bellitinfo
الذهاب إلى القناة على Telegram
Усё пра беларускую літаратуру https://bellit.info Сувязь з рэдакцыяй: bellit.info@gmail.com
إظهار المزيد647
المشتركون
-124 ساعات
لا توجد بيانات7 أيام
+730 أيام
جاري تحميل البيانات...
القنوات المماثلة
سحابة العلامات
لا توجد بيانات
هل تواجه مشاكل؟ يرجى تحديث الصفحة أو الاتصال بمدير الدعم الخاص بنا.
الإشارات الواردة والصادرة
---
---
---
---
---
---
جذب المشتركين
سبتمبر '26
سبتمبر '26
+2
في 1 قنوات
أغسطس '26
+23
في 2 قنوات
Get PRO
يوليو '26
+33
في 3 قنوات
Get PRO
يونيو '26
+33
في 5 قنوات
Get PRO
مايو '26
+24
في 3 قنوات
Get PRO
أبريل '26
+30
في 2 قنوات
Get PRO
مارس '26
+15
في 3 قنوات
Get PRO
فبراير '26
+13
في 3 قنوات
Get PRO
يناير '26
+21
في 2 قنوات
Get PRO
ديسمبر '25
+147
في 1 قنوات
Get PRO
نوفمبر '250
في 3 قنوات
Get PRO
أكتوبر '250
في 3 قنوات
Get PRO
سبتمبر '250
في 0 قنوات
Get PRO
أغسطس '250
في 0 قنوات
Get PRO
يوليو '250
في 2 قنوات
Get PRO
يونيو '250
في 2 قنوات
Get PRO
مايو '250
في 5 قنوات
Get PRO
أبريل '250
في 5 قنوات
Get PRO
مارس '250
في 1 قنوات
Get PRO
فبراير '250
في 3 قنوات
Get PRO
يناير '25
+6
في 3 قنوات
Get PRO
ديسمبر '24
+32
في 1 قنوات
Get PRO
نوفمبر '24
+48
في 2 قنوات
Get PRO
أكتوبر '24
+51
في 7 قنوات
Get PRO
سبتمبر '24
+34
في 5 قنوات
Get PRO
أغسطس '24
+23
في 1 قنوات
Get PRO
يوليو '24
+19
في 1 قنوات
Get PRO
يونيو '24
+22
في 2 قنوات
Get PRO
مايو '24
+27
في 1 قنوات
Get PRO
أبريل '24
+32
في 5 قنوات
Get PRO
مارس '24
+27
في 5 قنوات
Get PRO
فبراير '24
+260
في 5 قنوات
| التاريخ | نمو المشتركين | الإشارات | القنوات | |
| 05 سبتمبر | 0 | |||
| 04 سبتمبر | 0 | |||
| 03 سبتمبر | +1 | |||
| 02 سبتمبر | 0 | |||
| 01 سبتمبر | +1 |
منشورات القناة
🔥 “Кніжны воз” апублікаваў трэці зборнік аўдыяказак Маляваныча.
Ініцыятыва “Кніжны воз” апублікавала зборнік казак “Карціна на асфальце” актора Аляксандра Ждановіча, якога многія ведаюць як Маляваныча (вядоўца “Калыханкі” на тэлебачанні з 1996 па 2015).
Рэдактарка тэкстаў зборніка — Наста Кахан, музычнае аздабленне – Алег Удалееў, а вокладку намаляваў сямігадовы Паша.
Падрабязней 👈
| 2 | 📗 5 верасня: Сяргей Лескець выступіць на "Фестывалі навукі" ў Мінску.
Фатограф, пісьменнік і журналіст Сяргей Лескець прачытае лекцыю на тэму "Вiзуальная антрапалогiя: вобраз знахара".
У рамках сустрэчы можна будзе даведацца пра існаванне і фіксацыю традыцыі беларускага знахарства, выяву самога знахара, а таксама асаблівасці гэтых абрадаў на беларускіх землях.
