uz
Feedback
ABBA - Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой

ABBA - Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой

Kanalga Telegram’da o‘tish

Падтрымліваем і дапамагаем сумленным бізнесам беларусаў за мяжой. abbabusiness.org facebook.com/abbabusiness.org instagram.com/abba_business_ linkedin.com/company/abbabusiness youtube.com/@abbabusiness tiktok.com/@abbabusiness

Ko'proq ko'rsatish
1 266
Obunachilar
-324 soatlar
-37 kunlar
-1130 kunlar

Ma'lumot yuklanmoqda...

Obunachilarni jalb qilish
Iyul '26
Iyul '26
+1
0 kanalda
Iyun '26
+6
1 kanalda
Get PRO
May '26
+7
0 kanalda
Get PRO
Aprel '26
+9
1 kanalda
Get PRO
Mart '26
+6
1 kanalda
Get PRO
Fevral '26
+6
1 kanalda
Get PRO
Yanvar '26
+9
1 kanalda
Get PRO
Dekabr '25
+8
1 kanalda
Get PRO
Noyabr '25
+8
1 kanalda
Get PRO
Oktabr '25
+13
1 kanalda
Get PRO
Sentabr '25
+17
1 kanalda
Get PRO
Avgust '25
+6
1 kanalda
Get PRO
Iyul '25
+16
2 kanalda
Get PRO
Iyun '25
+7
1 kanalda
Get PRO
May '25
+11
2 kanalda
Get PRO
Aprel '25
+17
2 kanalda
Get PRO
Mart '25
+14
3 kanalda
Get PRO
Fevral '25
+17
2 kanalda
Get PRO
Yanvar '25
+14
1 kanalda
Get PRO
Dekabr '24
+14
2 kanalda
Get PRO
Noyabr '24
+37
3 kanalda
Get PRO
Oktabr '24
+21
1 kanalda
Get PRO
Sentabr '24
+50
3 kanalda
Get PRO
Avgust '24
+25
4 kanalda
Get PRO
Iyul '24
+51
10 kanalda
Get PRO
Iyun '24
+54
4 kanalda
Get PRO
May '24
+34
5 kanalda
Get PRO
Aprel '24
+51
7 kanalda
Get PRO
Mart '24
+33
11 kanalda
Get PRO
Fevral '24
+68
6 kanalda
Get PRO
Yanvar '24
+59
11 kanalda
Get PRO
Dekabr '23
+62
13 kanalda
Get PRO
Noyabr '23
+56
10 kanalda
Get PRO
Oktabr '23
+42
6 kanalda
Get PRO
Sentabr '23
+83
0 kanalda
Get PRO
Avgust '23
+57
0 kanalda
Get PRO
Iyul '23
+65
0 kanalda
Get PRO
Iyun '23
+58
0 kanalda
Get PRO
May '23
+62
0 kanalda
Get PRO
Aprel '23
+82
0 kanalda
Get PRO
Mart '23
+76
0 kanalda
Get PRO
Fevral '23
+108
0 kanalda
Get PRO
Yanvar '23
+63
0 kanalda
Get PRO
Dekabr '22
+127
0 kanalda
Get PRO
Noyabr '22
+94
0 kanalda
Get PRO
Oktabr '22
+85
0 kanalda
Get PRO
Sentabr '22
+145
0 kanalda
Get PRO
Avgust '22
+277
0 kanalda
Get PRO
Iyul '22
+291
0 kanalda
Get PRO
Iyun '22
+274
0 kanalda
Get PRO
May '22
+203
0 kanalda
Get PRO
Aprel '22
+244
0 kanalda
Get PRO
Mart '22
+486
0 kanalda
Sana
Obunachilarni jalb qilish
Esdaliklar
Kanallar
04 Iyul0
03 Iyul0
02 Iyul+1
01 Iyul0
Kanal postlari
🤝 У межах праекта BDI працягваецца ментарская праграма для мэмбэраў і сяброў нашай супольнасці. Гэтая ініцыятыва рэалізуецца
🤝 У межах праекта BDI працягваецца ментарская праграма для мэмбэраў і сяброў нашай супольнасці. Гэтая ініцыятыва рэалізуецца сумеснымі намаганнямі нашых партнёраў па кансорцыуме, і для ABBA гэта новы і надзвычай каштоўны вопыт. Мы вельмі рады, што маем непасрэднае дачыненне да гэтай праграмы і змаглі сфарміраваць сваю частку ўдзельнікаў. Інфармацыяй пра магчымасць удзелу мы дзяліліся ў нашых унутраных чатах і на афіцыйных старонках ABBA, і да нас паступіла шмат заявак з самымі рознымі запытамі. Для кожнага ўдзельніка ментар