fa
Feedback

فریب کلاهبرداران را نخورید! تل‌متریو این کانال‌ها را شناسایی و برچسب‌گذاری می‌کند 👉 برای مشاهده برچسب، اشتراک تهیه کنید

WARTA – беларускае нацыянальнае медыя

WARTA – беларускае нацыянальнае медыя

رفتن به کانال در Telegram
755
مشترکین
اطلاعاتی وجود ندارد24 ساعت
-37 روز
-1030 روز
آرشیو پست ها
У Польшчы абвастрыўся канфлікт вакол Канстытуцыйнага трыбуналу Судзьдзя Ганна Корвін-Пятроўская абвясьціла пра адхіленьне старшыні Канстытуцыйнага трыбуналу Багдана Сьвёнчкоўскага і ягонага намесьніка Барташа Саханскага ад выкананьня абавязкаў. Міністар юстыцыі Вальдэмар Журэк ініцыяваў працэдуру пазбаўленьня іх судзейскай недатыкальнасьці. Прэзыдэнт Караль Наўроцкі перапыніў візыт у Сэнэгал і вярнуўся ў Варшаву. Ён заявіў пра парушэньне канстытуцыйнага парадку. Прадстаўнікі ўраду і апазыцыі па-рознаму ацэньваюць законнасьць гэтых дзеяньняў. Каля будынку трыбуналу таксама адбыўся пратэст, падчас якога паліцыя затрымала трох чалавек. Канфлікт паміж урадам і прэзыдэнтам вакол Канстытуцыйнага трыбуналу паглыбляе палітычную палярызацыю ў краіне

Дом Масквы ў Менску курыруе супрацоўнік ФСБ РФ Сяргей Макшанцаў — Бюро Дом Масквы ў Менску курыруе супрацоўнік Фэдэральнай сл
Дом Масквы ў Менску курыруе супрацоўнік ФСБ РФ Сяргей Макшанцаў — Бюро Дом Масквы ў Менску курыруе супрацоўнік Фэдэральнай службы бясьпекі Расеі Сяргей Макшанцаў. Да такой высновы прыйшло «Бюро» на падставе інсайдэрскай інфармацыі, уцечак і адкрытых зьвестак. Дом Масквы — пляцоўка для прасоўваньня ідэяў «русского мира» ў Беларусі і адзін з інструмэнтаў мяккай сілы Крамля. Арганізацыя падпарадкоўваецца Маскоўскаму дому суайчыньніка (МДС), створанаму ўрадам Масквы для працы з расейскамоўнай дыяспарай за мяжой. Сяргей Макшанцаў займае пасаду намесьніка дырэктара МДС. Дзьве незалежныя адна ад адной крыніцы ў эўрапейскай выведцы ідэнтыфікавалі яго як супрацоўніка Пятай службы ФСБ. На сувязь Макшанцава з ФСБ, паводле расьсьледаваньня, указваюць і іншыя зьвесткі. Ён выяжджаў за мяжу разам з Максімам Яроміным, якога выданьне The Insider ідэнтыфікуе як кадравага афіцэра Пятай службы ФСБ. Акрамя таго, у адной з уцечак месцам жыхарства Макшанцава пазначаная маскоўская кватэра, якая належыць ФСБ. Па суседзтве зь ім «пражывае» Аляксандар Юдзін, якога праект rupep.org таксама называе супрацоўнікам Пятай службы. Пятая служба ФСБ займаецца зьнешняй выведкай, палітычным аналізам і прагназаваньнем, а таксама пошукам, вярбоўкай і фінансаваньнем пракрамлёўскіх актывістаў за мяжой. Яна, у прыватнасьці, падавала Ўладзімеру Пуціну інфармацыю пра палітычную сытуацыю ва Ўкраіне і ўдзельнічала ў падрыхтоўцы прарасейскай пятай калёны напярэдадні поўнамаштабнага ўварваньня. Паводле зьвестак эстонскай Службы зьнешняй выведкі, супрацоўнікі ФСБ працуюць пад прыкрыцьцём у Маскоўскім доме суайчыньніка. У справаздачы згадваецца Максім Сапуноў, які быў намесьнікам дырэктара МДС у 2013–2015 гадах. Макшанцаў заняў гэтую пасаду ў 2022-м. Паводле ўцечкі, з таго часу ён лётаў у Бішкек, Ерэван, Баку і Менск. Макшанцаў асабіста ўдзельнічаў у мерапрыемствах Дому Масквы ў Менску. У верасьні 2024 году ён быў на канфэрэнцыі «Расейская дыяспара. Рэаліі і пэрспэктывы», а ў траўні 2026-га выступаў на канфэрэнцыі «Масква і суайчыньнікі. Праца, задачы, пэрспэктывы». «Хачу перш за ўсё адзначыць, што ўрад Масквы будзе працягваць аказваць максымальна магчымую дапамогу суайчыньнікам, якія жывуць за мяжой. І ў першую чаргу краінам блізкага замежжа — тым, хто да нас найбольш блізкі і геаграфічна, і шмат у якіх іншых адносінах», — казаў Макшанцаў. Разам зь ім у мерапрыемстве ўдзельнічаў лідар «Руху Саюз» Сяргей Лушч. Раней «Бюро» расказвала, што гэты актывіст атрымлівае расейскія грошы на падтрымку пракрамлёўскіх актывістаў у Беларусі.