Сяргей Лескець — аўтар кніга "Шэпт" (2022), гэта дакументальны нон-фікшн, напісаны на аснове палявых запісаў з захаваннем рэгіянальных гаворак. Аўтар шмат гадоў займаўся этнаграфічным даследаваннем традыцыі лекавання шэптам, у экспедыцыях па ўсёй Беларусі ён фіксаваў гісторыі і партрэты знахарак, траўніц і шаптух.
⏰ Пачатак а 14.20.
📍 Батанічны сад, (вул. Сурганава, 2В).
Уваход вольны.
Падрабязней ⬅️ | 175 |
| 3 | 📚 Працягваецца прыём заявак на літаратурную рэзідэнцыю ў Гданьску.
Да 6 верасня ідзе прыём заявак на рэзідэнцыю ў рамках праграмы «Я пішу ў Гданьску», прызначанай для асоб, якія прафесійна займаюцца літаратурай (проза, эсэ, паэзія, драматургія, коміксы, графічныя раманы і мастацкія кнігі) з Польшчы, Беларусі і Украіны.
💡Мэта рэзідэнцыі — прасоўванне польскай, беларускай і ўкраінскай літаратуры шляхам падтрымкі творчых асоб і наладжвання дыялогу з дыяспарамі, якія жывуць у Гданьску. Вынікам будзе літаратурны або міждысцыплінарны твор, характар, форма і аб'ём якога будуць адпавядаць канцэпцыі, прапанаванай у заяўцы.
Арганізатары прапануюць:
– ганарар у памеры 1100 злотых брута ў тыдзень (тэрмін рэзідэнцыі — 4 тыдні)
– пакрыццё выдаткаў на праезд у Гданьск і назад
– бясплатнае пражыванне ў кватэры
– арганізацыйная і рэкламная падтрымка
– удзел у праграме Дома літаратуры ў Гданьску
Падаць заяўку ⬅️ | 167 |
| 4 | 📖 Выходзіць прыгодніцкі раман Аляксея Дзікавіцкага, адкрыты перадзаказ.
У выдавецтве “Камунікат” неўзабаве выйдзе з друку новая кніга Аляксея Дзікавіцкага “Вяртанне Эльзы”.
Аўтар паведамляў пра сканчэнне працы над гэтым творам у чэрвені 2026 году і вось цяпер навінку ўжо можна замовіць праз сайт Kamunikat.shop.
Падрабязней 👈 | 175 |
| 5 | 📘 У Мінску прэзентавалі факсімільнае выданне мовазнаўчай працы Якуба Коласа.
Выдавецтва “Альтиора” на замову і ў супрацы з музеем Якуба Коласа падрыхтавала і выдала факсімільнае выданне кнігі Канстанціна Міцкевіча (Якуба Коласа) “Методыка роднае мовы”, якая ўпершыню выйшла ў 1926 годзе.
Кнігу, якая ёсць часткай беларускай культурнай і мовазнаўчай спадчыны, прэзентавалі ў музеі паэта з удзелам праўнучкі класіка — Васіліны Міцкевіч.
Падрабязней 👈 | 215 |
| 6 | 📚 Выйшла кніга класіка літоўскай паэзіі Вітаўтаса Мачэрніса.
У Вільні выйшла кніга перакладаў выбранай паэзіі Вітаўтаса Мачэрніса, самага маладога класіка літоўскай паэзіі ў перастварэнні Ванды Марцінш душ Рэйш.
У выбраным пад назвай “Я караля ў табе прызнаў” літоўскія арыгіналы і беларускія пераклады надрукаваныя паралельна.
Падрабязней пра кнігу ⬅️ | 211 |
| 7 | 📱Bellit.info цяпер можна чытаць у Threads!
Будзем і там плесці весці гутаркі і расказваць пра беларускую літаратуру.
Свежыя навіны, жывыя дыскусіі, літаратурныя цікавосткі — далучайцеся па спасылцы 👈 | 196 |
| 8 | 🎭 16 і 17 верасня: спектакль "Чырвоны крыж" у Беластоку.
