Беларускі інстытут публічнай гісторыі
الذهاب إلى القناة على Telegram
إظهار المزيد
1 271
المشتركون
لا توجد بيانات24 ساعات
+27 أيام
-1430 أيام
أرشيف المشاركات
Repost from Радыё Свабода — Беларусь
18 сакавіка 1921 паміж савецкай Расеяй і Польшчай была падпісаная Рыская дамова, згодна зь якой заходнія землі Беларусі перадаваліся пад уладу Польшчы, а ўсходнія ўваходзілі ў склад РСФСР. Тэрыторыю Беларускай ССР на той час складалі 6 паветаў Менскай губэрні.
Цэнтральную Беларусь разам зь Менскам расейцы гатовыя былі аддаць палякам.
Як праходзілі тайныя перамовы ў 1920 годзе і малавядомыя факты пра падпісаньне Рыскага міру — у праекце «Як малявалі межы Беларусі»: https://smarturl.click/zO4A
Repost from N/a
Сябры, прапануем вам у суботу 21 сакавіка далучыцца да традыцыйнай сяброўскай вандроўкі па Віленшчыне "Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб ня ўмёрлі!", прысьвечанай дню народзінаў заснавальніка найноўшай беларускай літаратуры Францішка Багушэвіча.
А нарадзіўся Багушэвіч у былым фальварку Сьвіраны непадалёк ад Меднікаў, куды мы і плануем завітаць. Таксама мы заедзем да касьцёла у Рукойнях, дзе хрысьцілі малога Францішка Бенедыкта, і ў турыстычны цэнтр у Савічунах, дзе вісіць памятная шыльда паэту. А яшчэ наведаем музей іншага паэта Уладзіслава Сыракомлі, сярэднявечны замак у Медніках, ды навакольныя іншыя цікавосткі!
Маршрут вандроўкі: Вільня - Немеж - Барэйкаўшчына - Рукойні - Савічуны - Сьвіраны - Меднікі - Вільня.
Вандроўка плануецца на невялікім аўтобусе ў добрай кампаніі.
Выезд з Вільні а 10-й, вяртаньне недзе ў 16-30.
Рэгістрацыя і больш падрабязная інфармацыя ў гугл-форме:
https://forms.gle/3aWBcKHfFzU4LCy38
Далучайцеся!
БНР: рэальнасць ці мара?
23 сакавіка а 20:00 (па Мінску) на YouTube-канале «Годна» пагаворым пра гісторыю Беларускай Народнай Рэспублікі і кантэкст яе з’яўлення.
У эфіры:
Цімох Акудовіч – папулярызатар гісторыі.
Тэма: Лікбез па БНР
— Хто стварыў БНР?
— Чаму яна не ўтрымалася?
— Як сёння ацэньваць БНР?
Аляксей Ластоўскі – сацыёлаг, акадэмічны дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі, выкладчык ЕГУ.
Тэма: Габрэі і БНР
— Які ўдзел габрэі прынялі ў стварэнні БНР?
— Пры чым тут доктар Айбаліт?
— Чаму віленскія габрэі падтрымлівалі ідэю адраджэння ВКЛ?
📅 23 сакавіка
🕗 20:00 (Мінск)
📺 YouTube «Годна»
Спасылка на трансляцыю – тут
Repost from Будзьма беларусамі!
🏛 5 унікальных экспанатаў Віленскага беларускага музэю, які адзначыў 25-годзьдзе свайго аднаўленьня
У сакавіку адзначыў чвэрць стагодзьдзя сваёй працы адноўлены Віленскі беларускі музэй імя Івана Луцкевіча. З гэтай нагоды музэйнікі правялі ўрачысты прыём, нагадаўшы гісторыю музэю, якой агулам ужо больш за 100 гадоў, піша «Радыё Свабода».
Яшчэ ў пачатку XX стагодзьдзя віленскі беларус Іван Луцкевіч пачаў зьбіраць прадметы старажытнасьці, артэфакты, кнігі і дакумэнты, датычныя беларускай культуры і гісторыі. Паступова ўтварылася калекцыя ўнікальных прадметаў. Вядома, што Максім Багдановіч напісаў свой знакаміты верш пра слуцкіх ткачых, калі пабачыў у зборы Івана Луцкевіча слуцкія паясы.Працяг па спасылцы. 📌 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
21 сакавіка ў Варшаве пройдзе прэзентацыя беларускага перакладу кнігі “Савецкія партызаны ў 1941—1944 гг. Міфы і рэчаіснасць” з удзелам яе аўтара Богдана Мусяла.
