Беларускі інстытут публічнай гісторыі
Kanalga Telegram’da o‘tish
Ko'proq ko'rsatish
1 271
Obunachilar
Ma'lumot yo'q24 soatlar
+27 kunlar
-1430 kunlar
Postlar arxiv
Repost from Наша Ніва
Як адшукаць продкаў і скласці свой радавод?
Ці думалі вы пра тое, каб стварыць уласны радавод? Даведацца, хто быў у вашай сям'і перад вамі, чым яны жылі, праз што праходзілі? Разабраліся, як гэта зрабіць.
(Запісацца на бясплатны курс па складанні радаводу можна па спасылцы, курс пачнецца з 6 красавіка).
https://nashaniva.com/389953
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/389953
БНР: рэальнасць ці мара?
Ужо сёння а 20:00 (па Мінску) на YouTube-канале «Годна» пагаворым пра гісторыю Беларускай Народнай Рэспублікі і кантэкст яе з’яўлення.
У эфіры:
Цімох Акудовіч – папулярызатар гісторыі.
Тэма: Лікбез па БНР
— Хто стварыў БНР?
— Чаму яна не ўтрымалася?
— Як сёння ацэньваць БНР?
Аляксей Ластоўскі – сацыёлаг, акадэмічны дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі, выкладчык ЕГУ.
Тэма: Габрэі і БНР
— Які ўдзел габрэі прынялі ў стварэнні БНР?
— Пры чым тут доктар Айбаліт?
— Чаму віленскія габрэі падтрымлівалі ідэю адраджэння ВКЛ?
📅 23 сакавіка
🕗 20:00 (Мінск)
📺 YouTube «Годна»
Спасылка на трансляцыю – тут
"На ўсю Беларусь мільён пракурораў і толькі адзін, толькі ён – адвакат"
Францішак Багушэвіч — постаць, без якой цяжка ўявіць станаўленне беларускай нацыі. У новым матэрыяле «Зеркала» пра яго распавядаюць не як пра «класіка са школьнай праграмы», а як пра чалавека са складанай і вельмі жывой біяграфіяй.
Паўстанец 1863 года, вымушаны эмігрант, які два дзесяцігоддзі жыў ва Украіне, юрыст і судовы следчы, а пасля вяртання — адвакат, што абараняў найперш сялян і часта працаваў бясплатна. І ўжо паралельна — пісьменнік, які ва ўмовах фактычнай забароны беларускай мовы здолеў выдаць «Дудку беларускую» і сфармуляваць адну з ключавых ідэй нацыянальнага Адраджэння: без мовы народ знікае.
Паэт Рыгор Семашкевіч калісьці сказаў пра Багушэвіча: «На ўсю Беларусь мільён пракурораў і толькі адзін, толькі ён — адвакат». Гэты выраз гучыць надзвычай актуальна і сёння — калі пракуроры дыктатарскага рэжыму судзяць бязвінных, а сама нацыя зноў патрабуе свайго абаронцы — і ў прамым, і ў пераносным сэнсе.
Repost from Reform.news :: Культурный фронт
Беларускія даследчыкі ў Літве абмеркавалі прафесійныя магчымасці і праблемы
Літва займае другое месца пасля Польшчы паводле колькасці беларусаў, якія былі вымушаныя эміграваць пасля 2020 года. Сёння ў Літве знаходзіцца каля 20–30 кваліфікаваных гісторыкаў-даследчыкаў і выкладчыкаў. Калі ж дадаць да гэтай групы прадстаўнікоў іншых гуманітарных і сацыяльных навук, іх колькасць можа быць у два-тры разы большай.
Такія факты былі агучаны падчас круглага стала «Беларускія даследчыкі і даследаванні Беларусі ў Літве: магчымасці і праблемы», які праўшоў у сакавіку ў анлайн-фармаце. Чытаць на сайце або без VPN.
Repost from Наша Ніва
Нетыповы апостал з пеўнем. У Беларусі ўратавалі ўнікальны абраз, звязаны з мастацкай школай Балонні
Пасля шматгадовай і надзвычай складанай рэстаўрацыі ўратаваны старадаўні абраз пакаяння святога апостала Пятра. Неўзабаве твор зойме сваё месца ў касцёле ў Новым Свержані. Знаходка ўражвае не толькі майстэрствам рэстаўратара, які літаральна выцягнуў жывапіс з таго свету, але і сваёй нетыповай іканаграфіяй, якая знаходзіцца толькі ў Італіі.
https://nashaniva.com/390890
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/390890
Repost from Радыё Свабода — Беларусь
Прапаганда замест гістарычнай памяці. Як Хатынь ператварылі ў інструмэнт маніпуляцый і інфармацыйнай вайны → https://smarturl.click/zdg58
22 сакавіка адзначаецца дзень памяці Хатынскай трагедыі, калі нацысцкі карны атрад спаліў жыўцом і расстраляў 149 жыхароў беларускай вёскі
Хатынская трагедыя — неаспрэчны факт, жудасная старонка ў гісторыі Беларусі. Але сёньня, калі дзяржаўная ідэалёгія спрабуе манапалізаваць права на «гістарычную праўду», Хатынь ператварылася зь месца смутку ў сродак інфармацыйнай вайны.
