1 263
订阅者
无数据24 小时
+17 天
-530 天
帖子存档
Repost from Kamunikat — інтэрнэт-бібліятэка Камунікат
Фелікс Акерман упершыню наведаў Гродна ў 2003 годзе і адразу зразумеў, што гэты горад заслугоўвае асаблівай увагі з боку заходніх даследчыкаў. Нямецкі гісторык убачыў у Гродне ўнікальную прастору, праз гісторыю якой можна лепш зразумець Беларусь, яе адносіны з Савецкім Саюзам, Польшчай і іншымі краінамі рэгіёну.
➡ https://kamunikat.net/feliks-akerman-grodna-stala-belaruskim-goradam-dzyakuyuchy-savetyzatsyi
#навіны_kamunikat
Repost from BGmedia: новости — 2026
🗡 28 чэрвеня 1660 года пад Палонкай (сёння 🚂 Баранавіцкі раён Брэсцкай вобласці) адбылася адна з пераломных бітваў Трынаццацігадовай вайны паміж аб’яднаным войскам Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага з войскам Маскоўскай дзяржавы.
Пасля працяглай аблогі 🏯 Ляхавіцкага замка маскоўскімі войскамі атрады Рэчы Паспалітай пад камандаваннем Паўла Яна Сапегі і Стэфана Чарнецкага рушылі з 🏹 Брэста праз Слонім на дапамогу абаронцам. Пад Палонкай войскі сустрэліся з маскоўскім корпусам князя Івана Хаванскага: гусары і панцырныя харугвы атакавалі маскоўскую пяхоту і конніцу, у выніку чаго вораг панёс вялікія страты і пачаў адступаць.
Бітва скончылася поўнай перамогай войска Рэчы Паспалітай: каля 2 тысяч маскоўскіх салдат былі забітыя, шмат хто трапіў у палон, а аблога Ляхавічаў была знятая. Перамога дазволіла ВКЛ спыніць далейшы наступ Масквы і аднавіць кантроль над значнай часткай тэрыторыі.
У памяць пра Палонкаўскую бітву ў 1994 годзе каля вёскі Палонка ўсталявалі памятны камень, які быў асвячаны праваслаўным і каталіцкім святарамі, але быў знішчаны невядомымі.
Repost from Новы Час
«Іспанскі Гебельс», які стаў бацькам дэмакратычнай Канстытуцыі
Біяграфія Мануэля Фрагі выглядае як палітычны парадокс: міністр прапаганды пры Франка, арганізатар цэнзуры — і адзін з архітэктараў новай дэмакратычнай Іспаніі.
Чытаць далей
Спасылка без VPN
Рэальная гісторыя Беларусі па-ўкраінску
Украінскі праект «Реальна історія» з Акімам Галімовым выпусціў вялікае відэа пра Беларусь і яе гісторыю. Аўтары ставяць пытанне: што мы ведаем пра рэальную гісторыю Беларусі і якія ўрокі з яе можна вынесці для разумення сучаснага кантэксту беларуска-ўкраінскіх адносін.
У выпуску гаворка ідзе пра Полацкае княства, Вялікае Княства Літоўскае, бітву пад Оршай, беларускія землі ў Рэчы Паспалітай, супраціў Расійскай імперыі і Беларускую Народную Рэспубліку.
Асобна варта адзначыць, што над відэа працавалі прафесійныя навуковыя кансультанты. Сярод іх — беларускія гісторыкі Алесь Казакоў і сябра БІПГ Андрэй Радаман.
▶️ Глядзець выпуск: https://youtu.be/RgMFj_QvoLg?si=r90zXgrQeylB4E2n
Repost from Беларускае Радыё Рацыя
+3
📌 У Вільні адзначаць 150-годдзе Алаізы Пашкевіч
🔻 Дзве канферэнцыі і імпрэзу ўскладання кветак у гонар беларускай пісьменніцы Алаізы Пашкевіч (Цёткі) рыхтуюць у Вільні сябры Сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная грамада” сумесна з Таварыствам беларускай культуры ў Літве пры падтрымцы літоўскіх палітыкаў.
https://racyja.com/by/kultura/u-vilni-adznacac-150-hoddze-alaizy-paskevic/
Repost from Наша Ніва
«Чытаеш гэтыя страчаныя назвы — проста песня»
Працуючы з выдатнымі даведнікамі Яўгена Рапановіча канца 1970 — 1980‑х гадоў «Слоўнік назваў населеных пунктаў», гісторык звярнуў увагу на розныя хвалі перайменаванняў паселішчаў Беларусі, якія пачаліся ў 1920‑я і не спыняліся да 1980‑х гадоў.
https://nashaniva.com/398584
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/398584
Repost from Радыё Свабода — Беларусь
Як ідзе збор подпісаў пад пэтыцыяй аб беларускім сьцягу на Грунвальдзкім полі: https://smarturl.click/b7DEl
Арганізатары пэтыцыі за бел-чырвона-белы сьцяг на Грунвальдзкім полі хочуць сабраць 12 тысяч подпісаў.
