uz
Feedback
ABBA - Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой

ABBA - Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой

Kanalga Telegram’da o‘tish

Падтрымліваем і дапамагаем сумленным бізнесам беларусаў за мяжой. abbabusiness.org facebook.com/abbabusiness.org instagram.com/abba_business_ linkedin.com/company/abbabusiness youtube.com/@abbabusiness tiktok.com/@abbabusiness

Ko'proq ko'rsatish
1 274
Obunachilar
-124 soatlar
-47 kunlar
-1530 kunlar
Postlar arxiv
🚀 БЕЛАРУСКІ БІЗНЕС ЗА МЯЖОЙ НА EFIR11: ДАЛУЧАЙЦЕСЯ ДА ДЭЛЕГАЦЫІ ABBA 📍 Гданьск, AmberExpo 📅 3–4 верасня 2026 года ABBA зап
🚀 БЕЛАРУСКІ БІЗНЕС ЗА МЯЖОЙ НА EFIR11: ДАЛУЧАЙЦЕСЯ ДА ДЭЛЕГАЦЫІ ABBA 📍 Гданьск, AmberExpo 📅 3–4 верасня 2026 года ABBA запрашае прадпрымальнікаў, кіраўнікоў кампаній, інвестараў, экспертаў далучыцца да беларускай дэлегацыі на 11-ы Еўрапейскі форум інтэлектуальнага развіцця (EFIR11) — адно з найбуйнейшых дзелавых мерапрыемстваў Польшчы. Сёлета форум пройдзе пад дэвізам «Еўрапейская прастора для бізнесу, капіталу і развіцця» і збярэ прадстаўнікоў бізнесу, інвестыцыйнай супольнасці, дзяржаўных інстытутаў, тэхналагічных кампаній, адукацыйных устаноў і міжнародных арганізацый з усёй Еўропы. Удзельнікаў чакае: ✅ доступ да пяці тэматычных пляцовак развіцця: бізнес, інвестыцыі, фінансы, права, нерухомасць, тэхналогіі, штучны інтэлект; ✅ прафесійны нетворкінг з прадпрымальнікамі, інвестарамі і экспертамі з розных краін; ✅ удзел у закрытых зонах Premium і VIP; ✅ удзел у Gala 100 Liderek i Liderów Inteligentnego Rozwoju; ✅ выступленні і дыскусіі з вядучымі прадстаўнікамі бізнесу, навукі і інавацыйнага сектара. Паводле аналітыкі ABBA за 2025 год, у краінах Еўрапейскага саюза сёння дзейнічае больш за 9 300 кампаній з беларускімі каранямі, больш за 80% з якіх працуюць у Польшчы. Каб беларускі бізнес меў больш магчымасцяў для развіцця, партнёрстваў і выхаду на новыя рынкі, ABBA адкрывае доступ да вядучых міжнародных дзелавых пляцовак. EFIR11 — адна з іх. Удзел беларускай дэлегацыі арганізаваны ў межах праекта Belarusian Diaspora Initiative (BDI). Праект рэалізуецца пры падтрымцы Еўрапейскай камісіі, а арганізатарам форуму выступае Krajowa Izba Gospodarcza. Важна: удзел у складзе дэлегацыі цалкам фінансуецца ў межах праекта BDI. Для адабраных удзельнікаў пакрываюцца: ✔️ білеты Premium/VIP; ✔️ транспарт; ✔️ пражыванне ў гатэлі (для ўдзельнікаў з іншых рэгіёнаў); ✔️ харчаванне; ✔️ удзел ва ўсіх мерапрыемствах праграмы. Колькасць месцаў абмежаваная. Калі вы хочаце прадставіць свой бізнес, пашырыць кола прафесійных кантактаў, знайсці новых партнёраў і далучыцца да міжнароднай дзелавой супольнасці — рэгіструйцеся па спасылцы: https://q.surveypal.com/CCI-Poland--Intelligence-development-forum/0 Да сустрэчы ў Гданьску!

Другі дзень на «Three Seas Business Forum» у Дуброўніку (Харватыя) 🙌 Другі дзень буйнога эканамічнага і палітычнага бізнес-ф
+6
Другі дзень на «Three Seas Business Forum» у Дуброўніку (Харватыя) 🙌 Другі дзень буйнога эканамічнага і палітычнага бізнес-форуму «Three Seas Business Forum» аказаўся прадуктыўным і насычаным на стварэнне новых кантактаў і сувязяў. Кожны, хто ўвайшоў у склад дэлегацыі ABBA, апынуўся ў асяроддзі нэтворкінгу неверагодна высокага ўзроўню. Сярод спікераў і ўдзельнікаў, з якімі чальцы дэлегацыі маглі ўзаемадзейнічаць у межах нэтворкінгу, былі інвестары, палітыкі, дзяржаўныя службовыя асобы і першыя асобы дзяржаў. Гэта была неверагодная магчымасць дзеля наладжвання кантактаў і ўсталявання сувязяў, а таксама магчымасць атрымаць зваротную сувязь на самым высокім узроўні. У цэнтры размовы апынуліся магчымасці развіцця ў межах рэгіёна Трох мораў і па-за ім, а таксама эканамічная вага гэтага напрамку. Асобная ўвага была нададзена доўгатэрміновай будучыні, у якой незалежны бізнес і яго інстытуцыянальныя аб’яднанні разглядаюцца як ключавы і сістэмаўтваральны драйвер устойлівага развіцця ўсяго рэгіёна. Сачыце за нашымі старонкамі і старонкамі ўдзельнікаў дэлегацыі. Мы публікуем актуальную інфармацыю і дзелімся ўражаннямі ад «Three Seas Business Forum».

