cookie

Sizning foydalanuvchi tajribangizni yaxshilash uchun cookie-lardan foydalanamiz. Barchasini qabul qiling», bosing, cookie-lardan foydalanilishiga rozilik bildirishingiz talab qilinadi.

avatar

ABBA - Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой

Падтрымліваем і дапамагаем сумленным бізнесам беларусаў за мяжой. FB: http://shorturl.at/lMO37 instagram.com/abba_business_ LinkedIn: https://shorturl.at/dgDEF YouTube: http://shorturl.at/adfrZ tiktok.com/@abbabusiness

Ko'proq ko'rsatish
Reklama postlari
1 598
Obunachilar
-224 soatlar
-197 kunlar
-1930 kunlar
Post vaqtlarining boʻlagichi

Ma'lumot yuklanmoqda...

Find out who reads your channel

This graph will show you who besides your subscribers reads your channel and learn about other sources of traffic.
Views Sources
Nashrni tahlil qilish
PostlarKo'rishlar
Ulashishlar
Ko'rish dinamikasi
01
🎵Абвяшчаем конкурс на найлепшы гімн для Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой! Мы запрашаем творцаў да стварэння ўнікальнага гімна, які будзе адлюстроўваць прынцыпы і каштоўнасці АВВА. Удзел у Конкурсе адкрыты для фізічных асоб, прадпрымальнікаў і арганізацый (юрыдычныя асобы і ІП), зарэгістраваных за мяжой Беларусі і Расеі. Удзел могуць узяць як асобныя аўтары, так і калектывы (гурты). З рэгламентам конкурсу і крытэрамі ацэнкі заявак можна азнаёміцца па спасылцы. ⭐️ Пераможца атрымае грашовую ўзнагароду ў памеры 500 еўра. Дасылайце вашыя прапановы да 1 жніўня. Падзяліцеся гэтай навіной з сябрамі і знаёмымі, якім цікавы ўдзел у конкурсе! Маеце пытанні? Калі ласка, звяртайцеся да нас на мэйл [email protected]
1674Loading...
02
📢 Запрашаем беларускіх бізнесоўцаў на канферэнцыю 6 чэрвеня ва Уроцлаве, Польшча. Мерапрыемства пройдзе ў 2 этапы. На першую частку запрашаюцца сябры АВВА. У праграме: ▫️Выступы ваяводы, маршалка і прэзідэнта горада Уроцлаў. ▫️Выступы прадстаўнікоў Нацыянальнай гандлёва-прамысловай палаты (Krajowa Izba Gospodarcza) і Ніжнесілезскай гандлёва-прамысловай палаты (Dolnośląska Izba Gospodarcza). ⏰ 13:30 — пачатак рэгістрацыі. 14:00-18:00 — канферэнцыя. 📍Спасылку на рэгістрацыю і дэталі івэнту вы атрымаеце на электронную скрыню. На другую частку івэнту запрашаем прадстаўнікоў беларускага бізнесу, патрэбная рэгістрацыя. У праграме: ▫️Падводзім вынікі сустрэчы з мясцовымі ўладамі Уроцлава. ▫️Адукацыйныя магчымасці з падтрымкай АВВА: як беларусам у ЕЗ удзельнічаць у грантавых праграмах (Most+, INSEAD). ▫️Прэзентацыя дзейнасці і бліжэйшых планаў АВВА. ▫️Афіцыйнае адкрыццё прадстаўніцтва АВВА ва Уроцлаве, знаёмства з амбасадарам Асацыяцыі па Уроцлаву. ▫️Пытанні і адказы. ▫️Нэтворкінг. ⏰ 18:00 — пачатак рэгістрацыі. 18:30-21:00 — бізнес-івэнт. 📍Cпасылку на месца сустрэчы вы атрымаеце пасля рэгістрацыі. Рэгіструйцеся па спасылцы да 5 чэрвеня. Рэалізуецца пры фінансаванні Еўрапейскага Саюза #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
2464Loading...
03
⚡️Запрашаем сяброў АВВА на бізнес-вячэру ў Варшаве. 4 чэрвеня з працоўным візітам у Варшаве будзе знаходзіцца Віктар Шаўчук, амбасадар АВВА па штаце Мінесота, уладальнік бізнесу MGM Wine & Spirits. ⭐️ У вас будзе магчымасць прыняць удзел у брейнсторме і распрацоўцы новых праектаў АВВА: ▫️Адукацыйныя праекты для сяброў АВВА. ▫️Праект АВВА Invest Club для пашырэння магчымасцяў фінансавання для беларускіх бізнесоўцаў за мяжой. Таксама абмяркуем тэму: Адукацыйныя магчымасці з падтрымкай АВВА: як беларусам удзельнічаць у грантавых праграмах (Most+, INSEAD). Раман Цімафееў, уладальнік бізнесу Lasera Plus, падзеліцца сваім досведам удзелу ў адукацыйных праграмах і распавядзе, як Асацыяцыя дапамагае трапіць на навучанне. 🙌 Вас чакае карысны нэтворкінг у добрай сяброўскай атмасферы, магчымасць абмеркаваць важныя для вас бізнес-пытанні, выказаць свае запыты і патрэбы. ⏰ 4 чэрвеня, 18:00, Варшава. 📍Спасылку на рэгістрацыю і дэталі івэнту вы атрымаеце на электронную скрыню.
2 8256Loading...
