыяльныя шыльды на магілах выбітных беларускіх дзеячаў 🔻 Ініцыятыва стал
+2
☑️ На Усіхсвяцкіх могілках у Беластоку з’явіліся спецыяльныя шыльды на магілах выбітных беларускіх дзеячаў 🔻 Ініцыятыва стала часткай праекта па ахове і ўшанаванні беларускай культурнай спадчыны на Падляшшы. Больш на сайце Радыё Рацыя: https://racyja.com/by/sumezza/syldy-pamjaci-u-belastoku-paznacyli-mahily-vybitnych-belarusau/

У пасляваеннай БССР наладзіць працу пратэстанцкіх абшчын дазволіў падмурак, закладзены ў Заходняй Беларусі Пра гэта піша гіст
У пасляваеннай БССР наладзіць працу пратэстанцкіх абшчын дазволіў падмурак, закладзены ў Заходняй Беларусі Пра гэта піша гісторык Таццяна Лісоўская ў «Часопісе БДУ. Гісторыя». У пачатку 1920-х гг. моладзь ішла ў абшчыны евангельскіх хрысціян і баптыстаў, адвентыстаў сёмага дня і пяцідзесятнікаў з-за імкнення знайсці новыя духоўныя арыенціры ва ўмовах палітычных і ваенных узрушэнняў, паслаблення ўплыву праваслаўнай і каталіцкай цэркваў, прывілеяў у пытанні службы ў арміі. У БССР у 1920-30-я гг. нядзельныя школы і іншыя формы рэлігійнага навучання былі забаронены. У той жа час у Заходняй Беларусі пры абшчынах актыўна ствараліся моладзевыя гурткі і таварыствы. Сістэмны падыход у Заходняй Беларусі дазволіў хутка адрадзіць рэлігійную працу ў пасляваенны перыяд. Аднак ва ўмовах савецкіх абмежаванняў у БССР у 1945 - 1991 гг. пратэстанцкія абшчыны былі вымушаны адмовіцца ад сістэмных форм на карысць нелегальных моладзевых сходаў у царкве, сустрэч на прыватных кватэрах, аб'яднання ў рамках харавой дзейнасці.