падбіраўся індывідуальна — зыходзячы з яго вопыту, экспертызы і тых задач, якія сёння стаяць перад бізнесам або арганізацыяй. У выніку ў межах нашай часткі праграмы было паспяхова сфарміравана 10 пар «ментар — менці». Тэмы ментарынгу вельмі разнастайныя: ад развіцця бізнесу, маркетынгу, камерцыйнай нерухомасці, грантаў, спорту і маштабавання кампаній да падтрымкі праектаў у некамерцыйным сектары. На рэалізацыю гэтай ініцыятывы было выдзелена 17 500 еўра, што дазволіла падтрымаць абодва бакі. Ментары атрымліваюць узнагароду за свой час і экспертызу, а менці — магчымасць працаваць з вопытнымі спецыялістамі без неабходнасці самастойна фінансаваць такую падтрымку. Удзел у праграме быў конкурсным. Каманда ABBA ацэньвала, наколькі запыт актуальны для развіцця справы і ці дапаможа ментарынг дасягнуць канкрэтнага выніку. Праца ў кожнай пары будуецца індывідуальна: сустрэчы праходзяць як у анлайн, так і ў афлайн-фармаце, у залежнасці ад магчымасцяў і патрэб удзельнікаў. Дзякуючы гэтаму, геаграфія праграмы атрымалася вельмі шырокай і выйшла далёка за межы адной краіны — яна ахоплівае Польшчу, Літву, Італію і Францыю. Гэта яшчэ раз пацвярджае, што моцная беларуская бізнес-супольнасць будуецца на даверы паміж людзьмі, дзе б яны ні знаходзіліся. Калі вы таксама хочаце быць у курсе новых праграм падтрымкі, адукацыйных магчымасцяў і ініцыятыў — падпісвайцеся на нашы сацыяльныя сеткі, далучайцеся да супольнасці ABBA і прыходзьце на нашы івенты! Наперадзе яшчэ шмат магчымасцяў для развіцця, партнёрства і новых супольных гісторый поспеху🚀

2
🤝 У межах праекта BDI працягваецца ментарская праграма для мэмбэраў і сяброў нашай супольнасці. Гэтая ініцыятыва рэалізуецца
🤝 У межах праекта BDI працягваецца ментарская праграма для мэмбэраў і сяброў нашай супольнасці. Гэтая ініцыятыва рэалізуецца сумеснымі намаганнямі нашых партнёраў па кансорцыуме, і для ABBA гэта новы і надзвычай каштоўны вопыт. Мы вельмі рады, што маем непасрэднае дачыненне да гэтай праграмы і змаглі сфарміраваць сваю частку ўдзельнікаў. Інфармацыяй пра магчымасць удзелу мы дзяліліся ў нашых унутраных чатах і на афіцыйных старонках ABBA, і да нас паступіла шмат заявак з самымі рознымі запытамі. Для кожнага ўдзельніка ментар падбіраўся індывідуальна — зыходзячы з яго вопыту, экспертызы і тых задач, якія сёння стаяць перад бізнесам або арганізацыяй. У выніку ў межах нашай часткі праграмы было паспяхова сфарміравана 10 пар «ментар — менці». Тэмы ментарынгу вельмі разнастайныя: ад развіцця бізнесу, маркетынгу, камерцыйнай нерухомасці, грантаў, спорту і маштабавання кампаній да падтрымкі праектаў у некамерцыйным сектары. На рэалізацыю гэтай ініцыятывы было выдзелена 17 500 еўра, што дазволіла падтрымаць абодва бакі. Ментары атрымліваюць узнагароду за свой час і экспертызу, а менці — магчымасць працаваць з вопытнымі спецыялістамі без неабходнасці самастойна фінансаваць такую падтрымку. 