WARTA – беларускае нацыянальнае медыя
Kanalga Telegram’da o‘tish
WARTA - Беларускае нацыянальнае медыя Падтрымаць: https://buymeacoffee.com/wartabelarus YouTube: https://www.youtube.com/@wartabelarus https://warta.media/ https://www.facebook.com/wartabelarus
Ko'proq ko'rsatish750
Obunachilar
Ma'lumot yo'q24 soatlar
+27 kunlar
-930 kunlar
Postlar arxiv
"Будет иметь право на условно-досрочное освобождение после 13 февраля 2030 года"
Дзяніса Івашына вярнулі з турмы ў магілёўскую калонію № 15
Сваякі ўжо атрымалі першыя лісты з калоніі. З ліста да маці ад 18 чэрвеня вынікае, што на той момант Дзяніс знаходзіўся ў каранціне, паведаміла ў Facebook жонка журналіста Вольга Івашына. Яшчэ праз некалькі дзён паштоўка ад мужа дайшла і да яе, піша БАЖ.
Вольга адзначае, што яе непакоіць фраза пра тое, што ён пакуль не займаецца фізкультурай і «захоўвае сябе ў ашчадным рэжыме».
Паводле яе, перавод назад у магілёўскую калонію, куды Дзяніса першапачаткова накіравалі адбываць прысуд, наўрад ці можна расцэнваць як палёгку ў параўнаньні з турмой, дзе журналіст адбыў мінулыя тры гады.
Са слоў Вольгі, маці журналіста днямі атрымала ад адміністрацыі калоніі афіцыйны ліст пра тое, што зняволены Дзяніс Івашын прыбыў туды 18 чэрвеня 2026 года, і што пасля 13 лютага 2030 года ён будзе мець права на ўмоўна-датэрміновае вызваленьне. Але для гэтага ён мусіць сваімі паводзінамі «даказаць уласнае выпраўленьне».
Як Варшава вяртае сваё гістарычнае аблічча
Гэты варшаўскі фасад быў амаль цалкам страчаны.
Дом Талвіньскага быў пабудаваны ў 1903 годзе з багата аздобленым нэабарочным фасадам. Пасьля Другой сусьветнай вайны яго перабудавалі ў значна больш спрошчаным выглядзе, а ў 1970-х гадох частку арыгінальнага дэкору закрылі яшчэ больш.
У 2015 годзе падчас рэстаўрацыі былі адноўленыя балконы, пілястры, арнамэнты і скульптурныя элемэнты фасаду, якія лічыліся страчанымі на працягу дзесяцігодзьдзяў.
Польшча вяртае свой гістарычны твар. Выдатны прыклад для будучай Беларусі.
У Польшчы затрымалі двух беларусаў і дзевяць украінцаў, якіх падазраюць у арганізацыі мітынгаў на расейскія грошы
Пра гэта паведаміла Агенцтва ўнутранай бясьпекі (ABW) Польшчы. Паводле ведамства, затрыманыя грамадзяне Беларусі і Ўкраіны будуць неадкладна высланыя з краіны. Іхныя імёны не раскрываюцца.
Паводле зьвестак польскіх спэцслужбаў, затрыманыя «мелі сувязі ў Расеі і Беларусі» і з восені 2025 году вярбавалі і аплачвалі ўдзел украінскіх уцекачоў у дэманстрацыях у Польшчы. Як сьцьвярджае ABW, фінансаваньне паступала з Расеі.
Паводле сьледзтва, мэтай было ўплываць на ўцекачоў для «прасоўваньня палітычных лёзунгаў». Для арганізацыі пратэстаў выкарыстоўваліся эмацыйныя тэмы, у тым ліку паведамленьні пра карупцыйныя скандалы і падзеі ва ўнутранай палітыцы Ўкраіны.
Затрыманьні адбыліся ў Варшаве, Уроцлаве, Кракаве, Закопаным і Быдгашчы.
«Гэта прыклад дзеяньняў ніжэй за парог клясычнай агрэсіі, накіраваных на падрыў грамадзкага даверу, распальваньне напружанасьці і выкарыстаньне людзей, якія ратуюцца ад вайны, як інструмэнту расейскіх апэрацыяў уплыву», — адзначылі ў ABW.
