cookie

Мы используем файлы cookie для улучшения сервиса. Нажав кнопку «Принять все», вы соглашаетесь с использованием cookies.

avatar

WARTA – беларускае нацыянальнае медыя

WARTA - Беларускае нацыянальнае медыя, створанае дзеля пашырэньня беларускага кантэнту, нацыянальнай палітычнай аналітыкі і асьветы. YouTube: https://www.youtube.com/@wartabelarus Сайт: https://warta.media/ Facebook: https://www.facebook.com/wartabelarus

Больше
Рекламные посты
541
Подписчики
+324 часа
+17 дней
+1930 дней
Время активного постинга

Загрузка данных...

Find out who reads your channel

This graph will show you who besides your subscribers reads your channel and learn about other sources of traffic.
Views Sources
Анализ публикаций
ПостыПросмотры
Поделились
Динамика просмотров
01
😞Полк Каліноўскага паведаміў пра двух загінуўшых ваяроў 9 чэрвеня падчас супраціву расейскай агрэсіі на Харкаўскім кірунку загінулі два “каліноўца”. Трагедыя здарылася па дарозе на пазіцыі, дзе яны павінны былі забраць адзін з баявых разьлікаў пасьля сканчэньня задачы, але патрапілі на міну, паведамляе ТГ-канал ПКК. Атрыманыя траўмы аказаліся несумяшчальныя з жыцьцём. Целы загінуўшых у тую ж ноч былі эвакуяваны з месца трагедыі дзякуючы падтрымцы сумежных падраздзяленняў ВСУ. Развітаньне з ваярамі будзе арганізавана службай ваярскай дапамогі Палка імя Каліноўскага. Прадстаўнікі ПКК просяць прэсу і грамадскасьць з павагай паставіцца да памяці ваяроў і не распаўсюджваць асабістыя дадзеныя ў мэтах бясьпекі сяброў і блізкіх, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі.
8524Loading...
02
Фундацыя Kamunikat.org адчыніла інтэрнэт-кнігарню Цяпер на сайце https://kamunikat.shop можна рабіць замовы на ўсе кнігі, выдадзеныя Фондам, а таксама — на кнігі партнёрскіх выдавецкіх ініцыятываў. Каталог інтэрнэт-крамы налічвае амаль 40 кніг, атрымаць замовы можна па пошце, альбо асабіста (у Беластоку).
2375Loading...
03
Зянон Пазьняк выдаў новую кнігу — беларускі самвыдат 70-80-х гадоў Беларускі палітык Зянон Пазьняк, вядомы таксама як пісьменьнік і выдавец, выпусьціў чарговую кнігу -- "Самвыдат" (Беларускія падземныя выданьні 1970-1980 гг.). Агляд новай кнігі З.Пазьняка на сайце Warta: https://warta.media/2131
7944Loading...
04
Santander банк даў беларусам два тыдні, каб прынесьці ВНЖ Грамадзяне Беларусі і Расеі пачалі атрымліваць апавяшчэньні аб тым, што да іх банкаўскіх рахункаў абмяжуюць доступ або заблакуюць з-за адсутнасьці ВНЖ. У якасьці прававога абгрунтаваньня банк спасылаецца на арт. 1u Рэгламенту Савета (ЭЗ) 765/2006 ад 18 мая 2006 года "Аб абмежавальных мерах у сувязі з сітуацыяй у Беларусі і датычнасьцю Беларусі да агрэсіі Расеі супраць Украіны" (там, дзе гаворыцца, што грамадзяніну РБ нельга мець больш за 100 тысяч еўра на рахунку без эўрапейскага ВНЖ). І яшчэ на арт. 5b Рэгламенту Савета (ЭЗ) 833/2014 ад 31 ліпеня 2014 г. «Аб абмежавальных мерах у сувязі з дзеяньнямі Расеі, якія дэстабілізуюць сітуацыю ва Украіне» (дзе, у прыватнасьці, згадваецца забарона на фінансавыя аперацыі расейскім юрыдычным асобам). У аддзяленьнях банка прадастаўляецца розная інфармацыя, што будзе далей з рахункамі пасля 26 чэрвеня без ВНЖ. Кліентам банка, якія звярнуліся па тлумачэньні, казалі аб поўнай блакіроўцы рахунку або частковай блакіроўцы паслуг мабільнага банкінгу.
1931Loading...
05
Улады Грузіі і Расеі запусьцілі працэс аднаўленьня дыпламатычных адносін Тбілісі ўжо набірае супрацоўнікаў для грузінскай амбасады ў Маскве, паведаміў тэлеканал Mtavari Arkhi са спасылкай на крыніцы "блізкія да крамля" Грузінскія суразмоўцы канала заявілі, што кіруючая прарасейская партыя "Грузінская мара" адмаўляе падобныя планы, а прадстаўнікі грузінскага ўрада называюць інфармацыю аб адкрыцьці амбасады неабгрунтаванай. Усё адбываецца па тым жа сцэнары, па якім былі адноўленыя прамыя авіязносіны з Расеяй, адменены візавы рэжым для грамадзян Грузіі і прыняты расейскі закон ("аб замежных агентах") - адзначае тэлеканал.