ABBA і яе дэлегацыя на «Three Seas Business Forum» у Дуброўніку (Харватыя) 👇 Сёння адбыўся першы дзень буйнога эканамічнага
+2
ABBA і яе дэлегацыя на «Three Seas Business Forum» у Дуброўніку (Харватыя) 👇 Сёння адбыўся першы дзень буйнога эканамічнага і палітычнага бізнес-форуму «Three Seas Business Forum» Мы рады, што дэлегацыя ABBA прадстаўляе вольную Беларусь на гэтай знакавай падзеі. Да нашай дэлегацыі далучыліся прадпрымальнікі беларусы з розных куткоў свету: Аргенціны, ЗША, Румыніі і Польшчы, а таксама амбасадары ABBA з Польшчы. Упершыню на гэтым форуме і на такім узроўні была праведзена бізнес-панель, прысвечаная беларускаму бізнесу за мяжой. Мы абмяркоўвалі яго бягучы стан, эканамічны ўплыў, яго перспектывы ў рэгіёне Трох мораў і далей, а таксама будучыню, дзе менавіта незалежны бізнес і яго аб’яднанні будуць драйверам развіцця як нашай краіны, так і ўсяго рэгіёна. Мы хацелі б падзякаваць нашым партнерам Three Seas Business Council за запрашэнне стаць часткай гэтай падзеі, а таксама EUROCHAMBRES за супрацу і сталую падтрымку. Мы будзем публікаваць больш падрабязную інфармацыю, таму сачыце за нашымі сацыяльнымі сеткамі і падпісвайцеся ✔️

Учора ABBA прыняла ўдзел у канферэнцыі для малога і сярэдняга бізнесу ў Гдыні ў статусе чальцоў Rady Przedsiębiorców Rzecznik
+4
Учора ABBA прыняла ўдзел у канферэнцыі для малога і сярэдняга бізнесу ў Гдыні ў статусе чальцоў Rady Przedsiębiorców Rzecznika MŚP. Мы ужо пісалі пра Rada Przedsiębiorców пры Rzeczniku Małych i Średnich Przedsiębiorców Канферэнцыя пад назвай «Устойлівасць - гэта канкурэнтная перавага. Як падрыхтаваць бізнес да крызісу», арганізаваная Rzecznikiem Małych i Średnich Przedsiębiorców Agnieszką Majewską, Wojewodą Pomorską Beatą Rutkiewicz а таксама Akademia Marynarki Wojennej у Гдыні. Для нас гэтае ўдзел пра ўключанасць у сістэму дыялога паміж бізнесам і дзяржавай. На канферэнцыі прагучала вельмі дакладная думка, якая, на наш погляд, добра адлюстроўвае бягучую рэальнасць. Бізнес параўналі з караблямі: Буйныя кампаніі - як вялікія караблі, устойлівыя і апорныя значную нагрузку, але менш манеўраныя ва ўмовах рэзкіх змен. Малы і сярэдні бізнэс - больш гнуткі, хутчэй рэагуе і адаптуецца. Менавіта таму ва ўмовах крызісаў і нестабільнасці роля малога і сярэдняга бізнесу становіцца асабліва значнай. Малы і сярэдні бізнэс у Польшчы заўжды быў важнай часткай эканомікі. І сёння асабліва адчуваецца, што гэты фокус узмацняецца - праз больш цеснае ўзаемадзеянне, увага да рэальных запытаў і пошук практычных рашэнняў, якія ўмацоўваюць устойлівасць бізнесу, а значыць - робяць эканоміку ў цэлым больш моцнай і стабільнай. І вельмі важна, што сёньня гэта становіцца асновай для рэальнага дыялёгу. І для нас прынцыпова важна, што ў гэтым дыялогу ёсць месца для бізнэсу з беларускімі каранямі. Уступленне ABBA ў Rada Przedsiębiorców - гэта лагічны вынік шматгадовай працы па прадстаўленні інтарэсаў прадпрымальнікаў. Сёння ў нас з'яўляецца не толькі магчымасць казаць, але і інстытуцыянальны фармат, у якім гэты голас чутны. У бліжэйшы час ABBA накіруе сваіх дэлегатаў для ўдзелу ў рабоце Рады. Мы таксама адкрылі працоўны адрас для збору інфармацыі: rada.p@abbabusiness.org Калі вы сутыкаецеся з сістэмнымі бар'ерамі, бачыце неабходнасць зменаў ці хочаце прапанаваць рашэнні — мы гатовы акумуляваць гэтыя запыты і выносіць іх на ўзровень абмеркавання. Мы перакананыя, што моцны, адказны і этычны бізнэс мусіць быць не толькі ўдзельнікам эканомікі, але і паўнавартасным удзельнікам дыялогу. І мы рады, што для гэтага ёсць рэальныя магчымасці 🔥

