uk
Feedback

Не попадись на ботовода! Telemetrio знаходить і позначає такі канали мітками 👉 Хочеш бачити мітку, оформляй підписку 👈

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Відкрити в Telegram

Показати більше
1 266
Підписники
Немає даних24 години
-17 днів
Немає даних30 днів
Архів дописів
19 жніўня 1991 камуністы пачалі путч у спробе спыніць развал СССР. Пратэсты супраць гэтых дзеянняў адбываліся па ўсёй краіне, у тым ліку ў Беларусі. Праз некалькі дзён путч праваліўся, а ў нашай краіне быў падрыхтаваны закон аб наданні дэкларацыі аб незалежнасці канстытуцыйнага статусу. Сімвалам тых падзей стала "Лебядзінае возера" — падчас пачатку путчу яго ўключылі па дзяржТБ.

🧐 Ад трыумфу ў Парыжы да рыбалоўнага грузіла: як у палескім Чамярыне знайшлі медаль Скірмунтаў Гісторыя нярэдка іранізуе над
🧐 Ад трыумфу ў Парыжы да рыбалоўнага грузіла: як у палескім Чамярыне знайшлі медаль Скірмунтаў Гісторыя нярэдка іранізуе над амбіцыямі. Тое, што калісьці было прадметам гонару, сімвалам еўрапейскага прызнання і прамысловага трыумфу, праз стагоддзе можа згубіцца літаральна ў зямлі. Менавіта так адбылося са сведчаннем поспеху беларускіх прадпрымальнікаў ХІХ стагоддзя — медалём знакамітага роду Скірмунтаў. ✍️ Пра знаходку ў вёсцы Чамярын на Піншчыне расказвае Мікалай Заяц. Падрабязней. 🔗Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.

У Беларусі вырашылі пазбавіцца ад нямецкай арганізацыі, якая даглядае магілы нямецкіх салдат. Афіцыйны пратэст Бэрліна не дап
У Беларусі вырашылі пазбавіцца ад нямецкай арганізацыі, якая даглядае магілы нямецкіх салдат. Афіцыйны пратэст Бэрліна не дапамог: https://smarturl.click/W0WmZ Народны зьвяз Нямеччыны займаўся ў Беларусі пошукам, эксгумацыяй і перапахаваньнем загінуўшых у войнах. Супрацоўніцтва пачалося яшчэ ў 1996 годзе, але цяпер Менскі гарвыканкам загадаў закрыць ягоны офіс. Нямецкі ўрад спрабуе дамагчыся адмены рашэньня, але пакуль беспасьпяхова.

Чалавек-інстытуцыя: як ствараюцца і выжываюць персанальныя медыябрэнды У сучаснай беларускай медыяпрасторы ўсё часцей гучаць
Чалавек-інстытуцыя: як ствараюцца і выжываюць персанальныя медыябрэнды У сучаснай беларускай медыяпрасторы ўсё часцей гучаць нароўні з назвамі буйных медыя імёны канкрэтных людзей. Яны самі сабе і рэдактары, і сцэнарысты, і прадзюсары. Пагаварылі з гісторыкам Цімафеем Акудовічам і культурніцкай дзяячкай Кацярынай Ваданосавай пра тое, як працуе мадэль «чалавека-інстытуцыі» і чаму ўласнае прозвішча можа стаць адначасова і капіталам, і цяжарам.
Персанальны медыябрэнд у беларускіх рэаліях — гэта не толькі інструмент папулярнасці, але і магутны рэсурс сацыяльнай салідарнасці.
Падрабязнасці без впн ❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️ Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon

🐴 135 год ураджэнцу Гродзеншчыны, дзядзьку гродзенскага паэта Міхася Васілька і аўтара слоў гімна БНР, а таксама верша ❤️🦌
🐴 135 год ураджэнцу Гродзеншчыны, дзядзьку гродзенскага паэта Міхася Васілька і аўтара слоў гімна БНР, а таксама верша ❤️🦌 «Паварот да Горадна» 18 жніўня 1891 года ў вёсцы Баброўня (сёння 🦬 Гродзенскі раён) нарадзіўся беларускі паэт і грамадскі дзеяч Макар Краўцоў (сапр. Макар Касцевіч). Скончыўшы 🦬 Свіслацкую настаўніцкую семінарыю, настаўнічаў на Гарадзеншчыне. Удзельнік Першай сусветнай вайны, дэлегат Усебеларускага з’езда 1917 года, сябра Рады БНР. Быў упаўнаважаным Міністэрства беларускіх спраў у Сакольскім павеце, працаваў у Мінску пры Наркамасвеце ЛітБел ССР, а таксама ў Беларускай вайсковай камісіі пры польскай адміністрацыі. У 1920 годзе ўдзельнічаў у Слуцкім збройным чыне як загадчык друкарні паўстанцаў у Клецку. З 1921 года жыў у Вільні, дзе супрацоўнічаў з Беларусім навуковым таварыствам, Таварыствам беларускай школы, пісаў у беларускіх газетах і часопісах. Быў арыштаваны польскімі ўладамі, а пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР у 1939 годзе працаваў у «Віленскай праўдзе». У канцы 1939 года яго арыштавалі савецкія ўлады разам з іншымі дзеячамі нацыянальнага руху. Паводле некаторых сведчанняў, Краўцоў загінуў падчас допытаў у савецкай турме ў Беластоку. Макар Краўцоў вядомы як аўтар гімна «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» і шэрагу вершаў, у тым ліку «Паварот да Горадна» (верш можна разгарнуць).
Ізноў я тут. Цябе вітаю, Мой родны Горадзен стары! Ізноў па вуліцах лятаю Да самай позняе пары. З цябе нацешыцца няможна Пасля разлукі ў тры гады! Як міла плітачка тут кожна, Дамы, бульварчыкі, сады. Хрыбты мастоў пераламаных. Ахвяры скончанай вайны, Шкада мне вас, параскіданых, Ўдалыя Нёмнавы сыны! І ты - нямога пасяджэння Магутны замак - як жывеш? Праб'е часіна адраджэння - Ізноў ты, мілы, загудзеш! А ты... ты - Нёман бела-сіні... Ой, як харошы, дарагі! Старыя хвоі, як багіні, Твае бароняць берагі. Цяпер нядоляй пілігрыма Сюды загнаны незнарок, Твой быстры бег лаўлю вачыма, Гляджу і ўдоўж, і ўпапярок. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Вітай жа, Горадзен, дзяціну Тваіх муроў, твае раллі, Хоць ты прытулішчам будзь сыну - Выгнанцу роднае зямлі!

Repost from Спадчына
Уладальнікі парку забаў «Сула» перапахавалі парэшткі роду Ленскіх у капліцы-пахавальні на тэрыторыі парку. Як паведамляецца ў
+1
Уладальнікі парку забаў «Сула» перапахавалі парэшткі роду Ленскіх у капліцы-пахавальні на тэрыторыі парку. Як паведамляецца ў сацыяльных сетках, парэшткі былых землеўладальнікаў маёнтка перанеслі з мястэчка Рубяжэвічы ў сямейны склеп-ратонду. На фотаздымках з імпрэзы, прымеркаванай да 20-годдзя парку забаў, Сцвярджаецца, што Ленскія гэтага «хацелі ад пачатку». Труну з парэшткамі нёс асабіста заснавальнік комплексу Андрэй Запольскі. Як мы ўжо пісалі, аднаўленне капліцы-пахавальні Ленскіх у Суле не мае нічога агульнага з навуковая рэстаўрацыя, асабліва дратуюць інтэр’еры: на сценах ружовае нешта пад (агра)венецыянку, у алтарнай частцы бутафорскія калоны і іншы дэкор. Фота #Сула #капліцы #сядзібы #могілкі #Рубяжэвічы

