Годная гісторыя
الذهاب إلى القناة على Telegram
Гісторыя Беларусі, якая дае сілы сёння. Мы збіраем факты і гісторыі, што ўмацоўваюць нашую нацыянальную ідэнтычнасць. Усё будзе Годна! ✉️ Зваротная сувязь: @hodna_by
إظهار المزيد1 352
المشتركون
لا توجد بيانات24 ساعات
-37 أيام
-630 أيام
جاري تحميل البيانات...
القنوات المماثلة
سحابة العلامات
لا توجد بيانات
هل تواجه مشاكل؟ يرجى تحديث الصفحة أو الاتصال بمدير الدعم الخاص بنا.
الإشارات الواردة والصادرة
---
---
---
---
---
---
جذب المشتركين
يوليو '26
يوليو '26
+8
في 1 قنوات
يونيو '26
+16
في 3 قنوات
Get PRO
مايو '26
+27
في 3 قنوات
Get PRO
أبريل '26
+25
في 2 قنوات
Get PRO
مارس '26
+19
في 3 قنوات
Get PRO
فبراير '26
+21
في 2 قنوات
Get PRO
يناير '26
+26
في 2 قنوات
Get PRO
ديسمبر '25
+6
في 2 قنوات
Get PRO
نوفمبر '25
+10
في 2 قنوات
Get PRO
أكتوبر '25
+17
في 0 قنوات
Get PRO
سبتمبر '25
+17
في 2 قنوات
Get PRO
أغسطس '25
+29
في 2 قنوات
Get PRO
يوليو '25
+33
في 4 قنوات
Get PRO
يونيو '25
+43
في 5 قنوات
Get PRO
مايو '25
+18
في 3 قنوات
Get PRO
أبريل '25
+11
في 3 قنوات
Get PRO
مارس '25
+29
في 3 قنوات
Get PRO
فبراير '25
+17
في 5 قنوات
Get PRO
يناير '25
+26
في 3 قنوات
Get PRO
ديسمبر '24
+35
في 6 قنوات
Get PRO
نوفمبر '24
+26
في 2 قنوات
Get PRO
أكتوبر '24
+40
في 2 قنوات
Get PRO
سبتمبر '24
+21
في 3 قنوات
Get PRO
أغسطس '24
+37
في 5 قنوات
Get PRO
يوليو '24
+20
في 3 قنوات
Get PRO
يونيو '24
+41
في 7 قنوات
Get PRO
مايو '24
+34
في 5 قنوات
Get PRO
أبريل '24
+23
في 3 قنوات
Get PRO
مارس '24
+25
في 5 قنوات
Get PRO
فبراير '24
+38
في 4 قنوات
Get PRO
يناير '24
+38
في 3 قنوات
Get PRO
ديسمبر '23
+36
في 6 قنوات
Get PRO
نوفمبر '23
+23
في 5 قنوات
Get PRO
أكتوبر '23
+30
في 4 قنوات
Get PRO
سبتمبر '23
+19
في 0 قنوات
Get PRO
أغسطس '23
+25
في 0 قنوات
Get PRO
يوليو '23
+32
في 0 قنوات
Get PRO
يونيو '23
+27
في 0 قنوات
Get PRO
مايو '23
+22
في 0 قنوات
Get PRO
أبريل '23
+45
في 0 قنوات
Get PRO
مارس '23
+41
في 0 قنوات
Get PRO
فبراير '23
+50
في 0 قنوات
Get PRO
يناير '23
+40
في 0 قنوات
Get PRO
ديسمبر '22
+46
في 0 قنوات
Get PRO
نوفمبر '22
+34
في 0 قنوات
Get PRO
أكتوبر '22
+67
في 0 قنوات
Get PRO
سبتمبر '22
+128
في 0 قنوات
Get PRO
أغسطس '22
+76
في 0 قنوات
Get PRO
يوليو '22
+61
في 0 قنوات
Get PRO
يونيو '22
+79
في 0 قنوات
Get PRO
مايو '22
+235
في 0 قنوات
Get PRO
أبريل '22
+118
في 0 قنوات
Get PRO
مارس '22
+121
في 0 قنوات
Get PRO
فبراير '22
+98
في 0 قنوات
Get PRO
يناير '22
+59
في 0 قنوات
Get PRO
ديسمبر '21
+87
في 0 قنوات
Get PRO
نوفمبر '21
+52
في 0 قنوات
Get PRO
أكتوبر '21
+59
في 0 قنوات
Get PRO
سبتمبر '21
+234
في 0 قنوات
Get PRO
أغسطس '21
+136
في 0 قنوات
Get PRO
يوليو '21
+82
في 0 قنوات
Get PRO
يونيو '21
+147
في 0 قنوات
Get PRO
مايو '21
+114
في 0 قنوات
Get PRO
أبريل '21
+107
في 0 قنوات
Get PRO
مارس '21
+32
في 0 قنوات
Get PRO
فبراير '21
+132
في 0 قنوات
Get PRO
يناير '21
+105
في 0 قنوات
Get PRO
ديسمبر '20
+3 201
في 0 قنوات
| التاريخ | نمو المشتركين | الإشارات | القنوات | |
| 25 يوليو | 0 | |||
| 24 يوليو | +1 | |||
| 23 يوليو | 0 | |||
| 22 يوليو | 0 | |||
| 21 يوليو | 0 | |||
| 20 يوليو | 0 | |||
| 19 يوليو | +1 | |||
| 18 يوليو | 0 | |||
| 17 يوليو | 0 | |||
| 16 يوليو | +1 | |||
| 15 يوليو | +1 | |||
| 14 يوليو | 0 | |||
| 13 يوليو | +1 | |||
| 12 يوليو | 0 | |||
| 11 يوليو | 0 | |||
| 10 يوليو | 0 | |||
| 09 يوليو | 0 | |||
| 08 يوليو | 0 | |||
| 07 يوليو | 0 | |||
| 06 يوليو | +2 | |||
| 05 يوليو | +1 | |||
| 04 يوليو | 0 | |||
| 03 يوليو | 0 | |||
| 02 يوليو | 0 | |||
| 01 يوليو | 0 |
منشورات القناة
Што будзе, калі ў Беларусі стане больш беларускай мовы?
