cookie

Sizning foydalanuvchi tajribangizni yaxshilash uchun cookie-lardan foydalanamiz. Barchasini qabul qiling», bosing, cookie-lardan foydalanilishiga rozilik bildirishingiz talab qilinadi.

avatar

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Прафесійныя і адукацыйныя праграмы на ваш густ і сферу дзейнасці. Адбіраем рэзідэнцыі, стажыроўкі, конкурсы праектаў, воркшопы і многае іншае, даступнае для беларускіх творцаў і культменеджараў. Для анонсаў - @sekktor_admin Кам'юніці чат - @sekktor_chat

Ko'proq ko'rsatish
Reklama postlari
3 964
Obunachilar
-524 soatlar
+157 kunlar
+4230 kunlar

Ma'lumot yuklanmoqda...

Obunachilar o'sish tezligi

Ma'lumot yuklanmoqda...

Photo unavailableShow in Telegram
💻 Magic Circles - анлайн-#лабараторыя ў віртуальных светах ▫️Для каго: #творцы розных дысцыплін. ▫️Калі: 8 тыдняў у 2024 - 2025. Magic Circles – гэта анлайн-лабараторыя для праектаў, якія даследуюць сацыяльныя і тэхнічныя аспекты віртуальнага света. Цікавяць #даследванні віртуальных светаў ва ўсёй іх разнастайнасці. Шукаюць праекты на любой на любой стадыі развіцця, якія звязаныя з гэтай тэмай. Лабараторыя задумана як гарызантальная вытворчая рэзідэнцыя, падчас якой удзельнікі будуць падтрымліваць задумы адзін аднаго. Арганізатары прапануюць: - стыпендыю 1000 CAD - вытворчую падтрымку (па ўзгадненні) - удзел у групавой выставе ў Zentrum für Netzkunst у Берліне ўлетку 2025 года. ⏳Ддл: 1 ліпеня. 👉Падаць заяўку. #media_art #new_media_art #міждысцыплінарныя_праекты
Hammasini ko'rsatish...
👍 1
Photo unavailableShow in Telegram
🎉 Imagine Y шукае трэнер_ак на адукацыйны #курс - #вакансія ў #Вільнюс, #Літва ▫️Калі: жнівень – верасень.
Маеце веды і досвед ў арганізацыі і правядзенні нефармальных адукацыйных праграм? Выкарыстоўваеце цэласны і інклюзіўны падыход у навучанні? Далучайцеся да «Imagine Y SPACE for Learning, Engagement and Business» у якасці трэнер_кі.
Прапанова падыходзіць, калі ў вас ёсць: ▪️Пацверджаны досвед правядзення нефармальных праграм для адукатар_ак. ▪️Разуменне беларускага кантэксту і асаблівасцей правядзення адукацыйных праграм ва ўмовах эміграцыі. ▪️Вольнае валоданне беларускай і/або рускай мовай. Што трэба будзе рабіць: ▪️Падрыхтаваць і правесці абраныя блокі праграмы. ▪️Падрыхтаваць неабходныя навучальныя матэрыялы. ▪️Своечасова даваць зваротную сувязь удзельні_цам на хатнія заданні. ▪️Прысутнічаць на ўступнай сустрэчы–знаёмстве з групай вучняў (анлайн). ▪️Узяць удзел у анлайн–сессіі тренер_ак перад пачаткам праграмы. ⏳Ддл: 15 чэрвеня. 👉Падрабязней. #адукацыя #грамадскія_праекты #майстар_клас
Hammasini ko'rsatish...
00:10
Video unavailableShow in Telegram
⚡️⚡️Апошні пітчынг у гэтым сезоне ад «Культурнага Кода» Калі: 30 траўня ў 17.00 (па Варшаве). Запрашюць як дасведчаныя каманды, так і навічкоў патэсціць свае ідэі і прэзентаваць праекты, звязаныя з ІТ і культурай. А паколькі ў гэтым сезоне гэта апошні пітчынг, арганізатары прыдумалі круты прыз паводле самага галоўнага запыту. 🔹Воля Кавальская – адмыслоўца фандрайзу – дапаможа пераможцу напісаць грантавую заяўку і падаць яе на абраны конкурс. ❗️Рэгістравацца на пітчынг могуць таксама праекты, якія ужо рэгістраваліся раней, але не перамаглі. 