38 гадоў таму ў Менску адбыліся Дзяды, якія скончыліся жорсткім разгонам і сталі важнай падзеяй беларускага нацыянальнага руху 30 кастрычніка 1988 году тысячы людзей выйшлі ў Менску, каб ушанаваць памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. Савецкія ўлады забаранілі акцыю, а на падыходах да Ўсходніх могілак удзельнікаў ужо чакалі міліцыя і ўнутраныя войскі. Калі правесьці мітынг каля могілак не дазволілі, людзі рушылі ў Курапаты — месца масавых расстрэлаў, учыненых супрацоўнікамі НКВД. Там адбыўся мітынг-рэквіем, на якім выступілі Зянон Пазьняк, Уладзімер Арлоў і іншыя дзеячы беларускага нацыянальнага руху. Падчас акцыі публічна ўзьнялі бел-чырвона-белы сьцяг. Міліцыя разагнала мітынг, ужыўшы сьлезацечны газ і гумовыя дручкі. Паводле публікацыяў таго часу, былі затрыманыя 72 чалавекі. Дзяды-1988 сталі адной з ключавых падзеяў беларускага нацыянальнага адраджэньня канца 1980-х гадоў. Ушанаваньне памяці ахвяраў камуністычнага тэрору перарасло ў масавую грамадзкую акцыю, якая выявіла імкненьне беларусаў вярнуць гістарычную памяць і нацыянальную сымболіку.

🔥 Украіна аднавіла ўдары па расейскіх нафтаперапрацоўчых заводах. Пад удар трапіў Навакуйбышаўскі нафтаперапрацоўчы завод у Самарскай вобласьці Расеі. Паводле паведамленьняў, завод атрымаў сур’ёзныя пашкоджаньні. Прадпрыемства штогод перапрацоўвае амаль 8 мільёнаў тонаў нафты. Тут вырабляюць дызэльнае паліва, бэнзін і авіяцыйнае паліва.

❗️1 лістапада адзначаем ДЗЯДЫ ў Варшаве Сябры НВР «Вольная Беларусь» прапануюць беларусам сабрацца каля 14:00 перад галоўным
❗️1 лістапада адзначаем ДЗЯДЫ ў Варшаве Сябры НВР «Вольная Беларусь» прапануюць беларусам сабрацца каля 14:00 перад галоўным уваходам на Вайсковыя Паванзкоўскія могілкі ў Варшаве. Адрас: ul. Powązkowska 43/45, 01-797 Warszawa. Там ушануем памяць беларускага ваяра Эдуарда Лобава і ўсіх беларусаў, якія загінулі на франтах Украіны ў змаганьні за волю і незалежнасьць супраць маскоўскай арды. Таксама ўшануем памяць Станіслава Булак-Балаховіча і Сяргея Пясэцкага. Слава Айчыне! Нашыя Дзяды, будзьце з намі! НВР «Вольная Беларусь» ⏰ КАЛІ: 14:00, 01.11, нядзеля 📍ДЗЕ: Вайсковыя могілкі ў Варшаве, ul. Powązkowska 43/45, 01-797 Warszawa

+6
❗️ У Гішпаніі сутыкнуліся два хуткасныя цягнікі: ёсьць загінулыя і параненыя Раніцай 28 кастрычніка ў правінцыі Таледа сутыкнуліся два хуткасныя цягнікі кампаніяў Renfe і Iryo, якія ехалі з Мадрыду ў Сэвільлю. Паводле папярэдніх зьвестак, цягнік Renfe ўдарыў ззаду цягнік Iryo. Некалькі вагонаў сышлі з рэек, два зь іх упалі з насыпу. Паводле СМІ, загінулі прынамсі 10 чалавек, больш за 150 атрымалі раненьні. Колькасьць ахвяраў можа павялічыцца. Рух хуткасных цягнікоў паміж Мадрыдам і Андалюзіяй спынены.