🔸працяг у першым каментары👇 Отредактировано · 16 ч. Удзел у праграме быў конкурсным. Каманда ABBA ацэньвала, наколькі запыт актуальны для развіцця справы і ці дапаможа ментарынг дасягнуць канкрэтнага выніку. Праца ў кожнай пары будуецца індывідуальна: сустрэчы праходзяць як у анлайн, так і ў афлайн-фармаце, у залежнасці ад магчымасцяў і патрэб удзельнікаў. Дзякуючы гэтаму, геаграфія праграмы атрымалася вельмі шырокай і выйшла далёка за межы адной краіны — яна ахоплівае Польшчу, Літву, Італію і Францыю. Гэта яшчэ раз пацвярджае, што моцная беларуская бізнес-супольнасць будуецца на даверы паміж людзьмі, дзе б яны ні знаходзіліся. Калі вы таксама хочаце быць у курсе новых праграм падтрымкі, адукацыйных магчымасцяў і ініцыятыў — падпісвайцеся на нашы сацыяльныя сеткі, далучайцеся да супольнасці ABBA і прыходзьце на нашы івенты! Наперадзе яшчэ шмат магчымасцяў для развіцця, партнёрства і новых супольных гісторый поспеху🚀
1
3
🏆 Ужо зусім хутка стартуе шосты сезон Free Belarus Business Award — прэміі для бізнесаў з беларускімі каранямі. Шосты сезон
🏆 Ужо зусім хутка стартуе шосты сезон Free Belarus Business Award — прэміі для бізнесаў з беларускімі каранямі. Шосты сезон Free Belarus Business Award мы адкрываем з ужо знаёмым для многіх удзельнікаў пасылам — BE BETTER. Бо развіццё бізнесу не заканчваецца пасля першага поспеху. Заўсёды ёсць куды расці, што паляпшаць і чаму вучыцца. Менавіта гэтай ідэі прысвечана праграма падтрымкі сёлетняй Прэміі. 🎁 Пяць кампаній атрымаюць: ▪️ сертыфікат на навучанне на платформе Coursera; ▪️ практычны online-курс па бізнес-камунікацыі і брэндынгу ад Сяргея Дарафеева; ▪️ медыйную падтрымку ад Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой. Сяргей Дарафееў — журналіст, прадзюсар і выкладчык камунікацыі і брэндынгу з больш чым 20-гадовым досведам. За сваю кар'еру ён дапамог сотням людзей навучыцца эфектыўна камунікаваць, будаваць асабістыя і карпаратыўныя брэнды, выступаць публічна і лепш разумець сваю аўдыторыю. 💡 Падчас курса ўдзельнікі атрымаюць практычныя інструменты для: ▪️ развіцця брэнду і пазіцыянавання; ▪️ эфектыўнай камунікацыі з кліентамі і партнёрамі; ▪️ выкарыстання маркетынгу і PR для развіцця бізнесу; ▪️ разумення сваёй аўдыторыі; ▪️ стварэння моцнай унікальнай прапановы; ▪️ упэўненых выступаў і прэзентацый. Хто можа ўдзельнічаць? Мікра-, малыя і сярэднія кампаніі, а таксама ІП, заснаваныя або сузаснаваныя беларусамі і зарэгістраваныя ў краінах Еўрапейскага Саюза. Калі бізнес мае некалькіх заснавальнікаў, доля беларускага ўдзелу павінна складаць не менш за 50%. Мы асабліва чакаем заяўкі ад кампаній, якія адчуваюць, што гатовыя зрабіць наступны крок у развіцці свайго бізнесу, але хочуць атрымаць для гэтага дадатковыя веды, экспертызу і падтрымку. Дарэчы, у нашым Instagram https://www.instagram.com/freebelarusbusinessaward/ ужо апублікаваныя водгукі пераможцаў, якія прайшлі курс Сяргея Дарафеева. Пераходзьце ў профіль і пазнаёмцеся з іх досведам — магчыма, менавіта гэтыя гісторыі натхняць вас падаць заяўку сёлета. Сачыце за нашымі абнаўленнямі — старт прыёму заявак ужо зусім блізка.
