es
Feedback
WARTA – беларускае нацыянальнае медыя

WARTA – беларускае нацыянальнае медыя

Ir al canal en Telegram
751
Suscriptores
+124 horas
-17 días
-1330 días
Archivo de publicaciones
Скандальна-вядомай блогерцы Тацьцяне Мартынавай забаранілі ўезд у Эўразьвяз Блогерку з сумнеўнай рэпутацыяй Тацьцяну Мартынав
Скандальна-вядомай блогерцы Тацьцяне Мартынавай забаранілі ўезд у Эўразьвяз Блогерку з сумнеўнай рэпутацыяй Тацьцяну Мартынаву не прапусьцілі з Украіны ў Польшчу. Ёй пагражаюць ануляваць Шэнгенскую візу і забараніць уезд у Эўразьвяз на 10 гадоў. Цяпер Мартынава знаходзіцца на польскім памежным пераходзе Дарахуск. Імаверна, яе дэпартуюць ва Украіну. "Спярша я выслухала гісторыю пра тое, што мушу ўязджаць у Еўрасаюз праз іншы памежны пераход. Мяне знялі з цягніка, — расказвае Мартынава @euroradio. — Потым мне расказалі, што яшчэ ў траўні забаранілі ўезд у ЕС, хаця сёлета я яшчэ там увогуле не была. І на гэтай падставе мне збіраюцца ануляваць пяцігадовы эстонскі мульцішэнген. Цяпер я чакаю дакументаў і хаця б нейкіх тлумачэньняў".

Джон Коўл пракаментаваў паведамленьні, што вызваленьне палітвязьняў запаволілася Спецыяльны пасланец прэзідэнта ЗША Дональда
Джон Коўл пракаментаваў паведамленьні, што вызваленьне палітвязьняў запаволілася Спецыяльны пасланец прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў Беларусі Джон Коўл зняпраўдзіў інфармацыю аб нібыта запаволеньні працэсу вызваленьня палітвязьняў. На пытаньне карэспандэнта Свабоды, ці быў прыпынены працэс вызваленьня палітычных вязняў, на платформе Х ён адказаў адным словам: «Не». У той жа час Джон Коўл не адказаў на пытаньне, калі ён збіраецца зноў наведаць Мінск.

Рэпрэсіі беларускіх студэнтаў і іх сваякоў за навучаньне ў Эўрапейскім Гуманітарным Унівэрсітэце Як паведамляе Вясна, рэжым р
Рэпрэсіі беларускіх студэнтаў і іх сваякоў за навучаньне ў Эўрапейскім Гуманітарным Унівэрсітэце Як паведамляе Вясна, рэжым рэпрэсуе беларусаў за навучаньне ва ўнівэрсітэце, пачынаючы з 2016 году.
«Неўстаноўленыя асобы не раней за 30.04.2016 ажыцьцявілі прадастаўленьне і збор грашовых сродкаў, каштоўных папер і іншай маёмасьці для свядомага забеспячэньня экстрэмісцкай дзейнасьці экстрэмісцкай арганізацыі "Эўрапейскі гуманітарны універсітэт", прызнанай такой рашэньнем Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь ад 14.04.2026».
З 2 чэрвеня ў Беларусі разгортваецца маштабны перасьлед, зьвязаны з Эўрапейскім гуманітарным універсітэтам. Сілавікі распачалі крымінальную справу за садейнічаньне і фінансаваньне «экстрэмісцкай дзейнасьці». Палітыка гібрыднага генацыду.

Галоўнага пракурора МКС Каріма Хана афіцыйна адхілілі ад пасады праз абвінавачаньні ў дамаганьнях Менавіта ён у 2023 годзе вы
Галоўнага пракурора МКС Каріма Хана афіцыйна адхілілі ад пасады праз абвінавачаньні ў дамаганьнях Менавіта ён у 2023 годзе выдаў ордэр на арышт Пуціна за дэпартацыю ўкраінскіх дзяцей, а ў 2024 годзе ўзгадніў ордэр на арышт прэм’ер-міністра Ізраілю Біньяміна Нэтаньягу ў сувязі з вайной у Газе. Прычына адхіленьня — завяршэньне расьсьледаваньня па абвінавачаньнях у дамаганьнях, якія зьявіліся напрыканцы 2024 году. Далейшы лёс брытанскага юрыста будуць вырашаць усе 125 дзяржаваў-сябраў МКС на спэцыяльнай сэсіі. Менавіта пракурор МКС Карым Хан мусіў вырашаць, ці дастаткова падставаў для пачатку расьсьледаваньня магчымых злачынстваў рэжыму Лукашэнкі супраць беларусаў.

