1 263
مشترکین
+124 ساعت
-17 روز
+130 روز
آرشیو پست ها
Павел Церашковіч пра «рускі мір», «трыадзіны народ», русіфікацыю Беларусі і крах імперыі
Што такое «рускі мір» і чаму гэтая размытая ідэалогія ўсё ж працуе? Як Беларусь стала палігонам русіфікацыі, ці з’яўляецца Лукашэнка прыхільнікам «рускага міра» і адкуль узялася канцэпцыя «трыадзінага народа»?
У новым выпуску праекта Сашы Івуліна на гэтыя і многія іншыя пытанні адказвае гісторык, прафесар Павел Церашковіч, сябра БІПГ.
Гаворка таксама пра стаўленне беларусаў да Масквы ў розныя гістарычныя перыяды, фармаванне беларускай нацыі, ролю Машэрава і Пазняка, значэнне 2020 года і пра тое, калі Беларусь мела шанец пайсці іншым шляхам.
▶️ https://www.youtube.com/watch?v=nQR3NIJ4Rm8
Repost from Наша Ніва
У Омскай вобласці Расіі адкрылі ўнікальны музейны комплекс «Беларускае падвор'е»
Дом перасяленцаў часоў сталыпінскай рэформы ўзвялі па старадаўняй тэхналогіі. Жыхары пасёлка — нашчадкі беларусаў, што некалі прыехалі туды — перадалі музею ўнікальныя сямейныя рэліквіі: вопратку, тканыя дываны, прадметы сялянскага быту.
https://nashaniva.com/402458
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/402458
🏰 Фарты Брэста: навошта іх будавалі і што з імі рабіць сёння
Праект VisitBrest — пра мінулае Брэста і яго архітэктуру — выпусціў чарговае відэа. Гэтым разам яно прысвечана фартам крэпасці Брэст-Літоўск — аднаму з самых маштабных ваенных праектаў, які істотна змяніў прастору горада і яго ваколіц.
Навошта стваралася гэтая сістэма ўмацаванняў, колькі яна каштавала і чаму частку фартоў так і не паспелі выкарыстаць паводле першапачатковага прызначэння?
Сёння многія з гэтых аб’ектаў захаваліся ў Беларусі і Польшчы. У відэа таксама разважаюць, што рабіць з такой ваеннай спадчынай сёння і якое месца яна можа займаць у сучасным горадзе.
▶️ https://www.youtube.com/watch?v=zzAVam7YcJ4
Repost from Наша Ніва
Старую камяніцу каля ратушы ў Магілёве рыхтавалі для гарадскога музея. Цяпер там робяць офіс расійскага пасольства на чале з былым міністрам «ЛНР»
У Магілёве пачаўся капітальны рамонт гістарычнага будынка, на тарцы якога намаляваны мурал з «Пагоняй». Камяніца, якая раней прызначалася для пашырэння Музея гісторыі Магілёва, нечакана была перададзена пад аддзяленне пасольства Расійскай Федэрацыі. Такіх аддзяленняў плануецца адкрыць адразу тры — ва ўсіх усходніх аблцэнтрах.
https://nashaniva.com/402425
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/402425
Кляштар, дзе быў псіхіятрычны шпіталь: гісторыя комплексу брыгітак у Гродне (і як гродзенскі кляштар звязаны са Швецыяй)
На канале HRODNA 11:27 у новым відэа са "скандынаўскай серыі" Васіль Калач расказвае пра гродзенскую сядзібу ордэна брыгітак, гісторыя з'яўлення якога звязаная са Швецыяй.
👉 ГЛЯДЗЕЦЬ ВІДЭА: https://youtu.be/_b-4ISathnM
Repost from Наша Ніва
Пад Талачыном адкапалі фрэскі ў крыпце князёў Друцкіх-Саколінскіх. На раскопкі назбіралі праз краўдфандынг
У Новым Саколіне, родавым гняздзе старажытнага роду, праходзяць археалагічныя раскопкі рэшткаў княжацкай пахавальні XVII—XVIII стагоддзяў. Археолагам ужо ўдалося дайсці да ўзроўню крыпты і выявіць фрагменты арыгінальнага сценапісу. Працы ініцыяваныя мясцовымі краязнаўцамі, а фінансаванне цалкам сабранае за кошт ахвяраванняў.
https://nashaniva.com/402423
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/402423
Repost from Беларускае Радыё Рацыя
Што знайшлі навукоўцы на раскопках у Полацку?
Завяршыліся палявыя работы сумеснай археалагічнай экспедыцыі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай (ПДУ) і Дзяржаўнага Эрмітажа Санкт-Пецярбурга.
