ch
Feedback
WARTA – беларускае нацыянальнае медыя

WARTA – беларускае нацыянальнае медыя

前往频道在 Telegram
751
订阅者
无数据24 小时
+37 天
+230 天
帖子存档
Амбасада Беларусі ў Фінляндыі будзе закрытая з 1 верасьня Амбасаду Беларусі ў Хэльсынкі плянуецца закрыць з 1 верасьня 2026 г
Амбасада Беларусі ў Фінляндыі будзе закрытая з 1 верасьня Амбасаду Беларусі ў Хэльсынкі плянуецца закрыць з 1 верасьня 2026 году, вынікае з пастановы ўрада Беларусі ад 20 жніўня №424, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Пра гэта паведамляе «Позірк». Дыпляматычныя адносіны паміж Беларусьсю і Фінляндыяй былі ўсталяваныя ў 1992 годзе, а беларуская амбасада ў Хэльсынкі пачала працаваць у 2011-м. Яе мандат таксама распаўсюджваўся на Данію. Яшчэ 3 ліпеня амбасада паведаміла пра «часовае прыпыненьне працы» і прапанавала зьвяртацца па консульскія пытаньні ў іншыя беларускія дыппрадстаўніцтвы — у прыватнасьці, у генэральнае консульства ў Даўгаўпілсе або амбасаду ў Стакгольме. Фінляндыя не прызнае Лукашэнку легітымным прэзыдэнтам Беларусі, падтрымлівае беларускія дэмакратычныя сілы і далучылася да міжнароднай дапамогі беларускім палітвязьням. Закрыцьцё амбасады таксама ўкладаецца ў агульную палітыку сыстэмнай ізаляцыі Беларусі, якая аб’ектыўна выгодная Расеі, бо яшчэ больш аддаляе Беларусь ад Эўропы і ўзмацняе яе залежнасьць ад Масквы.

+2
🔥 Сілы Бесьпілётных Сыстэм Украіны ўзяліся за Ozon і падпалілі склад у Чапаеўску ”Чапаеўск” Самарскай вобласьці - адзін з самых вялікіх цэнтраў выкананьня заказаў кампаніі Ozon ў Паволжы. Плошча цэнтра складала больш за 130 000 квадратных мэтраў. Ён ўваходзіў у топ пяць гандлёвых складоў кампаніі й займаў сярод іх чацьвёртае месца па аб’ёме апрацоўкі тавараў

Восем краінаў, у тым ліку Ўкраіна, далучыліся да санкцыяў ЭЗ супраць Беларусі 18 жніўня 2026 году восем краінаў, якія не ўвах
Восем краінаў, у тым ліку Ўкраіна, далучыліся да санкцыяў ЭЗ супраць Беларусі 18 жніўня 2026 году восем краінаў, якія не ўваходзяць у Эўразьвяз, пагадзіліся далучыцца да апошніх санкцыяў ЭЗ супраць Беларусі праз падтрымку Менскам расейскай вайны супраць Украіны, паведамляе УНН са спасылкай на Эўраньюз. Гэта Албанія, Босьнія і Герцагавіна, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Чарнагорыя, Паўночная Македонія, Нарвэгія і Ўкраіна. Абмежаваньні датычацца тавараў і тэхналёгіяў, якія могуць узмацніць вайсковы, тэхналягічны, абарончы і бясьпекавы патэнцыял Беларусі, а таксама імпарту тавараў, здольных забясьпечыць Менску альтэрнатыўныя крыніцы даходу. Санкцыі таксама пашыраюць абмежаваньні на ўдзел Беларусі ў бізнэсе, зьвязаным з крыптаактывамі і разьмешчаным у ЭЗ. Пры гэтым прадугледжаныя выключэньні для тавараў і паслугаў, неабходных для падтрымкі грамадзкай інтэрнэт-інфраструктуры.

