ABBA - Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой
Открыть в Telegram
Падтрымліваем і дапамагаем сумленным бізнесам беларусаў за мяжой. abbabusiness.org facebook.com/abbabusiness.org instagram.com/abba_business_ linkedin.com/company/abbabusiness youtube.com/@abbabusiness tiktok.com/@abbabusiness
Больше1 269
Подписчики
Нет данных24 часа
-57 дней
-1130 день
Загрузка данных...
Похожие каналы
Облако тегов
Нет данных
Возникли проблемы? Пожалуйста, обновите страницу или обратитесь к нашему support-менеджеру .
Входящие и исходящие упоминания
---
---
---
---
---
---
Привлечение подписчиков
июль '26
июль '260
в 0 каналах
июнь '26
+6
в 1 каналах
Get PRO
май '26
+7
в 0 каналах
Get PRO
апрель '26
+9
в 1 каналах
Get PRO
март '26
+6
в 1 каналах
Get PRO
февраль '26
+6
в 1 каналах
Get PRO
январь '26
+9
в 1 каналах
Get PRO
декабрь '25
+8
в 1 каналах
Get PRO
ноябрь '25
+8
в 1 каналах
Get PRO
октябрь '25
+13
в 1 каналах
Get PRO
сентябрь '25
+17
в 1 каналах
Get PRO
август '25
+6
в 1 каналах
Get PRO
июль '25
+16
в 2 каналах
Get PRO
июнь '25
+7
в 1 каналах
Get PRO
май '25
+11
в 2 каналах
Get PRO
апрель '25
+17
в 2 каналах
Get PRO
март '25
+14
в 3 каналах
Get PRO
февраль '25
+17
в 2 каналах
Get PRO
январь '25
+14
в 1 каналах
Get PRO
декабрь '24
+14
в 2 каналах
Get PRO
ноябрь '24
+37
в 3 каналах
Get PRO
октябрь '24
+21
в 1 каналах
Get PRO
сентябрь '24
+50
в 3 каналах
Get PRO
август '24
+25
в 4 каналах
Get PRO
июль '24
+51
в 10 каналах
Get PRO
июнь '24
+54
в 4 каналах
Get PRO
май '24
+34
в 5 каналах
Get PRO
апрель '24
+51
в 7 каналах
Get PRO
март '24
+33
в 11 каналах
Get PRO
февраль '24
+68
в 6 каналах
Get PRO
январь '24
+59
в 11 каналах
Get PRO
декабрь '23
+62
в 13 каналах
Get PRO
ноябрь '23
+56
в 10 каналах
Get PRO
октябрь '23
+42
в 6 каналах
Get PRO
сентябрь '23
+83
в 0 каналах
Get PRO
август '23
+57
в 0 каналах
Get PRO
июль '23
+65
в 0 каналах
Get PRO
июнь '23
+58
в 0 каналах
Get PRO
май '23
+62
в 0 каналах
Get PRO
апрель '23
+82
в 0 каналах
Get PRO
март '23
+76
в 0 каналах
Get PRO
февраль '23
+108
в 0 каналах
Get PRO
январь '23
+63
в 0 каналах
Get PRO
декабрь '22
+127
в 0 каналах
Get PRO
ноябрь '22
+94
в 0 каналах
Get PRO
октябрь '22
+85
в 0 каналах
Get PRO
сентябрь '22
+145
в 0 каналах
Get PRO
август '22
+277
в 0 каналах
Get PRO
июль '22
+291
в 0 каналах
Get PRO
июнь '22
+274
в 0 каналах
Get PRO
май '22
+203
в 0 каналах
Get PRO
апрель '22
+244
в 0 каналах
Get PRO
март '22
+486
в 0 каналах
| Дата | Привлечение подписчиков | Упоминания | Каналы | |
| 01 июля | 0 |
Посты канала
Repost from N/a
🏆 Ужо зусім хутка стартуе шосты сезон Free Belarus Business Award — прэміі для бізнесаў з беларускімі каранямі.
Шосты сезон Free Belarus Business Award мы адкрываем з ужо знаёмым для многіх удзельнікаў пасылам — BE BETTER. Бо развіццё бізнесу не заканчваецца пасля першага поспеху. Заўсёды ёсць куды расці, што паляпшаць і чаму вучыцца.
Менавіта гэтай ідэі прысвечана праграма падтрымкі сёлетняй Прэміі.
🎁 Пяць кампаній атрымаюць:
▪️ сертыфікат на навучанне на платформе Coursera;
▪️ практычны online-курс па бізнес-камунікацыі і брэндынгу ад Сяргея Дарафеева;
▪️ медыйную падтрымку ад Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой.
