Белсат
Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году. Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал. ↓ Важныя спасылкі ↓ 📲 cde34rfv.ovh taplink.cc/belsat
Ko'proq ko'rsatish📈 Telegram kanali Белсат analitikasi
Белсат (@belsat) Belarus til segmentidagi kanali faol ishtirokchi. Hozirda hamjamiyat 14 716 obunachidan iborat bo'lib, Yangiliklar & Media toifasida 14 293-o'rinni va Belorusiya mintaqasida 229-o'rinni egallagan.
📊 Auditoriya ko‘rsatkichlari va dinamika
невідомо sanasidan buyon loyiha tez o‘sib, 14 716 obunachiga ega bo‘ldi.
03 Sentabr, 2026 dagi oxirgi ma’lumotlarga ko‘ra kanal barqaror faollikka ega. Oxirgi 30 kunda obunachilar soni -78 ga, so‘nggi 24 soatda esa 0 ga o‘zgardi va umumiy qamrov yuqori darajada qolmoqda.
- Tasdiqlash holati: Tasdiqlangan (Telegram tomonidan rasmiy tasdiq)
- Jalb etish (ER): Auditoriya o‘rtacha 11.75% darajada jalb etiladi. Nashrdan keyingi dastlabki 24 soatda kontent odatda umumiy obunachilar sonining 10.19% ini tashkil etuvchi reaksiyalarni to‘playdi.
- Post qamrovi: Har bir post o‘rtacha 1 730 marta ko‘riladi; birinchi sutkada odatda 1 500 ta ko‘rish yig‘iladi.
- Reaksiyalar va o‘zaro ta’sir: Auditoriya faol: har bir postga o‘rtacha 24 ta reaksiya keladi.
📝 Tavsif va kontent siyosati
Muallif resursni shaxsiy fikrni ifoda etish maydoni sifatida ta’riflaydi:
“Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году.
Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал.
↓ Важныя спасылкі ↓
📲 cde34rfv.ovh
taplink.cc/belsat”
Yuqori yangilanish chastotasi (oxirgi ma’lumot 04 Sentabr, 2026 da olingan) sababli kanal doimo dolzarb va katta qamrovli bo‘lib qoladi. Analitika auditoriya kontent bilan faol hamkorlik qilishini, uni Yangiliklar & Media toifasidagi muhim ta’sir nuqtasiga aylantirishini ko‘rsatadi.
Ma'lumot yuklanmoqda...
| Sana | Obunachilarni jalb qilish | Esdaliklar | Kanallar | |
| 04 Sentabr | +1 | |||
| 03 Sentabr | +8 | |||
| 02 Sentabr | +5 | |||
| 01 Sentabr | +6 |
| 2 | 🪖 Расейскія сілы губляюць у сярэднім 340 чалавек на квадратны кіламетр захопленай ці інфільтраванай тэрыторыі
Летні наступ не прынёс Маскве значных тэрытарыяльных поспехаў: за месяц расейскія войскі захапілі менш за сотню квадратных кіламетраў. Пры гэтым страты расейскай арміі ў ліпені і жніўні дасягнулі каля 40 тысяч чалавек на месяц.
У той жа час Украіна ўсё больш пераносіць вайну на расейскую тэрыторыю, атакуючы нафтаперапрацоўчыя заводы, склады і іншую інфраструктуру.
📌 Ці падштурхоўвае гэта Пуціна да спынення вайны і пра што папярэджваюць аналітыкі – чытайце больш па спасылцы
🔗 Адкрыць у Беларусі | 309 |
| 3 | 🏆 Беларускі журналіст Андрэй Аляксандраў стаў лаўрэатам міжнароднай прэміі Free Media Awards 2026
Журы адзначыла яго мужнасць і адданасць абароне свабоды прэсы і слова ва ўмовах рэпрэсій у Беларусі. Аляксандраў атрымаў 14 гадоў калоніі ў «справе БелаПАН» і застаецца палітвязнем.
Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца 29 верасня ў Осла | 402 |
| 4 | 🔸 Што будзе рабіць «Белавія», калі Украіна «закрые неба» над Расеяй?
🔸 Алесь Бяляцкі на Нобэлеўскім камітэце выказаўся ў абарону Беларусі
🔸 ГУБАЗіК зноў застрашвае беларусаў «экстрэмізмам»: у Магілёве прыходзілі з ператрусамі да людзей, якія вярнуліся з Еўропы
🔸 Чыноўнікі VS паркоўкі. Пераможа загад Лукашэнкі прыбраць паркамесцы ці здаровы сэнс?
🔸 Улады абіраюць месца на ядравы магільнік. Эксперты: у праект закладзеныя небяспечныя і састарэлыя тэхналогіі
🔸 Беларусы абураюцца крывадушнасцю прапаганды: у Трэдс раскрытыкавалі гарадзенскую раёну «Перспектыву» за допіс на расейскай мове
🔸 Неўзабаве стартуе новы сезон на «Белсаце». Нас чакаюць перамены!