2222Loading...
06
“ Дзеткі - кветкі, якія абавязкова прарастуць у вольнай Беларусі” Тэатральнай студыі "Купалінка" - 4 гады! З нагоды 4 гадавіны сваёй дзейнасьці тэатральная студыя “Купалінка” паказала адразу тры прэм'еры на сцэне Мазавецкага Інстытуту Культуры ў Варшаве. Медыя Варта запісала камэнтары рэжысэркі студыі "Купалінка" Натальлі Локіць, акторкі і выкладчыцы студыі -- Сьвятланы Зелянкоўскай, а таксама юнага актора Максіма Бокача. Глядзець: https://www.youtube.com/watch?v=pz9_CNRegoA
2892Loading...
07
❤️🇵🇱Для беларусаў у Польшчы цяпер будзе лягчэй пацьвердзіць наяўнасьць сярэдняй адукацыі Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў праўкі ў закон, згодна з якімі пацьвердзіць атэстат (пачатковай, сярэдняй, прафесійнай адукацыі) можна будзе праз адміністрацыйную працэдуру непасрэдна ў Польшчы. Да гэтага моманту так рабіць маглі толькі асобы са статусам уцекача або дадатковай абароны. Беларусь прыпыніла пагадненьне аб супрацоўніцтве ў сфэры адукацыі з Польшчай у лютым 2023 года, а гэтай вясной у выпускнікоў зьявіліся праблемы ў атрыманьні пацвярджэньня атэстату дзеля паступлення ў замежныя ВНУ. Прынятыя праўкі таксама прадугледжваюць стварэньне пасады міжкультурнага асістэнта, які будзе працаваць у школах для дапамогі замежным грамадзянам, якія не валодаюць польскай мовай на дастатковым для атрыманьня адукацыі ўзроўні.
2428Loading...
08
КДБ у Віцебску і Магілёве затрымаў дзясятак падлеткаў: «працавалі на ўкраінскіх нацыстаў» Дзяржтэлеканал ОНТ паказаў сюжэт аб затрыманьні каля дзесяці падлеткаў з Магілёва і Віцебска. Іх назвалі «тэрарыстамі» з-за таго, што яны падрывалі ў лесе слоічкі з-пад ёду, начыняючы іх самаробнай выбухоўкай. Прапагандысты абвінавачваюць іх у тым, што яны дзейнічалі "пад кантролем украінскіх нацысцкіх груповак". Сам сюжэт складаецца з архіўных ролікаў выбухаў, падпалаў і нацысцкай хронікі. Цяпер адзін з падлеткаў знаходзіцца ў віцебскім СІЗА. Яму прад'явілі абвінавачаньні па двух артыкулах - незаконныя дзеяньні ў дачыненьні да выбуховых рэчываў і падрыхтоўка да акта тэрарызму.
31411Loading...
09
Politico: Эўрапейская народная партыя атрымала ўпэўненую перамогу на выбарах у Эўрапарламэнт Правыя сілы дабіліся значных посьпехаў, а лібералы і “зялёныя” згубілі давер выбаршчыкаў. Чытаць цалкам на сайце: https://warta.media/2122
2862Loading...
10
Рада БНР выпусьціла паштовыя маркі, прысьвечаныя Васілю Быкаву Дызайн маркі зрабіў беларускі мастак, па сюжэце цяпер ужо клясычнага фотаздымка Ўладзімера Кармілкіна. Для выпуску Рада БНР скарысталася паслугамі Чэскай пошты. Зробленыя два лісты ў розных міжнародных літарных наміналах – як для ўнутраных, гэтак і міжнародных адпраўленьняў. Акрамя таго, абмежаваным накладам выпушчаныя два лісты з павялічанай выявай маркі з партрэтам Быкава і з сюжэтам вядомай паштоўкі з «Пагоняй» і выявамі беларускіх гарадоў. Між іншым, удалося скарыстаць марку Чэскай пошты зь літапрай В (пры жаданьні, можна чытаць як «Васіль», а можна – як «Bykau”), дзе ёсьць выява бел-чырвона-белага сымбалю. Як заўважыў Сяргей Навумчык, падобныя выданьні ў счэпках зь дзейнымі знакамі паштовай аплаты зьяўляюцца прадметам філятэліі, і Рада БНР пастараецца, каб хаця б невялікая колькасьць «быкаўскіх» марак патрапіла на тэрыторыю Беларусі. “Спадзяемся, што ў вольнай Беларусі выява гэтай маркі зьявіцца, напрыклад, на блёку пошты будучай вольнай Беларусі” – адзначыў намесьнік старшыні Рады БНР у сваім ТГ-канале.
3335Loading...
11