Больш на: https://racyja.com/by/kultura/sto-znajsli-navukoucy-na-raskopkach-u-polacku/
Repost from Наша Ніва
У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў
Мясцовыя ўлады атрымалі даручэнне тэрмінова падрыхтаваць дакументы на пазбаўленне ахоўнага статусу гістарычных аб'ектаў. Патэнцыйна ахоўнага статусу могуць пазбавіць і знесці тысячы помнікаў. На прыкладзе толькі аднаго раёна бачна, што пад нож ідуць амаль выключна шляхецкія сядзібы.
https://nashaniva.com/402311
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/402311
Repost from Hrodna.life - Навіны Гродна - Новости Гродно
🏚 🪽 Замак, храмы і вуліцы на пагорках: з’явілася відэа пра Навагрудак стогадовай даўніны
Праект «Атласбас» працягвае цыкл віртуальных падарожжаў у мінулае. Гэтым разам з дапамогай сучасных тэхналогій ажывілі архіўныя здымкі Навагрудка, зробленыя больш за 100 гадоў таму.
У відэа можна ўбачыць знакамітыя гістарычныя помнікі і святыні, плошчы, вуліцы на пагорках і забудову горада. Некаторыя з паказаных мясцін за мінулае стагоддзе істотна змяніліся.
Аўтары таксама паспрабавалі перадаць паўсядзённае жыццё тагачасных гараджан. Відэа дазваляе паглядзець на старажытны Навагрудак вачыма людзей, якія жылі там на пачатку XX стагоддзя.
Відэа: Атласбас у Youtube
Repost from Historyja
15 жніўня 1972 года ў Менску пры нявысветленых абставінах быў забіты мастак, лідар нацыянальна-адраджэнскага руху, сябра Уладзімера Караткевіча – Лявон Баразна. Непасрэдна перад забойствам ён рыхтаваў акцыю пратэсту супраць разбурэння гістарычнага цэнтра Менска.
У 1969 годзе разам з Зянонам Пазняком выступаў у абарону вуліцы Няміга. Іх сумесны артыкул надрукавала газета "Правда", дзякуючы чаму Машэраў на 3 гады прыпыніў знішчэнне Нямігі. Баразна раней працаваў галоўным мастаком Мастацкага фонду БССР. У 1967 годзе яму даручылі афармленне Менска да 900-гадовага юбілею, але неўзабаве ён быў адхілены ад працы.
15 жніўня 1972 года ў Старым горадзе ён кінуўся на вуліцы ратаваць жанчыну, на якую напалі бандыты. Дзяўчына імгненна знікла, а Лявон атрымаў смяротны ўдар. Следчыя органы трактавалі гэта забойства як звычайны крымінал, але пэўныя акалічнасці даюць падставы падазраваць у здзяйсненні злачынства савецкімі спецслужбамі. Забойцы атрымалі малы тэрміны, пазней неўзабаве скасаваны амністыяй.
Repost from Радыё Свабода — Беларусь
Ужо сёньня: 195 гадоў з дня нараджэньня Вінцэся Каратынскага → https://smarturl.click/ne27V
15 жніўня 1831 году нарадзіўся беларускі і польскі паэт і журналіст Вінцэсь Каратынскі. Ён дэбютаваў у друку ў 1856 годзе. Аўтар зборніка паэзіі «Чым хата багата, тым рада» (па-польску, 1857), паэмы «Таміла» (па-польску, 1858), таксама Каратынскаму прыпісваюць ананімныя антыцарскія творы «Гутарка старога дзеда» і «Гутарка суседзяў».
Зь беларускамоўных твораў захаваліся вершы «Уставайма, братцы, за дзела, за дзела», «Далі бог-то, Арцём…», «Туга на чужой старане».
Адарвалі сіраціну ад сваей зямлі! Даўшы розум, хараміну, Шчасьця не далі…Пра іншыя гістарычныя падзеі 15 жніўня чытайце на сайце Свабоды
Галоўнага ўролага Беларусі расстраляў пацыент, які стаў ахвярай дзяржпрапаганды.
У сакавіку 1971 года ў Мінску пацыент стрэліў у прафесара Абрама Міхельсона — вядомага хірурга, аднаго з заснавальнікаў беларускай уралогіі. Праз некалькі дзён 69-гадовы лекар памёр. Пра абставіны яго гібелі савецкая прэса фактычна маўчала.
Міхельсон распрацоўваў новыя метады лячэння, яго працы выдаваліся за мяжой, а «метад Міхельсона» ўвайшоў у сусветную медыцынскую практыку. Аднак на яго кар'еру паўплываў і дзяржаўны антысемітызм позняга СССР.