Сяргей Дарафееў — журналіст, прадзюсар і выкладчык камунікацыі і брэндынгу з больш чым 20-гадовым досведам. За сваю кар'еру ён дапамог сотням людзей навучыцца эфектыўна камунікаваць, будаваць асабістыя і карпаратыўныя брэнды, выступаць публічна і лепш разумець сваю аўдыторыю.
💡 Падчас курса ўдзельнікі атрымаюць практычныя інструменты для:
▪️ развіцця брэнду і пазіцыянавання;
▪️ эфектыўнай камунікацыі з кліентамі і партнёрамі;
▪️ выкарыстання маркетынгу і PR для развіцця бізнесу;
▪️ разумення сваёй аўдыторыі;
▪️ стварэння моцнай унікальнай прапановы;
▪️ упэўненых выступаў і прэзентацый.
Хто можа ўдзельнічаць?
Мікра-, малыя і сярэднія кампаніі, а таксама ІП, заснаваныя або сузаснаваныя беларусамі і зарэгістраваныя ў краінах Еўрапейскага Саюза. Калі бізнес мае некалькіх заснавальнікаў, доля беларускага ўдзелу павінна складаць не менш за 50%.
Мы асабліва чакаем заяўкі ад кампаній, якія адчуваюць, што гатовыя зрабіць наступны крок у развіцці свайго бізнесу, але хочуць атрымаць для гэтага дадатковыя веды, экспертызу і падтрымку.
Дарэчы, у нашым Instagram https://www.instagram.com/freebelarusbusinessaward/ ужо апублікаваныя водгукі пераможцаў, якія прайшлі курс Сяргея Дарафеева. Пераходзьце ў профіль і пазнаёмцеся з іх досведам — магчыма, менавіта гэтыя гісторыі натхняць вас падаць заяўку сёлета.
Сачыце за нашымі абнаўленнямі — старт прыёму заявак ужо зусім блізка.
| 2 | 🚀 БЕЛАРУСКІ БІЗНЕС ЗА МЯЖОЙ НА EFIR11: ДАЛУЧАЙЦЕСЯ ДА ДЭЛЕГАЦЫІ ABBA
📍 Гданьск, AmberExpo
📅 3–4 верасня 2026 года
ABBA запрашае прадпрымальнікаў, кіраўнікоў кампаній, інвестараў, экспертаў далучыцца да беларускай дэлегацыі на 11-ы Еўрапейскі форум інтэлектуальнага развіцця (EFIR11) — адно з найбуйнейшых дзелавых мерапрыемстваў Польшчы.
Сёлета форум пройдзе пад дэвізам «Еўрапейская прастора для бізнесу, капіталу і развіцця» і збярэ прадстаўнікоў бізнесу, інвестыцыйнай супольнасці, дзяржаўных інстытутаў, тэхналагічных кампаній, адукацыйных устаноў і міжнародных арганізацый з усёй Еўропы.
Удзельнікаў чакае:
✅ доступ да пяці тэматычных пляцовак развіцця: бізнес, інвестыцыі, фінансы, права, нерухомасць, тэхналогіі, штучны інтэлект;
✅ прафесійны нетворкінг з прадпрымальнікамі, інвестарамі і экспертамі з розных краін;
✅ удзел у закрытых зонах Premium і VIP;
✅ удзел у Gala 100 Liderek i Liderów Inteligentnego Rozwoju;
✅ выступленні і дыскусіі з вядучымі прадстаўнікамі бізнесу, навукі і інавацыйнага сектара.
Паводле аналітыкі ABBA за 2025 год, у краінах Еўрапейскага саюза сёння дзейнічае больш за 9 300 кампаній з беларускімі каранямі, больш за 80% з якіх працуюць у Польшчы. Каб беларускі бізнес меў больш магчымасцяў для развіцця, партнёрстваў і выхаду на новыя рынкі, ABBA адкрывае доступ да вядучых міжнародных дзелавых пляцовак. EFIR11 — адна з іх.
Удзел беларускай дэлегацыі арганізаваны ў межах праекта Belarusian Diaspora Initiative (BDI). Праект рэалізуецца пры падтрымцы Еўрапейскай камісіі, а арганізатарам форуму выступае Krajowa Izba Gospodarcza.
Важна: удзел у складзе дэлегацыі цалкам фінансуецца ў межах праекта BDI.
Для адабраных удзельнікаў пакрываюцца:
✔️ білеты Premium/VIP;
✔️ транспарт;
✔️ пражыванне ў гатэлі (для ўдзельнікаў з іншых рэгіёнаў);
✔️ харчаванне;
✔️ удзел ва ўсіх мерапрыемствах праграмы.
Колькасць месцаў абмежаваная.