Разьбіраемся, як працуюць мэханізмы гэтай маніпуляцыі.
Repost from Культурная спадчына.Беларусь
22 сакавіка 1864 года ( 162 гады таму) быў пакараны Кастусь Каліноўскі.Каліноўскі не толькі ўзначаліў супраціў, але і стаў ідэолагам руху, прапагандуючы ідэі роўнасці, сацыяльнай справядлівасці і нацыянальнага самавызначэння.Яго газета "Мужыцкая праўда" стала голасам прыгнечаных нягледзячы на суровыя рэпрэсіі і пагрозу смерці, Каліноўскі заставаўся верны сваім перакананням да апошняга ўздыху
Repost from Historyja
+1
Цікавостка. У кантрабандзе і распаўсюдзе кніг Францішка Багушэвіча чынны ўдзел прымаў будучы кіраўнік польскай дзяржавы Юзаф Пілсудскі.
Напрыклад "Dudka biаłaruskaja" ("Дудка беларуская") была выдадзеная ў Кракаве, які знаходзіўся ў Аўстра-Венгрыі.
Repost from Будзьма беларусамі!
❤️🔥Вандроўка шляхам Касінераў: па слядах паўстання 1863 года
Ад Свіслачы, дзе вучыліся будучыя лідары нацыі, да Мілавідаў, дзе разгарнулася адна з самых драматычных бітваў паўстання — гэтыя мясціны захоўваюць памяць пра людзей, што не пабаяліся кінуць выклік імперыі.
🗺 У гэтым артыкуле мы прапануем вам маршрут вольнага дня, які спалучае гістарычную рэканструкцыю і жывы досвед сустрэчы з мінулым. Далучайцеся да вандроўкі шляхам Касінераў, каб даведацца, дзе сёння можна адчуць дух паўстання 1863 года.
Працяг па спасылцы. 📌 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
Repost from Historyja
+2
21 сакавіка 1840 года нарадзіўся Францішак Багушэвіч - класік беларускай літаратуры і ўдзельнік вызвольнага антырасійскага паўстання Каліноўскага (1863-64 гг.).
Repost from Будзьма беларусамі!
❗️Ужо заўтра адбудзецца дыскусія-выстава ад аўтараў медыя-праектаў «Трызуб і Пагоня» і «Сармат» у Кракаве
22 сакавіка адбудзецца дыскусія-выстава ад аўтараў медыя-праектаў «Трызуб і Пагоня» і «Сармат» кампаніі "Будзьма беларусамі" ў Кракаве. Удзел возьмуць Кацярына Ваданосава, Васіль Калач, Алесь Кіркевіч.
🗡 Гонар і Годнасць! Міфы і Праўды пра шляхту Вялікага Княства Літоўскага
Што такое шляхта? Як і за кім «панове» ваявалі? Дзе жылі? На якой мове размаўлялі? Як выхоўвалі дзяцей? Як зараблялі грошы? Пагаворым пра шляхецкія гербы, традыцыі, прозвішчы, прыгон і - спадчыну, якую пакінула па сабе наша шляхта. Дзе гістарычная праўда, а дзе - міф?..Шчыра запрашаем! 📍Прастора (ul. Mikołajska 4/6). ⏰ Пачатак: 18:00. Шчыра запрашаем! Уваход вольны. Мерапрыемствы ладзяцца ў межах праграмы @artpower_belarus. #ArtPowerBelarus
Repost from Наша Ніва
У Полацку знеслі дарэвалюцыйны дом святара, які быў пад аховай на паперы
У Полацку разбурылі адметны драўляны дом пачатку ХХ стагоддзя на адной з найстарэйшых вуліц горада. Менш як тры гады таму дзяржава юрыдычна забараніла яго зносіць спецыяльным дакументам, які проста праігнаравалі.
https://nashaniva.com/390868
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/390868
Repost from Будзьма беларусамі!
👩🏻🧑🏻🦱 Францыск Скарына як сімвал атмасфернага хіпстара, або Хто натхняе беларускую моладзь
Хто натхняе маладых беларусаў сёння — пасля 2020-га, у эміграцыі, у Беларусі, у іх штодзённым жыцці? Мы сабралі адказы прадстаўнікоў беларускай моладзі з розных краін свету пра людзей, прыклад якіх дапамагае ім не здавацца і рухацца наперад. Атрымалася цікавая і праўдзівая мазаіка імёнаў — ад Скарыны да добраахвотнікаў, ад пісьменнікаў да родных.
🔴 «Будзьма беларусамі!» з радасцю дзеліцца вынікамі апытанкі з чытачамі.
Падрабязней. 🔗Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
Тысячы буслоў у небе над Хайфай (Ізраіль) - неверагодная і захапляльная з’ява. Навіна зусім не гістарычная, але вельмі сімвалічная.
Штогод белакрылыя птушкі вяртаюцца праз Ізраіль на радзіму, у свае гнёзды, каб даць жыццё новым птушкам. Яны рухаюцца вялікімі зграямі, падтрымліваючы адна адну і карыстаючыся ветрам, каб працягваць шлях.