Забойца Міхельсона быў перакананы, што лекары-яўрэі наўмысна ставяць яму няправільны дыягназ. Суд прызнаў яго псіхічна хворым.
«Зеркало» распавядае гісторыю выбітнага беларускага ўролага і разбіраецца, як асабістая хвароба забойцы спалучылася з атмасферай антысеміцкай прапаганды таго часу.
Repost from Reform.news :: Культурный фронт
MALDZIS вяртае рэдкую гравюру Берасця XVII стагоддзя. У верасні яе можна будзе пабачыць у Варшаве
Ініцыятыва MALDZIS набыла гравюру “Горад і замак Берасце Літоўскае”( “Urbs et Castellum Brestzie Litewski”), выдадзеную ў 1696 годзе ў Нюрнбергу. Гэта адзіная дэталёвая выява старога Берасця, якое было цалкам знішчанае ў XIX стагоддзі ўладамі Расейскай імперыі для будаўніцтва Берасцейскай крэпасці.
“Гэтая гравюра – рэдкае акно ў гісторыю Берасця XVII стагоддзя. Горад, які больш не існуе, паказаны такім, якім яго запомнілі ўдзельнікі гістарычных падзей, – з умацаваннямі, забудовай і храмамі, што зніклі назаўжды. Такія візуальныя сведчанні дазваляюць беларусам па-новаму ўявіць гісторыю беларускіх зямель да ўваходжання ў склад Расейскай імперыі”, — распавядае пра набыты твор кіраўнік ініцыятывы MALDZIS Павел Мацукевіч.
Твор быў набыты на аўкцыёне ў Польшчы на сродкі Дар’і Сліж і ў будучыні будзе перададзены ў Музей гісторыі горада Берасця ў якасці грамадскага падарунка.
Чытаць на сайце або без VPN.
Repost from Новы Час
Панкі супраць дыктатуры
У 2026 годзе панк адзначае 50-годдзе. Але гэта не толькі гісторыя Sex Pistols і «No Future!».
У ГДР панкі сталі праблемай для Штазі: іх пераследавалі, арыштоўвалі, адпраўлялі ў войска, высыла́лі на Захад і ўкаранялі ў іх асяроддзе інфарматараў.
А потым панк схаваўся ў пратэстанцкіх цэрквах — і паступова стаў часткай шырэйшага апазіцыйнага руху.
Больш падрабязна
Чытаць без VPN
Repost from Будзьма беларусамі!
🧐 «Нацыянальнасць — беларуска»: гісторыя акторкі і адной з першых беларускіх перформерак Эмы Залкінд
«Эма, закону Майсеевага, дачка Ноаха Залкінда і Раі Трабіновіч, родная мова — беларуская, нацыянальнасць — беларуска, нарадзілася ў Вільні». Стоп! Гэта як? Нудныя радкі трафарэтнай бюракратыі раптоўна ажываюць, імгненна даючы табе вобраз чалавека яўна неардынарнага.
🔍 Літаратуразнаўца Ціхан Чарнякевіч сабраў у адно рассыпаныя па архіўных дакументах і старых публікацыях фрагментарныя звесткі пра гэтую, як яна сама сябе атэставала, віленскую беларуску.
Працяг па спасылцы. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
Repost from Наша Ніва
У Беларусі зацвердзілі правілы эвакуацыі каштоўнасцяў на выпадак вайны: цэглу з Брэсцкай крэпасці з надпісамі будуць ратаваць перш за карціны Шагала і Суціна
Міністэрства культуры вызначыла алгарытм эвакуацыі гісторыка-культурных каштоўнасцяў пры ўзброеных канфліктах і надзвычайных сітуацыях. Аднак з-за юрыдычнай калізіі ў заканадаўстве эвакуацыі дагэтуль не падлягаюць музейныя, архіўныя і бібліятэчныя фонды, толькі выбраныя прадметы.
https://nashaniva.com/402221
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/402221
Repost from Hrodna.life - Навіны Гродна - Новости Гродно
🦘Ураджэнец Гродзеншчыны і першы ўраджэнец нашых зямель, які наведаў Аўстралію
13 жніўня 1750 года ў 🪽Навагрудскім ваяводстве ВКЛ нарадзіўся кітабой, падарожнік, першы ўраджэнец ВКЛ і Рэчы Паспалітай, які наведаў Аўстралію — Ксаверый Карніцкі.