7 чэрвеня ў Беларускім Доме Варшавы адбудзецца канфэрэнцыя «Рэпрэсіўная палітыка Расеі ў сістэме генацыду Беларускай нацыі».
7 чэрвеня ў Беларускім Доме Варшавы адбудзецца канфэрэнцыя «Рэпрэсіўная палітыка Расеі ў сістэме генацыду Беларускай нацыі». Канфэрэнцыя прысьвечана 38-й гадавіне адкрыцьця Курапатаў. З дакладамі выступяць: Зянон Пазьняк "Расейска-бальшавіцкі генацыд Беларусаў 1917-1953гг" Раман Смольскі "Сістэма катаваньняў і рэпрэсій у Беларусі 2020-2026 гг." Палітвязень Міхаіл "Сьведчаньні аб катаваньнях у турмах Беларусі" Месца правядзеньня: Варшава, ul.Kryniczna,6, “Беларускі Дом”  Пачатак у 14.00.

Нямеччына згубіла месца ў Радзе Бясьпекі ААН. Бэрлін вінаваціць Расею Масква актыўна агітавала многія краіны Глябальнага Поўд
Нямеччына згубіла месца ў Радзе Бясьпекі ААН. Бэрлін вінаваціць Расею Масква актыўна агітавала многія краіны Глябальнага Поўдня галасаваць супраць кандыдатуры Нямеччыны на месца непастаяннага сябра Рады Бясьпекі ААН. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на нямецкіх дыпляматаў. У выніку галасаваньне на Генэральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку стала для Бэрліну правальным. Паводле словаў кіраўніка МЗС Нямеччыны Ёгана Вадэфуля, Расея выступала супраць Нямеччыны з-за асьцярогаў, што нямецкія прадстаўнікі пачнуць выводзіць вайну ва Ўкраіне на першае месца ў парадку дня. Крэмль хацеў прадухіліць такое разьвіцьцё падзеяў. На вынік галасаваньня на Генасамблеі паўплывала і пазыцыя самой Нямеччыны. У прыватнасьці, стрыманая пазыцыя Бэрліну адносна спрэчнай з пункту гледжаньня міжнароднага права апэрацыі ЗША ў Вэнэсуэле была ўспрынятая ў Лацінскай Амэрыцы з незадавальненьнем.

Прынамсі ў 15 рэгіёнах Расеі ўведзеныя абмежаваньні на продаж бэнзіну Жыхары Саратаўскай вобласьці паведамілі пра ліміты на аўтазапраўках. Раней выданьне «7×7» падлічыла, што розныя абмежаваньні на набыцьцё паліва ўжо зьявіліся як мінімум у 14 рэгіёнах. Кіраўнік акупаванага Крыму Сяргей Аксёнаў пацьвердзіў спыненьне продажу талёнаў на бэнзін і яго рэалізацыі за наяўны разьлік. Паводле яго, у першую чаргу палівам будуць забясьпечвацца камунальныя і сілавыя службы, а таксама грамадзкі транспарт. Напрыканцы траўня жыхары Разані паведамлялі пра дэфіцыт бэнзіну АІ-92 і АІ-95 пасьля атакі беспілотнікаў на Разанскі НПЗ. У тым жа месяцы пра недахоп паліва пачалі паведамляць і ў акупаваным Крыме, дзе на шэрагу АЗС продаж АІ-92 абмежавалі 20 літрамі на адзін аўтамабіль. На фоне ўдараў па нафтавай інфраструктуры ў Санкт-Пецярбургу адпуск бэнзіну абмежавалі 50 літрамі на адзін чэк. Абмежаваньні таксама ўведзеныя ў Белгародзкай і Курскай абласьцях, Маскве, Падмаскоўі, Ленінградзкай вобласьці і шэрагу іншых рэгіёнаў. Праблемы з палівам або абмежаваньні на яго продаж таксама зафіксаваныя ў Томскай, Мурманскай, Наўгародзкай, Арлоўскай і Варонескай абласьцях, Карэліі, на Камчатцы і ў акупаваных раёнах Луганшчыны. Крыніца «Коммерсанта» на паліўным рынку папярэдзіла, што калі сытуацыя не палепшыцца, да канца лета крызіс можа закрануць ужо «большую частку рэгіёнаў» Расеі.

