ru
Feedback

Не попадитесь на канал ботавода! Telemetrio находит и помечает такие каналы 👉 Хотите видеть метку — оформите подписку 👈

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Открыть в Telegram
1 271
Подписчики
Нет данных24 часа
+87 дней
+830 дней
Архив постов
З другой спробы брэсцкія чыноўнікі зноў бяруцца ўшанаваць імя М. Іоффе BGmedia паведамляе, што ў Берасці хочуць назваць новую
З другой спробы брэсцкія чыноўнікі зноў бяруцца ўшанаваць імя М. Іоффе BGmedia паведамляе, што ў Берасці хочуць назваць новую вуліцу ў мікрараёне Бярозаўка ў гонар Міхаіла Іоффе (экс-кіраўніка «Брэстгазаапарата»). Мемарыяльная ініцыятыва ідзе ад гарвыканкама і калектыву «Брэстгазаапарата». Гэта ўжо другая спроба. У 2022 годзе прапаноўвалі перайменаваць частку вуліцы Арджанікідзэ, але камуністы выступілі супраць, назваўшы гэта «паўзучай дэсаветызацыяй», і ідэю спынілі. Цяпер абралі “бяспечны” сцэнар: не чапаюць савецкія тапонімы, а даюць імя новай вуліцы, каб абысці ідэалагічны канфлікт. А “грамадскае абмеркаванне” арганізавалі даволі фармальна – праз накіраванне прапаноў у рэдакцыю дзяржаўнай газеты. У гарадской супольнасці рэакцыя неадназначная: частка гараджан ставіцца да ініцыятывы скептычна, называе такія “абмеркаванні” працэдурай «для галачкі», але ёсць і тыя, хто ідэю падтрымлівае, ці прапануе лагічней “прывязаць” такую вуліцу да раёна, звязанага з заводам.

Новы выпуск VisitBrest — пра Базыльянскі кляштар у Берасці На канале VisitBrest выйшаў чарговы выпуск з серыі пра гісторыю Берасця (анонс на гэты праект мы ўжо рабілі раней) Новы выпуск прысвечаны гісторыі Базыльянскага кляштара ў Берасці – аднаму з страчаных элементаў гарадскога ландшафту. На аснове гістарычных карт, архіўных фатаграфій і аўтэнтычных чарцяжоў аўтары стварылі 3D-візуалізацыю з выкарыстаннем інструментаў штучнага інтэлекту. Важна, што паказаныя вобразы – гэта мастацкая інтэрпрэтацыя мінулага, а не дакладная навуковая рэканструкцыя: праект мае асветніцкі характар і прапануе ўявіць, якім мог быць Берасце ў мінулых эпохах, каб падштурхнуць цікавасць да гісторыі горада. 🎥 Відэа: https://youtu.be/bL-gfx0uYXU?si=cI8GE6wP6aqQrthX

Repost from Наша Ніва
«Продкі вадзілі сяброўства са Скірмунтам». Беларус склаў радавод, які ўжо налічвае 1900 чалавек — як у яго атрымалася? Журнал
«Продкі вадзілі сяброўства са Скірмунтам». Беларус склаў радавод, які ўжо налічвае 1900 чалавек — як у яго атрымалася? Журналіст Мікалай Заяц заўсёды цікавіўся сваімі каранямі, бо ведаў, што яго продкі паходзяць з гістарычна знакавых і насычаных падзеямі мясцін — там, дзе ў свой час кіравалі Радзівілы і Скірмунты. Але капаць дэталі жыцця сваякоў ён пачаў адносна нядаўна. За апошнія некалькі гадоў Мікалай паспеў скласці радавод з 1900 чалавек, з якіх 143 — прамыя продкі. https://nashaniva.com/384613 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/384613