ABBA фарміруе дэлегацыю прадпрымальнікаў з беларускімі каранямі на Three Seas Business Forum На мінулым тыдні ABBA і Three Se
ABBA фарміруе дэлегацыю прадпрымальнікаў з беларускімі каранямі на Three Seas Business Forum На мінулым тыдні ABBA і Three Seas Business Council падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні і ўжо пачалі сумесную працу. 👇 📍 28–29 красавіка, Дуброўнік, Харватыя У межах аднаго з найбуйнейшых у рэгіёне Бізнес Форуму Трох Мораў (Three Seas - ініцыятыва, якая аб’ядноўвае 13 краін ЕС паміж Балтыйскім, Адрыятычным і Чорным морамі для развіцця транспарту, энергетыкі і лічбавай эканомікі) ABBA арганізуе прэзентацыю беларускага бізнесу і дзелавую В2В сесію Беларусь - Краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Three Seas Business Forum - гэта тысячы ўдзельнікаў і дзясяткі дзелавых В2В сесій. Упершыню ў гісторыі пройдзе прэзентацыя беларускага бізнесу за мяжой і дзелавая В2В сесія “Беларусь - Краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы”, дзе ў вузкім коле (да 30 удзельнікаў) фарміруюцца рэальныя партнёрствы з удзелам інвестараў, уласнікаў бізнесу і топ-менеджараў. Удзельнікі атрымліваюць: ❇️ Прамы доступ да ўсіх удзельнікаў Бізнес Форуму Трох Мораў ❇️ Удзел у сфакусаванай дзелавой B2B сесіі “Беларусь - Краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы” ❇️ Гарантаваны ўдзел у пяці дзелавых В2В сесіях, арганізаваных Three Seas Business Council ❇️ Ад 3,5 да 5 гадзін нетворкінгу на высокім узроўні штодзённа ❇️ Выхад на новыя рынкі і новыя партнёрствы ❇️ Удзел у абмеркаванні інвестыцыйных праектаў Тэмы працы: лічбавая інфраструктура, дата-цэнтры, AI і кібербяспека, энергетычная бяспека, прыцягненне міжнароднага капіталу, трансатлантычнае супрацоўніцтва і іншыя напрамкі Узровень удзельнікаў і спікераў: Топ-менеджмент міжнародных кампаній, кіраўнікі рэгіянальных і глабальных структур, прадстаўнікі інвестыцыйных і інстытуцыйных арганізацый. Пацверджаны ўдзел Google, EY, MOL, AmCham і многіх іншых ABBA фарміруе дэлегацыю прадпрымальнікаў з беларускімі каранямі. Запрашаем тых, хто: 👉 Маштабуе бізнес у ЕС 👉 Шукае інвестыцыі 👉 Выходзіць на глабальныя рынкі 👉 Падзяляе нашы каштоўнасці Праграма гнуткая і можа быць зладжана пад запыты ўдзельнікаў. Калі вы зацікаўлены ў удзеле, напішыце нам: 📩 rada.p@abbabusiness.org або непасрэдна: Marina Girin / Yauheni Bury ⏳ Дэдлайн падачы заяўкі — 09.04

Repost from N/a
2 апреля приглашаем на практический воркшоп «Голос — зеркало твоего состояния». Ведущая: Ирина Лычковская — терапевт по работ
2 апреля приглашаем на практический воркшоп «Голос — зеркало твоего состояния». Ведущая: Ирина Лычковская — терапевт по работе с телом и голосом. В программе: — практики работы с телом и голосом — работа с напряжением в челюсти, горле и диафрагме — техники расслабления через осознанное звучание — простые инструменты самопомощи перед важными разговорами и выступлениями 📅 Дата: 02.04.2026 ⏰ Время: 13:00–16:00 🌐 Язык: польский 📍 Место: Plac Konesera 2, Варшава Количество мест ограничено — регистрация обязательна! Регистрация по ссылке.

24 сакавіка 2026 года паміж ABBA і TSBC быў падпісаны Мемарандум аб Узаемаразуменні (MoU). У аўторак, 24 сакавіка 2026 года,
24 сакавіка 2026 года паміж ABBA і TSBC быў падпісаны Мемарандум аб Узаемаразуменні (MoU). У аўторак, 24 сакавіка 2026 года, у межак канферэнцыі «Three Seas Business STEPS 2026» адбылася афіцыйная цырымонія падпісання Мемарандума аб Узаемаразуменні (MoU) паміж Association of Belarusian Business Abroad (ABBA) і Three Seas Business Council (TSBC). Гэта стала лагічным працягам супрацоўніцтва і адлюстроўвае агульнае стратэгічнае бачанне бакоў. ABBA хацела б выказаць сваю ўдзячнасць прэзідэнту TSBC Беаце Дашыньскай-Музычцы, Паўлу Нарадзе, Strategic Advisory Board і ўсёй камандзе Three Seas Business Council за іх давер і партнёрства. Мы рады і ганарымся магчымасцю працаваць разам і накіраваны на доўгатэрміновае супрацоўніцтва - як ва ўмовах цяперашніх, так і ў будучыні, калі Беларусь стане свабоднай. Мы дамовіліся сканцэнтравацца на развіцці сумесных праектаў і мерапрыемств, абмене досведам і экспертызай, бізнес-падтрымцы, уключаючы рэлакаваныя кампаній. Асаблівая ўвага будзе надавацца прасоўванню ініцыятывы рэгіёна трох мораў і развіццю сумленнага, незалежнага бізнесу, заснаванага беларусамі. Беларусь з'яўляецца важнай часткай рэгіёна трох мораў, і мы разам бачым значны патэнцыял для супрацоўніцтва, інвестыцый і ўстойлівага эканамічнага росту. Аб першых агульных праектах мы абвесцім ў бліжэйшы час.

