Беларускі інстытут публічнай гісторыі
Kanalga Telegram’da o‘tish
Ko'proq ko'rsatish
1 263
Obunachilar
+124 soatlar
-17 kun
+130 kun
Postlar arxiv
Repost from Белсат
+7
🐺 Пра яго казалі, што ён быў чарадзеем і мог ператварацца ў ваўка
Але сапраўднае жыццё князя Усяслава Брачыслававіча аказалася не менш неверагодным: войны, палон, здрада, кіеўскі трон і вяртанне дадому.
Расказваем пра аднаго з самых незвычайных князёў у нашай гісторыі.
👨🦰А даведацца больш пра гісторыю Беларусі ў цікавай і даступнай форме можна ў праграме «Вусы Скарыны» на YouTube-канале «БЕЛСАТ HISTORY».
Repost from Радыё Свабода — Беларусь
Ужо сёньня: дзень нараджэньня старшыні Рады БНР Пётры Крачэўскага
7 жніўня 1879 году нарадзіўся Пётра Крачэўскі — палітык, пісьменьнік, гісторык, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху пачатку ХХ стагодзьдзя, дзеяч даваеннай эміграцыі ў Літве і Чэхаславаччыне.
У 1919—1928 гадах ён узначальваў Раду Беларускай Народнай Рэспублікі. На гэтай пасадзе Крэчэўскі заставаўся і ў эміграцыі, спачатку ў Літве, пасьля ў Празе.
Падрабязьней пра Пётру Крачэўскага глядзіце ў відэа з гісторыкам Сяргеем Шупам, які ведае пра БНР усё.
Пра іншыя гістарычныя падзеі 7 жніўня чытайце на сайце Свабоды.
100 гадоў Янкі Запрудніка: гісторыка, журналіста, грамадзкага дзеяча
8 жніўня запрашаем на адмысловую онлайн-лекцыю Натальлі Гардзіенкі, прысьвечаную Янку Запрудніку (1926 - 2022) - чалавеку, які ўсё сваё доўгае жыцьцё заставаўся адданым беларускай справе.
☑️Як юнак зь беларускага Міру праз тры краіны трапіў у Амэрыку?
☑️Як беларуская моладзь пасьля Другой сусьветнай вайны шукала й знаходзіла магчымасьці для адукацыі на эміграцыі?
☑️Як сумясьціць прафэсійную кар’еру й грамадзкую працу?
☑️І як можна праз усё жыцьцё жыць беларушчынай і ўкласьці мільён у падтрымку беларусаў?
☑️А яшчэ - што такое шчасьлівая беларуская сям’я?
Пра ўсё гэта і ня толькі распавядзе Натальля Гардзіенка, гісторыца, архівістка, дасьледчыца беларускай эміграцыі.
📆8 жніўня
🕗20:00 Менск
🕐13:00 Нью-Ёрк
💻Лекцыя адбудзецца ў Zoom
Далучайцеся, каб разам адкрыць для сябе гісторыю чалавека, для якога беларускасьць была ня толькі часткай жыцьця, але і ягоным спосабам жыць.
Repost from Наша Ніва
У Вільні раскапалі месца італьянскага саду Радзівілаў і галоўнай пушкарні ВКЛ. Тут пабудуюць элітнае жыллё
Падчас расчысткі пляцоўкі пад новы квартал археолагі натыкнуліся на глыбокі пласт торфу з рэшткамі даўняй апалубкі. Спецыфічны грунт захаваўся ад колішняга прадмесця Пушкарня — тэрыторыі, дзе некалі адлівалі гарматы Вялікага Княства Літоўскага і гадавалі рыбу для арыстакратыі.
https://nashaniva.com/401439
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/401439
📚 94 гады з дня нараджэння Адама Мальдзіса
7 жніўня 1932 года нарадзіўся Адам Мальдзіс — беларускі літаратуразнавец, гісторык, пісьменнік і перакладчык, доктар філалагічных навук, прафесар.
Амаль тры дзесяцігоддзі ён працаваў у Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. Даследаваў гісторыю беларускай літаратуры і культуры XVII–XIX стагоддзяў, беларуска-польскія і беларуска-літоўскія культурныя сувязі.
У кнізе «Падарожжа ў XIX стагоддзе» Мальдзіс стварыў партрэты пісьменнікаў, музыкаў, падарожнікаў і дзеячаў вызваленчага руху. Адна з яго ключавых прац — «Беларусь у люстэрку мемуарнай літаратуры XVIII стагоддзя». На аснове старадаўніх дзённікаў і ўспамінаў даследчык паказаў побыт, звычаі, грамадскае і сямейнае жыццё шляхты, мяшчанства і сялянства.
