1 263
Подписчики
+124 часа
-17 дней
+130 дней
Архив постов
Repost from Hrodna.life - Навіны Гродна - Новости Гродно
⛪️ У Гродне археолагі знайшлі фрагменты старажытнага касцёла
Падчас археалагічных раскопак пахавальных комплексаў на Малой Траецкай спецыялісты знайшлі фрагменты культавага збудавання — яго звязваюць са старажытным касцёлам, які калісьці існаваў у Гродне.
Колькі стагоддзяў знаходцы і што гэта за касцёл? Чытайце на Hrodna.life.
💞
https://storage.googleapis.com/hrodna/read.html?page=/www/2026/08/12/kasciol-znahodka/?utm_source=tg
Repost from N/a
🔻 Як Аляксандр Мілінкевіч запусціў гадзіннік, "які падаваў сігналы вязням у СІЗА". Той гадзіннік на Фарным касцёле Гродна ведае кожны, хто хоць раз бываў у цэнтры гэтага горада. А калі і не бачыў, то дакладна чуў: ён адбівае не толькі гадзіны, але і паўгадзіны, і чвэрці.
У 50-я гады, гарадзенскія ўлады запатрабавалі спыніць гадзіннік. Спачатку прыдумалі, што з дапамогай бою гадзінніка перадаюцца нейкія сігналы ў Гродзенскую турму.
Даглядчыца толькі разводзіла рукамі: як гэта магчыма, калі ён заўсёды б'е аднолькава? Тады «знайшлася» іншая прычына. Маўляў, бой гадзінніка блытае кіроўцаў тралейбусаў, якія паварочваюць непадалёк. Найхутчэй жа шляхетнасць і еўрапейскасць Гародні былі не да спадобы тым, хто прымаў такія рашэнні. Так ці інакш, улады прымусілі гадзіннік замаўчаць.
🚩 Дэталі гісторыі тут - https://karonavitauta.org/public/yak-alyaksandr-milinkevic-zapusci-gadzinnik-yaki-padava-signaly-vyaznyam-u-siza
Хачу падпісацца на Карону Вітаўта! ❤️
Repost from Еўрарадыё | Еврорадио
Беларускай нацыі вельмі дапамагла Расійская імперыя. Што пішуць у метадычках Мінадукацыі?
У школы адправілі новыя рэкамендацыі. Разбіраемся з тым, што там напісана.
Чытаць тут: https://euroradio.fm/belaruskay-nacyi-velmi-dapamagla-rasiyskaya-imperyya-shto-pishuc-u-metadychkakh-minadukacyi
A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
Repost from Беларускі інстытут публічнай гісторыі
+3
11 жніўня 1937 году НКВД СССР выдаў загад №00485, які распачаў адну з самых масавых нацыянальных аперацый савецкіх карных органаў падчас Вялікага тэрору - так званай "Польскай аперацыі".
Першапачаткова аперацыя мела доўжыцца 3, але расцягнулася на 14 месяцаў - са жніўня 1937 па лістапад 1938 г. Яна была скіраваная супраць палякаў СССР.
Гэтая нацыянальная меншасць найбольш актыўна супраціўляліся калектывізацыі і атэізацыі і разглядаліся ўладамі як "ненадзейны элемент", патэнцыйная "пятая калона", якая існуе да меркаванай вайны паміж СССР і Польшчай і краінамі Захаду.
Аднак у жорнавы рэпрэсій паводле загаду № 00485 таксама траплялі беларусы, рускія, украінцы, яўрэі і прадстаўнікі іншых нацыянальнасцяў.
У 1937-38 гадах НКВД арганізаваў шэраг нацыянальных аперацый, напрыклад, супраць латышоў, немцаў. Аднак "польская аперацыя" адрознівалася выключным маштабам рэпрэсій, размахам і жорсткасцю. Дакладная колькасць рэпрэсаваных паводле гэтай аперацыі да гэтага часу невядомая. Па дадзеных расейскага «Мемарыялу», паводле загаду № 00485 у БССР рэпрэсіям падвергліся прынамсі
19931 чалавек, з іх расстраляныя не менш за 17772 чалавек, астатнія 2159 - накіраваныя ў лагеры.
У 2022 годзе Цэнтр дыялогу Юліюша Мерашэўскага выдаў унікальны зборнік «Польская аперацыя» НКВД у Беларускай ССР у 1937-1938 гадах. Дакументы". Складальнікамі выступілі беларускія гісторыкі. Яны збіралі дакументы ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларус і варшаўскім Архіве дакументаў найноўшай гісторыі (Archiwum Akt Nowych), а таксама выкарысталі матэрыялы беларускага савецкага друку 1930-х гг. і ўспаміны сведкаў тых трагічных гадоў.