Калі вы хочаце прадставіць свой бізнес, пашырыць кола прафесійных кантактаў, знайсці новых партнёраў і далучыцца да міжнароднай дзелавой супольнасці — рэгіструйцеся па спасылцы:
https://q.surveypal.com/CCI-Poland--Intelligence-development-forum/0
Да сустрэчы ў Гданьску! | 2 415 |
| 3 | Другі дзень на «Three Seas Business Forum» у Дуброўніку (Харватыя) 🙌
Другі дзень буйнога эканамічнага і палітычнага бізнес-форуму «Three Seas Business Forum» аказаўся прадуктыўным і насычаным на стварэнне новых кантактаў і сувязяў.
Кожны, хто ўвайшоў у склад дэлегацыі ABBA, апынуўся ў асяроддзі нэтворкінгу неверагодна высокага ўзроўню.
Сярод спікераў і ўдзельнікаў, з якімі чальцы дэлегацыі маглі ўзаемадзейнічаць у межах нэтворкінгу, былі інвестары, палітыкі, дзяржаўныя службовыя асобы і першыя асобы дзяржаў.
Гэта была неверагодная магчымасць дзеля наладжвання кантактаў і ўсталявання сувязяў, а таксама магчымасць атрымаць зваротную сувязь на самым высокім узроўні.
У цэнтры размовы апынуліся магчымасці развіцця ў межах рэгіёна Трох мораў і па-за ім, а таксама эканамічная вага гэтага напрамку. Асобная ўвага была нададзена доўгатэрміновай будучыні, у якой незалежны бізнес і яго інстытуцыянальныя аб’яднанні разглядаюцца як ключавы і сістэмаўтваральны драйвер устойлівага развіцця ўсяго рэгіёна.
Сачыце за нашымі старонкамі і старонкамі ўдзельнікаў дэлегацыі. Мы публікуем актуальную інфармацыю і дзелімся ўражаннямі ад «Three Seas Business Forum».✅ | 0 |
| 4 | ABBA і яе дэлегацыя на «Three Seas Business Forum» у Дуброўніку (Харватыя) 👇
Сёння адбыўся першы дзень буйнога эканамічнага і палітычнага бізнес-форуму «Three Seas Business Forum»
Мы рады, што дэлегацыя ABBA прадстаўляе вольную Беларусь на гэтай знакавай падзеі.
Да нашай дэлегацыі далучыліся прадпрымальнікі беларусы з розных куткоў свету: Аргенціны, ЗША, Румыніі і Польшчы, а таксама амбасадары ABBA з Польшчы.
Упершыню на гэтым форуме і на такім узроўні была праведзена бізнес-панель, прысвечаная беларускаму бізнесу за мяжой.
Мы абмяркоўвалі яго бягучы стан, эканамічны ўплыў, яго перспектывы ў рэгіёне Трох мораў і далей, а таксама будучыню, дзе менавіта незалежны бізнес і яго аб’яднанні будуць драйверам развіцця як нашай краіны, так і ўсяго рэгіёна.
Мы хацелі б падзякаваць нашым партнерам Three Seas Business Council за запрашэнне стаць часткай гэтай падзеі, а таксама EUROCHAMBRES за супрацу і сталую падтрымку.
Мы будзем публікаваць больш падрабязную інфармацыю, таму сачыце за нашымі сацыяльнымі сеткамі і падпісвайцеся ✔️ | 0 |
| 5 | Учора ABBA прыняла ўдзел у канферэнцыі для малога і сярэдняга бізнесу ў Гдыні ў статусе чальцоў Rady Przedsiębiorców Rzecznika MŚP.
Мы ужо пісалі пра Rada Przedsiębiorców пры Rzeczniku Małych i Średnich Przedsiębiorców
Канферэнцыя пад назвай «Устойлівасць - гэта канкурэнтная перавага. Як падрыхтаваць бізнес да крызісу», арганізаваная Rzecznikiem Małych i Średnich Przedsiębiorców Agnieszką Majewską, Wojewodą Pomorską Beatą Rutkiewicz а таксама Akademia Marynarki Wojennej у Гдыні.
Для нас гэтае ўдзел пра ўключанасць у сістэму дыялога паміж бізнесам і дзяржавай.
На канферэнцыі прагучала вельмі дакладная думка, якая, на наш погляд, добра адлюстроўвае бягучую рэальнасць.
Бізнес параўналі з караблямі:
Буйныя кампаніі - як вялікія караблі, устойлівыя і апорныя значную нагрузку, але менш манеўраныя ва ўмовах рэзкіх змен.
Малы і сярэдні бізнэс - больш гнуткі, хутчэй рэагуе і адаптуецца.
Менавіта таму ва ўмовах крызісаў і нестабільнасці роля малога і сярэдняга бізнесу становіцца асабліва значнай.
Малы і сярэдні бізнэс у Польшчы заўжды быў важнай часткай эканомікі.
