uz
Feedback

Firibgarlarga uchmang! Telemetrio bunday kanallarni topadi va belgilaydi 👉 Belgini ko‘rmoqchi bo‘lsangiz, obuna bo‘ling 👈

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Kanalga Telegram’da o‘tish
1 263
Obunachilar
+124 soatlar
-17 kun
+130 kun
Postlar arxiv
⛪️ У Гродне археолагі знайшлі фрагменты старажытнага касцёла Падчас археалагічных раскопак пахавальных комплексаў на Малой Тр
⛪️ У Гродне археолагі знайшлі фрагменты старажытнага касцёла Падчас археалагічных раскопак пахавальных комплексаў на Малой Траецкай спецыялісты знайшлі фрагменты культавага збудавання — яго звязваюць са старажытным касцёлам, які калісьці існаваў у Гродне. Колькі стагоддзяў знаходцы і што гэта за касцёл? Чытайце на Hrodna.life. 💞 https://storage.googleapis.com/hrodna/read.html?page=/www/2026/08/12/kasciol-znahodka/?utm_source=tg

Repost from N/a
🔻 Як Аляксандр Мілінкевіч запусціў гадзіннік, "які падаваў сігналы вязням у СІЗА". Той гадзіннік на Фарным касцёле Гродна ве
🔻 Як Аляксандр Мілінкевіч запусціў гадзіннік, "які падаваў сігналы вязням у СІЗА". Той гадзіннік на Фарным касцёле Гродна ведае кожны, хто хоць раз бываў у цэнтры гэтага горада. А калі і не бачыў, то дакладна чуў: ён адбівае не толькі гадзіны, але і паўгадзіны, і чвэрці. У 50-я гады, гарадзенскія ўлады запатрабавалі спыніць гадзіннік. Спачатку прыдумалі, што з дапамогай бою гадзінніка перадаюцца нейкія сігналы ў Гродзенскую турму. Даглядчыца толькі разводзіла рукамі: як гэта магчыма, калі ён заўсёды б'е аднолькава? Тады «знайшлася» іншая прычына. Маўляў, бой гадзінніка блытае кіроўцаў тралейбусаў, якія паварочваюць непадалёк. Найхутчэй жа шляхетнасць і еўрапейскасць Гародні былі не да спадобы тым, хто прымаў такія рашэнні. Так ці інакш, улады прымусілі гадзіннік замаўчаць. 🚩 Дэталі гісторыі тут - https://karonavitauta.org/public/yak-alyaksandr-milinkevic-zapusci-gadzinnik-yaki-padava-signaly-vyaznyam-u-siza Хачу падпісацца на Карону Вітаўта! ❤️

Беларускай нацыі вельмі дапамагла Расійская імперыя. Што пішуць у метадычках Мінадукацыі? У школы адправілі новыя рэкамендацы
Беларускай нацыі вельмі дапамагла Расійская імперыя. Што пішуць у метадычках Мінадукацыі? У школы адправілі новыя рэкамендацыі. Разбіраемся з тым, што там напісана. Чытаць тут: https://euroradio.fm/belaruskay-nacyi-velmi-dapamagla-rasiyskaya-imperyya-shto-pishuc-u-metadychkakh-minadukacyi A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN

