cookie

Sizning foydalanuvchi tajribangizni yaxshilash uchun cookie-lardan foydalanamiz. Barchasini qabul qiling», bosing, cookie-lardan foydalanilishiga rozilik bildirishingiz talab qilinadi.

avatar

Годна

Мы — каманда экспертак і экспертаў у пытанні беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці. Усё будзе Годна! Падрабязней на https://hodna.by/

Ko'proq ko'rsatish
Reklama postlari
1 548
Obunachilar
+124 soatlar
Ma'lumot yo'q7 kunlar
+1030 kunlar

Ma'lumot yuklanmoqda...

Obunachilar o'sish tezligi

Ma'lumot yuklanmoqda...

Працягваем цешыць вас крутым кантэнтам з нагоды 100-годдзя выбітнага пісьменніка Васіля Быкава! Сабралі ягоныя фота, якія, хутчэй за ўсё, не трапляюцца ў вашую стужку так часта, як астатнія (частка 2). Гартайце карцінкі!
Hammasini ko'rsatish...
9👍 2🔥 2🥰 1🤩 1
Photo unavailableShow in Telegram
Васіль Быкаў – выбітны беларускі пісьменнік, чые творы перакладзеныя больш чым на 50 моваў і вывучаюцца ў навучальных установах па ўсім свеце. Творчасць Васіля Быкава з’яўляецца сапраўдным скарбам беларускай літаратуры. Напрыклад, ягоныя творы «Жураўліны крык» і «Знак бяды» выдатна перадаюць сутнасць жыцця і лёс беларускага народа. Чаму Васіль Быкаў атрымаў такую сусветную вядомасць? Глыбіня яго твораў дазваляе разумець і адчуваць герояў і іх лёсы. Яго здольнасць пранікаць у сутнасць чалавечых пачуццяў і канфліктаў зрабіла яго творы блізкімі і зразумелымі для чытачоў з розных культураў і краінаў. А ўнёсак Васіля Быкава ў родную культуру – увогуле неацэнны. Чаму? Бо для нас Васіль Быкаў быў не толькі пісьменнікам, але і актыўным грамадскім дзеячам. Ён – адзін з заснавальнікаў Беларускага Народнага Фронту, руху, які прасоўваў ідэі адраджэння беларускай нацыі. Спадар Быкаў моцна клапаціўся пра родную мову, якую лічыў асновай існавання нацыі. «Я веру, што Беларусь жыве і будзе жыць. Зробім-жа ўсё дзеля гэтага», – гэтыя простыя, але моцныя словы Васіля Быкава пацвярджаюць яго адданасць беларускай культуры. Сёння роўна 19 гадоў, як не стала гэтага выбітнага чалавека Беларусі. Але чалавек жыве, пакуль пра яго памятаюць. Таму нагадваем не толькі пра творы Васіля Быкава, а таксама і ягоныя інтэрв’ю і біяграфію.
Hammasini ko'rsatish...
16💔 3🔥 1😢 1
Пакуль мы памятаем пра чалавека, ён жыве. Сёння, 22 чэрвеня, у гадавіну смерці Васіля Быкава прапануем ушанаваць ягоную памяць. Сабралі для вас цікавую падборку пра творцу. Кнігі, інтэрв’ю, аўдыякнігі, фільмы і імпрэзы 👇🏻 📚 Што пачытаць? Вытрымкі сустрэчы Васіля Быкава з чытачамі ў траўні 1993 года і гутарак Юрася Залоскі з пісьменнікам у 1995 годзе пра лёс Беларусі і будучыню беларускай нацыі: • Васіль Быкаў: «Адраджэнне — справа моладзі, а не пенсіянераў»;Васіль Быкаў: Трэба жыць і змагацца. Размовы з пісьменнікам;Васіль Быкаў: Я пісаў праўду;Васіль Быкаў: Я быў «ідэалагічным дыверсантам»;Васіль Быкаў: «Мы яшчэ не наеліся чорнага хлеба праўды»;Васіль Быкаў: Пра мастацтва і праклятыя часы;Васіль Быкаў: Чаму рускія не могуць зразумець украінцаў; (сайт budzma.org прызнаны «экстрэмісцкімі матэрыяламі») 🎧 Што паслухаць? Серыю аўдыякніг Васіля Быкава на audiobooks.by: • «Доўгая дарога дадому» Апошняя кніга Васіля Быкава. У гэтай кнізе – аповед пра кнігі і сяброўства, пра ўласны лёс, біяграфію пакалення і краіны. • «Дажыць да світання» Гэты твор упершыню быў апублікаваны пяцьдзясят гадоў таму. Аўтар апісвае драматычны лёс лейтэнанта Іваноўскага, які сутыкаецца з цяжкасцямі і трагічнымі наступствамі ваеннага часу. • «Мёртвым не баліць» Адзін з самых драматычных твораў Васіля Быкава, які быў забаронены амаль 20 гадоў і быў упершыню апублікавы без цэнзуры ў 2014 годзе. 🎥 Што паглядзець? Найлепшыя экранізацыі твораў Быкава: • «Альпійская балада» Год: 1966 Рэжысёр: Барыс Сцяпанаў Сцэнар: Васіль Быкаў Паглядзець можна тут«Знак бяды» Год: 1985 Рэжысёр: Міхаіл Пташук Сцэнар: Міхаіл Пташук Паглядзець можна тут«На чорных лядах» Год: 1995 Рэжысёр: Валерый Панамароў Сцэнар: Васіль Быкаў, Валерый Панамароў Паглядзець можна тут 🗺️ Што наведаць? • Літаратурнае падарожжа з Мінска ва Ушаччыну 📆Дата: 23 чэрвеня 2024 ⏰Час: з 6:45 да 21:00 📍Месца: вуліца Карла Маркса 30, Мінск, «Музей Петруся Броўкі» Вандроўка прымеркаваная найперш да дня нараджэння Петруся Броўкі, але прысвечаная творцам-землякам: Петрусю Броўку, Васілю Быкаву, Рыгору Барадуліну. Удзельнікаў чакаюць да наведвання бацькоўскія хаты: Рыгора Барадуліна – ва Ушачах, Васіля Быкава – у Бычках, Петруся Броўкі – у Пуцілкавічах.Літаратурна-мастацкая экспазіцыя «Беларусь – краіна талентаў. Беларускія пісьменнікі ў творчасці беларускіх мастакоў» у Мінску 📆 Дата: 15 сакавіка 2024 – 29 снежня 2024 ⏰ Час: 18:00 📍Месца: вуліца Багдановіча 13, Мінск,«Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры» Выявы нашых літаратурных дзеячоў у творчасці нашых жа мастакоў. Праз партрэты, скульптуры, бюсты, барэльефы на экспазіцыі прадстаўленыя выбітныя постаці беларускіх літаратараў розных часоў, у тым ліку і Васіля Быкава. Роспіс шопераў у Ждановічах 📆 Дата: 22 чэрвеня 2024 ⏰ Час: з 14:00 да 18:00 📍Месца: вуліца 6-я Дачная, д. 62, а.г.Ждановічы, «Музей-дача Васіля Быкава» Імпрэза ў межах музейнай праграмы «Быкаўскія дні» ў Музеі-дачы Васіля Быкава стане добрай традыцыяй ушанавання памяці пісьменніка, творчасць якога для многіх была і застаецца ўзорам сумленнай, мужнай і праўдзівай літаратуры. Акрамя роспісу шопераў тут можна пагартаць альбом з фотаздымкамі Васіля Быкава і прайсці па экспазіцыі.
Hammasini ko'rsatish...
10💔 4🔥 3👍 2😢 1
Працягваем цешыць вас крутым кантэнтам з нагоды 100-годдзя выбітнага пісьменніка Васіля Быкава! Сабралі ягоныя фота, якія, хутчэй за ўсё, не трапляюцца ў вашую стужку так часта, як астатнія (частка 1). Гартайце карцінкі!
Hammasini ko'rsatish...
14 9🔥 5👍 1🥰 1
Photo unavailableShow in Telegram
📚 «На пачатку было слова» | Новы выпуск на ютуб-канале Годна 📚 Заклікаем паглыбіцца ў тэму ўяўных русізмаў у беларускай мове разам з Іллём Сіўцовым. Вы калі-небудзь задумваліся, чаму некаторыя словы выглядаюць падобнымі да расійскіх, але насамрэч з'яўляюцца сапраўднымі беларускімі? Давайце разам разбяромся ў гэтым пытанні! У новым відэа: 🔸 Чаму «знаць», «расказаць» і «скора» – гэта не русізмы; 🔸 Гісторыя гэтых словаў і іх выкарыстанне ў беларускай мове; 🔸 Парады па захаванні нашай моўнай спадчыны; Паглядзіце поўнае відэа на нашым YouTube-канале па гэтай спасылцы 👈🏻 і падзяліцеся сваімі думкамі ў каментарах пад відэа. Вашая зваротная сувязь вельмі важная для нас! ✨ 🤍 Калі вам спадабалася і вы хочаце бачыць больш такіх відэа, падтрымайце наш праект на Patreon вось тут 👈🏻. Маленькай падтрымкі не бывае!