🇮🇱 Выбары ў Ізраілі: ніводзін блёк ня мае большасьці Паводле экзыт-полаў, блёк прэм’ер-міністра Біньяміна Нэтаньягу і апазыцыя на чале з Гадзі Айзенкотам не набіраюць неабходных 61 мандату са 120 у Кнэсэце. Важную ролю ў фармаваньні новага ўраду могуць адыграць арабскія партыі. Канчатковыя вынікі яшчэ не абвешчаныя. Далейшы лёс ураду залежыць ад перамоваў паміж партыямі.

У Кіеве пасьля расейскага абстрэлу каля інтэрнату ДТЭУ маглі загінуць студэнты Паводле паведамленьняў СМІ, каля інтэрнату Дзя
У Кіеве пасьля расейскага абстрэлу каля інтэрнату ДТЭУ маглі загінуць студэнты Паводле паведамленьняў СМІ, каля інтэрнату Дзяржаўнага гандлёва-эканамічнага ўнівэрсытэту Ўкраіны (ДТЭУ) ёсьць ахвяры. Ад сыгналу паветранай трывогі да расейскай балістычнай атакі, як паведамляецца, прайшло каля трох хвілінаў. Інфармацыя пра загінулых удакладняецца.

У кабінэтах ГУБОПіКу вісяць партрэты Пуцін Былы палітвязень, журналіст Дзьмітры Сельвеструк у інтэрвію праекту WOLNI расказаў пра катаваньні і зьдзекі, якія перажыў ад моманту затрыманьня да вызваленьня. Паводле Дзьмітрыя, зьбіцьцё і катаваньні працягваліся і пасьля ГУБАЗіКу. Яму адмаўлялі ў належнай мэдычнай дапамозе, і аднойчы ягонае жыцьцё апынулася пад непасрэднай пагрозай. Каб паспрабаваць палепшыць умовы ўтрыманьня, Дзьмітрыю давялося пайсьці на спробу самагубства — такую параду яму дала супрацоўніца СІЗА. Пасьля вызваленьня журналіст быў вымушаны пакінуць Беларусь. Ён ня мог карыстацца банкаўскімі рахункамі, інтэрнэтам і мабільнай сувязьзю. Кола ягоных кантактаў звузілася праз страх людзей, а сілавікі пагражалі новым перасьледам. Цяпер Дзьмітры Дзьмітры Сельвеструк на волі, але сутыкаецца з цяжкасьцямі вымушанага пераезду. У Беларусі за кратамі застаюцца сотні палітвязьняў. Інтэрвію падрыхтаваў праект WOLNI — @memorial.polska.

Прадстаўнікі Саўдаўскай Арабіі, Турэччыны й Пакістану сёньня сустрэнуцца з Іранам у Тэгеране 26 кастрычніка ў Тэгеране заплянаваная сустрэча прадстаўнікоў Саўдаўскай Арабіі, Турэччыны й Пакістану з іранскімі чыноўнікамі, паведамляе Reuters. Бакі плянуюць абмеркаваць бясьпеку на Блізкім Усходзе й каардынацыю дзеяньняў на фоне рэгіянальнай эскаляцыі. Перамовы могуць стаць крокам да дыялёгу паміж Іранам і краінамі абарончага альянсу, створанага Саўдаўскай Арабіяй, Турэччынай і Пакістанам.

⚡️ Вучыч прызнаў перамогу «Студэнцкага сьпісу» на парлямэнцкіх выбарах у Сэрбіі Паводле папярэдніх ацэнак, «Студэнцкі сьпіс» можа атрымаць 135–140 месцаў у парлямэнце, а кіроўная Сэрбская прагрэсіўная партыя (SNS), зьвязаная з Аляксандрам Вучычам, - каля 105. «Студэнцкі сьпіс» паўстаў на хвалі працяглых студэнцкіх і антыўрадавых пратэстаў. Замест традыцыйных палітыкаў у яго ўвайшлі навукоўцы, лекары, дзеячы культуры і грамадзкія актывісты. Магчымая перамога апазыцыйнага руху можа азначаць сур’ёзныя палітычныя зьмены ў Сэрбіі пасьля больш як дзесяцігодзьдзя дамінаваньня Вучыча і ягонай партыі. Яна таксама можа паўплываць на адносіны краіны з Эўразьвязам, Расеяй і Кітаем.

Паведамленьні пра магчымы інцыдэнт з пасажырскім рэйсам «Менск — Масква», які мог трапіць у зону працы расейскай СПА, зьявіліся ў сацыяльных сетках учора, 24 кастрычніка. Афіцыйнага пацьверджаньня гэтай інфармацыі пакуль няма.

