1 263
Подписчики
+124 часа
-27 дней
-230 дней
Архив постов
Repost from Еўрарадыё | Еврорадио
Калі эканоміка краіны аказалася неэфектыўнай, то ўлады пачалі шукаць вінаватых у гэтым. Імі сталі хто заўгодна, але не самі ўлады.
@euroradio згадвае, як у СССР змагаліся са “шкоднікамі” на прадпрыемствах.
Чытаць тут: https://euroradio.fm/bez-namyokau-yak-ulady-shukali-vinavatykh-u-neefektyunay-ekanomicy-krainy
A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
Хатынь, а пасля — лазертаг: як гаварыць з дзецьмі пра траўматычную памяць?
Менская школа прапанавала вучням чацвёртага класа паездку ў мемарыяльны комплекс «Хатынь». Аднак маці аднаго з дзяцей адмовілася ад экскурсіі, калі пабачыла поўную праграму: пасля наведвання мемарыяла школьнікаў чакалі лазертаг, квадрацыклы і іншыя забавы.
Гісторыя выклікала дыскусію пра тое, як працаваць з траўматычнай гістарычнай памяццю ў школьнай адукацыі. Ці дарэчна спалучаць наведванне месца масавага забойства з забаўляльнай праграмай? І як увогуле павінна выглядаць экскурсія ў месца памяці для дзяцей 9–10 гадоў?
У каментарах меркаванні падзяліліся: адны лічаць такое спалучэнне недапушчальным, іншыя нагадваюць, што дзеці натуральна хутка пераключаюцца пасля цяжкіх уражанняў.
👉 Падрабязней — у публікацыі «Зеркала»: https://news.zerkalo.io/life/136341.html?tg=3
Repost from Радыё Свабода — Беларусь
Ужо сёньня: Дзень нараджэньня Андрэя Мрыя: https://smarturl.click/kqyROO
13 верасьня 1893 году нарадзіўся Андрэй Мрый (сапр. Шашалевіч), беларускі празаік, журналіст. Мрый напісаў кнігу «Запіскі Самсона Самасуя», у якой у сатырычным тоне паказаў усталяваньне новага ладу ў 20-я гады мінулага стагодзьдзя, у тым ліку пачаткі савецкай беларусізацыі. Твор быў абвешчаны паклёпам на савецкую рэчаіснасьць, аўтара адправілі ў ГУЛАГ.
Пра іншыя падзеі ў Беларусі, сьвеце і гісторыі 13 верасьня можна пачытаць на сайце Свабоды.
Repost from Спадчына
+8
У Брэсце падчас кансервацыі руін кляштара бернардынак археолагі і рэстаўратары знайшлі мноства каштоўных гістарычных артэфактаў.
Руіны кляштара знаходзяцца на тэрыторыі Валынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці. З канца вясны тут праводзяцца работы па кансервацыі: умацоўваюцца перакрыцці і фундамент, рэстаўруюцца сцены і падлогі. Падчас работ спецыялісты знаходзяць розныя прадметы, звязаныя як з сярэднявечнай гісторыяй Брэста, так і з Новым часам.
Сярод знаходак асаблівую цікавасць маюць манеты XVII стагоддзя, вядомыя як барацінкі. Іх чаканілі на Брэсцкім манетным двары, які, паводле архіўных дакументаў, знаходзіўся на тэрыторыі мужчынскага кляштара бернардзінцаў. Таму навукоўцы не выключаюць, што знойдзеныя манеты могуць паходзіць менавіта з гэтага манетнага двара.
Акрамя манет, знайшлі таксама фрагменты керамікі, у тым ліку кафлю, а таксама іншыя гістарычныя прадметы. У адным з памяшканняў на першым паверсе рэстаўратары знайшлі шкляныя колбы, бутэлькі і ампулы з празрыстай вадкасцю. На экспертызу перадалі каля тысячы розных ёмістасцяў. Хімікі вызначылі, што ў іх утрымліваліся кадэін, марфін і барбітал, якія выкарыстоўваліся ў медыцыне, а таксама камфара, фенол і кафеін.
Збор артэфактаў з тэрыторыі руінаў працягваецца. У будучыні тут плануюць стварыць музейную прастору. Навукоўцы спадзяюцца, што знаходкі дапамогуць больш падрабязна вывучыць гэтую тэрыторыю і стануць асновай для далейшых археалагічных даследаванняў Валынскага ўмацавання.