Як у ХІХ ст. дэманстравалі лаяльнасць з дапамогай архітэктурнага стылю Пра гэта піша М. Багушэвіч у апошнім зборніку навуковы
Як у ХІХ ст. дэманстравалі лаяльнасць з дапамогай архітэктурнага стылю Пра гэта піша М. Багушэвіч у апошнім зборніку навуковых артыкулаў «Доўгае ХІХ стагоддзе ў гісторыі Беларусі і Усходняй Еўропы». У другой палове XIX ст. асноўная маса грамадскіх будынкаў будавалася за кошт казны Расійскай імперыі ў стылі класіцызму. Адначасова значная частка шляхты на беларускіх землях старалася захаваць сувязь са спадчынай Рэчы Паспалітай, таму каталіцкія храмы будавалі амаль выключна ў рамантычным гатычным стылі. Пры будаўніцтве сядзіб у Беларусі ў другой пал. XIX ст. пераважалі два архітэктурныя напрамкі – класіцызм і эклектыка (неагатычная і псеўдагатычная). Выбар апошняга напрамку можна было растлумачыць падтрымкай ідэі адраджэння Рэчы Паспалітай. Аднак выбар класіцызму не заўсёды сведчыў аб абсалютнай лаяльнасці гаспадароў ураду. У выпадку з сядзібай Умястоўскіх у Жамыслаўі (на здымку) усё было наадварот, паколькі за яе ўзор быў узяты Лазянкоўскі палац у Варшаве.

Наталля Гардзіенка: «Кніга могілак» і прэмія Багушэвіча – знак увагі да беларускай эміграцыі На беларускім радыё «Рацыя» выйш
Наталля Гардзіенка: «Кніга могілак» і прэмія Багушэвіча – знак увагі да беларускай эміграцыі На беларускім радыё «Рацыя» выйшла размова з Наталляй Гардзіенкай – даследчыцай гісторыі і сябрам Беларускага інстытута публічнай гісторыі. Нагода – прэмія імя Францішка Багушэвіча за 2024 год і альбом-даведнік «Кніга могілак. Беларускія пахаванні ў свеце», падрыхтаваны разам з Лявонам Юрэвічам. У інтэрв’ю Гардзіенка распавядае, як матэрыялы пачалі збіраць яшчэ з 1990-х, як пазней да справы далучыліся экспедыцыі і чаму праца над выданнем заняла гады. Кніга ахоплівае беларускія пахаванні ў 13 краінах і паказвае геаграфію эміграцыі. Частка месцаў памяці ўжо знікла (напрыклад, у Нямеччыне), таму выданне захоўвае тое, чаго ўжо няма. Аўтарка таксама адзначае, што кнігу планавалі выдаць у Беларусі, але пасля 2020 года яна выйшла за мяжой, а прэмія стала знакам увагі да тэмы эміграцыі і працы з памяццю. 🔗 Інтэрв’ю цалкам

Як князь Вітаўт прыдумаў вышэйшыя дзяржаўныя пасады Хто ў часы ВКЛ выконваў ролю Міністэрства замежных спраў, а міністра фіна
Як князь Вітаўт прыдумаў вышэйшыя дзяржаўныя пасады Хто ў часы ВКЛ выконваў ролю Міністэрства замежных спраў, а міністра фінансаў? Чым займаўся маршалак? Якія існавалі сімвалічныя, але вельмі ганаровыя пасады? Паспрабуем разабрацца, як і калі з’явіліся вышэйшыя пасады ў ВКЛ і хто за што адказваў. ➡️Чытайце па спасылцы. 📍Тут без VPN.

Міхал Анемпадыстаў: Чаму беларусаў пачалі называць бульбашамі і як звалі іх раней? У працяг бульбяной тэмы і з улікам таго, што ў часткі грамадскасці выклікае занепакоенасць “культ і міф бульбы”, прапануем паглядзець ужо даўняе відэа Міхала Анемпадыстава пра беларускія камляплоды. Тут, вядома, узгадваецца і бульба як нібыта “нацыянальная” агародніна, але размова шырэйшая — пра разнастайныя караняплоды як частку доўгай традыцыі на беларускіх землях і важны складнік штодзённай кухні беларусаў. Як выбітны мастак, паэт і культуролаг, Анемпадыстаў працуе з “міфамі” як з культурнымі метафарамі. Таму напрыканцы ён прапануе ўспрымаць “бульбяны міф” не як кпіны, а як нагоду падумаць, якія рысы беларусаў суадносяцца з гэтым вобразам камляплодаў –  і ў чым тут можа быць наша моц. 🎥 Відэа: https://youtu.be/ChXvR3ps1oM?si=mMR7Xx1kceDGEIv6