Богдан Мусял — нямецка-польскі гісторык, спецыялізуецца на гісторыі Другой сусветнай вайны. Кніга, чый беларускі пераклад будзе презентаваны, пабачыла свет у 2009-м у Нямеччыне на нямецкай мове.
Кніга пра гісторыю савецкага партызанскага руху ў час Другой сусветнай вайны на прыкладзе Беларусі, у ёй раскрываюцца важныя аспекты гісторыі савецкага партызанскага руху ў Беларусі, у тым ліку ценявыя.
У кнізе даследуюцца такія тэмы, як асноўныя нямецкія аперацыі супраць савецкіх партызанаў у Беларусі, колькасць страт у савецкім партызанскім руху, праблемы з забеспячэннем боепрыпасамі, а таксама стаўленне да яго беларускага насельніцтва.
📅 21 сакавіка (субота)
⏰16:00 –18:00
📍Muzeum Wolnej Białorusi (ul. Foksal 11), Warszawa
Repost from Радыё Свабода — Беларусь
«Хацеў прыцягнуць увагу да свабоды слова»
Расказваем, як у савецкія часы менскі студэнт Сяргей Ханжанкоў плянаваў падарваць «глушылку» на Залатой Горцы ў Менску.
Глушыла яна тады ў тым ліку і Радыё Свабода.
Repost from Будзьма беларусамі!
🎶 Гісторык Ляксей Ластоўскі даведаўся, што пляменніца Юзафа Пілсудскага збірала беларускія народныя песні
Гісторык Ляксей Ластоўскі паведаміў, што пляменніца Юзафа Пілсудскага ўдзельнічала ў зборы беларускіх народных песень. Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў Facebook.
«А ці ведалі вы, што пляменніца Юзафа Пілсудскага, Ванда (дачка малодшага брата маршалка Адама), падчас этнаграфічных экспедыцый віленскіх студэнтаў збірала і запісвала беларускія народныя песні? Прытым у родных мне мясцінах, Мосар», — напісаў Ластоўскі.🧐 Мосар —сёння вёска ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці.
Repost from bellitinfo
Івонка Сурвіла напісала кнігу ўспамінаў 📓
У выдавецтве Połackija Łabirynty выйшла кніга ўспамінаў Старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонкі Сурвілы з назвай “У восем гадоў я была на вайне”.
Кніга перакладзеная з французскай мовы і па-беларуску публікуецца ўпершыню.
Падрабязней 👈
Чытаць без VPN 🔗
Repost from N/a
Цэнтр даследаванняў гістарычнай геаграфіі Касцёла ў Польшчы пры Люблінскім каталіцкім універсітэце апублікаваў маштабную базу даных, прысвечаную манаскім дамам у Рэчы Паспалітай станам на 1772 год.
Даследчыкі сабралі і нанеслі на карту 1327 аб'ектаў, сярод якіх сотні кляштараў розных ордэнаў, што знаходзіліся і на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Галоўная каштоўнасць праекта ў тым, што гэта не проста візуалізацыя, а адкрыты набор прасторавых дадзеных (ГІС). Хоць дакладнасць геапрывязкі не вельмі, як я паглядзеў.
Карыстальнікам даступная не толькі інтэрактыўная карта, але і магчымасць бясплатна спампаваць увесь масіў інфармацыі ў прафесійных фарматах (shp, kmz, geojson, gpkg), а таксама ў звычайных табліцах (csv, xlsx). База ўключае падрабязныя метаданыя па кожным аб'екце: прыналежнасць да ордэна, дыяцэзіі, правінцыі.
#кляштары #касцёлы #ВКЛ
Як у першай Канстытуцыі Беларусі заклалі міну пад маладую дзяржаву, разбірае «Зеркало»
15 сакавіка 1994 г. Беларусь атрымала першую Канстытуцыю незалежнай дзяржавы. Але, як паказвае гісторыя, разам з дэмакратычнымі нормамі ў яе заклалі і механізмы будучай дыктатуры.
БНФ настойваў: спачатку трэба абраць новы, ужо не савецкі парламент, і толькі потым прымаць Асноўны закон. Замест гэтага ініцыятыву з датэрміновымі выбарамі заблакавалі, у Канстытуцыю ўвялі інстытут прэзідэнцтва, а ключавыя артыкулы прагаласавалі з грубымі парушэннямі — праз імянныя бюлетэні, ціск на дэпутатаў і «збор» галасоў па дамах і бальніцах. Пазней яшчэ і знізілі ўзроставы цэнз для кандыдатаў у прэзідэнты — гэта адкрыла дарогу Лукашэнку.