Кляштарны комплекс бернардзінцаў у Брэсце быў заснаваны ў XVII стагоддзі. У розныя перыяды гістарычныя будынкі выкарыстоўваліся для розных патрэб. З пачатку 1990‑х гадоў аб’ект не выкарыстоўваўся.
Крыніца
#Брэст #касцёлы #кляштары #раскопкі #рэстаўрацыя
Repost from N/a
+3
У Вільні ў дворыку Бібліятэкі імя Урублеўскіх Акадэміі навук Літвы адкрылі новую скульптурную кампазіцыю, прысвечаную вялікаму князю Жыгімонту II Аўгусту і Барбары Радзівіл.
Аўтарамі помніка, які афіцыйна прэзентавалі 10 верасня, з'яўляюцца літоўскі скульптар Гядзімінас Пекурас і архітэктарка Аўшра Гвільдзене. Пераможца творчага конкурсу на стварэнне аб'екта быў вызначаны яшчэ ў 2024 годзе.
Візуальна кампазіцыя вырашана ў выглядзе дзвюх абстрактных вертыкальных дамінант, якія, па задуме аўтараў, утвараюць метафарычную «двухвежавую катэдру». Скульптура паклікана ўшанаваць не толькі самую знакамітую рамантычную гісторыю часоў Вялікага Княства Літоўскага, але і сімвалізаваць агульны «залаты век» сталіцы дзяржавы.
Характэрна, што ініцыятарам з'яўлення новага манументальнага аб'екта ў гістарычным цэнтры горада выступіла сама супольнасць бібліятэкі. Праект быў цалкам рэалізаваны за кошт сродкаў прыватных мецэнатаў і ахвяраванняў, без прыцягнення дзяржаўнага бюджэту.
Крыніца
#Вільня #ВКЛ #ЖыгімонтАўгуст #БарбараРадзівіл #помнікі
Repost from Беларускае Радыё Рацыя
📌 Крыж Еўфрасінні Полацкай — гісторыя, якая дагэтуль хавае шмат таямніц
🖊 Журналіст і літаратар Сяргей Антонаў напісаў пра яго кнігу і цяпер шукае сродкі на выданне.
Больш на сайце:
https://racyja.com/by/kultura/sjarhej-antonau-maja-kniha-pra-kryz-jaki-stau-lehendaj/
Repost from BGmedia: новости — 2026
🪙 Бабруйскую крэпасць запісалі ў «сусветны рэйтынг» побач з Версалем. А асобныя яе будынкі прадавалі за 37 рублёў.
Дзяржмедыя назвалі Бабруйскую крэпасць часткай сусветнага рэйтынгу замкаў, у той час, як асобныя будынкі помніка прадавалі за сімвалічныя сумы.
Чытайце далей на сайце BGmedia.
🔗
Не працуе спасылка? Чытайце тут:
https://d1wncejpw5hw4f.cloudfront.net/news/babrujskuyu-krepasc-pradavali-za-37-rublyou/
Repost from Беларускае Радыё Рацыя
+3
📌 Гісторыя, якая адбываецца на нашых вачах
🔻 Музей Вольнай Беларусі, які працуе ў Варшаве, аднавіў экспазіцыю свайго фондавага праекту «Кропка ўваходу». Такія змены ўстанова прымеркавала да Дня беларускай вайсковай славы, які адзначаўся 8 верасня.
https://racyja.com/by/kultura/historyja-jakaja-adbyvaecca-na-nasych-vacach/
Repost from Historyja
У цэнтры Якуцка адкрылі помнік расійскім салдатам, якія загінулі падчас вайны супраць Украіны. Раней там месціўся помнік прысвечаны сасланым на Сібір.
Гаворка пра шыльды з імёнамі навукоўцаў і даследчыкаў, якія былі сасланыя ў Якуцію і пасля зрабілі вялікі ўнёсак у вывучэнне мовы і культуры якуцкага народа - Вацлава Серашэўскага, Эдварда Пякарскага, Яна Чэрскага і Аляксандра Чаканоўскага.
Ян Чэрскі – шляхціц з былога ВКЛ і ўдзельнік паўстання 1863-64 гг., за што быў сасланы. Геолаг і географ, вядомы даследчык Сібіры.
Эдвард Пякарскі – таксама шляхціц з былой гістарычнай Літвы, які таксама трапіў на ссылку за вызвольную антырасійскую дзейнасць. Аўтар 13-томнага Слоўніка якуцкай мовы і прац пра якутаў ды іх край.