16 і 17 верасня, у сераду і чацвер, тэатр "Прыехалі" грае ў Беластоку спектакль "Чырвоны крыж" паводле аднайменнага рамана Сашы Філіпенкі.
Рэжысёр — Аляксандр Енджэеўскі.
У ролях — Настасся Суханосік і Васіль Дашкевіч.
“Чырвоны крыж” — гэта гісторыя пра памяць і забыццё. Малады футбольны арбітр Аляксандр прыязджае ў Мінск, каб паспрабаваць збудаваць наноў жыццё, разламанае напалам воляй абыякавага лёсу. І спатыкае тут жанчыну, дзевяностааднагадовую Таццяну Аляксееўну, якая выжыла ў сталінскім тэроры з надзеяй рана ці позна задаць пару пытанняў Богу.
16 верасня пасля паказу адбудзецца дыскусія са стваральнікамі спектаклю. Мадэратарка — Дар'я Бялькевіч.
Cпектакль ідзе на беларускай мове з польскімі субтытрамі.
⏰ Пачатак а 18.30.
📍 NIE TEATR, ul. Sienkiewicza 4, Беласток
Уваход вольны.
Рэгістрацыя па нумары +48 505342910, альбо бясплатныя квіткі можна ўзяць на офісе Fundacja OKNO NA WSCHÓD (ul. Sienkiewicza 82 lok. 708). | 202 |
| 9 | 📘 Выходзіць першы поўны пераклад “Адысеі”, адкрыты перадзаказ.
Выдавецтва Połackija Łabirynty анансавала выхад першага поўнага перакладу эпічнай паэмы “Адысея” на беларускую мову.
Над перастварэннем аднаго з найвялікшых помнікаў сусветнай літаратуры працаваў перакладчык Лявон Баршчэўскі.
Падрабязней 👈 | 226 |
| 10 | 🏆 Кніга Уладзіміра Арлова ўвайшла ў шорт-ліст прэстыжнай польскай прэміі.
У кароткі спіс Літаратурнай прэміі Цэнтральнай Еўропы “Angelus”, якая выдаецца з 2006 году за найлепшую кнігу прозы, апублікаваную па-польску, увайшло 7 кніг.
Сярод аўтараў і аўтарак, якія прэтэндуюць на перамогу, сёлета беларускі пісьменнік Уладзімір Арлоў з кнігай „Tańce nad miastem. Trzy opowieści”, ("Танцы над горадам. Тры аповесці").
Пераклад на польскую зрабіў Багдана Задуры, кніга выйшла ў выдавецтве Państwowy Instytut Wydawniczy.
Падрабязней ⬅️ | 225 |
| 11 | У новым выпуску падкаста "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец разважае з нагоды стракатых тэкстаў шостага нумару літаратурна-мастацкага альманаха "Апостраф".
Тут і Федарэнка з Глобусам, якія пішуць пра беларускіх мастакоў, і Алесь Пашкевіч з аповедам-рэстаўрацыяй лёсу Лукаша Калюгі, і Ігар Бабкоў з эсэ пра Еўропу і многае іншае.
"Калі свабода зьнішчаецца самым салдафонскім чынам, адчуваньне няёмкасьці апаноўвае ўсіх, у тым ліку і салдафонаў. Пісьменьнік ня можа не адчуваць гэтага і, каб не паўтарыць лёс расстраляных, хавае гэтую няёмкасьць. У выніку атрымліваецца, што цэлае грамадзтва затушоўвае гэтую сваю няёмкасьць у чаканьні перамен".
✍️ Выпуск даступны ў звыклым аўдыяфармаце, а таксама ў тэкставай версіі.
Слухаць і чытаць ⬅️ | 215 |
| 12 | ✍️ Перакладчыцкая майстэрня Беларускага ПЭНа адкрывае новы сезон.