ABBA узмацняе сваю міжнародную прысутнасць і выходзіць на новыя ўзроўні партнёрстваў. На гэтым тыдні адбылася рабочая сустрэч
ABBA узмацняе сваю міжнародную прысутнасць і выходзіць на новыя ўзроўні партнёрстваў. На гэтым тыдні адбылася рабочая сустрэча з Three Seas Business Council (TSBC) - ключавой бізнес-платформай ініцыятывы «Трох мораў», якая аб’ядноўвае краіны паміж Балтыйскім, Адрыятычным і Чорным морамі. Ініцыятыва «Трох мораў», створаная ў 2015 годзе, сёння з’яўляецца адной з найбольш значных платформаў рэгіянальнага супрацоўніцтва. Яна фарміруе парадак дня ў сферах інфраструктуры, энергетыкі, інвестыцый і лічбавага развіцця. Сярод стратэгічных партнёраў — ЗША, Германія, Еўрапейская камісія і Японія. 📍 Геаграфія ініцыятывы сёння: 13 краін ЕС (Members): Аўстрыя, Балгарыя, Харватыя, Чэхія, Эстонія, Грэцыя, Венгрыя, Латвія, Літва, Польшча, Румынія, Славакія, Славенія Асацыяваныя краіны: Украіна, Малдова, а таксама з 2025 года — Албанія і Чарнагорыя Рэгіён «Трох мораў» — гэта: ✔️ больш за 120 мільёнаў чалавек ✔️ адзін з самых хуткарослых рынкаў Еўропы ✔️ маштабныя інвестыцыі ў інфраструктуру, энергетыку, тэхналогіі і бяспеку ✔️ узмацненне сувязяў Поўнач–Поўдзень і ўстойлівасці ЕС Па выніках сустрэчы мы дамовіліся аб пачатку супрацоўніцтва і прапрацоўцы сумесных праектаў на 2026 год. Гэта адкрывае канкрэтныя магчымасці для нашых мембераў і прадстаўнікоў незалежнага бізнесу з беларускімі каранямі: ✔️ доступ да інвестараў і фондаў рэгіёна ✔️ прамое ўзаемадзеянне з дзяржаўнымі структурамі і рэгулятарамі ✔️ выхад на новыя рынкі ЕС і суседніх краін ✔️ разуменне, куды накіроўваюцца ключавыя інвестыцыі (AI, энергетыка, інфраструктура, бяспека) Ужо на наступным тыдні мы робім першыя практычныя крокі. Праўленне ABBA і нашы мемберы прымуць удзел у канферэнцыі Three Seas Business STEPS 2026 у Варшаве. Да мерапрыемства яшчэ можна далучыцца. Паралельна мы пачынаем падрыхтоўку сумесных буйных бізнес-івентаў ужо ў статусе партнёраў. У бліжэйшы час мы будзем дзяліцца наступнымі крокамі, сумеснымі ініцыятывамі і новымі фарматамі ўзаемадзеяння з TSBC.

Будуй капітал, стварай магчымасці і бізнес 🙌 Запрашаем на сустрэчу для тых, хто думае пра будучыню - сваю, сваіх блізкіх і с
Будуй капітал, стварай магчымасці і бізнес 🙌 Запрашаем на сустрэчу для тых, хто думае пра будучыню - сваю, сваіх блізкіх і свайго бізнесу. Сёння пытанні фінансавай бяспекі, абароны капіталу і доўгатэрміновага планавання становяцца не проста актуальнымі - яны становяцца неабходнымі. Мы пагаворым пра тое, як: ✅ Эфектыўна забяспечыць бяспеку бізнесу і сям’і на выпадак непрадбачаных сітуацый ✅ Пабудаваць сістэму доўгатэрміновай фінансавай бяспекі ✅ Абараняць капітал і перадаваць сродкі па-за спадчыннай масай ✅ Дыверсіфікаваць актывы ✅ Выкарыстоўваць міжнародныя фінансавыя і страхавыя рашэнні як частку асабістай стратэгіі бяспекі Спікерка: Мажэна Межэеўска, дырэктарка Pru (Prudential International Assurance plc S.A. Oddział w Polsce), экспертка з больш чым 20-гадовым міжнародным досведам у фінансавым сектары. Гэта будзе жывая размова пра канкрэтныя рашэнні, якія можна ўкараніць ужо сёння. Гэтая сустрэча - пра свядомыя рашэнні і адказнасць за сваю будучыню. Пра здольнасць не толькі зарабляць, але і сістэмна будаваць, абараняць і перадаваць капітал. Мова выступлення спікера - PL. Мовы нетворкінгу - PL, BY, UKR, RU. 📅 Дата: 10 красавіка 2026 г. 🕓 Час: 15:00 - 20:00 📍 Лакацыя: Гданьск, раён Galerii Bałtyckiej 👔 Дрэс-код: business ⚡️Колькасць месцаў абмежаваная. 🔴 Рэгістрацыя: https://q.surveypal.com/ABBA--workshop-5--Financial.../0 Арганізавана ў межах праекта Belarusian Diaspora Initiative, што фінансуецца Еўрапейскім Саюзам.