Павел Церашковіч пра «рускі мір», «трыадзіны народ», русіфікацыю Беларусі і крах імперыі Што такое «рускі мір» і чаму гэтая размытая ідэалогія ўсё ж працуе? Як Беларусь стала палігонам русіфікацыі, ці з’яўляецца Лукашэнка прыхільнікам «рускага міра» і адкуль узялася канцэпцыя «трыадзінага народа»? У новым выпуску праекта Сашы Івуліна на гэтыя і многія іншыя пытанні адказвае гісторык, прафесар Павел Церашковіч, сябра БІПГ. Гаворка таксама пра стаўленне беларусаў да Масквы ў розныя гістарычныя перыяды, фармаванне беларускай нацыі, ролю Машэрава і Пазняка, значэнне 2020 года і пра тое, калі Беларусь мела шанец пайсці іншым шляхам. ▶️ https://www.youtube.com/watch?v=nQR3NIJ4Rm8

Repost from Наша Ніва
У Омскай вобласці Расіі адкрылі ўнікальны музейны комплекс «Беларускае падвор'е» Дом перасяленцаў часоў сталыпінскай рэформы
У Омскай вобласці Расіі адкрылі ўнікальны музейны комплекс «Беларускае падвор'е» Дом перасяленцаў часоў сталыпінскай рэформы ўзвялі па старадаўняй тэхналогіі. Жыхары пасёлка — нашчадкі беларусаў, што некалі прыехалі туды — перадалі музею ўнікальныя сямейныя рэліквіі: вопратку, тканыя дываны, прадметы сялянскага быту. https://nashaniva.com/402458 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/402458

🏰 Фарты Брэста: навошта іх будавалі і што з імі рабіць сёння Праект VisitBrest — пра мінулае Брэста і яго архітэктуру — выпусціў чарговае відэа. Гэтым разам яно прысвечана фартам крэпасці Брэст-Літоўск — аднаму з самых маштабных ваенных праектаў, які істотна змяніў прастору горада і яго ваколіц. Навошта стваралася гэтая сістэма ўмацаванняў, колькі яна каштавала і чаму частку фартоў так і не паспелі выкарыстаць паводле першапачатковага прызначэння? Сёння многія з гэтых аб’ектаў захаваліся ў Беларусі і Польшчы. У відэа таксама разважаюць, што рабіць з такой ваеннай спадчынай сёння і якое месца яна можа займаць у сучасным горадзе. ▶️ https://www.youtube.com/watch?v=zzAVam7YcJ4

Repost from Наша Ніва
Старую камяніцу каля ратушы ў Магілёве рыхтавалі для гарадскога музея. Цяпер там робяць офіс расійскага пасольства на чале з
Старую камяніцу каля ратушы ў Магілёве рыхтавалі для гарадскога музея. Цяпер там робяць офіс расійскага пасольства на чале з былым міністрам «ЛНР» У Магілёве пачаўся капітальны рамонт гістарычнага будынка, на тарцы якога намаляваны мурал з «Пагоняй». Камяніца, якая раней прызначалася для пашырэння Музея гісторыі Магілёва, нечакана была перададзена пад аддзяленне пасольства Расійскай Федэрацыі. Такіх аддзяленняў плануецца адкрыць адразу тры — ва ўсіх усходніх аблцэнтрах.  https://nashaniva.com/402425 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/402425

Кляштар, дзе быў псіхіятрычны шпіталь: гісторыя комплексу брыгітак у Гродне (і як гродзенскі кляштар звязаны са Швецыяй) На канале HRODNA 11:27 у новым відэа са "скандынаўскай серыі" Васіль Калач расказвае пра гродзенскую сядзібу ордэна брыгітак, гісторыя з'яўлення якога звязаная са Швецыяй. 👉 ГЛЯДЗЕЦЬ ВІДЭА: https://youtu.be/_b-4ISathnM

Repost from Наша Ніва
Пад Талачыном адкапалі фрэскі ў крыпце князёў Друцкіх-Саколінскіх. На раскопкі назбіралі праз краўдфандынг У Новым Саколіне,
Пад Талачыном адкапалі фрэскі ў крыпце князёў Друцкіх-Саколінскіх. На раскопкі назбіралі праз краўдфандынг У Новым Саколіне, родавым гняздзе старажытнага роду, праходзяць археалагічныя раскопкі рэшткаў княжацкай пахавальні XVII—XVIII стагоддзяў. Археолагам ужо ўдалося дайсці да ўзроўню крыпты і выявіць фрагменты арыгінальнага сценапісу. Працы ініцыяваныя мясцовымі краязнаўцамі, а фінансаванне цалкам сабранае за кошт ахвяраванняў. https://nashaniva.com/402423 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/402423