Апроч таго Цэнтр Мерашэўскага стварыў адмысловую старонку, прысвечаную "пльскай аперацыі", дзе сабраў частку імёнаў ахвяраў, успміны сведкаў, месцы памяці.
На здымках вокладка кнігі "Польская аперацыя...", а такама здымак і дакументы паляка Станіслава Каржанеўскага, расстралянага ў Воршы 10.11.1937
Repost from Будзьма беларусамі!
🧐 Глядзіце і слухайце: пяць праектаў пра гісторыю Беларусі, якія выйшлі ў 2026 годзе
Як дзесяць паўстанцаў разагналі роту расейскіх жаўнераў? Чаму адзін з пачынальнікаў беларускага нацыянальнага руху пахаваны пад дзвюма чужымі магіламі? Адказы ёсць не толькі ў архівах, але і ў новых відэа- і аўдыяпраектах.
✨ «Будзьма беларусамі!» сабраў пяць, што выйшлі ў 2026 годзе.
Падрабязней. 📌 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
🕯Аляксандра Мілінкевіча. «Без ідэнтычнасці мы страцім Беларусь»
Сёння памёр Аляксандр Мілінкевіч. Яму было 79 гадоў.
З гэтай сумнай нагоды прапануем перагледзець інтэрв’ю 2023 года, у якім ён шмат разважае пра беларускую нацыянальную ідэнтычнасць, гісторыю і памяць.
Мілінкевіч распавядае, чаму сам прыйшоў у палітыку праз гісторыю і краязнаўства, згадвае сваіх продкаў — удзельнікаў паўстання Каліноўскага — і гаворыць пра тое, чаму веданне мінулага важнае для свядомасці чалавека і народа.
Асобна ў гэтай размове гучыць тэма сямейнай гістарычнай памяці: веданне гісторыі ўласнага роду дапамагае захоўваць сувязь паміж пакаленнямі і лепш разумець сябе.
«Без ідэнтычнасці мы можам прайграць другі раз», — казаў Аляксандр Мілінкевіч у гэтым інтэрв’ю.
Светлая памяць
▶️ https://youtu.be/ndch2i-JhZE?si=tB3o5Z_FMtTye-Fa
🕵️ Пасланыя на смерць: як ЦРУ рыхтавала аперацыю па закідванні дыверсантаў у Беларусь
У пачатку 1950-х ЦРУ распачало аперацыю AEQUOR: завербаваных беларусаў-эмігрантаў вучылі шыфраванню, падробцы дакументаў і жыццю пад чужым імем, каб пасля закідваць іх з парашутамі на тэрыторыю БССР. Вынікі гэтай аперацыі аказаліся трагічнымі.
«Зеркало» пачало цыкл з чатырох матэрыялаў пра гэтую малавядомую старонку беларускай гісторыі. Ён заснаваны на рассакрэчаных архівах ЦРУ і працах амерыканскіх даследчыкаў.
У першай частцы — пра вытокі халоднай вайны, стварэнне амерыканскай сістэмы тайных аперацый і тое, як у Вашынгтоне прыйшлі да ідэі «беларускага праекта».
🔗 Чытаць артыкул цалкам: https://zerkalo-10jun.xyz/news/cellar/133745.html?tg=4
Repost from N/a
🔻 «Спыніце тэрор!». Гісторыя беларускай дэманстрацыі 1971 года
Пратэст доўжылася ўсяго некалькі хвілін. Але менавіта гэтыя некалькі хвілін зрабілі яе гістарычнай - адной з першых гучных антысавецкіх публічных акцый у Беларусі.
55 год таму, 11 жніўня 1971 года, больш за сотню юнакоў і дзяўчат выйшлі на Савецкую плошчу беларускага Гродна з плакатамі «Спыніце тэрор», «Свабоду рок-н-ролу», «Рукі прэч ад доўгіх валасоў» і All You Need Is Love.
Яны былі хіпі. Хаця ім было не істотна як іх называлі:
Мы проста жылі так, як хацелі: апраналі і слухалі тое, што нам падабалася. Мы былі маладыя, здаровыя, вясёлыя: сядзелі, травілі анекдоты, гулялі да раніцы...Марылі набыць Замкавую гару ў Гродна, абвясціць там незалежную дзяржаву, каб ні камунізму, ні сацыялізму, нармальная свабодная дзяржава без маразма.Чыталь далей - https://karonavitauta.org/public/spynice-teror-gistoryya-belaruskai-demanstracyi-1971-goda Падпішыся на Карону Вітаўта! ❤️ Фота @soviethippies
Лекцыя Паўла Церашковіча «Першая беларуская рэвалюцыя» у Музеі Вольнай Беларусі
11 жніўня ў межах выставы «2020. Гаворыць Мінск» адбудзецца адкрытая лекцыя этнолага, кандыдата гістарычных навук Паўла Церашковіча, прысвечаная феномену 2020 года.