Экспертка Офіса Святланы Ціханоўскай і член Каардынацыйнай рады Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з КГБ, бо меркавала
Экспертка Офіса Святланы Ціханоўскай і член Каардынацыйнай рады Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з КГБ, бо меркавала, што супрацоўнічае з СБУ Раман Пратасевіч паказаў у эфіры відэа, дзе экспэртка Офісу Ціханоўскай і сябра Каардынацыйнай рады Аліна Харысава пагаджаецца супрацоўнічаць з СБУ (а на самой справе, з КГБ), а таксама фрагмэнты яе перапіскі з гэбістамі. У адказ Харысава заявіла, што каля году таму зь ёй зьвязаўся чалавек, які назваўся супрацоўнікам СБУ. Паводле яе, у той час яна знаходзілася ў цяжкім псыхалягічным стане праз ціск з боку КДБ і праблемы са здароўем. "Пазней з яго боку пачаліся пытаньні пра офіс, пра Сяргея, пра пераезд. Я ніводнага разу не напісала нічога звыш таго, што ёсць у пабліку / што я агучвала на эфірах «Еўрарадыё». Калі я бачыла, што пытаньні паступаюць па справах, якія ніяк не тычацца Украіны, я казала, што гэта ніяк не тычыцца Украіны. У большасьці момантаў я строіла з сябе дурнічку і ігнаравала паведамленьні па некалькі сутак, таму што я зразумела, што сітуацыя вельмі дзіўная. Я выдаляла дыялог для двух бакоў, блакавала кантакт, але ён пісаў з новых, тэлефанаваў па шмат разоў на дзень (я ні разу не падняла слухаўку), пасля чаго забараніла тэлефанаваць не кантактам, але ён пісаў мне і пагражаў расправай" — заявіла Харысава. Яна сьцьвярджае, што не перадала ніякай закрытай інфармацыі і хутка зразумела, што сытуацыя выглядае падазрона. Пасьля пагрозаў з боку суразмоўцы кантакты былі спыненыя. Харысава прызнала памылкай запіс відэа пра гатоўнасьць супрацоўнічаць, але падкрэсьліла, што не «зьліла» ніводнага факту. Яна таксама паведаміла пра прыпыненьне супрацоўніцтва з усімі арганізацыямі і ініцыявала праверку ў дачыненьні да сябе.

У Беларусі хваля рэпрэсій студэнтаў Эўрапейскага Гуманітарнага Ўнівэрсітэту і іх сваякоў 2 чэрвеня па ўсёй краіне прайшлі мас
У Беларусі хваля рэпрэсій студэнтаў Эўрапейскага Гуманітарнага Ўнівэрсітэту і іх сваякоў 2 чэрвеня па ўсёй краіне прайшлі масавыя ператрусы і допыты ў датычных да ўніверсітэта людзей, а таксама ў іх сваякоў. 3 і 4 чэрвеня ператрусы працягнуліся. Вядома, што допыты і ператрусы праходзіць паводле артыкулаў за «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці» і «фінансаваньне экстрэмісцкай дзейнасці». На цяперашні момант праваабаронцам вядома пра больш 30 ператрусаў. Бацькоў вымушаюць звязвацца з дзецьмі, якія вучацца ў ЭГУ і жывуць у Летуве, каб тыя адлічыліся і вярнуліся ў Беларусь. Ім даюць да 10 дзён на выключэньне з універсітэта. Сілавікі наўпрост кажуць — калі іх дзеці не адлічацца з ЭГУ, то паводле крымінальнай справы будуць затрыманыя іх бацькі. Вядома, што некаторыя сваякі студэнтаў ужо затрыманыя. Таксама КДБ прыходзіць да выпускнікоў універсітэта — вядома, пра выпускі ад 2019 да 2025 года. У іх патрабуюць прадаставіць дыпломы аб сканчэньні.