11 жніўня 1937 году НКВД СССР выдаў загад №00485, які распачаў адну з самых масавых нацыянальных аперацый савецкіх карных орг
+3
11 жніўня 1937 году НКВД СССР выдаў загад №00485, які распачаў адну з самых масавых нацыянальных аперацый савецкіх карных органаў падчас Вялікага тэрору - так званай "Польскай аперацыі". Першапачаткова аперацыя мела доўжыцца 3, але расцягнулася на 14 месяцаў - са жніўня 1937 па лістапад 1938 г. Яна была скіраваная супраць палякаў СССР. Гэтая нацыянальная меншасць найбольш актыўна супраціўляліся калектывізацыі і атэізацыі і разглядаліся ўладамі як "ненадзейны элемент", патэнцыйная "пятая калона", якая існуе да меркаванай вайны паміж СССР і Польшчай і краінамі Захаду. Аднак у жорнавы рэпрэсій паводле загаду № 00485 таксама траплялі беларусы, рускія, украінцы, яўрэі і прадстаўнікі іншых нацыянальнасцяў. У 1937-38 гадах НКВД арганізаваў шэраг нацыянальных аперацый, напрыклад, супраць латышоў, немцаў. Аднак "польская аперацыя" адрознівалася выключным маштабам рэпрэсій, размахам і жорсткасцю. Дакладная колькасць рэпрэсаваных паводле гэтай аперацыі да гэтага часу невядомая. Па дадзеных расейскага «Мемарыялу», паводле загаду № 00485 у БССР рэпрэсіям падвергліся прынамсі 19931 чалавек, з іх расстраляныя не менш за 17772 чалавек, астатнія 2159 - накіраваныя ў лагеры. У 2022 годзе Цэнтр дыялогу Юліюша Мерашэўскага выдаў унікальны зборнік «Польская аперацыя» НКВД у Беларускай ССР у 1937-1938 гадах. Дакументы". Складальнікамі выступілі беларускія гісторыкі. Яны збіралі дакументы ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларус і варшаўскім Архіве дакументаў найноўшай гісторыі (Archiwum Akt Nowych), а таксама выкарысталі матэрыялы беларускага савецкага друку 1930-х гг. і ўспаміны сведкаў тых трагічных гадоў. Апроч таго Цэнтр Мерашэўскага стварыў адмысловую старонку, прысвечаную "пльскай аперацыі", дзе сабраў частку імёнаў ахвяраў, успміны сведкаў, месцы памяці. На здымках вокладка кнігі "Польская аперацыя...", а такама здымак і дакументы паляка Станіслава Каржанеўскага, расстралянага ў Воршы 10.11.1937

🧐 Глядзіце і слухайце: пяць праектаў пра гісторыю Беларусі, якія выйшлі ў 2026 годзе Як дзесяць паўстанцаў разагналі роту ра
🧐 Глядзіце і слухайце: пяць праектаў пра гісторыю Беларусі, якія выйшлі ў 2026 годзе Як дзесяць паўстанцаў разагналі роту расейскіх жаўнераў? Чаму адзін з пачынальнікаў беларускага нацыянальнага руху пахаваны пад дзвюма чужымі магіламі? Адказы ёсць не толькі ў архівах, але і ў новых відэа- і аўдыяпраектах. ✨ «Будзьма беларусамі!» сабраў пяць, што выйшлі ў 2026 годзе. Падрабязней. 📌 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.

🕯Аляксандра Мілінкевіча. «Без ідэнтычнасці мы страцім Беларусь» Сёння памёр Аляксандр Мілінкевіч. Яму было 79 гадоў. З гэтай сумнай нагоды прапануем перагледзець інтэрв’ю 2023 года, у якім ён шмат разважае пра беларускую нацыянальную ідэнтычнасць, гісторыю і памяць. Мілінкевіч распавядае, чаму сам прыйшоў у палітыку праз гісторыю і краязнаўства, згадвае сваіх продкаў — удзельнікаў паўстання Каліноўскага — і гаворыць пра тое, чаму веданне мінулага важнае для свядомасці чалавека і народа. Асобна ў гэтай размове гучыць тэма сямейнай гістарычнай памяці: веданне гісторыі ўласнага роду дапамагае захоўваць сувязь паміж пакаленнямі і лепш разумець сябе. «Без ідэнтычнасці мы можам прайграць другі раз», — казаў Аляксандр Мілінкевіч у гэтым інтэрв’ю. Светлая памяць ▶️ https://youtu.be/ndch2i-JhZE?si=tB3o5Z_FMtTye-Fa

🕵️ Пасланыя на смерць: як ЦРУ рыхтавала аперацыю па закідванні дыверсантаў у Беларусь У пачатку 1950-х ЦРУ распачало аперацы
🕵️ Пасланыя на смерць: як ЦРУ рыхтавала аперацыю па закідванні дыверсантаў у Беларусь У пачатку 1950-х ЦРУ распачало аперацыю AEQUOR: завербаваных беларусаў-эмігрантаў вучылі шыфраванню, падробцы дакументаў і жыццю пад чужым імем, каб пасля закідваць іх з парашутамі на тэрыторыю БССР. Вынікі гэтай аперацыі аказаліся трагічнымі. «Зеркало» пачало цыкл з чатырох матэрыялаў пра гэтую малавядомую старонку беларускай гісторыі. Ён заснаваны на рассакрэчаных архівах ЦРУ і працах амерыканскіх даследчыкаў. У першай частцы — пра вытокі халоднай вайны, стварэнне амерыканскай сістэмы тайных аперацый і тое, як у Вашынгтоне прыйшлі да ідэі «беларускага праекта». 🔗 Чытаць артыкул цалкам: https://zerkalo-10jun.xyz/news/cellar/133745.html?tg=4