Самыя важныя навіны ў апошнім у гэтым сезоне выданні «Аб'ектыву» і «Студыі Белсат» ⤵️ | 404 |
| 5 | 🪖 Ці з’явяцца ў Беларусі расейскія «мобікі» ўжо ўвосень?
Лукашэнка і Пуцін правялі закрытыя перамовы, якія публічна выдаюць за абмеркаванне «эканамічнай супрацы». Што ў сапраўднасці абмяркоўвалі ваенныя агрэсары? Чаго чакаць у бліжэйшай будучыні беларусам і Беларусі?
🔸 Гэтую ды іншыя тэмы ў новай праграме «Нацыянальны інтарэс» сёння абмяркоўваюць вядоўца Сяргей Пеляса, аналітык Цэнтру ўсходніх даследаванняў (OSW, Варшава) Каміль Клысіньскі і вайскова-палітычны аналітык «Белсату» Зміцер Міцкевіч. | 423 |
| 6 | 🎭 У Варшаве паказалі спектакль «Жарсці Караткевіча» – дакументальна-мастацкую фантазію Васіля Дранько-Майсюка
Пастаноўка спалучае архіўныя факты, сямейныя ўспаміны, літаратурныя цытаты і мастацкую выдумку, каб паказаць Уладзіміра Караткевіча не як ідэалізаванага класіка, а як жывога, супярэчлівага чалавека.
Матэрыялы для спектаклю браліся таксама з аповедаў бацькі Васіля Дранько-Майсюка, які сябраваў з Караткевічам.
📌 Як нечакана раскрылася постаць беларускага класіка – глядзіце ў нашым рэпартажы
🔗 Адкрыць спасылку з Беларусі | 600 |
| 7 | ⛓️ 26-гадовага супрацоўніка мытні асудзілі на 16 гадоў за здраду дзяржаве
Пятра Асіпенку, які працаваў у структуры судовых экспертыз, а пазней у аператыўнай мытні, асудзілі на 16 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму – піша «Наша Ніва».
Яго прызналі вінаватым паводле трох палітычных артыкулаў: за «здраду дзяржаве», абразу Лукашэнкі і ўдзел у дзеяннях, якія ўлады назвалі парушэннем грамадскага парадку.
Праваабаронцы прызналі Асіпенку палітычным зняволеным.
Цяпер ён па-ранейшаму знаходзіцца ў СІЗА КДБ. | 674 |
| 8 | 🥳 Сёння Максіму Знаку спаўняецца 45 гадоў!
👆🏻Паслухайце, як былога палітвязня «віншавалі» з народзінамі, калі ён быў за кратамі | 782 |
| 9 | Гэтай восенню нашыя дакументалкі можна будзе пабачыць на вялікіх экранах у розных гарадах Польшчы
🔸 «Інга» Кшыштафа Капчыньскага – гісторыя дзяўчынкі, якая разам са сляпымі бацькамі ўцякае ад вайны ва Украіне і пачынае новае жыццё ў Варшаве.
📍 8–12 верасня – 23-ці Еўрапейскі кінафестываль «Integracja Ty i Ja».
🔸 «Казка» Якуба Станкевіча – светлая, містычная і трагічная гісторыя мастака з Падляшша, у чыёй творчасці ажываюць зніклая беларуская вёска і гістарычныя раны Беларусі.
📍 17–20 верасня – 40-ы Міжнародны каталіцкі фестываль фільмаў і мультымедыя «Niepokalana».
🔸 «Dvizh» Аляксандра Гарадко – фільм пра 70 тысяч беларусаў, украінцаў і расейцаў едуць на канцэрт Макса Каржа ў Варшаве. Яны належаць да створанай ім субкультуры «Двіж», якая спрабуе заставацца па-за палітыкаю і «жыць тут і цяпер». Але ці магчыма гэта, каліт навокал ідзе вайна?
📍 14–18 кастрычніка – 36-ы фестываль медыяў «Człowiek w Zagrożeniu».
📍А таксама фільм «Dvizh» пакажуць на «21° Szczecin Film Festival» – 16-18 кастрычніка. | 774 |
| 10 | 😳 Як палітычны пераслед можа «даганяць» беларусаў нават за межамі краіны?
Новы даклад iSANS паказвае, як транснацыянальныя рэпрэсіі ўплываюць на жыццё людзей ужо пасля эміграцыі: праблемы з банкаўскімі рахункамі, блакаванні плацяжоў, складанасці з дакументамі і наступствы трапляння ў «чорныя спісы» рэжыму.
Як гэта працуе на практыцы і чаму нават законнае жыццё ў ЕС не заўсёды абараняе ад такіх рызык?
👉 Разбіраем рэальныя гісторыі і механізмы гэтых выпадкаў па спасылцы
🔗 Чытаць з Беларусі | 955 |
| 11 | 🎶 Беларускі Threads накрыла хваля настальгіі па музыцы 1990-х і 2000-х
Карыстальнікі пачалі згадваць беларускія гурты, якія калісьці былі сапраўднымі героямі свайго часу, а потым паступова зніклі з інфармацыйнага поля.