Яго працы дапамаглі ўбачыць мінулае Беларусі не толькі праз падзеі і даты, але і праз штодзённае жыццё людзей.
Адам Мальдзіс памёр у 2022 годзе ва ўзросце 89 гадоў. Пахаваны ў вёсцы Задворнікі на Астравеччыне.
Repost from N/a
🔻 Як забіралі маёмасць у беларусаў. Вопыт Кацярыны ІІ Схема расейскай імператрыцы, на жаль, рабочая і сёння.
Амаль 230 гадоў таму, каб задушыць у Беларусі незалежніцкае паўстанне Тадэвуша Касцюшкі, расейская акупацыйная адміністрацыя стварыла на беларускіх землях разгалінаваную сістэму канфіскацыі маёмасці.
🚩 Тлумачым схему тут- https://karonavitauta.org/public/zabrac-mayomasc-u-belarusa-sxema-kacyaryny-ii
Падпішыся на Карону Вітаўта! ❤️
Repost from 🏰 Hrodna History
+9
Гісторык Аляксандр Перагудаў адшукаў рэдкія фота з будаўніцтва Старога моста ў Гродне
Гэтыя фота былі зроблены летам 1907 года. Тады акурат будавалі мост, які мы ведаем як "Стары", але тады ён быў вядомы як "Пятроўска-Мікалаеўскі". Сярод будаўнікоў - гродзенцы і сяляне з ваколіц Гродна, якія далучыліся да будаўніцтва, каб зарабіць грошай.
Фатограф В.Я. Ляхніцкі (?). З калекцыі Цэнтральнага музея чыгуначнага транспарту Расійскай Федэрацыі. Апублікавана Aliaksandr Perahudau
Repost from Белсат
📍 81 год таму над Хірасімай выбухнула амерыканская атамная бомба
Праз тры дні аналагічны ўдар быў нанесены па Нагасакі. Пасля гэтых трагедый ядравая зброя стала фактарам стрымлівання, а не вайны. Але напружанне захоўваецца.
У 1990-х Беларусь добраахвотна вывезла са сваёй тэрыторыі ўвесь ядравы арсенал. Але паводле афіцыйных заяваў расейская ядравая зброя зноў размешчана ў нашай краіне.
Пра гісторыю ядравай зброі глядзіце ў нашым відэа
Repost from Культурная спадчына.Беларусь
6 жніўня 1517 года (509 гадоў таму) – дата, якая назаўсёды ўвайшла ў гісторыю Беларусі, азнаменаваўшы пачатак эпохі кнігадрукавання на нашых землях. Менавіта ў гэты дзень нарадзіўся наш першы друкаваны помнік - "Псалтыр", надрукаваны ў Празе пры шматудзейнасці і стараннях асветніка Францыска Скарыны. Гэта падзея не проста з'явілася знакам культурнага прагрэсу, але і стала магутным штуршком для развіцця беларускай мовы, культуры і адукацыі, запаліў агонь ведаў, які гарэў на працягу стагоддзяў.З цягам часу, 6 жніўня быў абраны як Дзень беларускага кнігадрукавання, падкрэсліваючы важнасць гэтай даты і ўшаноўваючы спадчыну Францыска Скарыны. Гэты дзень-не проста ўспамін пра мінулае, але і нагода задумацца пра ролю кнігі ў сучасным свеце. У эпоху хуткіх тэхналогій і інфармацыйнага патоку, кніга застаецца неад'емнай часткай нашай ідэнтычнасці, крыніцай ведаў, натхнення і духоўнага развіцця.
Repost from Наша Ніва
Музей паэткі Яўгеніі Янішчыц перавезлі ў Пінск. Цяпер уся экспазіцыя змяшчаецца на дзвюх паліцах
Экспанаты з ліквідаванай вясковай школы нарэшце знайшлі новае месца ў Музеі беларускага Палесся. Аднак у вельмі ўрэзаным фармаце.
https://nashaniva.com/401582
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/401582
Repost from Радыё Свабода — Беларусь
Ужо сёньня: бел-чырвона-белы сьцяг стаў дзяржаўным у БНР
5 жніўня 1918 году бел-чырвона-белы сьцяг быў зацьверджаны Дзяржаўным сьцягам Беларускай Народнай Рэспублікі.
Другі раз ён стаў дзяржаўным 19 верасьня 1991 году.
Добрая нагода прыгадаць 50 фактаў за бел-чырвона-белы сьцяг.
Пра іншыя гістарычныя падзеі 5 жніўня чытайце на сайце Свабоды.