Гэта сымбалічная колькасьць – прыблізна столькі беларускіх ваяроў удзельнічалі ў той бітве. Пакуль падпісаліся менш за тысячу чалавек.
У першы дзень збор подпісаў ішоў добра, бо людзі дзяліліся ім у сацыяльных сетках. Аднак ужо на другі дзень Facebook забараніў распаўсюджваць гэтую пэтыцыю, і збор запаволіўся.
Беларускае выданне кнігі «Аўтарытарызм пад пагрозай»
У адкрытым доступе апублікаваны беларускі пераклад кнігі Пятра Рудкоўскага і Пятра Ліхача «Аўтарытарызм пад пагрозай: беларуская палітычная сістэма ў параўнальнай перспектыве» з апошнімі аўтарскімі дапаўненнямі і абнаўленнямі. Пераклад падрыхтаваны з польскага выдання 2023 г. і дапоўнены апошнімі аўтарскімі абнаўленнямі; беларуская версія выйшла пры падтрымцы Інстытута “Палітычная сфера”.
Кніга прысвечаная аналізу беларускай палітычнай сістэмы ў кантэксце даўгавечнасці і крызісу аўтарытарнага рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Аўтары разглядаюць асаблівасці персаналісцкай улады, яе трансфармацыю пасля 2020 г. і параўноўваюць беларускі выпадак з досведам Туніса, Паўднёвай Карэі і Сінгапура.
Для разумення найноўшай гісторыі Беларусі гэтая параўнальная перспектыва асабліва важная: яна дазваляе ўбачыць беларускі аўтарытарызм не як выключны або ізаляваны выпадак, а як частку шырэйшай гісторыі палітычных рэжымаў, іх устойлівасці, крызісаў і магчымых сцэнароў змен
«Калгаснікі» — гэта не пра мінулае. Чаму без іх немагчыма зразумець Беларусь. Размова з польскай антрапалагіняй Ганнай Энгелькінг
Яна перакананая, што без разумення светаўспрымання беларускай вёскі немагчыма зразумець і сучаснае беларускае грамадства.
https://www.polskieradio.pl/396/7819/Artykul/3701635
Repost from Беларускае Радыё Рацыя
📌 Беларускі гісторык у эміграцыі Цімох Акудовіч расказаў пра запуск адукацыйнага магістрата для беларускіх дзетак у эміграцыі.
🔻 Далучацца да магістрату могуць усе жадаючыя, а не толькі сем´і з дзецьмі, тыя, хто неабыякавы да захавання нашых нашчадкаў як беларусаў.
https://racyja.com/by/kultura/cimoch-akudovic-dlja-razviccja-belaruskaj-identycnasc/
Repost from Белсат
📂 Вугоршчына адкрые сакрэтныя архівы камуністычных спецслужбаў
Новы прэм'ер-міністр Петэр Мадзьяр унёс у парламент законапраект аб рассакрэчванні архіваў камуністычнай эпохі. Для гэтага створыць незалежную камісію, якая вызначыць, якія дакументы можна адкрыць для грамадскасці.
Калі закон прымуць, Вугоршчына стане адной з апошніх краін Цэнтральнай Еўропы, што адкрые гэтыя архівы. У Беларусі і Расеі падобныя дакументы дагэтуль застаюцца закрытымі.
📍 Падрабязнасці — па спасылцы
🔗 Чытаць з Беларусі
Беларускі след у гісторыі Марка Блока
У працяг допісу пра ўшанаванне Марка Блока ў парыжскім Пантэоне — яшчэ адзін нечаканы сюжэт.
Славуты французскі гісторык быў далёкім нашчадкам Ар’е-Леба бен-Ашэра — вядомага рабіна і талмудыста, які нарадзіўся ў Пінску, жыў і выкладаў у Мінску, а пазней стаў рабінам у французскім Мецы.
У 1742 годзе Ар’е-Леба бен-Ашэра выгналі з Мінска пасля канфлікту ў яўрэйскай вучонай супольнасці. З-за гэтага выгнання на яўрэяў Мінска быў накладзены праклён, які спраўна працаваў да ХХ ст.