Прэзыдэнтка Славеніі апынулася ў цэнтры скандалу праз магчымую супрацу з расейска выведкай Гісторыя набыла розгалас пасьля зв
Прэзыдэнтка Славеніі апынулася ў цэнтры скандалу праз магчымую супрацу з расейска выведкай Гісторыя набыла розгалас пасьля звычайнай аўтамабільнай аварыі 31 ліпеня. У службовым аўтамабілі прэзыдэнткі Наташы Пірц Мусар, акрамя яе, знаходзіліся дзьве сяброўкі. Спачатку адміністрацыя адмовілася называць іх імёны, але славенскія СМІ высьветлілі, што адной зь іх была Вікторыя Крывалоцка, ураджэнка Расеі і даўняя сяброўка прэзыдэнткі. Далей журналісты Dnevnik і аўстрыйскага APA праверылі расейскія базы дадзеных і выявілі нечаканы факт: Крывалоцка ў Расеі была зарэгістраваная па адным адрасе ў Краснаярску з Раманам Еглічам, былым намесьнікам кіраўніка славенскай выведкі, які ў 90-х уцёк у Расею. Пазьней сама Крывалоцка пацьвердзіла, што некалькі гадоў была зь ім у адносінах, калі абодва працавалі ў Расеі. Яна сьцьвярджае, што ўжо каля 15 гадоў ня мае зь ім кантактаў. Высьветлілася таксама, што Пірц Мусар і Крывалоцка неаднаразова разам езьдзілі ў Расею яшчэ да прэзыдэнцтва. На гэтым фоне апазыцыя запатрабавала абмежаваць доступ прэзыдэнткі да сакрэтнай інфармацыі. Пры гэтым няма пацьверджаньня, што сама Пірц Мусар або Крывалоцка супрацоўнічалі з расейскай выведкай. Крывалоцка гэта катэгарычна адмаўляе, а адміністрацыя прэзыдэнткі заяўляе, што перад атрыманьнем грамадзянства ў 2016 годзе яна прайшла праверку бясьпекі.

❗️У Беластоку арганізуюць Сьвята Незалежнасьці з мэтай падтрымкі адзінай беларускай пляцоўкі ў горадзе. Адрыты збор Як паведа
❗️У Беластоку арганізуюць Сьвята Незалежнасьці з мэтай падтрымкі адзінай беларускай пляцоўкі ў горадзе. Адрыты збор Як паведамляюць аргінізатары, 23 жніўня ў Прасторы «Новая Зямля» ў Беластоку адбудзецца урачысты канцэрт да Дня Незалежнасьці Беларусі з дабрачыннай мэтай падтрымкі Прасторы "Новая Зямля". Перад прысутнымі выступіць лідар змаганьня за незалежнасьць — Зянон Пазьняк. Арганізатары сьвята — «Нацыянальна-Вызвольны Рух Вольная Беларусь» і Прастора «Новая Зямля» — хочуць сабраць беларусаў Беластоку і гасьцей гораду на ўрачыстую імпрэзу з удзелам грамадзкіх дзеячаў, музыкаў, актораў і творчых калектываў. Галоўная дабрачынная мэта падзеі — падтрымаць арэнду і далейшае існаваньне Прасторы «Новая Зямля». Арганізатары адзначаюць: "«Вольная Беларусь» і «Новая Зямля» не атрымліваюць фінансаваньня на арганізацыю гэтага сьвята. Мы маем памяшканьне, у якім можам сабрацца разам, але ня маем бюджэту на правядзеньне канцэрту. Таму мы зьвяртаемся да беларускай супольнасьці: Станьце часткай гэтага сьвята і дапамажыце яго правесьці! Падтрымайце збор!" Агульная мэта збору9000 злотых. У суму закладзены выдаткі на арганізацыю канцэрта і фінансавая дапамога па аплаце арэнды памяшканьня "Новая Зямля". Кожны унёсак — гэта ня толькі падтрымка канцэрту да Дня Незалежнасьці, але і дапамога Прасторы «Новая Зямля», каб яна магла працягваць сваю працу. Усе сродкі, сабраныя звыш неабходнай сумы, будуць накіраваныя на аплату арэнды і далейшую дзейнасьць Прасторы «Новая Зямля». Беларусы, падтрымаем сябе! Сьвяткуем Незалежнасьць разам! Захоўваем беларускую прастору разам! Дзе: Беласток, Прастора "Новая зямля", Świętego Rocha 5/lok.32 Калі: 23.08, нядзеля, 14:00 Падтрымаце сьвята і прастору можна па спасылцы: https://zrzutka.pl/gh985w