208
4
🚀 БЕЛАРУСКІ БІЗНЕС ЗА МЯЖОЙ НА EFIR11: ДАЛУЧАЙЦЕСЯ ДА ДЭЛЕГАЦЫІ ABBA 📍 Гданьск, AmberExpo 📅 3–4 верасня 2026 года ABBA зап
🚀 БЕЛАРУСКІ БІЗНЕС ЗА МЯЖОЙ НА EFIR11: ДАЛУЧАЙЦЕСЯ ДА ДЭЛЕГАЦЫІ ABBA 📍 Гданьск, AmberExpo 📅 3–4 верасня 2026 года ABBA запрашае прадпрымальнікаў, кіраўнікоў кампаній, інвестараў, экспертаў далучыцца да беларускай дэлегацыі на 11-ы Еўрапейскі форум інтэлектуальнага развіцця (EFIR11) — адно з найбуйнейшых дзелавых мерапрыемстваў Польшчы. Сёлета форум пройдзе пад дэвізам «Еўрапейская прастора для бізнесу, капіталу і развіцця» і збярэ прадстаўнікоў бізнесу, інвестыцыйнай супольнасці, дзяржаўных інстытутаў, тэхналагічных кампаній, адукацыйных устаноў і міжнародных арганізацый з усёй Еўропы. Удзельнікаў чакае: ✅ доступ да пяці тэматычных пляцовак развіцця: бізнес, інвестыцыі, фінансы, права, нерухомасць, тэхналогіі, штучны інтэлект; ✅ прафесійны нетворкінг з прадпрымальнікамі, інвестарамі і экспертамі з розных краін; ✅ удзел у закрытых зонах Premium і VIP; ✅ удзел у Gala 100 Liderek i Liderów Inteligentnego Rozwoju; ✅ выступленні і дыскусіі з вядучымі прадстаўнікамі бізнесу, навукі і інавацыйнага сектара. Паводле аналітыкі ABBA за 2025 год, у краінах Еўрапейскага саюза сёння дзейнічае больш за 9 300 кампаній з беларускімі каранямі, больш за 80% з якіх працуюць у Польшчы. Каб беларускі бізнес меў больш магчымасцяў для развіцця, партнёрстваў і выхаду на новыя рынкі, ABBA адкрывае доступ да вядучых міжнародных дзелавых пляцовак. EFIR11 — адна з іх. Удзел беларускай дэлегацыі арганізаваны ў межах праекта Belarusian Diaspora Initiative (BDI). Праект рэалізуецца пры падтрымцы Еўрапейскай камісіі, а арганізатарам форуму выступае Krajowa Izba Gospodarcza. Важна: удзел у складзе дэлегацыі цалкам фінансуецца ў межах праекта BDI. Для адабраных удзельнікаў пакрываюцца: ✔️ білеты Premium/VIP; ✔️ транспарт; ✔️ пражыванне ў гатэлі (для ўдзельнікаў з іншых рэгіёнаў); ✔️ харчаванне; ✔️ удзел ва ўсіх мерапрыемствах праграмы. Колькасць месцаў абмежаваная. Калі вы хочаце прадставіць свой бізнес, пашырыць кола прафесійных кантактаў, знайсці новых партнёраў і далучыцца да міжнароднай дзелавой супольнасці — рэгіструйцеся па спасылцы: https://q.surveypal.com/CCI-Poland--Intelligence-development-forum/0 Да сустрэчы ў Гданьску!
2 463
5
Другі дзень на «Three Seas Business Forum» у Дуброўніку (Харватыя) 🙌 Другі дзень буйнога эканамічнага і палітычнага бізнес-ф+6
Другі дзень на «Three Seas Business Forum» у Дуброўніку (Харватыя) 🙌 Другі дзень буйнога эканамічнага і палітычнага бізнес-форуму «Three Seas Business Forum» аказаўся прадуктыўным і насычаным на стварэнне новых кантактаў і сувязяў. Кожны, хто ўвайшоў у склад дэлегацыі ABBA, апынуўся ў асяроддзі нэтворкінгу неверагодна высокага ўзроўню. Сярод спікераў і ўдзельнікаў, з якімі чальцы дэлегацыі маглі ўзаемадзейнічаць у межах нэтворкінгу, былі інвестары, палітыкі, дзяржаўныя службовыя асобы і першыя асобы дзяржаў. Гэта была неверагодная магчымасць дзеля наладжвання кантактаў і ўсталявання сувязяў, а таксама магчымасць атрымаць зваротную сувязь на самым высокім узроўні. У цэнтры размовы апынуліся магчымасці развіцця ў межах рэгіёна Трох мораў і па-за ім, а таксама эканамічная вага гэтага напрамку. Асобная ўвага была нададзена доўгатэрміновай будучыні, у якой незалежны бізнес і яго інстытуцыянальныя аб’яднанні разглядаюцца як ключавы і сістэмаўтваральны драйвер устойлівага развіцця ўсяго рэгіёна. Сачыце за нашымі старонкамі і старонкамі ўдзельнікаў дэлегацыі. Мы публікуем актуальную інфармацыю і дзелімся ўражаннямі ад «Three Seas Business Forum».✅