🔶Як заўсёды, прыкладны таймінг – 5 хвілін пітча + 5-7 хвілін на абмеркаванне кожнага праекта. Найлепшага ўдзельніка традыцыйна абіруць галасавалкай у чаце і ппрылюсуюць да вынікаў балы ад журы. ⏳🔥Ддл: 29 траўня (23.59 СЕТ). 👉Зарэгістравацца. 🔗Праект «Культурны Код» фінансуецца Еўразвязам у межах праекта EU4Culture, які рэалізуецца Інстытутам імя Гётэ. #пітчынг #рэгістрацыя #EU4Culture
Hammasini ko'rsatish...
3👍 2
Photo unavailableShow in Telegram
🟣 Thessaloniki International Digital Art Festival - #фестываль digital-#мастацтва ў #Салонікі, #Грэцыя ▫️Для каго: #творцы #media_art, #перформеры, #культдзеячы і інш. ▫️Калі: лістапад 2024 - снежань 2025. Фестываль імкнецца пашырыць канцэпцыю спадчыны і стаць кропкай сувязі сучаснага мастацтва з грамадскай гісторыяй Салонікаў. Прымаюць digital-#арт, #перформанс, цыркавыя выступленні, работы з пераасэнсаваннем горада і спадчыны. Арганізатары прапануюць: - пражыванне - ганарар. ⏳Ддл: 30 чэрвеня. 👉Падаць заяўку. #new_media_art #міждысцыплінарныя_праекты #публічныя_прасторы #урбанізм #выканальніцкія_мастацтвы
Hammasini ko'rsatish...
Photo unavailableShow in Telegram
«Як працаваць з патрэбамі сваёй аўдыторыі?» - анлайн-#курс ад «РАДА» ▫️Для каго: #культдзеячы, #творцы, #актывісты, прадстаўнікі #НДА, #медыя і г.д. ▫️Калі: 3 чэрвеня - 20 чэрвеня. «РАДА» запускае курс пра тое, як эфектыўна і клапатліва ўзаемадзейнічаць з аўдыторыяй, улічваючы яе патрэбы і нікога не выключаючы. Што будзе вывучацца на курсе: ▪️Як будаваць чуллівую і ўважлівую камунікацыю са сваёй аўдыторыяй? ▪️Якія асаблівыя патрэбы ёсць у розных сацыяльных групаў і чаму важна іх улічваць у сваёй працы? ▪️Як запытваць у аўдыторыі пра яе патрэбы і атрымліваць грунтоўныя адказы? ▪️Як будаваць сваю дзейнасць такім чынам, каб нікога не выключаць, і чаму гэта карысна для саміх арганізацый і ініцыятываў? ▪️Як стварыць мерапрыемства, камфортнае і бяспечнае для ўсіх? ▪️Інклюзія, неварожая мова, падыход, заснаваны на правах чалавека, – навошта нам усе гэтыя складаныя словы? Як уключаць гэтыя падыходы ў сваю дзейнасць? ⏳🔥Ддл: 28 траўня. 👉Падаць заяўку. #актывізм #грамадскія_праекты #адукацыя
Hammasini ko'rsatish...
4👍 3
Photo unavailableShow in Telegram
🔈 «Школа спікераў» - адукацыйны анлайн-#курс па спікерству для жанчын ад ProWomen ▫️Для каго: жанчыны-#кульдзеячы, #арт_менеджары, #творцы, #куратары і г.д. ▫️Калі: 2 сустрэчы на тыдзень у чэрвені. ProWomen By запрашае спецыялістак, чые веды і вопыт звязаны з тэмамі бізнесу, кар'еры і сумежнымі прафесійнымі абласцямі, хто хоча выступаць і дзяліцца ведамі, каб станавіцца больш прыкметнымі ў прафесійным асяроддзі. Пасля асноўнай праграмы ўдзельніц чакае індывідуальная кансультацыя са спікер-коучым, дзе можна дапрацаваць выступленне і патрэніравацца выступаць. 🔹На тэарэтычных воркшопах вы навучыцеся знаходзіць тэмы сярод свайго досведу і экспертызы, складаць план і структуру выступу, спраўляцца з хваляваннем і кіраваць увагай аўдыторыі анлайн і афлайн. 🔶 На групавых кансультацыях зможаце задаць пытанні, атрымаць зваротную сувязь ад спікераў і іншых удзельніц/ ⏳Ддл: 2 чэрвеня. 👉Падаць заяўку. #фемінізм #адукацыя #майстар_клас