🚩 Загінуў яшчэ адзін беларускі добраахвотнік Стала вядома, што ў перыяд з 10 па 13 сакавіка 2024 года ў Харкаўскай вобласьці загінуў беларускі добраахвотнік з пазыўным «Кракаў». Вядома, што добраахвотнік загінуў падчас выкананьня баявога заданьня ў Харкаўскай вобласьці, ён патрапіў пад абстрэл расейскай артылерыі. Ваяр памёр імгненна ад несумяшчальных з жыцьцём траўмаў . Баец «Кракаў» не служыў у ППК, а быў вайскоўцам іншай украінскай вайсковай часткі. На дадзены момант вядома пра 63 беларусаў, якія загінулі за Украіну.
1 81113Loading...
12
Павал Усаў пра нацыянальны дух і ролю элітаў у яго адраджэньні У сваім ТГ-канале Павал Усаў прааналізаваў супрацьпастаўленьне нацыянальнага духу і матэрыяльных каштоўнасьцяў, а таксама акрэсьліў ролю элітаў у адраджэньні нацыянальнага духу народа. Дух не магчыма вымерыць лядоўнямі, ці машынамі. Нацыянальны Дух, можа адрадзіцца толькі ў свабодзе, а свабода ў Нацыянальным Духу. Чытаць цалкам на сайце: https://warta.media/2111
3681Loading...
13
Для юнакоў ваенна-лукашыстскіх клубаў стварылі “Школу юнага журналіста” Будучых “журналістаў” ўжо “пагрузіў у прафесію” Рыгор Азаронак. Рэсурс унутраных войск МУС пахваліўся тым, што “юныя патрыёты” ўжо атрымалі сваё першае заданьне і прыступілі да яго выкананьня. Далей іх чакаюць сустрэчы з карэспандэнтамі, рэдактарамі, тэле- і радыёвядучымі, а таксама экскурсіі, паездкі, майстар-класы ды інш. Вядома, што аб'яднаньне арганізавана пры падтрымцы фонду "Маладая гвардыя", які быў прэзентаваны ў мінулым месяцы Карпенковым. #хроніка_акупацыі
3762Loading...
14
«Валькірыя» для каманды БПЛА ім. Мікіты Крыўцова Беларускія пілоты працягваюць прафесійную камплектацыю, дзеля павышэння якасці працы. У бягучы момант група БПЛА паспяхова выконвае баявыя задачы на актуальных напрамках фронту. Нашая праца на харкаўскім напрамку была адназначна ў сацыяльных сетках Міжнароднага легіёна. Дзякуючы папярэдняму збору група закрыла патрэбу ў FPV-дронах і неабходным тэхнічным абсталявання. Цяпер мы ўпэўнена паражаем цэлі на 15 км ад лініі баявога сутыкнення. Але ж можна лепш і больш. Пытанне эфектыўнага выяўлення ворага ўсё яшчэ не закрыта. Хуткасць перадачы інфармацыі паміж сродкамі выведкі і сродкамі паражэння зʼяўляецца ключавым фактарам у эфектыўным вядзенні баявых дзеянняў і своечасовым знішчэнні ворага. Таму наша група мае вострую патрэбу ў выведвальным комплексе БПЛА АСУ-1 «Валькірыя». Гэты высокамабільны комплекс мае магчымасць быць разгорнутым за 15 хвілін у палявых умовах, дазваляе весці выведку ўглыб варожай тэрыторыі да 40 км, а таксама перадае відэа ў рэальным часе. Гэты комплекс каштуе 24 тысячы даляраў. Каб сабраць хутка, просім блогераў, палітыкаў, актывістаў і медыя распаўсюдзіць інфармацыю пра гэты збор. Дапамагчы можна па наступным рэквізітам: Польскай карткай: 83 1160 2202 0000 0005 8667 4322 Украінскай карткай: https://send.monobank.ua/jar/782vgxdssd PayPal: [email protected] @post_rudzik
2453Loading...
15
🤍Сёньня юбілей у палітвязьня Дзяніса Івашына 6 чэрвеня Дзянісу Івашыну спаўняецца 45 год. Свой дзень Нараджэньня Дзяніс, на жаль, чарговы год сустрэне ў лукашыстскай вязьніцы. Журналіст-расьледвальнік і патрыёт Беларусі, Дзяніс Івашын, атрымаў за сваю працу і грамадзянскую пазіцыю 13 год і 1 месяц пазбаўленьня волі ва ўмовах строгага рэжыму. Віншуем Дзяніса з днём Народзінаў і жадаем волі, абдымкаў з роднымі й шчасьлівага жыцьця ў Вольнай Беларусі!
3151Loading...
16
«Любят русские люди бунтовать! Встанут на колени перед барским домом и стоят подлецы!» —М.Салтыкоў-Шчадрын 3 чэрвеня ў Маскве насупраць будынку МінАбароны ўдзельніцы руху жонак мабілізаваных “Путь Домой” патрабавалі вяртаньня сваіх мужоў з зоны баявых дзеяньняў ва Украіне.
3354Loading...
17
🎭З нагоды 4 гадавіны дзейнасьці тэатральная студыя “Купалінка” запрашае сёньня а 18-й гадз. у канцэртную залю Мазавецкага Інстытуту Культуры (Elektoralna 12) на тры прэм’еры • «Кветкі пад залевай» паводле п'есы І. Сідарука. • “Сьляза Волата” - першая пастаноўка п’есы С. Кавалёва . • “Мой шлях” – галасы мігрантаў і іх гісторыі, сплеценыя з успамінаў і досьведу. 5 чэрвеня, 18.00 Elektoralna 12, Мазавецкі Інстытут Культуры.