Па слядах Канстанціна Астрожскага: мемарыяльная экскурсія ў Вільні
12 верасня ў Вільні адбудзецца мемарыяльная экскурсія, прысвечаная гадавіне перамогі ў Бітве пад Воршай 8 верасня 1514 года і яе галоўнаму герою — вялікаму гетману ВКЛ Канстанціну Астрожскаму.
Удзельнікі пройдуць шляхам трыумфальнага ўезду ў Вільню войска пераможцаў на чале з Астрожскім і вялікім князем літоўскім Жыгімонтам Старым. Пасля перамогі пад Воршай па гэтым маршруце ў горад урачыста ўвозілі палонных, захопленыя сцягі, зброю і іншыя трафеі.
Маршрут пройдзе і праз Базыльянскія муры, дзе знаходзіцца памятная шыльда Канстанціну Астрожскаму. Там удзельнікі запаляць знічы.
📅 12 верасня, субота
🕥 10:30
📍 Збор каля Вострай Брамы, Вільня
Экскурсія за ахвяраваньні. Арганізатары раяць узяць з сабой знічы.
🔗 Рэгістрацыя праз Google-форму або ў асабістых паведамленнях: @liusterkavilnia
Repost from Салідарнасць – главные новости Беларуси
+3
Памёр Генадзь Шэпелеў. Яго называлі вартавым Крапівеньскага поля
Памёр аршанскі актывіст Генадзь Шэпелеў, яму было 70. Як паведамілі ягоныя сябры, у пачатку верасня ў Генадзя пачаліся праблемы з ціскам, ён трапіў у шпіталь. Праз колькі дзён ягоны стан пагоршыўся, ад 8 верасня Шэпелеў быў у коме.
У гэтым ёсць трагічны сімвалізм, бо Генадзь Шэпелеў многія гады даглядаў за Крапівеньскім полем, дзе 8 верасня 1514 года адбылася легендарная Аршанская бітва. Менавіта ён ладзіў там бардаўскі фэст, прысвечаны гістарычнай падзеі.
Развітацца з Генадзем Шэпелевым можна будзе ў суботу, 12 верасня, з 13:00 па 14.00, па адрасе: Ворша, вул. Астроўскага 18А, рытуальная зала.Колькі год таму «Салідарнасць» запісала са спадаром Генадзем гутарку на тым самым полі. Кампанію нам тады склаў мастак Алесь Пушкін. Прапануем архіўную публікацыю вашай увазе. Чытайце на сайце Без VPN
Repost from Наша Ніва
На Палтаўшчыне знайшлі дэнарый Вітаўта і ўпрыгажэнні як на ранніх хрысціянскіх могільніках Кернава і Вільні
Падчас раскопак Глінскага археалагічнага комплексу ва Украіне даследчыкі выявілі дэнарый вялікага князя Вітаўта і жаночыя ўпрыгажэнні, ідэнтычныя знаходкам з ранніх хрысціянскіх могільнікаў Кернава і Вільні.
https://nashaniva.com/404310
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404310
Repost from Еўрарадыё | Еврорадио
У кафедральным саборы Вільні будуць шукаць парэшткі князя Вітаўта. У сценах і сутарэннях храма навукоўцы выявілі больш за 20 недаследаваных месцаў.
Іх плануюць даследаваць метадам мінімальнай інтэрвенцыі: https://euroradio.fm/u-kafedralnym-sabory-vilni-buduc-shukac-pareshtki-knyazya-vitauta
Спасылка, якая адкрыецца без VPN
Repost from Будзьма беларусамі!
🔍Манеты-барацінкі знайшлі на тэрыторыі руін кляштара бернардынак у Брэсце
У Брэсце падчас кансервацыі руін кляштара бернардынак сабраны масіў каштоўных гістарычных артэфактаў.
Руіны кляштара бернардынак знаходзяцца на тэрыторыі Валынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці. Рэстаўратары з канца вясны займаюцца кансервацыяй руін. Праект, у прыватнасці, мяркуе ўзмацненне перакрыццяў і падмурка, рэстаўрацыю сцен і падлогі. Падчас археалагічных прац было сабрана шмат матэрыялу, звязанага з сярэднявечнай гісторыяй Брэста, а таксама з гісторыяй Новага часу.Працяг па спасылцы. 📌 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
Repost from Беларускае Радыё Рацыя
+3
📌 Пра шматкультурную спадчыну віленскага Старога горада, праекты па захаванні і аднаўленні спадчыны Вільні і пра беларускі след у ёй вялася размова падчас Тыдня беларускай культуры ў Віленскім беларускім музей імя Івана Луцкевіча.