35 год Незалежнасьці. Як 27 дэпутатаў зьмянілі лёс Беларусі Зянон Пазьняк у эфіры Беларускай службы Польскага радыё. 35 гадоў таму Беларусь зрабіла адзін з найважнейшых крокаў у сваёй найноўшай гісторыі. 25 жніўня 1991 года Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце быў нададзены статус канстытуцыйнага закона. Як гэта стала магчымым – і што адбывалася за кулісамі Вярхоўнага Савета?  https://youtu.be/SLU3JJwE7Lw

📘 «Доўгая дарога дадому» Васіля Быкава — неўзабаве ў новым выданьні Выдавецтва "Камунікат" рыхтуе да выданьня адну з самых а
📘 «Доўгая дарога дадому» Васіля Быкава — неўзабаве ў новым выданьні Выдавецтва "Камунікат" рыхтуе да выданьня адну з самых асабістых кніг Васіля Быкава — «Доўгая дарога дадому». Гэта кніга-споведзь і кніга-памяць, у якой Быкаў распавядае пра сваё дзяцінства на Віцебшчыне, вайну і раненьні, пасьляваеннае жыцьцё, літаратурнае станаўленьне, сутыкненьні з савецкай сыстэмай, а таксама разважае пра Беларусь, мову, свабоду і адказнасьць пісьменьніка перад сваім часам. Гэта шчыры і бескампрамісны расповед чалавека, які прайшоў доўгую дарогу — да памяці, праўды, роднага слова і Бацькаўшчыны. Замовіць «Доўгую дарогу дадому» на Kamunikat.shop можна ўжо цяпер. Да канца жніўня кніга даступная са зніжкай.

35 год Незалежнасьці — змаганьне на Плошчы, 20 жніўня 1991 г. Узгадваем, як адбывалася змаганьне за Незалежнасьць Беларусі ў Менску падчас маскоўскага імперскага путчу. 20 жніўня 1991 году. https://www.youtube.com/watch?v=TkA2bLOuPvU

+3
Расея ўначы атакавала Кіеў балістыкай і рэактыўнымі шахедамі. У месцы на момант публікацыі ўжо 12 загінулых, зь іх 7 чалавек загінулі ў Саламянскім раёне. 21 жніўня ў Кіеве абвясьцілі Дзень жалобы.

За апошні тыдзень з Польшчы дэпартавалі 34 беларусы З 10 па 16 жніўня на падставе рашэньняў аб абавязковым вяртаньні з Польшч
За апошні тыдзень з Польшчы дэпартавалі 34 беларусы З 10 па 16 жніўня на падставе рашэньняў аб абавязковым вяртаньні з Польшчы выехалі 34 грамадзяніны Беларусі, паведаміла Памежная служба Польшчы. Зь іх 30 беларусаў добраахвотна пагадзіліся на вяртаньне, яшчэ 4 былі выдвараныя прымусова. Польскія памежнікі заявілі, што сярод асобаў, абавязаных пакінуць краіну, былі людзі, якія кралі, кіравалі аўтамабілямі ў стане алькагольнага або наркатычнага ап’яненьня, захоўвалі наркотыкі, парушалі забарону на кіраваньне транспартнымі сродкамі, пагражалі зьдзяйсьненьнем злачынстваў, ужывалі гвалт і наўмысна псавалі маёмасьць. У ведамстве падкрэсьлілі, што гэтыя людзі «ўяўлялі пагрозу для бясьпекі дзяржавы і грамадзкага парадку».