9774Loading...
18
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч зноў у сьпісе "эсктрымістаў", але ёсьць ньюанс Паводле інфармацыі ПЦ "Вясна", 24 траўня суд Жыткавіцкага раёну прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» прадмову Язэпа Янушкевіча да збора твораў Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Адзначым, што двухтомнік Дуніна-Марцінкевіча быў прызнаны «экстрэмісцкімі матэрыяламі» у лістападзе 2023 году тым жа судом Жыткавіцкага раёну. Пазьней рашэньне раённага суда адмяніў прэзідыум Гомельскага абласнога суда 11 сакавіка 2024 года. Цяпер гэты самы двухтомнік беларускага класіка зноў зьявіўся ў адпаведным сьпісе на сайце Мінінфарма — аднак на гэты раз «экстрэмісцкай» прызнаная толькі прадмова да яго.
4371Loading...
19
🇬🇪❗️Сьпікер парламента Грузіі падпісаў закон аб "іншаагентах" Закон прадугледжвае, што няўрадавыя арганізацыі і СМІ, якія атрымліваюць больш за 20% фінансаваньня з-за мяжы, павінны рэгістравацца ў якасьці арганізацыі, «якая праводзіць інтарэсы замежнай сілы». Парламент Грузіі прыняў так званы законапраект аб іншаагентах у трох чытаньнях, але прэзідэнт Саламе Зурабішвілі наклала на яго вета. Дэпутаты пераадолелі вета, але Зурабішвілі адмовілася падпісваць законапраект. У адпаведнасьці з грузінскім заканадаўствам, праект закона паступіў на подпіс сьпікеру парламента.
4045Loading...
20
“Тыя білі па галаве і крычэлі: "атвечай па -чэлавечэскі!" і абзывалі бруднымі словамі” – Зянон Пазьняк падзяліўся інфармацыяй пра забойства Алеся Пушкіна Зянон Пазьняк у сваім Фэйсбуку апублікаваў зьвесткі, якія атрымаў з лукашысткай турмы, аб катаваньні і забойстве палітвязьня Алеся Пушкіна: Нашага знакамітага мастака Алеся Пушкіна вертухаі і наглядчыкі катавалі кожны дзень. Яны задавалі яму бязглуздыя пытаньні і патрабавалі адказу. Калі Алесь пачынаў адказваць, яны білі яго палкамі па галаве і крычалі: "атвечай на нармальнам языке!" Часам Алесь нават зьбіраўся ім адказваць па-маскальску, але галава балела так, што ня мог успомніць маскальскіх слоў. А тыя білі па галаве і крычэлі: "атвечай па -чэлавечэскі!" і абзывалі бруднымі словамі. Асабовасьці гэтых падонкаў вядомыя. Трэба запісаць прозьвішчы на паперы (каб ня зьніклі) і пачакаць адплаты. Яна будзе для іх асаблівая.
3 31743Loading...
21
3 чэрвеня 1988 года быў апублікаваны артыкул артыкул Зянона Пазняка і Яўгена Шмыгалёва "Курапаты – дарога смерці". Ён паклаў пачатак афіцыйным расследаванням над эпізодам савецкіх злачынстваў.
2972Loading...
22
У Тбілісі невядомыя разграмілі офіс найбуйнейшай апазіцыйнай партыі "Адзіны нацыянальны рух". У офісе, блізкай да экс-прэзідэнта Міхаіла Саакашвілі партыі АНР, паведамілі, што выбіты вокны і пашкоджана абсталяваньне. Па словах відавочцаў, каля 40 чалавек зь бітамі і жалезнымі прутамі ўварваліся ноччу ў офіс партыі. Нягледзячы на тое, што аддзяленьне паліцыі знаходзіцца за 1-2 км ад будынка, ніхто з тых, хто нападаў, затрыманы не быў. На месцы вядуцца сьледчыя дзеяньні.
4375Loading...
23
З прамовай на вечары памяці Вітольда Ашурка выступіў Зянон Пазьняк Запіс выступу на канале WARTA: https://www.youtube.com/watch?v=MW6bKl2OY9s
2 5626Loading...
24
А вы ведалі, што Гугл не дазваляе ствараць рэкламу па-беларуску? На жаль, гэта так. І гэтую сітуацыю варта выправіць. Падпішыце петыцыю, складзеную беларусамі да карпарацыі Гугл: https://www.change.org/p/google-add-belarusian-language-to-google-ads Петыцыя заклікае да вырашэньня асноўных двух праблем, зь якімі сутыкаюцца беларускамоўныя карыстальнікі: 1) Google Ads не дазваляе рэкламаваць бізнес на беларускай мове. Больш за тое, нават не дазваляе выкарыстоўваць у рэкламе гіперспасылкі на беларускамоўныя сайты; 2) Вельмі цяжка ці немагчыма прайсці мадэрацыю ў сэрвісе платнай рэкламы Google Ads для відэа на YouTube з беларускамоўным запісам. На дадзены момант петыцыю падпісала 33,695 чалавек.