+9
❗️ Масавыя пратэсты і беспарадкі ахапілі шэраг эўрапейскіх гарадоў У Францыі, Італіі, Гішпаніі, Альбаніі й Партугаліі адбыліся масавыя акцыі пратэсту. У шэрагу гарадоў дэманстрацыі перарасьлі ў сутычкі з паліцыяй, падпалы й рабаваньні крамаў. 🇫🇷 Францыя. Паводле прафсаюзу CGT, у пратэстах узялі ўдзел каля 800 тысяч чалавек. Міністэрства ўнутраных справаў ацаніла колькасьць удзельнікаў у 410 тысяч. У Парыжы й іншых гарадох паліцыя ўжывала сьлезацечны газ і вадамёты супраць радыкалаў. Наступную агульнанацыянальную акцыю прафсаюзы прызначылі на 5 лістапада. 🇮🇹 Італія. У Рыме, Турыне, Міляне й Балёньні адбыліся сутычкі з паліцыяй. Удзельнікі кідалі камяні, бутэлькі й піратэхніку. Паводле паведамленьняў, паліцыя затрымала дзевяць чалавек і часова затрымала яшчэ 371. 🇪🇸 Гішпанія. У Барсэлёне каля 600 маладых людзей учынілі беспарадкі, падпальвалі вулічныя аб’екты й рабавалі крамы. Пашкоджаньні закранулі 14 крамаў, паліцыя затрымала каля 100 чалавек. 🇦🇱 Альбанія. У сталіцы Тыране тысячы пратэстоўцаў атакавалі ўрадавыя будынкі, кідалі ў паліцыю камяні й бутэлькі з запальнай сумесьсю. Сілавікі ўжылі сьлезацечны газ. 🇵🇹 Партугалія. У Лісабоне прайшла акцыя з патрабаваньнем зрабіць жытло больш даступным. Удзельнікі разьбілі намётавы лягер, пасьля чаго адбылося ўмяшаньне паліцыі.

⏰ Польшча, Летува і іншыя краіны Эўразьвязу пераходзяць на зімовы час У ноч з 24 на 25 кастрычніка гадзіньнікі перавядуць на адну гадзіну назад: а 3:00 стане 2:00. Таму ноч будзе на гадзіну даўжэйшай. 📱 Смартфоны й кампутары звычайна зьменяць час аўтаматычна. Мэханічныя гадзіньнікі трэба будзе перавесьці ўручную. 🚆 У начны час магчымыя зьмены ў раскладзе цягнікоў і кароткія тэхнічныя перапынкі ў працы банкаўскіх сыстэмаў. Не забудзьцеся праверыць час на гадзіньніках!

Белорусские христиане неожиданно для себя стали основателями новой политической организации: их использовали «втемную» 21 октября на сайте БХД появился пресс-релиз о сходе «Беларуская салідарнасць / хрысціянскія дэмакраты»⁠. В нём говорится, что 17–18 октября в варшавском отеле Gromada прошёл общий сход, собравший более 80 человек из разных городов Польши, а также из Чехии, Германии и Литвы. Согласно пресс-релизу, сход создал организацию «Беларуская салідарнасць / Хрысціянскія дэмакраты», утвердил её название, устав и программу, избрал руководство и Совет. Сопредседателями названы Ольга Алейник, Ксения Палуэктова, Виталий Рымашевский и Денис Садовский. Организация, как сказано в релизе, сохраняет преемственность с Белорусской христианской демократией и опирается на современную европейскую христианско-демократическую традицию. Среди приоритетов на 2027–2028 годы в релизе перечислены защита независимости Беларуси, противодействие гибридным угрозам, прекращение репрессий и освобождение политзаключённых, защита свободы совести и религиозных общин, сохранение белорусского языка, культуры и национальной идентичности. Также заявлены кампании в защиту прав беларусов в Польше, взаимопомощь, поддержка бывших политзаключённых и семей с детьми, развитие женского, молодёжного и старшего направлений. После публикации пресс-релиза в редакцию «Христианской визии» обратились несколько активных христиан, которые участвовали в мероприятии 17 октября, но не знали, что оно каким-то образом связано с созданием политической организации. По их словам, приглашение принять участие во встрече пришло через церковные канали и описывало ее как презентацию проектов и планов общественной работы на 2027 год: юридические консультации для беларусов, помощь с легализацией, стажировки, а также развитие женского и молодёжного направлений. Участники пришли поучаствовать в обсуждении разных тематических проблем, не зная, что таким образом они становятся основателями новой политической партии. По его рассказу очевидцев, на самой встрече её не представляли как съезд партии или учредительное собрание. Сначала участникам рассказывали о планах, затем они разошлись по тематическим секциям. Вопрос о руководстве организации возник под конец и выглядел формальностью: список утвердили поднятием рук. В пресс-релизе встреча уже описана как собрание, на которой создали политическую организацию и избрали её руководство. При этом в комментарии Дениса Садовского отдельно говорится, что провести полноценный партийный съезд с участием членов внутри Беларуси сейчас не позволяют репрессии, а цель — вместе восстановить деятельность БХД в свободной Беларуси. Участники узнали, что встреча будет оформлена как учредительный сход политической организации, только из последующих сообщений в средствах массовой информации. Они не могли заранее осознанно решить, хотят ли участвовать в создании политической организации и поддерживать избранное руководство. Их использовали «втемную», более того, подставив ряд из них под потенциальную угрозу преследования в Беларуси за участие в политической деятельности зарубежом. Также под угрозу были поставлены христианские сообщества, которые стремятся держать дистанцию от политической деятельности. @christianvision