Беларускі ПЭН разам з паэтам і перакладчыкам Андрэем Хадановічам запрашаюць да ўдзелу ў новым сезоне перакладчыцкай майстэрні.
У праграме:
〰️ 11 сустрэч з разборам перакладаў на беларускую мову, зробленых удзельнікамі;
〰️ дзве сустрэчы, прысвечаныя карэктуры і рэдактуры тэксту;
〰️ сустрэча пра культурныя правы і аўтарскае права, прысвечаная асноўным правам перакладчыкаў і юрыдычным аспектам іх працы;
〰️ магчымасць для пяці найбольш матываваных удзельнікаў працягнуць працу над сваімі перакладамі індывідуальна з ментарамі і ментаркамі.
Заняткі пачнуцца 15 кастрычніка і будуць анлайн кожны чацвер з 18:00 да 20:00 беларускага часу (альбо да заканчэння працы над апошнім перакладам). Удзельнічаць можна ананімна.
Вядоўца — Андрэй Хадановіч, паэт, перакладчык і папулярызатар беларускай літаратуры ў Еўропе.
📕 Дэдлайн: 1 кастрычніка.
👉 Усе дэталі і падрабязнасці. | 217 |
| 13 | Выйшаў новы выпуск “Літаратурнай Беларусі” 📖
Выйшаў жнівеньскі нумар штомесячніка “Літаратурная Беларусь” (№8, 2026). У выпуску чытачы знойдуць эсэ Алеся Жука, прысвечанае памяці Генадзя Бураўкіна, прозу Марыі Новікавай, Віктара Супрунчука, Анатоля Санаценкі, а таксама паэзію, артыкулы пра літаратараў і навіны літаратурнага замежжа.
Чытаць ⬅️ | 228 |
| 14 | 📝 Наста Кудасава едзе ў паэтычны тур — дадаліся новыя гарады.
Паэтка Наста Кудасава і выдавецтва “Камунікат” наведаюць Прагу, Браціславу, Цюрых, Вену, Мюнхен з прэзентацыямі новай кнігі “Лірыка”.
Гэты зборнік — сёмая паэтычная кніга аўтаркі і трэцяя з выдадзеных у эміграцыі. Менавіта “Лірыка” стане адным з галоўных пунктаў вераснёўскіх сустрэч з чытачамі.
Падрабязней 👈 | 239 |
| 15 | 🔊 Кніга Міхася Зарэцкага пра сялян Палесся з'явілася ў аўдыя.
Ініцыятыва “Непаслухмяныя дзеці кастрычніка”, якая робіць аўдыяверсіі твораў пісьменнікаў 20-30-х гадоў, агучыла нарыс Міхася Зарэцкага "Падарожжа на Новую Зямлю".
Новая Зямля — так звалася мара лесніка Міхася, створанага нашым класікам. Пакаленне рамантыкаў маладой краіны таксама марыла: пра супольную працу на зямлі, механізацыю, меліярацыю, мадэрнізацыю і вызваленне ад цяжкай сялянскай долі. Цяпер мы ведаем, чым абярнулася гэтая ўтопія. Але ў той час, калі Міхась Зарэцкі выправіўся ў сваё падарожжа, мара яшчэ спрабавала стаць рэальнасцю. У які момант з ёй здарылася непапраўнае?
Слухаць ⬅️ | 227 |
| 16 | 📚 8 верасня: адкрыццё кнігарні KAMUNIKAT.SHOP і прэзентацыя кнігі Анэты Прымакі-Онішк.
Кнігарня KAMUNIKAT.SHOP будзе працаваць на першым паверсе Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку. На яе паліцах з’явіцца шырокі выбар літаратуры перадусім на беларускай мове, а таксама кнігі па-польску.
📖 Адкрыццё кнігарні будзе суправаджацца прэм’ерай беларускага выдання кнігі Анэты Прымакі-Онішк "Камяні мусілі паляцець. Зацёртая мінуўшчына Падляшша" ў перакладзе Наталлі Русецкай.