«Курапаты – дарога сьмерці» – праўда, што абудзіла нацыю “Здарылася неверагоднае. У ЦК прамаргалі. Трэцяга чэрвеня артыкул быў надрукаваны” – так успамінае дзень выхаду артыкула „Курапаты – дарога сьмерці”  Зянон Пазьняк. https://warta.media/2849

Bloomberg: украінскія ўдары па НПЗ выклікалі найбуйнейшае падзеньне нафтаперапрацоўкі ў Расеі за апошнія 16 гадоў У траўні Ўк
Bloomberg: украінскія ўдары па НПЗ выклікалі найбуйнейшае падзеньне нафтаперапрацоўкі ў Расеі за апошнія 16 гадоў У траўні Ўкраіна нанесла рэкордныя 30 удараў па расейскай нафтавай інфраструктуры. Паводле Bloomberg, пад атакі трапілі восем з дзесяці найбуйнейшых НПЗ Расеі. У выніку Масква была вымушаная забараніць экспарт авіяцыйнага паліва да канца лістапада, каб пазьбегнуць ягонага дэфіцыту на ўнутраным рынку. Паводле зьвестак выданьня, аб’ёмы нафтаперапрацоўкі ў Расеі зьнізіліся да 4,58 млн барэляў за дзень — на 13% менш, чым год таму. Гэта найніжэйшы паказьнік з 2009 году. Як адзначае Bloomberg, украінскія сілы зьмянілі тактыку і ўсё часьцей наносяць удары па ўстаноўках другаснай перапрацоўкі нафты. Іх рамонт больш складаны і дарагі, а міжнародныя санкцыі ўскладняюць пастаўкі неабходнага абсталяваньня.

Расейска-армянская гандлёвая вайна: Расея амаль цалкам забараніла ўвоз рыбы і рыбнай і іншай прадукцыі з Армэніі Гэта стала а
Расейска-армянская гандлёвая вайна: Расея амаль цалкам забараніла ўвоз рыбы і рыбнай і іншай прадукцыі з Армэніі Гэта стала адказам на спробы Армэніі зблізіцца з Эўропай і ЗША, вызваліўшыся ад уплыву Расеі. Рассельгаснагляд паведаміў, што з 2 чэрвеня неабходна спыніць вэтэрынарную сэртыфікацыю жывой рыбы і рыбнай прадукцыі для расейскага рынку амаль ад усіх вытворцаў. Выключэньне зроблена толькі для двух прадпрыемстваў, якія прайшлі інспэкцыю. Абмежаваньні ўводзяцца на фоне пагаршэньня адносінаў паміж Масквой і Ерэванам. У Расеі крытычна ставяцца да збліжэньня Армэніі з Эўразьвязам. 29 траўня Ўладзімер Пуцін зноў згадаў Армэнію ў кантэксьце імкненьня да ЭЗ, а краіны ЭАЭС — Расея, Беларусь, Казахстан і Кыргызстан — заявілі пра магчымыя рызыкі для саюзу ў выпадку эўраінтэграцыі Армэніі. Раней Рассельгаснагляд ужо абмежаваў увоз армянскіх кветак, а таксама агуркоў, памідораў, перцаў, зеляніны і трускавак. Да таго ж Расспажыўнагляд раней забараніў пастаўкі армянскага каньяку, вінаў і мінэральнай вады «Джэрмук».

У Беларусі вызначылі тры магчымыя пляцоўкі для захаваньня радыеактыўных адкідаў Улады вызначылі тры раёны, дзе можа быць пабу
У Беларусі вызначылі тры магчымыя пляцоўкі для захаваньня радыеактыўных адкідаў Улады вызначылі тры раёны, дзе можа быць пабудаваны пункт захаваньня радыеактыўных адкідаў: Астравецкі раён Гарадзенскай вобласьці, Мсьціслаўскі раён Магілёўскай вобласьці і Хойніцкі раён Гомельскай вобласьці. Канчатковае месца выберуць пасьля экалягічнай ацэнкі і грамадзкіх абмеркаваньняў. У «БелРАА» сьцьвярджаюць, што аб’ект будзе прызначаны для доўгатэрміновай ізаляцыі нізка- і сярэднеактыўных радыеактыўных адкідаў без іх трапленьня ў навакольнае асяродзьдзе.