Праблемай былі не толькі махінацыі. У самой канструкцыі ўлады заклалі дрэнны баланс паміж парламентам і прэзідэнтам, а размытыя нормы кшталту 100-га артыкула дазвалялі кіраўніку дзяржавы амаль што адвольна тлумачыць свае паўнамоцтвы. БНФ папярэджваў, што такая мадэль вядзе да дыктатуры. Яго не паслухалі.
Repost from Будзьма беларусамі!
⚡️ 527 год таму Мінску было нададзена Магдэбурскае права
Вялікі князь Літоўскі Аляксандр Ягелончык дараваў аднайменную грамату Мінску, які не быў першым з беларускіх гарадоў, што атрымалі грамату на Магдэбургскае права. Да гэтага яно было нададзена таксама 🏹 Брэсту (1390), 🦌 Гродну (1391), 🐎 Слуцку (1441) і 🏰 Высокаму (1494) і інш.
Згодна гэтай грамаце Мінск атрымліваў права на фарміраванне органаў самакіравання, незалежных ад улады ваяводаў і паноў.
Адметнай рысай гарадоў, якія атрымоўвалі Магдэбургскае права, і своеасаблівым сімвалам гарадской свабоды з'яўлялася ратуша. У Мінску першая драўляная ратуша была пабудавана ў пачатку XVI стагоддзя. У 1582 годзе быў пабудаваны каменны будынак.
🇧🇾 Акрамя ратушы, пасля 1499 года, Мінск атрымаў права на свой уласны герб, які горад атрымаў у 1591-м годзе.
Магдэбургскае права праіснавала ў Беларусі да XIX стагоддзя. Указам імператара Мікалая I Мінск пазбавілі самакіравання, а будынак ратушы, які нагадваў гараджанам пра былыя традыцыі, быў знесены.
Repost from Культурная спадчына.Беларусь
Як пілі каву нашы продкі: вялікая размова з кандыдатам гістарычных навук
https://people.onliner.by/2026/02/28/yak-pili-kavu-nashy-prodki-vyalikaya-razmova-z-kandydatam-gistarychnyx-navuk
Repost from Беларускі Моладзевы Хаб у Варшаве
⚡Беларускі Моладзевы ХАБ запрашае ⬜️
🫶 Гонар і Годнасць!
Міфы і Праўды пра шляхту Вялікага Княства Літоўскага
Кацярына Ваданосава, Васіль Калач, Алесь Кіркевіч. Дыскусія-выстава ад аўтараў медыя-праектаў “Трызуб і Пагоня” і “Сармат” кампаніі "Будзьма беларусамі" 🔥
Што такое шляхта? Як і за кім “панове” ваявалі? Дзе жылі? На якой мове размаўлялі? Як выхоўвалі дзяцей? Як зараблялі грошы? Пагаворым пра шляхецкія гербы, традыцыі, прозвішчы, прыгон і - спадчыну, якую пакінула па сабе наша шляхта. Дзе гістарычная праўда, а дзе - міф?..
📅 19 сакавіка 2026 г.
⏰19:00
📍Dożynkowa 6A
Шчыра запрашаем!
Repost from De facto. Беларуская навука
Як у Беларусі адраджалі рытуал вырабу абыдзённіка
Вольга Лабачэўская ў апошнім нумары Ethnologia Polona піша пра абыдзённік (рытуальны рушнік, вытканы за адзін дзень) і аброк (ахвяраванне тэкстыльных дароў ля прыдарожных крыжоў і святых месцаў). У мінулым жанчыны адказвалі за падтрыманне сімвалічных сувязяў з вышэйшымі сіламі і продкамі. Да практык звярталіся асабліва актыўна ў часы хвароб, эпідэмій, пагроз ураджаю і вайны.
Падчас Другой сусветнай вайны жанчыны ткалі абыдзённік амаль у кожнай беларускай вёсцы. Практыкаваўся абрад і пасля вайны: напрыклад, у 1953-м у вёсцы Казлы Нясвіжскага раёна, дзе была моцная засуха. У вёсцы Бычын Бярэзінскага раёна абрад выклікання дажджу праводзіўся ў 1957-м.