5 61784Loading...
25
🇺🇦Украінскі блогер Аляксандар Балаганаў падзяліўся відэа перадачы вялікай партыі дронаў палку Кастуся Каліноўскага. ✈️😉 На відэа Павал “Дзядзька” Шурмей дзячыць беларусам за дапамогу. 15 красавіка украінскі блогер Аляксандар Рыкаў “Балаганаў” абвесьціў у сваіх сацсетках аб вялікім зборы на дроны для Каліноўцаў. Планавалася сабраць кошты на 100 дронаў. Ужо на раніцу 16 красавіка "Балаганаў" аб'явіў аб завяршэньні збору.
2 89615Loading...
26
https://warta.media/2103
4010Loading...
27
5 чэрвеня “Купалінка” запрашае гледачоў на паказ трох спэктакляў у Мазавецкім інстытуце культуры. Напярэдадні прэм’ерных паказаў, Warta сустрэлася з рэжысёркай тэатральнай студыі “Купалінка” Натальляй Локіць. Якія вынікі падводзіць студыя “Купалінка”? Як адзначыць завяршэньне сезону? Пра далейшыя планы і бягучыя праблемы “Купалінкі” чытайце на сайце: https://warta.media/2097
3721Loading...
28
26 траўня у беларускім Доме ў Варшаве адбылася вечарына памяці забітага ў турме палітвязьня Вітольда Ашурка. Каб ушанаваць памяць Вітольда выступілі ягоныя сябры і сваякі, а таксама беларускія палітыкі і грамадскія дзеячы. Некаторыя са сьведчанняў прагучалі упершыню. Фота-рэпартаж на канале Варта: https://warta.media/2068
4191Loading...
29
🥀Памерла маці забітага лукашстамі палітвязьня Вітольда Ашурка Алене Міронаўне Ашурак было 86 гадоў. Як стала вядома, яна сышла з жыцьця ў Бярозаўцы 27 траўня — праз шэсьць дзён пасля трэцяй гадавіны сьмерці Вітольда ў калоніі № 17. У апошнія гады стан здароўя Алены Міронаўны пагоршыўся, ёй было цяжка хадзіць, у тым ліку наведваць магілу сына.
5924Loading...
30
У Варшаве адкрыўся новы музей з каштоўнымі для беларусаў экспанатамі Палац Рэчы Паспалітай — другая назва палаца Красіньскіх у Варшаве – стаў даступным для наведвальнікаў. Пасьля заканчэньня рамонту архітэктурны помнік Варшавы ў стылі барока будзе даступны для наведвальнікаў амаль штодзённа: кожны зможа азнаёміцца з экспанатамі ўнікальнай калекцыі Нацыянальнай бібліятэкі, якія ў ім захоўваюца. Экспанаты музею маюць істотную каштоўнасьць для польскай, беларускай і агульнаеўрапейскай гісторыі. Якія экспанаты будзе асабліва цікавым пабачыць беларусам? У экспазіцыі палаца Рэчы Паспалітай можна пабачыць два Статуты ВКЛ, найвялікшы стараславянскі кананічны рукапіс Супральскі, рукапісы Элізы Ажэшкі і Адама Міцкевіча, а таксама гравюру з выявай Тадэвуша Касцюшкі. Палац Рэчы Паспалітай у Варшаве даступны для наведвальнікаў бясплатна - шэсць дзён на тыдзень, з 11.00 да 19.00, акрамя аўторка.
41614Loading...
31
Новая атака на Курапаты — камэнтар Зянона Пазьняка Як стала вядома, на Курапаты распачалася новая атакая: паламаныя вялікія крыжы на Гальгофе і на ўваходзе ў мэмарыял, а таксама апаганены абраз Маці Божай. WARTA узяла каментар з гэтай нагоды ў Зянона Пазьняка — адкрывальніка і даследьніка Курапатаў. https://www.youtube.com/watch?v=rNztnWo_Qgk
2 68914Loading...
32
26 траўня — Дзень незалежнасьці Грузіі Гісторыя Грузіі мае шмат паралеляў з беларускай гісторыяй. 26 траўня 1918 году Грузінская дэмакратычная рэспубліка абвесьціла незалежнасьць (у беларусаў 25 сакавіка 1918 году БНР абвесьціла незалежнасьць). Пасьля была вайна з расейскімі бальшавікамі і доўгая акупацыя. І толькі ў 1991 годзе, як і беларусы, грузіны аднавілі сваю незалежнасьць. З тых часоў 26 траўня адзначаецца як Дзень незалежнасьці Грузіі. На відэа цэнтральны прасьпект Руставелі і пралёт групы самалётаў з бел-чырвона-белым сьледам.
4054Loading...
33
Расейскія тэрарысты нанесьлі ўдар па гандлеваму цэнтры ў Харкаве. Колькасьць загінулых пакуль невядома.
2450Loading...
34