У гэтым увесь Рымашэўскі і ко

На вайне загінуў беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў 19 кастрычніка падчас выкананьня баявой задачы загінуў Віт
На вайне загінуў беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў 19 кастрычніка падчас выкананьня баявой задачы загінуў Віталь «Вітушка» Трыгубаў. Пра гэта паведаміў Беларускі Дабраахвотніцкі Корпус. Віталь быў беларускім нацыяналістам, сябрам і сакратаром «Маладога Фронту», а таксама ваяром падразьдзяленьняў «Волат» і «Тэрор». Ён быў сярод першых беларускіх добраахвотнікаў, якія ў лютым 2022 году калёнай рушылі бараніць Кіеў пасьля пачатку поўнамаштабнага расейскага ўварваньня ва Ўкраіну. Віталь заставаўся верным абранаму шляху, нягледзячы на пагрозы і прымус, зьбіцьцё і зьняволеньне. Ён ахвяраваў сваім жыцьцём з упэўненасьцю ў перамозе Ўкраіны і вызваленьні Беларусі. У сваім апошнім баі Віталь Трыгубаў прыкрыў сабой пабрацімаў з батальёну Hatred. Разьвітаньне з Віталём Трыгубавым адбудзецца 30 кастрычніка ў Кіеве. Дакладныя месца і час паведамяць празь ягоных пабрацімаў. Арганізатары тлумачаць гэта меркаваньнямі бясьпекі і жаданьнем абмежаваць прысутнасьць людзей, якіх у паведамленьні называюць «учорашнімі двурушнікамі». Слава Героям! Жыве Беларусь!

✈️ У менскім аэрапорце затрымліваюць і адмяняюць рэйсы праз атакі дронаў у Расеі У Нацыянальным аэрапорце Менск зафіксаваныя затрымкі і адмены рэйсаў на тле атакаў беспілётнікаў і абмежаваньняў у расейскіх аэрапортах. Зьмены закранулі рэйсы ў Маскву і Санкт-Пецярбург, у тым ліку авіякампаніяў «Аэрафлот», Belavia і «Пабеда». Затрымкі назіраюцца і на асобных міжнародных кірунках. Пасажырам раяць правяраць статус сваіх рэйсаў на анлайн-табло аэрапорту перад выездам.

❗️У маскоўскім аэрапорце Шарамецьева абвясьцілі паветраную трывогу на фоне атакі дронаў. Пасажыраў эвакуююць у бясьпечныя зон
❗️У маскоўскім аэрапорце Шарамецьева абвясьцілі паветраную трывогу на фоне атакі дронаў. Пасажыраў эвакуююць у бясьпечныя зоны, аэрапорт часова не прымае і не адпраўляе самалёты. Паведамленьні пра дрон на ўзьлётнай паласе пацьверджаныя толькі на падставе гэтага фотаздымка

Трамп папрасіў Маска зняць абмежаваньні Starlink для Ўкраіны Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп 22 кастрычніка заявіў, што праца Sta
Трамп папрасіў Маска зняць абмежаваньні Starlink для Ўкраіны Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп 22 кастрычніка заявіў, што праца Starlink ва Ўкраіне адноўленая пасьля абмежаваньняў, уведзеных у сярэдзіне месяца. «Мяркую, важна тое, што ён зноў усё вярнуў», — сказаў Трамп, адказваючы на пытаньне пра магчымую размову з уладальнікам SpaceX Іланам Маскам.