04
📢 Бізнес-вячэра ABBA ў Рызе адбудзецца ўжо ў наступны аўторак, 28 траўня. Далучайцеся! Гэта сустрэча для беларускіх прадпрымальнікаў і прадпрымальніц з Латвіі і іншых краінаў, якія хочуць пашырыць свае дзелавыя кантакты, даведацца пра новыя магчымасці, а таксама разам сфармуляваць пазіцыю вырашэння праблем беларускага бізнесу ў ЕЗ. Супольна абмяркуем штодзённыя праблемы беларускага бізнесу ў Латвіі і стратэгічныя аспекты: ▪️Магчымасці пашырэння бізнесу на іншыя краіны. ▪️Патрэбы ў знешнім фінансаванні. ▪️Гранты на адукацыю ў ЕЗ. Спецыяльная тэма: В2B Marketing Strategies. Удзельнік праграмы INSEAD Executive Education Раман Цімафееў падзеліцца ведамі пра сучасны В2В маркетынг ад найлепшай бізнес-вучэльні Еўропы INSEAD. Раман — сябра АВВА, уладальнік кампаніі ва Уроцлаве ў галіне медычнага і касметалагічнага абсталявання Lasera Plus. 👉 Рэгістрацыя на бізнес-вячэру. 28 траўня, 18:00-21:00. Cпасылку на месца сустрэчы вы атрымаеце пасля рэгістрацыі. ⭐️ Нагадваем, што АВВА дапамагае бізнесоўцам праходзіць павышэнне кваліфікацыі: сябрам АВВА мы выдаем рэкамендацыйныя лісты для залічэння на адукацыйныя праграмы. Далучайцеся да АВВА, карыстайцеся лепшымі магчымасцямі для вашага бізнесу!
3 6805Loading...
05
Самая прыязная для беларускага бізнэсу — Польшча, у краінах Балтыі ўсё горш Апублікаваныя новыя даныя. https://nashaniva.com/343378 Без VPN — па гэтай спасылцы.
2393Loading...
06
Самая прыязная — Польшча, у краінах Балтыі ўсё горш. Апублікаваныя новыя лічбы пра стан беларускага бізнэсу ў ЭЗ Толькі 24% беларускіх прадпрымальнікаў, якія зарэгістравалі бізнэс у краінах Эўразьвязу, задаволеныя падтрымкай краін, якія іх прынялі. Самая прыязная — Польшча. У краінах Балтыі ўмовы рэлякацыі, легалізацыі беларусаў істотна пагоршыліся, кажуць у бізнэс-асацыяцыі АВВА. https://smarturl.click/Ee61L
510Loading...
07
⚡️ Абвяшчаем конкурс на лепшы мерч для Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой! Мы запрашаем дызайнераў да cтварэння стылёвага дызайну цішоткі для мерчэндайзінгу ABBA, які будзе падкрэсліваць унікальнасць Асацыяцыі. Удзел у Конкурсе адкрыты для фізічных асоб, прадпрымальнікаў і арганізацый (юрыдычныя асобы і ІП), зарэгістраваных за мяжой Беларусі і Расеі. Удзел могуць узяць як асабістыя аўтары, так і калектывы. З рэгламентам конкурсу і крытэрамі ацэнкі заявак можна азнаёміцца па спасылцы. ⭐️Пераможца атрымае грашовую ўзнагароду ў памеры 500 еўра. Дасылайце вашыя прапановы да 1 жніўня. Падзяліцеся гэтай навіной з сябрамі і знаёмымі, якім цікавы ўдзел у конкурсе! Маеце пытанні? Калі ласка, звяртайцеся да нас на мэйл [email protected]
52814Loading...
08
❤️ Сябры! Сёння, у дзень салідарнасці з палітвязнямі Беларусі, заклікаем падтрымаць дабрачынны збор для дзяцей, чые бацькі знаходзяцца за кратамі. Грошы пойдуць на: ▫️Экскурсіі, паездкі, падарожжы, летнія дзіцячыя лагеры. ▫️Адукацыйныя гурткі па шахматах, маляванні і інш. ▫️Спартовыя секцыі і рыштунак для гульняў. Ужо сабрана €16 450 з €25 000, 160 дзетак з 200 дакладна атрымаюць дапамогу. Давайце зробім так, каб кожны маленькі беларус і беларуска адчулі радасць шчаслівага і бяспечнага дзяцінства! Заданаціць. ⭐️ Падвядзенне вынікаў збору пройдзе ў межах бізнес-мерапрыемства #WhiteDressEvent у Вільні 1 чэрвеня. Запрашаем! У праграме: ▫️Размаўляем пра адукацыю і медычную апеку дзяцей у Літве. ▫️Задаем юрысту пытанні аб правах дзяцей, прадстаўнікоў/прадстаўніц бацькоўскага камітэту беларускай гімназіі ім.Скарыны ў Вільні. ▫️Размаўляем з прадстаўнікамі/прадстаўніцамі муніцыпалітэту Вільні, адказнымі за адукацыю. ▫️Кірмаш прадуктаў і паслуг для дзяцей. ▫️Нэтворкінг, добрыя фота, пазітыўная энергія! Падрабязнасці. ✔️Рэгіструйцеся па спасылцы.
4 3478Loading...