Беларускія спартсмэнкі, выгнаныя з Радзімы, цяпер прыносяць перамогі і мэдалі Польшчы Беларускія спартсмэнкі, якія цяпер прад
Беларускія спартсмэнкі, выгнаныя з Радзімы, цяпер прыносяць перамогі і мэдалі Польшчы Беларускія спартсмэнкі, якія цяпер прадстаўляюць Польшчу, Крысціна Ціманоўская і Марыя Жодзік, здабылі медалі на чэмпіянаце Эўропы па лёгкай атлетыцы. Ціманоўская ў складзе польскай зборнай стала бронзавай прызэркай у эстафеце 4×100 м. Польская каманда паказала вынік 43,15. Жодзік заваявала срэбра ў скачках у вышыню, узяўшы 1,95 м з першай спробы. Золата атрымала ўкраінка Яраслава Магучых — 1,97 м. Для Жодзік гэта ўжо другое запар срэбра на буйным міжнародным турніры: летась яна таксама стала срэбнай прызэркай чэмпіянату сьвету ў Токіё.

❗️Набліжаецца 35 гадавіна абвяшчэньня Незалежнасьці Беларусі! 25 жніўня 1991 году Беларускі Народны Фронт здабыў Незалежнасьць Беларусі. Узгадваем гераічнае змаганьне беларускага народу за сваю краіну: адкрыцьцё праўды пра Курапаты, першыя Дзяды, стварэньне Беларускага Народнага Фронту, маскоўскі путч, масавыя маніфэстацыі, змаганьне ў Вярхоўным Савеце і, нарэшце, перамога! https://www.youtube.com/watch?v=ZpTsnjgjq_I

Гісторыя жыцьця і змаганьня Лявона Баразны на канале Варта: https://www.youtube.com/watch?v=XLHqMf3YHnQ

15 жніўня 1972 быў савецкім КГБ быў забіты Лявон Баразна — дзяяч беларускага нацыянальнага руху Аб гэтым дні ўзгадвае Зянон П
15 жніўня 1972 быў савецкім КГБ быў забіты Лявон Баразна — дзяяч беларускага нацыянальнага руху Аб гэтым дні ўзгадвае Зянон Пазьняк: "15-ы жнівень 1972 год; быў цёплы дзень. Я сеў у электрычку і паехаў у Вязынку. Хадзіў цэлы дзень па лясах і палях, сядзеў пад дубам і глядзеў на радзіму Купалы. Нічога няма лепшага як быць на сваёй зямлі. Вярнуўся зацемкам. На раніцы мне на працу патэлефанавала жонка Лявона Баразны і сказала, што здарылася вялікае няшчасьце. Лявона забілі. Забілі нажамі гэбоўскія правакатары -- два маскалі з расейскага горада Калінін. Бацька бандытаў палкоўнік КГБ узначальваў ахову Дома Ураду. Галоўны забойца на судзе на ўсе пытаньні механічна адказваў адной фразай: "я сын Сталіна". Суд прысудзіў бандытам 8 і 15 год. Пасьля чаго іх быццам бы пасадзілі ў турму і сьлед іх зьнік. Нічога даведацца не ўдалося. (Так бывала ў СССР, калі забойцаў пакрывалі і выпускалі цішком). Загінуў беларускі мастак. Моцны чалавек. Ахвярны для Беларусі. Загінуў найлепшы сябра. Што я запомніў зь яго слоў -- перакананьне, што за сваё, за свой народ трэба стаяць заўсёды, нават тады, калі ўсё валіцца, калі ўсё знішчаць, калі ўсе загінуць і зграя шалёных сабак акружыць цябе – не здавайся, бо гэтак толькі можна зьберагчы ідэалы і мець будучыню"

