WARTA – беларускае нацыянальнае медыя
Открыть в Telegram
WARTA - Беларускае нацыянальнае медыя Падтрымаць: https://buymeacoffee.com/wartabelarus YouTube: https://www.youtube.com/@wartabelarus https://warta.media/ https://www.facebook.com/wartabelarus
Больше751
Подписчики
+124 часа
+17 дней
-1130 день
Архив постов
Расейскую мову пазбавілі абароны ва Ўкраіне
Зяленскі падпісаў закон, які пазбаўляе расейскую мову абароны паводле Эўрапейскай хартыі рэгіянальных або мінарытарных моваў ва Ўкраіне, — паведаміў сьпікер Вярхоўнай Рады Руслан Стэфанчук.
Цяпер мова РФ ня можа карыстацца мэханізмамі абароны, створанымі для падтрымкі моваў карэнных народаў і нацыянальных супольнасьцяў.
«Мова дзяржавы-агрэсара ня можа карыстацца інструмэнтамі абароны, створанымі для падтрымкі моваў карэнных народаў і нацыянальных супольнасьцяў. Украіна абараняе дзяржаўную мову, паважае моўную і культурную разнастайнасьць і пазбаўляе расейскі імпэрскі ўплыў прывілеяў, якімі ён гадамі злоўжываў», — напісаў Стэфанчук.
Дзеяньне Эўрапейскай хартыі рэгіянальных або мінарытарных моваў захоўваецца для ўсіх астатніх моваў, на якія яна распаўсюджвалася раней. Гаворка ідзе пра беларускую, баўгарскую, гагаускую, крымскататарскую, навагрэцкую, нямецкую, польскую, румынскую, славацкую, вугорскую, чэскую мовы і іўрыт.
Акрамя таго, абарона цяпер распаўсюджваецца на ўрумскую, румейскую, ромскую, крымчацкую, караімскую мовы і ідыш. Паводле інфармацыі Міністэрства культуры, абноўлены сьпіс ахоплівае 18 моваў.
Улады Беларусі прызналі «экстрэмісцкім» дакумэнтальны фільм «Дарога на Курапаты»
Зьняты на кінастудыі «Беларусьфільм» фільм "Дарога ў Курапаты"
быў створаны ў пачатку 1990-х гадоў рэжысэрам Міхаілам Жданоўскім паводле сцэнару, напісанага разам з Аляксандрам Лукашуком. У працы над фільмам таксама ўдзельнічаў Зянон Пазьняк.
У свой час «Дарога на Курапаты» дэманстравалася па ўсім Савецкім Саюзе і стала адной з першых шырока вядомых кінастужак пра масавыя расстрэлы ў Курапатах.
Фільм прысьвечаны раскрыцьцю праўды пра злачынствы бальшавіцкага рэжыму і ўшанаваньню памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. За цыкль работ, у які ўвайшла і «Дарога на Курапаты», Міхаіл Жданоўскі быў узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй Рэспублікі Беларусь.
Паліўны крызіс дабраўся да Масквы і Пецярбургу
Дзякуючы ўкраінскім атакам на расейскую нафтавую прамысловасьць, па ўсёй Расеі разгортваецца паліўны крызіс.
На гэты момант ужо вядома пра больш за 60 ператрусаў у студэнтаў ЭГУ і іх сваякоў
Праваабаронцам «Вясны» маюць інфармацыю ўжо больш за 60 ператрусаў у выпускнікоў, студэнтаў і іншых датычных да ўніверсітэта людзей, а таксама іх родных.
Расея ўзмацняе эканамічны ціск на Арменію: Рассельгаснагляд забараніў увоз амаль усёй сельскагаспадарчай прадукцыі
Па факце гэта забарона на ўвоз у Расію амаль усёй сельскагаспадарчай прадукцыі з Арменіі, ад гародніны да табаку. У Рассельгаснаглядзе тлумачаць гэта "сістэматычнымі" парушэньнямі.
Але "сістэматычныя" парушэньні ў розных сферах у Расіі пачалі заўважаць толькі пасля таго, як армянскі прэм'ер-міністр Нікола Пашынян заявіў пра жаданьне больш цеснай супрацы з Еўрасаюзам. За гэта на саміце ЕАЭС напрыканцы траўня яго завочна пакрытыкавалі Лукашэнка і Пуцін, а неўзабаве РФ пачала забараняць увоз розных тавараў, найперш — каньяку. Цяпер вырашылі падвышаць стаўкі, бо сельскагаспадарчая прадукцыя — найбуйнейшая частка экспарту з Арменіі ў Расію.