Павел Церашковіч – шматгадовы выкладчык і адзін з кіраўнікоў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта. Ён даследуе гісторыю, нацыянальную ідэнтычнасць і сучасныя грамадскія працэсы ў Беларусі. У апошнія гады таксама супрацоўнічае з Офісам Святланы Ціханоўскай у якасці дарадцы і аналітыка, спалучаючы акадэмічны погляд з непасрэдным досведам удзелу ў дэмакратычных працэсах.
Падчас лекцыі “Першая беларуская рэвалюцыя” пагаворым пра змены ў беларускім грамадстве, якія абумовілі рэвалюцыйны выбух, як адбываліся масавыя пратэсты і маршы, пра самаарганізацыю беларускага грамадства, а таксама пра месца 2020 года ў найноўшай гісторыі Беларусі. Можна будзе задаваць пытанні і дзяліцца ўласным досведам-2020.
📆 11.08
🕕 18.00
📌Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)
Repost from Радыё Свабода — Беларусь
У Менску штогод за «абразьлівыя дзеяньні» датычна манумэнта Перамогі судзяць да трох чалавек: https://smarturl.click/ZRJnj
«Абвінавачаныя станавіліся нагамі на пастамэнт Вечнага агню, прыкурвалі цыгарэты ад яго полымя, кідалі ў яго недакуркі, спрабавалі „разагрэць“ над ім ежу»А ў верасьні 2023 году два невядомых чалавека зьмясьцілі фота кіраўніка ПВК Яўгенія Прыгожына і камандзіра «Вагнэра» Дзьмітрыя Уткіна ля «Вечнага агню» на плошчы Перамогі ў цэнтры Менску пасьля іхнай гібелі ў авіякатастрофе. Аднак, улады не паведамлялі, ці кваліфікавалі гэтыя дзеяньні, як хуліганства.
Repost from bellitinfo
📖 Ініцыятыва "Прыпынак Адамовіча" стварыла аўдыягід "Сцежкамі Адамовіча".
З'явіўся аўдыягід па мясцінах Алеся Адамовіча ў Глушы — пасёлку, дзе прайшло дзяцінства пісьменніка.
Ён уключае сем кропак маршруту і складаецца з рэальных гісторый, успамінаў і цытат з кніг. Цяпер яго можна паслухаць праз тэлеграм-бот, пазней стане дасяжным мабільны дадатак.
"Прыпынак Адамовіча" — ініцыатыва, што нарадзілася з ідэі ўшанавання Алеся Адамовіча ў Глушы, перарасла ў грамадскую кампанію, якая ўключае стварэнне помніка і арт-аб’екта.Падрабязней ⬅️
🎥 2006 год у новым выпуску #IMBY
У шостым выпуску другога сезона #IMBY — 2006 год у Беларусі. Плошча пасля прэзідэнцкіх выбараў, спробы паўтарыць Памаранчавую рэвалюцыю, падпольныя канцэрты музыкаў і краіна, якая масава гуляе ў лато.
Лукашэнка сварыцца з галоўнымі саюзнікамі праз нафту і газ, беларускія хакеісты праводзяць свой лепшы чэмпіянат свету, а Аляксандр Глеб гуляе ў фінале Лігі чэмпіёнаў.
У поп-культуры — першыя хіты маладой Б’янкі, першыя жарты Славы Камісаранкі, Comedy Club Minsk, «Слухай Бацьку» і адмова J:МОРС атрымліваць рок-карону з рук Аляксандра Мілінкевіча.
А яшчэ ў 2006-м паміраюць Янка Брыль і Іван Навуменка, Беларусь спрачаецца з Італіяй за 10-гадовую дзяўчынку-сірату, на паўтары хвіліны становіцца касмічнай дзяржавай, а ў Мінску з’яўляецца «алмаз ведаў».
Глядзець выпуск: https://youtu.be/88zar_At9VM
Repost from Наша Ніва
«ВКЛ было беларускім настолькі ж, наколькі Брытанская імперыя была індыйскай». Хто і як сцёр «Пагоню» з англамоўнай Вікіпедыі
Асобны артыкул пра «Пагоню» ў англамоўнай частцы анлайн-энцыклапедыі ператварыўся ў перанакіраванне на герб Літвы, дзе беларуская традыцыя сімвала выкладзена максімальна коратка і тэндэнцыйна. Гэта вынік скаардынаванай кампаніі некалькіх рэдактараў, якія маніпулявалі правіламі платформы, каб прынізіць ролю беларусаў у гісторыі ВКЛ.
https://nashaniva.com/401506
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/401506
Repost from Белсат
🎨 Знішчыў палову сваіх карцін, а на яго таемнае пахаванне прыйшоў Пікасо
Большасць беларусаў даведалася пра Хаіма Суціна ў 2020 годзе, калі ягоная карціна «Ева» стала адным з сімвалаў пратэстаў супраць сфальсіфікаваных выбараў.