Вось загавораць усе беларусы па-беларуску – і што, адразу Беларусь стане багатай, бяспечнай і шчаслівай? Калі каротка, то не. Адна толькі мова не вырашае ўсе праблемы. Але яна можа змяніць вельмі многае.
Перш за ўсё, беларуская мова ўмацоўвае нацыянальную самасвядомасць і робіць краіну больш устойлівай да знешняга ўплыву. Чым больш людзей жыве ў беларускім культурным і інфармацыйным асяроддзі, тым менш яны залежаць ад чужой прапаганды, фэйкаў і інфармацыйных маніпуляцый. Усё проста: не слухаеш расійскія навіны – ужо не трапляеш пад уплыў чужой дзяржавы.
Беларуская мова дапамагае выразна аддзяліць Беларусь ад расіі ў вачах свету. Для замежнікаў мова – адзін з галоўных маркераў асобнай нацыі. Калі беларусы размаўляюць па-беларуску, становіцца яшчэ больш відавочна, што Беларусь – гэта не частка нейкага «адзінага народа», а самастойная краіна са сваёй гісторыяй і культурай.
Беларуская мова таксама спрыяе развіццю ўласнай культуры, літаратуры, музыкі і медыя. Замест таго каб падтрымліваць чужую культурную прастору, грамадства атрымлівае больш магчымасцяў для развіцця сваёй. Святлану Алексіевіч даўно запісваюць у «вялікую расійскую літаратуру», бо яна пісала па-руску. І для гэтых людзей няважна, кім лічыць сябе сама Нобелеўская лаўрэатка.
Так, беларуская мова сама па сабе не вырашыць эканамічныя праблемы – і нават не спыніць ракеты, калі яны паляцяць на Беларусь з усходу. Але яна стварае трывалы падмурак для незалежнасці, бяспекі і нацыянальнай еднасці. Вось чаму гэтае пытанне – гэта не толькі пра словы, а пра будучыню краіны.
Беларуская мова не робіць цудаў, затое дапамагае Беларусі заставацца Беларуссю.
💫 Наш Patreon
💫 Наш Buymeacoffee
| 2 | Уявіце сабе дзяржаву, якая займае велізарную тэрыторыю ў цэнтры Еўропы. У яе склад уваходзяць землі сучаснай Беларусі, Літвы, Польшчы і часткі Украіны. Гэта была Рэч Паспалітая – адна з найбуйнейшых краін свайго часу. Што можа пайсці не так?
Што заўгодна, калі побач тры суседы-імперыі – расія, Прусія і Аўстрыя. Замест таго каб ваяваць за новыя тэрыторыі, яны вырашылі паступова разабраць суседнюю дзяржаву на часткі. У 1772 годзе адбылося тое, што мы называем першым падзелам Рэчы Паспалітай – калі тры суседнія імперыі акупавалі частку краіны.
Пасля першага падзелу кіраўнікі Рэчы Паспалітай паспрабавалі выратаваць краіну. Была прынята прагрэсіўная Канстытуцыя трэцяга траўня, пачаліся рэформы, якія маглі зрабіць дзяржаву мацнейшай. Але менавіта гэта і напалохала суседнія імперыі. Ім не патрэбна была моцная Рэч Паспалітая побач са сваімі межамі. Расійская імперыя ўвяла войскі і падтрымала праціўнікаў рэформаў. Калі супраціў быў зламаны, расія і Прусія дамовіліся пра новы падзел краіны. Аўстрыя ў гэты раз не ўдзельнічала.
Што гэта значыла для беларусаў? Пад уладу расійскай імперыі перайшла амаль уся цэнтральная частка сучаснай Беларусі: Мінск, Барысаў, Слуцк, Пінск, Нясвіж і многія іншыя гарады. Мільёны жыхароў фактычна прачнуліся ў іншай дзяржаве, хоць самі нікуды не пераязджалі. Разам з імперыяй на беларускія землі прыйшла русіфікацыя, рэпрэсіі, прыгнёт па рэлігійнай прыкмеце.
Важна разумець: беларускія землі не «далучыліся» да Расіі па ўласным жаданні. Гэта не было «ўз’яднанне», як зараз любяць падаваць тыя падзеі ў прарасійскіх падручніках. Ніхто не пытаўся меркавання большасці мясцовых жыхароў. Межы праводзіліся на мапе ў кабінетах кіраўнікоў дзяржаў.
Другі падзел стаў крокам да поўнага знікнення Рэчы Паспалітай. Праз два гады адбыўся трэці падзел, пасля якога дзяржава наогул перастала існаваць. На мапе Еўропы яе больш не было.
Нават вялікая дзяржава можа стаць ахвярай мацнейшых суседзяў, калі ўнутры краіны бязладдзе (створанае ў тым ліку тымі ж суседзямі), а звонку імперыі толькі і чакаюць, калі ты схібіш.
💫 Наш Patreon
💫 Наш Buymeacoffee | 239 |
| 3 | А ці чулі вы пра такое «найважнейшае ў беларускай гісторыі свята», якое адзначалі 11 ліпеня?