У 1774 годзе ён эміграваў у Паўднёвую Амерыку, адкуль з Чылі накіраваўся ў кітабойную экспедыцыю да берагоў Аўстраліі. Дакладныя звесткі пра яго знаходжанне і дзейнасць там адсутнічаюць. На кантыненце ён жыў да 1791 года, пасля чаго вярнуўся ў Еўропу праз Марсэль.
Запісы ўласных падарожных успамінаў, зробленыя ў 1785–1791 гадах, Карніцкі перадаў у Польшчу, дзе іх захоўваў Юзаф Бжазоўскі. Аднак ні арыгінал, ні копіі не захаваліся — верагодна, рукапіс быў страчаны падчас Другой сусветнай вайны.
Карніцкі, паводле звестак, супрацоўнічаў з Паўлам Міхалам Мастоўскім — удзельнікам Барскай канфедэрацыі, які пасля эміграцыі ў Францыю ў 1774 годзе набыў маёнтак пад Парыжам і абвясціў сябе князем. Падчас вайны за незалежнасць ЗША Мастоўскі выказваў падтрымку калоніям у абмен на стварэнне княства «Hrabstwo Mostów» або «Nowa Polska» ў Фларыдзе, Вірджыніі ці Караліне, куды планаваў перасяліць значную колькасць мігрантаў з былой Рэчы Паспалітай. Праект прадугледжваў, што калонія будзе кіравацца ім і Карніцкім, а таксама атрымае месца ў Кангрэсе, асобную юрысдыкцыю, спадчынную ўладу і ўласнае войска. Пры гэтым княства павінна было быць звязана з ЗША толькі праз прадстаўніцтва ў Кангрэсе.
Памёр Ксаверый Карніцкі у Шэрбуры-Актэвілі (сёння на поўначы Францыі) у 1801 годзе.
+1
Роля Мілінкевіча ў пошуках парэшткаў апошняга караля Рэчы Паспалітай
Сябра БІПГ Ігар Станкевіч нагадаў пра яшчэ адну старонку дзейнасці Аляксандра Мілінкевіча — яго ўдзел у пошуках парэшткаў апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
Напрыканцы 1980-х Мілінкевіч разам з паплечнікамі ездзіў у Воўчын — на радзіму Панятоўскага. У мясцовым касцёле Святой Тройцы шукалі парэшткі манарха, якія былі перавезены сюды ў 1938 годзе.
Да таго часу пахаванне было фактычна разрабаванае. Паводле ўспамінаў мясцовых жыхароў, з частак трунаў рабілі вёдры, а мясцовы каваль на тых трунах танчыў у кароне. Тым не менш даследчыкам удалося знайсці тое, што захавалася ад пахавання. У 1988-м рэшткі былі афіцыйна перададзеныя тагачасным ўладам Польшчы і перапахаваныя ў Варшаве ў касцёле Св. Яна.
Мілінкевіч працягваў займацца гэтай гісторыяй і пазней: у 2004 годзе выйшла яго брашура «Воўчынская гісторыя».
На здымку 1987 года — Аляксандр Мілінкевіч з сынам і гісторыкам ды археолагам Міхасём Ткачовым
Repost from Радыё Свабода — Беларусь
Ужо сёньня: 70 гадоў таму памёр Якуб Колас
13 жніўня 1956 году памёр народны паэт, клясык беларускай літаратуры Якуб Колас.
У дзень сьмерці Якуб Колас вырашыў аднесьці ў Цэнтральны камітэт партыі ліст пра стан беларускай мовы. Але творцу не пусьцілі ў кабінэт, што было для яго зьнявагай.
💬 «Калі беларускаю мовай загавораць міністры і іх шматлікія намесьнікі, пачнуць праводзіць на гэтай мове паседжаньні, пісаць, дык можна мець пэўнасьць, што справа пойдзе на лад», — пісаў Колас у тым лісьце.
Добрая нагода прыгадаць 20 нечаканых фактаў пра Якуба Коласа.
Пра іншыя гістарычныя падзеі 13 жніўня чытайце на сайце Свабоды.
Repost from Еўрарадыё | Еврорадио
"Гэта частка нашай гісторыі, нашай памяці і нашай беларускай годнасці". Завершаны мантаж абноўленага помніка Тадэвушу Касцюшку ў швейцарскім Залатурне. Камень і шыльду для яго прывезлі з Беларусі.
Урачыстае адкрыццё плануецца на кастрычнік 2026 года.
Праектам займаліся Фонд Марыі Магдалены Радзівіл і ініцыятыва MALDZIS. Быў абвешчаны дабрачынны збор, які беларусы актыўна падтрымалі.