Пра абставіны спрэчкі, у чым праяўляўся праклён і як рабін патрапіў у Францыю, можна прачытаць у адпаведным артыкуле ў 🌐Вікіпедыі.
Марк Блок у Пантэоне: Францыя ўшанавала выбітнага гісторыка і героя Супраціву
23 чэрвеня ў Парыжы прайшла сімвалічная цырымонія "пантэанізацыі" Марка Блока і ягонай жонкі Сімоны Блок (Відаль).
Пантэон — адна з галоўных прастораў нацыянальнай памяці Францыі, дзе ўшаноўваюць людзей, асабліва важных для гісторыі краіны. Парэшткі Блока засталіся на сямейных могілках у Крёзе, а ў Пантэоне з’явіліся кенатафы з сімвалічнымі рэчамі, дакументамі і лістамі.
Марк Блок — адзін з найважнейшых гісторыкаў ХХ стагоддзя. У 1929 годзе разам з Люсьенам Феврам ён заснаваў часопіс Annales d’histoire économique et sociale ("Аналы эканамічнай і сацыяльнай гісторыі") і стаў адным з пачынальнікаў школы «Аналаў», якая прапанавала вывучаць гісторыю грамадства ў цэласнасці, а не толькі праз войны і палітыку.
Падчас Другой сусветнай вайны Блок далучыўся да французскага Супраціву. У 1944 годзе яго арыштавала гестапа; пасля катаванняў ён быў расстраляны.
Repost from Reform.news :: Культурный фронт
Падляшша – унікальны памежны рэгіён Польшчы, дзе сустракаюцца заходняя і ўсходняя хрысціянскія традыцыі, а беларуская мова і культура з’яўляюцца арганічнай часткай мясцовага ландшафту. Але ў выніку складанага гістарычнага кантэксту для некаторых пакаленняў уласная нацыянальная ідэнтычнасць стала адкрыццём, якое сфарміравала іх далейшы шлях.
У новым праекце мы распавядаем гісторыі знакавых беларусаў Падляшша і Беласточчыны, для якіх нацыянальная ідэнтычнасць стала вынікам свядомага выбару.
Наш першы герой – Дарафей Фіёнік – краязнаўца, гісторык, музеёлаг, аўтар, рэдактар і выдавец кніг, прысвечаных гісторыі рэгіёна, арганізатар фестываляў традыцыйнай музычнай культуры мясцовых беларусаў. Ён стварыў у Студзіводах музей падляшскай культуры, паказваючы, як праз прыватную ініцыятыву можна наноў сабраць уласную ідэнтычнасць і ператварыць Студзіводы ў месца сілы для ўсіх, хто шукае сваё карані. Чытаць на сайце або без VPN.
Repost from Будзьма беларусамі!
✍️ Мікола Целеш: летапісец вёскі, эмігрант і пісьменнік, які знік разам са сваімі рукапісамі
Гісторыя Міколы Целеша — адна з тых, у якіх шмат белых плямаў, недагаворанасцяў і пытанняў без адказу. Быў ён чалавекам ціхім і замкнёным, пісаў пра прыроду і простых людзей, перажыў дзве вайны, два лагеры і два шлюбы — і аднойчы проста не вярнуўся дадому. Цела і партфель з рукапісамі, што быў пры ім, знайшлі праз пятнаццаць гадоў, але дакладна ідэнтыфікаваць, што гэта менавіта Мікола Целеш, змаглі толькі праз паўстагоддзя.
🗣 Расказваем пра пакручасты лёс беларускага пісьменніка Міколы Целеша, загадку яго знікнення і запозненае вяртанне ў літаратуру.
Падрабязней. 📌 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
Repost from Радыё Свабода — Беларусь
+9
Ужо сёньня: 23 гады таму пахавалі Васіля Быкава, па Менску прайшло шматтысячнае шэсьце
25 чэрвеня 2003 году ў Менску тысячы людзей прайшлі працэсіяй на пахаваньні Васіля Быкава. Вядомага на ўвесь сьвет беларускага пісьменьніка хавалі пад нацыянальным сьцягам, адпрэчыўшы чырвона-зялёны. З гэтай прычыны кіраўнік праўладнага саюзу пісьменьнікаў Чаргінец і іншыя дзяржаўныя службоўцы адмовіліся браць удзел у пахаваньні.
Пасьля гэтага ў Беларусі, бадай, не было настолькі масавай народнай жалобы і падобных разьвітальных шэсьцяў.
Больш падзей беларускай і ўсясьветнай гісторыі 25 чэрвеня: https://smarturl.click/dGY46
Repost from Белсат
+7
🐟 Што агульнага паміж селядцом, Скарынам і нафтавым барэлем?