Бальшавікі, якія прыйшлі да ўлады пасля Кастрычніцкага перавароту ў 1917, бурылі ўвесь існы парадак, каб стварыць свой. Ім патрэбныя былі святы, каб аб’ядноўваць народ вакол іх. Так з’явілася дата 11 ліпеня.
У міжваеннай БССР гэта лічылася галоўным святочным днём пасля 7 лістапада, бо менавіта 11 ліпеня 1920 года Менск быў «вызвалены ад белапалякаў». Пасля гэтага адбыўся цуд на Вісле, калі палякі надавалі па носе бальшавікам, і Рыжскі мірны дагавор, які падзяліў Беларусь папалам у складзе двух розных дзяржаў.
Таму з 1923 і па Другую сусветную вайну гэта было галоўнае свята на ўзроўні БССР – маўляў, адбілі ад палякаў сталіцу рэспублікі, вызвалілі, выратавалі! Пасля Другой сусветнай свята згубіла сэнс. Тады дату галоўнага свята замянілі на прывязку да больш жахлівай вайны – 3 ліпеня. У 1996 годзе ўлады перанеслі Дзень незалежнасці з даты вызвалення ад СССР на дату, якую прыдумалі ў СССР.
Наўрад ці вы чулі пра свята 11 ліпеня. Бо так заўжды бывае з абсурднымі святамі, якія навязваюць беларусам звонку. Прыходзіць час – і яны знікаюць, не пакідаючы пасля сябе нічога. Так будзе і з іншымі.
💫 Наш Patreon
💫 Наш Buymeacoffee | 244 |
| 4 | Нашая лекцыя пра Купалле ўжо хутка пачнецца!
А паглядзець яе можна на нашым YouTube-канале: https://www.youtube.com/watch?v=UO-AxtXl3M0
Дарэчы, вы можаце запоўніць гэтую гугл-форму, каб атрымліваць ад нас анонсы лекцый і мерапрыемстваў ❤️ | 650 |
| 5 | Чаму ў купальскую ноч запальвалі вогнішчы?
Навошта дзяўчаты пускалі вянкі па вадзе?
29 чэрвеня а 20:00 па мінскім часе на нашым YouTube-канале вы можаце далучыцца да лекцыі пра сімвалы, абрады, сэнсы Купалля – і даведацца пра Купалле ўсё ❤️
А яшчэ вы можаце запоўніць гэтую гугл-форму, каб атрымліваць ад нас анонсы лекцый і мерапрыемстваў ❤️ | 842 |
| 6 | 22 чэрвеня для Беларусі – трагічная дата. У гэты дзень у 1941 нацысцкая Германія напала на Савецкі Саюз, і нашая зямля апынулася адной з першых пад ударам. Напрыклад, Брэст бамбілі ўжо ў першы дзень.
Гэта абсалютна пракляты час для Беларусі. Загінуў кожны чацвёрты – а па некаторых падліках і кожны трэці жыхар Беларусі. Амаль 80% беларускіх гарадоў і вёсак былі разбураныя ўшчэнт.
Але, успамінаючы гэты дзень, варта памятаць і пра іншае. Для тысяч жыхароў Беларусі вайна пачалася не 22 чэрвеня 1941 года. Яна прыйшла амаль на два гады раней – у верасні 1939-га, калі Беларусь стала адным з цэнтраў падзей Другой сусветнай вайны.
Усё, што было ў чэрвені 1941-га, у Брэсце адбывалася ўжо ў верасні 1939: і бамбёжкі ў пяць раніцы, і гераічная абарона Брэсцкай крэпасці (так, у 1939). І, канечне, у Брэсце адбыўся той самы сумесны савецка-нямецкі парад у 1939, калі немцы перадалі горад саветам.
Хочацца падкрэсліць: ніхто не спрачаецца, што 22 чэрвеня 1941 – гэта трагічная дата для Беларусі. Але казаць, што ў гэты дзень пачалася вайна – гэта выкідваць амаль два гады пакутаў паловы Беларусі, для якой вайна пачалася 1 верасня 1939.
І гэта кажуць толькі для таго, каб прыхаваць, што СССР уступіў у Другую сусветную на баку нацыстаў. Гэта выгодна для расіі ці саветаў, але мы, беларусы, не мусім выгароджваць чужыя злачынствы, ад якіх пакутавала Беларусь. Таму памяць пра вайну для Беларусі – гэта не толькі 22 чэрвеня. Гэта памяць пра ўсю трагедыю Другой сусветнай, якая прынесла нашаму народу велізарныя страты і пакінула раны на некалькі пакаленняў наперад.
💫 Наш Patreon
💫 Наш Buymeacoffee
Далучайцеся да курса пра нашую культурную спадчыну, каб даведацца куды і як зніклі культурныя каштоўнасці з Беларусі – “Беларуская спадчына ў музеях свету” з Аляксеем Ластоўскім ❤️ | 665 |
| 7 | З днём нараджэння, мінскі метрапалітэн!
16 чэрвеня 1977 пачаліся працы над фундаментам будучай станцыі Парк Чалюскінцаў. Так што гэтую дату можна лічыць днём нараджэння мінскага метро.
Сабралі крыху цікавых фактаў пра падземку, без якой ужо цяжка ўявіць Мінск.
ДЗВЕ ДАТЫ
У мінскага метро дзве даты адкрыцця.
Першая: 29 чэрвеня 1984 – тады ў метро праехалі афіцыйныя асобы.
Другая: 30 чэрвеня 1984 – калі метро ўжо сапраўды адкрылася для ўсіх ахвотных.
ВЫХАД НА ПРАВЫ БОК
Станцыя Першамайская – адзіная ў Мінску з дзвюма бакавымі платформамі (не астраўная, як амаль паўсюль). Гэта вынік тэхнічных асаблівасцяў будаўніцтва каля Свіслачы.