Як выглядае «закуліссе» Żabka - адной з самых паспяховых рытэйл-сістэм Еўропы? Упершыню прадстаўнікі бізнесу з беларускімі ка
Як выглядае «закуліссе» Żabka - адной з самых паспяховых рытэйл-сістэм Еўропы? Упершыню прадстаўнікі бізнесу з беларускімі каранямі атрымаюць магчымасць убачыць, як працуе «закуліссе» гэтай сістэмы - лагістыка, пастаўкі і аперацыйныя працэсы, якія штодня забяспечваюць працу тысяч крамаў. Сетка, якая налічвае ўжо больш за 12 000 крамаў па ўсёй Польшчы, з’яўляецца адной з самых дынамічных мадэляў франчайзінгу ў Еўропе. Мы запрашаем вас на інстытуцыйны візіт у лагістычны цэнтр Żabka. У межах візіту ўдзельнікі: ✅ Пабываюць у лагістычным цэнтры Żabka і ўбачаць, як арганізаваны шлях тавараў - ад паступлення на склад да камплектацыі заказаў для крамаў. ✅ Даведаюцца, як працуе адна з найбуйнейшых франчайзінгавых сетак у Польшчы. ✅ Пазнаёмяцца са структурай кампаніі і прынцыпамі кіравання сеткай. ✅ Пачуюць пра магчымасці супрацоўніцтва і ролю замежнікаў у экасістэме франшыз. Гэта рэдкая магчымасць паглядзець на сістэму Żabka знутры і лепш зразумець, як у Польшчы арганізаваны маштабны рытэйл. Праграма дня: 13:00 — збор на Gdańsk Główny і трансфер у лагістычны цэнтр (жадаючыя могуць дабрацца самастойна: Będzieszyn, CL Żabka) 14:00 — кава і інструктаж па тэхніцы бяспекі 15:00 — экскурсія па лагістычным цэнтры 16:00 — прэзентацыя ў канферэнц-зале: Структура сеткі Żabka, мадэль працы і некалькі слоў пра ролю замежнікаў у сетцы 17:00+ — трансфер назад на Gdańsk Główny 📅 Дата: 09.04.2026 👨‍🦰Узрост: 18+ 💬 Мова: Экскурсія і прэзентацыя будуць праходзіць па-польску ⚡️ Колькасць месцаў абмежаваная 👉 Рэгістрацыя: https://q.surveypal.com/ABBA---visit-to-Zabka-logistics-centre-OJbaC2O-YVrpbhgu Арганізавана ў межах праекта Belarusian Diaspora Initiative, што фінансуецца Еўрапейскім Саюзам.

Будучыня бізнесу ўжо тут: як выкарыстоўваць AI сёння 26 сакавіка 2026 года ў Варшаве запрашаем прадстаўнікоў беларускай дыясп
+3
Будучыня бізнесу ўжо тут: як выкарыстоўваць AI сёння 26 сакавіка 2026 года ў Варшаве запрашаем прадстаўнікоў беларускай дыяспары на практычны варкшоп з індывідуальнымі кансультацыямі “Business Future: Make AI Work for You Today”, прысвечаны таму, як штучны інтэлект і новыя тэхналогіі ўжо сёння могуць дапамагчы развіваць бізнес. AI ужо змяняе спосабы, якімі кампаніі працуюць з кліентамі, ствараюць кантэнт, будуюць маркетынг і канкуруюць на рынку. Падчас сустрэчы мы паглядзім на гэтыя інструменты не як на тэорыю, а як на практычныя рашэнні, якія можна выкарыстоўваць у штодзённай працы. У межах варкшопу ўдзельнікі даведаюцца: 🔹 Як новыя тэхналогіі могуць дапамагчы атрымаць канкурэнтную перавагу для вашага бізнесу 🔹 Як алгарытмы сацыяльных сетак уплываюць на ахоп, бачнасць і рост аўдыторыі 🔹 Як AI-інструменты могуць падтрымліваць інавацыі і развіццё брэнда Гэта практыка–арыентаваны варкшоп, дзе ўдзельнікі змогуць не толькі паслухаць экспертаў, але і паспрабаваць інструменты на практыцы. 💻 Вазьміце з сабой ноутбук — падчас сустрэчы будуць hands-on заданні, каб вы маглі адразу пратэставаць новыя інструменты і рашэнні. У праграме таксама прадугледжаны 1:1 кансультацыі з экспертамі, дзе можна будзе абмеркаваць канкрэтныя пытанні вашага бізнесу. 📩 Падрабязная праграма будзе даслана ўдзельнікам пасля рэгістрацыі. 📅 Дата: 26.03.2026 📍 Лакацыя: Warszawa, Centralny Dom Technologii, ul. Krucza 50 💬 Мова варкшопу: Польская ✨ Дрэскод: business (дзелавы) 🕘 Час: 09:30-16:00 ⚠️ Падзея прызначана выключна для прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў Польшчы. ⚡️ Колькасць месцаў абмежаваная. 👉 Рэгістрацыя па спасылцы ў замацаваных сторыс. Арганізавана ў межах праекта #BelarusianDiasporaInitiative, што фінансуецца Еўрапейскім Саюзам.