Што знайшлі навукоўцы на раскопках у Полацку? Завяршыліся палявыя работы сумеснай археалагічнай экспедыцыі Полацкага дзяржаўн
Што знайшлі навукоўцы на раскопках у Полацку?   Завяршыліся палявыя работы сумеснай археалагічнай экспедыцыі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай  (ПДУ) і Дзяржаўнага Эрмітажа Санкт-Пецярбурга.   Больш на: https://racyja.com/by/kultura/sto-znajsli-navukoucy-na-raskopkach-u-polacku/

Repost from Наша Ніва
У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў
У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў Мясцовыя ўлады атрымалі даручэнне тэрмінова падрыхтаваць дакументы на пазбаўленне ахоўнага статусу гістарычных аб'ектаў. Патэнцыйна ахоўнага статусу могуць пазбавіць і знесці тысячы помнікаў. На прыкладзе толькі аднаго раёна бачна, што пад нож ідуць амаль выключна шляхецкія сядзібы. https://nashaniva.com/402311 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/402311

🏚 🪽 Замак, храмы і вуліцы на пагорках: з’явілася відэа пра Навагрудак стогадовай даўніны Праект «Атласбас» працягвае цыкл віртуальных падарожжаў у мінулае. Гэтым разам з дапамогай сучасных тэхналогій ажывілі архіўныя здымкі Навагрудка, зробленыя больш за 100 гадоў таму. У відэа можна ўбачыць знакамітыя гістарычныя помнікі і святыні, плошчы, вуліцы на пагорках і забудову горада. Некаторыя з паказаных мясцін за мінулае стагоддзе істотна змяніліся. Аўтары таксама паспрабавалі перадаць паўсядзённае жыццё тагачасных гараджан. Відэа дазваляе паглядзець на старажытны Навагрудак вачыма людзей, якія жылі там на пачатку XX стагоддзя. Відэа: Атласбас у Youtube

Repost from Historyja
15 жніўня 1972 года ў Менску пры нявысветленых абставінах быў забіты мастак, лідар нацыянальна-адраджэнскага руху, сябра Улад
15 жніўня 1972 года ў Менску пры нявысветленых абставінах быў забіты мастак, лідар нацыянальна-адраджэнскага руху, сябра Уладзімера Караткевіча – Лявон Баразна. Непасрэдна перад забойствам ён рыхтаваў акцыю пратэсту супраць разбурэння гістарычнага цэнтра Менска. У 1969 годзе разам з Зянонам Пазняком выступаў у абарону вуліцы Няміга. Іх сумесны артыкул надрукавала газета "Правда", дзякуючы чаму Машэраў на 3 гады прыпыніў знішчэнне Нямігі. Баразна раней працаваў галоўным мастаком Мастацкага фонду БССР. У 1967 годзе яму даручылі афармленне Менска да 900-гадовага юбілею, але неўзабаве ён быў адхілены ад працы. 15 жніўня 1972 года ў Старым горадзе ён кінуўся на вуліцы ратаваць жанчыну, на якую напалі бандыты. Дзяўчына імгненна знікла, а Лявон атрымаў смяротны ўдар. Следчыя органы трактавалі гэта забойства як звычайны крымінал, але пэўныя акалічнасці даюць падставы падазраваць у здзяйсненні злачынства савецкімі спецслужбамі. Забойцы атрымалі малы тэрміны, пазней неўзабаве скасаваны амністыяй.