09
⚡️Запрашаем беларускіх бізнесоўцаў і экспертаў для кантакту і супрацы. Зараз прэзідэнт АВВА Яўген Буры знаходзіцца з працоўным візітам у ЗША. Ён падзяліўся сваімі ўражаннямі і дасягненнямі за некалькі тыдняў паездкі: "Столькі нэтворкінгу, столькі новых знаёмстваў з супер-прафесійнымі, дасведчанымі і паспяховымі бізнесоўцамі я не атрымліваў ніколі. Гэта велізарны і вельмі карысны досвед, які спатрэбіцца не толькі мне, але і сябрам, камандзе АВВА, а калісьці — і Вольнай Беларусі. Я атрымаў магчымасць доўгі час знаходзіцца побач з моцнымі бізнесменамі, натхняцца імі, атрымліваць інсайты, пазнаваць і лепш разумець праблемы і перавагі бізнесу ў ЗША. Цяпер у мяне (а значыць і ў АВВА) велізарная колькасць новых кантактаў, аднадумцаў і людзей, гатовых укладаць свой час, досвед і рэсурсы ў нашу агульную справу, суправаджаць працэсы, быць ментарамі і інвестарамі". Будзем ўдзячныя за вашыя ідэі і прапановы па наступных, ужо рэалізуемых АВВА напрамках: ▪️VII беларускі бізнес форум АВВА ў Еўразвязе (Варшава, 20 верасня). ▪️АВВА форум у Крэмніевай даліне (сакавік 2025). ▪️Экспертная Рада АВВА. ▪️Развіццё сеткі Амбасадараў АВВА. ▪️Адукацыйныя магчымасці для беларускага бізнесу, у тым ліку ў ЗША. ▪️Крэдытны саюз для беларускага бізнесу ў ЗША. ▪️Палітычны прытулак для сяброў АВВА ў ЗША. ▪️Аўтаматызацыя, ШІ ў бізнес-працэсах. Яўген Буры будзе знаходзіцца ў Каліфорніі яшчэ некалькі тыдняў. Таксама ў сэрцы Крэмніевай даліны, у горадзе Санта-Клара, месціцца прадстаўніцтва АВВА (Santa Clara Square Offices, 2445 Augustine Dr Santa Clara, CA 95054). Запрашаем да кантакту: ▫️Яўген Буры, прэзідэнт ABBA [email protected] |+1 408 5934638. ▫️Мікалай Мурзянкоў, дарадца і прадстаўнік АВВА ў Каліфорніі, [email protected]. ▫️Афіцыйныя кантакты Асацыяцыі: +48797002890 | @ABBA_telegram | [email protected]. Далучайцеся да АВВА! Мы працуем, каб ваш бізнес развіваўся і станавіўся яшчэ больш паспяховым.
4 3317Loading...
10
🔴 Ці былі ў вас праблемы з легалізацыяй на тэрыторыі Іспаніі? 🔴 Ці сутыкаліся вы з дыскрымінацыяй, наўпрост ці ўскосна звязанай з вашым беларускім грамадзянствам? Гэтыя і іншыя праблемы вы можаце акрэсліць у нашым апытанні. Мы падрыхтавалі спецыяльную анкету для беларускіх бізнесоўцаў Іспаніі і тых, хто плануе там пачаць сваю справу. 👉 Калі ласка, запоўніце анкету, каб мы маглі зразумець, колькі беларускага бізнесу працуе ці збіраецца адчыніцца ў Іспаніі, з якімі асноўнымі перашкодамі вы сутыкаецеся, і які фармат супольнай працы вам найбольш пасуе. Гэта дапаможа нам зразумець, у якіх накірунках праца па дапамозе беларускаму бізнесу ў гэтай краіне, будзе найбольш карыснай і эфектыўнай. Запаўненне анкеты зойме 10-15 хвілінаў. Мы не збіраем вашыя персанальныя дадзеныя, усе адказы ананімныя і будуць выкарыстаныя выключна для ўнутраных інфармацыйных мэтаў АВВА.
9634Loading...
11
⭐️ SAVE THE DATE! Далучайцеся да ABBA White Dress Event! 1 чэрвеня, МІжнародны дзень дзяцей, Вільня: падводзім вынікі дабрачыннага збору для дзетак палітвязней, абмяркоўваем важныя пытанні для беларускіх дзяцей у Літве, знаёмімся і дзелімся досведам. Тэма івэнту: "Беларускія дззеці ў Літве: пытанні, досвед і абмеркаванні па тэме адукацыі і медыцынскім пасугам". Для каго: беларускія і небеларускія бізнесоўцы і бізнес-лэдзі. ✔️Удзел магчымы за мінімальны данат 30EUR на патрэбу дзяцей беларускіх палітзняволенных. Пры рэгістрацыі далучыце скан падцверджання аплаты збору ці зрабіце данат на ўваходзе. У праграме: ▫️Падводзім вынікі дабрачыннага сбору на дзяцей палітзнаволеных у Беларусі. ▫️Размаўляем пра адукацыю і медыцынскую ахову дзяцей у Літве. ▫️Задаем пытанні юрысту па правам дзяцей, прдастаўнікоў/прадстаўніц бацькоўскага камітэту беларускай гімназіі ім.Скарыны у Вільні. ▫️Размаўляем з прадстаўнікамі/прадстаўніцамі муніцыпалітэту Вільні, адказнымі за адукацыю. ▫️Ярмарка прадуктаў і паслуг, якія накіраваныя на дзяцей. ☀️ Субота, 1 чэрвеня, 16:00-18:00, Вільня. У мэтах бяспекі дакладнае месца правядзення вы атрымаеце пасля рэгістрацыі. Дрэс-код: вопратка белага колеру. ✔️Рэгіструйцеся па спасылцы. Падтрымайце дабрачынны сбор на дзяцей беларускіх палітзнаволеных! Акцыя арганізаваная: BYSOL, Краіна для Жыцця, By_Help, Dissidentby, АВВА.
1 11019Loading...