Аляксандр Крук (Kruk Gym Kalisz) - прадстаўнік Надзорчай Рады ABBA - атрымаў прызначэнне трэнерам моладзевай зборнай Польшчы
Аляксандр Крук (Kruk Gym Kalisz) - прадстаўнік Надзорчай Рады ABBA - атрымаў прызначэнне трэнерам моладзевай зборнай Польшчы па муайтай (U12 і U14). Александр - тытулаваны баец і трэнер па муай-тай і кікбоксінгу з Беларусі. У пачатку 2026 года Kruk Gym (сябра АВВА) адзначыўся шэрагам гучных вынікаў: ад нацыянальных тытулаў, да перамог на прэстыжных турнірах. Наступны вялікі этап — Чэмпіянат Польшчы Muaythai PZMT/IFMA (U18, Senior, Masters), які пройдзе 13–15 сакавіка 2026 у Opatówku, і арганізатарам выступае Kruk Gym Kalisz. Гэта велізарнае спартыўнае мерапрыемства, якое збярэ разам найлепшых спартсменаў з усёй Польшчы. Арганізацыя чэмпіянату такога ўзроўню — гэта не толькі гонар, але і пацвярджэнне высокага арганізацыйнага ўзроўню клуба і яго значнасці ў структурах польскага муай-тай. Мы ганарымся, што Аляксандр Крук не толькі дасягае высокіх вынікаў у сваёй справе, але і свядома падтрымлівае ABBA і нашы каштоўнасці. 🔴 Калі вы працуеце з праектамі ў сферах спорту, моладзевых праграм, адукацыі, развіцця супольнасцяў, карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці (CSR) або падтрымкі талентаў — будзем радыя злучыць вас з Аляксандрам і Kruk Gym Kalisz для магчымых партнёрстваў, спонсарскай дзейнасці і іх падтрымкі.

ABBA афіцыйна ўключана ў Раду Прадпрымальнікаў (Rada Przedsiębiorców) — кансультатыўны і экспертны орган пры Упаўнаважаным па
+9
ABBA афіцыйна ўключана ў Раду Прадпрымальнікаў (Rada Przedsiębiorców) — кансультатыўны і экспертны орган пры Упаўнаважаным па Справах Малога і Сярэдняга Бізнесу (Rzecznik MŚP) 🔥 Далучайцеся да нашай супольнасці 📩

У дзесяцідзённай праграме «Open World» (BusinessDevelopment) - у ЗША прымуць удзел амбасадары ABBA ў рэгіёнах - Дзіяна Малінч
У дзесяцідзённай праграме «Open World» (BusinessDevelopment) - у ЗША прымуць удзел амбасадары ABBA ў рэгіёнах - Дзіяна Малінчык (Познань) і Раман Цімафееў (Вроцлаў) 🔥 Мэта праграмы «Open World» - садзейнічаць узаемаразуменню паміж краінамі-ўдзельніцамі і Злучанымі Штатамі, даючы магчымасць лідарам(-кам) знаёміцца з амерыканскім палітычным і грамадскім жыццём, а таксама абменьвацца ідэямі і досведам з амерыканскімі калегамі. Мы ўпэўнены, што ўдзел прадстаўнікоў ABBA ў праграме «Open World» будзе спрыяць далейшаму развіццю бізнес-супольнасці і ўмацаванню міжнародных партнёрскіх сувязяў. Шматгадовае супрацоўніцтва ABBA з міжнароднымі інстытуцыямі, у тым ліку ў рамках праграм федэральнага ўзроўню ЗША, стала асновай для рэалізацыі падобных прафесійных абменаў. Удзел нашых амбасадараў адбываецца ў кантэксце стабільнага партнёрства і экспертнага ўкладу ABBA ў развіццё бізнес-экасістэмы. Мы вельмі удзячныя наступным структурам, дзякуючы якім гэтая ініцыятыва стала магчымай: – Congressional Office for International Leadership (COIL); – U.S. Mission to Belarus; – American Councils for International Education. Мы лічым важным не толькі захоўваць такія магчымасці , але і развіваць іх. ABBA паслядоўна падтрымлівае і рэкамендуе актыўных прадстаўнікоў супольнасці для ўдзелу ў міжнародных праграмах, працягваючы фарміраваць устойлівыя партнёрствы і прадстаўляць этычны бізнес з беларускімі каранямі на міжнародным узроўні 🇺🇸🤍❤️🤍🤝

Бясплатны візіт на адну з самых заўважных стартап- і тэх-імпрэз Паўночнай Еўропы — Latitude59 (Талін, Эстонія). Belarusian Di
Бясплатны візіт на адну з самых заўважных стартап- і тэх-імпрэз Паўночнай Еўропы — Latitude59 (Талін, Эстонія). Belarusian Diaspora Initiative (BDI) адкрывае адбор на Study Visit (навучальна-нетворкінгавы візіт) у Талін для выбраных беларускіх стартапаў, якія працуюць за мяжой: 19–23 мая 2026, паралельна з Latitude59 - флагманскай стартап- і тэхналагічнай канферэнцыяй у Таліне. Што гэта: Гэта 4-дзённая куратарская праграма сустрэч у Таліне з інвестарамі і будаўнікамі стартап-экасістэмы (ecosystem builders - акселератары, інкубатары, фонды, супольнасці і іншыя людзі/арганізацыі, якія развіваюць стартап-асяроддзе) + паўнавартасны ўдзел у Latitude59. Latitude59 пройдзе 20–22 мая 2026, а Study Visit — 19–23 мая 2026, каб вы паспелі і на спадарожныя мерапрыемствы вакол канферэнцыі (дадатковыя/паралельныя падзеі), і на асноўную праграму. Для каго: Запрашаем падавацца беларускія стартапы, якія працуюць за мяжой ў ЕС, з рэгістрацыяй у ЕС, або са статусам перамяшчэння, з інавацыйным прадуктам і тэхналагічнай бізнес-мадэллю, арыентаванай на хуткі рост (high-growth). Перавага - камандам, якія ўжо маюць пацверджанне рынкам (першыя продажы/карыстальнікі/партнёры) і могуць годна прадставіць праект на сустрэчах па-англійску. Што ў праграме: ✔️ Удзел у Latitude59: доступ да асноўнай праграмы, workshops, і зоны ўдзельнікаў/выстаўкі, а таксама нетворкінгу. ✔️ Агульны беларускі стэнд у міжнароднай зоне) і сустрэчы з удзельнікамі экасістэмы. ✔️ Візіт у AI & Robotics Estonia (AIRE) — Еўрапейскі цэнтр лічбавых інавацый (EDIH), які працуе з AI і робататэхнікай і развівае экасістэму вакол гэтых тэхналогій у Эстоніі. ✔️ Варкшоп і нетворкінг-бранч з EstoniAI — адной з ключавых AI-супольнасцяў у Эстоніі. Праект пакрывае ўсе асноўныя выдаткі ўдзелу: уваходныя білеты на Latitude59, дарогу ў/з Таліна і пражыванне (4 ночы). Як падацца: Адкрыты набор - дасылайце профіль стартапа і pitch deck (прэзентацыю для інвестараў) сюды: https://q.surveypal.com/Latitude-59 🚨Дэдлайн: да 12 сакавіка 2026. Не ўпусціце шанец: падайце заяўку і зрабіце крок да міжнародных кантактаў, інвестараў і новага ўзроўню для вашага стартапа. Рэалізуецца ў межах праекту BelarusianDiasporaInitiative (BDI) пры фінансаванні Еўрапейскага Саюзу.