Repost from Наша Ніва
«Галандскі архітэктар», які адбудаваў Вострую браму і паставіў сабе дом-крэпасць у Гайцюнішках, аказаўся ніякім не галандцам. Але яго спадчына захапляе
Доўгі час лічылася, што перадавыя будаўнічыя тэхналогіі і рэнесансныя густы прывёз на нашы землі вытанчаны майстар з Заходняй Еўропы. Аказалася, сучаснікі і нашчадкі выдумалі яму паходжанне, каб дадаць вагі яго манументальнай спадчыне. Яго ж сапраўднае паходжанне было раскрытае толькі нядаўна.
https://nashaniva.com/401456
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/401456
Repost from Радыё Свабода — Беларусь
Чаму імем амэрыканкі, якая загінула ў Менску 80 гадоў таму, назвалі школу?
Расказваем у кароткім відэа пра Рут Уолер, якая прыехала дапамагаць у аднаўленьні Беларусі пасьля вайны і выратавала трох хлопчыкаў, якія танулі ў Лошыцы.
Падрабязьней пра гісторыю Рут Уолер чытайце на сайце Свабоды.
Repost from Reform.news :: Культурный фронт
Улады ўнеслі ў «рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» тэлеграм-канал краязнаўчага праекта «Пошукі старога Гомеля».
«Навіна кепская, але чаканая, — каментуюць аўтары краязнаўчага праекта. — Мы не будзем чакаць дэталяў справы ад ананімнага суддзі Цэнтральнага раёна Гомеля і невядомага заяўніка. Тым больш не будзем абскарджваць гэтае рашэнне. Мы добра ведаем цану такіх рашэнняў.
Што магло не спадабацца невядомаму ініцыятару працэсу? Нашы самастойныя гістарычныя даследаванні Гомеля? Беларуская мова? Нейкі пост за 12 гадоў існавання пабліка? Хутчэй за ўсё — усё разам. Не шукайце тут сэнсу».
Тэлеграм-канал працягне працу, новыя матэрыялы будуць з’яўляцца па меры знаходжання ўнікальных фотаздымкаў. Фармат анлайн-віктарын пакуль прыпынены.
Праект па гістарычных даследваннях Гомеля існуе з 2015 года. Спачатку гэта была пляцоўка для каардынацыі валанцёраў, якія аднаўлялі гістарычны драўляны дэкор у Гомелі. З часам яна ператварылася ў краязнаўчую супольнасць.
Repost from Белсат
📚 Нарадзіўся ва Украіне, служыў у Польскім войску, і так і не ўступіў у кампартыю
Сёння дзень нараджэння Янкі Брыля – класіка беларускай літаратуры, майстра кароткага апавядання і лірычнай прозы.
Яго творы і сёння лічацца ўзорам прыгожай беларускай мовы і тонкага разумення чалавека.
🪖У Брэсце на Дзень дэсантнікаў зноў «гулялі ў вайну»
У 38-й дэсантна-штурмавой брыгадзе сёлета вырашылі не абмяжоўвацца звычайнымі паказальнымі выступамі. Гледачам паказалі адразу тры рэканструкцыі: эпізод Другой сусветнай вайны, бой у Афганістане і сучасны вучэбны бой — са стралянінай, выбухамі і ваеннай тэхнікай.
Гучныя гукі пачаліся каля паловы восьмай раніцы. Жыхарка суседняга раёна паскардзілася, што выбухі разбудзілі людзей і напалохалі жывёл: «Святкуеце — святкуйце. Але, можа, з павагай да жыхароў? І перастаньце імітаваць вайну».
У сацсетках адны падтрымалі вайскоўцаў, іншыя назвалі новы фармат «цыркам» і «ганьбай». Нядаўна падобнае ваеннае шоу з падпаленым хлявом, стралянінай, крыкамі і сцэнай «вызвалення» зладзілі ў Камянцы. Падобна, без чарговага бою афіцыйная святочная праграма ўжо не абыходзіцца.
Больш падрабязна — у матэрыяле BGmedia
Repost from Reform.news :: Культурный фронт
Рэпліка Крыжа каралевы Сафіі, княжны Менскай, гатовая: артэфакт прыбывае ў Капенгаген на старт «пірацкай экспедыцыі»
У Капенгаген дастаўлена ювелірная рэпліка Крыжа каралевы Сафіі (Дагмар) XII стагоддзя. Гэтая падзея азначае старт прыгожага культурнага праекта, які беларуская ініцыятарыца Марыя Грыц задумала як незвычайную, поўную азарту гістарычную экспедыцыю.