12
📢 Запрашаем сяброў АВВА на нэтворкінг-сустрэчу ў Варшаве! У праграме: ▫️Speed Networking: вы пашырыце сваё прафесійнае кола з дапамогай інструменту хуткіх знаёмстваў, распавядзеце пра вашыя запыты і прапановы па супрацы. ▫️Воркшоп па тайм-менедженце. ▫️Прэзентацыя эксклюзіўнай прапановы для сяброў ABBA па рэкламе і павышэнню пазнавальнасці бізнесу. ▫️Нэтворкінг-сесія. Спецыяльная тэма: "Тайм-менеджмент для сучаснага бізнесоўцы, законы захавання энергіі для падтрымкі эфектыўнасці". У межах тэмы разгледзім пытанні: ▫️На што павінен звяртаць увагу сучасны прадпрымальнік для развіцця бізнесу. ▫️Новыя абавязковыя навыкі СЕО ў сучасным свеце. ▫️Як арганізаваць шматзадачнасць і не згубіцца ў хаосе. ▫️Парады па хакінгу сваёй энергіі і прадуктыўнасці. Спікерка: Надзя Дамкоўская, ментарка fem-founded бізнесаў, CEO welltech праектаў, заснавальніца НКА фонду дапамогі ментальнаму здароўю WEMAYHELP, мае 13-гадовы досвед у пабудове праектаў і 8-гадовы — у маркетынгу. 25 траўня, пачатак у 11:00, працягласць сустрэчы да 2 гадзін. ✔️Калі ласка, зарэгіструйцеся на ўдзел па спасылцы на вашых мэйлах да 23 траўня. Каб забяспечыць прыватнасць і камфорт для ўсіх удзельнікаў, сустрэча будзе непублічнай. Далучайцеся да АВВА! Сяброўства ў АВВА — гэта доступ да лепшых магчымасцяў, падтрымка нацыянальнай бізнес-дыяспары, кансультацыі спецыялістаў сусветнага ўзроўню, гарантыі сумленнасці вашага бізнесу і давер па ўсім свеце. Маеце пытанні? Звяртайцеся да нас: +48797002890 | @ABBA_telegram | [email protected]
5008Loading...
13
💶15 000 для беларускіх бізнесаў: падавайце заяўкі на конкурс III Free Belrus Business Award! ☝️Генеральны дырэктар кампаніі LASERA PLUS Раман Цімафееў звяртаецца да патэнцыйных удзельнікаў і будучых пераможцаў прэміі. У папярэднім конкурсе, II Free Belrus Business Award у 2023 годзе, LASERA PLUS перамагла ў намінацыі "Найлепшы бізнес году". Як далей развіваецца бізнес вы можаце сачыць на старонцы кампаніі. Інфармацыя пра ўсіх пераможцаў II FBBA знаходзіцца па тэгу #FBBA_winners. 🔽Як узяць удзел конкурсе: ▫️Азнаёміцца з умовамі і крытэрамі ацэньвання намінацый. ▫️Даслаць заяўку да 10.06.2024, 23.59 (СЕТ). Заяўка павінна быць запоўнена па-ангельску. У другі этап пройдуць удзельнікі, якія падалі анкету з улікам усіх патрабаванняў. Заяўкі адбіраюць і ацэньваюць незалежныя міжнародныя бізнес-эксперты. За ходам конкурсу сачыце ў канале @freebelarusbusinessaward, а таксама ў: Instagram/ Facebook. #FreeBelarusBusinessAward рэалізуецца @abbabusiness пры фінансаванні ЕЗ #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
4411Loading...
14
🫶 Час на добрыя справы: падорым дзецям палітвязняў летнія вакацыі! З нагоды Міжнароднага дня дзяцей праходзіць збор сродкаў для беларускіх дзетак, сем'і якіх сутыкаюцца з выклікамі і цяжкасцямі. Сабраныя грошы пойдуць на: ▫️Экскурсіі, паездкі, падарожжы, летнія дзіцячыя лагеры. ▫️Адукацыйныя гурткі па шахматах, маляванні і інш. ▫️Спартовыя секцыі і рыштунак для гульняў. €12 350 з запланаваных €20 000 ужо сабрана. Дзякуй вам за салідарнасць! 👉 Далучайцеся да збору! Хай кожны маленькі беларус і беларуска адчуюць радасць шчаслівага і бяспечнага дзяцінства. Увага! Не выкарыстоўвайце BY/RU метады аплаты. Падвядзенне вынікаў збору пройдзе ў Вільні 1 чэрвеня. Акцыя арганізаваная: BYSOL, Краіна для Жыцця, By_Help, Dissidentby, АВВА.
5666Loading...
15
⭐️ А вы ўжо падалі заяўку на конкурс беларускіх бізнесаў за мяжой III Free Belarus Business Award? Застаўся месяц — не прапусціце магчымасць выйграць грашовы прыз! У гэты раз міжнароднае журы абярэ 3 пераможцы ў намінацыях: ▫️Бізнес-лэдзі — намінацыя закліканая адзначыць жанчын-лідарак, чые прадпрымальніцкія дасягненні і ўнёсак у бізнэс-супольнасць заслугоўваюць прызнання. Узнагарода падкрэсліць як асабісты поспех беларусак, так і ўнёсак у развіццё кампаній, якімі яны кіруюць, а таксама ў кіраванне бізнэс-працэсамі і стратэгічнымі аспектамі дзейнасці. ▫️Арт-бізнес — намінацыя заклікана адзначыць прадпрымальнікаў і кампаніі, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць у сферы культуры і забаваў ці задзейнічаюць якія-небудзь віды мастацтва і творчасці ў сваёй прафесійнай, камерцыйнай дзейнасці. ▫️Эка-бізнес — намінацыя заклікана адзначыць прадпрыемствы і прадпрымальнікаў, чыя дзейнасць арыентавана на садзейнічанне экалагічнай устойлівасці і ахове навакольнага асяроддзя. Гэта прадпрыемствы, якія імкнуцца не толькі да фінансавага поспеху, але і да выканання прынцыпаў экалагічнай адказнасці ў сваёй дзейнасці. Падрабязней пра намінацыі і крытэры ацэньвання глядзіце на сайце. 👉 Дасылайце заяўкі на ўдзел у III Free Belarus Business Award да 10.06.2024, 23.59 (СЕТ). Заяўка павінна быць запоўнена па-ангельску. У другі этап пройдуць удзельнікі, якія падалі заяўку з улікам усіх патрабаванняў. Заяўкі адбіраюць і ацэньваюць незалежныя міжнародныя бізнес-эксперты. За ходам конкурсу сачыце ў: Instagram/ Facebook. #FreeBelarusBusinessAward рэалізуецца @abbabusiness пры фінансаванні Еўрапейскага Cаюза. #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі.