Сяргей Навумчык пракамэнтаваў сітуацыю з квотамі ў Каардынацыйнай Радзе Гендарны казус узьнік са сьпісам Аб'яднання «Наша справа» на чале з палітолагам Розай Турарбекавай, які складаецца з 14 чалавек. У апошні момант яго вырашылі пакінуць дзьве жанчыны. Адна з іх — медык Анастасія Махамет, якой паставілі такую ўмову на працы. У выніку сьпіс перастаў адпавядаць патрабаваньням аб гендарных квотах, паводле якіх не менш за 40% кожнага сьпісу павінны складаць жанчыны. У такіх абставінах Розе Турарбекавай патрэбна выключыць са спісу двух мужчын, каб прадухіліць поўнае выключэньне ейнага сьпісу з выбараў. Сяргей Навумчык, намесьнік старшыні рады БНР, дэпутат незалежнасьці: Прапаную шаноўнай Розе Турарбекавай, якой загадалі выключыць са сьпісу ў КР двух мужчынаў, зрабіць «ход канём». Двое мужчын са сьпісу мусяць абвясьціць сабе жанчынамі (ці правільна я разумею, што гэта называецца – трансгендэрамі?). Гэта паставіць выбарчую камісію перад экзістэнцыйным выбарам. Пагадзіцца – значыць, давесьці сытуацыю з квотамі да поўнага абсурду (яна і была ад пачатку абсурднай). Не пагадзіцца – азначае праігнараваць прагрэсіўныя тэндэнцыі, адстаць ад жыцьця, вярнуцца ў XIX стагодзьдзе, калі не сказаць – у змрочнае сярэднявечча. Так, разумею ад тых двух мужчын гэта запатрабуе мужнасьці (прабачце за таўталогію). Ну дык палітыка вымагае ахвярнасьці, дарагія мае. Зрэшты, потым можна будзе вярнуцца ў звыклы пол, калі не спадабаецца. А ўвогуле, як чалавек, які ў 1994 як давераная асоба кандыдата з прэзыдэнты Пазьняка лічыў, што найлепшым міністрам абароны была б Галіна Сямдзянава (і пераконваў у гэтым генэралаў, калі часам даводзілася зь імі размаўляць), і які вось ужо 27 гадоў зьяўляецца намесьнікам Івонкі Сурвіллы і мала бачыў кіраўнікоў, роўных ёй – перакананы, што якасьці чалавека – прафэсійныя, палітычныя, камунікатыўныя, ды якія заўгодна – вызначаюцца зусім ня полавымі прыкметамі.
4625Loading...
35
Амэрыканскія ракеты ATACMS у дзеяньні: украінскія збройныя сілы зьнішчылі сучасныя расейскія сістэмы супрацьпаветранай абароны ў Данецкай вобласьці ▫️Зьнішчана 2 ПУ ЗРК С-300/400; ▫️Пашкоджана 1 ПУ ЗРК С-300/400; ▫️Зьнішчана РЛС "96Л6Е"; ▫️Зьнішчаны пункт кіраваньня ЗРК С-300/400.
4390Loading...
😞Полк Каліноўскага паведаміў пра двух загінуўшых ваяроў 9 чэрвеня падчас супраціву расейскай агрэсіі на Харкаўскім кірунку загінулі два “каліноўца”. Трагедыя здарылася па дарозе на пазіцыі, дзе яны павінны былі забраць адзін з баявых разьлікаў пасьля сканчэньня задачы, але патрапілі на міну, паведамляе ТГ-канал ПКК. Атрыманыя траўмы аказаліся несумяшчальныя з жыцьцём. Целы загінуўшых у тую ж ноч былі эвакуяваны з месца трагедыі дзякуючы падтрымцы сумежных падраздзяленняў ВСУ. Развітаньне з ваярамі будзе арганізавана службай ваярскай дапамогі Палка імя Каліноўскага. Прадстаўнікі ПКК просяць прэсу і грамадскасьць з павагай паставіцца да памяці ваяроў і не распаўсюджваць асабістыя дадзеныя ў мэтах бясьпекі сяброў і блізкіх, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі.
Показать все...
💔 16😢 6😭 3
Фото недоступноПоказать в Telegram
Фундацыя Kamunikat.org адчыніла інтэрнэт-кнігарню Цяпер на сайце https://kamunikat.shop можна рабіць замовы на ўсе кнігі, выдадзеныя Фондам, а таксама — на кнігі партнёрскіх выдавецкіх ініцыятываў. Каталог інтэрнэт-крамы налічвае амаль 40 кніг, атрымаць замовы можна па пошце, альбо асабіста (у Беластоку).
Показать все...
12🔥 5👍 1❤‍🔥 1
Зянон Пазьняк выдаў новую кнігу — беларускі самвыдат 70-80-х гадоў Беларускі палітык Зянон Пазьняк, вядомы таксама як пісьменьнік і выдавец, выпусьціў чарговую кнігу -- "Самвыдат" (Беларускія падземныя выданьні 1970-1980 гг.). Агляд новай кнігі З.Пазьняка на сайце Warta: https://warta.media/2131
Показать все...
Зянон Пазьняк выдаў новую кнігу — беларускі самвыдат 70-80-х гадоў - WARTA - Беларускае нацыянальнае медыя