Амаль 2 млн рублёў з бюджэту — на ваенную экспазіцыю ў комплексе «Баграціён» Як паведамляе «Зеркало», у комплексе воінскай сл
Амаль 2 млн рублёў з бюджэту — на ваенную экспазіцыю ў комплексе «Баграціён» Як паведамляе «Зеркало», у комплексе воінскай славы «Баграціён» (Светлагорскі раён) плануюць стварыць пастаянную экспазіцыю на ваенную тэматыку ў трох залах новага музея. Паводле матэрыялаў дзяржзакупкі, на праект закладзена 1 986 000 руб. з бюджэту; выканаўцам пазначаная кампанія «3 Д Плюс». Паводле апісання, экспазіцыя будзе прысвечаная аперацыі «Баграціён» (1944), прычым не менш за 70% матэрыялаў — пра яе пачатковы этап. Упор робіцца на інтэрактыўнасць і “эмацыйнае ўздзеянне” (мультымедыя, AR, 3D-дыярамы, інсталяцыі). Комплекс мусіць стаць «буйным цэнтрам духоўна-маральнага і патрыятычнага выхавання дзяцей і моладзі». Гэты кейс дэманструе далейшую тэндэнцыю да інструменталізацыі тэмы Вялікай Айчыннай вайны ў мэтах “ваенна-патрыятычнага” выхавання, што вядзе да прыхаванай мілітарызацыі грамадства праз нармалізацыю ваеннай рамкі ў музеях і адукацыйных прасторах.

Repost from Новы Час
Зорка Бэтлеемска над маёнткам ззяе. Як наша шляхта святкавала Божае Нараджэнне Спрадвечныя калядныя традыцыі, якія паходзяць
Зорка Бэтлеемска над маёнткам ззяе. Як наша шляхта святкавала Божае Нараджэнне Спрадвечныя калядныя традыцыі, якія паходзяць з беларускай вёскі, добра ўсім вядомыя і апісаныя ў літаратуры. Вядомыя добра і разгульныя балы магнатаў. А як адзначала Божае Нараджэнне тутэйшая шляхта ў шматлікіх дварах, маёнтках, фальварках і засценках? Чытаць далей Спасылка без VPN

Дубавец: 100 гадоў споўніцца самаму паспяховаму ў гісторыі Беларусі году — 1926-му. На Радыё Свабода выйшаў тэкст Сяргея Дубаўца – гэта аўтарская, суб’ектыўная ацэнка, але яна добра нагадвае пра падзеі стагадовай даўніны, якія сапраўды можна назваць росквітам беларусізацыі. Дубавец піша, што 1926 год быў адным з найбольш паспяховых: у БССР склаліся ўмовы адноснай свабоды, беларусізацыя дала прыкметныя вынікі – прайшлі буйныя навуковыя і краязнаўчыя з’езды, паўстала літаратурнае згуртаванне «Узвышша», адбылася Акадэмічная канферэнцыя па рэформе правапісу і азбукі, адкрыўся БДТ-2 у Віцебску, адбылося другое ўзбуйненне БССР. У Заходняй Беларусі у 1926-м заснавалі Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры, а беларуская прэса была надзвычай актыўная — згадваюцца «Маланка», «Беларускае слова», «Народная справа» як орган Беларускай сялянска-работніцкай грамады. У тэксце таксама выразна падкрэсліваецца кантраст: пасля эйфарыі стваральнай працы прыйшлі рэпрэсіі і ўціск. У гэтым сэнсе Дубавец параўноўвае 1926-ы з 2020-м і выкарыстоўвае вельмі моцную метафару пра «татальнае знішчэнне» у выніку рэпрэсій — гэта занадта рэзкае азначэнне, асабліва калі мы гаворым пра падзеі 2020 года і пасля; аднак сама паралель пра тое, што дзяржаўны ўціск і гвалт могуць вяртацца ў брутальных формах нават праз стагоддзе, тут прачытваецца вельмі выразна.