5233Loading...
16
⚡️Бясплатныя кансультацыі па бізнес-пытаннях ад акрэдытаваных экспертаў! Зарэгіструйцеся, каб атрымаць кваліфікаваную дапамогу. Мэта АВВА — перадаваць досвед экспертаў і найлепшыя практыкі для развіцця бізнесу з беларускімі каранямі за мяжой. Мы прапануем кансультацыі па: ▪️Юрыдычных пытаннях, якія тычацца працы, рэлакацыі, адкрыцця і развіцця бізнесу за мяжой. ▪️Падаткаабкладанні пры адкрыцці і/ці развіцці бізнесу. ▪️Кадравых і фінансавых пытаннях (працаўладкаванне, кадравае кіраванне, працоўныя ўзаемаадносіны і інш.). Асноўныя тэмы зваротаў да нас, працэс кансультавання, водгукі і адказы на больш частыя пытанні глядзіце на нашых картках. 🔴 Каб запісацца на онлайн-кансультацыю, калі ласка, запоўніце форму і мы звяжамся з вамі для ўзгаднення дэталяў. Плануйце працу за мяжой і запуск сваёй справы з падтрымкай АВВА! Далучайцеся да Асацыяцыі, каб мець доступ да лепшых магчымасцяў і сталую падтрымку вашага бізнесу. Засталіся пытанні — звяртайцеся да нас: +48797002890|@ABBA_telegram|[email protected] Рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўразвязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
6553Loading...
17
📢 Запрашаем на бізнес-вячэру ABBA ў Рызе! Гэта сустрэча для беларускіх прадпрымальнікаў і прадпрымальніц з Латвіі і іншых краінаў, якія хочуць пашырыць свае дзелавыя кантакты, даведацца пра новыя магчымасці, а таксама разам сфармуляваць пазіцыю вырашэння праблем беларускага бізнесу ў ЕЗ. Супольна абмяркуем штодзённыя праблемы беларускага бізнесу ў Латвіі і стратэгічныя аспекты: ▪️Магчымасці пашырэння бізнесу на іншыя краіны. ▪️Патрэбы ў знешнім фінансаванні. ▪️Гранты на адукацыю ў ЕЗ. Спецыяльная тэма: В2B Marketing Strategies. Удзельнік праграмы INSEAD Executive Education Раман Цімафееў падзеліцца ведамі пра сучасны В2В маркетынг ад найлепшай бізнес-вучэльні Еўропы INSEAD. Раман — сябра АВВА, уладальнік кампаніі ва Уроцлаве ў галіне медычнага і касметалагічнага абсталявання Lasera Plus. 👉 Рэгістрацыя на бізнес-вячэру. 28 траўня, 18:00-21:00. Cпасылку на месца сустрэчы вы атрымаеце пасля рэгістрацыі. ⭐️ Нагадваем, што АВВА дапамагае бізнесоўцам праходзіць павышэнне кваліфікацыі: сябрам АВВА мы выдаем рэкамендацыйныя лісты для залічэння на адукацыйныя праграмы. Далучайцеся да АВВА, карыстайцеся лепшымі магчымасцямі для вашага бізнесу!
4 69218Loading...
18
🔴 Маеце пытанні па вядзенні бізнесу за мяжой ці шукаеце падтрымку? Звяртайцеся ў АВВА! Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой створана менавіта бізнесоўцамі і для бізнесоўцаў. Гэта супольнасць сумленных беларусаў, дзе вы самі вырашаеце свой лёс, вылучаеце свае патрэбы і накірункі развіцця, а Асацыяцыя з'яўляецца вашым голасам і дапамогай. Мэта АВВА — развіццё моцнай сусветнай бізнес-дыяспары, падтрымка і ўзмацненне адзін аднаго. Мы адкрыты да супрацы па ўсіх пытаннях, вы можаце звярнуцца ў Асацыяцыю па мэйлу [email protected], у Тэлеграм @ABBA_telegram, альбо напісаць асабіста борду і нашым прадстаўнікам і амбасадарам: ▫️Яўген Буры, прэзідэнт ABBA [email protected] ▫️Марына Гірын, віцэ-прэзідэнтка АВВА [email protected] ▫️Алесь Аляхновіч, віцэ-прэзідэнт, прадстаўнік АВВА ў ЗША [email protected] ▫️Серж Наўродскі, віцэ-прэзідэнт, прадстаўнік АВВА ў Літве, Латвіі і Эстоніі [email protected] ▫️Мікалай Мурзянкоў, дарадца і прадстаўнік АВВА ў Каліфорніі [email protected] ▫️Віктар Шаўчук, амбасадар АВВА ў штаце Мінесота, ЗША [email protected] ⭐️ Цяпер мы будуем інстытут амбасадарства АВВА, у планах — стварэнне Рады экспертаў з беларускімі каранямі, куды змогуць далучыцца прафесіяналы з розных сфер. Далучайцеся да АВВА, будзьце ў шэрагу найлепшых, актыўных і смелых бізнесоўцаў! Разам будуем моцную бізнес-дыяспару беларусаў свету!
4 2847Loading...