🎉 Каманда ABBA мела гонар зноў прыняць удзел у Diplomatic Opening of the Year 2026 👇 Для нашай асацыяцыі асабліва каштоўна,
+5
🎉 Каманда ABBA мела гонар зноў прыняць удзел у Diplomatic Opening of the Year 2026 👇 Для нашай асацыяцыі асабліва каштоўна, што ўжо некалькі гадоў запар мы прысутнічаем на Diplomatic Opening of the Year, арганізаваным Krajowa Izba Gospodarcza, і прадстаўляем голас беларускага бізнесу за мяжой на такім высокім узроўні. Дзякуем арганізатарам і партнёрам за давер і магчымасць быць часткай прасторы, дзе сустракаюцца прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, кіраўнікі ваяводстваў Польшчы, прадстаўнікі польскіх міністэрстваў і ведамстваў, банкаўскага сектара, рэгіянальных гандлёва‑прамысловых палат, бізнес‑асацыяцый і міжнароднай супольнасці. Такія падзеі ствараюць унікальную пляцоўку для змястоўнага дыялогу і стратэгічнага нэтворкінгу. У межах афіцыйнай часткі і панэльных дыскусій значная ўвага была нададзена перспектывам развіцця польскай эканомікі, ролі міжнароднага супрацоўніцтва і пытанням усходняга суседства, якія сёння патрабуюць асабліва ўзважанага падыходу і адказнага партнёрства. Для ABBA ўдзел у такіх сустрэчах – гэта не толькі магчымасць абмену досведам, але і працяг нашай працы па ўмацаванні іміджу асацыяцыі і незалежнага беларускага бізнесу, развіццю дзелавых сувязяў, падтрымцы канструктыўнага дыялогу паміж бізнес‑супольнасцямі. Дзякуем усім партнёрам за адкрытасць да супрацоўніцтва і атмасферу моцнай прафесійнай супольнасці 🙌

«Будучыня пачынаецца з клопату» Да Міжнароднага дня жанчын мы запрашаем вас на варкшоп «Механізмы фінансавай бяспекі для жанч
«Будучыня пачынаецца з клопату» Да Міжнароднага дня жанчын мы запрашаем вас на варкшоп «Механізмы фінансавай бяспекі для жанчын, якія думаюць наперад», які адбудзецца 7 сакавіка 2026 года 🌹🌹🌹 У цёплай атмасферы мы пагаворым пра тое, як свядома паклапаціцца пра сваю будучыню, будучыню сям’і і дзяцей у эміграцыі, як захаваць тое, што ўжо створана, і як адчуць большую ўпэўненасць у заўтрашнім дні ў такія складаныя часы. Гэты івент для: ✨ Жанчын, якія хочуць сістэмна падумаць пра сваю фінансавую будучыню. ✨ Маці і прадпрымальніц, якія думаюць пра абарону сям’і і доўгатэрміновыя рашэнні; ✨ Усіх, хто хоча не проста зарабляць, але і разумна захоўваць і абараняць тое, што ўжо ёсць. Спікерка варкшопу - Мажэна Межэеўска, дырэктарка Pru (Prudential International Assurance plc S.A. Oddział w Polsce), экспертка з больш чым 20-гадовым міжнародным досведам у фінансавым сектары. Падчас сустрэчы вы даведаецеся: ✨ Як працуюць механізмы доўгатэрміновай фінансавай абароны ў Польшчы; ✨ Як міжнародныя страхавыя рашэнні могуць стаць часткай асабістай стратэгіі бяспекі; ✨ Як жанчыны могуць прымаць свядомыя фінансавыя рашэнні без складанай тэорыі. Гэта не агляд усіх фінансавых інструментаў - мы засяродзімся на практычных рашэннях, звязаных з доўгатэрміновай абаронай і планаваннем, якія існуюць у Польшчы і якія даступныя кожнай жанчыне. 📅 Дата: 07.03.2026 🕑 Час: 14:00–19:00 💬 Мова варкшопу: польская; Мова нэтворкінгу: польская, беларуская, украінская, расейская. ✨ Дрэскод: business (дзелавы) 📍Лакацыя: раён Fabryka Norblina (падрабязнасці пасля рэгістрацыі) ⚡️ Колькасць месцаў абмежаваная 👉Рэгістрацыя: https://q.surveypal.com/ABBA---workshop-4--long-term-financial-security/0 Рэалізуецца ў межах праекта BelarusianDiasporaInitiative (BDI) пры фінансаванні Еўрапейскага Саюзу.