Зянон Пазьняк: "Нацдэмы, ворагі народу, экстрэмісты ці тэрарысты... Ня мае значэньня. Галоўная іх задача — зьнішчыць насельніцтва і замяніць яго іншым насельніцтвам"
Даклад Зянона Пазьняка пра сістэму вынішчэньня беларускай нацыі.
https://www.youtube.com/watch?v=TnAQmk4AzdM
+5
Разбурэньне Беларусі: у былым езуіцкім касьцёле ў Бабруйску абвалілася сьцяна
У Бабруйску абвалілася правая сакрыстыя былога езуіцкага касьцёла — найстарэйшага будынку гораду, які ўжо шмат гадоў стаіць закінуты. Паводле зьвестак, разбурэньне адбылося яшчэ ў красавіку.
Касьцёл быў пабудаваны ў 1745–1747 гадох у стылі барока паводле праекту віленскага архітэктара Тамаша Жаброўскага і мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці.
Пры Расейскай імпэрыі ў будынку ўладкавалі склад зброі, а ў савецкі час там знаходзілася вайсковая турма (гаўптвахта). Пасьля яе закрыцьця ў пачатку 2000-х касьцёл пуставаў.
У 2011 і 2012 гадох у будынку адбыліся пажары, якія моцна пашкодзілі помнік. З таго часу ён працягвае разбурацца.
Фота: касьцёл пасьля пажару, абвалу і папярэднія гады.
Маштабныя пажары пасьля прылётаў па НПЗ у Славянску-на-Кубані і Яраслаўлі
Пасьля ўдараў па нафтаперапрацоўчых заводах у Славянску-на-Кубані і Яраслаўлі ўспыхнулі маштабныя пажары.
Праектная магутнасьць НПЗ у Славянску-на-Кубані складае каля 5,2 млн тон нафты на год. Гэта адзін з найбуйнейшых нафтаперапрацоўчых заводаў РФ, які забясьпечвае нафтапрадуктамі Паўднёвую фэдэральную акругу і акупаваны Крым.
Пуцін і Лукашэнка сустрэліся ў рэзыдэнцыі на Валдаі, заяваў для прэсы ня будзе, — Пяскоў
Паводле словаў прэс-сакратара Пуціна Дзьмітрыя Пяскова, бакі абмяркоўваюць рэгіянальную бясьпеку, гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва і парадак дня Саюзнай дзяржавы, перадае ТАСС.
Пры гэтым ён падкрэсьліў, што Пуцін і Лукашэнка ня будуць рабіць заяваў для СМІ і падпісваць якія-небудзь дакумэнты па выніках сустрэчы ў пуцінскай рэзыдэнцыі на Валдаі. Дзяржаўныя СМІ таксама не публікуюць фота ці відэа са сустрэчы.
26 чэрвеня 2022 году, чатыры гады таму, пад Лісічанскам група беларускіх добраахвотнікаў з батальёну «Волат» Палку Каліноўскага прыняла няроўны бой супраць калоны расейскіх войскаў. Беларусы прыкрылі адыход сваіх пабрацімаў і падразьдзяленьняў УСУ, спыніўшы наступ ворага цаной уласных жыцьцяў.
У тым баі загінуў камандзір батальёну Іван «Брэст» Марчук, а таксама Васіль «Сябра» Парфянкоў, Вадзім «Папік» Шатроў і Васіль «Атам» Грудавік. Ян «Тромблі» Дзюрбейка і Зьміцер «Клешч» Дзёгцеў трапілі ў расейскі палон. Іхны далейшы лёс застаецца невядомым.
Гэта самыя вялікія страты, разава панесеныя беларусамі на расейска-украінскай вайне.
Праз дэфіцыт паліва ў Расеі ў некалькіх раёнах Забайкальскага краю прыпынілі вываз сьмецьця
Рэгіянальны апэратар «Олерон+» паведаміў, што часова ня можа абслугоўваць Чарнышэўскі, Срэценскі, Газімура-Заводзкі і Краснакаменскі раёны празь недахоп паліва, паведамляе праект Радыё Свабода «Сыбір.Рэаліі». У кампаніі запэўніваюць, што пасьля стабілізацыі сытуацыі вываз адкідаў адновяць.