Тым часам беларускі мастак уваходзіць у пяцёрку самых дарагіх творцаў Парыжскай школы, а за яго карцінамі палююць калекцыянеры па ўсім свеце.
✅ Чытайце падрабязней
🔗 Карыстайцеся гэтай спасылкаю, калі вы ў Беларусі
Repost from Беларускае Радыё Рацыя
+4
У Музеі Вольнай Беларусі працуе выстава «2020; Гаворыць Мінск»
✊ Яна прысвечаная шостай гадавіне беларускіх пратэстаў. Мэта гэтай выставы: вярнуць яе наведвальнікаў ў Менск 2020 года. Але не для таго, каб плакаць, а для таго, каб ганарыцца, расказаў адзін з яе арганізатараў Аляксей.
Больш на: https://racyja.com/by/hramadstva/vystava-2020-havoryc-minsk-u-varsave/
Repost from Наша Ніва
Беларусь, Германія, Брытанія, Бельгія, ЗША. Шляхі жыцця Янкі Запрудніка
Сёння спаўняецца 100 гадоў Янку Запрудніку — гісторыку, пісьменніку і грамадскаму дзеячу.
https://nashaniva.com/401778
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/401778
Беларускі Інстытут Спадчыны запусціў бясплатны курс па рэстаўрацыі і кіраванні культурным набыткам
У сеціве з’явіўся адукацыйны курс «Уводзіны ў захаванне, рэстаўрацыю і сумеснае кіраванне культурнай спадчынай». Праект распрацаваны Беларускім Інстытутам Спадчыны спецыяльна для платформы learn4belarus.online.
Курс, які існуе ў тэкставым і аўдыёфармаце, дапамагае разабрацца ў ролі спадчыны для фармавання супольнай памяці, ідэнтычнасці і культурнай разнастайнасці. Аўтары праграмы найперш арыентуюцца на прадстаўнікоў лакальных ініцыятыў і арганізацый, аднак матэрыял будзе карысным усім, хто бачыць у спадчыне рэсурс для грамадскага развіцця, сацыяльнага яднання і эканамічнага росту.
Матэрыялы курсу ў аўдыёверсіі чытаюць "Вольныя Купалаўцы".
Праграма даступная для праходжання на платформе
Repost from Reform.news :: Культурный фронт
Сёння сто гадоў аднаму са стваральнікаў лонданскай Скарынаўкі айцу Аляксандру Надсану
8 жніўня споўнілася б 100 гадоў Аляксандру Надсану (1926—2015)— выбітнаму беларускаму асветніку, грэка-каталіцкаму святару і заснавальніку Беларускай бібліятэкі і музэя імя Францішка Скарыны ў Лондане.
Пра святарства пісаў, што «гэта першасная мая іпастась, ідэнтычнасць, я выбраў гэта».
А для многіх ён быў найперш беларусістам-даследчыкам. Лонданскі прафесар Арнольд Макмілін казаў пра Надсана, што «ён быў найвялікшым беларусістам стагоддзя», - згадвае Уладзіслаў Гарбацкі, які падрыхтаваў кнігу пра Надсана ў лонданскім выдавецтве «Скарына».
Надсана называлі пунктам зборкі беларускасці па-за межамі Беларусі.
Чытаць на сайце або без VPN.
Repost from Наша Ніва
«Польшча квітнет лаціною, Літва квітнет русчызною». Патрыятычны шэдэўр XVII стагоддзя аказаўся расійскай падробкай ХІХ-га
Твор, які пачынаецца гэтымі радкамі, здаўна лічыцца пахвалой старабеларускай мове і адным з найдаўнейшых узораў айчыннай патрыятычнай лірыкі. Аднак новыя даследаванні паказваюць, што хрэстаматыйны верш можа быць фальсіфікацыяй аўтарства расійскага чыноўніка.
https://nashaniva.com/401638
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/401638
Repost from Белсат
+7
🐺 Пра яго казалі, што ён быў чарадзеем і мог ператварацца ў ваўка
Але сапраўднае жыццё князя Усяслава Брачыслававіча аказалася не менш неверагодным: войны, палон, здрада, кіеўскі трон і вяртанне дадому.
Расказваем пра аднаго з самых незвычайных князёў у нашай гісторыі.
👨🦰А даведацца больш пра гісторыю Беларусі ў цікавай і даступнай форме можна ў праграме «Вусы Скарыны» на YouTube-канале «БЕЛСАТ HISTORY».
