ABBA і Міністэрства гандлю ЗША: новыя кірункі стратэгічнага супрацоўніцтва на 2027 год
У межах Міжнароднага форуму жанчын у бізнесе каманда ABBA правяла прадуктыўную рабочую сустрэчу з прадстаўнікамі Міністэрства гандлю ЗША (U.S. Department of Commerce), праграма якога Commercial Law Development Program (CLDP) выступіла галоўным партнёрам мерапрыемства.
Вынікам сустрэчы стала вызначэнне прыярытэтаў далейшага супрацоўніцтва і фарміраванне планаў сумесных ініцыятыў на 2027 год.
Сярод асноўных кірункаў:
▪️ Міжнародны форум жанчын у бізнесе 2027: правядзенне наступнага маштабнага мерапрыемства для міжнароднай бізнес-супольнасці.
▪️ Адукацыйныя і практычныя праграмы: серыя тэматычных мерапрыемстваў з удзелам экспертаў з ЗША, прысвечаных развіццю і маштабаванню бізнесу, прыцягненню інвестыцый, доступу да фінансавання і выхаду на новыя рынкі.
▪️ Ментарская праграма: супрацоўніцтва з амерыканскімі бізнесоўцамі і інвестарамі для абмену досведам і доўгатэрміновай падтрымкі кампаній.
▪️ EHU Business Clinic: дзейная ініцыятыва ў межах супрацоўніцтва з Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам. Ужо сёння ABBA можа накіроўваць кампаніі на практычныя юрыдычныя і бізнес-кансультацыі.
Гэтыя ініцыятывы накіраваныя на сістэмную падтрымку бізнесу з беларускімі каранямі за мяжой і пашырэнне доступу да прафесійнай экспертызы як для сябраў ABBA, так і для больш шырокага кола прадпрымальнікаў.
Мы высока цэнім супрацоўніцтва з Міністэрствам гандлю ЗША і CLDP і дзякуем нашым партнёрам за канструктыўны дыялог, давер і гатоўнасць сумесна развіваць новыя праекты.
Наперадзе шмат працы. 2027 год стане годам рэалізацыі новых ініцыятыў, умацавання міжнароднага супрацоўніцтва і новых магчымасцей для беларускай бізнес-супольнасці за мяжой.
24 Nov, 03:07