19
📢 Далучайцеся да онлайн-курсу павышэння кваліфікацыі "Mini MPA – Уводзіны ў менеджмент дзяржаўных установаў". Гэтая праграма ад Вольнага Беларускага Ўніверсітэту прызначаная для тых, хто імкнецца пашырыць разуменне сучасных метадаў кіравання ў дзяржаўным сектары, і асабліва актуальная для тых, хто імкнецца зрабіць свой унёсак у развіццё і мадэрнізацыю дзяржаўнага сектару і грамадства ў цэлым. Курс цалкам адпавядае міжнародным стандартам адукацыі ў сферы дзяржаўнага кіравання. Мэта — паказаць беларускаму грамадству, у тым ліку менеджарам дзяржсектару і шырокай грамадскасці, эфектыўныя і сучасныя падыходы да вырашэння праблемаў кіравання дзяржавай і адказаў на сучасныя выклікі. ▫️Аўтарка і выкладчыца курсу — Паліна Прысмакова, доктарка адміністрацыйных навук, прафесарка кафедры грамадскай адміністрацыі (Атлантычны ўніверсітэт у Фларыдзе), сяброўка Альянсу беларускіх бізнес-лэдзі. Падрабязней пра тое, як будзе праходзіць навучанне. ⏰ Для ўдзелу запоўніце анкету да 5 траўня. Сябрам АВВА мы гатовыя выдаваць рэкамендацыйныя лісты для залічэння на праграму.
4 70017Loading...
20
⚡️Пачынаем прыём заявак на конкурс беларускіх бізнесаў за мяжой III Free Belarus Business Award⚡️ Бізнесоўцы з беларускімі каранямі могуць прэтэндаваць на перамогу ў наступных намінацыях: ▫️Бізнес-лэдзі. ▫️Арт-бізнес. ▫️Эка-бізнес. Прызавы фонд III Free Belrus Business Award складае €15 000. Але ўдзел у конкурсе — гэта не толькі шанец выйграць грашовы прыз, але таксама магчымасць атрымаць інфармацыйную падтрымку і падвысіць пазнавальнасць вашага бізнесу. ➡️ Хто можа ўдзельнічаць у конкурсе? ▪️Камерцыйныя і некамерцыйныя арганізацыі, зарэгістраваныя ў любой краіне (акрамя РБ, РФ) не раней за жнівень 2020 г., з не менш за 50% беларускага статутнага капіталу; ▪️ІП, грамадзяне РБ, зарэгістраваныя ў любой краіне (акрамя РБ, РФ) не раней за жнівень 2020 г.; ▪️Стартапы на позняй стадыі развіцця, якія маюць не менш за 50% працаўнікоў-грамадзян РБ. ➡️ Як узяць удзел? ▪️Уважліва азнаёміцца з умовамі і крытэрамі ацэньвання намінацый. ▪️Даслаць заяўку да 10.06.2024, 23.59 (СЕТ). Заяўка павінна быць запоўнена па-ангельску. У другі этап пройдуць удзельнікі, якія падалі заяўку з улікам усіх патрабаванняў. Заяўкі адбіраюць і ацэньваюць незалежныя міжнародныя бізнес-эксперты. За ходам конкурсу сачыце ў: Telegram/ Instagram/ Facebook. #FreeBelarusBusinessAward рэалізуецца @abbabusiness пры фінансаванні Еўрапейскага Cаюза. #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі.
53010Loading...
21
Навіны для бізнесоўцаў у Еўразвязе. Саветам Еўропы будуць прынятыя новыя правілы, якія могуць даць магчымасць арганізацыям грамадзянскай супольнасці, кампетэнтным і кантралюючым органам, журналістам і прафесіяналам СМІ доступ да інфармацыі пра бенефіцыяраў, якая захоўваецца ў нацыянальных рэестрах і ўзаемазвязаная на ўзроўні ЕЗ. У рэестры таксама будуць уключаныя дадзеныя за апошнія 5 год. Поўнае апісанне закона чытайце тут. ▪️ Нагадваем, што ўсе кандыдаты на ўступленне ў АВВА праходзяць працэдуру акрэдытацыі, каб забяспечыць надзейнасць кантактаў у бізнес-супольнасці. 🔴 Як працуе і для чаго патрэбная акрэдытацыя — глядзіце ў відэа. Далучайцеся да АВВА! З намі — надзейна! Узніклі пытанні па дзейнасці ці далучэнню да АВВА? Калі ласка, звяртайцеся да нас: +48797002890|@ABBA_telegram| [email protected]
4 6302Loading...
00:21
Video unavailableShow in Telegram
🎵Абвяшчаем конкурс на найлепшы гімн для Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой! Мы запрашаем творцаў да стварэння ўнікальнага гімна, які будзе адлюстроўваць прынцыпы і каштоўнасці АВВА. Удзел у Конкурсе адкрыты для фізічных асоб, прадпрымальнікаў і арганізацый (юрыдычныя асобы і ІП), зарэгістраваных за мяжой Беларусі і Расеі. Удзел могуць узяць як асобныя аўтары, так і калектывы (гурты). З рэгламентам конкурсу і крытэрамі ацэнкі заявак можна азнаёміцца па спасылцы. ⭐️ Пераможца атрымае грашовую ўзнагароду ў памеры 500 еўра. Дасылайце вашыя прапановы да 1 жніўня. Падзяліцеся гэтай навіной з сябрамі і знаёмымі, якім цікавы ўдзел у конкурсе! Маеце пытанні? Калі ласка, звяртайцеся да нас на мэйл [email protected]
Hammasini ko'rsatish...