Кніга ўяўляе сабой збор дзьвюх прац, выданых падпольна ў 70-80-х гг.,-- "Положение в Беларусі. 1974 год" і каталіцкі часопіс "Вера".

👍 15 5 2🥱 1
Фото недоступноПоказать в Telegram
Santander банк даў беларусам два тыдні, каб прынесьці ВНЖ Грамадзяне Беларусі і Расеі пачалі атрымліваць апавяшчэньні аб тым, што да іх банкаўскіх рахункаў абмяжуюць доступ або заблакуюць з-за адсутнасьці ВНЖ. У якасьці прававога абгрунтаваньня банк спасылаецца на арт. 1u Рэгламенту Савета (ЭЗ) 765/2006 ад 18 мая 2006 года "Аб абмежавальных мерах у сувязі з сітуацыяй у Беларусі і датычнасьцю Беларусі да агрэсіі Расеі супраць Украіны" (там, дзе гаворыцца, што грамадзяніну РБ нельга мець больш за 100 тысяч еўра на рахунку без эўрапейскага ВНЖ). І яшчэ на арт. 5b Рэгламенту Савета (ЭЗ) 833/2014 ад 31 ліпеня 2014 г. «Аб абмежавальных мерах у сувязі з дзеяньнямі Расеі, якія дэстабілізуюць сітуацыю ва Украіне» (дзе, у прыватнасьці, згадваецца забарона на фінансавыя аперацыі расейскім юрыдычным асобам). У аддзяленьнях банка прадастаўляецца розная інфармацыя, што будзе далей з рахункамі пасля 26 чэрвеня без ВНЖ. Кліентам банка, якія звярнуліся па тлумачэньні, казалі аб поўнай блакіроўцы рахунку або частковай блакіроўцы паслуг мабільнага банкінгу.
Показать все...
🤬 15👍 2 1😁 1😢 1
Фото недоступноПоказать в Telegram
Улады Грузіі і Расеі запусьцілі працэс аднаўленьня дыпламатычных адносін Тбілісі ўжо набірае супрацоўнікаў для грузінскай амбасады ў Маскве, паведаміў тэлеканал Mtavari Arkhi са спасылкай на крыніцы "блізкія да крамля" Грузінскія суразмоўцы канала заявілі, што кіруючая прарасейская партыя "Грузінская мара" адмаўляе падобныя планы, а прадстаўнікі грузінскага ўрада называюць інфармацыю аб адкрыцьці амбасады неабгрунтаванай.
Усё адбываецца па тым жа сцэнары, па якім былі адноўленыя прамыя авіязносіны з Расеяй, адменены візавы рэжым для грамадзян Грузіі і прыняты расейскі закон ("аб замежных агентах")
- адзначае тэлеканал.
Показать все...
🤬 24👎 7🙈 5
“ Дзеткі - кветкі, якія абавязкова прарастуць у вольнай Беларусі” Тэатральнай студыі "Купалінка" - 4 гады! З нагоды 4 гадавіны сваёй дзейнасьці тэатральная студыя “Купалінка” паказала адразу тры прэм'еры на сцэне Мазавецкага Інстытуту Культуры ў Варшаве. Медыя Варта запісала камэнтары рэжысэркі студыі "Купалінка" Натальлі Локіць, акторкі і выкладчыцы студыі -- Сьвятланы Зелянкоўскай, а таксама юнага актора Максіма Бокача. Глядзець: https://www.youtube.com/watch?v=pz9_CNRegoA
Показать все...
Студыя "Купалінка": дзеткі -- кветкі, якія абавязкова прарастуць у вольнай Беларусі