Ад Украіны да Забайкальскага краю РФ — каля 5000 км.
Масква: "Бянзіна няма нідзе! Нават дызеля"
Па ўсёй Расеі разгортваецца паліўны крызіс.
Лукашэнка заявіў, што нядаўна сустракаўся з прадстаўнікамі Зяленскага: "Хлопцы, трэба дамаўляцца"
Аляксандар Лукашэнка паведаміў, што нядаўна правёў сустрэчу з прадстаўнікамі Ўладзіміра Зяленскага.
«Я ім проста сказаў: "Хлопцы, вы перадайце свайму прэзыдэнту: калі ён думае, што можна так з намі размаўляць і яшчэ ўцягнуць нас у вайну, то ён павінен разумець, што якасьць вайны імгненна зьменіцца. Гэта будзе зусім іншая вайна"».
Паводле Лукашэнкі, у адказ яму сказалі: «Прэзыдэнт і яны гэта разумеюць».
Ён таксама заявіў: «Давайце, хлопцы, дамаўляцца. Трэба дамаўляцца істотна», а таксама падкрэсьліў: «Мы таксама ня хочам з украінцамі ваяваць».
Каб гарантавана адбіць магчымы наступ зь Беларусі, Украіне неабходна сфармаваць новыя брыгады, — Сырскі
Галоўнакамандуючы Ўзброеных сілаў Украіны Аляксандар Сырскі заявіў, што для гарантаванага адбіцьця магчымага наступу з тэрыторыі Беларусі неабходна фармаваць новыя брыгады.
«Можна зэканоміць на фармаваньні брыгадаў сёньня і заплаціць тэрыторыяй заўтра», — падкрэсьліў ён.
❗️Зяленскі: рэтрансьлятары ў Беларусі, празь якія акупанты наводзілі «Шахеды» на заходнія вобласьці, спынілі працу
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімер Зяленскі заявіў, што рэтрансьлятары на тэрыторыі Беларусі, якія выкарыстоўваліся для навядзеньня расейскіх дронаў-камікадзэ «Шахед» па заходніх рэгіёнах Украіны, больш не працуюць.
У той жа час ён адзначыў, што пакуль невядома, ці былі гэтыя аб’екты дэмантаваныя.
Летась Расея вырабіла ў восем разоў больш ракетаў, чым увесь Эўразьвяз — Кубілюс
Паводле словаў эўракамісара ў пытаньнях абароны Андруса Кубілюса, у 2025 годзе РФ вырабіла каля 2000 балістычных і крылатых ракетаў, тады як краіны ЭЗ — толькі 250 крылатых і ніводнай балістычнай, паведамляе карэспандэнтка Радыё Свабода.
Кубілюс назваў гэта сур’ёзнай праблемай для эўрапейскай бясьпекі і заклікаў паскорыць разьвіцьцё абароннай прамысловасьці.
У той жа час ён прывёў Украіну як прыклад хуткага нарошчваньня вытворчасьці ўзбраеньняў і заклікаў інтэграваць украінскі абаронны сэктар у эўрапейскі рынак абароны.
У эфіры Эўрарадые Яўген Магда прапанаваў схему ўзаемадзеяньня ўкраінскіх уладаў з лукашысцкім рэжымам
Камэнтуючы ўльтыматум Зеленскага Лукашэнку, ўкраінскі палітолаг адзначыў:
"Украіна павінна паставіць за мэту вызваленьне рэйкавых партызанаў, усіх асуджаных па справе «Гаюна», а таксама нашага знаёмага — журналіста Дзяніса Івашына, які ўжо больш за пяць гадоў знаходзіцца за кратамі. Ягоная жонка, спадарыня Вольга, штомесяц нагадвае пра гэта і піша пра ягоны лёс. Таму і я згадваю пра гэта, каб пра гэтых людзей чулі іншыя.
Можна стварыць пэўны графік. Ёсьць, умоўна кажучы, 20 вызваленых — на месяц адкладаем новыя абмежаваньні. Даём месяц жыцьця Мазырскаму нафтаперапрацоўчаму заводу, хай і далей зарабляе грошы. Потым вызваляюць яшчэ 20 чалавек — і гэтак далей."