Нагадаем, што гісторыя гэтага праекта распачалася на пачатку гэтага года — і непасрэдна завязаная на адну з самых выдатных рэліквій еўрапейскага Сярэднявечча, вядомую як крыж Дагмар. Візантыйскі крыж-рэліквіярый XII стагоддзя сёння старанна ахоўваецца ў Нацыянальным музеі ў Капенгагене і лічыцца сапраўдным скарбам Даніі. Але для беларусаў гэты артэфакт мае асаблівае гучанне: паводле гістарычных звестак, крыж належаў дацкай каралеве Дагмар, якая пры хрышчэнні насіла імя Сафія. Дачка менскага князя з роду Рагвалодавічаў, яна ыйшла замуж за дацкага караля Вальдэмара ў 1157 годзе і стала каралевай Даніі.
Чытаць на сайце або без VPN.
Браты Кукальнікі ў беларускай Вікіпедыі
Дырэктар БІПГ Аляксей Ластоўскі дадаў у беларускую Вікіпедыю артыкулы пра Паўла і Нестара Кукальнікаў — братоў русінскага паходжання, звязаных з інтэлектуальным жыццём Вільні ХІХ ст.
Павел Кукальнік выкладаў у Віленскім універсітэце, займаўся гісторыяй і краязнаўствам, працаваў цэнзарам. Ён сябраваў з Уладзіславам Сыракомлем і дазволіў надрукаваць асноўныя беларускамоўныя творы Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, у тым ліку «Гапон» і пераклад «Пана Тадэвуша».
Нестар Кукальнік стаў вядомым расійскім пісьменнікам і прыхільнікам імперскай ідэалогіі. Аднак яго першыя гістарычныя раманы былі прысвечаныя ВКЛ. У іх ён паказваў Літву як язычніцкі край, што паступова схіляецца да Русі, і разважаў пра яе месца паміж праваслаўнай і каталіцкай культурнымі традыцыямі.
Гісторыя братоў Кукальнікаў раскрывае супярэчлівы свет Вільні да паўстання 1863 г., дзе імперская ідэалогія суседнічала з сяброўствам і супрацоўніцтвам з прадстаўнікамі мясцовай польскай і беларускай культуры.
Repost from De facto. Беларуская навука
Да чаго прывялі шлюбныя стратэгіі Радзівіла «Геркулеса»
Agnieszka Januszek-Sieradzka піша ў Folia Historica Cracoviensia (2025 г.): літоўскі магнат Юрый Радзівіл «Геркулес» (1480–1541) зрабіў шлюбы сваіх дзяцей галоўным інструментам умацавання палітычнага ўплыву і пашырэння зямельных уладанняў.
У 1523-м была заключана дамова пра шлюб яго пяцігадовай дачкі Ганны з трынаццацігадовым сынам Канстанціна Астрожскага Ільём. Аднак пасля смерці К. Астрожскага Юры Радзівіл перадумаў і прапанаваў Ільі малодшую дачку Барбару, на што той не пагадзіўся. У 1537-м кароль Жыгімонт I прызнаў шлюбны кантракт паміж Ганнай і Ільём несапраўдным.
Наступнай была заключана дамова на шлюб Барбары Радзівіл са Станіславам Гаштольдам – для прымірэння ворагаў. Пасля яго смерці Барбара стала жонкай Жыгімонта II. Ганна выйшла за літоўскага магната. Сын «Геркулеса» Мікалай ажаніўся з польскай шляхцянкай. У наступныя пакаленні біржанская лінія Радзівілаў стала адной з самых магутных у ВКЛ. З цягам часу стратэгія «Геркулеса» спрацавала.
Repost from Reform.news :: Культурный фронт
Лёс-эпоха: на 90-м годзе жыцця пайшла з жыцця Мая Кляшторная — архітэктарка, дзіця ГУЛАГу і захавальніца памяці Курапатаў
У Беларусі на 90-м годзе жыцця памерла вядомая грамадская дзяячка і архітэктарка Мая Кляшторная.
Яе жыццёвы шлях умясціў у сябе трагедыю цэлага пакалення беларускай творчай эліты, знішчанай сталінскімі рэпрэсіямі, і шматгадовую барацьбу за захаванне гістарычнай праўды.
Мая Кляшторная нарадзілася 31 мая 1937 года — усяго праз паўгода пасля арышту свайго бацькі, вядомага беларускага паэта Тодара Кляшторнага. Яе маці з трохмесячным немаўляці на руках пасля выраклі на высылку ў Акмалінскі лагер жонак «ворагаў народа» (АЛЖЫР), дзе дзяўчынку забралі ў лагерны дзіцячы дом. Тодара Кляшторнага расстралялі ў Менску ў страшныя дні кастрычніка 1937 года разам з іншымі прадстаўнікамі беларускай інтэлігенцыі.
Маці змагла забраць дачку толькі ў 1947 годзе.
Чытаць на сайце або без VPN.