Repost from N/a
🔻 «Спыніце тэрор!». Гісторыя беларускай дэманстрацыі 1971 года Пратэст доўжылася ўсяго некалькі хвілін. Але менавіта гэтыя н
🔻 «Спыніце тэрор!». Гісторыя беларускай дэманстрацыі 1971 года Пратэст доўжылася ўсяго некалькі хвілін. Але менавіта гэтыя некалькі хвілін зрабілі яе гістарычнай - адной з першых гучных антысавецкіх публічных акцый у Беларусі. 55 год таму, 11 жніўня 1971 года, больш за сотню юнакоў і дзяўчат выйшлі на Савецкую плошчу беларускага Гродна з плакатамі «Спыніце тэрор», «Свабоду рок-н-ролу», «Рукі прэч ад доўгіх валасоў» і All You Need Is Love. Яны былі хіпі. Хаця ім было не істотна як іх называлі:
Мы проста жылі так, як хацелі: апраналі і слухалі тое, што нам падабалася. Мы былі маладыя, здаровыя, вясёлыя: сядзелі, травілі анекдоты, гулялі да раніцы...Марылі набыць Замкавую гару ў Гродна, абвясціць там незалежную дзяржаву, каб ні камунізму, ні сацыялізму, нармальная свабодная дзяржава без маразма.
Чыталь далей - https://karonavitauta.org/public/spynice-teror-gistoryya-belaruskai-demanstracyi-1971-goda Падпішыся на Карону Вітаўта! ❤️ Фота @soviethippies

Лекцыя Паўла Церашковіча «Першая беларуская рэвалюцыя» у Музеі Вольнай Беларусі 11 жніўня ў межах выставы «2020. Гаворыць Мін
Лекцыя Паўла Церашковіча «Першая беларуская рэвалюцыя» у Музеі Вольнай Беларусі 11 жніўня ў межах выставы «2020. Гаворыць Мінск» адбудзецца адкрытая лекцыя этнолага, кандыдата гістарычных навук Паўла Церашковіча, прысвечаная феномену 2020 года. Павел Церашковіч – шматгадовы выкладчык і адзін з кіраўнікоў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта. Ён даследуе гісторыю, нацыянальную ідэнтычнасць і сучасныя грамадскія працэсы ў Беларусі. У апошнія гады таксама супрацоўнічае з Офісам Святланы Ціханоўскай у якасці дарадцы і аналітыка, спалучаючы акадэмічны погляд з непасрэдным досведам удзелу ў дэмакратычных працэсах. Падчас лекцыі “Першая беларуская рэвалюцыя” пагаворым пра змены ў беларускім грамадстве, якія абумовілі рэвалюцыйны выбух, як адбываліся масавыя пратэсты і маршы, пра самаарганізацыю беларускага грамадства, а таксама пра месца 2020 года ў найноўшай гісторыі Беларусі. Можна будзе задаваць пытанні і дзяліцца ўласным досведам-2020. 📆 11.08 🕕 18.00 📌Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

У Менску штогод за «абразьлівыя дзеяньні» датычна манумэнта Перамогі судзяць да трох чалавек: https://smarturl.click/ZRJnj «А
У Менску штогод за «абразьлівыя дзеяньні» датычна манумэнта Перамогі судзяць да трох чалавек: https://smarturl.click/ZRJnj
«Абвінавачаныя станавіліся нагамі на пастамэнт Вечнага агню, прыкурвалі цыгарэты ад яго полымя, кідалі ў яго недакуркі, спрабавалі „разагрэць“ над ім ежу»
А ў верасьні 2023 году два невядомых чалавека зьмясьцілі фота кіраўніка ПВК Яўгенія Прыгожына і камандзіра «Вагнэра» Дзьмітрыя Уткіна ля «Вечнага агню» на плошчы Перамогі ў цэнтры Менску пасьля іхнай гібелі ў авіякатастрофе. Аднак, улады не паведамлялі, ці кваліфікавалі гэтыя дзеяньні, як хуліганства.