Беларуская супольнасьць просіць пазначыць сваю гістарычную спадчыну на Грунвальдзкім полі
Беларускія актывісты і прадстаўнікі дыяспары распачалі кампанію за ўсталяваньне бел-чырвона-белага штандара на Грунвальдзкім полі ў Польшчы. З гэтай мэтай была створана пэтыцыя, адрасаваная кіраўніцтву Музэю Бітвы пад Грунвальдам.
Ініцыятары нагадваюць, што ў Грунвальдзкай бітве 1410 году ўдзельнічалі харугвы зь земляў Вялікага Княства Літоўскага, у тым ліку з тэрыторыяў сучаснай Беларусі. Усталяваньне беларускага штандара побач са сьцягамі Польшчы, Летувы і Ўкраіны стала б прызнаньнем гістарычнага ўнёску беларусаў у агульную перамогу над ворагам.
Аўтары звароту таксама адзначаюць, што бел-чырвона-белы сьцяг зьяўляецца гістарычным нацыянальным сымбалем беларусаў і ўвасабляе імкненьне да свабоды, годнасьці і самавызначэньня.
Падпісаць пэтыцыю можна па спасылцы: ipetitions.com/p/untitled-petition-134.
Беларусам з гуманітарным статусам у Польшчы будзе лягчэй запрашаць сваякоў
Як паведамляе Белсат, раней у консульстве Польшчы ў Менску дзеля атрыманьня візаў для блізкіх сваякоў патрабавалі запрашэньне, аформленае праз ваяводскае ўпраўленьне. Ваявода ж патрабаваў 5 гадоў сталага пражываньня, дазвол на сталы побыт ці статус доўгатэрміновага рэзідэнта Эўразвязу. Цяпер МЗС Польшчы паведамляе, што для асобаў з гуманітарным статусам дзейнічае іншы механізм.
«Грамадзяне Беларусі, якія застаюцца на тэрыторыі Рэспублікі Польшча на падставе гуманітарных візаў, дазволаў на часовы побыт, атрыманых паводле гуманітарных прычынаў, або дадатковай абароны, бліжэйшыя чальцы сем’яў гэтых асобаў (бацькі, дзеці, дзядулі, бабулі, унукі) маюць магчымасьць звяртацца па візы на падставе натарыяльна завераных запрашэньняў», – адзначылі ў ведамстве.МЗС падкрэслівае, што консулам неабходна падаваць поўную інфармацыю пра падставы перабываньня ў Польшчы.
Зянон Пазьняк пра заяву аб ультыматуме Лукашэнку: "Стратэгічная памылка, небясьпечная для Ўкраіны і Беларусі"
Лідар Вольнай Беларусі і КХП-БНФ, дэпутат Незалежнасьці і былы кандыдат у прэзідэнты Зянон Пазьняк у сваех каналах пракаментаў заяву Зяленскага аб ультыматуму Лукашэнку:
"Заява прэзыдэнта Украіны спадара Зяленскага (19-06-2026) аб намерах зьнішчэньня чатырох расейскіх рэтрансьлятараў палёту дронаў, разьмешчаных на дахах жылых дамоў у Беларусі і ў сытуацыі, калі Расея інтэнсіўна шукае спосабу ўцягнуць рэжым Лукашэнкі ў вайну, -- такая заява ёсьць стратэгічнай памылкай, небясьпечнай для Украіны і Беларусі. (Тым больш, улічваючы правакацыю Расеі з нападам дрона на беларускі аўтобус зь дзецьмі ў Бранскай вобласьці).
Пасьля такой заявы Маскве толькі застанецца падрыхтаваць правакацыйны напад нібыта з боку Украіны і ўдарыць па сваіх рэтрансьлятарах у Беларусі, абвінаваціўшы Украіну ў агрэсіі. (Альбо могуць пачакаць пакуль з Украіны самы ўдараць, але, практычна, гэта нерэальна, таму чакаць ня будуць і хутчэй за ўсё скарыстаюць магчымасьць).
Наступны этап -- увядзеньне расейскіх войскаў у Беларусь у дапамогу "брацкаму" рэжыму Лукашэнкі супраць "украінскай агрэсіі" (так гэта будзе заяўлена і так гэта будзе расцэнена на самай справе).