«Вусы Скарыны» вяртаюцца: як бульба заваявала Беларусь Пасля паўзы «Вусы Скарыны» адкрываюць новы сезон выпускам пра гісторыю самай “беларускай” расліны – бульбы. Вядоўца Цімафей Акудовіч разам з Віктарам Шукеловічам распавядаюць, адкуль на беларускія землі прыйшла бульба і чаму спачатку да яе ставіліся насцярожана; як голад і эпідэміі паспрыялі яе распаўсюджванню ў Еўропе; калі з’явіліся першыя згадкі пра бульбу ў Вялікім Княстве Літоўскім і як яна паступова стала часткай штодзённай культуры. У выпуску таксама ўзгадваюцца Адам Міцкевіч, Мікалай Гогаль і Францішак Багушэвіч – разам з гісторыяй мянушак беларусаў ад «бацьвіняжаў» да «бульбашоў», а напрыканцы нават “экзістэнцыяльнае” пытанне пра нас саміх. 🎥 Відэа: https://youtu.be/O3j1pSiINIc?si=V3X_cTcPzdOdiHG6

🎓 XVI стагоддзе ў беларускай гісторыі: ці быў “залаты век”? На канале адукацыйнай пляцоўкі «Віртуальны ўніверсітэт» ужо выйшлі тры лекцыі анлайн-курсу пра XVI стагоддзе – эпоху Статутаў ВКЛ, Скарыны, Радзівілаў, Буднага і Гусоўскага, якую часта называюць “залатым векам”. Курс чытае гісторык Аляксандр Паршанкоў і прапануе паглядзець на гісторыю беларускіх земляў у кантэксце агульнаеўрапейскіх трэндаў – Адраджэння, Рэфармацыі і культурных зрухаў. У лекцыях абмяркоўваецца месца ВКЛ у Еўропе XVI ст., пытанне, ці можна гаварыць пра “Беларусь” у той час, культурны ландшафт Усходняй Еўропы і тое, як гэтая эпоха працуе ў сучасных інтэрпрэтацыях гісторыі. Будуць таксама прыклады працы з крыніцамі, артэфакты і элементы палеаграфіі. 🎥 Першая лекцыя: https://www.youtube.com/watch?v=8r-BI44AL0Q&t=178s

📖 Гродзенскі прафесар Вячаслаў Швед, звольнены з універсітэта, выдаў энцыклапедыю пра Гродна Гродзенскі гісторык і прафесар
📖 Гродзенскі прафесар Вячаслаў Швед, звольнены з універсітэта, выдаў энцыклапедыю пра Гродна Гродзенскі гісторык і прафесар Вячаслаў Швед выдаў кнігу «Гісторыя Гродна. Энцыклапедыя», прысвечаную гісторыі горада над Нёманам. Працу над выданнем аўтар завяршыў у 2022 годзе, энцыклапедыя будзе даступная чытачам у электроннай версіі, піша @hrodnaonelove.
У анатацыі да выдання адзначаецца, што Гродна — горад з больш чым тысячагадовай гісторыяй, які перажыў войны і перыяды росквіту, і заслугоўвае ўласнай энцыклапедыі. Аўтар імкнуўся паказаць гісторыю горада праўдзіва і аб’ектыўна, абапіраючыся на даступныя крыніцы і навуковую літаратуру. Кніга напісана на беларускай мове.
Працяг па спасылцы. 🖥 Без VPN адкрыецца тут.

У Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі захоўваецца калекцыя старажытных календароў. У экспазіцыі прадстаўлены
У Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі захоўваецца калекцыя старажытных календароў. У экспазіцыі прадстаўленыя 24 старадрукі, якія выйшлі да 1800 года. У XVIII стагоддзі Гродна быў друкавальным цэнтрам. Тут працавала каралеўская друкарня, з цэхаў якой выходзілі ў тым ліку і календары. Самы стары ў калекцыі — Кракаўскі каляндар на 1717 год. Яму больш за 300 гадоў. Раней папяровыя календары выглядалі не так, як сёння. На аркушы дадавалася цікавая інфармацыя, і звесткі, што дазвалялі рабіць астралагічныя прагнозы. Календары ўпрыгжваліся фігурамі багоў, якія атаясамліваліся з Сонцам і планетамі. Часам яны змяшчалі і рухомыя часткі з назвамі рэлігійных святаў на кожны месяц і знакамі Задыяку.

Беларускі мастацтвазнаўца Дзмітрый Салодкі распавядзе пра іканаграфію Раства ў Нацыянальны музеі ў Варшаве Дзмітрый Салодкі —
Беларускі мастацтвазнаўца Дзмітрый Салодкі распавядзе пра іканаграфію Раства ў Нацыянальны музеі ў Варшаве Дзмітрый Салодкі — беларускі мастацтвазнаўца, куратар, лектар, які спецыялізуецца на гісторыі мастацтва, культуры, міфалогіі і этымологіі. Асаблівае месца ў даробку даследчыка займае вывучэнне сакральнага мастацтва. 6 студзеня Дзмітрый запрашае на экскурсію «Калядны сюжэт і Сандра Батычэлі», у цэнтры ўвагі якой— іканаграфія Раства як галоўнага свята Еўропы. «Якія таемныя сэнсы хаваюць звыклыя нам персанажы? Як «чытаць» калядныя сюжэты, разумеючы кожны жэст і сімвал? Асаблівым момантам сустрэчы стане знаёмства з жамчужынай калекцыі — шэдэўрам вялікага італьянца Сандра Батычэлі», — анансуе ён падзею. Адзначым, што летась Дзмітрый Салодкі прачытаў цыкл анлайн-лекцый па гісторыі беларускага мастацтва для праекта Scholars for Belarus. Сярод тэм: «Сармацкі міф: ад шляхецкага партрэта да тэатра смерці», «Спаса-Праабражэнская царква ў Полацку як культурны тэкст», ды іншыя. Чытаць на сайце або без VPN.

Ці можна з дапамогай YouTube перамагчы афіцыйную ідэалогію? Размова з Цімафеем Акудовічам На Радыё Свабода выйшла размова з Ц
Ці можна з дапамогай YouTube перамагчы афіцыйную ідэалогію? Размова з Цімафеем Акудовічам На Радыё Свабода выйшла размова з Цімафеем Акудовічам – папулярызатарам гісторыі, аўтарам «Вусоў Скарыны» і «Сармацкага вуса», а таксама сябрам Беларускага інстытута публічнай гісторыі. У інтэрв’ю ён разважае, ці здольны беларускі YouTube супрацьстаяць афіцыйнай ідэалогіі і перапісванню падручнікаў пасля 2020 года: на яго думку, адных інтэрнэт-праектаў недастаткова, бо нацыянальная памяць трымаецца таксама на кнігах, сустрэчах, экскурсіях і супольным дзеянні. Акудовіч расказвае пра свае медыяпраекты і грамадскія ініцыятывы (у тым ліку «Беларускія магістраты»), пра рэакцыю аўдыторыі, і пра тое, што цяпер у Беларусі з гістарычнай навукай «усё дрэнна», але аднаўленне магчыма – у тым ліку праз працу гісторыкаў у замежжы і стварэнне новых інстытуцый па-за краінай. 🔗 Інтэрв’ю на Свабодзе