Hammasini ko'rsatish...
👍 13 6🔥 5😍 3 3
У Дзень нараджэння выбітнага Васіля Быкава мы вырашылі запытацца ў штучнага інтэлекту, а якім ён бачыць беларускага пісьменніка? 🤔 Гартайце карцінкі і стаўце свае рэакцыі! P.S. Подпісы пісаў ChatGPT, а карцінкі маляваў Midjourney :)
Hammasini ko'rsatish...
🔥 14 7👍 4 4🤩 2😁 1🤯 1🤬 1
Photo unavailableShow in Telegram
Сёння, 19 чэрвеня, Дзень нараджэння выбітнага беларускага пісьменніка і сапраўднага патрыёта сваёй краіны, чалавека, які прайшоў праз Другую сусветную вайну і змагаўся за сваю Радзіму, – Васіля Быкава. Ён бачыў смерць, разбурэнні і пакуты. Гэта зрабіла яго моцна адданым Беларусі, прыхільнікам міру, свабоды і незалежнасці. Яго творы поўныя болю і спагады да тых, хто пакутаваў падчас ваенных дзеянняў, таксама поўныя надзеі на тое, што Беларусь і беларускі народ змогуць жыць у незалежнасці і свабодзе. Можа быць таму, што Васіль Быкаў бачыў вайну на ўласныя вочы, ён добра разумеў, што значыць незалежнасць, чаго яна каштуе і чаму гэта важна для нас – беларусаў і беларусак. У сваіх творах Быкаў заўсёды падкрэсліваў важнасць захавання культуры, гісторыі і нацыянальнай годнасці. Ягоная падтрымка нацыянальных сімвалаў была выяўленнем перакананняў і любові да Радзімы. Нацыянальны сцяг, пад якім ён выходзіў на мітынгі і акцыі, сімвалізаваў не проста дзяржаўнасць, а гонар, годнасць і надзею на лепшую будучыню. Для Быкава нацыянальны сцяг не быў проста сімвалам – ён увасабляў беларускі народ. У свае творы Васіль Быкаў уклаў не толькі перажыванні, але і надзеі. Ён марыў пра тое, каб беларусы і беларускі жылі добра, захоўвалі і ганарыліся сваёй культурай, а таксама сваімі нацыянальнымі сімваламі. Гэты чалавек, які прайшоў праз вайну і бачыў усе яе жахі, зрабіў усё магчымае, каб Беларусь была незалежнай і свабоднай. Памяць пра Васіля Быкава жыве ў сэрцах беларусаў і беларусак па ўсім свеце. Яго спадчына працягвае жыць, пакуль мы з вамі самі памятаем пра яго. У гэты дзень мы ўспамінаем Васіля Быкава, чытаем ягоныя творы і натхняемся яго непахіснай верай у дабрыню і справядлівасць.
Hammasini ko'rsatish...
24 4👍 3🎉 2🔥 1👏 1
Photo unavailableShow in Telegram
Васіль Быкаў сапраўды пісаў вершы? Лавіце 5 фактаў пра Васіля Быкава, якія дакладна вас здзівяць! 🔥 Першы Музей Васіля Быкава з’явіўся ва Украіне – у вёсцы Вялікая Севярынка. Потым там жа адна з вуліцаў пачала насіць імя ў гонар беларускага пісьменніка. 🔥 У Беларусі на сённяшні дзень ёсць толькі 4 вуліцы, названыя ў гонар класіка. Знаходзяцца яны ў Лельчыцах, Ждановічах, Смалявічах і Фаніпалі. А зараз паспрабуйце здагадацца, колькі вуліцаў названыя ў гонар расійскага пісьменніка Пушкіна… 🔥 Карціна «У тумане», знятая паводле аднайменнага твору В.