А яшчэ гэта адзіная станцыя, дзе ў элементах упрыгожання выкарыстоўваецца бела-чырвона-белы сцяг.
20 МЕТРАЎ, 40 КІЛАМЕТРАЎ
Мінскае метро знаходзіцца амаль што на паверхні. Самая глыбокая станцыя – Вакзальная. Але яна знаходзіцца пад зямлёй на глыбіні ўсяго 20 метраў. Прычым выключна праз тое, што на паверхні вакзал і чыгунка. Гэта вам не кіеўская Арсенальная з яе глыбінёй 105 метраў!
А сярэдняя хуткасць цягнікоў мінскага метрапалітэна – 40,8 км/г. Пры гэтым цягнікі разганяюцца не болей за 80 км/г.
ЦЁЗКІ
Сярод 36 станцый мінскага метро цёзкі ў іншых гарадах постсавецкай прасторы ёсць ажно ў 14: гэта Аўтазаводская, Вакзальная, Кастрычніцкая, Маладзёжная, Маскоўская, Партызанская, Першамайская, Плошча Леніна, Плошча Перамогі, Пралетарская, Пушкінская, Спартыўная, Трактарны завод, Фрунзенская.
ПА 50 НА КОЖНАГА
Для мінскага метро зрабілі каля 100 млн чырвоных жэтончыкаў. Думаеце, гэта шмат? Але гэта ўсяго па 50 на кожнага жыхара сталіцы!
БАМБАСХОВІШЧА
Тоўстыя герметычныя дзверы на ўваходзе на некаторыя станцыі – не элемент дызайну. Іх усталёўвалі як частку сістэмы грамадзянскай абароны. Паводле савецкіх праектаў, метро павінна было выконваць ролю сховішча ў выпадку вайны.
💫 Наш Patreon
💫 Наш Buymeacoffee
Далучайцеся да курса пра нашую культурную спадчыну, каб даведацца куды і як зніклі культурныя каштоўнасці з Беларусі – “Беларуская спадчына ў музеях свету” з Аляксеем Ластоўскім ❤️ | 486 |
| 8 | Ужо заўтра стартуе курс на Lepsh.school – “Беларуская спадчына ў музеях свету” з Аляксеем Ластоўскім!
Дзе сёння знаходзяцца беларускія скарбы – і як яны там апынуліся? Віртуальнае падарожжа па музеях Вільні, Варшавы, Кракава, Стакгольма, Парыжа і Нью-Ёрка.
Курс для вас, калі вы:
🔸хочаце ведаць, куды падзеліся беларускія калекцыі;
🔹любіце музеі і падарожжы – і хочаце ведаць, дзе ў свеце сустрэць беларускі след;
🔸хочаце бачыць Беларусь як частку еўрапейскай гісторыі, а не нешта ізаляванае;
🔹вам цікавыя гісторыі магнатаў, мастакоў і эмігрантаў.
Пачатак 16 чэрвеня, заняткі будуць праходзіць па аўторках а 20:00 па Мінску
Кошт: 39 еўра
Запіс будзе даступны 3 месяцы пасля заканчэння.
Калі ласка, дашліце сябрам і знаёмым гэты пост (калі вам гэта бяспечна), каб падтрымаць нас ❤️
Падрабязней пра курс: https://lepsh.school/lastovski. | 327 |
| 9 | Сябры, сёньня 9 чэрвеня спаўняецца 145 год з дня народзінаў знакамітага пачынальніка беларускага нацыянальнага руху і бацькі беларускай Незалежнасьці, публіцыста, археолага Івана Луцкевіча. З гэтай нагоды у нядзелю 14 чэрвеня ў 13-30 запрашаем вас на экскурсію у яго гонар пад назвай "Іване, ты жывеш!"
Гэта словы нарачонай Івана Юльяны Мэнке, якая пакінула ўспаміны пра свайго каханага, адкуль мы даведваемся ня толькі пра гэтае шчымлівае трагічнае каханьне, але і пра тагачаснае беларускае жыцьцё ў Вільні.
Прапануем вам разам прайсьціся па віленскіх адрасах, зьвязаных з Іванам Луцкевічам ды ягоным братам Антонам, паглыбіцца ў іх тагачаснае жыцьцё і працу, пачытаць разам успаміны Юльяны Мэнке ды узгадаць нашага выбітнага дзеяча.
Рэгістрацыя на экскурсію праз гугл-форму. Інфармацыя пра месца пачатку шпацыра вы атрымаеце напярэдадні на пазначаныя пры рэгістрацыі кантакты.
Данаты вядоўцы традыцыйна вітаюцца!
Дарэчы, на апошнім фота - з унучкай Антона Луцкевіча Алесяй і яе дзядамі!
Далучайцеся! | 479 |
| 10 | Магілёў паверыў Маскве і адчыніў браму. А праз 7 гадоў падняў паўстанне, якое цяпер на гербе горада
Магілёўскае паўстанне 1661 года – адна з самых яркіх антымаскоўскіх старонак беларускай гісторыі XVII стагоддзя.
Калі ў 1654 годзе пачалася вайна паміж Рэччу Паспалітай Абодвух Народаў і маскоўскай дзяржавай, Магілёў амаль без бою адчыніў брамы маскоўскаму войску. Частка гараджанаў сустрэла новыя ўлады даволі зычліва. Прычынаў было некалькі. Маскоўскі цар абяцаў захаваць правы праваслаўных жыхароў, якія складалі большасць насельніцтва горада. Акрамя таго, многія спадзяваліся атрымаць падатковыя льготы і больш спрыяльныя ўмовы для гандлю з усходнімі землямі.