Выйшаўшыя сёння на волю палітвязні як і буслы павяртаюцца да свабоды, да руху, да жыцця без прымусу. Яны ізноў могуць ісці сваім шляхам.
А буслы як напамін, што пасля зімы заўсёды прыходзіць вясна. Так і свабода — нават калі яна адкладзеная — усё ж надыходзіць.
Repost from Зеркало | Новости
Прыдумаў лозунг «Жыве Беларусь!» і выступаў супраць расійскай агрэсіі.
Тлумачым у 5 пунктах, чаму Янка Купала — легенда беларускай літаратуры.
Вы можете прочитать этот текст по-русски.
https://zerkalo-16feb.store/news/cellar/120321.html?tg=1&requestedLang=bel
👉 Не адкрываецца спасылка? Паспрабуйце гэтую, з Беларусі — з VPN.
📲 Спампуйце нашу аплікацыю для Android или iOS.
Repost from Беларускае Радыё Рацыя
📌 105 гадоў з дня нараджэння гісторыка права Язэпа Юхо
🔻 Беларускі навуковец, гісторык права Язэп Юхо нарадзіўся 19 сакавіка 1921 года ў Пінску. У найноўшай гісторыі ён вядомы як заснавальнік першай навуковай школы дзяржавы і права Беларусі, сябра Вялікай Рады міжнароднага грамадскага аб’яднання Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”.
https://racyja.com/by/kultura/105-hadou-z-dnja-naradzennja-historyka-prava-jazepa-jucho/
🎬 Беларускае падполле 1980-х. Як у Беларусь вярнуўся Дзень Волі
У 1980-м годзе, у часы брэжнеўскага застою, у краіне, дзе ўсё было рэгламентаванае да дробязяў, раптам адбылося нешта дзіўнае: у цэнтры Менску з'явіўся натоўп калядоўнікаў. Здавалася б, і што ў гэтым такога? Але менавіта тая падзея сталася першым крокам да адраджэння.
У новым выпуску "Вусоў Скарыны" расповед пра тое, як з моладзевага творчага абʼяднання паўсталі рухі, якія вызначылі будучыню краіны.
▶️https://youtu.be/oVD2nALa5AI?si=KvrTTm9R3T7GMt_J
Repost from Беларускае Радыё Рацыя
📌 21 сакавіка ў Гданьску пройдзе адкрыццё і ўрачыстае асвячэнне памятнага Крыжа «Змагарам за вольную і незалежную Беларусь».
🔻 Гэта адбудзецца ў суботу і пачнецца а 14-й гадзіне на Гарнізонным могільніку ў Гданьску (за вакзалам PKS, што па вуліцы генерала Дамброўскага 2).
🔻 Таварыства “Хатка” запрашае на адкрыццё і асвячэнне памятнага крыжа.
🔻 У праграме святкавання ўгодкаў БНР у Гданьску таксама:
🔻 “Змагарам за Беларусь” – Паэзія і музыка: Валянціна Аксак, Уладзімір Арлоў, Наста Кудасава, Андрэй Хадановіч, Мая Міро-Вісьнеўская, гадзіна 1700, 21.03.2026 г., Абляцкі Цэнтр Культуры і Адукацыі,
🔻 Гданьск, вул. Эльжбетаньская 9-10
🔻 Дыскусія “Ці можна забараніць мінулае?”; “Вольны Хор” – канцэрт, гадзіна 17.30, 25.03.2026 г., Еўрапейскі Цэнтр Салідарнасці, Гданьск, Пл. Салідарнасці 1.
https://racyja.com/by/hramadstva/21-sakavika-u-hdansku-asvecjac-kryz-zmaharam-za-belarus/
Repost from Новы Час
Чаўшэску — цар дакаў. Гісторыя на службе ў дыктатара
👉 Сяргей Варончык
Дыктатуру Чаўшэску ў тым ліку намагаліся легітымаваць за кошт ўзведзенай ў ранг дзяржаўнай ідэалогіі, экзатычнай тэорыі паходжання румынаў ад старажытнага народу дакі. Прычым па хадзе гісторыкам намякнулі, што ў іх працах трэба праводзіць думку пра тое, што Чаўшэску — гэта жывая рэінкарнацыя дацкіх цароў.
Чытаць далей
Чытаць без VPN
Repost from Радыё Свабода — Беларусь
18 сакавіка 1921 паміж савецкай Расеяй і Польшчай была падпісаная Рыская дамова, згодна зь якой заходнія землі Беларусі перадаваліся пад уладу Польшчы, а ўсходнія ўваходзілі ў склад РСФСР. Тэрыторыю Беларускай ССР на той час складалі 6 паветаў Менскай губэрні.
Цэнтральную Беларусь разам зь Менскам расейцы гатовыя былі аддаць палякам.
Як праходзілі тайныя перамовы ў 1920 годзе і малавядомыя факты пра падпісаньне Рыскага міру — у праекце «Як малявалі межы Беларусі»: https://smarturl.click/zO4A
Endi mavjud! Telegram Tadqiqoti 2025 — yilning asosiy insaytlari 