Выдавец Яраслаў Іванюк разам з аўтаркай і перакладчыцай паразмаўляюць пра кнігу, працу над яе беларускім перакладам і памяць пра няпростую гісторыю Беласточчыны.
"Камяні мусілі паляцець. Зацёртая мінуўшчына Падляшша" — гэта дакументальная кніга-рэпартаж, якая апавядае пра трагічны лёс праваслаўных беларусаў у Польшчы ў даваенны, ваенны і пасляваенны перыяды.
⏰ Пачатак а 18:00.
📍 Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку, вул. Варшаўская 1А
Уваход вольны. | 240 |
| 17 | 📖 4 верасня ў Беластоку: літаратурная сустрэча, прысвечаная Сакрату Яновічу.
Сёлета аднаму з найважнейшых беларускіх пісьменнікаў Беласточчыны споўнілася б 90 гадоў. Падчас юбілейнага вечара удзельнікі дыскусіі разам з наведвальнікамі паразмаўляюць пра творчасць Сакрата Яновіча, культуру, літаратуру, памежжа і паглядзяць фрагменты дакументальных фільмаў.
🗣У дыскусіі, якую правядзе Катажына Савіцкая-Мяжынская, возьмуць удзел Лявон Баршчэўскі, Малгажата Дмітрук, Лёнік Тарасевіч і Мікола Ваўранюк.
🎶Музычную атмасферу вечара створыць SK.EIN.
📅 4 верасня 2026 года
🕕 18:00
📍 клуб Zmiana Klimatu, ul. Warszawska 6, Białystok
Уваход вольны.
Сакрат Яновіч нарадзіўся 4 верасня 1936 года ў Крынках. Пісьменнік, публіцыст і перакладчык, ён больш за дваццаць кніг прысвяціў перадусім жыццю беларускай меншасці Беласточчыны, яе мове, памяці і пошукам уласнай ідэнтычнасці. | 255 |
| 18 | 💛 Новыя гісторыі ад Маляваныча з'явіліся ў аўдыяфармаце.
Ініцыятыва “Кніжны воз” апублікавала наступны зборнік казак Аляксандра Ждановіча (Маляваныча) пад назвай “Бронзавы хлопчык”.
“Так гісторыя будзе і пра Хлопчыка з лебедзем. Ведалі, што ў свеце існуе каля 200 копій той самая скульптуры са скверу каля Купалаўскага?” — тлумачаць у сацсетках “Кніжнага воза”.
Падрабязней 👈 | 251 |
| 19 | 📘 “Літоўскія карціны” Адама Кіркора — цяпер па-беларуску.
У перакладзе на беларускую мову выйшла кніга Адама Ганоры Кіркора “З успамінаў беспрытульнага Сабары: Літоўскія карціны”.
Над беларускай версіяй працаваў краязнаўца Леанід Лаўрэш.
Падрабязней 👈 | 242 |
| 20 | 🏆 Сёння апошні дзень прыёму заявак на паэтычную прэмію імя Адама Міцкевіча.
Гэта першы польска-беларуска-ўкраінскі паэтычны конкурс пад патранатам Адама Міцкевіча. Конкурс адкрыты для моладзі і дарослых (15+) з усёй Польшчы. Прымаюцца аўтарскія вершы на беларускай, польскай або ўкраінскай мовах, натхнёныя любоўю да мовы і радзімы, памежжам, выгнаннем і свабодай.
Лепшыя вершы прагучаць на фінальным паэтычным слэме ў межах XIV Фестывалю незалежнай беларускай культуры ва Ўроцлаве 24 кастрычніка 2026 года.
📝 Журы прэміі: Андрэй Хадановіч, Уладзімір Някляеў, Агнешка Маткоўска.
Узнагароды: грашовая прэмія + запрашэнне ў Школу маладога пісьменніка + публікацыя на літаратурным партале taubinpoetry.com.
📕Заяўкі прымаюцца да 31 жніўня 2026 года.
Усе падрабязнасці тут ⬅️ | 272 |