Аднак чаканні хутка разышліся з рэальнасцю. У Магілёве размясцілі вялікі гарнізон стральцоў, якіх жыхары павінны былі карміць і ўтрымліваць. Маскоўскія ўлады пачалі абмяжоўваць гарадское самакіраванне, умешвацца ў справы магістрата і фактычна ігнараваць частку ранейшых прывілеяў горада. Пастаянныя паборы, злоўжыванні вайскоўцаў і эканамічныя цяжкасці выклікалі ўсё большае незадавальненне. Да 1661 года чаша цярпення перапоўнілася.
Пад кіраўніцтвам войта Язэпа Левановіча ў горадзе пачалі рыхтаваць паўстанне. Паводле плана, гаспадары дамоў павінны былі адначасова абясшкодзіць раскватараваных у іх стральцоў. Выступленне меркавалася пачаць 10 лютага, але праз выпадковы канфлікт паміж гараджанамі і стральцамі паўстанне разгарэлася раней – 1 лютага 1661 года. Легенда кажа, што яно пачалося пад вокліч Левановіча: «Пара! Пара!»
За некалькі гадзінаў паўстанцы атакавалі маскоўскі гарнізон і фактычна знішчылі яго. Магілёў быў вызвалены ад маскоўскай улады. Гэта стала адным з найбуйнейшых і найбольш паспяховых гарадскіх паўстанняў на беларускіх землях падчас вайны 1654–1667 гадоў.
За гэты ўчынак кароль і вялікі князь літоўскі Ян II Казімір Ваза ўзнагародзіў Магілёў. 9 чэрвеня 1661 года горад атрымаў новы герб і шэраг дадатковых прывілеяў. На гербе былі намаляваныя тры вежы, якія сімвалізавалі горад. У адчыненай браме цэнтральнай вежы стаяў узброены рыцар з мячом, а над ім размяшчалася Пагоня. Адчыненая брама сімвалізавала вызвалены горад, рыцар – яго абаронцаў, а «Пагоня» падкрэслівала вернасць Магілёва Вялікаму Княству Літоўскаму пасля выгнання маскоўскага гарнізона.
У 1781 годзе, калі Магілёў зноў захапіла імперыя з усходу, герб быў зменены. Але ў 2005 годзе ў сучаснай Беларусі зацвердзілі герб горада – і ён амаль цалкам паўтарае гістарычную прыгажосць, якую надалі гораду менавіта за паўстанне 1661 года.
💫 Наш Patreon
💫 Наш Buymeacoffee
Далучайцеся да курса пра нашую культурную спадчыну, каб даведацца куды і як зніклі культурныя каштоўнасці з Беларусі – “Беларуская спадчына ў музеях свету” з Аляксеем Ластоўскім ❤️ | 353 |
| 11 | Ужо сёння – адкрытая лекцыя з Аляксеем Ластоўскім пра беларускія каштоўнасці, якія зніклі з Беларусі!
Праз тыдзень, 16 чэрвеня, стартуе курс лекцый “Беларуская спадчына ў музеях свету”.
А ўжо сёння Аляксей Ластоўскі выступіць з бясплатнай анлайн-лекцыяй для ўсіх ахвотных.
Ён раскажа, дзе сёння знаходзяцца беларускія скарбы – і як яны там апынуліся.
Прыходзьце, калі вы:
🔸хочаце ведаць, куды падзеліся беларускія калекцыі;
🔹любіце музеі і падарожжы – і хочаце ведаць, дзе ў свеце сустрэць беларускі след;
🔸хочаце бачыць Беларусь як частку еўрапейскай гісторыі, а не нешта ізаляванае;
🔹вам цікавыя гісторыі магнатаў, мастакоў і эмігрантаў.
Пачатак лекцыі 9 чэрвеня а 20:00 па Мінску.
А курс пачнецца з 16 чэрвеня, заняткі будуць праходзіць па аўторках а 20:00 па Мінску.
Падрабязней пра курс: https://lepsh.school/lastovski. | 643 |
| 12 | 145 гадоў бацьку беларускай незалежнасці Івану Луцкевічу.
Каб адзначыць гэтую дату, мы ў Годна і Лепш робім адкрытую лекцыю на YouTube-канале Годна: 8 чэрвеня а 20:00 па мінскім часе.
«Іване, ты жывеш!»
Гэта лекцыя для тых, хто хоча даведацца абавязковы мінімум пра Івана Луцкевіча – і яшчэ крыху зверху.
Раскажа Валерыя Чарнаморцава – віленская экскурсаводка, магістарка культурнай спадчыны. Лера мае рэдкае спалучэнне акадэмічных ведаў і ўмення сапраўды цікава гаварыць пра гісторыю.
Калі хочаце атрымаць нагадванне са спасылкай на эфір, запоўніце гэтую форму. | 459 |
| 13 | Мы шмат чулі пра тое, як нацысты спальвалі кнігі. Але ці ведаеце вы, што ў БССР тое ж рабілі бальшавікі?
У 1937 годзе ў Галоўліт БССР адбывалася адна з найбуйнейшых кампаній знішчэння беларускай літаратуры ў гісторыі. Гаворка пра загад №33 ад 3 чэрвеня 1937 года – «Спіс літаратуры, якая падлягае канфіскацыі з бібліятэк грамадскага карыстання, навучальных установаў і кнігагандлю».
Галоўліт быў савецкім органам цэнзуры. У БССР ён фактычна працаваў у звязцы з НКУС і ўдзельнічаў у палітычных рэпрэсіях супраць беларускай культуры. У 1937-м, у разгар Вялікага тэрору, пачалася масавая «чыстка» бібліятэк, школ, універсітэтаў і кнігарняў. Пад забарону траплялі кнігі аўтараў, якіх абвяшчалі «нацдэмаўцамі», «шпіёнамі», «буржуазнымі нацыяналістамі» або «ворагамі народа».