Расейскі тэрор: у Дняпры колькасьць загінулых узрасла да 15 чалавек, сярод іх двое дзяцей. У Кіева — да 6 чалавек «Целы жанчыны і васьмігадовага хлопчыка ратавальнікі дасталі з-пад руінаў чатырохпавярховага дому ў Дняпры, зьнішчанага ворагам», — адзначыў кіраўнік АВА Ганжа. Паводле яго, на 12:00 у горадзе вядома пра 37 пацярпелых. Зь іх 22 чалавекі застаюцца ў шпіталях з пераломамі, аскепкавымі раненьнямі, рванымі і рэзанымі ранамі, а таксама мінна-выбуховымі траўмамі і акубаратраўмамі. У Кіеве колькасьць загінулых узрасла да шасьці чалавек. Пра гэта паведаміў кіраўнік гарадзкой вайсковай адміністрацыі Цімур Ткачэнка. На 12:00 мэдыкі пацьвярджаюць 64 параненых. «На жаль, гэтыя лічбы могуць быць не канчатковымі», — адзначыў Ткачэнка. Уначы РФ атакавала Ўкраіну 73 ракетамі і 656 дронамі розных тыпаў, паведамілі ў Паветраных сілах. Сярод іх: - восем супрацькарабельных ракетаў «Цыркон»; - 33 балістычныя ракеты «Іскандэр-М»; - 27 крылатых ракетаў Х-101; - пяць крылатых ракетаў «Калібр». СПА зьнішчыла або абясшкодзіла 40 ракетаў і 602 беспілотнікі. Трапленьні 30 балістычных, трох крылатых ракетаў і 33 дронаў зафіксаваныя ў 38 месцах, яшчэ ў 15 лакацыях упалі абломкі БПЛА.

Родным студэнтаў ЭГУ пагражаюць крымінальнымі справамі Пра гэта наўпрост кажуць сілавікі — калі іх дзеці не адлічацца з Эўрап
Родным студэнтаў ЭГУ пагражаюць крымінальнымі справамі Пра гэта наўпрост кажуць сілавікі — калі іх дзеці не адлічацца з Эўрапейскага Гуманітарнага Ўнівэрсітэту, то паводле крымінальнай справы будуць затрыманыя сваякі студэнтаў. Як паведамляе Вясна, сёньня па ўсёй краіне праходзяць ператрусы і допыты ў людзей, якія неяк датычныя да ўніверсітэта.

Павал "Дзядзька" Шурмей: "Полк імя Кастуся Каліноўскага не мае нічога агульнага з БВА і Мікітам Забугам" "Яшчэ ў лютым гэтага года Рада камандзіраў Палка афіцыйна заявіла, што мы ня маем ніякіх стасункаў з грамадска-палітычнай арганізацыяй "Беларуская вызвольная армія" (БВА). Сёньня мы вымушаныя нагадаць пра гэта зноў. Спробы сьпекуляваць на нашым імені і крыві нашых пабрацімаў працягваюцца. Мы катэгарычна супраць таго, каб імя Палка выкарыстоўвалі ў палітыцы і піяр-гульнях".

Ва Украіне быў затрыманы сын кіраўніцы "Місіі беларускіх дэмсілаў", якую прызначыла Ціханоўская Мікіту Шаціліна падазраюць у
Ва Украіне быў затрыманы сын кіраўніцы "Місіі беларускіх дэмсілаў", якую прызначыла Ціханоўская Мікіту Шаціліна падазраюць у тым, што ён за грошы дапамагаў ахвочым пазбегнуць прызыву падрабляць неабходныя дакументы і нелегальна пакідаць межы Украіны. На гэты момант ён вызвалены з-пад варты, але знаходзіцца пад сьледствам. Каментаваць справу Мікіта адмовіўся: "Даваць каментары па сутнасьці справы забаронена законам". Ён адзначыў, што затрыманьне адбылося яшчэ 26 траўня.