Да рытуалу звярнуліся і падчас пандэміі COVID-19. У сакавіку 2020-га прадстаўніцы Студэнцкага этнаграфічнага таварыства стварылі абыдзённік за 12 гадзін, а затым расклалі яго ў адчыненым акне аўто і ездзілі па мінскай кальцавой дарозе. Пасля абыдзённік замацавалі ў Музеі валуноў ва Уруччы.
Repost from Reform.news :: Культурный фронт
12 сакавіка - дзень памяці Яна Баршчэўскага, беларускага і польскага пісьменніка, выдаўца, аднаго з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры
Ян Баршчэўскі (1794-1851) найбольш вядомы сваім творам «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях». Калі ў 1990 годзе гэты твор быў выдадзены на беларускай мове, 40-тысячны тыраж разышоўся цягам двух месяцаў.
Ён аўтар вершаў на беларускай мове, паэм, балад, аповесцей, «Нарыса паўночнай Беларусі».
Падарожнічаў па наваколлях возера Нешчарда, па Беларусі, у тым ліку па Мсціслаўшчыне. Збіраў беларускі фальклор, апісваў курганы і гарадзішчы.
Пахаваны ў Чудніве на Валыні.
У 2019 годзе ў Чудніве была ідэнтыфікаваная магільная пліта Яна Баршчэўскага, якая знаходзілася каля прыватнага дома. На надмагіллі надпіс па-польску: «Ян Баршчэўскі, які любіў Бога, прыроду і людзей. Пісьменнік натхнення і пачуцця. Жыў годна 70 гадоў. Памёр 28 лютага 1851 года».
Ініцыятыва «Беларуская літаратура» агучыла «Шляхціца Завальню».
40 гадоў «Паходні»
12 сакавіка 1986 г. у Гродне была створана «Паходня» — гісторыка-культурны клуб, які стаў адным з сімвалаў перабудовы ў горадзе. Першае пасяджэнне, скліканае Міколам Тарандам у гарадскім Доме культуры, сабрала 19 чалавек. Спачатку гэта быў «Клуб аматараў гісторыі і культуры роднага краю», але вельмі хутка ён аб’яднаў навукоўцаў, літаратараў, студэнтаў, школьнікаў і проста людзей, якім была важная беларуская культура. У чэрвені 1986 г. клуб узначаліў гісторык Міхась Ткачоў, які сваім аўтарытэтам бараніў «Паходню» ад нападак уладаў.
«Паходня» вяртала ў Гродна Купалле, Дзяды і калядныя вечарыны, удзельнічала ў раскопках Старога замка, добраўпарадкоўвала сядзібу Ф. Багушэвіча ў Кушлянах і старыя могілкі, дапамагала аднаўляць гадзіннік на званіцы фарнага касцёла, арганізавала музычны фестываль «Рок-крок» і збірала сродкі на помнік Каліноўскаму. У 1988 г. яшчэ савецкія ўлады ўжо называлі яе «экстрэмісцкай», а ў 2021-м арганізацыю ліквідавалі. Але яе след у культурным жыцці Гродна застаўся.
Ці хацеў Вітаўт каранавацца?
У новым выпуску падкаста Magistra Svita — гісторыя пра тое, што вялікі князь літоўскі Вітаўт мусіў быць каранаваны, але ягоная карона была скрадзеная. Гэтую гісторыю, напэўна, чулі многія, але звычайна — без падрабязнасцей. А між тым менавіта яны могуць істотна змяніць успрыманне ўсёй падзеі.
У выпуску аўтар прапануе ўважліва разабрацца ў нюансах той далёкай гісторыі і адказаць на некалькі ключавых пытанняў: чаму Вітаўт упершыню адмовіўся ад кароны, якія інтрыгі плёў Ягайла ў дачыненні да свайго брата, ці не была княгіня Ульяна (жонка Вітаўта) шэрым кардыналам усяго гэтага працэсу і, урэшце, ці хацеў сам Вітаўт быць каранаваным.
🎧 Слухаць тут: https://www.patreon.com/posts/tsi-khatseu-152766956
Repost from Спадчына
Магілёўская камісія па тапаніміцы прыняла канчатковае рашэнне: мост цераз Дняпро па праспекце Пушкіна афіцыйна атрымаў грувасткую назву «мост імя Героя Савецкага Саюза М.І. Яшына». Паводле заяў чыноўнікаў, большасць гараджан нібыта прагаласавала «за», нягледзячы на гістарычную неадпаведнасць.