З нагоды 4 гадавіны сваёй дзейнасьці тэатральная студыя “Купалінка” паказала адразу тры прэм'еры на сцэне Мазавецкага Інстытуту Культуры ў Варшаве. Медыя Варта запісала камэнтары рэжысэркі студыі "Купалінка" Натальлі Локіць, акторкі і выкладчыцы студыі -- Сьвятланы Зелянкоўскай, а таксама актора Максіма Бокача.

17👍 4
Фото недоступноПоказать в Telegram
❤️🇵🇱Для беларусаў у Польшчы цяпер будзе лягчэй пацьвердзіць наяўнасьць сярэдняй адукацыі Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў праўкі ў закон, згодна з якімі пацьвердзіць атэстат (пачатковай, сярэдняй, прафесійнай адукацыі) можна будзе праз адміністрацыйную працэдуру непасрэдна ў Польшчы. Да гэтага моманту так рабіць маглі толькі асобы са статусам уцекача або дадатковай абароны. Беларусь прыпыніла пагадненьне аб супрацоўніцтве ў сфэры адукацыі з Польшчай у лютым 2023 года, а гэтай вясной у выпускнікоў зьявіліся праблемы ў атрыманьні пацвярджэньня атэстату дзеля паступлення ў замежныя ВНУ. Прынятыя праўкі таксама прадугледжваюць стварэньне пасады міжкультурнага асістэнта, які будзе працаваць у школах для дапамогі замежным грамадзянам, якія не валодаюць польскай мовай на дастатковым для атрыманьня адукацыі ўзроўні.
Показать все...
👍 23
Фото недоступноПоказать в Telegram
КДБ у Віцебску і Магілёве затрымаў дзясятак падлеткаў: «працавалі на ўкраінскіх нацыстаў» Дзяржтэлеканал ОНТ паказаў сюжэт аб затрыманьні каля дзесяці падлеткаў з Магілёва і Віцебска. Іх назвалі «тэрарыстамі» з-за таго, што яны падрывалі ў лесе слоічкі з-пад ёду, начыняючы іх самаробнай выбухоўкай. Прапагандысты абвінавачваюць іх у тым, што яны дзейнічалі "пад кантролем украінскіх нацысцкіх груповак". Сам сюжэт складаецца з архіўных ролікаў выбухаў, падпалаў і нацысцкай хронікі. Цяпер адзін з падлеткаў знаходзіцца ў віцебскім СІЗА. Яму прад'явілі абвінавачаньні па двух артыкулах - незаконныя дзеяньні ў дачыненьні да выбуховых рэчываў і падрыхтоўка да акта тэрарызму.
Показать все...
🤬 33😭 4🤯 2
Politico: Эўрапейская народная партыя атрымала ўпэўненую перамогу на выбарах у Эўрапарламэнт Правыя сілы дабіліся значных посьпехаў, а лібералы і “зялёныя” згубілі давер выбаршчыкаў. Чытаць цалкам на сайце: https://warta.media/2122
Показать все...
Politico: Эўрапейская народная партыя атрымала ўпэўненую перамогу на выбарах у Эўрапарламэнт - WARTA - Беларускае нацыянальнае медыя

Эўрапейская народная партыя атрымала ўпэўненую перамогу ўмацаваўшы кантроль над палатай, нягледзячы на ​​тое, што ультраправыя дабіліся значных посьпехаў па ўсім блоку. Па папярэдніх дадзеных, правацэнтрысцкая партыя будзе мець у парламенце каля 184 месцаў, што складае чвэрць ад 720 мандатаў. Гэта адзіная цэнтрысцкая партыя, якая вырасла на гэтых выбарах. Левацэнтрысцкія сацыялісты і дэмакраты засталіся нязменнымі, а […]

🤔 14👍 6👎 1

13👍 5🥰 2👎 1