Repost from bellitinfo
📖 Ініцыятыва "Прыпынак Адамовіча" стварыла аўдыягід "Сцежкамі Адамовіча". З'явіўся аўдыягід па мясцінах Алеся Адамовіча ў Гл
📖 Ініцыятыва "Прыпынак Адамовіча" стварыла аўдыягід "Сцежкамі Адамовіча". З'явіўся аўдыягід па мясцінах Алеся Адамовіча ў Глушы — пасёлку, дзе прайшло дзяцінства пісьменніка. Ён уключае сем кропак маршруту і складаецца з рэальных гісторый, успамінаў і цытат з кніг. Цяпер яго можна паслухаць праз тэлеграм-бот, пазней стане дасяжным мабільны дадатак.
"Прыпынак Адамовіча" — ініцыатыва, што нарадзілася з ідэі ўшанавання Алеся Адамовіча ў Глушы, перарасла ў грамадскую кампанію, якая ўключае стварэнне помніка і арт-аб’екта.
Падрабязней ⬅️

🎥 2006 год у новым выпуску #IMBY У шостым выпуску другога сезона #IMBY — 2006 год у Беларусі. Плошча пасля прэзідэнцкіх выбараў, спробы паўтарыць Памаранчавую рэвалюцыю, падпольныя канцэрты музыкаў і краіна, якая масава гуляе ў лато. Лукашэнка сварыцца з галоўнымі саюзнікамі праз нафту і газ, беларускія хакеісты праводзяць свой лепшы чэмпіянат свету, а Аляксандр Глеб гуляе ў фінале Лігі чэмпіёнаў. У поп-культуры — першыя хіты маладой Б’янкі, першыя жарты Славы Камісаранкі, Comedy Club Minsk, «Слухай Бацьку» і адмова J:МОРС атрымліваць рок-карону з рук Аляксандра Мілінкевіча. А яшчэ ў 2006-м паміраюць Янка Брыль і Іван Навуменка, Беларусь спрачаецца з Італіяй за 10-гадовую дзяўчынку-сірату, на паўтары хвіліны становіцца касмічнай дзяржавай, а ў Мінску з’яўляецца «алмаз ведаў». Глядзець выпуск: https://youtu.be/88zar_At9VM

Repost from Наша Ніва
«ВКЛ было беларускім настолькі ж, наколькі Брытанская імперыя была індыйскай». Хто і як сцёр «Пагоню» з англамоўнай Вікіпедыі
«ВКЛ было беларускім настолькі ж, наколькі Брытанская імперыя была індыйскай». Хто і як сцёр «Пагоню» з англамоўнай Вікіпедыі Асобны артыкул пра «Пагоню» ў англамоўнай частцы анлайн-энцыклапедыі ператварыўся ў перанакіраванне на герб Літвы, дзе беларуская традыцыя сімвала выкладзена максімальна коратка і тэндэнцыйна. Гэта вынік скаардынаванай кампаніі некалькіх рэдактараў, якія маніпулявалі правіламі платформы, каб прынізіць ролю беларусаў у гісторыі ВКЛ. https://nashaniva.com/401506 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/401506

Repost from Белсат
🎨 Знішчыў палову сваіх карцін, а на яго таемнае пахаванне прыйшоў Пікасо Большасць беларусаў даведалася пра Хаіма Суціна ў 2
🎨 Знішчыў палову сваіх карцін, а на яго таемнае пахаванне прыйшоў Пікасо Большасць беларусаў даведалася пра Хаіма Суціна ў 2020 годзе, калі ягоная карціна «Ева» стала адным з сімвалаў пратэстаў супраць сфальсіфікаваных выбараў. Тым часам беларускі мастак уваходзіць у пяцёрку самых дарагіх творцаў Парыжскай школы, а за яго карцінамі палююць калекцыянеры па ўсім свеце. ✅ Чытайце падрабязней 🔗 Карыстайцеся гэтай спасылкаю, калі вы ў Беларусі

У Музеі Вольнай Беларусі працуе выстава «2020; Гаворыць Мінск» ✊ Яна прысвечаная шостай гадавіне беларускіх пратэстаў. Мэта г
+4
У Музеі Вольнай Беларусі працуе выстава «2020; Гаворыць Мінск»   ✊ Яна прысвечаная шостай гадавіне беларускіх пратэстаў. Мэта гэтай выставы: вярнуць яе наведвальнікаў ў Менск 2020 года. Але не для таго, каб плакаць, а для таго, каб ганарыцца, расказаў адзін з яе арганізатараў Аляксей.   Больш на: https://racyja.com/by/hramadstva/vystava-2020-havoryc-minsk-u-varsave/