+5
❗️Міграцыйны крызыс у Гішпаніі працягваецца: тысячы мігрантаў з новымі сіламі атакуюць Сеуту - на фоне гэтага мараканскія ўлады мабілізавалі ваенныя сілы на мяжы й пачалі разганяць натоўп вадаметамі. Каля двух тыдняў таму ў Сеуту прыбылі амаль 72 000 нелегальных мігрантаў. Згодна з дадзенымі МУС Гішпаніі, каля 5000 мігрантаў дагэтуль знаходзяцца ў Сеуце. Гэтыя падзеі могуць справакаваць новы крызыс на межах Шэнгенскай зоны

Як рэжым унутранай акупацыі разбурае Беларусь Прыклад: "Млын Каліноўскага". Яшчэ 10 год таму меў выдатна-захаваны стан. Мінула чарговыя 10 год лукашыскай улады. І вось што мы маем зараз... Млын быў пабудаваны ў XIX стагоддзі, калі гэтыя землі належалі шляхецкаму роду Корсакаў. Пабудова выкарыстоўвалася па прамым прызначэньні вельмі доўга — аж да 1970-х гадоў Чаму «Млын Каліноўскага»? Назва звязана з мясцовымі легендамі часоў паўстаньня 1863–1864 гадоў пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Паводле паданьняў, паўстанцы выкарыстоўвалі гэты млын як сховішча, месца для сустрэч або нават друкавалі тут паўстанцкія ўлёткі («Мужыцкую праўду») Млын знаходзіцца тут: Мінская вобласьць, Маладзечанскі раён, урочышча Глінянка (Глінішча), вёска Пятроўшчына

+8
🔥 Склад Wіldberrіes і яшчэ адзін лягістычны комплекс гараць у Расеі У Каледзіне зьнішчылі склад Wіldberrіes плошай больш за 250 000 квадратных мэтраў, а таксама мультымадальны лягістычны комплекс ”Паўночнае Дамадзедава” у Маскоўскай вобласьці.

Расея і Ўкраіна правялі ў Беларусі абмен грамадзянскімі асобамі 13 жніўня 2026 году Расея і Ўкраіна правялі гуманітарны абмен грамадзянскімі асобамі на тэрыторыі Беларусі. У Расею накіраваліся 8 чалавек, ва Ўкраіну — 7. Абмен адбыўся ў пункце пропуску «Новая Гута» на беларуска-ўкраінскай мяжы. Сярод удзельнікаў абмену былі пэнсіянэры і людзі з інваліднасьцю, паведамляе БелТА.

Кніга інтэрвью Васіля Быкава абвешчана ў Беларусі "экстрэмісцкай" Міністэрства інфармацыі абнавіла «Рэспубліканскі спіс экстр
Кніга інтэрвью Васіля Быкава абвешчана ў Беларусі "экстрэмісцкай" Міністэрства інфармацыі абнавіла «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». Гэтак "экстрэмісцкай" абвешчаная кнігі "Быкаў на Свабодзе" — збор інтэрвью знакамітага беларускага пісьменьніка і дзеяча беларускага адраджэньня Васіля Быкава, якія ён даваў Радыё Свабодзе. Акрамя гэтага, у спісе з'явіліся і іншыя беларускія кнігі: — «Паўстаньне Беларусі» (Пётра Рудкоўскі, 2007) — «Пакаленьне Маладога Фронту» (Павал Севярынец, 2004) — «Палітычная сістэма Рэспублікі Беларусь» (Уладзімір Роўда, 2011) — «Кошт свабоды, ці Спавядальнасьць апазіцыйнага палітыка» (Сяргей Скрабец) — «Ненасільле і Беларусь» (Варшава, 1999).