Мы шчыра ўдзячныя за падтрымку, якую ABBA атрымлівае сёння на федэральным узроўні ў Злучаных Штатах. Для нас гэта важны і свядомы знак даверу. На сённяшні дзень Міністэрства Гандлю ЗША падтрымлівае адзіную беларускую бізнес-асацыяцыю – ABBA. Мы цэнім гэта і ўспрымаем гэта як прызнанне ролі незалежнага беларускага бізнесу за мяжой. Для нас фундаментальна важна, каб дзяржаўныя і інстытуцыйныя структуры бачылі і паважалі бізнесы, створаныя людзьмі з беларускімі каранямі – кампаніі, якія працуюць у Злучаных Штатах і краінах Еўрапейскага Саюза, плацяць падаткі, ствараюць працоўныя месцы і робяць рэальны ўнёсак у эканомікі краін, дзе яны дзейнічаюць. Гэта актыўныя, эканамічна значныя прадпрымальнікі і прафесіяналы, уклад якіх свядома прызнаецца і высока цэніцца на федэральным і еўрапейскім узроўнях. Гэтыя людзі – не абстрактная «дыяспара», а частка эканамічнай сістэмы Злучаных Штатаў і Еўрапейскага Саюза, крыніца ведаў, інвестыцый, стабільнасці і доўгатэрміновага развіцця. Мы ўдзячныя за гэтае разуменне, за партнёрства і за падтрымку, якую сёння аказваюць беларускай бізнес-супольнасці як у Злучаных Штатах, так і ў Еўрапейскім Саюзе. Інтэрв'ю: Zmarak Khan - Намеснік галоўнага юрысконсульта ў Міністэрстве гандлю Злучаных Штатаў Sierž Naūrodski - Віцэ-прэзідэнт асацыяцыі ABBA, Кіраўнік па Літве, Латвіі і Эстоніі

У Варшаве адбылася трохдзённая стратэгічная сесія ABBA пры падтрымцы Дэпартамента Гандлю ЗША (U.S. Department of Commerce) і
У Варшаве адбылася трохдзённая стратэгічная сесія ABBA пры падтрымцы Дэпартамента Гандлю ЗША (U.S. Department of Commerce) і міжнароднай экспертцы Тэйтум Альбертын, якая валодае вельмі моцным бэкграўндам і унікальным вопытам і ведамі, у тым ліку ў галіне пабудовы асацыяцый ва ўмовах вымушанай эміграцыі. Сесія была прысвечана ролі ABBA як незалежнай нацыянальна арыентаванай бізнес-асацыяцыі і доўгатэрміноваму прадстаўніцтву беларускага бізнесу на міжнароднай арэне ва ўмовах сучаснай складанай геапалітычнай абстаноўкі. ABBA ўжо больш за чатыры гады паслядоўна і метадычна працуе на міжнародным узроўні. За гэты час асацыяцыя выбудавала ўстойлівыя партнёрствы з амерыканскімі і еўрапейскімі інстытуцыямі – не ў фармаце разавых візітаў або сімвалічных сустрэч, а праз сістэмную, рэгулярную працу і доўгатэрміновыя стратэгічныя дамоўленасці і партнёрствы. Адной з ключавых задач ABBA зʼяўляецца інстытуцыйная ўстойлівасць пры захаванні поўнай незалежнасці і пастаяннае прысутнасць бізнесу з беларускімі каранямі ў міжнародным эканамічным дыялогу. Наша роля значна шырэй, чым унутраная работа асацыяцыі. Па меркаванню нашых партнераў і экспертаў - ABBA фарміруе прафесійны і пазітыўны вобраз незалежнага беларускага бізнесу за мяжой, які ўносіць свой уклад у эканомікі тых краін, дзе яны прысутнічаюць, паказваючы, што беларускія прадпрымальнікі – гэта самастойныя, адказныя і надзейныя партнёры, якія працягваюць працаваць і развівацца, прытрымліваючыся бізнес-этыкі нягледзячы на складаны кантэкст. Падпісаная дарожная карта з Дэпартаментам гандлю ЗША, супрацоўніцтва з Еўрапейскай камісіяй, Eurochambres, гандлёва-прамысловымі палатамі шэрагу еўрапейскіх краін, удзел у міжнародных форумах і працоўных фарматах забяспечваюць пазнавальнасць незалежнага беларускага бізнесу ў больш шырокай міжнароднай бізнес-супольнасці – далёка за межамі самой асацыяцыі. Менавіта такая старанная, сталая і інстытуцыйная праца дазваляе беларускаму бізнесу захоўваць сваё месца ў міжнароднай бізнес-экасістэме і не быць зведзеным да стэрэатыпаў або палітычных ярлыкоў. Дзякуем усім мемберам ABBA, так сама ўсім партнерам і тым бізнесам, якія пастаянна ўдзельнічаюць і дапамагаюць у рэалізацыі нашых задач і мэтаў. Разам – мы пабудуем яшчэ больш паспяховую і моцную асацыяцыю і супольнасць.