Repost from Наша Ніва
Беларусь, Германія, Брытанія, Бельгія, ЗША. Шляхі жыцця Янкі Запрудніка Сёння спаўняецца 100 гадоў Янку Запрудніку — гісторык
Беларусь, Германія, Брытанія, Бельгія, ЗША. Шляхі жыцця Янкі Запрудніка Сёння спаўняецца 100 гадоў Янку Запрудніку — гісторыку, пісьменніку і грамадскаму дзеячу. https://nashaniva.com/401778 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/401778

Беларускі Інстытут Спадчыны запусціў бясплатны курс па рэстаўрацыі і кіраванні культурным набыткам У сеціве з’явіўся адукацый
Беларускі Інстытут Спадчыны запусціў бясплатны курс па рэстаўрацыі і кіраванні культурным набыткам У сеціве з’явіўся адукацыйны курс «Уводзіны ў захаванне, рэстаўрацыю і сумеснае кіраванне культурнай спадчынай». Праект распрацаваны Беларускім Інстытутам Спадчыны спецыяльна для платформы learn4belarus.online. Курс, які існуе ў тэкставым і аўдыёфармаце, дапамагае разабрацца ў ролі спадчыны для фармавання супольнай памяці, ідэнтычнасці і культурнай разнастайнасці. Аўтары праграмы найперш арыентуюцца на прадстаўнікоў лакальных ініцыятыў і арганізацый, аднак матэрыял будзе карысным усім, хто бачыць у спадчыне рэсурс для грамадскага развіцця, сацыяльнага яднання і эканамічнага росту. Матэрыялы курсу ў аўдыёверсіі чытаюць "Вольныя Купалаўцы". Праграма даступная для праходжання на платформе

Сёння сто гадоў аднаму са стваральнікаў лонданскай Скарынаўкі айцу Аляксандру Надсану 8 жніўня споўнілася б 100 гадоў Аляксан
Сёння сто гадоў аднаму са стваральнікаў лонданскай Скарынаўкі айцу Аляксандру Надсану 8 жніўня споўнілася б 100 гадоў Аляксандру Надсану (1926—2015)— выбітнаму беларускаму асветніку, грэка-каталіцкаму святару і заснавальніку Беларускай бібліятэкі і музэя імя Францішка Скарыны ў Лондане. Пра святарства пісаў, што «гэта першасная мая іпастась, ідэнтычнасць, я выбраў гэта». А для многіх ён быў найперш беларусістам-даследчыкам. Лонданскі прафесар Арнольд Макмілін казаў пра Надсана, што «ён быў найвялікшым беларусістам стагоддзя», - згадвае Уладзіслаў Гарбацкі, які падрыхтаваў кнігу пра Надсана ў лонданскім выдавецтве «Скарына». Надсана называлі пунктам зборкі беларускасці па-за межамі Беларусі. Чытаць на сайце або без VPN.

Repost from Наша Ніва
«Польшча квітнет лаціною, Літва квітнет русчызною». Патрыятычны шэдэўр XVII стагоддзя аказаўся расійскай падробкай ХІХ-га Тво
«Польшча квітнет лаціною, Літва квітнет русчызною». Патрыятычны шэдэўр XVII стагоддзя аказаўся расійскай падробкай ХІХ-га Твор, які пачынаецца гэтымі радкамі, здаўна лічыцца пахвалой старабеларускай мове і адным з найдаўнейшых узораў айчыннай патрыятычнай лірыкі. Аднак новыя даследаванні паказваюць, што хрэстаматыйны верш можа быць фальсіфікацыяй аўтарства расійскага чыноўніка. https://nashaniva.com/401638 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/401638

Repost from Белсат
🐺 Пра яго казалі, што ён быў чарадзеем і мог ператварацца ў ваўка Але сапраўднае жыццё князя Усяслава Брачыслававіча аказала
+7
🐺 Пра яго казалі, што ён быў чарадзеем і мог ператварацца ў ваўка Але сапраўднае жыццё князя Усяслава Брачыслававіча аказалася не менш неверагодным: войны, палон, здрада, кіеўскі трон і вяртанне дадому. Расказваем пра аднаго з самых незвычайных князёў у нашай гісторыі. 👨‍🦰А даведацца больш пра гісторыю Беларусі ў цікавай і даступнай форме можна ў праграме «Вусы Скарыны» на YouTube-канале «БЕЛСАТ HISTORY».