🔻 Сустрэча з двума дацэнтамі і экспертамі ў галіне культурнай спадчыны Сцяпанам Стурэйкам і Юозапас Блажунас адбылася 9 верасня.
https://racyja.com/by/kultura/pra-smatkulturnuju-spadcynu-vilni/
Repost from Салідарнасць – главные новости Беларуси
«Калі будзе шмат такіх сямейных дрэваў, можна будзе нават убачыць, адкуль паходзяць людзі, якія называюць сябе беларусамі»
Беларуска распавяла «Салідарнасці», што даў ёй пошук каранёў і якія сямейныя гісторыі ёй асабліва запомніліся.
Чытайце на сайце
Без VPN
Мінскі Нюрнберг: 140 тысяч менчукоў на пакаранні нацысцкіх злачынцаў
Чарговы выпуск «Загляне Сонца» прысвечаны Мінскаму судоваму працэсу 1946 года над нацысцкімі вайскоўцамі і іх саўдзельнікамі, датычнымі да масавых забойстваў на тэрыторыі Беларусі.
У выпуску — сведчанні пра злачынствы ў Трасцянцы, Азарычах і іншых месцах, выкарыстанне мірных жыхароў як «жывога шчыта» пад Магілёвам і паказанні падсудных, якія прызнаваліся ў забойствах дзяцей.
14 асуджаных да смерці павесілі публічна на Мінскім іпадроме. За пакараннем назіралі, паводле савецкіх звестак, каля 140 тысяч чалавек. Асобна аўтары распавядаюць, чаму была абраная менавіта шыбеніца і як адзін з удзельнікаў знішчэння Хатыні здолеў пасля вайны яшчэ дзесяцігоддзі жыць пад выглядам ветэрана.
▶️ Глядзець выпуск: https://youtu.be/Ooacoz9X9Uk
«Бяспечны канон» і забыты Майсей Сяднёў
Да Дня беларускага пісьменства ў Касцюковічах з’явіўся мурал з выявамі трох пісьменнікаў, звязаных з Магілёўшчынай, — Аркадзя Куляшова, Івана Чыгрынава і Алеся Пісьмянкова.
Падзею для Беларускага Радыё Рацыя пракаментаваў сакратар Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў Ціхан Чарнякевіч станоўча ацэньвае сам факт з’яўлення мурала: магчыма, ён падштурхне кагосьці зацікавіцца гэтымі аўтарамі і ўзяць у рукі іх кнігі. Але адначасова звяртае ўвагу на межы такога «бяспечнага канону».
З Касцюковіцкага раёна паходзіць і Майсей Сяднёў — паэт, які прайшоў сталінскія лагеры, падчас вайны апынуўся на Захадзе і стаў адной з прыкметных постацяў беларускай эміграцыйнай літаратуры. Аднак у афіцыйных культурных мерапрыемствах на радзіме яго імя амаль не гучыць.
Чарнякевіч таксама нагадвае, што святочныя муралы не вырашаюць больш сістэмнай праблемы — скарачэння літаратурнай і кніжнай інфраструктуры ў Беларусі.
Repost from Будзьма беларусамі!
💍 Першы вядомы запіс назвы «Гомель»? Доказ знайшоўся на таямнічым залатым пярсцёнку 1565 года
У Варшаве захоўваецца залаты сыгнет з датай 1565 год, на якім польскі сфрагіст Адам Хмель у 1901 годзе прачытаў «з Гомеля». Калі ягоная расшыфроўка правільная, пярсцёнак больш чым на 70 гадоў апярэджвае першыя вядомыя дакументальныя звесткі пра габрэйскую грамаду ў ваколіцах Гомеля, піша «Штодзень».
🧐 А яшчэ ён можа захоўваць найранейшую вядомую фіксацыю сучаснай формы назвы «Гомель» — на 31 год раней за вядомую арыгінальную кірылічную крыніцу.
Працяг па спасылцы. 📌 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
Repost from Беларускае Радыё Рацыя
Паштоўка, прысвечаная Цётцы
📌 Нацыянальная бібліятэка Беларусі выпусціла паштоўку, прысвечаную беларускай пісьменніцы і асветніцы пачатку ХХ стагоддзя Цётцы (Алаізе Пашкевіч, 1876-1916).
🔺 Паштоўка прымеркавана да 150-годдзя пісьменніцы. У аснову лёг партрэт Цёткі мастака Юрыя Растоўцава.
Больш на: https://racyja.com/by/kultura/pastouka-prysvecanaja-cetcy/