Жыхар Беразіно, які "падрываў аўтарытэт дзяржаўнай улады", аказаў узброены супраціў пры спробе затрыманьня, праніўшы аднаго м
Жыхар Беразіно, які "падрываў аўтарытэт дзяржаўнай улады", аказаў узброены супраціў пры спробе затрыманьня, праніўшы аднаго міліцыянта нажом Пра гэта паведаміў Следчы камітэт. Паводле версіі следства, 22 лістапада 47-гадовы мужчына зрабіў надпіс каля будынка РАУС. Пазней, калі да яго прыехаў нарад міліцыі, ён двойчы ўдарыў аднаго з супрацоўнікаў кухонным нажом і ўцёк у лес. На наступны дзень мужчыну затрымалі пры ўдзеле спецназа. У СК сцвярджаюць, што падчас затрыманьня ён зноў спрабаваў атакаваць сілавікоў нажом, пасля чаго ў яго стралялі. Цяпер ён знаходзіцца пад вартай. Таксама ў ведамстве заявілі, што мужчына некалькі гадоў «падрываў аўтарытэт дзяржаўнай улады і дыскрэдытаваў супрацоўнікаў праваахоўных органаў», публікуючы на ​​сваёй старонцы ў сацсетках «экстрэмісцкія матэрыялы».

Зорку алімпіяд са Светлагорска асудзілі за «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці» 31‑гадовая Дар'я Калінава ў юнацкія гады
Зорку алімпіяд са Светлагорска асудзілі за «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці» 31‑гадовая Дар'я Калінава ў юнацкія гады была гонарам Светлагорска і штогод збірала дыпломы на рэспубліканскіх школьных алімпіядах. Нядаўна яе асудзілі па палітычнай крыміналцы. Дзяўчына вучылася ў мясцовай гімназіі і з шостага класа ўдзельнічала ў алімпіядах па працоўным навучаньні. З 2007‑га па 2012 год станавілася пераможцай абласных і заключных этапаў рэспубліканскай алімпіяды. Таксама гімназістка брала ўзнагароды на міжнародных фестывалях даследчых прац і ў розных творчых конкурсах. Пасля заканчэньня школы Дар'я вучылася ў Еўропе, піша «НН». Нядаўна стала вядома, што Дар'ю Калінаву асудзілі ў Гомельскім абласным судзе. Яе абвінавацілі ў «садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці» (ч. 1 і 2 артыкула 361‑4 КК). Акалічнасьці справы невядомыя. Дакладны прысуд таксама невядомы, але гэта ці «хімія» з накіраваньнем, ці калонія.

21 траўня — пяць гадоў з дня сьмерці Вітольда Ашурка 21 траўня спаўняецца пяць гадоў з дня трагічнай гібелі палітвязьня Вітол
21 траўня — пяць гадоў з дня сьмерці Вітольда Ашурка 21 траўня спаўняецца пяць гадоў з дня трагічнай гібелі палітвязьня Вітольда Ашурка ў шклоўскай калёніі №17. Абставіны ягонай сьмерці дагэтуль застаюцца нявысьветленымі. Для многіх беларусаў Вітольд Ашурак стаў сымбалем мужнасьці, прынцыповасьці і ахвяры, прынесенай дзеля Беларусі і свабоды. Вітольд Ашурак быў актыўным грамадзкім дзеячам: сябрам Партыі БНФ, абласным каардынатарам руху «За Свабоду». Ён удзельнічаў у выбарчых кампаніях, уздымаў экалягічныя праблемы, арганізоўваў грамадзкія акцыі, разам з паплечнікамі даглядаў і ўшаноўваў месцы памяці паўстанцаў Кастуся Каліноўскага. Упершыню яго затрымалі пасьля падзеяў Плошчы 2020 году. Але нават перасьлед і турэмнае зьняволеньне не зламалі ягонай веры ў праўду і Беларусь. Шчыры беларус, патрыёт і змагар за свабоду, Вітольд Ашурак загінуў ва ўзросьце 51 году. У памяць пра яго і ўсіх палітвязьняў 21 траўня адзначаецца як Дзень салідарнасьці з палітычнымі вязьнямі Беларусі.