Чарговы этап -- расейцы адчыняюць у Беларусі вялы паўночны фронт і абменьваюцца ўдарамі з Украінай. На гэтым этапе задача Масквы будзе ў тым, каб рукамі Украіны максымальна панішчыць Беларусь.
Апошні этап, дзеля чаго Масква ўвесь час хацела і хоча ўцягнуць рэжым Лукашэнкі ў вайну, -- гэта каб за плячыма свайго сатрапа і марыянэткі Лукашэнкі нанесьці ад яго імені атамны ўдар па Украіне (кропкавы ці масавы -- гэта ўжо ня мае значэньня, у Лукашэнкі пытацца ня будуць). "Арэшнік" завезены, а ядзерку завязуць за адну ноч. На гэтым вайна заканчваецца.
Вынік. Зьнішчана (захоплена) Беларусь (якая ўжо ня будзе дзяржавай) і зьнішчаная Украіна, якой Расея прад'явіць яшчэ рахунак плаціць па рэпарацыях за "ваенныя злачынствы". Ядзернага ўдару па Беларусі (і тым больш па Расеі) ні Амэрыка, ні Францыя, ні Вялікабрытанія рабіць ня будуць.
Перапалоханая "эўрапейская супольнасьць" пастараецца навязаць дамоўленыя стасункі з Расеяй у новай геапалітычнай карціне сьвету і адначасна яна асудзіць і пракляне Беларусь ("белорусскій рэжым" -- так агентура ў Эўропе называе антыбеларускі рэжым Лукашэнкі), як «спраўцу» ядзернай вайны і як ахвярнага казла ў гэтым расейскім злачынстве.
Тут выпадак калі неабдуманая памылка ў заяве, зробленая ў неадпаведным часе, можа выклікаць ланцуг фатальных наступстваў для Украіны і Беларусі"
— падрэсьліў Зянон Пазьняк
"Расея як краіна з самым магутным патэнцыялам ядзернай зброі і з фашысцкм рэжымам улады ня зможа дапусьціцца прайграць вайну з дзеяньнямі на сваёй тэрыторыі, калі на карту будзе пастаўлена гэбоўска-фашысцкая "уласьць". Тут не «экспедыцыйная вайна», якую часам вяла і без наступстваў праігрывала Амэрыка. Тут тэрытарыяльная вайна. Перад небясьпекай пройгрышу Расея можа задзейнічаць атамную зброю.
Каб станоўча закончыць такую вайну, ад Украіны ў гэтых умовах акрамя гераізму (які ўкраінцы моцна прадэманстравалі) вымагаецца асаблівае веданьне непрыяцеля (Расеі), тактыкі дзеяньняў і прадуманага падыходу ў палітыцы. Пра гэта не кажацца. Тое разумее прэзыдэнт Трамп. І вось аказваецца не для ўсіх яно і зразумела" — дадае палітык.
"Пытаньне таксама як пазьбегнуць дрэннага выніку, які можа выклікаць апісаны намі нацыянальна-апакаліптычны сцэнар.
Варыянтаў шмат, але ўсе яны тэарытычныя. Рэальна пытаньне, справакаванае заявай спадара Зяленскага, можа быць разьвязана, калі ўмяшаюцца спадары Трамп і Сі Цзіньпін, і пры ўмове, што Масква дэмантуе і забярэ свае рэтлянсьлятары (альбо калі спрацуюць беларускія партызаны, што малаверагодна)" — завяршае свой артыкул лідар Вольнай Беларусі
Абноўленая мапа дэфіцыту бензіну ў РФ
Эканамічны аглядальнік Станімір Добраў абнавіў сваю мапу, якая дэманструе, дзе быў зафіксаваны дэфіцыт паліва ў Расеі.
За тыдзень на мапу было дадана 32 расейскія рэгіёны, 13 — толькі за сёньня.
У касьцёле св. Аляксандра прайшоў урок беларускай мовы з Зянонам Пазьняком - WARTA - Беларускае нацыянальнае медыя
21 чэрвеня ў касьцёле св. Аляксандра адбылася незвычайная сустрэча – урок беларускай мовы, ганаровым госьцем якога стаў Зянон Пазьняк.