У адказ, Эўразьвяз паабяцаў Арменіі пакет фінансавай падтрымкі.
❗️Цэлую сям’ю з Мінска асудзілі за «здраду дзяржаве» і «кантрабанду зброі». Бацькоў узялі ў закладнікі, патрабуючы вяртаньня дачкі ў Беларусь
Мінскі гарадскі суд 10 чэрвеня вынес прысуд цэлай сям'і з Менску: Тацьцяне Корсакавай, яе мужу Дзмітрыю Корсакаву, а таксама іх дачцэ — Пелагіі Корсакавай. Дзяўчыну судзілі завочна. Дзмітрыю і Таццяне прысудзілі 14 і 12 гадоў зняволеньня адпаведна, а таксама штраф у памеры 50 тысяч рублёў.
Дзмітрыя і Тацьцяну Карсаковых абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве), ч. 4 арт. 295 КК (незаконныя дзеяньні ў дачыненьні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў) і ч. 3 арт. 333-1 КК (незаконнае перамяшчэньне праз мяжу атрутных рэчываў, агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў).
Пелагію прызналі вінаватай паводле ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве). Акалічнасьці справы невядомыя.
Бацькоў фактычна ўзялі з закладнікі, вымагаючы ад дачкі, каб яна вярнулася ў Беларусь: «Вашы бацькі затрыманы, калі вы хочаце, каб мы іх адпусьцілі, вы павінны прыехаць»
Пра акалічнасьці затрыманьня «Салідарнасьці» распавяла дачка Пелагія:
«Мне патэлефанаваў тата і вымавіў страшны тэкст: «Мяне затрымалі, мама патрапіла з інсультам у бальніцу, прыязджай, усё вельмі дрэнна». Пасля слухаўку ўзяў нехта, хто не прадставіўся, і працягнуў: «Вашы бацькі затрыманы, калі вы хочаце, каб мы іх адпусцілі, вы павінны прыехаць». То-бок іх канкрэтна ўзялі ў закладнікі і нават не хавалі гэтага. Пасля я даведалася, што мама насамрэч не трапляла ў бальніцу, гэта была жахлівая маніпуляцыя. Мне стала вядома, што іх забралі, нават не забралі, а проста выкралі з дому, калі мама вярнулася з працы. Правялі ператрус, усё перавярнулі, канфіскавалі тэхніку, забралі флэшкі з камеры, усталяванай у кватэры».
Допыты і ператрусы па «справе ЭГУ» не спыняюцца
У Беларусі апошні тыдзень разгортваецца маштабны пераслед, звязаны з навучаньнем у Эўрапейскім гуманітарным універсітэце. Сілавікі распачалі крымінальную справу за садейнічаньне і фінансаваньне «экстрэмісцкай дзейнасьці».
Праваабаронцы «Вясны» маюць інфармацыю ўжо пра больш за 40 ператрусаў у выпускнікоў, студэнтаў і іншых датычных да ўніверсітэта людзей, а таксама іх родных.
Вядома, што допыты і ператрусы працягваюцца і сёньня — да людзей прыходзяць нават на працу, а некаторым тэлефануюць і просяць прыйсьці «на размову».
Скандальна-вядомай блогерцы Тацьцяне Мартынавай забаранілі ўезд у Эўразьвяз
Блогерку з сумнеўнай рэпутацыяй Тацьцяну Мартынаву не прапусьцілі з Украіны ў Польшчу. Ёй пагражаюць ануляваць Шэнгенскую візу і забараніць уезд у Эўразьвяз на 10 гадоў.
Цяпер Мартынава знаходзіцца на польскім памежным пераходзе Дарахуск. Імаверна, яе дэпартуюць ва Украіну.
"Спярша я выслухала гісторыю пра тое, што мушу ўязджаць у Еўрасаюз праз іншы памежны пераход. Мяне знялі з цягніка, — расказвае Мартынава @euroradio. — Потым мне расказалі, што яшчэ ў траўні забаранілі ўезд у ЕС, хаця сёлета я яшчэ там увогуле не была. І на гэтай падставе мне збіраюцца ануляваць пяцігадовы эстонскі мульцішэнген.
Цяпер я чакаю дакументаў і хаця б нейкіх тлумачэньняў".
Джон Коўл пракаментаваў паведамленьні, што вызваленьне палітвязьняў запаволілася
Спецыяльны пасланец прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў Беларусі Джон Коўл зняпраўдзіў інфармацыю аб нібыта запаволеньні працэсу вызваленьня палітвязьняў.