Гэтае рашэнне з'яўляецца выбітнай праявай юрыдычнага і гістарычнага нігілізму. Прынятая назва ігнаруе адразу некалькі базавых норм заканадаўства і прынцыпаў нармалізацыі элементаў вулічна-дарожнай сеткі (ЭУДС).
Прынятая назва парушае заканадаўства як мінімум па трох пунктах:
▪️Па-першае, згодна з рэкамендацыямі Дзяржкаммаёмасці, не дапускаецца прысваенне назваў, складаных для ўспрымання, якія змяшчаюць шматслоўныя спалучэнні і абрэвіятуры. Канструкцыя з сямі слоў — гэта бюракратычны анахранізм, які стварае праблемы для картаграфіі, навігацыі і дакументазвароту.
▪️Па-другое, забаронена выкарыстанне ініцыялаў у назвах. Павінны ўказвацца альбо поўнае імя і прозвішча, альбо толькі прозвішча. «М.І. Яшын» у афіцыйным тапоніме — прамое парушэнне дзейнай інструкцыі.
▪️Па-трэцяе, забаронена выкарыстанне архаічных уставак «імя» ці «ім.». Назва павінна складацца з катэгорыі і ўласнага наймення.
Асобна варта нагадаць пра гістарычную неадпаведнасць, якая цяпер замацавана юрыдычна. Старшы лейтэнант Мікалай Яшын не меў да гэтага моста ніякага дачынення: яго разведгрупа фарсіравала Дняпро значна вышэй па цячэнні (у раёне вёскі Палавінны Лог), а сам цэнтральны мост на момант вызвалення горада быў разбураны.
Замест таго каб выправіць геаграфічную памылку 1964 года, калі шыльду на пілоне павесілі проста ў «парадным месцы», магілёўскія ўлады ператварылі яе ў афіцыйны закон. У выніку ўнікальная гісторыя інжынернай пераправы, якая бярэ пачатак у 1860 годзе, была канчаткова сцёртая недарэчным і юрыдычна памылковым канцылярытам.
Абавязкова напішам у Дзяржмаёмасці і спытаем, а з якіх часоў можна ігнараваць заканадаўства ў сферы тапанімікі.
#Магілёў #тапаніміка #масты
БЕЛАРУСЫ Ў ЛАТВІІ. 1918 - 1945. ПРЭЗЕНТАЦЫЯ КНІГІ
📆 15 сакавіка
🕰 14:00
📍 Музей Вольнай Беларусі, Варшава, Foksal, 11
Запрашаем на прэзентацыю навуковай манаграфіі прафесара Юрыя Грыбоўскага «Беларусы ў Латвіі (1918–1945)».
📌Гэтае - вынік шматгадовых даследаванняў у архівах і бібліятэках Беларусі, ЗША, Латвіі, Літвы, Германіі, Польшчы, Расеі, Чэхіі і Эстоніі.
📖 Кніга прадстаўляе ўсебаковы аналіз гісторыі беларусаў у Латвіі ад абвяшчэння незалежнасці да заканчэння Другой сусветнай вайны. У гэты час Латвія стала адным з найважнейшых цэнтраў беларускага нацыянальнага руху за межамі радзімы. Беларусы вялі там актыўную культурную, адукацыйную і грамадскую дзейнасць.
У манаграфіі аналізуюцца розныя аспекты латвійска-беларускіх адносін,.
📖 Кніга раскрывае агульную гісторыю і шматлікія кантакты, усталяваныя на працягу стагоддзяў, што складае значны ўклад у развіццё як латвійскай, так і беларускага гістарыяграфіі.
Repost from Будзьма беларусамі!
📖 У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу з успамінамі экс-супрацоўніка НКУС, арыштаванага ў 1937 годзе
Гаворка пра «Дневники сотрудника НКВД: документальное разоблачение сталинизма» — адпаведнае рашэнне было прынятае судом Партызанскага раёну Мінска 6 сакавіка, піша «Вясна».
Кніга заснавана на рукапісах былога супрацоўніка НКУС Іосіфа Ятчэні. У іх ён апісвае сваё жыццё, піша пра тое, як стаў чэкістам, а пасля аказаўся «ворагам народа», падрабязна апавядае пра метады супрацоўнікаў НКУС, катаванні, якія ўжываліся ў «амерыканцы».Таксама ў кнізе прадстаўлены матэрыялы крымінальнай справы самога Іосіфа Ятчэні з Цэнтральнага архіва КДБ Беларусі.
متاح الآن! بحث تيليغرام 2025 — أهم رؤى العام 