Repost from Наша Ніва
«Яна не дачакала гэтага дня, але гэты дзень дачакаў яе»: Ларысе Геніюш пасмяротна выдалі Нацыянальны пашпарт Беларусі Беларус
«Яна не дачакала гэтага дня, але гэты дзень дачакаў яе»: Ларысе Геніюш пасмяротна выдалі Нацыянальны пашпарт Беларусі Беларускі пашпартны цэнтр 31 снежня 2025 года пасмяротна выдаў Нацыянальны пашпарт Беларусі Ларысе Геніюш — пісьменніцы і дзяячцы БНР, якая да смерці не прыняла савецкага грамадзянства. Дазвол на гэта даў яе ўнук. https://nashaniva.com/384876 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/384876

🕯 2026 — год айца Аляксандра Надсана «Новы Час» піша, што 2026-ы вінен прайсці пад знакам памяці пра айца Аляксандра Надсана
🕯 2026 — год айца Аляксандра Надсана «Новы Час» піша, што 2026-ы вінен прайсці пад знакам памяці пра айца Аляксандра Надсана (1926–2015) – святара, славіста-беларусіста і аднаго са стваральнікаў лонданскай Скарынаўкі. Сёлета спаўняецца 100 гадоў з дня яго нараджэння, і хоць юбілей прыпадае на жнівень, цягам усяго года ў розных краінах будуць адбывацца падзеі і імпрэзы, прысвечаныя Надсану – чалавеку, які ў выгнанні дапамог стварыць сапраўдны беларускі культурны цэнтр сусветнага значэння. Аўтар тлумачыць, чаму гэтая дата важная не толькі як “круглая”: стагоддзе – нагода наноў прачытаць тэксты айца Аляксандра і ўбачыць маштаб ягонай інтэлектуальнай і асветніцкай спадчыны (ад мовазнаўства і гісторыі да перакладу і выдавецкай працы), а таксама яго ролю ў яднанні беларускай дыяспары і “вяртанні гістарычнай памяці”. 🔗 Артыкул цалкам

З новым годам! Жыве Беларусь — маладосці крыніца! Гэты запіс ужо сапраўды гістарычны: кампазіцыя з навагодняга шоў 1995 года. Артэфакт эпохі, калі БТ яшчэ магло здымаць прыстойныя рэчы, а не суцэльны крынж. З той пары, калі лозунг «Жыве Беларусь!» яшчэ не быў абвешчаны "экстрэмісцкім", калі "несвядомыя" поп-спевакі яшчэ не траплялі ў “чорныя” спісы, калі Ярмоленка з Алесяй яшчэ не ператварыліся ў галоўных падпявалаў рэжыму і калі нават зорак беларускамоўнага року запрашалі ў навагодні эфір.

✨Астралогія ў ВКЛ: лекцыя Наталлі Сліж пра Жыгімонта Старога У калядныя вечары паводле традыцыі варажылі, а сёння ў пераднавагоднюю пару многія звяртаюцца да гараскопаў і парад астролагаў, спрабуючы зазірнуць у будучыню. Але астралогія як інструмент “прагназавання” і прыняцця рашэнняў была папулярная яшчэ ў эпоху ВКЛ у шляхецкім асяроддзі і пры двары вялікіх князёў. Пра тое, якое месца астралогія займала ў жыцці Жыгімонта Старога і Боны Сфорцы, можна даведацца з лекцыі гісторыка Наталлі Сліж – даследчыцы шляхецкага побыту, сямейных стасункаў і гендарнай гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. У выступе разглядаюцца прыклады замаўлення гараскопаў (у тым ліку для дзяцей і важных сямейных падзей), “гараскопы каранацый” і гадавыя прагнозы, а таксама тое, як астралагічныя высновы выкарыстоўваліся не толькі “для цікаўнасці”, але і пры прыняцці стратэгічных палітычных рашэнняў — і нават у праектах, звязаных з архітэктурай. 🎥 Відэазапіс лекцыі у межах семінар па гісторыі ВКЛ Беларуска інстытута ў Празе: https://youtu.be/E6giVeJfe0Y?si=7KDjEgYpkq6D8W3_