0
6
ABBA і яе дэлегацыя на «Three Seas Business Forum» у Дуброўніку (Харватыя) 👇 Сёння адбыўся першы дзень буйнога эканамічнага+2
ABBA і яе дэлегацыя на «Three Seas Business Forum» у Дуброўніку (Харватыя) 👇 Сёння адбыўся першы дзень буйнога эканамічнага і палітычнага бізнес-форуму «Three Seas Business Forum» Мы рады, што дэлегацыя ABBA прадстаўляе вольную Беларусь на гэтай знакавай падзеі. Да нашай дэлегацыі далучыліся прадпрымальнікі беларусы з розных куткоў свету: Аргенціны, ЗША, Румыніі і Польшчы, а таксама амбасадары ABBA з Польшчы. Упершыню на гэтым форуме і на такім узроўні была праведзена бізнес-панель, прысвечаная беларускаму бізнесу за мяжой. Мы абмяркоўвалі яго бягучы стан, эканамічны ўплыў, яго перспектывы ў рэгіёне Трох мораў і далей, а таксама будучыню, дзе менавіта незалежны бізнес і яго аб’яднанні будуць драйверам развіцця як нашай краіны, так і ўсяго рэгіёна. Мы хацелі б падзякаваць нашым партнерам Three Seas Business Council за запрашэнне стаць часткай гэтай падзеі, а таксама EUROCHAMBRES за супрацу і сталую падтрымку. Мы будзем публікаваць больш падрабязную інфармацыю, таму сачыце за нашымі сацыяльнымі сеткамі і падпісвайцеся ✔️
0
7
Учора ABBA прыняла ўдзел у канферэнцыі для малога і сярэдняга бізнесу ў Гдыні ў статусе чальцоў Rady Przedsiębiorców Rzecznik+4
Учора ABBA прыняла ўдзел у канферэнцыі для малога і сярэдняга бізнесу ў Гдыні ў статусе чальцоў Rady Przedsiębiorców Rzecznika MŚP. Мы ужо пісалі пра Rada Przedsiębiorców пры Rzeczniku Małych i Średnich Przedsiębiorców Канферэнцыя пад назвай «Устойлівасць - гэта канкурэнтная перавага. Як падрыхтаваць бізнес да крызісу», арганізаваная Rzecznikiem Małych i Średnich Przedsiębiorców Agnieszką Majewską, Wojewodą Pomorską Beatą Rutkiewicz а таксама Akademia Marynarki Wojennej у Гдыні. Для нас гэтае ўдзел пра ўключанасць у сістэму дыялога паміж бізнесам і дзяржавай. На канферэнцыі прагучала вельмі дакладная думка, якая, на наш погляд, добра адлюстроўвае бягучую рэальнасць. Бізнес параўналі з караблямі: Буйныя кампаніі - як вялікія караблі, устойлівыя і апорныя значную нагрузку, але менш манеўраныя ва ўмовах рэзкіх змен. Малы і сярэдні бізнэс - больш гнуткі, хутчэй рэагуе і адаптуецца. Менавіта таму ва ўмовах крызісаў і нестабільнасці роля малога і сярэдняга бізнесу становіцца асабліва значнай. Малы і сярэдні бізнэс у Польшчы заўжды быў важнай часткай эканомікі. І сёння асабліва адчуваецца, што гэты фокус узмацняецца - праз больш цеснае ўзаемадзеянне, увага да рэальных запытаў і пошук практычных рашэнняў, якія ўмацоўваюць устойлівасць бізнесу, а значыць - робяць эканоміку ў цэлым больш моцнай і стабільнай. І вельмі важна, што сёньня гэта становіцца асновай для рэальнага дыялёгу. І для нас прынцыпова важна, што ў гэтым дыялогу ёсць месца для бізнэсу з беларускімі каранямі. Уступленне ABBA ў Rada Przedsiębiorców - гэта лагічны вынік шматгадовай працы па прадстаўленні інтарэсаў прадпрымальнікаў. Сёння ў нас з'яўляецца не толькі магчымасць казаць, але і інстытуцыянальны фармат, у якім гэты голас чутны. У бліжэйшы час ABBA накіруе сваіх дэлегатаў для ўдзелу ў рабоце Рады. Мы таксама адкрылі працоўны адрас для збору інфармацыі: rada.p@abbabusiness.org Калі вы сутыкаецеся з сістэмнымі бар'ерамі, бачыце неабходнасць зменаў ці хочаце прапанаваць рашэнні — мы гатовы акумуляваць гэтыя запыты і выносіць іх на ўзровень абмеркавання. Мы перакананыя, што моцны, адказны і этычны бізнэс мусіць быць не толькі ўдзельнікам эканомікі, але і паўнавартасным удзельнікам дыялогу. І мы рады, што для гэтага ёсць рэальныя магчымасці 🔥
0