На пытаньне карэспандэнта Свабоды, ці быў прыпынены працэс вызваленьня палітычных вязняў, на платформе Х ён адказаў адным словам: «Не».
У той жа час Джон Коўл не адказаў на пытаньне, калі ён збіраецца зноў наведаць Мінск.
Рэпрэсіі беларускіх студэнтаў і іх сваякоў за навучаньне ў Эўрапейскім Гуманітарным Унівэрсітэце
Як паведамляе Вясна, рэжым рэпрэсуе беларусаў за навучаньне ва ўнівэрсітэце, пачынаючы з 2016 году.
«Неўстаноўленыя асобы не раней за 30.04.2016 ажыцьцявілі прадастаўленьне і збор грашовых сродкаў, каштоўных папер і іншай маёмасьці для свядомага забеспячэньня экстрэмісцкай дзейнасьці экстрэмісцкай арганізацыі "Эўрапейскі гуманітарны універсітэт", прызнанай такой рашэньнем Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь ад 14.04.2026».З 2 чэрвеня ў Беларусі разгортваецца маштабны перасьлед, зьвязаны з Эўрапейскім гуманітарным універсітэтам. Сілавікі распачалі крымінальную справу за садейнічаньне і фінансаваньне «экстрэмісцкай дзейнасьці». Палітыка гібрыднага генацыду.
Галоўнага пракурора МКС Каріма Хана афіцыйна адхілілі ад пасады праз абвінавачаньні ў дамаганьнях
Менавіта ён у 2023 годзе выдаў ордэр на арышт Пуціна за дэпартацыю ўкраінскіх дзяцей, а ў 2024 годзе ўзгадніў ордэр на арышт прэм’ер-міністра Ізраілю Біньяміна Нэтаньягу ў сувязі з вайной у Газе.
Прычына адхіленьня — завяршэньне расьсьледаваньня па абвінавачаньнях у дамаганьнях, якія зьявіліся напрыканцы 2024 году.
Далейшы лёс брытанскага юрыста будуць вырашаць усе 125 дзяржаваў-сябраў МКС на спэцыяльнай сэсіі.
Менавіта пракурор МКС Карым Хан мусіў вырашаць, ці дастаткова падставаў для пачатку расьсьледаваньня магчымых злачынстваў рэжыму Лукашэнкі супраць беларусаў.
7 чэрвеня ў Беларускім Доме Варшавы адбудзецца канфэрэнцыя «Рэпрэсіўная палітыка Расеі ў сістэме генацыду Беларускай нацыі». Канфэрэнцыя прысьвечана 38-й гадавіне адкрыцьця Курапатаў.
З дакладамі выступяць:
Зянон Пазьняк "Расейска-бальшавіцкі генацыд Беларусаў 1917-1953гг"
Раман Смольскі "Сістэма катаваньняў і рэпрэсій у Беларусі 2020-2026 гг."
Палітвязень Міхаіл "Сьведчаньні аб катаваньнях у турмах Беларусі"
Месца правядзеньня: Варшава, ul.Kryniczna,6, “Беларускі Дом”
Пачатак у 14.00.
Нямеччына згубіла месца ў Радзе Бясьпекі ААН. Бэрлін вінаваціць Расею
Масква актыўна агітавала многія краіны Глябальнага Поўдня галасаваць супраць кандыдатуры Нямеччыны на месца непастаяннага сябра Рады Бясьпекі ААН. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на нямецкіх дыпляматаў. У выніку галасаваньне на Генэральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку стала для Бэрліну правальным.
Паводле словаў кіраўніка МЗС Нямеччыны Ёгана Вадэфуля, Расея выступала супраць Нямеччыны з-за асьцярогаў, што нямецкія прадстаўнікі пачнуць выводзіць вайну ва Ўкраіне на першае месца ў парадку дня. Крэмль хацеў прадухіліць такое разьвіцьцё падзеяў.
На вынік галасаваньня на Генасамблеі паўплывала і пазыцыя самой Нямеччыны. У прыватнасьці, стрыманая пазыцыя Бэрліну адносна спрэчнай з пункту гледжаньня міжнароднага права апэрацыі ЗША ў Вэнэсуэле была ўспрынятая ў Лацінскай Амэрыцы з незадавальненьнем.
Прынамсі ў 15 рэгіёнах Расеі ўведзеныя абмежаваньні на продаж бэнзіну
Жыхары Саратаўскай вобласьці паведамілі пра ліміты на аўтазапраўках. Раней выданьне «7×7» падлічыла, што розныя абмежаваньні на набыцьцё паліва ўжо зьявіліся як мінімум у 14 рэгіёнах.