Сам загад займаў больш за 100 старонак. У ім былі сотні назваў кніг – даследчыкі часта згадваюць 421 пазіцыю толькі ў асноўным спісе на фізічнае знішчэнне. І гэта была не проста забарона або перанос у «спецхран». Літаратуру загадвалі менавіта знішчаць. Інструкцыя была вельмі прамой:
«Рабіць знішчэнне шляхам пропуску праз рэзальныя машыны друкарняў… У раённых цэнтрах… літаратуру спальваць».
Сярод кніг былі таксама рукапісы пісьменнікаў, адабраныя падчас вобшукаў. Напрыклад, у Міхася Зарэцкага адабралі рукапісы на 3000 лістоў. І знішчылі.
Пад удар трапілі кнігі многіх беларускіх дзеячаў 1920–30-х гадоў – у тым ліку прадстаўнікоў беларускага расстралянага адраджэння і акадэмічнай эліты. Частка аўтараў на той момант ужо была расстраляная, арыштаваная або адпраўленая ў лагеры. Гэта датычылася і літаратуры, і мовазнаўства, і гісторыі, і школьных падручнікаў.
Так знішчылі шмат слоўнікаў з тэхнічнымі тэрмінамі – а зараз нашчадкі тых нкусаўцаў расказваюць, што па-беларуску немагчыма выкладаць навуку, бо няма тэрмінаў.
Гэта, канечне, хлусня – але СССР спрыяў таму, каб так сапраўды адбылося.
💫 Наш Patreon
💫 Наш Buymeacoffee
Далучайцеся да курса пра нашую культурную спадчыну, каб даведацца куды і як зніклі культурныя каштоўнасці з Беларусі – “Беларуская спадчына ў музеях свету” з Аляксеем Ластоўскім ❤️ | 401 |
| 14 | 3 чэрвеня 1988 года ў газеце «Літаратура і мастацтва» за аўтарствам Зянона Пазняка і Яўгена Шмыгалёва выйшаў артыкул «Курапаты – дарога смерці».
Менавіта ў гэтым артыкуле ўпершыню публічна назвалі Курапаты пад Мінскам месцам масавых расстрэлаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсій.
Асновай тэксту сталі археалагічныя раскопкі, сведчанні мясцовых жыхароў і аналіз масавых пахаванняў у лесе. У артыкуле сцвярджалася, што ў канцы трыццатых і пачатку саракавых гадоў тут сістэмна расстрэльвалі людзей, якіх пазней хавалі ў лясных магілах. У савецкай Беларусі гэта было забароненай тэмай, таму сама публікацыя стала шокам для грамадства.
Пасля публікацыі пачалася рэакцыя, якой улады не чакалі. Людзі сталі масава ездзіць у Курапаты, узніклі першыя памінальныя акцыі і мітынгі. Тэма сталінскіх рэпрэсій упершыню ў такой форме стала публічнай і вострай грамадскай праблемай у Беларусі. Увосень 1988 на Дзяды адбыўся марш у Курапаты – яго разганяла міліцыя спецсродкамі і слезацечным газам.
Як артыкул увогуле прайшоў цэнзуру?
Шмат у чым дапамог аўтарытэт Васіля Быкава, які напісаў прадмову да артыкула. Аўтарытэт Быкава ў савецкай культуры быў вельмі высокі, і таму яго пазіцыя зрабіла тэму Курапатаў значна больш складанай для ігнаравання або дыскрэдытацыі. Побач з ім выступалі і іншыя прадстаўнікі інтэлігенцыі, у тым ліку Адам Мальдзіс і Рыгор Барадулін, якія ўдзельнічалі ў грамадскіх акцыях і падтрымлівалі адкрытае абмеркаванне гісторыі.
Менавіта гэтае спалучэнне – даследавання Пазняка і Шмыгалёва, грамадскага рэзанансу і падтрымкі аўтарытэтных культурных фігураў – ператварыла Курапаты з газетнай публікацыі ў цэнтр нацыянальнай памяці і палітычнага руху канца васьмідзясятых.
Вакол гэтай хвалі неўзабаве пачалі фармавацца ініцыятывы, якія прывялі да стварэння Беларускага Народнага Фронту ў 1988 годзе. Курапаты сталі не проста сімвалам рэпрэсій, а пунктам, з якога пачаўся арганізаваны нацыянальна-дэмакратычны рух у Беларусі.
💫 Наш Patreon
💫 Наш Buymeacoffee
Далучайцеся да курса пра нашую культурную спадчыну, каб даведацца куды і як зніклі культурныя каштоўнасці з Беларусі – “Беларуская спадчына ў музеях свету” з Аляксеем Ластоўскім ❤️ | 547 |
| 15 | Расія называе ўсё расійскае славянскім, каб пасля назваць усё славянскае расійскім
Нічога не змянілася за 180 гадоў
Гэта словы не ўкраінца, паляка ці беларуса – гэта цытата вялікага чэшскага пісьменніка Карэла Гаўлічка-Бароўскага. Ён не наш сучаснік нават блізка – сваё папярэджанне ад захаплення расіяй чэх апублікаваў яшчэ ў 1844 годзе.
У тыя часы практычна ўсе славянскія народы былі паняволенымі, адзіным выключэннем была расійская імперыя (якая і паняволіла частку тых народаў). Сярод чэхаў, славакаў, харватаў, сербаў, балгар і іншых славян быў моцны трэнд на рамантызацыю расіі – як краіны, якая нібыта абараняе славян ад іншых імперый тых часоў (у першую чаргу Асманскай, Аўстрыі і Прусіі).