Ужо сёньня: 195 гадоў з дня нараджэньня Вінцэся Каратынскага → https://smarturl.click/ne27V 15 жніўня 1831 году нарадзіўся бе
Ужо сёньня: 195 гадоў з дня нараджэньня Вінцэся Каратынскага → https://smarturl.click/ne27V 15 жніўня 1831 году нарадзіўся беларускі і польскі паэт і журналіст​ Вінцэсь Каратынскі. Ён дэбютаваў у друку ў 1856 годзе. Аўтар зборніка паэзіі «Чым хата багата, тым рада» (па-польску, 1857), паэмы «Таміла» (па-польску, 1858), таксама Каратынскаму прыпісваюць ананімныя антыцарскія творы «Гутарка старога дзеда» і «Гутарка суседзяў». Зь беларускамоўных твораў захаваліся вершы «Уставайма, братцы, за дзела, за дзела», «Далі бог-то, Арцём…», «Туга на чужой старане».
Адарвалі сіраціну ад сваей зямлі! Даўшы розум, хараміну, Шчасьця не далі…
Пра іншыя гістарычныя падзеі 15 жніўня чытайце на сайце Свабоды

Галоўнага ўролага Беларусі расстраляў пацыент, які стаў ахвярай дзяржпрапаганды. У сакавіку 1971 года ў Мінску пацыент стрэлі
Галоўнага ўролага Беларусі расстраляў пацыент, які стаў ахвярай дзяржпрапаганды. У сакавіку 1971 года ў Мінску пацыент стрэліў у прафесара Абрама Міхельсона — вядомага хірурга, аднаго з заснавальнікаў беларускай уралогіі. Праз некалькі дзён 69-гадовы лекар памёр. Пра абставіны яго гібелі савецкая прэса фактычна маўчала. Міхельсон распрацоўваў новыя метады лячэння, яго працы выдаваліся за мяжой, а «метад Міхельсона» ўвайшоў у сусветную медыцынскую практыку. Аднак на яго кар'еру паўплываў і дзяржаўны антысемітызм позняга СССР. Забойца Міхельсона быў перакананы, што лекары-яўрэі наўмысна ставяць яму няправільны дыягназ. Суд прызнаў яго псіхічна хворым. «Зеркало» распавядае гісторыю выбітнага беларускага ўролага і разбіраецца, як асабістая хвароба забойцы спалучылася з атмасферай антысеміцкай прапаганды таго часу.

MALDZIS вяртае рэдкую гравюру Берасця XVII стагоддзя. У верасні яе можна будзе пабачыць у Варшаве Ініцыятыва MALDZIS набыла г
MALDZIS вяртае рэдкую гравюру Берасця XVII стагоддзя. У верасні яе можна будзе пабачыць у Варшаве Ініцыятыва MALDZIS набыла гравюру “Горад і замак Берасце Літоўскае”( “Urbs et Castellum Brestzie Litewski”), выдадзеную ў 1696 годзе ў Нюрнбергу. Гэта адзіная дэталёвая выява старога Берасця, якое было цалкам знішчанае ў XIX стагоддзі ўладамі Расейскай імперыі для будаўніцтва Берасцейскай крэпасці. “Гэтая гравюра – рэдкае акно ў гісторыю Берасця XVII стагоддзя. Горад, які больш не існуе, паказаны такім, якім яго запомнілі ўдзельнікі гістарычных падзей, – з умацаваннямі, забудовай і храмамі, што зніклі назаўжды. Такія візуальныя сведчанні дазваляюць беларусам па-новаму ўявіць гісторыю беларускіх зямель да ўваходжання ў склад Расейскай імперыі”, — распавядае пра набыты твор кіраўнік ініцыятывы MALDZIS Павел Мацукевіч. Твор быў набыты на аўкцыёне ў Польшчы на сродкі Дар’і Сліж і ў будучыні будзе перададзены ў Музей гісторыі горада Берасця ў якасці грамадскага падарунка. Чытаць на сайце або без VPN.

Repost from Новы Час
Панкі супраць дыктатуры У 2026 годзе панк адзначае 50-годдзе. Але гэта не толькі гісторыя Sex Pistols і «No Future!». У ГДР п
Панкі супраць дыктатуры У 2026 годзе панк адзначае 50-годдзе. Але гэта не толькі гісторыя Sex Pistols і «No Future!». У ГДР панкі сталі праблемай для Штазі: іх пераследавалі, арыштоўвалі, адпраўлялі ў войска, высыла́лі на Захад і ўкаранялі ў іх асяроддзе інфарматараў. А потым панк схаваўся ў пратэстанцкіх цэрквах — і паступова стаў часткай шырэйшага апазіцыйнага руху. Больш падрабязна Чытаць без VPN