Кіраўнік акупаванага Крыму Сяргей Аксёнаў пацьвердзіў спыненьне продажу талёнаў на бэнзін і яго рэалізацыі за наяўны разьлік. Паводле яго, у першую чаргу палівам будуць забясьпечвацца камунальныя і сілавыя службы, а таксама грамадзкі транспарт.
Напрыканцы траўня жыхары Разані паведамлялі пра дэфіцыт бэнзіну АІ-92 і АІ-95 пасьля атакі беспілотнікаў на Разанскі НПЗ. У тым жа месяцы пра недахоп паліва пачалі паведамляць і ў акупаваным Крыме, дзе на шэрагу АЗС продаж АІ-92 абмежавалі 20 літрамі на адзін аўтамабіль.
На фоне ўдараў па нафтавай інфраструктуры ў Санкт-Пецярбургу адпуск бэнзіну абмежавалі 50 літрамі на адзін чэк. Абмежаваньні таксама ўведзеныя ў Белгародзкай і Курскай абласьцях, Маскве, Падмаскоўі, Ленінградзкай вобласьці і шэрагу іншых рэгіёнаў.
Праблемы з палівам або абмежаваньні на яго продаж таксама зафіксаваныя ў Томскай, Мурманскай, Наўгародзкай, Арлоўскай і Варонескай абласьцях, Карэліі, на Камчатцы і ў акупаваных раёнах Луганшчыны.
Крыніца «Коммерсанта» на паліўным рынку папярэдзіла, што калі сытуацыя не палепшыцца, да канца лета крызіс можа закрануць ужо «большую частку рэгіёнаў» Расеі.
Экспертка Офіса Святланы Ціханоўскай і член Каардынацыйнай рады Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з КГБ, бо меркавала, што супрацоўнічае з СБУ
Раман Пратасевіч паказаў у эфіры відэа, дзе экспэртка Офісу Ціханоўскай і сябра Каардынацыйнай рады Аліна Харысава пагаджаецца супрацоўнічаць з СБУ (а на самой справе, з КГБ), а таксама фрагмэнты яе перапіскі з гэбістамі.
У адказ Харысава заявіла, што каля году таму зь ёй зьвязаўся чалавек, які назваўся супрацоўнікам СБУ. Паводле яе, у той час яна знаходзілася ў цяжкім псыхалягічным стане праз ціск з боку КДБ і праблемы са здароўем.
"Пазней з яго боку пачаліся пытаньні пра офіс, пра Сяргея, пра пераезд. Я ніводнага разу не напісала нічога звыш таго, што ёсць у пабліку / што я агучвала на эфірах «Еўрарадыё». Калі я бачыла, што пытаньні паступаюць па справах, якія ніяк не тычацца Украіны, я казала, што гэта ніяк не тычыцца Украіны.
У большасьці момантаў я строіла з сябе дурнічку і ігнаравала паведамленьні па некалькі сутак, таму што я зразумела, што сітуацыя вельмі дзіўная. Я выдаляла дыялог для двух бакоў, блакавала кантакт, але ён пісаў з новых, тэлефанаваў па шмат разоў на дзень (я ні разу не падняла слухаўку), пасля чаго забараніла тэлефанаваць не кантактам, але ён пісаў мне і пагражаў расправай" — заявіла Харысава.
Яна сьцьвярджае, што не перадала ніякай закрытай інфармацыі і хутка зразумела, што сытуацыя выглядае падазрона. Пасьля пагрозаў з боку суразмоўцы кантакты былі спыненыя.
Харысава прызнала памылкай запіс відэа пра гатоўнасьць супрацоўнічаць, але падкрэсьліла, што не «зьліла» ніводнага факту. Яна таксама паведаміла пра прыпыненьне супрацоўніцтва з усімі арганізацыямі і ініцыявала праверку ў дачыненьні да сябе.
У Беларусі хваля рэпрэсій студэнтаў Эўрапейскага Гуманітарнага Ўнівэрсітэту і іх сваякоў
2 чэрвеня па ўсёй краіне прайшлі масавыя ператрусы і допыты ў датычных да ўніверсітэта людзей, а таксама ў іх сваякоў. 3 і 4 чэрвеня ператрусы працягнуліся. Вядома, што допыты і ператрусы праходзіць паводле артыкулаў за «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці» і «фінансаваньне экстрэмісцкай дзейнасці». На цяперашні момант праваабаронцам вядома пра больш 30 ператрусаў.