Быкава ўкраінскім рэжысёрам Сяргеем ЛазнІцам, удзельнічала ў конкурснай праграме 65-га Канскага фестывалю. Агулам па аповесцях Васіля Быкава былі знятыя дзясяткі стужак, і нават на экранізацыю па творы «Альпійская балада» прэтэндаваў вядомы італьянскі кінарэжысёр Джузэпэ Дэ Санціс. 🔥 Васіль Быкаў быў адным з заснавальнікаў Беларускага Народнага Фронту – палітычнага руху, які ставіць сваёй галоўнай ідэяй адраджэнне беларускай нацыі на прынцыпах дэмакратыі і гуманізму. 🔥 Васіль Быкаў пісаў і вершы! У архівах былі знойдзеныя яго творы, у тым ліку аўдыякасета з калядкай для Уладзіміра Караткевіча і верш, падпісаны «Васіль Быкаў, паэта». Сястра пісьменніка таксама згадвала, што ён пісаў вершы ў дзяцінстве і дасылаў іх у газету «Чырвоная змена».
Hammasini ko'rsatish...
15 5🔥 4👍 1
Photo unavailableShow in Telegram
Паводле тэорыі Дарвіна ўсе людзі пайшлі ад малпаў, а беларусы і беларускі – ад ваўкоў 🐺 Як так? Зараз разбяромся! 👇 Гаворка ідзе пра народ «неўры». Жылі яны ва Усходняй Еўропе, у тым ліку на тэрыторыях сённяшніх Брэсцкай і Гродзенскай абласцей. Яны будавалі дзяржавы, мелі сваю культуру. Таксама неўры былі добрымі ваярамі. Яны разбівалі чужыя войскі на полі бою і наводзілі жах на ворагаў. З-за гэтага іншыя народы лічылі нашых неўраў непераможнымі і прыдумлялі пра іх розныя легенды. Адна з самых знакамітых легендаў сцвярджае, што неўры з’яўляюцца сапраўднымі ваўкалакамі і падчас моцнай небяспекі могуць пераўтварацца ў ваўкоў. Ці не нагадвае вам легенда пра неўраў штосьці? Так, легенду пра полацкага князя Усяслава Чарадзея. Ён таксама мог стаць ваўком або іншай жывёлай, калі яму было патрэбна. Пішыце ў каментарах, калі вам было б цікава даведацца пра гэтую загадкавую асобу больш! Вось на такіх міфах у старажытнасці фармаваўся народ, які сёння называе сябе беларусамі і беларускамі ✨
Hammasini ko'rsatish...
24👍 3 3🔥 1👏 1🤮 1
Photo unavailableShow in Telegram
🔥✨ Мода па-беларуску ✨🔥 Спалучаем сучаснае і традыцыйнае Сабралі для вас топ праектаў, якія дапамогуць вам дадаць беларускага стылю ў гардэроб👇🏻 @kanva_kasciume Саламяныя ўпрыгожанні, хусткі і крафтавыя аксесуары, пераасэнсаванае на сучасны стыль. @proekt_etika Экалагічнае адзенне, якое робіцца толькі ў адным асобніку. Дарэчы, можна нават дамовіцца пра свой дызайн. @tsuda_project Канцэптуальныя рэчы, якія ўвабралі ў сябе адначасова штосьці неймаверна стылёвае, сучаснае і традыцыйнае. @halubka_na_visnі Каляровыя хусткі і ўпрыгожанні, якія чымсьці нагадваюць тыя самыя дыванкі Алены Кіш і Язэпа Драздовіча. @kosh.koshyk Кошыкі, торбы, кайстры, якія дададуць у ваш гардэроб часцінку прыгожага і традыцыйнага. Дарэчы, кошыкі ўручную вырабляюцца беларускай бабуляй. @dzic.ka Гарлячкі па традыцыйных беларускіх узорах, якія дададуць беларускасці да любога вобраза. @rawr.minsk x @by_kod Неймаверна прыгожая і стылёвая калекцыя ад беларусаў і беларусак з беларускім каларытам. Дасылайце сабе ў захаваныя, каб не згубіць 🔖
Hammasini ko'rsatish...
14👍 4 4😍 2🤩 1
Boshqa reja tanlang

Joriy rejangiz faqat 5 ta kanal uchun analitika imkoniyatini beradi. Ko'proq olish uchun, iltimos, boshqa reja tanlang.