4🔥 3👍 1👏 1
Photo unavailableShow in Telegram
📢 Запрашаем беларускіх бізнесоўцаў на канферэнцыю 6 чэрвеня ва Уроцлаве, Польшча. Мерапрыемства пройдзе ў 2 этапы. На першую частку запрашаюцца сябры АВВА. У праграме: ▫️Выступы ваяводы, маршалка і прэзідэнта горада Уроцлаў. ▫️Выступы прадстаўнікоў Нацыянальнай гандлёва-прамысловай палаты (Krajowa Izba Gospodarcza) і Ніжнесілезскай гандлёва-прамысловай палаты (Dolnośląska Izba Gospodarcza). ⏰ 13:30 — пачатак рэгістрацыі. 14:00-18:00 — канферэнцыя. 📍Спасылку на рэгістрацыю і дэталі івэнту вы атрымаеце на электронную скрыню. На другую частку івэнту запрашаем прадстаўнікоў беларускага бізнесу, патрэбная рэгістрацыя. У праграме: ▫️Падводзім вынікі сустрэчы з мясцовымі ўладамі Уроцлава. ▫️Адукацыйныя магчымасці з падтрымкай АВВА: як беларусам у ЕЗ удзельнічаць у грантавых праграмах (Most+, INSEAD). ▫️Прэзентацыя дзейнасці і бліжэйшых планаў АВВА. ▫️Афіцыйнае адкрыццё прадстаўніцтва АВВА ва Уроцлаве, знаёмства з амбасадарам Асацыяцыі па Уроцлаву. ▫️Пытанні і адказы. ▫️Нэтворкінг. ⏰ 18:00 — пачатак рэгістрацыі. 18:30-21:00 — бізнес-івэнт. 📍Cпасылку на месца сустрэчы вы атрымаеце пасля рэгістрацыі. Рэгіструйцеся па спасылцы да 5 чэрвеня. Рэалізуецца пры фінансаванні Еўрапейскага Саюза #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Hammasini ko'rsatish...
6🔥 3👏 2
Photo unavailableShow in Telegram
⚡️Запрашаем сяброў АВВА на бізнес-вячэру ў Варшаве. 4 чэрвеня з працоўным візітам у Варшаве будзе знаходзіцца Віктар Шаўчук, амбасадар АВВА па штаце Мінесота, уладальнік бізнесу MGM Wine & Spirits. ⭐️ У вас будзе магчымасць прыняць удзел у брейнсторме і распрацоўцы новых праектаў АВВА: ▫️Адукацыйныя праекты для сяброў АВВА. ▫️Праект АВВА Invest Club для пашырэння магчымасцяў фінансавання для беларускіх бізнесоўцаў за мяжой. Таксама абмяркуем тэму: Адукацыйныя магчымасці з падтрымкай АВВА: як беларусам удзельнічаць у грантавых праграмах (Most+, INSEAD). Раман Цімафееў, уладальнік бізнесу Lasera Plus, падзеліцца сваім досведам удзелу ў адукацыйных праграмах і распавядзе, як Асацыяцыя дапамагае трапіць на навучанне. 🙌 Вас чакае карысны нэтворкінг у добрай сяброўскай атмасферы, магчымасць абмеркаваць важныя для вас бізнес-пытанні, выказаць свае запыты і патрэбы. ⏰ 4 чэрвеня, 18:00, Варшава. 📍Спасылку на рэгістрацыю і дэталі івэнту вы атрымаеце на электронную скрыню.
Hammasini ko'rsatish...
🔥 13👍 3 2
Photo unavailableShow in Telegram
📢 Бізнес-вячэра ABBA ў Рызе адбудзецца ўжо ў наступны аўторак, 28 траўня. Далучайцеся! Гэта сустрэча для беларускіх прадпрымальнікаў і прадпрымальніц з Латвіі і іншых краінаў, якія хочуць пашырыць свае дзелавыя кантакты, даведацца пра новыя магчымасці, а таксама разам сфармуляваць пазіцыю вырашэння праблем беларускага бізнесу ў ЕЗ. Супольна абмяркуем штодзённыя праблемы беларускага бізнесу ў Латвіі і стратэгічныя аспекты: ▪️Магчымасці пашырэння бізнесу на іншыя краіны. ▪️Патрэбы ў знешнім фінансаванні. ▪️Гранты на адукацыю ў ЕЗ. Спецыяльная тэма: В2B Marketing Strategies. Удзельнік праграмы INSEAD Executive Education Раман Цімафееў падзеліцца ведамі пра сучасны В2В маркетынг ад найлепшай бізнес-вучэльні Еўропы INSEAD. Раман — сябра АВВА, уладальнік кампаніі ва Уроцлаве ў галіне медычнага і касметалагічнага абсталявання Lasera Plus. 👉 Рэгістрацыя на бізнес-вячэру. 28 траўня, 18:00-21:00. Cпасылку на месца сустрэчы вы атрымаеце пасля рэгістрацыі. ⭐️ Нагадваем, што АВВА дапамагае бізнесоўцам праходзіць павышэнне кваліфікацыі: сябрам АВВА мы выдаем рэкамендацыйныя лісты для залічэння на адукацыйныя праграмы. Далучайцеся да АВВА, карыстайцеся лепшымі магчымасцямі для вашага бізнесу!
Hammasini ko'rsatish...
👍 7🔥 4 2
Repost from Наша Ніва
Photo unavailableShow in Telegram
Самая прыязная для беларускага бізнэсу — Польшча, у краінах Балтыі ўсё горш Апублікаваныя новыя даныя. https://nashaniva.com/343378 Без VPN — па гэтай спасылцы.
Hammasini ko'rsatish...
👍 7 3💯 3
Photo unavailableShow in Telegram
Самая прыязная — Польшча, у краінах Балтыі ўсё горш. Апублікаваныя новыя лічбы пра стан беларускага бізнэсу ў ЭЗ Толькі 24% беларускіх прадпрымальнікаў, якія зарэгістравалі бізнэс у краінах Эўразьвязу, задаволеныя падтрымкай краін, якія іх прынялі. Самая прыязная — Польшча. У краінах Балтыі ўмовы рэлякацыі, легалізацыі беларусаў істотна пагоршыліся, кажуць у бізнэс-асацыяцыі АВВА. https://smarturl.click/Ee61L
Hammasini ko'rsatish...