І сёння асабліва адчуваецца, што гэты фокус узмацняецца - праз больш цеснае ўзаемадзеянне, увага да рэальных запытаў і пошук практычных рашэнняў, якія ўмацоўваюць устойлівасць бізнесу, а значыць - робяць эканоміку ў цэлым больш моцнай і стабільнай. І вельмі важна, што сёньня гэта становіцца асновай для рэальнага дыялёгу.
І для нас прынцыпова важна, што ў гэтым дыялогу ёсць месца для бізнэсу з беларускімі каранямі.
Уступленне ABBA ў Rada Przedsiębiorców - гэта лагічны вынік шматгадовай працы па прадстаўленні інтарэсаў прадпрымальнікаў.
Сёння ў нас з'яўляецца не толькі магчымасць казаць, але і інстытуцыянальны фармат, у якім гэты голас чутны. У бліжэйшы час ABBA накіруе сваіх дэлегатаў для ўдзелу ў рабоце Рады.
Мы таксама адкрылі працоўны адрас для збору інфармацыі: rada.p@abbabusiness.org
Калі вы сутыкаецеся з сістэмнымі бар'ерамі, бачыце неабходнасць зменаў ці хочаце прапанаваць рашэнні — мы гатовы акумуляваць гэтыя запыты і выносіць іх на ўзровень абмеркавання.
Мы перакананыя, што моцны, адказны і этычны бізнэс мусіць быць не толькі ўдзельнікам эканомікі, але і паўнавартасным удзельнікам дыялогу.
І мы рады, што для гэтага ёсць рэальныя магчымасці 🔥 | 0 |
| 6 | ABBA фарміруе дэлегацыю прадпрымальнікаў з беларускімі каранямі на Three Seas Business Forum
На мінулым тыдні ABBA і Three Seas Business Council падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні і ўжо пачалі сумесную працу. 👇
📍 28–29 красавіка, Дуброўнік, Харватыя
У межах аднаго з найбуйнейшых у рэгіёне Бізнес Форуму Трох Мораў (Three Seas - ініцыятыва, якая аб’ядноўвае 13 краін ЕС паміж Балтыйскім, Адрыятычным і Чорным морамі для развіцця транспарту, энергетыкі і лічбавай эканомікі) ABBA арганізуе прэзентацыю беларускага бізнесу і дзелавую В2В сесію Беларусь - Краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.
Three Seas Business Forum - гэта тысячы ўдзельнікаў і дзясяткі дзелавых В2В сесій. Упершыню ў гісторыі пройдзе прэзентацыя беларускага бізнесу за мяжой і дзелавая В2В сесія “Беларусь - Краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы”, дзе ў вузкім коле (да 30 удзельнікаў) фарміруюцца рэальныя партнёрствы з удзелам інвестараў, уласнікаў бізнесу і топ-менеджараў.
Удзельнікі атрымліваюць:
❇️ Прамы доступ да ўсіх удзельнікаў Бізнес Форуму Трох Мораў
❇️ Удзел у сфакусаванай дзелавой B2B сесіі “Беларусь - Краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы”
❇️ Гарантаваны ўдзел у пяці дзелавых В2В сесіях, арганізаваных Three Seas Business Council
❇️ Ад 3,5 да 5 гадзін нетворкінгу на высокім узроўні штодзённа
❇️ Выхад на новыя рынкі і новыя партнёрствы
❇️ Удзел у абмеркаванні інвестыцыйных праектаў
Тэмы працы: лічбавая інфраструктура, дата-цэнтры, AI і кібербяспека, энергетычная бяспека, прыцягненне міжнароднага капіталу, трансатлантычнае супрацоўніцтва і іншыя напрамкі
Узровень удзельнікаў і спікераў: Топ-менеджмент міжнародных кампаній, кіраўнікі рэгіянальных і глабальных структур, прадстаўнікі інвестыцыйных і інстытуцыйных арганізацый.
Пацверджаны ўдзел Google, EY, MOL, AmCham і многіх іншых
ABBA фарміруе дэлегацыю прадпрымальнікаў з беларускімі каранямі.
Запрашаем тых, хто:
👉 Маштабуе бізнес у ЕС
👉 Шукае інвестыцыі
👉 Выходзіць на глабальныя рынкі
👉 Падзяляе нашы каштоўнасці
Праграма гнуткая і можа быць зладжана пад запыты ўдзельнікаў.
Калі вы зацікаўлены ў удзеле, напішыце нам:
📩 rada.p@abbabusiness.org
або непасрэдна: Marina Girin / Yauheni Bury
⏳ Дэдлайн падачы заяўкі — 09.04 | 0 |
Уже доступно! Исследование Telegram 2025 — ключевые инсайты года 