Здаецца, нічога. Але некалькі стагоддзяў таму звычайны селядзец быў адным з галоўных тавараў на беларускіх землях, карміў людзей, паўплываў на эканоміку і нават пакінуў след у нашай культуры.
Расказваем пра рыбу, якая змяніла Еўропу і пакінула след у культуры Беларусі. Пачытайце!
👨🦰 А даведацца больш можна ў праграме «Вусы Скарыны» на YouTube-канале «БЕЛСАТ HISTORY»
26 чэрвеня суполка «Наваградства» запрашае на адкрытую лекцыю археолага Мікалая Плавінскага «На паўшляху ад Наваградка да Трывежа: археалагічная спадчына Язэпа Драздовіча»
Выступ прысвечаны адной з самых яркіх асобаў беларускай гісторыі і культуры першай паловы ХХ стагоддзя – Язэпу Нарцызавічу Драздовічу. Асноўная ўвага будзе нададзена яго дзейнасці на ніве збірання і вывучэння старажытнасцяў, а менавіта наваградскаму перыяду яго жыцця, які, хоць і працягваўся адносна нядоўга, быў вельмі плённым. Паразмаўляем пра тое, што зрабіў Язэп Драздовіч для вывучэння археалагічнай спадчыны Беларусі, ці сапраўды ён быў археолагам, а таксама пра тое, дзе ж пралягае шлях ад Наваградка да Трывежа.📆 26 чэрвеня, 18.00-19.30 📍Prastora (ul. Hoża, 41-2) Анлайн-трансляцыя ў зуме — зарэгістравацца па спасылцы
Repost from BGmedia: новости — 2026
📖 24 чэрвеня 1806 года, у вёсцы Вольна (сёння 🦬 Баранавіцкі раён Брэсцкай вобласці) нарадзіўся філарэт і мемуарыст Атон Ян Слізень.
Паходзіў са шляхецкага роду Слізняў. Быў сынам Яна і Анелі Слізняў, братам скульптара Рафала Слізня. Лічыцца, што Атон нарадзіўся менавіта ў Вольне, хоць метрыка ў касцельных кнігах не захавалася.
Дзяцінства разам з братам правёў у Друцкаўшчыне, у маёнтку дзядоў па матчынай лініі. Вучыўся ў дамініканскай школе ў Наваградку, дзе раней вучыліся Ян Чачот і Адам Міцкевіч, а пазней — у Полацкай езуіцкай акадэміі. Пасля яе закрыцця працягнуў адукацыю ў Віленскім універсітэце, дзе вывучаў фізіку, хімію, заалогію, батаніку і мінералогію.
У Вільні браты Слізні зблізіліся з колам філарэтаў — Адамам Міцкевічам, Ігнатам Дамейкам, Ануфрам Петрашкевічам, Янам Чачотам і іншымі. Падчас працэсу філаматаў і філарэтаў у 1823 годзе Атон і Рафал былі арыштаваныя і некаторы час утрымліваліся ў мурах Дамініканскага кляштара. Пасля вызвалення яны арганізавалі ў Бартніках збор дапамогі для сяброў, якія заставаліся за кратамі.
Пазней Атон Слізень абраў вайсковую кар’еру і ўдзельнічаў у паўстанні 1831 года. Пасля яго паразы, каб пазбегнуць рэпрэсій, паступіў на службу ў расійскае войска. У 1834 годзе выйшаў у адстаўку і пасяліўся ў Друцкаўшчыне, дзе займаўся гаспадаркай і пісаў успаміны пра вучобу ў Наваградку, Полацку і Вільні.
Таксама быў віцэ-маршалкам шляхты Навагрудскага павета.
Памёр 19 снежня 1887 года ў Друцкаўшчыне.
Repost from Зеркало | Новости
Ён быў зоркай кітайскага тэатра, даваў канцэрты на пасажырскім лайнеры, скараў слухачоў у Мілане, быў салістам опер Познані і Прагі — але разам з тым усё жыццё выконваў беларускія народныя песні. Яго зорная кар’ера мела адваротны бок медаля: ён у 15-гадовым узросце з’ехаў з Беларусі, так і не змог стварыць сям’ю, а на радзіме яго сёння ведаюць мала.
Расказваем пра першага знакамітага спевака з Беларусі — Міхася Забэйду-Суміцкага.
Вы можете прочитать этот текст на русском.
https://zerkalo-14apr.online/news/cellar/129782.html?tg=3&requestedLang=bel
👉 Не работает ссылка? Попробуйте эту, из Беларуси — с VPN.
📲 Скачайте наше приложение для Android или iOS.