00:33
Video unavailableShow in Telegram
⚡️ Абвяшчаем конкурс на лепшы мерч для Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой! Мы запрашаем дызайнераў да cтварэння стылёвага дызайну цішоткі для мерчэндайзінгу ABBA, які будзе падкрэсліваць унікальнасць Асацыяцыі. Удзел у Конкурсе адкрыты для фізічных асоб, прадпрымальнікаў і арганізацый (юрыдычныя асобы і ІП), зарэгістраваных за мяжой Беларусі і Расеі. Удзел могуць узяць як асабістыя аўтары, так і калектывы. З рэгламентам конкурсу і крытэрамі ацэнкі заявак можна азнаёміцца па спасылцы. ⭐️Пераможца атрымае грашовую ўзнагароду ў памеры 500 еўра. Дасылайце вашыя прапановы да 1 жніўня. Падзяліцеся гэтай навіной з сябрамі і знаёмымі, якім цікавы ўдзел у конкурсе! Маеце пытанні? Калі ласка, звяртайцеся да нас на мэйл [email protected]
Hammasini ko'rsatish...
🔥 7 2👍 1👏 1
Photo unavailableShow in Telegram
❤️ Сябры! Сёння, у дзень салідарнасці з палітвязнямі Беларусі, заклікаем падтрымаць дабрачынны збор для дзяцей, чые бацькі знаходзяцца за кратамі. Грошы пойдуць на: ▫️Экскурсіі, паездкі, падарожжы, летнія дзіцячыя лагеры. ▫️Адукацыйныя гурткі па шахматах, маляванні і інш. ▫️Спартовыя секцыі і рыштунак для гульняў. Ужо сабрана €16 450 з €25 000, 160 дзетак з 200 дакладна атрымаюць дапамогу. Давайце зробім так, каб кожны маленькі беларус і беларуска адчулі радасць шчаслівага і бяспечнага дзяцінства! Заданаціць. ⭐️ Падвядзенне вынікаў збору пройдзе ў межах бізнес-мерапрыемства #WhiteDressEvent у Вільні 1 чэрвеня. Запрашаем! У праграме: ▫️Размаўляем пра адукацыю і медычную апеку дзяцей у Літве. ▫️Задаем юрысту пытанні аб правах дзяцей, прадстаўнікоў/прадстаўніц бацькоўскага камітэту беларускай гімназіі ім.Скарыны ў Вільні. ▫️Размаўляем з прадстаўнікамі/прадстаўніцамі муніцыпалітэту Вільні, адказнымі за адукацыю. ▫️Кірмаш прадуктаў і паслуг для дзяцей. ▫️Нэтворкінг, добрыя фота, пазітыўная энергія! Падрабязнасці. ✔️Рэгіструйцеся па спасылцы.
Hammasini ko'rsatish...
👍 10🔥 4 3
Photo unavailableShow in Telegram
⚡️Запрашаем беларускіх бізнесоўцаў і экспертаў для кантакту і супрацы. Зараз прэзідэнт АВВА Яўген Буры знаходзіцца з працоўным візітам у ЗША. Ён падзяліўся сваімі ўражаннямі і дасягненнямі за некалькі тыдняў паездкі: "Столькі нэтворкінгу, столькі новых знаёмстваў з супер-прафесійнымі, дасведчанымі і паспяховымі бізнесоўцамі я не атрымліваў ніколі. Гэта велізарны і вельмі карысны досвед, які спатрэбіцца не толькі мне, але і сябрам, камандзе АВВА, а калісьці — і Вольнай Беларусі. Я атрымаў магчымасць доўгі час знаходзіцца побач з моцнымі бізнесменамі, натхняцца імі, атрымліваць інсайты, пазнаваць і лепш разумець праблемы і перавагі бізнесу ў ЗША. Цяпер у мяне (а значыць і ў АВВА) велізарная колькасць новых кантактаў, аднадумцаў і людзей, гатовых укладаць свой час, досвед і рэсурсы ў нашу агульную справу, суправаджаць працэсы, быць ментарамі і інвестарамі". Будзем ўдзячныя за вашыя ідэі і прапановы па наступных, ужо рэалізуемых АВВА напрамках: ▪️VII беларускі бізнес форум АВВА ў Еўразвязе (Варшава, 20 верасня). ▪️АВВА форум у Крэмніевай даліне (сакавік 2025). ▪️Экспертная Рада АВВА. ▪️Развіццё сеткі Амбасадараў АВВА. ▪️Адукацыйныя магчымасці для беларускага бізнесу, у тым ліку ў ЗША. ▪️Крэдытны саюз для беларускага бізнесу ў ЗША. ▪️Палітычны прытулак для сяброў АВВА ў ЗША. ▪️Аўтаматызацыя, ШІ ў бізнес-працэсах. Яўген Буры будзе знаходзіцца ў Каліфорніі яшчэ некалькі тыдняў. Таксама ў сэрцы Крэмніевай даліны, у горадзе Санта-Клара, месціцца прадстаўніцтва АВВА (Santa Clara Square Offices, 2445 Augustine Dr Santa Clara, CA 95054). Запрашаем да кантакту: ▫️Яўген Буры, прэзідэнт ABBA [email protected] |+1 408 5934638. ▫️Мікалай Мурзянкоў, дарадца і прадстаўнік АВВА ў Каліфорніі, [email protected]. ▫️Афіцыйныя кантакты Асацыяцыі: +48797002890 | @ABBA_telegram | [email protected]. Далучайцеся да АВВА! Мы працуем, каб ваш бізнес развіваўся і станавіўся яшчэ больш паспяховым.
Hammasini ko'rsatish...
🔥 14👍 4 2

🔥 9👍 2 2