Далучаемся да гэтай настальгічнай хвалі – а які беларускі гурт вы б дадалі ў гэты спіс? | 895 |
| 12 | 💳 Беларусбанк адключыць сумесны доступ да картак
З 1 кастрычніка ў M-Belarusbank нельга будзе праглядаць і кіраваць карткамі іншых людзей, нават калі гэта карткі сваякоў.
Калі такая картка застанецца прывязанай да вашага акаўнту, доступ да ўсіх картак у дадатку можа быць заблакаваны. Каб пазбегнуць праблем, банк раіць загадзя выдаліць чужыя карткі.
Пры гэтым самі банкаўскія карткі працягнуць працаваць без змяненняў. Паводле банку гэтыя новаўвядзенні робяцца дзеля барацьбы з махлярствам. | 911 |
| 13 | 💱 Курсы валютаў 4 верасня
Долар спыніў працяглы рост і трошкі страціў. А Еўра расці працягнуў, дадаўшы паўкапейкі. Расейскі рубель падняўся прыкладна на 1.1 капейку за сотню.
#курсывалютаў | 942 |
| 14 | Matn yo'q... | 955 |
| 15 | 🚁 Паляк хацеў увезці дрон у Беларусь і застаўся без яго
У пункце пропуску «Берасце» беларускія мытнікі выявілі ў 32-гадовага грамадзяніна Польшчы беспілотнік і камплектуючыя да яго. Мужчына ўязджаў у краіну на матацыкле і перавозіў дрон у багажным адсеку.
Беспілотнік канфіскавалі, а замежніку пагражае штраф да 1350 рублёў.
У Беларусі для фізічных асобаў дзейнічае татальная забарона на ўвоз, захоўванне, выкарыстанне і выраб грамадзянскіх дронаў і авіямадэляў. | 974 |
| 16 | 🎾 Сабаленка трапіла пад праверку пасля вечарынкі ў букмекера
Незалежны орган па барацьбе з карупцыяй у тэнісе (ITIA) вывучае абставіны вечарыны букмекерскай кампаніі, на якой прысутнічала першая ракетка свету.
Імпрэза прайшла ў Нью-Ёрку перад стартам асноўнай сеткі US Open.
Шматлікія вядомыя тэнісісты, у тым ліку Сабаленка, Уільямс, Рыгор Дзімітраў, Мата Берэтціні, Гаўф, Андрэева і Ева Ліс сфатаграфаваліся перад сцяной з лагатыпамі букмекерскай кампаніі – гэты факт выклікаў пытанні арганізацыі.
У ITIA кажуць, што нават пры адсутнасці прамой фінансавай узнагароды ўдзел у такіх рэкламных актыўнасцях можа разглядацца як парушэнне. | 1 021 |
| 17 | 🇫🇷 Z-манахіні з Беларусі працягваюць гандляваць у Францыі
Французскае выданне Ouest-France высветліла, што сёстры менскага Свята-Елісавецінскага манастыра і надалей прадаюць у каталіцкіх храмах Францыі іконы, сувеніры і прадукты, заяўляючы, што сродкі ідуць на дабрачыннасць.
Журналісты нагадваюць пра падтрымку манастыром расейскіх вайскоўцаў. Аднак доказаў таго, што менавіта на гэта выкарыстоўваліся грошы, сабраныя ў Францыі, яны не знайшлі.
У шэрагу краін Еўропы такія кірмашы ўжо забаранілі, але ў Францыі рашэнне пакуль прымаюць мясцовыя парафіі. | 1 113 |
| 18 | 🌙 У Беларусі стала прасцей пакінуць дзіця ў садку на ноч
Цяпер бацькам не трэба пацвярджаць позні працоўны графік, каб пакінуць дзіця ў начной групе дзіцячага садка. Дастаткова заявы, а прычынай, акрамя працы, могуць быць і складаныя жыццёвыя абставіны – паведамляюць дзяржаўныя медыя.
У начныя групы прымаюць дзяцей ад чатырох гадоў. А 21-ай гадзіне вечара дзяцей укладваюць спаць, і да раніцы з імі знаходзіцца памочнік выхавацеля.
У Менску такія групы ўжо працуюць у двух дзіцячых садках – №406 і №547. | 1 094 |
| 19 | ⚡️ Ільготны ўвоз электрамабіляў амаль скончыўся
Мытны камітэт паведаміў, што на сёння ў Беларусі засталася квота на бязмытны ўвоз для фізічных асоб усяго на 98 электрамабіляў.
На 2026 год для грамадзян было прадугледжана 6200 аўтаў у квоце, і цяпер яна практычна вычарпаная. | 1 076 |
| 20 | 🎾😂 Адна святкуе, другая ламае ракетку: кадр з US Open узарваў інтэрнэт
Пакуль амерыканская тэнісістка Эма Наваро радасна святкавала перамогу ў першым крузе турніру, проста за яе спінай францужанка Луіс Буасон, якая прайграла матч, у гневе разбівала ракетку аб корт. Гэты момант імгненна стаў вірусным у сацсетках. | 1 078 |