Бацькоў вымушаюць звязвацца з дзецьмі, якія вучацца ў ЭГУ і жывуць у Летуве, каб тыя адлічыліся і вярнуліся ў Беларусь. Ім даюць да 10 дзён на выключэньне з універсітэта. Сілавікі наўпрост кажуць — калі іх дзеці не адлічацца з ЭГУ, то паводле крымінальнай справы будуць затрыманыя іх бацькі. Вядома, што некаторыя сваякі студэнтаў ужо затрыманыя.
Таксама КДБ прыходзіць да выпускнікоў універсітэта — вядома, пра выпускі ад 2019 да 2025 года. У іх патрабуюць прадаставіць дыпломы аб сканчэньні.
«Курапаты – дарога сьмерці» – праўда, што абудзіла нацыю
“Здарылася неверагоднае. У ЦК прамаргалі. Трэцяга чэрвеня артыкул быў надрукаваны” – так успамінае дзень выхаду артыкула „Курапаты – дарога сьмерці” Зянон Пазьняк.
https://warta.media/2849
Bloomberg: украінскія ўдары па НПЗ выклікалі найбуйнейшае падзеньне нафтаперапрацоўкі ў Расеі за апошнія 16 гадоў
У траўні Ўкраіна нанесла рэкордныя 30 удараў па расейскай нафтавай інфраструктуры. Паводле Bloomberg, пад атакі трапілі восем з дзесяці найбуйнейшых НПЗ Расеі.
У выніку Масква была вымушаная забараніць экспарт авіяцыйнага паліва да канца лістапада, каб пазьбегнуць ягонага дэфіцыту на ўнутраным рынку.
Паводле зьвестак выданьня, аб’ёмы нафтаперапрацоўкі ў Расеі зьнізіліся да 4,58 млн барэляў за дзень — на 13% менш, чым год таму. Гэта найніжэйшы паказьнік з 2009 году.
Як адзначае Bloomberg, украінскія сілы зьмянілі тактыку і ўсё часьцей наносяць удары па ўстаноўках другаснай перапрацоўкі нафты. Іх рамонт больш складаны і дарагі, а міжнародныя санкцыі ўскладняюць пастаўкі неабходнага абсталяваньня.
Расейска-армянская гандлёвая вайна: Расея амаль цалкам забараніла ўвоз рыбы і рыбнай і іншай прадукцыі з Армэніі
Гэта стала адказам на спробы Армэніі зблізіцца з Эўропай і ЗША, вызваліўшыся ад уплыву Расеі.
Рассельгаснагляд паведаміў, што з 2 чэрвеня неабходна спыніць вэтэрынарную сэртыфікацыю жывой рыбы і рыбнай прадукцыі для расейскага рынку амаль ад усіх вытворцаў. Выключэньне зроблена толькі для двух прадпрыемстваў, якія прайшлі інспэкцыю.
Абмежаваньні ўводзяцца на фоне пагаршэньня адносінаў паміж Масквой і Ерэванам. У Расеі крытычна ставяцца да збліжэньня Армэніі з Эўразьвязам. 29 траўня Ўладзімер Пуцін зноў згадаў Армэнію ў кантэксьце імкненьня да ЭЗ, а краіны ЭАЭС — Расея, Беларусь, Казахстан і Кыргызстан — заявілі пра магчымыя рызыкі для саюзу ў выпадку эўраінтэграцыі Армэніі.
Раней Рассельгаснагляд ужо абмежаваў увоз армянскіх кветак, а таксама агуркоў, памідораў, перцаў, зеляніны і трускавак. Да таго ж Расспажыўнагляд раней забараніў пастаўкі армянскага каньяку, вінаў і мінэральнай вады «Джэрмук».
У Беларусі вызначылі тры магчымыя пляцоўкі для захаваньня радыеактыўных адкідаў
Улады вызначылі тры раёны, дзе можа быць пабудаваны пункт захаваньня радыеактыўных адкідаў: Астравецкі раён Гарадзенскай вобласьці, Мсьціслаўскі раён Магілёўскай вобласьці і Хойніцкі раён Гомельскай вобласьці.
Канчатковае месца выберуць пасьля экалягічнай ацэнкі і грамадзкіх абмеркаваньняў. У «БелРАА» сьцьвярджаюць, што аб’ект будзе прызначаны для доўгатэрміновай ізаляцыі нізка- і сярэднеактыўных радыеактыўных адкідаў без іх трапленьня ў навакольнае асяродзьдзе.
Уже доступно! Исследование Telegram 2025 — ключевые инсайты года 