Hammasini ko'rsatish...
👍 2 1
Photo unavailableShow in Telegram
🖼 Between Bridges - #рэзідэнцыя для візуальных мастакоў у #Берлін, #Германія ▫️Для каго: #мастакі і #творцы, якія не з’яўляюцца студэнтамі ўніверсітэтаў. ▫️Калі: студзень - чэрвень 2025. Рэзідэнцыя накіравана на працоўны працэс з вынікам, якім стане месячная выстава або публічная прэзентацыя. Between Bridges – гэта не толькі некамерцыйная выставачная прастора, але і фонд, накіраваны на гуманізм, салідарнась і развіццё дэмакратыі. Ён падтрымлівае мастацтва, правы ЛГБТ+ і антырасісцкую дзейнасць. Арганізатары прапануюць: - пражыванне - стыпендыю 1500 EUR / месяц - вытворчы бюджэт на выставу - выставу. ⏳Ддл: 3 чэрвеня. 👉Падаць заяўку. #арт #мастацтва #візуальныя_мастацтвы
Hammasini ko'rsatish...
3
Photo unavailableShow in Telegram
🌈 «Квір-ззянне» - анлайн- і афлайн-#праграма лідэрства для беларусаў, прысвечаная ЛГБТК+ актывізму ў #Вільнюс, #Літва ▫️Для каго: #квір-#актывісты і квір-людзі з Беларусі, якія хочуць пачаць свой актывісцкі шлях і гатовыя дапамагаць ЛГБТК+ супольнасці Беларусі. ▫️Калі: чэрвень – верасень (анлайн), лістапад (афлайн). Курс распрацаваны для ўзмацнення квір-актывіста:к Беларусі і цалкам бясплатны. У рамках практычнай часткі курса вы зможаце рэалізаваць свой праект пры падтрымцы каманды. Таксама будзе выдзелена невялікая cтыпэндыя для ажыццяўлення вашай ідэі. Квір-ззянне – гэта: - знаёмствы і абмен вопытам у актывісцкім коле - веды і навыкі для барацьбы з дыскрымінацыяй - магчымасьць рэалізаваць свае самыя яркія ідэі. ⏳Ддл: 28 траўня. 👉Зарэгістравацца. #актывізм #грамадскія_праекты #адукацыя
Hammasini ko'rsatish...
5
Photo unavailableShow in Telegram
🟣 WIP - #фестываль мастацтваў і тэхналогій у цэнтры CYENS на Кіпры ▫️Для каго: #мастакі, #перфомеры, #саўнд_дызайнеры і інш. #творцы. ▫️Калі: 20 кастрычніка - 3 лістапада. Арганізатары шукаюць унікальныя і інавацыйныя творы, перформансы, майстар-класы, якія дэманструюць скрыжаванне мастацтва і тэхналогій. На фестываль можна прапанаваць розныя фарматы: #media_art , інсталяцыі, цыфравыя гульні і г.д. Арганізатары прапануюць: - выдаткі на дастаўку працы - праезд - пражыванне - страхаванне абсталявання/дастаўкі/твора. ⏳Ддл: 10 чэрвеня. 👉Падаць заяўку. #арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты
Hammasini ko'rsatish...
Photo unavailableShow in Telegram
🎶 The Sound of Anthropocene - анлайн-#конкурс і выстава гуку ▫️Для каго: #саўнд_дызайнеры, #музыкі, #кампазітары і г.д. Запрашаюць творцаў, якія выкарыстоўваюць гукавое мастацтва ў якасці невізуальнага медыя, прадставіць свае саўнд-творы. Тэма – антрапацэн. Цікавіць станоўчы і адмоўны ўплыў чалавека на навакольнае асяроддзе, у тым ліку антрапагеннае змяненне клімату, страта біяразнастайнасці і г.д. 🔸Можна падаць максімум 3 працы. Яны павінны быць ад 1 да 15 хвілін і створаны ў перыяд з 2010 па 2024 год. ⏳Ддл: 1 чэрвеня. 👉Падаць заяўку. #музыка #саўнд_дызайн #міждысцыплінарныя_праекты #экалогія #даследванні
Hammasini ko'rsatish...
1