Адкуль Гаўлічак-Бароўскі ведаў, што гэты трэнд небяспечны? Ну, ён пражыў у расіі два гады. І ўбачыў у ёй не рамантызаваны сярод чэхаў вобраз, а беззаконне, бескультурнасць, амаральнасць расійскай арыстакратыі, убогасць і адсталасць расійскіх вёсак.
Так чэшскі інтэлектуал апісаў тое, з чым сутыкаюцца беларусы, украінцы і шмат іншых народаў апошнія 200+ гадоў. Адзінае, што ён не ўлічыў – што дасягненні паняволеных народаў імперыя таксама будзе прыпісваць сабе.
— Марк Шагал з Віцебска становіцца адным з найважнейшых мастакоў у гісторыі? Назавем яго расійскім! (не)
— Беларускі шляхціц Ян Чэрскі пасля паразы паўстання 1863-1864 сасланы ў Сібір, дзе даследуе мясцовыя горы і становіцца знакамітым вучоным? Значыць, расійскі вучоны (не).
— Украінец Гогаль вымушаны жыць у сталіцы імперыі і пісаць на мове метраполіі, каб яго друкавалі? Расійскі пісьменнік (не).
— Армянін Гайвазян малюе мора, але з такім прозвішчам яго карціны не прадаюцца? Сустракайце – вялікі расійскі мастак Айвазоўскі! (не)
Нават Дастаеўскі – этнічны беларус з Піншчыны. Але ў тыя часы называць сябе кімсьці іншым, акрамя «вялікароса», значыла называць сябе недачалавекам і застацца без правоў – бо такімі былі правілы імперыі.
Што расійская, што савецкая імперыя адбірала славутых дзеячаў у беларусаў, абвяшчаючы іх расійскімі або польскімі, быццам беларусаў прыдумаў Ленін і да гэтага ў нас нічога не было. Так што не варта саромецца трымацца за сваё – і вяртаць сваё.
💫 Наш Patreon
💫 Наш Buymeacoffee
Далучайцеся да курса пра нашую культурную спадчыну, каб даведацца куды і як зніклі культурныя каштоўнасці з Беларусі – “Беларуская спадчына ў музеях свету” з Аляксеем Ластоўскім ❤️ | 449 |
| 16 | Новы курс на Lepsh.school – “Беларуская спадчына ў музеях свету” з Аляксеем Ластоўскім.
Дзе сёння знаходзяцца беларускія скарбы – і як яны там апынуліся? Віртуальнае падарожжа па музеях Вільні, Варшавы, Кракава, Стакгольма, Парыжа і Нью-Ёрка.
Курс для вас, калі вы:
🔸хочаце ведаць, куды падзеліся беларускія калекцыі;
🔹любіце музеі і падарожжы – і хочаце ведаць, дзе ў свеце сустрэць беларускі след;
🔸хочаце бачыць Беларусь як частку еўрапейскай гісторыі, а не нешта ізаляванае;
🔹вам цікавыя гісторыі магнатаў, мастакоў і эмігрантаў.
Пачатак 16 чэрвеня, заняткі будуць праходзіць па аўторках а 20:00 па Мінску
Кошт: 39 еўра
Запіс будзе даступны 3 месяцы пасля заканчэння.
Падрабязней пра курс: https://lepsh.school/lastovski. | 1 787 |
| 17 | Куды і як зніклі культурныя каштоўнасці з Беларусі?
Адкрытая лекцыя Аляксея Ластоўскага – 9 чэрвеня а 20:00 па Мінску на YouTube-канале Годна.
Кляштарныя бібліятэкі, магнацкія калекцыі, творы мастацтва – усё гэта было на беларускіх землях. Куды яно падзелася? І дзе сёння можна пабачыць беларускія скарбы ў музеях свету?
Гэта ўводная лекцыя да курса «Беларуская спадчына ў музеях свету», які стартуе 15 чэрвеня на Lepsh.school.
Каб мы нагадалі вам пра эфір – запоўніце гэтую гугл-форму. | 947 |
| 18 | Беларуская мапа захоўвае шмат слядоў таго, як расійская і савецкая ўлада перапісвала гісторыю Беларусі ў назвах гарадоў.
Часам – каб ушанаваць сваю ідэалогію, часам – каб назва лепш укладвалася ў расійскую моўную норму. Сабралі некаторыя прыклады. Толькі некаторыя, бо іx больш.
Койданава
У 1932 годзе яго перайменавалі ў Дзяржынск у гонар Фелікса Дзяржынскага. Горад з назвай, што меў шматвяковую гісторыю, проста стаў яшчэ адным савецкім тапонімам. Прычым названым у гонар аднаго з аўтараў «чырвонага тэрору», які адабраў жыцці мільёнаў чалавек.
Ігумен
Ігумен ператварылі ў Чэрвень у 1923 годзе. Назва «Ігумен» мела выразнае рэлігійнае паходжанне, а савецкая ўлада якраз змагалася з усім царкоўным. «Чэрвень» – ужо нейтральная, «прыродная» назва, без рэлігійных асацыяцый. Ну, дзякуй, што хаця б не «Іюнь».
Прапойск
Прапойск – адзін з самых вядомых прыкладаў. У 1945 годзе яго перайменавалі. Афіцыйна – каб прыбраць «немілагучную» назву. У выніку з’явіўся Слаўгарад – ужо з савецкім пафасам.
Шацілкі
Такая ж гісторыя з Шацілкамі. У 1961 годзе мястэчка атрымала новую назву – Светлагорск. Гучыць прыгожа і па-савецку аптымістычна, але гістарычная назва, звязаная з мясцовым родам Шацілаў, знікла з мапы. І ўвогуле, жыхары Светлагорска, у вас там ёсць горы?
Дрыса
Ёсць і менш вядомы кейс – Дрыса. Горад з доўгай гісторыяй у 1962 годзе стаў Верхнядзвінскам. Прычына афіцыйна практычная – прывязка да ракі Дзвіна. Але па факце старая назва, вядомая яшчэ з летапісаў, знікла. І дзеля чаго?
Горы-Горкі
Сёння гэта проста Горкi, але раней назва была падвоеная і больш аўтэнтычная для мясцовай традыцыі. Савецкая ўлада спрасціла яе – каб лепш упісвалася ў агульную норму.
Мёры і Лёзна
Гэтая гісторыя – і смех, і грэх. Расійцы ўбачылі на польскіх мапах Miory і Liozno, таму на свае мапы пасля падзелу Рэчы Паспалітай нанеслі Міоры і Ліозна. Здавалася б, дробязь, але гэта выціскае беларускую фанетыку і норму.
Такія перайменаванні – не проста замена шыльдаў. Гэта спосаб паказаць, хто цяпер гаспадар на гэтай зямлі. Калі мяняюць назву горада, змяняюць і памяць пра яго. Таму вяртаць гістарычныя назвы – гэта не настальгія, а вяртанне ўласнай памяці і гісторыі.
💫 Наш Patreon
💫 Наш Buymeacoffee
Далучайцеся да курса пра беларускую паэзію ў сусветным кантэксце – “Таварыства жывых паэтаў і паэтак”, дзе лекцыі будзе чытаць Андрэй Хадановіч ❤️ | 771 |
| 19 | Калі мы сёння ўяўляем Другую сусветную вайну, то звычайна перад вачыма ў нас франты, баі, атакі, партызаны, розныя гераічныя сцэны. Але для большасці беларусаў вайна выглядала зусім інакш – не так, як у пасляваенным кіно ці прапагандысцкіх плакатах. Гэта было штодзённае жыццё сярод страху і разбурэнняў.
Падчас Другой сусветнай вайны Беларусь стала адным з самых трагічных месцаў Еўропы. Фронт прайшоў тут двойчы, гарады і вёскі гарэлі, людзей расстрэльвалі ці вывозілі ў Германію. Але нават сярод гэтага жаху жыццё не спынялася.
Трэба было прачынацца раніцай і думаць не пра тое, дзе фронт, а пра хлеб. Дзе ўзяць бульбу, як схаваць зерне, каб не забралі, чым абагрэць хату ўзімку. Дзеці хацелі есці. Старым патрэбная была дапамога. Адзенне трэба было латаць. Трэба было працаваць на гародзе, нават калі побач маглі страляць. Дзеці занадта рана станавіліся дарослымі.
Людзі закохваліся, жаніліся, нараджалі дзяцей. Хтосьці святкаваў дзень нараджэння з кавалкам чорнага хлеба замест торта. Хтосьці шыў адзенне са старых тканін. Хтосьці спрабаваў захаваць кнігі, фотаздымкі, сямейныя рэчы – усё тое, што нагадвала пра нармальнае жыццё.
Пасля вайны ў кнігах і фільмах часта паказвалі подзвіг, мужнасць, партызанскую барацьбу пад гучнымі лозунгамі. І гэта таксама было праўдай. Але гэта быў не самы вялікі адсотак таго, што адбывалася. Бо асноўны подзвіг мільёнаў людзей выглядаў інакш.
Ён быў у тым, каб не зламацца. У тым, каб пад абстрэламі працягваць гадаваць дзяцей. Каб дзяліць апошні кавалак хлеба з суседам – і не страціць чалавечнасць, калі вакол панавала смерць.
Рэальная вайна для большасці беларусаў не была тымі прыгожымі сцэнамі з кіно. Гэта былі холад, страх, голад і штодзённае выжыванне. І менавіта таму памяць пра тых людзей патрабуе не толькі гучных словаў, але і разумення таго, як цяжка ім давялося жыць кожны дзень. Магчыма, самая вялікая мужнасць была ў тым, каб проста дажыць да заўтра.
💫 Наш Patreon
💫 Наш Buymeacoffee
Далучайцеся да курса пра беларускую паэзію ў сусветным кантэксце – “Таварыства жывых паэтаў і паэтак”, дзе лекцыі будзе чытаць Андрэй Хадановіч ❤️ | 444 |
| 20 | Вы ўжо бачылі лекцыю Андрэя Хадановіча «Як адрозніць паэзію ад не-паэзіі?» на нашым канале?
Яе яшчэ можна паглядзець на YouTube-канале «Годна»: https://youtube.com/live/bLhw1BRnSJc
Гэта нулявая ці пілотная лекцыя – а наперадзе яшчэ дзесяць! Яны пачнуцца з 25 траўня і будуць па вечарах. Курс з 10 лекцый каштуе 59 еўра.
Што вас чакае на курсе лекцый пра беларускую паэзію ў сусветным кантэксце – «Таварыства жывых паэтаў і паэтак»?
– 10 заняткаў па вечарах, на якіх Андрэй Хадановіч будзе расказваць цікавосткі з беларускай літаратуры.
– шчырыя і цікавыя размовы з Андрэем Хадановічам па-за курсам.
– хатнія заданні (па жаданні) з парадамі што пачытаць.
Доступ да лекцый будзе захоўвацца яшчэ 3 месяцы. Так што калі вы прапусцілі занятак ці захочаце штосьці ўзнавіць у памяці – вярнуцца будзе лёгка!
Падпісвайцеся на курс і далучайцеся да цудоўнага свету беларускай літаратуры ❤️ | 1 354 |
